Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Июня 2013 в 15:31, дипломная работа
На думку І.Навуменкі, М.Багдановіч як паэт «перш за ўсё адметны тым, што прывіў беларускай літаратуры яшчэ вышэйшыя эстэтычныя якасці, якіх яна дасюль мела няшмат: светаадчуванне інтэлігентнага чалавека, побач з калектыўна-грамадскай эмоцыяй паглыблялася эмоцыя асабістая, шырэй выяўлялася індывідуальнае багацце свету ўнутранага жыцця чалавека, шматграннасць яго адчуванняў» [8, с.6]. Да яго амаль не было ў беларускай літаратуры лірыкі любоўнай, філасофскай з іх «вечнымі» матывамі і «праклятымі» пытаннямі.
Уводзіны…………………………………………………………………..3
1 Паэзія і творчасць М.Багдановіча……………………………………..9
2 Эстэтычныя погляды М.Багдановіча. Тэма мастацтва і хараства….12
3 Лірыка пачуццяў і кахання……………………………………………20
4 Грамадзянская і філасофская лірыка…………………………………36
5 Апраўданне «чыстай красы»………………………………………….49
5.1 Праблема красы і мастацтва ў творчасці М.Багдановіча……….49
5.2 Паэт красы, святла, любові………………………………………..52
5.3 Вызначэнне адметнай постаці ў агульным кантэксце…………..54
Заключэнне……………………………………………………………….60
Спіс выкарыстаных крыніц……………………………………………..63
Чарней ад Вашых чорных кос.
Чаму ж нядобры час прынёс
Мне доўгае расстанне з Вамі?
Я пабляднеў ад горкіх слёз
І трыялет пачаў славамі:
Мне доўгае расстанне з Вамі
Чарней ад Вашых чорных чорных кос [18, с.255].
Трыялет культываваўся ў французскай літаратуры з ХY стагоддзя, меў шырокае распаўсюджанне ў еўрапейскай паэзіі і ў пазнейшыя эпохі. У М.Багдановіча кананічная форма трыялета вельмі ўдала ўвасабляе любоўны этыкет. Галоўнае для героя – засведчыць рыцарскую адданасць даме сэрца.
Больш раскаваны ў выяўленні сваіх пачуццяў лірычны герой верша «Успамін», які цытуе аднаго з вялікіх антычных паэтаў:
«Дзень гэты, − так пісаў Катул, −
Я белым каменем адзначу».
Дасюль я рад, калі пабачу
Алею, дзе пад ліпаў гул
Мне парасонкам на пяску
Штось ручкі мілыя пісалі,
Што – не скажу. Вы адгадалі,
І словы ўжо на языку [18, с.256].
Паэтычныя дэталі ў гэтым лірычным упаміне псіхалагічна дакладна перадаюць стан закаханасці маладога героя, калі ўсё, што звязана з яго каханай – кожная драбніца, − набывае асаблівы сэнс, як тыя нявыказаныя і непачутыя словы, што нейкай хвілінай шчырасці былі выпадкова запісаныя на пяску. Словы сціраюцца, але застаецца ўражанне – нешта яшчэ больш нетрывалае і падлеглае забыццю, ды ўратаванае словам.
М.Багдановіч вельмі тонка і дакладна перадае культываваны ў японскай паэзіі эмацыянальны стан «аварэ» − стан душы, радасна адкрытай прыгажосці свету і ў той жа час і ў той жа час непазбаўленай сумных адчуванняў мінальнасці красы:
Калыхнуў я галіну, −
Белы цвет асыпаў нас [18, с.395].
Карціна пачуццяў выканана тут ледзь улоўнымі паўтонамі, адценнямі, любоўнае пачуццё выказана далікатна, лёгкім намёкам, адпаведна эстэтыцы падтэксту, уласцівай японскай лірыцы. Так у адпаведнасці з пэўнай паэтычнай традыцыяй М.Багдановіч імкнуўся ўвасобіць жывую красу мінальнага, але заўсёды маладога пачуцця.
Важнае месца ў творчасці паэта займаюць вершы, у якіх паказаны пачуцці да самага дарагога яму чалавека – да маці.
Мацi М.Багдановiча звалi Марыя Апанасаўна. Вось як апiсвае бацька паэта Адам Ягоравiч: «Рухавая, заўсёды вясёлая, з iскрыстымi вачамi, з незвычайна вялiкаю касою, яна да ўсяго ж валодала пяшчотай кацянацi i той чароўнай прыгажосцю, якую называюць жаноцкасцю. Яе фотакарткi не даюць нiякага ўяўлення як аб яе душы, так i аб выглядзе знешнiм. Гэта―маска, пазбаўленая жыцця; а яна была ўся―ясная, спеўная, рухавая, усцешная, захопленая» [6, с.14].
Наконт характару i таленту М.Багдановіча бацька прызнаваўся: «Па складзе свайго характару, мяккага i жаночага, па весялосцi свайго нораву, жывасцi, спагадлiвасцi i ўражлiвасцi, па паўнаце i мяккасцi назiранняў, па сiле ўяўлення, пластычнасцi i разам маляўнiчасцi прадуктаў яго творчасцi ён усё больш нагадваў сваю мацi, асаблiва ў дзяцiнстве… Яго паэтычны талент ёсць дарэнне яго мацi, у ёй самой драмаўшае» [6, с.17].
На жаль, ужо ў пяць гадоў Максiм застаўся сiратою: Марыя Апанасаўна памерла. Адбылося гэта пасля нараджэння ёю (чацвёртымi родамi) адзiнай ў сям`i Багдановiчаў дзяўчынкi―Нiны.
У дзень смерцi мацi, 4 кастрычнiка 1896 года, малы Максiм, як успамiнаў бацька, прачнуўся вельмi рана i быў гарэзлiвым, вясёлым, не адчуваў бяды. Бацька ў нейкi момант пасадзiў яго на крэсла i загадаў, каб ён сядзеў спакойна. I будучы паэт увесь неяк замаркоцiўся, змянiўся з твару. Пакуль бегалi па доктара, па святара, пакуль усе прыйшлi― «ўсё было скончана» [6, с.16]. Мацi памерла. Адам Ягоравiч кiнуўся да дзяцей. I вось, успамiнаў ён, «як цяпер―бачу пахiленую фiгурку з сумным выразам дзiцячага тварыка, з запытальным позiркам… Маленькае ўзнаўленне мацi. Ён увесь час паслухмяна сядзеў на крэсле…» [6, с.16].
Свае пачуцці, сваю любоў і павагу да маці М.Багдановiч апаэтызаваў у нiзках вершаў «Мадонны» i «Каханне i смерць».
У першых жа радках верша «У вёсцы» амаль афарыстычна гучыць аўтарскае прызнанне:
Хвалююць сэрца нам дзявочыя пастацi,
I душы мацярэй нас могуць чаравацi;
Вышэйшая краса―ў iх злiтнасцi жывой! [18, с.144]
I далей М.Багдановiч малюе адну з выяў гэтай «жывой злiтнасцi»―«год васьмi дзяўчынку», да якой з плачам у падол хаваецца напалоханы малы i тая яго суцяшае быццам мацi:
I, як схiляецца ад ветру верх бярозкi,
Дзяўчынка к хлопчыку
Сцiраючы яму, штось пачала казаць,
Каб заспакоiць плач ― зусiм як быццам маць,
I салiвалiся ў жывы абраз ядыны
Той выгляд мацеры ды з воблiка
Дзiцячым, цененькiм. [18, с.145]
Для паэта злiваюцца ў адзiны вобраз «дзiцячае, цененькае» аблiчча дзяўчынкi «ўпэцканай, i хiлай, i худой» з найвышэйшым мацярынскiм пачаткам, з тым,
…што Рафаэль вялiкi
Стараўся выявiць праз мацi божай лiкi [18, с.146].
На маю думку, мацi, з якой пяцiгадовы хлопчык Максiм не паспеў звыкнуцца як з будзённай жанчынай, засталася ў душы паэта ўвасабленнем найвышэйшага, амаль неспасцiжнага хараства, а таксама ахвярнасцi дзеля малога дзiцяцi (бо хвароба i смерць гэтак часта прыходзяць да жанчыны, як прыйшлi i да яго мацi поруч з цяжкiмi родамi). М.Багдановiч завяршае верш кранальным прызнаннем-спадзяваннем:
Странiца лепшая ў штодзённiку жыцця!
Зноў з цiхай радасцю цябе чытаю я.
Хай шмат чаго ўжо з тых гадоў крынiца змыла
У памяцi маёй, хай тэй дзяўчынкi мiлай
Ужо воблiк губiцца ў цёмнай глыбiне, ―
Я веру, у цяжкi час ён гляне на мяне. [18, с.146]
«Калi сам вобраз Мадонны – маладой жанчыны з дзiцём на руках – у нашай свядомасцi асацыяцыйна звязваецца з уяўленнямi пра Багародзiцу на царкоўных абразах, а таксама з жывапiснымi ўзорамi iтальянскага Адраджэння, то такiя сувязi не выпадковыя: гэтыя паняццi дастаткова трывалыя ў беларукiм культурным досведзе; прысутнiчалi яны i ў сям’i Багдановiчаў», ― адзначае крытык Л.Сiнькова [22, с.7]. Вось адзiн з фактаў бiяграфii, якi нагадвае нам пiсьменнiк i лiтаратуразнаўца I.Навуменка: «Вобраз мадоннаў прыйшоў у мастацкую свядомасць паэта рана. Можа, у той час, калi Максiм Горкi, якi сябраваў з бацькам паэта, падараваў яму копiю з рафаэлеўскай карцiны. Яна вiсела ў доме Багдановiча» [10, с.295]. Рэпрадукцыя «Сiксцiнскай мадонны» Рафаэля з’явiлася ў доме Багдановiчаў ужо ў 90-я гады пазамiнулага стагоддзя, i, я думаю, маленькi Максiм мог звязаць з ёю сваю тугу па мацi.
Яскрава апiсвае паэт цяжарную жанчыну:
Як хораша, калi дзiцё
Пад сэрцам цiха зварухнецца,
I ўраз па целу разлiецца
Яшчэ нязвычнае чуццё.
Душа – у салодкiм палусне,
I кажуць знакi чалавечка:
«Я – пценчык, ты – маё гняздзечка,
Не руш, не руш, не руш мяне!» [18, с.159]
Паэт малюе цяжарную жанчыну то як «жывую лялечку», то як адмысловую цацку― «дзераўлянае яечка», у якiм схавана такое самае, толькi меншае, то як ахоўнае «гняздзечка» для птушаняцi, а то―як «цёмную i цёплую калыску», у якой дзiця закалыхваецца цiхай хадою будучай мацi (вершы «Жывая лялечка», «Трыялет» («Дзераўлянае яечка…»), «Як хораша, калi дзiцё…», «Да вагiтнай»).
З’яўленне новага жыцця для М.Багдановiча―найвялiкшае шчасце i, адначасова, асабiстая мара юнака. Разам з гэтым жанчыну-мацi паэт паказвае i як вобраз трагiчны: ёй наканавана трапiць на сумежжа кахання, жыцця i смерцi, дзе нараджаецца дзiця. У вершах «Пачуццю цёмнаму падлеглая», «Цёмна неба начное…», «Пракляцце вагiтнай», «З енкам дзiцё ты раджаеш…», «Пасля радзiн ты ўсё штодня марнееш…», «Без сiл, уся ў пату…» аўтар суперажывае гэтаму наканаванню жанчыны:
Яна збалела ўся. Ёй, можа, ужо не жыць,
I ўсё ж ткi радасцю бязмежнай ззяюць вочы,
А на яе тугiх грудзях ужо ляжыць
Чырвоны, цёпленькi i неяк смешна смокча [18, с.162].
Такiя ж вершы М.Багдановiч, як «Смертию смерть поправ», «Тым вянкi суровай славы…» i iншыя, узвышаюць ахвярнасць жанчыны дзеля дзiцяцi да подзвiгу:
Слава тым, хто сiлу мае
Смерць, не дрогнуўшы, спаткаць,
Хто ў мучэннях памiрае,
Каб жыццё дзiцёнку даць! [18, с.165].
Адным з
самых гарачых жаданняў М.
Беларусь жа з вуснаў паэта атрымала новую паэтызацыю старога звычаю пагонi за ворагам, якi меў канкрэтнае гiстарычнае напаўненне. Мы атрымалi новую легенду пра ваякаў з Лiтоўскай Пагонi, якiя «праз бязмерную даль», праз стагоддзi нiбы абуджаюць прыспаных сыноў Радзiмы. Гэта натхненне вялiкага паэта «б’е мячамi ў сэрцы» няўцямных, не дае беларусам «быць чужынцамi» на сваёй зямлi:
Мацi родная, Мацi-Краiна!
Не ўсцiшыцца гэтакi боль…
Ты прабач. Ты прымi свайго сына,
За цябе яму ўмерцi дазволь!.. [18, с.314-315]
Лiтаратуразнаўца i фiлосаф У.Конан звярнуў увагу на яшчэ адну асаблiвасць багдановiчаўскага светаадчування: паэт умеў аддавацца роднай прыродзе як самой Мацi-зямлi, умеў нiбы злiвацца з наваколлем i аддаваць сябе «гэтаму мацярынскаму ўлонню жыцця» [23, с.125]:
Цёплы вечар, цiхi вечар, свежы стог,
Улажылi спаць мяне вы на зямлi.
Не курыцца светлы пыл усцяж дарог,
У небе месяца праглянуў
I к яму хмурынкi падплылi.
Знiчка коцiцца агнiстаю слязой,
Прашумела мякка скрыдламi сава:
Бачу я, з прыродай злiўшыся душой,
Як дрыжаць ад ветру зоркi нада мной,
Чую ў цiшы, як расце трава [18, с.410].
У гэтых радках з нiзкi «У зачараваным царстве», як i ў радках верша «Добрай ночы, зара-заранiца!», iншых падобных, мы бачым, што i свежы стог, i знiчка, i жывая трава «зачараванай» радзiмы заспакойваюць, нiбы закалыхваюць паэта-дзiця ў родным для яго наваколлi. Радзiма ў любой сваёй выяве―гэта сапраўды Мацi, якой i аддаюцца жыццi яе вялiкiх паэтаў.
Такiм чынам, М.Багдановiч, якi не паспеў нацешыцца мацярынскай ласкай, як належыць, яскрава паказаў красу і прыгажосць сваіх пачуццяў да мацi ў сваiх творах. Гэта пачуцці да маленькай дзяўчынкі-мацi, да Мадонны, да жанчыны, якая памiрае, нараджаючы дзiця. А таксама да роднай прыроды, роднай Беларусi, якiм прысвечаны шмат радкоў у творах паэта.
Значная частка вершаў пра каханне была адрасавана канкрэтным жанчынам. Імёны тых, каго кахаў паэт, якія натхнілі яго на стварэнне цудоўных інтымных вершаў, нам вядомыя. Гэта Аня Какуева, М.А.Кіціцына і Аня Гапановіч.
Глыбокi след у душы i творчасцi М.Багдановiча пакiнула сястра яго гiмназiчных таварышаў Рафаiла i Мiкалая Какуевых―Аня. Даследчыца Р.Стаховiч-Ларчанка адзначае: «Яна была духоўна багатай, шматбакова развiтай i вельмi прывабнай, абаяльнай натураю. Дзяўчына вылучалася той самай няўмiручай Жаноцкасцю ― у найлепшым, найвышэйшым сэнсе гэтага слова! ― разгадаць таямнiцу якой намагаўся М.Багдановiч» [24, с.99]. Якраз ёй, як выявiла даўняя даследчыца творчасцi паэта Н.Ватацы, быў прысвечаны вядомы паэтычны цыкл «Мадонны»: «А.Р.К.―Анне Рафаiлаўне Какуевай прысвяцiў М.Багдановiч цыкл «Мадонны», сваё запаветнае разуменне прыгожага, якое паэт шукаў у штодзённым жыццi народа» [25, с.287].
Каханне да Анi пачыналася з усяго светлага i радаснага―з самых гарачых юнацкiх надзей, з самых нястрымных высокiх парыванняў. У вершы «Першая любоў» радасць быцця, радасць кахання так напоўнiлi душу паэта, што кроў яго «аж кiпiць», пачуццi пералiваюцца цераз край i ўзнiмаюць шчаслiвага героя ледзь не над усiм светам i над «мрокам вясенняй ночы»:
Ужо позна. Мрок вясенняй ночы
На вузкiх вулiцах ляжыць.
А мне вясёла. Блiшчаць вочы,
I кроў ад шчасця аж кiпiць.
Iду я радасны, харошы,
Знiкае з сэрца пустата…
А пад рызiнавай калошай
Цiхутка хлюпае слата [18, с.242].
М.Багдановiч выказаў у вершах сваё каханне да Анi Какуевай i свой вялiкi чалавечы боль. Перад намi― уся гiсторыя гэтага глыбокага i трапяткога пачуця. I першая радасць ад нараджэння кахання, калi ўсё вакол iначыцца, афарбоўваецца ў нейкае новае, вясёлкава-шматфарбнае святло, перамяжаецца то сумам, то болем, то шчымлiвай, нязвыклай пяшчотаю i цяплом i хмелiць галаву. Усё жыццё цяпер робiцца адным невымоўным, зачараваным сном, яно i вабiць, i туманiць, «як лёгкая завея»: