Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Июня 2013 в 15:31, дипломная работа
На думку І.Навуменкі, М.Багдановіч як паэт «перш за ўсё адметны тым, што прывіў беларускай літаратуры яшчэ вышэйшыя эстэтычныя якасці, якіх яна дасюль мела няшмат: светаадчуванне інтэлігентнага чалавека, побач з калектыўна-грамадскай эмоцыяй паглыблялася эмоцыя асабістая, шырэй выяўлялася індывідуальнае багацце свету ўнутранага жыцця чалавека, шматграннасць яго адчуванняў» [8, с.6]. Да яго амаль не было ў беларускай літаратуры лірыкі любоўнай, філасофскай з іх «вечнымі» матывамі і «праклятымі» пытаннямі.
Уводзіны…………………………………………………………………..3
1 Паэзія і творчасць М.Багдановіча……………………………………..9
2 Эстэтычныя погляды М.Багдановіча. Тэма мастацтва і хараства….12
3 Лірыка пачуццяў і кахання……………………………………………20
4 Грамадзянская і філасофская лірыка…………………………………36
5 Апраўданне «чыстай красы»………………………………………….49
5.1 Праблема красы і мастацтва ў творчасці М.Багдановіча……….49
5.2 Паэт красы, святла, любові………………………………………..52
5.3 Вызначэнне адметнай постаці ў агульным кантэксце…………..54
Заключэнне……………………………………………………………….60
Спіс выкарыстаных крыніц……………………………………………..63
ЗМЕСТ
Уводзіны…………………………………………………………
1 Паэзія і творчасць М.Багдановіча……………………………………..9
2 Эстэтычныя
погляды М.Багдановіча. Тэма
3 Лірыка пачуццяў і кахання……………………………………………20
4 Грамадзянская і філасофская лірыка…………………………………36
5 Апраўданне «чыстай красы»………………………………………….49
5.1 Праблема красы і мастацтва ў творчасці М.Багдановіча……….49
5.2 Паэт красы, святла, любові………………………………………..52
5.3 Вызначэнне адметнай
постаці ў агульным кантэксце……
Заключэнне……………………………………………………
Спіс выкарыстаных крыніц……………………………………………..63
Перыяд канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя займае асаблівае месца ў гісторыі беларускай літаратуры. Гэта абумоўлена многімі прычынамі. Галоўная з іх – бурны рост у гэты час нацыянальнай свядомасці беларусаў, у выніку чаго пачалося інтэнсіўнае развіццё культуры, адбыўся небывалы росквіт літаратуры ў розных яе родах і жанрах, складваліся новыя творчыя метады і накірункі. Асэнсаванне гэтых працэсаў у літаратуры атрымала назву Беларускага Адраджэння, гэта значыць аднаўлення гвалтоўна перарванай лініі сацыяльна-гістарычнага і культурнага развіцця беларускага народа.
У гэты час беларуская літаратура дасягнула поспехаў, «якія, ─ па словах даследчыка А.Лойкі, ─ відавочна сцвердзілі яе як паэзію асобную, эстэтычна самакаштоўную, у аснове якой – асобны гістарычны, сацыяльна-палітычны, сацыяльна-бытавы і эстэтычны вопыт, спецыфічны нацыянальна-псіхалагічны субстрат. Мастацкае выяўленне ўсіх гэтых момантаў стала магчыма ў нашай паэзіі ў сувязі з яе арганічным засваеннем лепшых традыцый класічных высокаразвітых літаратур – перш за ўсё рускай, польскай, украінскай. Наватарскае яднанне традыцый нацыянальнага мастацтва з перадавымі традыцыямі літаратур свету і прывяло да стварэння класічных узораў беларускай нацыянальнай паэзіі, якія выйшлі з-пад пяра Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча» [1, с. 4].
У артыкуле «Кольки слоў аб национальным адрадзэньню забытаго народу», надрукаваным у «Нашай Ніве» за 1908 год (№ 20), падаецца кароткая гісторыя ўтварэння і развіцця беларускага этнасу і беларускай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага: «Трыста гадоў беларуская мова панавала ў Беларуси и Литве. Яна личылась «культурнаю», ёю гаварыли и шляхта беларуская, и паны, и князи вяликие. Знали пра беларусаў тады далёка за границами нашага краю, у Эўропе. Але ўжо за караля польскага Августа II (у канцы XVII в.) ў литоўска-беларуским гасударстве, каторае ешчэ раней злучылося з Польшчаю, заместа Беларушчыны пайшло панаваньне польскай мовы, вышэйшай польскай культуры. Наша интэлигенция памаленьку забыла пра сваю родную мову, пачала скрось гаварыць па польску… Сто гадоў таму назад Беларусь ад Польшчы перайшла пад власць Расеи… Беларусы так сама ня мели голасу и далей спали моцна. Цяпер гэты сон скончыўся. Беларусы, хоць и спали, але не забылися, хто яны, не пакинули ни мовы, ни звычаёў сваих. Национальнае жыцьцё было глыбока захована, як пачатак жыцьця ў тых зернятах пшэничных, што знойдзены ў тысячалетних магилах. И як зерняты ўзышли и дали ўраджай, так народ беларуски васкрос и идзе к новаму жыцьцю» [2, с.2].
Крытык Л.Гаранін адзначае, што «гэтае «уваскрасенне» ─ не проста ісціна, а вельмі ёмістае паняцце, якое адлюстроўвае сутнасць працэсаў сацыяльна-гістарычнага развіцця Беларусі. Таму гутарка ідзе менавіта аб адраджэнні: аднаўленні права на нацыянальную мову, а на гэтай аснове – і аб адраджэнні літаратурных традыцый, адукацыі і асветы на роднай мове, адраджэнні згубленых культурных сувязей, гістарычных помнікаў старажытнага пісьменства, эпісталярнай спадчыны і г.д. [3, с.12].
У гэты час актывізуецца кнігадрукаванне, з’яўляюцца першыя перыядычныя выданні на беларускай мове, газеты «Наша доля» і «Наша Ніва», часопісы і альманахі «Загляне сонца і ў наша аконца», «Палачанін», «Саха» і іншыя. Усё гэта садзейнічала кансалідацыі сіл творчай інтэлігенцыі, узмацненню яе ролі ў асветніцтве і выхаванні народа, распаўсюджанню ведаў і культуры сярод шырокіх гарадскіх і сялянскіх мас.
Аднак рост нацыянальнай свядомасці і адпаведна мастацка-вобразнага адлюстравання яго ў літаратуры – шматаспектны, складаны працэс.
У літаратуры нацыянальная свядомасць як выразны і вызначальны ідэйны прынцып наглядна выявілася ў творчасці Ф.Багушэвіча, Я.Лучыны, А.Гурыновіча, пісьменнікаў ХІХ стагоддзя. У далейшым яна набыла якасна новае ўвасабленне ў творчасці Цёткі, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, З.Бядулі, М.Гарэцкага, іншых пісьменнікаў пачатку ХХ стагоддзя, якія не проста наследуюць ідэйныя і творчыя прынцыпы сваіх папярэднікаў, але і развіваюць і ўзбагачаюць іх, абапіраючыся на заваяванні масавай паэзіі і прозы, гэтага нечаканага, незвычайнага ўсплеску ў развіцці этнічнай свядомасці, што пачаў улівацца моцнай плынню ў рэчышча беларускай літаратуры.
Шырокае выкарыстанне традыцыйных форм, пераважна фальклорных (песняў, калыханак, калядак, усялякага роду ўвасабленняў і іншасказанняў),─ таксама сведчанне глыбока народнага характару беларускай паэзіі пачатку ХХ стагоддзя. «Подых новага часу можна адчуваць і ў глыбока асабовым, лірычным светаўспрыняцці паэтаў, і ў характары самога тыпу мастацкага мыслення, якое наследуе і развівае многія традыцыйныя тэмы, сюжэты і вобразы: долі-нядолі, злога лёсу, беззямельнага селяніна, бадзягі, бабыля і г.д.», ─ піша Л.Гаранін [3, с.14 – 15].
З новага радка гісторыю беларускай літаратуры ХХ стагоддзя пачала рэвалюцыя 1905 года. Аб гэтым пісаў М.Багдановіч і яно сапраўды так: рэвалюцыя абумовіла ідэйна вышэйшы, якасна новы этап развіцця новай беларускай літаратуры, інтэнсіўна будзячы сацыяльна-палітычную і нацыянальную свядомасць народных мас. «У выніку літаратура выпрацавала свае класічныя нацыянальныя ўзоры, узбагацілася ў ідэйна-тэматычных і жанрава-стылявых адносінах, узрос яе агульнакультурны ўзровень, вылучыліся шматлікія творчыя індывідуальнасці, першае месца сярод якіх занялі народныя пісьменнікі Я.Купала і Я.Колас, а таксама такія выдатныя дзеячы, як Цётка, М.Багдановіч, М.Гарэцкі, А.Гарун, Ядвігін Ш., З.Бядуля, Власт і іншыя», ─ піша даследчык А.Лойка [4, с.3].
Рэвалюцыя 1905 года, зняўшы забарону з беларускага друкаванага слова, абудзіла ў Беларусі шырокі літаратурна-грамадскі рух, выклікала прыліў у беларускую літаратуру першай хвалі так званай масавай літаратуры, перш за ўсё паэзіі. Таму М.Горкі назваў рэвалюцыю 1905 года актам вялікага культурнага значэння ў жыцці народаў былой царскай Расіі.
У гэты час цэнтральнай
фігурай сацыяльнага жыцця
Паэзія пачатку ХХ стагоддзя аказалася здольнай не толькі адгукнуцца на самыя розныя з’явы жыцця, адказваць на самыя тонкія зрухі душы, але і пакінула глыбокі след у свядомасці сваіх сучаснікаў як паэзія сапраўды народная, сялянская, патрыятычная і разам з тым – глыбока чалавечная, душэўная, якая здолела ўславіць простага чалавека, селяніна, мужыка ў яго штодзённым працоўным жыцці, са сваім арыгінальным пранікнёным поглядам на рэчаіснасць, на сябе, на ўсё, што адбываецца навокал.
Беларуская паэзія пачатку ХХ стагоддзя ўнесла істотны ўклад у працэс пераходу ад сістэмы этнічных уяўленняў да сучаснага мыслення, абумоўленага дынамікай жыцця, актыўным умяшаннем працоўных мас у ход гісторыі, і тым самым вызначыла шляхі фарміравання нацыянальнай свядомасці ў беларускай літаратуры, руху яго да вышэйшай фазы – нацыянальнай ідэі.
І хоць у асноўнай масе ў творчасці асобных паэтаў з народа яшчэ толькі падыходзіла да гэтага вышэйшага рубяжа, інтуітыўна ў вобразах роднай прыроды, краю, сялянскага побыту, роздуму аб жыцці – беларуская паэзія заклала трывалыя пачаткі гэтай ідэі, вызначальныя прынцыпы яе фарміравання, якія атрымалі пасля развіццё ў творчасці многіх беларускіх пісьменнікаў. Сярод іх і класік беларускай літаратуры – М.Багдановіч.
М.Багдановічу належыць у беларускай літаратуры асаблівае месца. І не толькі таму, што жывучы па-за межамі Беларусі, пазбаўлены яе моўнага, культурнага, бытавога асяроддзя, ён стаў выдатным беларускім паэтам.
Кароткім быў яго жыццёвы і творчы шлях. Нарадзіўся будучы паэт 9 снежня 1891 года ў сям’і этнографа, мовазнаўцы, гісторыка і эканаміста А.Я.Багдановіча. Калі маленькаму Максіму было шэсць месяцаў, сям’я Багдановічаў пераехала ў Гродна, дзе і прайшлі раннія дзіцячыя гады паэта. Там жа сям’ю напаткала вялікае гора – ад сухотаў памерла маці Марыя Апанасаўна, пакінуўшы трох асірацелых дзяцей. У пяцігадовым узросце М.Багдановіч разам з бацькам пераязджае ў Ніжні Ноўгарад. У адзінаццаць гадоў паэт паступіў у першы клас Ніжагародскай гімназіі. Якім шляхам ён атрымаў пачатковую адукацыю, мы дакладна не ведаем, маем толькі напамінак пра «хатнюю адукацыю».
Ніжагародскі перыяд жыцця М.Багдановіча – самы асноўны ў фарміраванні яго як паэта. Першым выхавацелем яго быў бацька – А.Я.Багдановіч. Менавіта ён прывіў сыну любоў да класічных твораў рускай і сусветнай літаратуры, да фальклору. Аднак нараджэнне М.Багдановіча як беларускага паэта прадвызначыў не ўплыў бацькі і не шырокая эрудыцыя, а комплекс знешніх імпульсаў сацыяльна-палітычнага, нацыянальна-вызваленчага, культурна-адраджэнскага характару, звязаных з агульнай грамадскай абстаноўкай на Беларусі пасля 1905 года, з разгортваннем у ёй шырокага літаратурна-грамадскага руху, ростам уплыву нацыянальнай літаратуры. Даследчыкі творчасці М.Багдановіча адзінагалосна гавораць аб вялікай разбежнасці, што ў асобны рад паставіла бацьку паэта і самога паэта: бацька не адчуў, не зразумеў таго, што адбывалася на радзіме, з радзімай, сын гэта зразумеў і стаў паэтам. Там, дзе бацька бачыў толькі «пячатку неразвітасці, адсталасці, забітасці» [5,с.1], гаворачы, напрыклад, пра беларускія народныя песні, што «амаль усе яны бледныя, фрагментарныя, недавыстаяныя, адгукаюцца нейкай прыбітасцю творчасці, духоўнай беднасцю» [5, с.2], а пра беларускую мову, што яна «перш за ўсё небагатая словамі», «бедная формамі выразу і формамі маўлення» [5, с.4], там яго сын адчуў вялікую творчую патэнцыю, гістарычную перспектыву, сапраўдныя мастацкія скарбы рэдкай па выразнасці мовы.
Менавіта ў ніжагародскі перыяд свайго жыцця пад уплывам ідэй і матываў творчасці Я.Купалы і Я.Коласа, як чытач газет «Наша доля», «Наша ніва» і амаль усяго, што друкавалася тады па-беларуску, над далёкай ад Беларусі Волгай складваўся беларускі паэт М.Багдановіч.
Яраслаўскі перыяд жыцця М.Багдановіча – гэта час актыўнай творчасці паэта, узвышэння яго і як мастака слова, і як крытыка, гісторыка роднай літаратуры. З 1909 года ён пачаў друкавацца як паэт, з 1911 – як крытык. Хаця з першым друкаваным творам ён выступіў у 1907 годзе. Гэты перыяд быў самы драматычны ў жыцці паэта. У 1908 года памёр ад туберкулёзу старэйшы брат Вадзім, у 1909 годзе захварэў на сухоты сам паэт. Драма яго жыцця ўскладнілася і тым, што бацька не падтрымаў намеру паступаць на філалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта, куды малады паэт быў рэкамендаваны самому акадэміку А.Шахматаву. Таму, скончыўшы ў 1911 годзе Яраслаўскую гімназію, М.Багдановіч паступіў не ў вельмі любы яго сэрцу Яраслаўскі юрыдычны Дзямідаўскі ліцэй. Ён яшчэ ў большай ступені як бы ўвайшоў у сябе, замкнуўся ў сабе. Мэта жыцця ў ім ужо акрэслілася, і ён жыў цяпер толькі яе здзяйсненнем.
Але хвароба бярэ сваё. Бацька вязе М.Багдановіча ў Ялту, дзе той праз некаторы час памірае.
1917 год. Люты. Ялта. Дом № 8 на вуліцы Мікалаеўскай. А.Багдановіч піша: «Пакой быў даволі вялікі, светлы, з відам на мора, на другім паверсе, з асобнай лесвіцай і абсалютна ізаляваны: хоць крычы, хоць грукачы – ніхто не пачуе (гаспадыня жыла ўнізе) і не дапаможа. Найлепшае месца, каб паміраць у адзіноце» [6, с. 52].
Памёр паэт у ноч з 24 на 25 мая (з 11 на 12 па старому стылю) у адзіноце, бо сястра міласэрнасці прыходзіла толькі ўдзень, а бацька быў у Сімферопалі. Адам Юр’евіч прыехаў толькі праз чатыры дні, калі М.Багдановіча ўжо адпелі ў саборы Аляксандра Неўскага і пахавалі на Новых гарадскіх могілках.
Нагледзячы на тое, што жыццёвы і творчы шлях яго быў нядоўгі, М.Багдановіч пакінуў заметны след у нашай літаратуры. Крытык А.Лойка адзначае: «Ды хоць толькі праз адно дзесяцігоддзе пачатку ХХ стагоддзя прайшоў М.Багдановіч, сваёй творчасцю ён здолеў звязаць сябе з гэтай велічнай і трывожнай эпохай, здолеў адчуць і шмат у чым выразіць яе дух і пафас, канфлікты і поступ, драматызм і светлыя надзеі» [7, с.7]. І выразіў ён іх, будучы перш за ўсё песняром свайго народа, роднай Беларусі, верным яе сынам.
На думку І.Навуменкі, М.Багдановіч як паэт «перш за ўсё адметны тым, што прывіў беларускай літаратуры яшчэ вышэйшыя эстэтычныя якасці, якіх яна дасюль мела няшмат: светаадчуванне інтэлігентнага чалавека, побач з калектыўна-грамадскай эмоцыяй паглыблялася эмоцыя асабістая, шырэй выяўлялася індывідуальнае багацце свету ўнутранага жыцця чалавека, шматграннасць яго адчуванняў» [8, с.6]. Да яго амаль не было ў беларускай літаратуры лірыкі любоўнай, філасофскай з іх «вечнымі» матывамі і «праклятымі» пытаннямі.
Лёс пісьменнікаў складваецца, як і ва ўсіх людзей у свеце, па-рознаму. Адны шырока вядомы пры жыцці, другіх ацэньваюць і любяць пасля іх смерці. М.Багдановіча можна аднесці да апошніх. Толькі патомкі тых людзей, з кім жыў і працаваў паэт, па заслугах ацанілі яго творчасць. Сёння наша моладзь вельмі любіць творы М.Багдановіча. Па-мойму, цяжка назваць сучаснага паэта, у якога не было б верша, прысвечанага вечна юнаму М.Багдановічу. Вось верш Я.Сіпакова «Ялта, Максім, Кіпарысы»:
Ён навучыў, здаецца, гаварыць
Па-беларуску нават кіпарысы,
Барвінак на магільніку гарыстым
Ён навучыў, здаецца, гаварыць.
Паўднёва сонца плавіцца ўгары,
Зямля гарачая, нібыта прысак…
Ён навучыў, здаецца, гаварыць
Па-беларуску нават кіпарысы [9, с.105].
Пра паэтычную творчасць, эстэтычныя погляды, літаратуразнаўчыя артыкулы і публіцыстыку М.Багдановіча напісана некалькі дысертацый, выдадзена многа цікавых кніг, сістэматычна публікуюцца артыкулы. Літаратуразнаўцы адкрываюць усё новыя грані яго непаўторнай творчасці і новыя факты з жыцця і дзейнасці.
У нашай дыпломнай рабоце мы прааналізуем паэзію красы і хараства М.Багдановіча.
Мэта нашай работы – раскрыць прынцып «чыстае красы» у творчасці М.Багдановіча.