Паэзія і творчасць М.Багдановіча

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Июня 2013 в 15:31, дипломная работа

Краткое описание

На думку І.Навуменкі, М.Багдановіч як паэт «перш за ўсё адметны тым, што прывіў беларускай літаратуры яшчэ вышэйшыя эстэтычныя якасці, якіх яна дасюль мела няшмат: светаадчуванне інтэлігентнага чалавека, побач з калектыўна-грамадскай эмоцыяй паглыблялася эмоцыя асабістая, шырэй выяўлялася індывідуальнае багацце свету ўнутранага жыцця чалавека, шматграннасць яго адчуванняў» [8, с.6]. Да яго амаль не было ў беларускай літаратуры лірыкі любоўнай, філасофскай з іх «вечнымі» матывамі і «праклятымі» пытаннямі.

Содержание

Уводзіны…………………………………………………………………..3
1 Паэзія і творчасць М.Багдановіча……………………………………..9
2 Эстэтычныя погляды М.Багдановіча. Тэма мастацтва і хараства….12
3 Лірыка пачуццяў і кахання……………………………………………20
4 Грамадзянская і філасофская лірыка…………………………………36
5 Апраўданне «чыстай красы»………………………………………….49
5.1 Праблема красы і мастацтва ў творчасці М.Багдановіча……….49
5.2 Паэт красы, святла, любові………………………………………..52
5.3 Вызначэнне адметнай постаці ў агульным кантэксце…………..54
Заключэнне……………………………………………………………….60
Спіс выкарыстаных крыніц……………………………………………..63

Прикрепленные файлы: 1 файл

М.Багдановіч.doc

— 497.50 Кб (Скачать документ)

    Сумна плыве маладзік бледна-сіні

    У небе вячэрнім, зялёным, як лёд;

    Іскрацца зорак сняжынкі маркотна,

    Збожжа пакрылася шызай расой… [18, с.65]

Захапленне  паэта красою вечара абрываецца шматкроп’ем – паэт нібы на момант забыўся аб гаротнай долі чалавека зямлі і раптам успомніў і спахапіўся на паўслове. Канцоўка верша – гэта нібы апраўданне мінутнага безмяцежнага захаплення: на ўлонні зямной прыгажосці кінуць «думкі аб далі гаротнай» [18, с. 118] заклікае паэт.

У іншай танальнасці  выпісаны малюнак надыходу вечара ў вершы «Ціха па мяккай траве». Верш гэты паэт таксама абрывае шматкроп’ем. Даўшы малюнак прыроды, паэт гаворыць, што вечар ─ гэта

    Час, калі трэба журыцца

    Душою на свежых магілах

    Пуста пранёсшыхся днёў [18, с. 64].

Гэта думка  – дакор чалавека самому сабе за бяздзейнасць, за інертнасць прычым чалавека, прагнага дзейнасці, і таму журботнага.

Вершы «Прывет табе, жыццё на волі!», «Возера» як бы перадольваюць журботнасць папярэдняга верша. Жыццё прыроды, жыццё на волі – у гэтым іх асноўны матыў. Развіваючы яго, у вершы «Прывет табе, жыццё на волі!» паэт зноў замалёўвае – на гэты раз ужо больш рамантычнымі фарбамі надыход вечара:

   А к ночы свой чырвоны веер

   У небе сонца развярне,

   І разварушаны ім вецер

   У даль памкне [18, с. 60].

Тут ужо не хвілінаю журбы здаецца паэту цэлая  гадзіна, а зусім наадварот:

   І роўна мілымі зрабіцца

   Здаецца яркі блеск і цень,

   Той дзень, што мае нарадзіцца,

   І знікшы дзень [18, с. 60].

Такім чынам, у  сваіх вершах паэт выражае думкі  аб самім жыцці, як царстве, поўным чараў, аб прыродзе як чароўным царстве, у якім чалавек жыве. Чалавек у адносінах да прыроды – проста сузіральнік, мысліцель, працаўнік.

Пошукі «красы, і светласці, і прастору» [16, с. 260] ў М.Багдановіча – гэта не толькі паэтызацыя працы, прыроды, але і пошук прыгожага чалавека ўвогуле – ідэальнага чалавека.

Жыццё – найвялікшы дар прыроды. Бяручы гэты дар, будзьце  вартымі яго, людзі, як бы гаварыў  М. Багдановіч вершам  «Жывеш не вечна, чалавек…». Гэты верш філасофскага складу. Эпіграфам да яго М.Багдановіч узяў словы В.Гюго: «…праходзіць, не пакідаючы нават свайго ценю на сцяне» [18, с. 121]. Паэт задумваецца пра хуткаплыннасць часу, сэнс жыцця. Чалавек, які жыве бязмэтна і дарэмна марнуе час, наўрад ці пакіне след у людской памяці. Жыццё кароткае, у маштабах вечнасці гэта ўсяго адно імгненне. Таму трэба зрабіць яго духоўна напоўненым, эмацыянальна насычаным. А гэта немагчыма без яркіх уражанняў  і шырыні захапленняў, душэўнага хвалявання і неспакою, пастаяннай працы над сабой. Жывучы на зямлі, чалавек павінен мець высокія мэты, імкнуцца да ўзбагачэння сваёй унутранай культуры:

    Каб хвалявалася жыццё,

    Каб больш разгону ў ім было,

    Каб цераз край душы чуцці

    Не раз, не два пайшло!

    Жыві і цэльнасці шукай,

    Аб шыраце духоўнай дбай [18, с. 121].

Палымянае закліканнае  інтанацыя змяняецца ў вершы  роздумам. Непазбежна ў напрыканцы зямнога шляху паўстае  пытанне: «Дзеля чаго і навошта ты жыў?». Перад тым як назаўсёды пайсці «ў краіну забыцця», для чалавека вельмі важна ўведамляць, што ён недарэмна і нямарна жыў на гэтым свеце, ў напружанні ўсіх сваіх духоўных сіл. А галоўнае, важна усведамляць, што ты аддаў сябе жыццю дарэшты, годна пранёс званне чалавека.

Як паэт-філосаф, гуманіст выступае М.Багдановіч у вершы  «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…». Тэма верша – развагі паэта пра сутнасць і мэты чалавечага існавання. Напісаны твор быў у суровы і грымотны час Першай сусветнай вайны. Усёй сваёй сутнасцю паэт-гуманіст не прымаў крывавай бойні, скіраванай супраць чалавека і жыцця. Ён выдатна разумеў тую вялікую небяспеку, якую нясе з сабой вайна. Позірк паэта скіраваны да зорнага неба і сонца, пад якімі жыве чалавецтва. Ён разважае пра месца чалавека ў сусвеце, сэнс яго існавання на зямлі. Паэт дае адказ на пытанне: «Хто мы такія?» з агульначалавечых пазіцый і, здаецца, з пункта гледжання самой вечнасці:

      Толькі падарожныя, − папутнікі сярод нябес [18, с.278].

Паэт гаворыць, што чалавек – часцінка бязмежнага космасу, а ўсе мы, людзі, жывём на грэшнай зямлі, у недасканалым свеце. Таму трэба памятаць пра сваё духоўнае прызначэнне, думаць пра высокае і прыгожае – усё тое, што яднае чалавецтва пад вечным небам. Зоркі – гэта і ёсць сімвал маральнай прыгажосці. Паэт запрашае людзей нашай планеты глядзець «на буйныя зоркі, ясныя зоркі Геркулеса» [18, с.278] і ў гэтым вечным люстэрку шукаць адказ на вельмі важнае пытанне:

     Нашто ж на зямлі

     Сваркі і звадкі, боль і горыч,

     Калі ўсе мы разам ляцім

       Да зор? [18, с.278].

Аўтарская думка  выказана ў форме свабоднага верша – верлібра. Гэтае паэтычнае разважанне – яскравы ўзор філасофскай лірыкі. Пра агульназначнае М.Багдановіч гаворыць як пра штосьці сваё, глыбока асабістае, інтымнае, запаветнае. Верш пачынаецца з лірычнага звароту. Гэты зварот скіроўвае да роздуму пра наш агульны лёс і будучыню ўсяго чалавецтва. «Мабыць, упершыню на мове беларускай паэзіі, − адзначае даследчык У.Конан, − прагучала думка пра агульнасць чалавечага лёсу ў бязмежным космасе, пра духоўнае адзінства ўсяго чалавецтва» [34, с.247].

Асабліва актуальна гучыць верш сёння, калі жыццё растрывожана сваркамі і звадкамі. Чаму ж не прыслухацца да слоў паэта? Сапраўдны паэт – прарок свайго народа.

Вершы паэта  вызначаюцца глыбінёй філасофскага абагульнення і мастацкага выяўлення думак. Адзін з апошніх яго твораў – «Страцім-лебедзь» – уражвае філасафічнасцю думкі і трывожным паэтавым усведамленнем, што ў часы войнаў, эпідэмій, стыхійных бедстваў гінуць самыя лепшыя, самыя таленавітыя і самыя любімыя – вынішчаецца генафонд нацыі.

Паэт апавядае гісторыю пра сусветны патоп. Стары Ной, ведаючы, што на людзей і свет абрынецца вялікая стыхія вады, збудаваў агромністы каўчэг. Ён ратуе жывых істот, бярэ з сабой птушак і звяроў, каб «…не звёўся іх род з зямлі» [18, с.316]. Страцім-лебедзь адмовіўся ад ноевага каўчэга. Ён не скараецца абставінам і адзін супрацьстаіць стыхіі патопу. Вобраз гордага, няскоранага лебедзя М.Багдановіч паказвае падкрэслена рамантычна, у гераічным святле:

     Ды не плыў к яму з мора сіняга

     Страцім-лебедзь – горды, моцны птах.

     Яго звычаі – арліныя,

     Яго ўцехі – сакаліныя;

     Пер’і-пер’ечкі бясконца

    Ды на золку агнявеюцца.

    У яго ў крыле трыста тры пяра:

    Узмахне крылом – быццам бор шуміць,

    Узмахне другім – што мяцель гудзіць [18, с.316].

У апісанні Страцім-лебедзя  М.Багдановіч выкарыстоўвае прыём паэтызацыі, стварае дзівосныя гіпербалы. Пры іх дапамозе аўтар дасягае высокага стылю, узнёслага і ўрачыстага тону маўлення.

Смелы і горды  Страцім-лебедзь зрабіў свой выбар  у трагічных абставінах. Ратуючы  дробных птахаў, ён загінуў. Аднак смерць лебедзя не з’яўляецца бессэнсоўнай і дарэмнай. Яго гібель – прыклад мужнага і высакароднага подзвігу дзеля іншых.

«Страцім-лебедзь» быў напісаны М.Багдановічам з прадчуваннем хуткай і немінучай смерці. Гэты твор – лебядзіная песня паэта. Як згадваў З.Бядуля, ён чытаў верш пра Страцім-лебедзя «усхваляваным глухаватых голасам. Канцоўку ён прагаварыў надламаным тонам:

    Ад усіх цяпер патомкі ёсць,

    Ды няма адных – Максімавых.

    Ён запнуўся і тут жа паправіўся:

    Ды няма аднымх - Страцімавых» [35, с.55].

У заключных  радках твора адбілася глыбока асабістая  трагедыя паэта. Гэта рэквіем паэта  самому сабе, свайму трагічнаму лёсу.

Такім чынам, у  традыцыі грамадзянскай лірыкі напісаны вершы М.Багдановіча, у якіх на першым плане была цяжкая доля мужыка, пакуты чалавека працы, сацыяльныя і нацыянальныя спадзяванні народных мас. Часта межы паміж лірыкай інтымнай, філасофскай, прыродаапісальнай бываюць умоўнымі – настолькі ўсё прасякнута адзінствам светаадчування, настолькі моцна праяўляюцца ва ўсім грамадскія інтарэсы песняра.

 

5  АПРАЎДАННЕ «ЧЫСТАЕ КРАСЫ»

5.1 Праблема  красы і мастацтва ў творах  М.Багдановіча

«Песняром Чыстае Красы» назваў першы беларускі крытык А.Навіна (А.Луцкевіч) М.Багдановіча, калі даваў ацэнку яго «Вянка» на старонках «Нашай нівы» ў 1914 годзе № 8. І гэтае імя, дадзенае тады Служцы Красы, сустрэла агульнае прызнанне і перайшло ў гісторыю беларускай адраджэнскай літаратуры.

І гэта так. Ні адзін  з беларускіх паэтаў не выявіў такой  свядомасці ў пошуку красы, не выявіў такога шчырага пакланення ёй, як М.Багдановіч. І, творачы новую красу сваімі вершамі, М.Багдановіч у цэлым радзе сваіх твораў фармуляваў свой погляд на асноўныя, заўсёды актуальныя і жывыя праблемы красы і мастацтва. А.Луцкевіч піша: «М.Багдановіч – свядомы паэта: ён ня толькі пачувае красу – ён яе разумее. І каб перасказаць нам яе, падбірае такія словы, што папраўдзе выклікаюць у нашай душы шчыры водклік. Усё ў яго выходзіць у такіх мяккіх танах, быццам на старых тканінах гобэленаў; усё сагрэта шчырым пачуццём ды ўсё гэта жыве, выдаецца рэальным. Багдановіч умее ўсё ажывіць, ператварыўшы па-свойму. І лёгка льюцца яго вершы каштоўнай філіграннай работы, а кожны формаю падыходзіць да думкі» [36, с.133].

Творчасць М.Багдановіча ад самага пачатку ацэньвалася як паэзія прыгожага, самых тонкіх і інтымных чалавечых пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў. А.Лойка адзначае: «Максім Багдановіч сапраўднай ідэяй свайго жыцця, творчага прызначэння свядома выбраў ідэю служэння высокай мастацкасці, прыгожай форме, майстэрству яе стварэння, прывіцця роднай літаратуры эстэтычнага вопыту высокаразвітых літаратур» [7, с.40].

У першым сваім  творы, у апавяданні «Музыка», надрукаваным у «Нашай ніве» ў 1907 годзе, М.Багдановіч дае прыклад магутнага ўплыву красы на душу чалавека. А.Луцкевіч адзначае: «Як і Гюйо, наш Поэта разглядае эстэтычную эмоцыю, як узварушэньне ўсяе істотны чалавека. Яно абыймае на якоесь адно чуцьцё, а ўсю душу, ды – залежна ад настрою – пабуджае дзеяльнасьць чалавека ў тым ці іншым курунку» [37, с.18].

Музыка ўзварушвала і душу, і сэрца чалавека: «Жыў на свеце музыка. Многа хадзіў ён па зямлі ды ўсё граў на скрыпцы. І плакала ў яго руках скрыпка, і такая была ў яго гранні нуда, што аж за сэрца хапала…

Плача скрыпка, льюць людзі слёзы, а музыка стаіць і выводзіць яшчэ жаласней, яшчэ нудней. І балела сэрца, і падступалі к вачам слёзы: так і ўдарыўся б груддзю аб зямлю ды ўсё слухаў бы музыку, усё плакаў бы па сваёй долі…

А бывала яшчэ й  так, што музыка быццам вырастаў у  вачах людзей і тады граў моцна, гучна: гудзяць струны, звініць рымка, бас, як гром, гудзіць і грозна будзіць ад сну і завець ён народ. І людзі падымалі апушчаныя голавы, і гневалі вялікім блішчалі іх вочы» [17, с.6].

Людзі так горача адгукаліся на ігранне музыкі, што  сам ён вырастаў у іх вачах. У гэтым  уплыве на духоўную сутнасць чалавека – сутнасць красы.

Краса рассыпана  ўсюды. Трэба толькі быць даволі чуткім да яе, каб умець знаходзіць яе. І ў вершы «Санет» наш паэт дае яркі доказ гэтаму.

«На цёмнай гладзі сонных луж балота» [18, с.138], «між пачарнеўшых каранёў чарота» [18, с.138], сярод плесені і бруду, дзе «разводзіць гніль спякота» [18, с.138] – расцвілі бялейшыя за снег чашачкі лілей.

А краскі ўсё  ж не робяцца гразней,

Хоць там  плыве парою слізкі змей,

І ржаўчына ляжыць, як пазалота. 

Цяпер давольна топкае багно:

Гніль сотні  год збіраючы, яно

Смуроднай жыткаю ўзгадвала

Цвятоў расістых чыстую красу [18, с.138].

Вось дзе  вырасла краса! І М.Багдановіч заканчвае свой верш, у якім намаляваў гэты вобраз, маліцвенным заклікам у імя вырасшай з гнілі красы:

Маліся ж, каб з літоўнасці стрымала

Тут смерць сваю нязвонкую касу [18, с.138].

У «Рандо» зноў паэт апісвае красу, каторую «з’явіла гразь луж»: «вада балот, стаўкоў, азёр» [18, с.141] адбіла ў сабе частку зорнага неба. І хоць краса гэтая – толькі адбітак сапраўднага хараства – М.Багдановіч не можа моўчкі прайсці міма яе, не можа не ўвабраць у сваю чуткую душу гэты прыгожы вобраз.

Але вышэй за гэтыя вобразы прыроды – краса  духоўная, якую носіць у сябе чалавек. І з асаблівай любоўю паэт шукае і знаходзіць яе там, дзе можа ніхто і спрабаваў шукаць.

У вершы «У вёсцы» апавядаецца пра тое, як паэт, праходзячы ўлетку вясковай вуліцай, спужаў незнарок маленькага хлопчыка. Той кінуўся за дапамогай да сваёй нянькі-сястрычкі, дзяўчынкі гадоў васьмі:

І вось, дабраўшыся, у падолак разам к ёй

З трывожным  голасам уткнуўся ён хутчэй;

І, як схіляецца ад ветру верх бярозкі,

Дзяўчынка к  хлопчыку нагнулася і, слёзкі

Сціраючы яму, штось пачала казаць,

Каб заспакоіць плач – зусім як быццам маць,

І саліваліся ў  жывы абраз ядыны

Той выгляд мацеры, ды з воблікам дзяўчыны –

Дзіцячым, цененькім; і ў гэты час яна,

Здавалася, была аж да краёў паўна

Якойсь шырокаю, радзімаю красою,

І, помню, я на міг пахарашэў душою [18, с.145].

М.Багдановіч у  вобліку гэтай вясковай дзяўчынкі - «упэцканай і хілай, і худой» [18, с.145] – убачыў тую высокую душэўную красу,

Информация о работе Паэзія і творчасць М.Багдановіча