Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Июня 2013 в 15:31, дипломная работа
На думку І.Навуменкі, М.Багдановіч як паэт «перш за ўсё адметны тым, што прывіў беларускай літаратуры яшчэ вышэйшыя эстэтычныя якасці, якіх яна дасюль мела няшмат: светаадчуванне інтэлігентнага чалавека, побач з калектыўна-грамадскай эмоцыяй паглыблялася эмоцыя асабістая, шырэй выяўлялася індывідуальнае багацце свету ўнутранага жыцця чалавека, шматграннасць яго адчуванняў» [8, с.6]. Да яго амаль не было ў беларускай літаратуры лірыкі любоўнай, філасофскай з іх «вечнымі» матывамі і «праклятымі» пытаннямі.
Уводзіны…………………………………………………………………..3
1 Паэзія і творчасць М.Багдановіча……………………………………..9
2 Эстэтычныя погляды М.Багдановіча. Тэма мастацтва і хараства….12
3 Лірыка пачуццяў і кахання……………………………………………20
4 Грамадзянская і філасофская лірыка…………………………………36
5 Апраўданне «чыстай красы»………………………………………….49
5.1 Праблема красы і мастацтва ў творчасці М.Багдановіча……….49
5.2 Паэт красы, святла, любові………………………………………..52
5.3 Вызначэнне адметнай постаці ў агульным кантэксце…………..54
Заключэнне……………………………………………………………….60
Спіс выкарыстаных крыніц……………………………………………..63
М.Багдановіча цікавілі многія пытанні, звязаныя з характарам мастацтва, з яго сутнасцю і прызначэннем, з самім працэсам творчасці. Творчы акт – гэта акт свядомы, сцвярджае паэт. Навука і паэзія ідуць побач, ставячы перад сабой адзіную задачу – пазнаваць свет. Толькі паэзія ў адрозненне ад навукі дае не схему ці формулу, а жывы, канкрэтны, адчувальны вобраз.
М.Багдановіч не прызнае паэзіі халоднай, бяздушнай і бяздумнай. Ён ведае, што ніякае майстэрства не зможа замяніць жывой думкі, пачуцця і шчырага натхнення. У сапраўднай паэзіі павінна біцца жывое, трапяткое чалавечае сэрца.
У вершы «Ліст…», супастаўляючы розныя тыпы творчасці, М.Багдановіч сцвярджае ролю інтэлекту, свядомасці і штодзённай руплівай працы. Абдумванне і праца ніколькі не шкодзяць натхненню, таленту, а развіваюць іх. Думка, свядомасць робяць прыгажэйшымі, больш значнымі творы мастацтва. Верш гэты напісаны пад уражаннем трагедыі А.Пушкіна «Моцарт і Сальеры». М.Багдановіч палемізуе з А.Пушкіным, з яго ацэнкай аднаго з герояў трагедыі – Сальеры, які нібыта халодным розумам гасіў натхненне:
Сальеры ў творчасці ўсё хацеў паняць,
Ва ўсім упэўніцца, усё абмеркаваць,
Абдумаць спосабы, і матар’ял, і мэту
І горача любіў сваю свядомасць гэту.
У творчасці яго раптоўнага няма:
Аснова для яе – спакойная душа [18, с.263-264].
Ён добра разумеў і крыніцы прыгожага. Хараство ў паэзію прыходзіць з жыцця, з самой рэчаіснасці. «Хараство людзей і краса жывой прыроды вышэй за прыгожае ў мастацтве, якое з’яўляецца ў большай ці меншай ступені выяўленнем, адбіткам гэтага жывога хараства», ─ заўважае крытык М.Барсток [16, с.28]. Халодныя срэбныя ўзоры, якія выткаў на вокнах мароз, толькі нагадваюць жывыя пахучыя кветкі лясоў і палёў («Дзе вы, лясоў, палёў цвяты?»). Гэта толькі аддаленае падабенства, прыблізная копія палявых і лясных кветак.
Вышэйшым ідэалам красы для М.Багдановіча з’яўляецца жывая чалавечая краса, просты працоўны чалавек з яго клопатамі аб другіх людзях, з багатым і прыгожым унутраным светам. У сваіх творах «У вёсцы», «Вераніка» паэт абгрунтоўвае гэтыя сцверджанні, і яны з’яўляюцца важнейшым звяном у сістэме яго эстэтычных поглядаў. Худзенькая, дрэнна апранутая беларуская дзяўчынка-нянька, якая клапоціцца аб маленькім браціку, нібы свеціцца двайною красой – дзявочай і мацярынскай, якую вялікі італьянскі мастак Рафаэль выяўляў праз вобраз мадонны, божай маці з дзіцём на руках. Ад такой красы прыгажэе і святлее ўсё навокал.
Юная суседка Вераніка «ў красе сваёй вясны» [18, с.149] зноў прыгадала вобраз мадонны («Вераніка»). Ад яе вобліку павеяла такім хараством, таямніцу якога імкнуцца пасцігнуць і выявіць мастакі ўсяго сусвету:
І мела дзеўча выгляд маці,
Калі тады ка мне яна,
Трывожнай ласкаю паўна,
Схілілася, як да дзіцяці,
Зіяючы перада мной
У новай пекнасці жывой,
У тэй, што з постаццю дзяўчыны
Злівала мацеры чэрты.
О, як прыгожы-дзіўны ты,
Двайной красы аблік ядыны!
Ажыў у ім твой вечны цэль,
Мадонн тварыцель, Рафаэль! [18, с.152]
І ў эцюдзе «Мадонна» ў асноўным тая ж праблематыка. Толькі тут думкі і вывады аб вышэйшай красе паэт падмацоўвае творамі вуснай народнай паэзіі, абапіраецца на народны пункт погляду на мастацтва. Ён вельмі высока ставіць паэтычныя вобразы фальклору. Узяць хоць бы казку пра Алёнку: «Тут народ свае назіранні над жыццём выказваў і, на гэтых вось нянек-недалеткаў уважлівым вокам паглядзеўшы, стварыў вобраз дзяўчынкі з мацярынскімі пачуццямі, ─ вобраз, які, як бачыце, уваходзіць у серыю ўсё тых жа мадонн» [17, с.49].
М.Багдановіч прызнае вялікую ролю народа ў стварэнні духоўных каштоўнасцей, высока цэніць жыццёвую сілу, мастацкую вартасць фальклорных вобразаў. Ён моўчкі пагаджаецца са старым бывалым чалавекам-спадарожнікам, які выказаў высокае захапленне фальклорным вобразам дзяўчынкі-нянькі: «цвёрда гавару, што тып гэты неабходна вышэй, нават шэкспіраўскіх тыпаў паставіць. Ёсць у Шэкспіра Афелія, напрыклад, і спрачацца няма чаго, прывабная яна, але наколькі драбнейшы яе вобраз у параўнанні з Алёнкай нашай» [17, с.49].
Паэт заклікае абапірацца на народную песню, вучыцца ў яе хараству, паэтычнасці, і сам многа робіць у напрамку выкарыстання вуснай паэзіі беларускага народа. М.Багдановіч завастрае ўвагу на тым, што краса, мастацтва жывяцца роднымі каранямі, што яны ─ надзвычай важная старонка духоўнага жыцця народа, своеасаблівая эстафета ад пакалення да пакалення. Паэт адзначае таксама выхаваўчую ролю мастацтва, але пры ўмове, што яно вылучаецца высокай культурай, паэтычным майстэрствам.
Творы М.Багдановіча аб мастацтве, у якіх вырашаюцца пытанні ўзаемнай сувязі духоўнага і матэрыяльнага, прасякнуты ідэямі дэмакратызму і народнасці. Толькі людзі працы, што ведаюць цану кавалку хлеба, могуць па-сапраўднаму зразумець і высока ацаніць шчырую, праўдзівую песню і зрабіць яе спадарожніцай свайго жыцця. Песня заўсёды суправаджае чалавека, уздзейнічае на яго, абуджае лепшыя пачуцці і думкі. «Няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсць той спажытак дзеля душы», ─ гаворыцца ў творы «Апокрыф» [17, с.51]. Асноўным пафасам гэтага апавядання з’яўляецца сцверджанне вялікай ролі мастацтва ў грамадскім і прыватным жыцці людзей, бо «калі зварухнецца душа чалавека, толькі песня здолее спатоліць яе» [17, с.51].
«…Добра быць коласам; але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў?» [17, с.52]. Гэта месца з апавядання «Апокрыф» выклікала ў свой час нямала спрэчак і нараканняў: маўляў, аўтар паэтызуе васількі, красу – ідэальнае, ставіць яго вышэй за карысць – матэрыяльнае. Але мы бачым, што тут супрацьпастаўлення няма: васілёк як сімвал мастацтва патрэбен чалавеку. Васілёк як сімвал радзімы і народнага мастацтва з ранняй пары ўвайшоў у творчасць паэта, прыглушыў яго адзіноту. У вершы «На чужыне» ён прапануе:
Успамянём, мой дружа, у багатай чужыне
Аб беднай, далёкай сваёй старане [18, с.201].
«Цвяток радзімы васілька» [18, с.90] ў часы М.Багдановіча і пазней быў сімвалам беларускага народнага мастацтва.
У «Апавяданні аб іконніку і залатару…» таксама як і ў «Апокрыфе» ўздымаюцца праблемы красы і яе ролі, акцэнтуецца ўвага на тым, быццам яны былі не напісаны, а знойдзены М.Багдановічам.
Асноўны змест апавядання складае дыялог іконніка Рамана Якубовіча і залатара Антона Каржа, які вядзецца ў апошняга за кубкам мёду на свята Хрысціны. Дыялогу папярэднічае разгорнутая экспазіцыя, якая пераносіць нас ў Вільню ХYІІ ст., знаёміць з героямі твора, апавядае, якім чынам Раман Якубовіч стаў майстрам іканапісу.
Іконнік Раман Якубовіч і залатор Антон Корж ─ антыподы па сваіх поглядах на мастака і мастацтва. Раман Якубовіч асаблівым талентам у малярстве не вызначаўся. Яго абурае, што Сальватор Роза, італьянскі маляр, «аб красе толькі і дбае, а на збаўленне душы сваёй забыўшыся, паганскіх багоў і шмат чаго іншага малюе, аб чым іконніку добраму лепш і не думаць» [17, с.61]. Раману Якубовічу хочацца прыпыніць хаду часу, прыраўняць усіх творцаў да свайго ўзроўню, прытрымлівацца канона ў іканапісе, не дапусціць пранікнення на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага набыткаў еўрапейскай культуры, замкнуцца, закансервавацца ў сваім, нацыянальным. «Найгорш жа, ─ са скрухай гаворыць герой твора, ─ тое, што іконнікі полацкія… навіны гэтыя пераймаюць ды да таго ж і людзей усякіх, нават роду паспалітага, а таксама і рэкі, бары і лугі і шмат чаго іншага малююць» [17, с.61]. Трывожыць Рамана Якубовіча і мастацкі бок твораў, бо яго самога Бог абдзяліў талентам: «…кожны зразумець можа, што святая ікона пана Бога, хаця б і зусім няўдала зробленая, бязмерна больш варта, чым са пся якога-небудзь малюнак найлепшы» [17, с. 61].
Свае запаветныя думкі пра мастака і мастацтва М. Багдановіч увасобіў у вобразе віленскага залатара Антона Каржа. «Антон Корж, ─ заўважае аўтар, ─ майстар скрозь паважаны» [17, с.60], «іконнік залатару раўнёй быць не можа і таксама ад яго розніцца, як, прымерам кажучы, фарба трохграшовая ад золата угорскага, у агні пяць разоў ачышчанага» [17, с.61]. Тым не менш, ведаючы сабе цану, залатар «людзьмі ніколі не пагарджаў» [17, с.61], з павагай ставіўся да чужой думкі, быў гасцінным чалавекам, але ад сваіх перакананняў не адступаў, прытрымліваўся культуры дыскусіі. Толькі выслухаўшы Рамана, Корж раскрывае свае адносіны да выказаных яго госцем думак. Залатар катэгарычна не прыняў традыцыяналісцкі падыход да мастацтва, адмовіўшы апошняму ў праве на творчыя пошукі, на развіццё: «…не варт, усягды мне здавалася, рэч якую-небудзь толькі таму ганіць, што яна для нас за навіну прызнацца павінна», бо з часам «навіна старыною зробіцца» [17, с.62]. Антон Корж уступае ў палеміку з іконнікам у ацэнках вартасці твора, калі акцэнт робіцца на прадмет адлюстравання, калі ў разлік не бярэцца форма, мастацкая дасканаласць твора. Для залатара з’яўляецца абсалютнай ісцінай пры ацэнцы вынікаў жывапісу «не тое, каго майстар малюе, а толькі тое, як ён гэта робіць, толькі здольнасць і ўлежнасць яго могуць малюнку хвалу і каштоўнасць надаваць» [17, с.62]. Каб зрабіць больш слушнымі свае думкі, залатар ілюструе іх надзвычай пераканаўчымі прыкладамі: іконай Вастрабрамскай Божай Маці і выявай Багародзіцы ў выкананні звычайнага багамаза, двума ліхтарамі, зробленымі хоць і з аднолькавага матэрыялу, але па-рознаму ў мастацкіх адносінах. Прыклады засведчылі, што «каштоўнасць вырабаў прыгожых адно толькі праз красу іх форм узрастае і толькі красою форм каштоўнасць тую мераць можна» [17, с.63]. Антон Корж абсалютна перакананы, што для творцы найважнейшым павінна быць мастацкая дасканаласць зробленага: «Вось чаму я, хрысціянін не згоршы ад іншых, рэчы свае вырабляючы, адно толькі красу формы пільную ды не думаю аб тым, нашто нанізкі залатыя мае пойдуць: ці то на аздабленне фігуры Маткі Боскай, або піяка і распуснік які на пакрасу сваю ўжываць іх будзе» [17, с.63].
Мы бачым, што думкі, выказаныя М.Багдановічам вуснамі Антона Каржа, аказаліся прарочымі, а засцярога своечасовай. На жаль, яна не была пачута тымі, хто прысвоіў сабе права кіраваць творцамі.
Мастацтва не стаіць на месцы. Яно развіваецца, абагачаецца новымі тэмамі, прыёмамі, стылямі, напрамкамі, вызваляючыся ад канонаў. Праблема традыцый і наватарства, зместу і формы, таленту і рамесніцтва асабліва ўзмацняецца ў пераломныя перыяды ў гісторыі культуры. Такі і быў нашаніўскі перыяд у развіцці беларускага мастацкага слова, калі наш народ знаходзіўся пад нацыянальным і сацыяльным уціскам, а яго культура ─ пад пільным вокам цэнзуры. З другога боку, нават у складзе рэдакцыі газеты «Наша ніва» былі прыхільнікі традыцыяналісцкага ў літаратуты, якія баяліся новых павеваў у нацыянальным мастацкім слове, яго набліжэння да еўрапейскага ўзроўню пад зачэпкай ці то ідэалагічнага характару, ці то трафарэтна-побытавага, што прыніжае беларусаў. М.Багдановіч сказаў пра тыя праблемы, якія яго хвалявалі, сказаў свежа, арыгінальна, пашырыўшы праблемна-тэматычную разнастайнасць тагачаснага беларускага апавядання. Вяртанне ў даўніну у «Апавяданні аб іконніку і залатару…» акцэнтуе нашу увагу на вечнасці, актуальнасці, надзённасці ўзнятых у творы праблем.
Такім чынам, у вершах, апавяданнях і артыкулах М.Багдановіча спалучыліся ў адно патрабавані прагрэсіўнай эстэтыкі і народны погляд на мастацтва. Яны характарызуюцца шырынёй і дэмакратычнасцю, у аснове іх – высокі гуманістычны ідэал, мара аб дасканалым, духоўна прыгожым чалавеку.
3 ЛІРЫКА ПАЧУЦЦЯЎ І КАХАННЯ
Вялікая, можна сказаць, найбольшая заслуга М.Багдановіча перад беларускай паэзіяй у тым, што ён вылучыў, паставіў у сваёй творчасці на першае месца пачуцці асобы. Ён напісаў шмат вершаў, прысвечаных каханню. Адны з іх былі народжаны тым прыўзнятым унутраным станам, які характэрны для юнацтва.
Лепшым творам лірыкі пачуццяў з’яўляецца «Раманс», які больш вядомы як «Зорка Венера». Шукаючы разгадку незвычайнай папулярнасці «Зоркі Венеры», нельга абысці ўвагай сам вобраз апаэтызаванай М.Багдановічам зоркі. Літаратуразнаўца Л.Тарасюк піша: «Касмаганічныя вобразы-сімвалы ─ найбольш распаўсюджаныя сімвалы ў беларускай любоўнай і вясельнай паэзіі. Паэт геніяльна персаніфікуе гэты вобраз, і безыменная, як у народнай песні – зорка, зара – у яго набывае імя, прычым дакладна адпаведнае мастацкаму вобразу з пункту гледжання астралогіі: менавіта Венера з усіх планет нашай Галактыкі лічыцца «апякункай» кахання» [21, с.35].
Зорка Венера паўстае ў М.Багдановіча не толькі сімвалам пачуцця. Яна ўвасабляе ідэальнае, узвышанае. Раманс – усхваляваны расказ пра каханне, сведкам якога была чароўная зорка. Але хутка прыйшоў час расстання, і закаханы абяцае, што будзе помніць сваю любую і кожную ноч шукаць зорку Венеру, якой вядома пра пакуты разлучаных закаханых.
Геніяльнай
мастацкай інтуіцыяй М.
М.Багдановіч разумеў: выяўленчая здольнасць лірыкі ў тым, што яна абуджае ў нас не столькі ўспамін пра рэальнае пачуццё, некалі перажытае намі, колькі самую магчымасць такога перажывання, «ідэю» пачуцця.
Таму, думаецца, і ўключыў ён у свой адзіны зборнік толькі тыя лірычныя вершы, у якіх яго ўстаноўка на гарманічна-ідэальнае ўвасобілася ў адпаведны вобразны лад: інтанацыя нейкай светла-журботнай значнасці таго, што адбываецца «на небе, зямлі і на сэрцы», звароты чыста фальклорнага, песеннага ўжытку… музычны распеў, мелодыя…» [20, с.57-58].
Краса і гармонія прыроднага і духоўна-чалавечага – лейтматыў творчасці М.Багдановіча. Са сферы абстрактнага ідэалу вобраз далёкай і недасяжнай зоркі перайшоў на арбіту зямнога жыцця, пазначыў сабой чалавечыя лёсы:
Глянь іншы раз на яе, − у расстанні
Там з ёй зліём мы пагляды свае…
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе… [18, с.78].
Пакладзены на музыку С.Ракам-Міхайлоўскім, вядомым грамадскім дзеячам Заходняй Беларусі і педагогам, раманс М.Багдановіча неўзабаве стаў папулярнай народнай песняй. Знакаміты маэстра Р.Шырма запісаў гэтую песню на Гродзеншчыне ўжо ў 1935 годзе.
Змястоўны і фармальна-стылістычны дыяпазоны любоўнай лірыкі М.Багдановіча вельмі разнастайныя, яны выяўляюць эстэтычную скіраванасць паэта на ўсеахопнасць, універсальнасць зместу і паэтыкі творчасці. Часам цяжка вылучыць уласна любоўную лірыку паэта з усяго кантэксту яго паэзіі. Гэта ў першую чаргу датычыць твораў з матывамі і вобразамі, якія маюць адпаведнасць у антычнай, старафранцузскай ці класічнай паэзіі народаў.
У яго «Трыялеце» пачуццё закаханага лірычнага героя выказана па-мастацку віртуозна і па-французску галантна:
Мне доўгае расстанне з Вамі