Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Мая 2013 в 01:40, шпаргалка
1 .Першабытнае грамадства, яго асноўныя рысы і перыядызацыя.
3-за адсутнасці пісьмовых крыніц звесткі пра найдаўнейшыя перыяды гісторыі Беларусі мы маем толькі з раскопак археалагічных помнікаў — стаянак і селішчаў, гарадзішчаў, могільнікаў. Навукоўцы-археолагі на падставе здабытых з зямлі рэчаў рэканструююць самыя розныя бакі жыцця першабытнага чалавека — яго заняткі, побыт, вераванні і нават часам знешні выгляд.
У развіцці першабытнага грамадства вылучаюцца этапы першабытнага чалавечага статка, або праабшчыны, потым рання-родавай, позняродавай і, нарэшце, познепершабытнай суседскай абшчыны. За час існавання абшчыны чалавецтва перайшло ад мацярынска-родавых адносін да патрыярхату.
Дзейнасць Народнага Сакратарыята праходзіла ў складаных умовах. У Мінск увайшлі нямецкія войскі, дзе яны нечакана "сутыкнуліся" з палітычным цэнтрам, які называў сябе беларускім урадам. Асновай сваёй палітыкі Германія лічыла мірны дагавор толькі з РСФСР і разглядала Беларусь як частку акупіраванай расійскай тэрыторыі. 25 лютага 1918 г. нямецкія салдаты занялі будынак Народнага Сакратарыята, знялі з яго нацыянальны сцяг, у памяшканні зрабілі вобыск і захапілі касу. Неўзабаве пасля інцыдэнту акупацыйным уладам быў адасланы мемарандум. Пасля наведвання беларускімі прадстаўнікамі нямецкага каменданта капітана фон Пільца непаразуменне было вырашана. Аднак рэальнай улады Народны Сакратарыят не атрымаў і працягваў сваё існаванне толькі фармальна.
9 сакавіка 1918
г. адбылося пашыранае
Другая ўстаўная
грамата фактычна з'яўлялася пашыраным
варыянтам першай і вызначала
асноўныя прынцыпы нацыянальна-дзяржаўнага
будаўніцтва на Беларусі. 3 імі пагадзіліся
нават меншавікі і эсэры, якія
раней ігнаравалі саму ідэю беларускай
дзяржаўнасці. Адбылося іх прымірэнне
з беларускімі палітычнымі
3 сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй быў падпісаны мірны дагавор, па якім землі, што ляжалі на захад ад лініі Рыга — Дзвінск — Свянцяны — Ліда — Пружаны і належалі раней Расіі, перадаваліся Германіі і Аўстра-Венгрыі. Іх лёс павінен быў вырашацца ў адпаведнасці з пажаданнямі насельніцтва. Усходняя частка захопленых Германіяй беларускіх зямель да заканчэння вайны заставалася пад акупацыяй. Гэта яшчэ больш узмацніла незалежніцкія тэндэнцыі ў радах беларускага нацыянальнага руху, бо бальшавікі парушылі дадзенае абяцанне, што лёс Беларусі не будзе вырашацда без удзелу яе прадстаўнікоў.
У склад Рады
былі кааптаваны прадстаўнікі Віленскай
беларускай рады, якія прапанавалі
абвясціць незалежнасць БНР. Прапанова
спачатку была разгледжана фракцыяй
БСГ у Радзе БНР, затым на пленарным
пасяджэнні. Пасля доўгіх спрэчак
паміж прыхільнікамі
Акт аб незалежнасці
адлюстраваў надзеі на прызнанне
БНР суседнімі краінамі. Аднак
гэты крок спачатку не атрымаў падтрымкі.
Украіна і Латвія мелі прэтэнзіі
на беларускія тэрыторыі. У Расіі
адразу пачаліся акцыі пратэсту супраць
абвяшчэння БНР, бо яна лічыла Беларусь
неад'емнай часткай сваёй
Пад пагрозай
зброі нямецкія акупацыйныя ўлады
разагналі Раду і Народны Сакратарыят,
а ў пачатку красавіка
У сувязі са склаўшыміся абставінамі Рада і Сакратарыят пайшлі на збліжэнне з дзеячамі Мінскага беларускага прадстаўніцтва Р.Скірмунтам і П.Алексюком, якія выступалі супраць сацыяльньгх пераўтварэнняў, за болын цеснае супрацоўніцгва з Германіяй. Яны былі кааптаваны ў склад Рады БНР, а 25 красавіка 1918 г. пад іх націскам прымаецца рашэнне накіраваць тэлеграму кайзеру Вільгельму II, у якой выказваецца падзяка за вызваленне Беларусі ад балынавіцкага прыгнёту і анархіі. Члены Рады заявілі, што будучыню сваёй краіны яны бачаць толькі пад апекай германскай дзяржавы.
Але адказу не было, не далі вынікаў і іншыя намаганні ў гэтай справе. Як затым высветлілася, гэта быў памылковы крок, які выклікаў востры палітычны крызіс і прывёў да расколу БСГ і Раду БНР. Беларуская сацыялістычная грамада раскалолася на тры часткі: Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Беларускую сацьгал-дэмакратычную партыю і Беларускую партыю сацыялістаў-федэралістаў. Раду БНР пакінулі сацыялісты-рэвалюцыянеры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты, частка членаў БСГ. Пачаў распадацца Народны Сакратарыят. Пад уплывам абставін Рада пачала эвалюцыяніраваць у кааліцыйны орган, дзе перавагу атрымалі кансерватары на чале з Р.Скірмунтам. Яны адмовіліся ад аграрнай праграмы, якая была замацавана ў першай устаўнай грамаце, і пачалі кансультацыі з прадстаўнікамі палітычных партый аб фарміраванні новага складу Народнага Сакратарыята. Але місія Скірмунта правалілася і праз два месяцы ініцыятыву па фарміраванні новага ўрада паспрабаваў узяць на сябе І.Серада. Крызіс унутры Рады БНР паглыбляўся і гэтаму садзейнічала ўзмацняючаяся партызанская барацьба народных мас супраць акупантаў. Адначасова палепшыліся яе адносіны з акупацыйнымі ўладамі, якія ў адрозненне ад афіцыйнага Берліна супрацоўнічалі з Радай БНР.
Пры падтрымцы
камандуючага 10-й арміяй генерала Эрыха
фон Фалькенгайна Рада дабілася згоды
на дзейнасць Мінскай гарадской
думы, арганізацыю мясцовай улады. Быў
выдадзены часовы загад мясцовым
беларускім радам, у якім акрэсліваліся
прынцыпы выбараў і прыняцця ўлады
ад акупантаў у асобных
Паспяхова развівалася
дзейнасць Рады БНР на міжнароднай
арэне. Па яе ініцыятыве нямецкае вайсковае
камандаванне пачало летам 1918 г. перагаворы
з Савецкай Расіяй аб аб'яднанні
з БНР усходніх раёнаў Беларусі,
занятых расійскімі войскамі. 3 гэтай
нагоды ў Маскву выязджала беларуская
дэлегацыя, але народны камісар
замежных спраў РСФСР Г.Чычэрын
яе не прыняў. Прадстаўніцтвы БНР з'явіліся
на Украіне, у Літве і Савецкай
Расіі. Дыпламатычныя місіі былі
накіраваны ў Варшаву, Берлін, Берн,
Капенгаген. У Кіеве была адкрыта
Беларуская гандлёвая палата. Грамадзяне
рэспублікі пачалі атрымліваць пашпарты
БНР, у тым ліку дыпламатычныя. У
красавіку 1918 г. у якасці дзяржаўнага
быў зацверджаны бела-чырвона-
Найбольшых
поспехаў БНР дасягнула ў развіцді
асветы і культуры. У красавіку 1918
г. Народны Сакратарыят прыняў пастанову
аб абвяшчэнні беларускай мовы дзяржаўнай.
Усе акты, дакументы і пастановы
павінны былі пісацца на ёй. Паводле
розных падлікаў было адкрыта ад 150
да 350 беларускіх школ, 13 гімназій; пры
народным сакратарьгаце асветы створаны
бюро па справах распрацоўкі школьных
падручнікаў і выдавецтва "Прасвета",
якое займалася іх выданнем. У Мінску
пачаў працаваць Беларускі
Поспехі ў
дзяржаўным будаўніцтве БНР былі
абмежаваныя, бо германскія ўлады не
дазволілі стварыць свае ўзброеныя
сілы і паліцыю, адсутнічалі фінансавая
сістэма, мясцовыя органы ўлады. Каб
неяк умацаваць сваё становішча, 9 кастрычніка
1918 г. Рада БНР прыняла пастанову
аб павелічэнні свайго складу да звыш
100 чалавек, а Народны Сакратарыят
неўзабаве быў пераўтвораны ў
Раду народных міністраў, якую ўзначаліў
А.Луцкевіч. Новы ўрад паспрабаваў вырашыць
беларускае пытанне з удзелам
Савецкай Расіі і ў лістападзе
распачаў з ёю перагаворы. Але яны
не былі завершаны. У Германіі адбылася
лістападаўская (1918 г.) рэвалюцыя, Савецкі
ўрад дэнансаваў Брэсцкі дагавор
і рушыў Чырвоную Армію на захад.
Рада БНР пасля адходу германскіх
войскаў аказалася
Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, першая спроба ўтварэння беларускай дзяржаўнасці мела вялікае гістарычнае значэнне. Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць яе Рады аказалі ўплыў на развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Не дабіўшыся ўлады, Рада БНР тьш не менш прымусіла бальшавіцкі ўрад перагледзець сваю палітьпсу ў адносінах да Беларусі і пайсці па шляху ўтварэння абмежаванай у правах савецкай дзяржавы.
44.Утварэнне
Беларускай ССР і Літоўска-
Падрыхтоўчая работа па стварэнні БССР пачалася адразу пасля роспуску Усебеларускага з'езда. Паводле дэкрэта СНК РСФСР ад 31 студзеня 1918 г. пры Наркамнаце ў Петраградзе быў арганізаваны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам), які прыступіў да сваёй працы 2 лютага. Старшынёй яго стаў А.Р.Чарвякоў, а яго намеснікам — У.В.Скарынка. Д.Ф.Жылуновіч быў прызначаны на пасаду галоўнага сакратара. Белнацкам меў агітацыйна-палітычны, культурна-асветніцкі, бежанскі, выдавецкі, ваенны аддзелы, аддзел працы і інш.
У сакавіку 1918 г. Белнацкам пераехаў у Маскву разам з урадам У.І.Леніна. У Петраградзе, Смаленску і Віцебску пачалі дзейнічаць аддзяленні камісарыята. Друкаваным органам Белнацкама з'яўлялася газета "Дзянніца" (рэдактар Д.Ф.Жылуновіч) — першая савецкая газета на беларускай мове. Сярод супрацоўнікаў Белнацкама было многа вядомых дзеячаў навукі і культуры: Д.Жылуновіч, І.Пятровіч (Янка Нёманскі), Б.Тарашкевіч, У.Дабравольскі, І.Баранкевіч, АТрыневіч, Ф.Турук, Ф.Шантыр, Я.Канчар, І.Дварчанін, Л.Родзевіч, М.Мялешка і інш. У арганізаваным Белнацкамам Беларускім народным універсітэце ў Маскве лектарамі былі географ Д.Анучын, гісторык У.Пічэта, мовазнаўца П.Растаргуеў, славіст А.Ясінскі і інш.
Маючы такія моцныя інтэлектуальныя сілы, Белнацкам накіраваў сваю дзейнасць на стварэнне сапраўднай нацыянальнан дзяржаўнасці і развіццё беларускай культуры, займаўся падрыхтоўкай нацыянальных кадраў для многіх галін гаспадаркі і асветы, удзельнічаў у стварэнні Беларускага дзяржаунага універсітэта, клапаціўся пра 6ежанцаў-беларусаў у Расіі, адкрываў для іх "беларускія хаткі", школы для дзяцей, арганізоўваў у Маскве два з'езды бежанцаў з Беларусі і падтрымліваў цесную сувязь з У.І.Леніным. Асабліва энергічна Белнацкам змагаўся з правым крылом беларускага нацыянальнага руху, якое імкнулася дабіцца любой цаной дзяржаўнасці Беларусі пры дапамозе германскіх акупантаў.
У цесным кантакце
з Белнацкамам працавалі
21—23 снежня
1918 г. у Маскве адбылася