Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Июня 2013 в 15:31, дипломная работа
На думку І.Навуменкі, М.Багдановіч як паэт «перш за ўсё адметны тым, што прывіў беларускай літаратуры яшчэ вышэйшыя эстэтычныя якасці, якіх яна дасюль мела няшмат: светаадчуванне інтэлігентнага чалавека, побач з калектыўна-грамадскай эмоцыяй паглыблялася эмоцыя асабістая, шырэй выяўлялася індывідуальнае багацце свету ўнутранага жыцця чалавека, шматграннасць яго адчуванняў» [8, с.6]. Да яго амаль не было ў беларускай літаратуры лірыкі любоўнай, філасофскай з іх «вечнымі» матывамі і «праклятымі» пытаннямі.
Уводзіны…………………………………………………………………..3
1 Паэзія і творчасць М.Багдановіча……………………………………..9
2 Эстэтычныя погляды М.Багдановіча. Тэма мастацтва і хараства….12
3 Лірыка пачуццяў і кахання……………………………………………20
4 Грамадзянская і філасофская лірыка…………………………………36
5 Апраўданне «чыстай красы»………………………………………….49
5.1 Праблема красы і мастацтва ў творчасці М.Багдановіча……….49
5.2 Паэт красы, святла, любові………………………………………..52
5.3 Вызначэнне адметнай постаці ў агульным кантэксце…………..54
Заключэнне……………………………………………………………….60
Спіс выкарыстаных крыніц……………………………………………..63
М.Багдановіч з болем і трывогай гаворыць пра падзел свету, раз’яднанне людзей. Куды ні кінь вокам, усюды ляжаць межы. Вобраз межаў сімвалізуе варожасць, недавер, адчужанасць, уціск чалавечай свабоды. Межы пярэчаць натуральнаму існаванню асобы. Яны звужалі погляд на свет, штурхалі чалавека да ізаляцыі, замкнёнасці ў вузкай прасторы, рабілі яго адчужаным і адзінокім:
Нязмерны вольныя прасторы
Святой замлі, ─ чалавек
Мяжы, ірвы, тыны рабіў за векам век,
Хаваўся ў іх, як ліс у норы,
І жыў пужліва сам – адзін,
Дрыжачы, як лісцё асін,
Зласлівы, бессардэчны, хцівы,
Такі здрадлівы,
Для ўсіх чужы, зусім чужы.
Вакол яго – платы, мяжы [18, с.274].
У час царызму існаваў сацыяльны прыгнёт, людзі былі падзелены на класы і групы, сваіх і чужых. Паэт паставіў пад сумненне класавае, надчалавечае. Бо вельмі шмат людзей было пазбаўлена права на годнае жыццё, асуджана на беднасць і пакуты. Такія людзі не маглі адчуваць сябе шчаслівымі. Дзе пануе няволя, рэзкае сацыяльнае размежаванне грамадства, існуе жорсткі прымус жыць у строга вызначаных рамках, там няма згоды, гармоніі, ладу. М.Багдановіч не прымае несправядлівага ўладкавання рэчаіснасці, абвяшчае вышэй за ўсё агульначалавечае. Краса свету павінна быць адкрыта для ўсіх, прыносіць кожнаму чалавеку радасць захаплення жыццём:
Глядзі: па ўсёй замлі святой
Шырокай хваляй залатой
Без краю блішча збожжа мора,
Цвітуць лугі, шумяць лясы…
Так многа ёсць паўсюль багацтва і красы… [18, с.275]
Межы праходзяць праз людскія сэрцы і часта пакідаюць там раны, боль, расчараванне. А яшчэ яны прымушаюць ставіцца адзін да аднаго з насцярожанасцю, непрыязна, без захаплення і сапраўднай чалавечай любові. Межы не спрыяюць збліжэнню краін і народаў, іх дыялогу. Пра ўсё гэта паэт прарочна сказаў напачатку мінулага стагоддзя.
У сваёй грамадзянскай лірыцы М.Багдановіч узнімаецца да вынясення прысуду з’явам жыцця, варожым народным інтарэсам.У гэтых творах сваю ролю паэт бачыць у тым, каб не толькі праўдзіва паказваць народнае жыццё, але і клікаць народ на бой супраць старога свету. Ён верыць у стваральныя сілы народа, і вера гэтая знаходзіць вобразнае ўвасабленне ў вершы «Не блішчыць у час змяркання»…
Не блішчыць у час змяркання і ў глыбокай цемні ночы
Дыямент каштоўны,
Але белым днём красою нам чаруе, вабіць вочы
Блеск яго цудоўны.
Бо калі на гэты камень упадзець праменне сонца,
Ўраз ён блісне дзіўна
І вясёлкавыя іскры рассыпаць пачне бясконца
Ярка, пераліўна.
Так здаецца ў змроку ночы цёмным і народ мой родны,
Бедны і няшчасны;
Але, як устане сонца, ўраз прачнецца дух народны
І засвеціць ясна! [18, с.115]
Адчуваючы набліжэнне рэвалюцыйнай буры, паэт не закрывае вочы на тое, што барацьба са старым светам, за лепшую долю і волю народа патрабуе мужнасці і самаахвярнасці.
Вершы М.Багдановіча на грамадзянскую тэму вызначаюцца высокім паэтычным майстэрствам і глыбінёю думкі, адпаведнасцю мастацкіх сродкаў той ідэі, якую яны раскрываюць. Такім з’яўляецца алегарычны твор «Устань, навальніца…», у якім услаўляецца ачышчальная сіла віхру і смеласць і адвага, здольныя тварыць цуды:
Ўстань, навальніца, мкні нанова,
Ўзвый, вецер, з ёю заадно!
У віхры ўляціць палова,
Пакіне чыстае зярно [18, с.114].
На маю думку, гэтая алегорыя нагадвае рэвалюцыйны штурм, які змятае з твару зямлі тое, што ператварылася ў перашкоду грамадскага развіцця:
Удар, цыклон, удар на мора,
Цалуй яго ў глухое дно,
Ўсплясні ваду – і перлаў горы
На бераг выкіне яно [18, с.114].
Змаганне за шчасце і волю народа не абыходзіцца без ахвяр. Пра гэта паэт гаворыць у вершы «Зразаюць галіны таполі». У алегарычным вобразе галін, якія зразаюць вясной, каб лепш расло дрэва, увасабляюцца мужныя барацьбіты, што гінуць у імя лепшай долі іншых людзей. У вершы аўтар звяртаецца да сваіх сучаснікаў, заклікае іх змагацца з прыгнятальнікамі, а калі патрэбна, то і ахвяраваць жыццём у імя светлай будучыні другіх пакаленняў:
Таварышы-брацця! Калі наша родзіна-маць
У змаганні з нядоляй патраціць апошнія сілы, ─
Ці хваце нам духу ў час гэты жыццё ёй аддаць,
Без скаргі палеч у магілы?! [18, с.111]
М.Багдановіч усёй душой радаваўся вечнай маладосці ў прыродзе, вірліваму абнаўленню і квітненню. «Вобразы прыроды былі для паэта сімвалам немінучага адраджэння краю, абнаўлення яго гістарычнага жыцця, прыходу лепшага будучага», ─ заўважае даследчык А.Лойка [7, с.22-23]. Вось як пра гэта ён гаворыць у папярэднім вершы:
Зразаюць галіны таполі адну за адной…
Без скаргі яны на зямлю чарадою лажацца,
Бо смерць іх патрэбна, каб дзерава новай вясной
Магло бы хутчэй развівацца [18, с.111].
М.Багдановіч з вялікім майстэрствам у сваіх вершах апеў красу творчай працы. З любоўю, з гордасцю за чалавека паказана ім нялёгкая праца сярэдневяковага перапісчыка кніг у вершы «Перапісчык»:
Як сіняваты дым нявідзімых кадзіл,
Рой хмарачак плыве; шырокімі кругамі
У небе ластаўкі шыбаюць над крыжамі,
Як жар гарашчымі, а тут, каля акна,
Малінаўка пяе, і стукае жаўна.
І зноў ён схіліцца, застаўку зноў выводзіць
Няяркім серабром; нячутна дзень праходзіць;
Ужо хутка будзе ноч, і першая гвязда
Благаславіць канец прыгожага труда [18, с.88].
Перапісчык – мастак. Яго нібы і не цікавіць, «што» ён піша, у вершы не ўпамінаецца пра змест, ─ толькі «як», толькі колеры, абрысы літар, «спляценні завіткоў», «шматфарбныя застаўкі і канцоўкі» [18, с.88]. «Прыгожы труд» [18 ,с.88] – так называе паэт яго працу. Тут усё прыгожае, і тое, што ствараецца перапісчыкам, і тое, што яго акружае, пануе культ «чыстай» красы. «Перапісчык піша толькі па неабходнасці эстэтычнай, таму што гэта прыгожа, таму што гэта адна з праяў абсалютнай гармоніі сусвету – поруч з сонцам, зоркамі, прыгожым летнім днём, роем лёгкіх хмарак, мільганнем ластавак, спевам малінаўкі і стукам жаўны, і таму што «першая гвязда благаславіць канец прыгожага труда», − удакладняе крытык Т.Чабан [30, с.492].
Паэт захапляецца красою, закладзенай у прыродзе, і, гаворачы словамі даследчыка А.Лойкі, «самой прагай чалавека ствараць прыгожае ўласнымі рукамі» [1, с.116]. Прыгожае, якое створана чалавекам, М.Багдановіч услаўляе ў вершах «Кніга», «Слуцкія ткачыхі».
Верш «Кніга» паэт пачынае з паказу таго, як любоўна бярэ ён кнігу, «пакрытую няжорсткай бурай кожай» [18, с.89], як адмыкае «срэбныя засцёжкі» [18, с.89]. Гэтыя падрабязнасці невыпадковыя. Паэт нанізвае іх спецыяльна, выражаючы сваё захапленне справай рук чалавека. Паэт чытае кнігу, і кірыліца здаецца яму прыгожай, пах воску з ладанам – прыемным:
Перачытаў радкі кірыліцы прыгожай
І воску з ладанам прыемны пах пачуў [18, с.89].
Настрой чалавека, поўнага павагі і замілавання да кнігі – помніка натхнёнай працы людзей – гэтымі эпітэтамі перадаецца сапраўды трапна:
Як вее свежасцю яе краса жывая!
Як радасна далей спяшыць душа мая! [18, с.89]
Верш «Слуцкія ткачыхі» быў напісаны пасля таго, як паэт наведаў Вільню і ўбачыў там у музеі І.Луцкевіча залатабітныя слуцкія паясы, якія вельмі спадабаліся яму. У іх арнаменце былі нацыянальныя матывы: васількі, незабудкі. Гледзячы на паясы, М.Багдановіч уяўляў сабе жыццё і самаадчуванне тых, хто іх ткаў.
У вершы дзіўны падбор гукаў і фарбаў. Такі светлы, можна нават сказаць «святы» верш можа напісаць толькі геніяльная рука. А ідэя – прыгажосць, вабнасць, воблік роднага краю, лепшага за які няма на свеце. Хоць людзі – не гаспадары свайго лёсу, найміты, прыганятыя:
Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы [18, с.90].
Прыгонных ткачых, не зважаючы на тое, што ў іх ёсць сем’і, родная гаспадарка і ўсё іншае, што дорага чалавеку, разлучылі з роднымі мясцінамі. Працуючы і жывучы ў цяжкіх умовах, у няволі, жанчыны, «дзявочыя забыўшы сны» [18, с.90], не могуць усё ж забыць тое, ад чаго яны адарваны, свой родны край. Каб падкрэсліць трагізм лёсу прыгонных, у вершы даецца кантраснае супрацьпастаўленне малюнкаў жыцця жанчын у няволі і чароўнай роднай прыроды:
І думкі мкнуцца мімаволі
Туды, дзе расцвіла вясна;
Дзе блішча збожжа ў яснай далі,
Сінеюць міла васількі,
Халодным срэбрам ззяюць хвалі
Між гор ліючайся ракі;
Цямнее край зубчаты бора… [18, с.90]
Жанчыны думкамі сваімі ўвесь час з родным краем, таму невыпадкова
…тчэ, забыўшыся, рука,
Заміж персідскага ўзора,
Цвяток радзімы васілька [18, с.90].
Васілёк – нібы сімвал роднага краю. Хоць ён у жыце фактычна пустазелле, але сялянская рука ніколі яго не вырве. Бо чалавек зямлі таксама адчувае прыгажосць. З васількоў уюць вянкі, сціплая кветка радуе, нават натхняе. Разумная мэтазгоднасць у дадзеным выпадку як бы саступае месца адчуванню прыгожага. М.Танк заўважае: «Як нельга без захаплення глядзець на дзіўную красу слуцкіх паясоў, так нельга без хвалявання чытаць і гэты верш, у якім з такім пранікненнем і пачуццём раскрыта душа беларускай дзяўчыны ─ багатая і непаўторная. Не, не выпадкова сярод персідскіх узораў расцвіў васілёк ─ кветка родных прастораў. Як сваю мару аб шчасці, аб волі, як свой жаль змарнаванай у змрочных і душных радзівілаўскіх майстэрнях маладосці, яго ўткалі ў залатую аснову рукі паднявольнай ткачыхі» [31, с.372]
«Красу і светласць і прастор шукаў…» [18, с.260] – словы гэтыя з трыялета «С.Палуяну» можна дапасаваць да ткаляў, якія ткуць прыгожыя, але чужыя ўзоры. Бо краса – гэта радзіма, яе краявіды, «дзе блішчыць збожжа ў яснай далі», «сінеюць міла васількі» [18, с.90], халоднае срэбра рачных хваляў, зубчаты край бору.
Так, звычайны жытнёвы васілёк становіцца сімвалам роднай красы, народнай самабытнасці. «Паэт, ─ падкрэслівае даследчык Т.Чабан, ─ падкрэслівае ў вершы ненаўмысласць, ненатужнасць, арганічнасць праяўлення нацыянальнага, якое народжана самой гармоніяй прыроды, «жывой красой» неба, жытнёвага поля, ракі, лесу…» [30, с.493].
Уяўляючы жыццё паднявольных дзяўчат і жанчын, іх сум па родных нівах і хатах, М.Багдановіч напоўніў верш глыбокай чалавечнасцю, задушэўным лірызмам. Як і многія вершы паэта, ён пакладзены на музыку.
Хараством прыроды М.Багдановіч захапляўся з найбольшай сілай. Прырода натхняла паэта больш, чым праца чалавека. На мой погляд, гэта таму, што праца сучаснікаў паэта была паднявольнай, што, пазіраючы на яе збоку, М.Багдановіч – інтэлігент заўважыў перш за ўсё чорную няўдзячнасць, якую народ-працаўнік меў за сваю працу. На гэтую думку даследчык Ю.Пацюпа ўдакладняе: «…праца – гэта тая самая краса «людзей, учынкаў», а прырода, кветкі ─ «чыстая краса». Дык хіба гэтага мала, каб назваць М.Багдановіча «песняром чыстае красы?» [32, с.35]
Характэрны ў гэтых адносінах верш «Досі ўжо працы». Чалавека паднявольная праца мучыць – досыць такой працы!
Верш гэты паказвае селяніна на ўлонні прыроды:
…сонца зайшло!
Ярка-чырвоныя, жоўтыя, бурыя
Боразны ў небе яно прывяло [18, с.79].
На захад сонца паэт глядзіць у гэтым вершы нібы вачамі працаўніка: сонца, як і чалавек, «працуе», праводзячы «боразны ў небе». У гэтым як бы яшчэ раз падкрэсліваецца, што чалавек на ўлонне прыроды – найперш працаўнік. З гэтай думкай пачынае М.Багдановіч паказ шматлучнасці яднання чалавека і прыроды. Шырыня і глыбіня яднання чалавека з прыродай можа, найлепш выяўлена ў аўтара ў паэтычнай формуле:
Ціха ўсё была ў небе, зямлі і на сэрцы… [18, с. 200]
Неба, зямля, чалавек – адзіны: калі ціха на небе, зямлі, ціха і на сэрцы.
Раскрыццё ўнутранага свету чалавека ў яго з’яднанні з прыродай, пазнанне сябе праз яе – вось асноўнае ў пейзажнай лірыцы паэта і на гэта літаратуразнаўцы звярнулі ўвагу даўно. «З малюнкамі прыроды, ─ пісаў, напрыклад, У.Замоцін, ─ паэт проста ўвязвае свае асабовыя перажывані або матывы свайго асаблівага светаадчування» [33, с.125]. Далей даследчык падкрэслівае, што прырода ў паэта ўзята не сама па сябе, а «ў сэнсе яе ўплыву на чалавечую псіхіку, на склад нашага светаадчування, ─ значыць,… у сэнсе, так сказаць, яе чалавечай значымасці» [33, с. 126].
Як бы на подступах да вершаў, у якіх прырода і духоўны свет чалавека зліваюцца ў непарыўным, арганічным адзінстве, стаяць тыя вершы М.Багдановіча, дзе малюнкі прыроды кантрасціруюцца ці проста супастаўляюцца з перажываннямі паэта. Гарманічную, цэлую саму па сабе красу прыроды апявае паэт у вершы «Вечар на захадзе ў попеле тушыць»:
Цёмныя цені даўжэй у лагчыне,
Птушкі прыстыўшай марудней палёт ;