Паэзія і творчасць М.Багдановіча

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Июня 2013 в 15:31, дипломная работа

Краткое описание

На думку І.Навуменкі, М.Багдановіч як паэт «перш за ўсё адметны тым, што прывіў беларускай літаратуры яшчэ вышэйшыя эстэтычныя якасці, якіх яна дасюль мела няшмат: светаадчуванне інтэлігентнага чалавека, побач з калектыўна-грамадскай эмоцыяй паглыблялася эмоцыя асабістая, шырэй выяўлялася індывідуальнае багацце свету ўнутранага жыцця чалавека, шматграннасць яго адчуванняў» [8, с.6]. Да яго амаль не было ў беларускай літаратуры лірыкі любоўнай, філасофскай з іх «вечнымі» матывамі і «праклятымі» пытаннямі.

Содержание

Уводзіны…………………………………………………………………..3
1 Паэзія і творчасць М.Багдановіча……………………………………..9
2 Эстэтычныя погляды М.Багдановіча. Тэма мастацтва і хараства….12
3 Лірыка пачуццяў і кахання……………………………………………20
4 Грамадзянская і філасофская лірыка…………………………………36
5 Апраўданне «чыстай красы»………………………………………….49
5.1 Праблема красы і мастацтва ў творчасці М.Багдановіча……….49
5.2 Паэт красы, святла, любові………………………………………..52
5.3 Вызначэнне адметнай постаці ў агульным кантэксце…………..54
Заключэнне……………………………………………………………….60
Спіс выкарыстаных крыніц……………………………………………..63

Прикрепленные файлы: 1 файл

М.Багдановіч.doc

— 497.50 Кб (Скачать документ)

                 Учора шчасце толькi глянула нясмела,―

                 I развеялiся хмары змрочных дум.

                 Сэрца чулае i млела, i балела,

                 Радасць душу мне шчамiла, быццам сум

                 Усё жыццё цяпер, як лёгкая  завея,

                 Кнiгу разгарнуў, а не магу чытаць.

                 Як зрабiлася, што пакахаў цябе я,―

                 Хiба знаю я? Ды i нашто мне знаць? [18, с.235].

I першыя засмучэннi паэта ад няўвагi да яго пачуцця:

                 Ах, как умеете Вы, Анна,

                 Не замечать, что я влюблён.

                 Но всё же шлю я вам не  стон,

                А возглас радостный: осанна! [18, с.324].

«I хоць пачуццё паэта знарок не заўважаецца―i гэта прычыняе яму боль,―але якое шчасце для яго проста вымаўляць чароўнае цяпер для сэрца iмя i з замiлаванасцю ствараць акраверш у яго гонар!.. Анна… Анна… Анна…

Анна… Здаецца  нiчога ў цэлым свеце няма, акрамя гэтага адзiнага пяшчотнага iмя, што, як сонейка, сагравае i ўлагоджвае радасцю яго маладую душу»,―заўважае крытык Р.Стаховiч-Ларчанка [126, с.96]. Пазней, у думках, ён будзе называць сваю каханую яшчэ больш пяшчотна i мякка―Аня… Так, як называла яна сябе аднойчы ў марозны калядны вечар:

                  Халодная, ясная ноч…

                 Звонка хрумчыць сняжком,

                 Iдучы мне насустрач, дзяўчына.

                 «Як вас завуць?»―

                 Пытаюся я.

                 <Сягоння ж усе гадаюць>.

                 I яна няголасна кажа:

                 «Аня» [18, с.421].

       Паэт нiбыта яшчэ да канца не верыць у тое, што яго пачуццi да Анi― гэта тое сапраўднае, глыбокае каханне, якое ён снiў, пра якое заўжды марыў, спяваў у сваiх вершах-песнях i ў якiм не толькi радасць, асалода i высокае духоўнае святло, а i страсць што «мучыць i палiць» агнём, не дае спаць, трывожна ўрываецца ў сны-летуценнi:

                 Толькi чаму ж гэта ў ночы глыбокiя,

                 Даўшы спачынак стамлёным вачам,

                 Я шапачу цераз сны адзiнокiя:

                 «Аня… мая… нiкаму не аддам» [18, с.423].

Я думаю, была прычына  хвалявацца i перажываць. Бо ўдзельнiк вясёлых гульняў какуеўскага двара Iван Лiлееў таксама «дамагаўся» Анiнага сэрца. Гэта не магло не трывожыць, не хваляваць паэта, не нараджаць пачуцця  рэўнасцi i яшчэ большага захаплення дзяўчынай, i словы «нiкому не аддам» красамоўна сведчаць пра гэта. Тым болей, што Анiна цётка, Таццяна Рафаiлаўна, даведаўшыся пра хваробу М.Багдановіча на сухоты была супраць яго. I чым мацней i глыбей  адчуваў ён душою, што Аня Какуева―рэдкасная, незвычайная дзяўчына, тым большая трывога закрадвалася ў яго сэрца. I ён усё думаў, думаў «у ночы глыбокiя», шаптаў «цераз сны адзiнокiя» любае iмя i бачыў перад сабою мiлае аблiчча.

«Знаёмства  з сям`ёю Какуевых,―пiша ў сваiх успамiнах                        Дз.Дзябольскi,― i пастаянныя наведваннi ў тую ж вясну какуеўскага дома былi, магчыма, лепшым часам яго не вельмi радаснага юнацтва, таму, што хвароба ўвесь час напамiнала аб сабе» [27, с.88]. Але акрылены паэт гонiць ад сябе змрочныя i цяжкiя думкi. Ён адмахваецца ад гэтых прывiдаў, ён нiчога такога не хоча ведаць―ды побач з Аняй ён бачыць Ваню Лiлеева, i той глядзiць на Максiмаву каханую з непадробным захапленнем i недазволенай смеласцю. I адразу мяняецца ўвесь малюнак. Над каханаю дзяўчынаю―«куст шыпшыны дзiкай», «бруяе блiзка сонны шмель», а сама яна, светлая, задумлiвая, паглыбiлася ў кнiгу.

На маю думку, верш «Ужо пара мне дадому збiрацца» адлюстроўвае рэальную сустрэчу з Аняй, рэальнае жаданне паэта ажыццявiць сваю самую патаемную любоўную мару―поўнага шчаслiвага злiцця з каханай. I тое, што гэтая мара падаецца на фоне змрочнага, панылага надвор`я i гэтай самай адзiноты i змроку ў паэтавай душы, калi ён, адарваны ад мiлага, дарагога яму хатняга цяпла дома каханай, пойдзе, пацягнецца да свайго адзiнокага i халоднага кута, надае гэтаму вершу неймаверную праўдзiвасць:

                  Ужо пара мне дадому збiрацца,―

                   Вечар позны, а час не стаiць.

                   Ах, калi б ты магла здагадацца,

                   Як не хочацца мне ухадзiць.

                      Там, на вулiцы, нi сiвер, нi бура,

                       Там адно толькi―мрок, самата.

                       Але як я маркотна, панура

                       Да свайго пацягнуся кута.

                   Думкi нудныя зноў закружацца.

                   Сэрца чулае зноў забалiць…

                   Ах, калi б ты магла здагадацца

                   Як не хочацца мне ухадзiць [18, с.312].

Па-мойму, гэтыя  трагiчныя радкi разам з iнтанацыйна-рытмiчным ладам усяго верша ствараюць такую бязрадасную, такую сiратлiва-беспрасветную рэальную карцiну, што адчуваеш, як пачынае пры чытаннi балець сэрца.

Шмат болю i горычы прынесла каханне да Анi М.Багдановiчу. Але ж i шмат глыбокага шчасця i светлай духоўнай асалоды. «Яна зрабiла яго душу такою, якая яна ёсць, узбагацiла яе i да краёў напоўнiла сабою i ўсiм тым, што блiзкае iм абаiм. Усё натхненне, усё лепшае ў творчасцi                   М.Багдановiча, усё высокае i пяшчотнае ў яго паэзii―ад яе. Яна―валадарка яго думаў», ― адзначае крытык Р.Стаховiч-Ларчанка [26, с.98]. Каб узвысiць каханую i перадаць усю меру захаплення ёю, паэт нiбыта прынiжае сябе, адмаўляе свае вартасцi i называе сябе шэрым, непрыкметным чалавекам:

                 Я ― непрыкметны, шэры чалавек.

                 Але Вамi, толькi Вамi паўна мая душа.

                 I лiюцца з яе <вершы> аб Вас,

                 Як лiецца вясной праз кару чысты сок

                 З перапоўненага iм шэрага клёна [18, с.435].

I ўжо потым мы разумеем, што толькi шчаслiвы чалавек можа быць такiм шчодрым у абмалеўцы сваiх недахопаў i асабiстых якасцяў.

Глыбока заварожвае сваёй  шчырасцю i сiлай душэўнага пачуцця верш «Двайняткi»:

                 Яшчэ дзiцёнкам я чуў

                 Што ёсць на небе двайняткi-зоры,

                 Каторыя так блiзкi <памiж сабою>

                 I так суцэльна злiваюць сваё святло,

                 Што нам здаюцца адною зоркаю.

                 Доля iх―гэта ж наша доля [18, с.434]

Паэту было б радасна паставiць прозвiшча каханай поруч са сваiм. Але, на  жаль, гэта немагчыма. Гэтага проста не зразумеюць:

                 Вы, i самi тое не прыкмячаючы,

                 Так многа далi мне,

                 Так напоўнiлi сабой маё жыццё,

                 Што <цi ж> магу я адказаць,

                 Заглянуўшы ў сваю душу:

                 Што там Ваша i што маё?

                 Вось чаму я пачуваю сябе  вiнаватым,  

                 Калi я стаўлю пад рознымi творамi

                 Толькi свой подпiс [18, с.434].

Я думаю, ён хоча, каб i людзi даведалiся, што ўсё лепшае ў яго творах, усё светлае i чыстае ― у першую чаргу ад яе, Анi. Паэт i яго каханая свецяць людзям адным святлом: узбагачаным духоўна i больш яркiм, святлом двух сэрцаў. Як не ўспомнiць тут напiсаныя з любоўю да паэта словы Алега Лойкi: «Буйное развiццё i росквiт агульначалавечых матываў у паэзii Багдановiча былi звязаны з яго гуманiзмам наогул, з яго iмкненнем пазнаць асновы асноў чалавека, непераходзячае i найкаштоўнейшае ў iм, пазнаць i ўзнесцi iх як iдэал, як узор паводзiн i адчуванняў» [28, с.56-57]. Вось гэтае гарачае iмкненне ― вылучыць у чалавеку вечнае i самае каштоўнае i ўзнесцi потым як iдэал, на маю думку, i праступае якраз у вершы «Двайняткi» вельмi выразна. Толькi iдэал ягоны, у гэтым выпадку, самы блiзкi, самы родны ― Аня. Вышэйшага iдэалу, здаецца паэт не ведае.

Свой лiрычны верш «Учора шчасце толькi глянула нясмела…» М.Багдановiч пераклаў на рускую мову. Я думаю, у глыбiнi душы ён хацеў, каб яго прачытала i яна – Аня, бо, вiдаць па ўсiм сам з прыязнасцю, з творчым задавальненнем ставiўся да гэтага твора i лiчыў яго вартым сваёй каханай. Таму, не саромеючыся, не баючыся, называе ў творы яе iмя:

                 А сегодня вновь мечтой себя  туманю,

                 Книгу развернул, но не могу  читать.

                 Как случилося, что полюбил я Аню, ―

                 Разве знаю я? Да и к чему мне знать?  [18, с.338].

«Калi першыя вершы, прысвечаныя Анi, ― мяркуе Н. Ватацы, ― маглi быць наiсаны ў 1910-1911 гадах, дык вершы «Усни, безнадёжное сердце…», «Муар двума колерамi пералiваецца…» i iнш. напiсаны, вiдаць, у лiцэйскi перыяд жыцця паэта. Гэта быў час, калi моладзь какуеўскага дома ўжо раз’ехалася i Максiм бачыўся з Аняй толькi ў час канiкулаў» [25, с.286]. А можа, надышоў той крызiсны для паэта час, калi ён даведаўся пра замужжа сваёй каханай:

                 Муар

                 Двума колерамi

                 Пералiваецца.

                 I бачна ўсiм,

                 Дзе пачынаецца i дзе канчаецца каторы;

                 А ўсё ж такi мяжу мiж iмi

                 Чэртою цвёрдай

                 Не правесцi.

                 У сэрцы – боль:

                 Нiколi

                 З душою Вашай так не сальецца

                 Мая душа.

                 Канец   [18, с.429].

Востры, халодны, як дотык сталi, i пякучы боль; поўнае , канчатковае разуменне крушэння надзей на шчасце. Усё. Канец. Болей нiчога ў жыццi не засталося.  Дзве блiзкiя душы нiколi не аб’яднаюцца, не сальюцца ў адну, каб адчуць усю велiч i урачыстасць жыцця, усю яго радасць.

Вялiкiм болеем адгукаюцца ў нашым сэрцы радкi верша «Больш за ўсё на свеце жадаю я…»:

                 Больш за ўсё на свеце жадаю  я,

                 Каб у мяне быў свой дзiцёнак ―

                 Маленькая дачушка – немаўляшка,

                 Аня Максiмаўна,

                 Такая прыгожанькая,

                 Цёпленькая, мокранькая,

                 З чорнымi валосiкамi i броўкамi,

                 З цёмна-карымi вочкамi,

                 А ручкi, як перацягнутыя нiткамi,

                 Зусiм такая, як Вы,

                 Калi Вы былi маленькай дзяўчынкай [18, с. 427].

У памяншальна-ласкавых эпiтэтах, што характарызуюць «дачушку-немаўляшку» выявiлася ўся пяшчота i цеплыня Багдановiча-чалавека да ўяўнай дачушкi, усё багацце яго «сiрочага сэрца» i ўся замiлаванасць i каханне да Анi.

Час iдзе… Паэт ужо не цешыць сябе надзеяй на асабiстае шчасце, на тое, што калi-небудзь ён будзе з Аняй разам. Адзiнае, пра што ён яшчэ марыць,  дык гэта пра тое, што ў Анi народзiцца дзiця, падобнае да яе, ― жывая часцiнка яе самой:

                 Уймитесь, волнения страсти,

                 Усни, безнадёжное сердце.

                  Угрюмо, тоскливо,

                 Неситесь года за годами,

                 Угрюмо тоскливо,

                 Одну лишь таю я надежду,  ― 

                 У Ани родится ребёнок,

                 Похожий на маму,

                 С глазами, как тёмные звёзды:

                 Похожий на маму.

                 Отдам свою жизнь ему в руки, ― 

                 Пускай тогда будет, что будет:

                 Иль пусть он в ручонках

                 Сломает её, как игрушку,

                 Иль пусть он в ручонках

                 Согреет мне сирое сердце [18, с. 325].

Вiдаць, патрэба сагрэць «сирое сердце» была сапраўды неадольнай i неадкладнай: болей душа не вытрымлiвала. Амаль у кожнага чалавека на Зямлi ёсць такая магчымасць – мець хоць адно дзiця. А ён не меў яе – з-за сваёй невылечнай хваробы.

Надзеi М.Багдановіча беззваротна загiнулi, юнацкiя спадзяваннi скончылiся. Паэт паступова пераадольвае ў сабе трагiчныя хвiлiны адчаю i безнадзейнасцi:

                 Цёмнавокая панi, сябе

                 Я на гэтым агнi не спалю:

                 Шмат на свеце ёсць розных  агнёў, 

                 Усе яны вабяць душу маю [18, с.431].

Такiм чынам, пачуцці да каханай дзяўчыны Анi Какуевай праходзяць праз усю творчасць Максiма Багдановiча. Ёй паэт прысвяцiў вялiкую колькасць вершаў. «У гэтых вершах, ― адзначае Тарасюк Л., ― бiяграфiя душы паэта, цэлая гiсторыя чалавечых узаемаадносiн, прасякнутых высакародствам пачуцця i глыбокiм драматызмам» [21, с.43]. На маю думку, кожны факт у гэтай гiсторыi – падзея, вартая паэтычнага асэнсавання. Мастацкая задума вынiкае з самой патрэбы душы выказаць свой парыў, свае радасць i боль, сваю тайну.

У М.Багдановiча ёсць цудоўны твор―вершаванае апавяданне «Веранiка». Гэта апавяданне пра дзяцiнства i юнацтва апавядальнiка i дзяўчынкi Веранiкi, пра каханне, якое нарадзiлася i згасла, але дало зразумець высокае i прыгожае, што заключана ў мацярынстве.

 Веранiка ― маленькая пляменнiца сябра паэта Дз.Дзябольскага. Ужо з першых дзён знаёмства з гэтай дзяўчынкай М.Багдановiч пачаў заўважаць у рухах i рысах Веранiкi праявы жаноцкасцi i самай тонкай какетлiвасцi, а ў асобныя моманты―самаахвярнасцi i непадробнай жаночай адданасцi. Нават у тым,як вымаўляла дзяўчынка iмя Максiм (яна гаварыла Махiм―таемным i глыбокiм шэптам), адчувалася будучая Жанчына. Гэтае адкрыццё ўразiла маладога паэта i захапiла яго на ўсё жыццё як вялiкая i светлая таямнiца Прыроды.

Информация о работе Паэзія і творчасць М.Багдановіча