Шпаргалки по "Истории Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Мая 2013 в 01:40, шпаргалка

Краткое описание

1 .Першабытнае грамадства, яго асноўныя рысы і перыядызацыя.
3-за адсутнасці пісьмовых крыніц звесткі пра найдаўнейшыя перыяды гісторыі Беларусі мы маем толькі з раскопак археалагічных помнікаў — стаянак і селішчаў, гарадзішчаў, могільнікаў. Навукоўцы-археолагі на падставе здабытых з зямлі рэчаў рэканструююць самыя розныя бакі жыцця першабытнага чалавека — яго заняткі, побыт, вераванні і нават часам знешні выгляд.
У развіцці першабытнага грамадства вылучаюцца этапы першабытнага чалавечага статка, або праабшчыны, потым рання-родавай, позняродавай і, нарэшце, познепершабытнай суседскай абшчыны. За час існавання абшчыны чалавецтва перайшло ад мацярынска-родавых адносін да патрыярхату.

Прикрепленные файлы: 1 файл

шпоры ИСТОРИЯ.docx

— 443.27 Кб (Скачать документ)

Палітыка  польскіх улад выклікала рашучае  супраціўленне беларускага насельніцтва. Барацьбу ўзначалілі камуністы і  беларускія эсэры. ЦК КПБ(б)ЛіБ стварыла Бюро нелегальнай работы (В.Міцкявічус-Капсукас, В.Кнорын, В.Багуцкі), якое занялося арганізацыяй партызанскіх атрадаў. Пад кіраўніцтвам эсэраўцаў стварыўся масавы партызанскі  рух, ядром якога стала беларускае працоўнае сялянства.

Камуністы ЛітБелССР  ішлі на кантакты з эсэрамі ў агульнай барацьбе супраць акупантаў, уступілі ў агульны паўстанцкі камітэт. Ад беларускіх эсэраў адышла група моладзі  — у большасці студэнты Мінскага настаўніцкага інстытута — на чале з У.Ігнатоўскім, якая стварыла на акупіраванай тэрыторыі Беларускую камуністычную арганізацыю (БКА). Яна  разгарнула барацьбу за Савецкую Беларусь у федэрацыі з Расіяй, удзельнічала ў партызанскім руху, пазней увайшла  ў Кампартыю Беларусі.

У пачатку  сакавіка 1920 г. польскія войскі наступалі  ў асноўным на Украіне і ў красавіку  занялі Кіеў, а ў Беларусі — Мазыр, Калінкавічы, Рэчыцу. Кабдапамагчы ПаўднёваЗаходняму  фронту, Заходні фронт (камандуючы М.Тухачэўскі) 14 мая перайшоў у наступленне, якое было няўдалым. Пасля гэтага Заходні фронт быў умацаваны, атрымаўшы 170 тыс. байцоў. У сярэдзіне чэрвеня пачалося новае наступленне Заходняга фронту. 11 ліпеня быў вызвалены Мінск, 14 ліпеня — Вільня, 19 ліпеня — Гродна. Да жніўня 1920 г. была вызвалена ўся Беларусь.

12 ліпеня 1920 г. прадстаўнікі РСФСР у Маскве  падпісалі мірны дагавор з  прадстаўнікамі літоўскага ўрада,  якім прызнавалася незалежнасць  Літвы ў этнаграфічных граніцах. Без згоды беларусаў і іх  прадстаўнікоў літоўскімі аб'яўляліся  не толькі былыя Ковінская  і Сувальская, але і ўся Віленская  і Гродзенская губерні з гарадамі  Вільня, Гродна, Шчучын, Смаргонь, Ашмяны, Барысаў.

Падпісанне  Савецкім урадам дагавора з Літвой азначала спыненне існавання ЛітБелССР. Спачатку ЦК РКП(б) пайшоў на стварэнне  Мінскага губрэўкама ў складзе А.Чарвякова, А.Адамовіча, А.Вайнштэйна і У.Ігнатоўскага. 31 ліпеня 1920 г. у Мінску адбылося паўторнае  абвяшчэнне незалежнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. 1 жніўня Дэкларацыя была абвешчана на вялікім гарадскім  мітынгу, затым на мітынгах у паветах. Да склікання II Усебеларускага з'езда Саветаў уладу ў свае рукі ўзяў Беларускі рэвалюцыйны камітэт.

3 пераносам  баявых дзеянняў на тэрыторыю  Польшчы сталі выразна відаць  палітычныя матывы і мэты вайны,  якія меў Савецкі ўрад. Яна  ператварылася ў сродак экспарту  рэвалюцыі. 30 ліпеня ў Беластоку  быў утвораны Часовы рэвалюцыйны  камітэт Полынчы (Польрэўкам).

Аднак разлік на падтрымку польскага пралетарыяту, на ўздым рэвалюцыйнай хвалі ў  Польшчы не апраўдаўся. Наадварот, адказам  на наступленне Чырвонай Арміі быў  магутны нацыянальна-патрыятычны  ўздым польскага народа. Армія  Тухачэўскага сустрэла ўпартае супраціўленне  праціўніка, які 16 жніўня перайшоў у  контрнаступленне. Чырвоная Армія адкацілася ад Варшавы да Мінска. Аднак як Полынча, так і Савецкая Расія не мелі магчымасці працягваць вайну. 12 кастрычніка 1920 г. былі заключаны папярэднія ўмовы  міру паміж РСФСР і Украінай з аднаго боку і Польшчай — з другога, згодна з якімі ваенныя дзеянні спыняліся.

11 лістапада  1920 г. урад В.Ластоўскага заключыў  з Літоўскай рэспублікай дагавор  аб узаемным прызнанні, супрацоўніцтве  і супольнай барацьбе за вызваленне  беларускіх і літоўскіх зямель  з-пад польскай акупацыі. У гэты  ж час Віленскі край аказаўся  захопленым войскамі польскага  генерала Л.Жэлігоўскага. Урад Ластоўскага  ставіў сваёй мэтай зрыў савецка-польскіх  перагавораў у Рызе. Ён накіраваў  урадам краін Антанты, Балтыі, Скандынавіі і Германіі 21 мемарандум  і дэкларацыю. Міністр замежных  спраў БНР У.Ладноў узначаліў  дыпламатычную місію ў Парыжы  і прасіў урады краін Антанты  паставіць беларускае пытанне  ў парадак дня мірнай канферэнцыі.  Але мірная канферэнцыя толькі  абавязала Полыпчу паважаць правы  нацменшасцяў і запісаць адпаведнае  палажэнне ў канстытуцыі.

На II Усебеларускім з'езде Саветаў, які адбыўся 13 —17 снежня 1920 г. у Мінску, былі прыняты дапаўненні да канстытуцыі БССР, у якіх вышэйшымі органамі ўлады абвяшчаліся з'езд Саветаў, а паміж з'ездамі — ЦВК ССРБ, выканаўчым органам — СНК ССРБ. Старшынёй ЦВК і СНК ССРБ быў абраны А.Р.Чарвякоў. З'езд устанавіў дзяржаўную манаполію на асноўныя віды прадукцыі, вызначыў задачы Саўнаргаса ССРБ у аднаўленні прамысловасцП транспарта, зацвердзіў "Тэзісы аб аграрным пытанні", у якіх прадугледжваў надзяленне зямлёй беззямельных і малазямельных сялян, стварэнне саўгасаў. З'езд ратыфікаваў Рыжскі прэлімінарны дагавор ад 12 кастрычніка 1920 г. і пацвердзіў мандат ВРК ССРБ ураду РСФСР на права заключэння міру ад імя ССРБ.

18 сакавіка 1921 г. быў падпісаны Рыжскі мірны  дагавор. Заходняя Граніца БССР  з Полыігчай праходзіла з поўначы  на поўдзень: з паўднёвага боку  населенага пункта Ушачы, на  ўсход ад Пасвілля на Докшыцы,  каля Радашковіч, Нясвіжа, заходней  Чырвонай слабады, Старобіна,  усходней Мікашэвіч, заходней  Турава. Тэрыторыя, якая адышла да Полынчы, складала 106 тыс. км2 з насельніцтвам звыш 4 млн чалавек. На тэрыторыі 6 паветаў ССРБ (Мінскі, Барысаўскі, Ігуменскі і Слуцкі) пражывалі 1 634 223 чалавекі.

Сілы, якія аб'ядналіся вакол БНР, не прызналі Рыжскі мірны  дагавор. 26—30 верасня 1921 г. у Празе  адбылася палітычная канферэнцыя беларускіх партый і арганізацый. Лдказнасць за разрыў Беларусі ўскладалася ў першую чаргу на польскія ўлады. Пацвярджалася  Устаўная грамата ад 25 сакавіка 1918 г. Адзначалася, што Ліга нацый без  дастатковых падстаў палічыла беларусаў  Віленшчыны этнаграфічнай меншасцю і вырашыла перадаць гэты край Літве. Канферэнцыя на некаторы час аб'яднала беларускія нацыянальнапалітычныя  сілы на аснове формулы "ні з панамі, ні з камісарамі, а з беларускім народам". Але ў хуткім часе сярод  палітычных дзеячаў узмацніліся  рознагалоссі, што прывяло да распаду  Рады і ўрада БНР — да эміграцыі.

Такім чынам, у час савецка-польскай вайны  тэрыторыя Беларусі аказалася разменнай  манетай паміж Савецкай Расіяй і  Полыпчай. Без ведама беларускага  народа яго тэрыторыя была падзелена  на дзве часткі, што затрымала працэс нацыянальнай кансалідацыі беларусаў.

 

 

46.Грамадска-палітычнае  і эканамічнае развіццё БССР  у 20-х гадах XX ст.

Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў 1921 — 1926 гг. азнаменавалася ўзмацненнем і далейшым развіццём  федэральных адносін БССР з РСФСР  і іншымі савецкімі рэспублікамі. 16 студзеня 1921 г. быў падпісаны дагавор  паміж БССР і РСФСР аб стварэнні  аб'яднаных наркаматаў (ваенных і  марскіх спраў, ВСНГ, знешняга гандлю, фінансаў, працы, шляхоў зносін, пошты  і тэлеграфа), што ўваходзілі ў  склад СНК РСФСР. Адначасова было створана Паўнамоцнае прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе РСФСР. Праз яго ажыццяўлялася  каардынацыя дзейнасці ў галіне гаспадарчага і культурнага будаўніцтва. У сакавіку 1921 г. было заключана пагадненне паміж РСФСР, УССР, БССР і Азербайджанскай  ССР аб аб'яднанні статыстычных устаноў гэтых рэспублік. У 1922 г. урадамі БССР і РСФСР было падпісана пагадненне аб удзеле БССР у федэральным камітэце па зямельных справах. У лютым 1922 г. у Маскве паміж РСФСР і прадстаўнікамі Украінскай, Беларускай, Грузінскай, Азербайджанскай, Армянскай савецкіх рэспублік, Бухарскай, Харэзмскай народных рэспублік і Далёкаўсходняй рэспублікі быў падпісаны акт аб перадачы на Генуэзскай канферэнцыі іх прадстаўніцтваў РСФСР, што фактычна азначала стварэнне адзінага дыпламатычнага саюза рэспублік.

Саюзныя дагаворы і пагадненні стварылі перадумовы і  з'явіліся важным этапам на шляху  да аб'яднання савецкіх рэспублік  у адзіную саюзную дзяржаву, неабходнасць якой дыктавалася ўсім ходам развіцця краіны, адпавядала карэнным эканамічным  і духоўным інтарэсам народаў.

У сувязі з  гэтым у рэспубліках разгарнуўся  шырокі аб'яднальны рух за стварэнне  адзінай савецкай дзяржавы. Улічваючы  волевыяўленне працоўных усіх рэспублік, У.І.Ленін прапанаваў аб'яднаць незалежныя савецкія рэспублікі, у тым ліку і РСФСР, у Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік на аснове іх добраахвотнасці, раўнапраўя і суверэннасці.

Ленінскую ідэю падтрымалі ўсе савецкія рэспублікі. IV Усебеларускі з'езд Саветаў, які адбыўся 14 — 18 снежня 1922 г., прыняў рашэнне аб неабходнасці ўтварэння Саюза ССР. Ен выбраў дэлегацыю на X Усерасійскі з'езд Саветаў у складзе 33 чалавек. Сярод дэлегатаў былі В.А.Багуцкі, Ш.Ш.Ходаш, А.С.Славінскі, А.І.Хацкевіч, Я.А.Адамовіч, У.М.Ігнатоўскі, Я.Ф.Фабрыцыўс і інш. Узначаліў дэлегацыю старшыня ЦВК і СНК БССР А.Р.Чарвякоў. Дэлегаты былі ўпаўнаважаны прыняць удзел у рабоце I з'езда Саветаў Саюза ССР. Ім даручалася ад імя працоўных Беларусі "здзейсніць фармальныя акты, якія замацоўваюць братні Саюз Сацыялістычных Савецкіх Рэспублік".

I з'езд Саветаў СССР, які адкрыўся 30 снежня 1922 г. у Маскве, пастанавіў утварыць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік у складзе РСФСР, УССР, БССР і ЗСФСР. У выбраны з'ездам ЦВК СССР ад БССР увайшло 7 чалавек. А.Р.Чарвякоў стаў адным.са старшынь Прэзідыўма ЦВК СССР.

Аднак, нягледзячы на тое, што БССР увайшла ў склад  СССР, яе гаспадарчае, дзяржаўнае і  культурнае развіццё стрымлівалася  абмежаванымі матэрыяльнымі рэсурсамі  і малой тэрыторыяй. Вядома, што  ў выніку грамадзянскай вайны  і замежнай інтэрвенцыі ў складзе  БССР засталося шэсць паветаў  Мінскай губерні: Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі (з 1923 г. Чэрвеньскі), Мазырскі, частка Мінскага і Слуцкага. Іх плошча складала ўсяго 52,3 тыс. км2, а насельніцтва — 1544 тыс. чалавек. Таму першыя крокі мірнага будаўніцтва ў БССР паказалі, што многія эканамічныя задачы цяжка вырашаць без узгаднення з Віцебскім і Гомельскім губвыканкамамі, паколькі гэтыя губерні з'яўляліся арганічнай часткай Беларусі, яе палітычнага і эканамічнага жыцця. Неабходнасць і гаспадарчая мэтазгоднасць зліцця Віцебскай і Гомельскай губерняў з БССР асабліва відавочна паўстала ў сувязі з пераходам да НЭПа, калі тэрыторыя краіны была падзелена на шэраг гаспадарчых раёнаў. Такое зліццё неабходна было таксама для стварэння ўмоў для далейшага развіцця і кансалідацыі беларускай нацыі, яе культуры.

Пасля ўтварэння  СССР VII з'езд Кампартыі Беларусі і II сесія ЦВІч БССР, якія адбыліся ў сакавіку 1923 г., звярнуліся ў ЦК РКП(б) з просьбай вырашыць пытанне аб канчатковым вызначэнні тэрыторыі рэспублікі шляхам уключэння ў яе склад раёнаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў, дзе жыло ў болынасці беларускае насельніцтва. Аднак асобныя кіруючыя партыйныя і савецкія работнікі гэтых губерняў выступілі супраць аб'яднання з БССР. Яны сцвярджалі, што ў Віцебскай, Гомельскай і заходніх паветах Смаленскай губерні паводле перапісу 1920 г. пражываюць у асноўным рускія.

У маі 1923 г. ЦК РКП(б), ідучы насустрач інтарэсам  Беларускай рэспублікі, даў згоду  на ўзбуйненне тэрыторыі БССР за кошт сумежных раёнаў з болыпасцю беларускага насельніцтва. Такую ж згоду выказаў і ЦВК РСФСР.

Аднак правільнае вырашэнне тэрытарыяльнага пытання  патрабавала ўсебаковай падрыхтоўкі. 3 гэтай мэтай пры ЦВК РКП(б) была ўтворана спецыяльная камісія. У яе склад увайшлі прадстаўнікі ЦК, ЦКК РКП(б), ЦК КП(б)Б, Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай партыйных арганізацый. У выніку вывучэння тэрытарыяльнага  пытання камісія прадставіла  ЦК РКП(б) спецыяльны даклад, у якім быў дадзены аналіз нацыянальнага  складу насельніцтва ў Віцебскай, Гомельскай губернях і двух паветах Смаленскай губерні: Горацкім і Мсціслаўскім. У  дакладзе падкрэслівалася, што "перапіс 1920 г. павінен быць пракарэктаваны данымі ўсерасійскага перапісу 1897 года". Справа ў тым, што ў момант заканчэння польскай вайны, калі яшчэ недастаткова ясна была вызначана граніца з  Польшчай, імкнуліся наўмысна паменшыць  лік беларусаў у суседніх з  ёю паветах у сувязі з намерам "плебісцыта". У дакладзе прыводзіліся прыклады, што па перапісе 1897 г. беларусаў  у Гомельскім павеце налічвалася 89 %, а па перапісе 1920 г. — 20 %; у Рэчыцкім адпаведна 98 і 45 %; у Рагачоўскім — 98 і 31 %. Таму камісія прыйшла да высновы  аб неабходнасці ўзбуйнення БССР за кошт поўнага ўключэння ў яе склад  Віцебскай, а таксама Гомельскай губерняў за выключэннем пяці паветаў  — Клінцоўскага, Гомельскага, Суражскага, Пачэпскага і Старадубскага, у якіх, па разліках камісіі, беларусы складалі меншасць. Пазней да гэтых паветаў  быў далучаны Рэчыцкі. Але камісія  прапанавала дадаткова вывучыць пытанне аб Гомельскім і Рэчыцкім паветах, каб далучыць іх да БССР. Мсціслаўскі  і Горацкі паветы Смаленскай губерні  таксама намячалася ўключыць у склад  БССР. У дакладзе прапаноўвалася перанесці  сталіцу БССР па стратэгічных меркаваннях  з Мінска ў Магілёў.

29 лістапада  1923 г. Аргбюро ЦК РКП(б) па  дакладзе камісіі прыняло пастанову  аб далучэнні да Беларусі тэрыторыі  Віцебскай, Мсціслаўскага і Горацкага  паветаў Смаленскай і большасці  паветаў Гомельскай губерняў як "родных ёй у бытавых, этнаграфічных і гаспадарча-эканамічных адносінах". Насуперак гэтай пастанове Віцебскі губкам РКП(б) 8 снежня 1923 г. прыняў рашэнне, у якім выказаўся супраць аб'яднання Віцебскай губерні з БССР. Сваё рашэнне губкам аргументаваўтым, што "насельніцтва Віцебскай губерні згубіла бытавыя беларускія рысы, і беларуская мова незнаёма большасці насельніцтва". У заключэнне Віцебскі губкам лічыў неабходным "настойваць на пераглядзе пытання на Пленуме ЦК РКП(б) аб далучэнні Віцебскай губерні да Беларускай ССР".

18 снежня 1923 г. адбылося пасяджэнне спецыяльна  створанай пры ЦВК СССР камісіі  па змене граніц паміж РСФСР  і БССР. На камісіі былі заслуханы  меркаванні прадстаўнікоў БССР, Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай  губерняў аб узбуйненні БССР  і пераглядзе яе граніц. Прадстаўнікі  Гомельскай і Смаленскай губерняў  заявілі, што насельніцтва станоўча  адносіцца да ідэі ўзбуйнення  БССР. У адказ прадстаўнік Віцебскай  губерйі зноў выступіў супраць  і заявіў, што рашэнне ЦК РКП(б)  аб узбуйненні БССР супярэчыць  рашэнням XII з'езда РКП(б). Аргументы, прыведзеныя ў рашэннях Віцебскага губкама, і выступленні яго прадстаўніка на камісіі былі памылковымі і не адпавядалі нацыянальнай самасвядомасці насельніцтва губерні.

Информация о работе Шпаргалки по "Истории Беларуси"