Паэзія і творчасць М.Багдановіча

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Июня 2013 в 15:31, дипломная работа

Краткое описание

На думку І.Навуменкі, М.Багдановіч як паэт «перш за ўсё адметны тым, што прывіў беларускай літаратуры яшчэ вышэйшыя эстэтычныя якасці, якіх яна дасюль мела няшмат: светаадчуванне інтэлігентнага чалавека, побач з калектыўна-грамадскай эмоцыяй паглыблялася эмоцыя асабістая, шырэй выяўлялася індывідуальнае багацце свету ўнутранага жыцця чалавека, шматграннасць яго адчуванняў» [8, с.6]. Да яго амаль не было ў беларускай літаратуры лірыкі любоўнай, філасофскай з іх «вечнымі» матывамі і «праклятымі» пытаннямі.

Содержание

Уводзіны…………………………………………………………………..3
1 Паэзія і творчасць М.Багдановіча……………………………………..9
2 Эстэтычныя погляды М.Багдановіча. Тэма мастацтва і хараства….12
3 Лірыка пачуццяў і кахання……………………………………………20
4 Грамадзянская і філасофская лірыка…………………………………36
5 Апраўданне «чыстай красы»………………………………………….49
5.1 Праблема красы і мастацтва ў творчасці М.Багдановіча……….49
5.2 Паэт красы, святла, любові………………………………………..52
5.3 Вызначэнне адметнай постаці ў агульным кантэксце…………..54
Заключэнне……………………………………………………………….60
Спіс выкарыстаных крыніц……………………………………………..63

Прикрепленные файлы: 1 файл

М.Багдановіч.doc

— 497.50 Кб (Скачать документ)

Для гэтага неабходна выканаць задачы:

  1. падкрэсліць паэзію пачатку ХХ стагоддзя і вызначыць ролю творчасці М.Багдановіча ў ёй;
  2. ахарактарызаваць эстэтычныя погляды паэта, вызначыць тэму мастацтва і хараства;
  3. прааналізаваць лірыку пачуццяў і кахання ў паэзіі М.Багдановіча;
  4. даць характарыстыку грамадзянскай і філасофскай лірыкі паэта;
  5. даць апраўданне «чыстае красы» ў творах М.Багдановіча;
  6. вырашыць праблему красы і мастацтва ў творах М.Багдановіча;
  7. вызначыць адметную постаць М.Багдановіча ў агульным кантэксце.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1 ПАЭЗІЯ  І ТВОРЧАСЦЬ М.БАГДАНОВІЧА

Паэзія М.Багдановіча – унікальная з’ява ў беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя.

У літаратуру М.Багдановіч прыйшоў некалькі пазней, чым Я.Купала і Я.Колас. Ён пачынаў пад іх уплывам, далучаючы свой голас да іх песень барацьбы за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне народа, да песень жальбы і грамадзянскага суму. Але свае творчыя задачы з самага пачатку ён убачыў у іншым – ва ўзбагачэнні тэм і форм роднай літаратуры, як ён сам пісаў, і гэта з самага пачатку прадвызначыла наватарства яго як мастака, ставіла яго ў маладой беларускай літаратуры ў асобны рад.

Паэзію Я.Купалы, Я.Коласа ўзняла на сваёй хвалі руская рэвалюцыя 1905 года. Ліра М.Багдановіча нараджалася пасля падаўлення рэвалюцыі, у змрочны час рэакцыі, у гады, калі ідэалы рэвалюцыі, роля ў ёй інтэлігенцыі пераглядваліся, нават асуджаліся.

Паколькі творчасць  М.Багдановіча пачала развівацца пасля  паражэння першай рускай рэвалюцыі, у ёй мала матываў сацыяльнай барацьбы. «Паэт, ─ адзначае даследчык І.Навуменка, ─ як бы шукае непераходзячыя, вечныя каштоўнасці і знаходзіць іх у яшчэ больш літаратурна-культурным узвышэнні і апяванні роднай Беларусі, яе народа. Праз роднае ідзе Багдановіч да агульначалавечага, як бы становячыся паэтам сусветнай Красы і Прыгажосці» [10, с.265].

Першы твор паэта, апавяданне «Музыка» з’явіўся ў «Нашай ніве» ў 1907 годзе. У 1908 годзе ён піша два вершы з цыкла «Мае песні», а таксама вершы «Ноч», «На чужыне», «Прыйдзе вясна» і іншыя. Вершы «Над магілай» і «Прыйдзе вясна» паслаў у «Нашу ніву». Аднак іх друкаваць не спяшаліся.

У «Нашай ніве» працавалі розныя людзі. А.Паўловіч і Ядвігін Ш. занялі адмоўную пазіцыю ў адносінах да паэзіі М.Багдановіча. Называлі яго дэкадэнтам, бо адчувалі інтэлектуальную вышыню яго твораў, іх інтэлігентнасць, прысутнасць асабовага пачатку. Выдаўцы газеты браты Іван і Антон Луцкевічы забараняюць друкаваць.

Спатрэбіўся праніклівы позірк Я.Купалы, які адчуў у асобе М.Багдановіча сапраўднага паэта. Я.Купалу падтрымаў малады крытык С.Палуян. На пачатку 1909 года ў «Нашай ніве» паэта (№№ 1 і 10) надрукаваны вершы «Над магілай» і «Прыйдзе вясна».

Тым часам М.Багдановіча  ўжо заўважылі. У Львове выходзіць  кніга ўкраінскага вучонага І.Свянціцкага, дзе аўтар цытуе адзіны надрукаваны твор беларускага паэта. Пачынаючы з 1909 года М.Багдановіч наладжвае сталае супрацоўніцтва з «Нашай нівай». Я.Купала і С.Палуян садзейнічалі таму, што вершы М.Багдановіча ўсё часцей пачалі друкавацца ў газеце.

З 1909 года М.Багдановіч стаў вядомым беларускім паэтам. Ён выйграў, калі так можна сказаць, бітву з недальнабачнай, прымітыўна-народніцкай часткай рэдакцыі «Нашай нівы». Крытыкі пачалі ставіць яго імя побач з імёнамі Я.Купалы і Я.Коласа. Ды і сам М.Багдановіч пачынаў разумець сваё значэнне ў беларускай літаратуры.

Першы і адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў паэта «Вянок» выйшаў у Вільні ў 1913 годзе. «Толькі сапраўды дзякуючы сваёй геніяльнай адаронасці, ─ адзначае крытык А.Лойка, ─ у такіх часава вузкіх рамках гісторыі М.Багдановіч здолеў здзейсніць свой найвялікшы творчы подзвіг – стаць побач з Я.Купалам і Я.Коласам першай зоркай на небасхіле нацыянальнай паэзіі, аказацца ў цэнтры літаратурна-грамадскага руху Беларусі пачатку ХХ стагоддзя, быць лепшым крытыкам і гісторыкам роднай літаратуры, яе класікам, выдатным перакладчыкам і празаікам» [7, с.9].

Пяру М.Багдановіча  належыць таксама рад крытычных артыкулаў, нарысаў, літаратурных аглядаў, рэцэнзій і эцюдаў. Пісаліся яны на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах і друкаваліся галоўным чынам у «Нашай ніве», у яраслаўскай газеце «Голас», у часопісе «Украинская жизнь».

Спадчына М.Багдановіча настолькі арыгінальная, што з цяжкасцю ўкладваецца ў агульнапрынятыя ў літаратуразнаўчай навуцы трафарэты. Таму яе варта адносіць да памежнага, пераходнага, канкрэтна выяўленага мастацка-эстэтычнага феномена, які сінтэзаваў у сабе аддаленыя ў часе і знешне цяжка сумяшчальныя творчыя прынцыпы. Літаратуразнаўца А.Лойка канстатаваў, што «творчасць М.Багдановіча – гэта змясцілішча каардынат і параметраў самых-самых розных: эстэтык рамантызму і рэалізму, новапарнаскага сімвалізму і анталагізму, паэтык, форм традыцыйных і раскавана верлібравых, анталагічна класічных і фальклорна-песенных, эпічна-сказавых» [7, с.10]. Тым не менш нельга забываць, што сама па сабе творчасць заўсёды арганічная ў сваёй сутнасці. Індывідуальная манера – гэта сплаў жыццёвага вопыту, мастацкай традыцыі, уласнай творчай практыкі і прагі новых спосабаў самавыяўлення. «Наш Паэт – вельмі чуйны і ўспрымальны ў мастацкіх адносінах творца, яго трэба лічыць пачынальнікам эмацыйна-інтэлектуальнай плыні ў нацыянальнай паэзіі», ─ піша даследчык І.Запрудскі [11, с.14]. Паэт не проста засвойваў усё, што ўбачыў, прачытаў, а асэнсоўваў перажытае і, галоўнае, увесь час шукаў стымулы для творчай актыўнасці, крыніцы новых вобразаў.

М.Багдановіч –  паэт чыстага мастацтва. Гэта значыць, што ў яго літаратурнай творчасці форма пануе над зместам. Паэт не ставіў сабе пэўных задач агульначалавечага, грамадзянскага значэння, а толькі шукаў адпаведных і новых форм для выражэння той ці іншай звычайнай будзённай думкі, навеянай тым ці іншым звычайным здарэннем асабістага перажывання або звычайнай з’явы прыроды. Літаратуразнаўца Я.Лёсік адзначае: «М.Багдановіч быў першым беларусінскім поэтам-пісьменнікам, каторы паказаў, што нашая мова, пры ўсёй яе слабай навуковай апрацоўцы, ледзьве стаўшы на ногі, ужо цяпер здатна для выражэньня чалавечае думкі ва ўсіх формах літаратурнай творчасці, літаратурнага мастацтва» [12, с.177].

М.Багдановіч памёр  маладым юнаком. Літаратурная спадчына яго невялікая. Але кожны яго твор, пісаны вершам ці прозаю, служыць узорам, як трэба пісаць. Кожнае яго слова гаворыць само за сябе; яно старанна абдумана, з замілаваннем абмяркована, а потым устаўлена ў сказ так прыгожа, што, па словах А.Лёсіка, «пачынае зіяць, як дыамэнт у кароне, як зорка ў вячэрніх нябёсах. У творах яго заўсёды словам цесна, а думкам прасторна» [12, с.178].

Такім чынам, у  гісторыі беларускай літаратуры М.Багдановічу  належыць пачэснае месца. З яго дзейнасцю  звязана ідэйна-эстэтычнае і жанравае ўзбагачэнне нацыянальнай літаратуры. Разам з Я.Купалам і Я.Коласам ён быў нястомным прапагандыстам перадавых традыцый братніх славянскіх літаратур, сусветнай класікі. Лёс даў маладому паэту не толькі рэдкі талент, але і дастаткова выпрабаванняў на трываласць і адданасць сваёй Бацькаўшчыне. Адчуўшы ў душы сваёй невыказаную любасць і пашану да яе, ён самастойна паглыбляўся ў свет беларускай мовы. Сёння здаецца неверагодным, як мог паэт, адарваны ад роднага краю, так глыбока авалодаць беларускім словам, авалодаць настолькі, каб праз мову зразумець душу свайго народа, яго боль і смутак, убачыць яго красу, веліч і магутнасць.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2  ЭСТЭТЫЧНЫЯ ПОГЛЯДЫ М.БАГДАНОВІЧА.  ТЭМА МАСТАЦТВА І ХАРАСТВА

Адным з першых, хто глыбока пранікнуўся жаданнем вывесці нацыянальную літаратуру на новыя эстэтычныя далягляды, далучыць яе да сусветнай мастацкай культуры, быў М.Багдановіч. Вырашэнне падобнай звышзадачы звязвалася паэтам з арганічнай знітаванасцю агульначалавечага і нацыянальнага. «Багдановіч абгрунтоўвае новыя прынцыпы эстэтыкі і паэтыкі, заснаваныя на прадуманасці, свядомай апрацаванасці кожнага твора, аздобленасці яго пры дапамозе руплівай шліфоўкі», ─ піша даследчык І.Багдановіч [13, с.174].

«Эстэтызаваны свет паэзіі М.Багдановіча ёсць змясцілішча напружанай работы думкі і духу, цесна спалучанай з папярэдняй еўрапейскай і нацыянальнай традыцыяй, з цэнтральнай духоўнай праблематыкай, але спецыфічна трансфармаванай і дастасаванай да ўласна нацыянальнай эстэтычнай топікі», ─ дабаўляе літаратуразнаўца В.Максімовіч [14, с.184]. Істотны ўплыў на паэта аказала руская мастацка-эстэтычная і філасофская думка, тыя наватарскія тэндэнцыі, якія шырока захапілі і рускую паэзію «сярэбранага» веку. Апошнія дасягненні багдановічазнаўства пераканаўча засведчылі факт арганічнай  уключанасці творчасці М.Багдановіча ў жывы літаратурны працэс пачатку ХХ стагоддзя, творчага выкарыстання набытку «прадстаўнікоў самых розных плыняў – ад пралетарскіх пісьменнікаў да мадэрністаў…» [15, с.401]. Як сцвярджае В.Каваленка, «М.Багдановіч не мог аказацца ўбаку ад такой складанай і супярэчлівай з’явы, якой быў рускі мадэрнізм, што ўзнік на мяжы ХІХ – ХХ стагоддзяў» [15, с.403]. У ліку тых, хто так або інакш аказваў уплыў на фарміраванне ўласнай філасофска-эстэтычнай сістэмы М.Багдановіча, даследчык называе імёны А.Пушкіна, А.Фета, А.Блока, І.Буніна, В.Брусава, К.Бальмонта, М.Кузьміна, М.Гумілёва, С.Гарадзецкага і іншых.

М.Багдановіч стаў заканадаўцам новай плыні ў літаратуры, якая атрымала назву «чыстай красы». А.Луцкевіч першы прадвызначыў паэзіі М.Багдановіча ролю першаадкрывальніцы новай старонкі ў развіцці беларускага паэтызаванага слова. А.Луцкевіч быў першым, хто звярнуў увагу на спалучэнне ў паэзіі М.Багдановіча музычнасці і жывапіснай пластыкі: «Сапраўды, чытаць вершы Багдановіча павінны толькі тыя, хто разумее музыку слова, чыя душа бачыць хараство ў чыстай паэзіі» [14, с.187].

Тэма мастацтва  і хараства распрацавана М. Багдановічам надзвычайна шырока. Ёй прысвечана многа вершаў («Мае песні», «Песняру», «Ліст…», «Ой, чаму я стаў паэтам…», «Дзе вы, лясоў, палёў цвяты?..», цыкл «Мадонны»), апавяданняў («Музыка», «Апокрыф», «Апавяданне аб іконніку і залатару», «Сон-трава», «Мадонна» (эцюд)), літаратурна-крытычных артыкулаў («Глыбы і слаі», «Краса і сіла», «Забыты шлях», «Паэзія геніяльнага вучонага»).

Увага да тэмы мастацтва  была характэрнай і для іншых  беларускіх паэтаў, яго папярэднікаў і суайчыннікаў. У перыяд жа спада рэвалюцыі распрацоўка тэмы мастацтва набывае яшчэ больш важнае грамадска-палітычнае значэнне. Літаратурная барацьба, якая разгараецца ў гэты перыяд, была часткай агульнай барацьбы дзвюх культур дэмакратычнай і сацыялістычнай, з аднаго боку, і буржуазна-упадніцкай – з другога.

Час з 1907 да 1917 года М.Горкі назваў самым змрочным дзесяцігоддзем у гісторыі рускай інтэлігенцыі, маючы на ўвазе буржуазную інтэлігенцыю, прадстаўнікоў ідэалізму ў філасофіі, прыхільнікаў тэорыі «мастацтва для мастацтва» ў літаратуры – дэмакратаў і сімвалістаў. Творчасць М.Багдановіча якраз разгортваецца ў гэтым дзесяцігоддзі. Але паэт не пайшоў за дэмакратамі, а знайшоў сваё месца ў лагеры пісьменнікаў, якія прызналі сваім павадыром М.Горкага.

«Асноўнае пытанні  эстэтыкі – аб адносінах мастацтва да рэчаіснасці – М.Багдановіч  вырашаў у духу рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў: В.Бя- лінскага, М.Чарнышэўскага, М.Дабралюбава, сцвярджаючы першааснову жыцця, прымат над мастацтвам», ─ піша крытык М.Барсток [16, с.24]. Асабліва гэта адносіцца да другога, больш сталага пярыяду творчасці (1912 – 1916). І ў літаратурна-крытычных артыкулах, і ў прозе, і ў паэтычных творах М.Багдановіча праводзіцца думка аб актыўнай грамадскай значнасці мастацтва, аб тым, што паэт павінен быць грамадзянінам.

Песня паэта  тысячамі ніцей звязана са сваёй краінай, з яе жыццём. Невычэрпная «крыніца жывой вады» цячэ ў родным краі і жывіць паэзію. Пад крыніцай паэт разумеў багатае ў сваіх праявах жыццё простых людзей, іх працоўную дзейнасць і прывабны духоўны свет. Яшчэ ў першым сваім друкаваным творы «Музыка» аўтар увасобіў глыбокую думку аб адзінстве песні і жыцця, аб вялікай сіле, неўміручасці праўдзівага шчырага слова.

У апавяданні расказваецца пра музыку, які хадзіў па зямлі ды граў людзям на скрыпцы, глыбока кранаючы сваім граннем іх сэрцы. Вялікую ўладу над людзьмі мела яго скрыпка. Калі граў ён сумна,  жаласна, то «балела сэрца і паступалі к вачам слёзы» [17, с.6]. А калі моцна, гучна граў музыка, «людзі падымалі апушчаныя голавы і гневам вялікім блішчалі іх вочы.

Тады бляднелі і трасліся, як у ліхамнцы, і хаваліся ад страху, як тыя гадзюкі, усе крыўдзіцелі народа» [17, с.6].

Злыя і моцныя людзі загубілі музыку, узялі яго  скрыпку і пачалі самі граць на ёй. Але іх гранне нічога не сказала людзям, не прымусіла ў адказ біцца іх сэрцы.

Прычыну гэтага аўтар бачыць у характары грання, у вартасці самой песні: «Ніхто не ведаў, што музыка ўсю сваю душу клаў у ігру. Душа яго знала ўсё тое гора, што бачыў ён на людзях; гэта гора грала на скрыпцы, гэта яно вадзіла смыкам па струнах; і ніводзін сыты не мог так граць, як грала народнае гора» [17, с.7].

Аўтар заканчвае сваё апавяданне словамі аб неўміручасці мастацтва, якое сваімі вытокамі ідзе ад жыцця і служыць людзям: «І з-памеж таго народа катораму ён калісь граў, выйдуць дзесяткі новых музыкаў і граннем сваім будуць будзіць людзей к свету, праўдзе, брацтву і свабодзе» [17, с.7].

Клопаты аб тым, каб мастацтва хвалявала людзей  і дзейнічала на іх, выказаны і верш «Песняру». Звяртаючыся да маладога паэта, сабрата па пяру, М.Багдановіч гаворыць, што слабы верш не закране сэрца людзей, не прабудзіць у іх грамдскага сумлення. А каб паэзія выконвала сваё высокае прызначэнне, клікала да святла і свабоды,

Трэба з сталі  каваць, гартаваць гібкі верш,

Абрабіць яго  трэба з цярпеннем,

Як ударыш ты ім, ─ ён, як звон, зазвініць,

Брызнуць іскры  з халодных каменняў [18, с.126].

Думкі аб грамадскай ролі і праўдзівасці мастацтва, так  яскрава выказаныя і абгрунтаваныя  ў апавяданні «Музыка», дапаўняюцца ў вершы «Песняру» пастаноўкай праблемы майстэрства, значэння формы ў рэалістычным мастацтве. Сцісласць, дасканалая апрацоўка радка, яскравасць і сіла пачуцця робяць паэзію хвалюючай, даходлівай і даўгавечнай. І тут няма адрыву формы ад зместу, ад функцыі мастацтва. Паэт сцвярджае, што цярпліва працаваць над вершамі трэба не дзеля самога верша, не дзеля нейкай абстрактнай красы, а для людзей, з мэтай уплыву на іх свядомасць і пачуцці. «Мастацтва разглядалася М.Багдановічам перш за ўсё як спецыфічная, менавіта эстэтычная форма пазнання рэчаіснасці», ─ слушна адзначае Ул.Конан [19, с.290].

У эстэтычнай спадчыне М.Багдановіча закрануты асноўныя катэгорыі і паняцці эстэтыкі, раскрыта мастацкая прырода мастацтва. У апавяданні «Мадонна» ён гаворыць пра тое, што ў сваёй творчасці мастак сінтэзуе прыгажосць, якая ўласціва самому жыццю: у вобразе Мадонны жывапіс стварыў ідэальную прыгажосць як адзінства эстэтычнага і этычнага. «Прыгожае, эстэтычнае ў Багдановіча – не спосаб ухіліцца ад супярэчнасцей жыцця, не той «примирительный елей», які Паэзія, паводле Цютчава, лье на «бушующее море» жыццёвых нагод. Прыгожае – форма яго, паэтава, бытавання ў рэальным свеце, і, магчыма, не адна з многіх, а галоўная, асноўная форма. Яна давала Багдановічу і адчуванне найбольшай свабоды грамадскіх паводзін, і выхад яго пачуццю адданасці народу, абавязку перад народам і нават нейкай няяснай, але горка-шчымлівай вінаватасці перад ім»,─ удакладняе крытык Р.Бярозкін [20, с.98]. У алегарычных апавяданнях «Апокрыф», «Апавяданне аб іконніку і залатару», «Шаман», «Марына» і ў шэрагу вершаў паэт выказаў глыбокія думкі пра сутнасць прыгожага і эстэтычнага наогул.

Информация о работе Паэзія і творчасць М.Багдановіча