Шпаргалки по "Истории Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Мая 2013 в 01:40, шпаргалка

Краткое описание

1 .Першабытнае грамадства, яго асноўныя рысы і перыядызацыя.
3-за адсутнасці пісьмовых крыніц звесткі пра найдаўнейшыя перыяды гісторыі Беларусі мы маем толькі з раскопак археалагічных помнікаў — стаянак і селішчаў, гарадзішчаў, могільнікаў. Навукоўцы-археолагі на падставе здабытых з зямлі рэчаў рэканструююць самыя розныя бакі жыцця першабытнага чалавека — яго заняткі, побыт, вераванні і нават часам знешні выгляд.
У развіцці першабытнага грамадства вылучаюцца этапы першабытнага чалавечага статка, або праабшчыны, потым рання-родавай, позняродавай і, нарэшце, познепершабытнай суседскай абшчыны. За час існавання абшчыны чалавецтва перайшло ад мацярынска-родавых адносін да патрыярхату.

Прикрепленные файлы: 1 файл

шпоры ИСТОРИЯ.docx

— 443.27 Кб (Скачать документ)

Культура  Беларусі 60 — 90-х гг. развівалася  ва ўмовах сцвярджэння і панавання  капіталістычных адносін. Нягледзячы на каланіяльную палітыку расійскага самаўладства, у гэты час пачала фарміравацца беларуская нацыянальная інтэлігенцыя, якая вывучала і стварала нацыянальную культуру, выступала ў  якасці ідэолага нацыянальнага руху. Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі тэарэтычна абгрунтавалі існаванне  самастойнага беларускага этнасу і  абвясцілі яго права на роўнасць з іншымі народамі, на палітычнае самавызначэнне свайго лёсу.

У пачатку  парэформеннага перыяду на Беларусі існаваў толькі афіцыйны друк. Беларуская кніга ў гэты час выдавалася пераважна  за мяжой. У кожнай губерні выдавалася газета Тубернскне ведомостн". 3 1886 г. выдавалася першая на Беларусі легальная неафіцыйная грамадскапалітычная літаратурная газета "Мннскнй лнсток", якая адыграла пэўную ролю ў развіцці нацыянальнай самасвядомасці. Разам з гістарычнымі і этнаграфічнымі даследаваннямі і фальклорнымі запісамі М.Доўнар-Запольскага, І.Янчука, А.Багдановіча і іншых вучоных на яе старонках змяшчаліся мастацкія творы на беларускай мове Я.Лучыны, К.Кагангца і інш.

Важную ролю ў духоўным жыцці беларускага  народа адыгрываў фальклор. У вусна-паэтычнай  творчасці адбылося станаўленне  новых жанраў, узбагачэнне тэматыкі, ідэйнага зместу, мастацкіх сродкаў. Капіталістычнае развіццё вёскі  выклікала з'яўленне новых тэм  фальклору. Гэты працэс знайшоў шырокае  адлюстраванне ва ўзнікненні адпаведнага  цыкла казак, песень, прыказак, частушак-прыпевак. Вялікім мастацкім густам вылучаліся творы беларускіх народньгх майстроў.

Беларуская  літаратура другой паловы XIX ст. развівалася падспудна, пад забаронай, у неспрыяльнай атмасферы. Рэпрэсіі ў дачыненні да ўдзельнікаў паўстання 1863 г., фактычная забарона беларускага друку, жорсткі русіфікатарскі курс палітыкі царызму прывялі да таго, што многае з творчай спадчыны выдатньгх беларускіх пісьменнікаў загінула.

Асновай развіцця беларускай літаратуры гэтага перыяду  быў паступовы рост сацыяльнай і  нацыянальнай самасвядомасці народа. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцяў  у краіне напярэдадні і ў перыяд рэформы 1861 г., развіццё капіталізму  і з'яўленне на арэне палітычнай барацьбы пралетарыяту, уплыў перадавой  грамадскай думкі стварылі глебу  для развіцця беларускай літаратуры дэмакратычнага напрамку.

Беларуская  літаратура дэмакратычнага напрамку ў  гэты час узбагацілася шэрагам новых  ананімных твораў — вершаў, так  званых гутарак, якія ярка адлюстроўвалі  рэвалюцыйна-дэмакратычны настрой беларускага сялянства. Узорамі такіх твораў з'яўляюцца "Дзядзька Антон, або Гутарка аб усім, што баліць, а чаму баліць — не ведаем", Тутарка Паўлюка", "Гутарка пана з селянінам" і інш. Большасць гэтых твораў, відавочна, паходзіць з сялянскага асяроддзя, яны вострасацыяльныя, з выявай народнага погляду на сацыяльны свет, народнага гумару. Напісаны гэтыя творы жывой народнай мовай, у рэалістычнай манеры.

У другой палове XIX ст. на Беларусі развіваліся розныя ормы народнага тэатра (народная драма, батлейка). Пачаў арміравацца беларускі прафесійны тэатр. Яго ўзнікненне звязана з дзейнасцю выдатнага прадстаўніка беларускай літаратуры XIX ст. паэта, драматурга і тэатральнага дзеяча В.Дуніна-Марцінкевіча. Гэты тэатр наследаваў народныя традыцыі мастацтва, вызначаўся дэмакратызмам, абуджаў нацыянальную самасвядомасць у гледачоў, пакінуў прыкметны след у гісторыі беларускага сцэнічнага мастацтва, садзейнічаў яго станаўленню і развіццю.

Спрыяльны ўплыў  на развіццё беларускай культуры і  беларускага тэатральнага мастацтва  аказала культура рускага, польскага  і ўкраінскага народа.

У перыяд з 70-х  па 90-я гг. XIX ст. мінскім гледачам былі паказаны лепшыя творы рускай і сусветнай класікі. У буйнейшых гарадах Беларусі гастралявалі тэатральныя калектывы, у склад якіх уваходзілі вядомыя майстры рускай сцэны М.Савіна, У.Давыдаў, К.Варламаў і інш.

У 90-я гг. на гастролях у Мінску знаходзіліся трупа маскоўскага Малога тэатра на чале з А.Яблачкінай і А.Южынай, Пецярбургская оперная трупа, якую ўзначальваў Я.Ізмайлаў, украінская трупа М.Старыцкага.

У другой палове XIX ст. актывізавалася музычнае жыццё Беларусі. Ужо з 60-х гг. XIX ст. пачаліся частыя гастролі вядомых музычных і оперных калектываў, пгго дало беларусам магчымасць пазнаёміцца з лепшымі творамі айчынных і замежных кампазітараў. 3 вялікім поспехам на Беларусі выступаў вядомы рускі хор Д.Славінскага, які папулярызаваў і беларускую народную песню.

Параўнаўча  высокая музычная культура тлумачылася  грунтоўнай музычнай падрыхтоўкай, якую атрымлівала тады моладзь у навучальных  установах. У праграмах семінарый, гімназій ёй надавалася значная ўвага. Існавалі і навучальныя ўстановы, што выпускалі прафесійных музыкантаў. У 1871 гг. пры касцёле Святога Роха было створана Мінскае музычнае вучылішча  арганістаў, адзінае такога тыпу на Беларусі.

У другой палове XIX ст. адбыліся станоўчыя змены ў архітэктуры Беларусі. Галоўнае значэнне пачалі набываць грамадзянскае будаўніцтва і прамысловая архітэктура. Хутка развівалася будаўнічая тэхніка, выкарыстоўваліся новыя будаўнічыя матэрыялы. У цэнтральных раёнах з'явіліся асабнякі буржуазіі і шматпавярховыя будынкі фінансавых і гандлёва-прамысловых устаноў.

 

 

37.Беларусь  на рубяжы ХІХ-ХХ ст.ст. Грамадска-палітычны  і нацыянальна-вызваленчы рух.

Упершыню  планамерную прапагандысцкую работу сярод беларускіх рабочых пачалі весці народнікі. У гуртках, створаных  у 18/6 і 1877 гт. у Мінску, а таксама  ў пачатку 80-х гт. у Магілёве, Віцебску, Гомелі, Брэсце і Гродне, рабочыя  займаліся самаадукацыяй, чыталі рэвалюцыйную літаратуру. Пад'ём рэвалюцыйнага руху ў 80-я — пачатку 90-х гг. садзейнічаў  абуджэнню інтарэсу рабочых да палітычнага  жыцця, распаўсюджванню сярод іх марксісцкіх ідэй.

Знаёмства з  марксісцкай літаратурай у Беларусі адносіцца яшчэ да сярэдзіны 70-х  гг., калі ў асобных народніцкіх  гуртках разам з работамі Дарвіна  і Ласаля вывучаліся працы К.Маркса і Ф.Энгельса. Многае для распаўсюджвання  ў Беларусі зрабілі польская партыя "Пралетарыят" (1882) і асабліва група "Вызваленне працы" (1883), у дзейнасці  якой актыўна ўдзельнічалі беларускія народнікі А.Трусаў і С.Пяўкоў, пісьменнік і рэвалюцыянер А.Гурыновіч. У другой палове 80 — пачатку 90-х гг. у Мінску (Э.Абрамовіч, Л.Гурвіч, С.Трусевіч), Гродне (Н.Дзем'яновіч, С.Галюн), Віцебску (М.Сакоўкін-Заслаўскі і яго жонка П.Дубінская), Гомелі (А.Поляк) былі арганізаваны марксісцкія гурткі і Яіупы, у якіх вывучаліся працы К.Маркса і Ф.Энгельса. ершыя марксісцкія гурткі ў Беларусі былі нешматлікімі і слаба звязанымі з масавым рабочым рухам.

Якасна новы этап марксізму пачынаецца з сярэдзіны 90-х гт., калі ў выніку стварэння  ў Пецярбургу "Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа" (1895) рабочы рух Беларусі злучаецца з агульнарасійскім сацыял-дэмакратычным рухам. Членамі "Саюза барацьбы" былі ўраджэнцы  Беларусі Л.Лепяшынскі, М.Левашкевіч, Т.Максімаў і інш. Вялікае значэнне для развіцця рэвалюцыйнага руху ў Беларусі меў  прыезд У.І.Леніна ў Вільню для перагавораў  з мясцовымі сацыял-дэмакратамі  і аказання дапамогі зборніку "Работнік", у якім друкаваліся паведамленні аб сацыял-дэмакратычным і рабочым  руху ў гарадах Літвы і Беларусі. У другой палове 90-х гг. сацыял-дэмакратычныя  арганізацыі ўжо існавалі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Смаргоні, Ашмянах, БрэстЛітоўску, Гродне, Пінску. Яны праводзілі палітычную агітацыю сярод рабочых, распаўсюджвалі лістоўкі і рэвалюцыйную літаратуру. Пад непасрэдным уздзеяннем сацыял-дэмакратаў з другой паловы 90-х гг. актывізуецца стачачны рух беларускіх рабочых. Так, з 59 стачак, праведзеных у 90-я гг., на другую палову прыпадае 53, гэта значыць  звыш 90 %.

У рабочым  і сацыял-дэмакратычным руху Беларусі ў канцы 90-х гг. з'яўляюцца і свае спецыфічныя рысы: імкненне яўрэйскіх, літоўскіх і польскіх сацыял-дэмакратаў стварыць рабочыя арганізацыі па нацыянальнай прыкмеце. Гэта была своеасаблівая  рэакцыя на нацыянальную палітыку ўрада (напрыклад, "яўрэйскае заканадаўства" 80 — 90-х гт.).

У верасні 1897 г. у Вільні адбыўся з'езд прадстаўнікоў  яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных  арганізацый Вільні, Мінска, Віцебска, Беластока, Коўна, Варшавы, на якім было абвешчана стварэнне "Усеагульнага яўрэйскага саюза ў Расіі і Полыпчы" (Бунда). Упэўненасць Бунда ў тым, што толькі нацыянальная арганізацыя рабочых можа найлепш абараніць іх інтарэсы, прывяла сацыял-дэмакратьпо Беларусі да расколу на тры групы. Так, берасцейская арганізацыя і частка гродзенскай безагаворачна далучыліся да бундаўцаў. Пакінутыя гродзенскія сацыял-дэмакраты, якія адмовіліся ад узаемадзеяння з расійскім пралетарыятам, уступілі ў Польскую сацыялістычную партыю (ПСП). Мінскія сацыял-дэмакраты стварылі рабочую партыю палітычнага вызвалення Расіі (РППВР). Яе члены наладзілі рэвалюцыйныя сувязі з сацыял-дэмакратычнымі арганізацыямі Расіі, Украіны і былі прыхільнікамі і прапагандыстамі тэрарыстычнай барацьбы з самадзяржаўем.

Рост рэвалюцыйнага  руху, павелічэнне колькасці сацыял-дэмакратычных  арганізацый, пашырэнне сферы іх дзейнасці ў розных рэгіёнах Расійскай  імперыі, імкненне падпарадкаваць свайму ўплыву рабочы рух — усё гэта зрабіла неабходным стварэнне адзінай  партыі. Гэта задача была выканана ў  сакавіку 1898 г., калі ў Мінску адбьгўся I з'езд сацыял-дэмакратычных арганізацый Расіі, абвясціўшых стварэнне Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). Пасля з'езда мясцовыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі сталі называцца камітэтамі РСДРП.

 

 

38.Уплыў  1905-1907 гг., на лёс і духоўнае  абуджэнне беларускага народа.

На пачатку  XX ст. інтэнсіўны прамысловы ўздым змяніўся сусветным эканамічным крызісам, які ахапіў большасць галін народнай гаспадаркі Расійскай імперыі. У беларускіх губернях на працягу 1900 — 1903 гг. былі закрыты 532 фабрычна-заводскія прадпрыемствы. У меншай ступені крызіс закрануў лёгкую прамысловасць. Гэта дало магчымасць многім прадпрыемствам Беларусі прадоўжыць сваю работу. Між тым эканамічны крызіс, канкурэнцью з боку фабрычнай вытворчасці прывялі да складанай сітуацыі ў рамесніцкай вытворчасці, якая з'яўлялася дамінуючай на Беларусі. Для таго каб быць канкурэнтаздольнымі, рамеснікі, невялікія прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасці павінны былі інтэнсіфікаваць працу наёмных рабочых, павялічваць працоўны дзень.

Асаблівасці эканамічнага развіцця беларускіх губерняў не з'яўляліся дамінуючым фактарам. Эканоміка  Беларусі падпарадкоўвалася агульным эканамічным законам, усё больш  уцягвалася ў сусветную эканамічную  сістэму. Тут назіралася канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу, узнікалі акцыянерныя таварыствы, манапалістычныя  аб'яднанні.

У гэты час  на Беларусі адбываўся працэс капіталізацыі  вёскі. Скарачалася дваранскае землеўладанне, фарміравалася буржуазная зямельная  ўласнасць. Сельская гаспадарка беларускіх губерняў на пачатку XX ст. была арыентавана на развіццё мяса-малочнай жывёлагадоўлі. На Беларусі дзейнічала каля 300 сыраварных і масларобчых заводаў, 430 вінакурных заводаў, якія перапрацоўвалі на спірт бульбу. Даволі шырока выкарыстоўваліся розныя сельскагаспадарчыя машыны, железныя плугі і другія прылады працы. Па ўзроўні тэхнічнай узброенасці сельская гаспадарка Беларусі была адной з перадавьгх сярод еўрапейскіх губерняў Расійскай імперыі. Разам з тым развіццё капіталістычных адносін тармазілася рознымі феадальнымі перажыткамі. Накладвала свой адбітак на лёс вёскі без- і малазямелле сялянства. У 1905 г. каля 50 % сялянскіх гаспадарак мелі надзел да 10 дзесяцін зямлі. Аграрная перанаселенасць вёскі, высокія падаткі і павіннасці выклікалі значную міграцыю беларусаў у прамысловыя гарады Расіі, Сібір, за межы краіны.

Сацыяльная  напружанасць у гарадах і вёсках стварала спрыяльныя ўмовы для радыкалізацыі  рабочага і сялянскага руху, стварэння  палітычньгх партый. Аднымі з першых палітычных партый на тэрыторыі беларускіх губерняў былі Літоўская сацыял-дэмакратычная  партыя (1897), Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Полыычы і Расіі (Бунд, 1897), РСДРП (1898), Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы (1900), партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (1901).

Першыя палітычныя партыі стварала не буржуазія, як гэта было ў дзяржавах Заходняй Еўропы, а рабочы клас. На тэрыторыі Беларусі на пачатку стагоддзя вядучую  ролю ў рэвалюцыйна-дэмакратычным  руху займалі агульнарасійскія, польскія, яўрэйскія палітычныя партыі. Станаўленне  беларускіх палітычных арганізацый  стрымлівалася слабай нацыянальнай самасвядомасцю беларускай буржуазіі, сялянства, рабочага класа. Беларускае нацыянальнае пытанне знаходзіла водгук перш за ўсё ў асяроддзі інтэлігенцыі, вучнёўскай і студэнцкай моладзі. У  канцы 1902 г. на базе гурткоў, якія дзейнічалі ў Вільні, Мінску, Пецярбургу, была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада. У 1903 г. яна прыняла назву — Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Асноўнае сваё значэнне гэта партыя бачыла ў  знішчэнні самадзяржаў'я ў саюзе  з расійскімі рэвалюцыйнымі сіламі і будаўніцтве сацыялістычнага  грамадства, выступала за дэмакратычную  рэспубліку ў межах Расійскай  Федэрацыі. Аграрная праграма БСГ патрабавала  ліквідацыі прыватнай зямельнай  уласнасці, роўнага падзелу зямлі  паміж тымі, хто яе апрацоўвае.

Найбольш  значны ўплыў на рабочы рух меў  Бунд. Выступаючы як "адзіны прадстаўнік  яўрэйскага пралетарыяту", Бунд зваў да звяржэння самадзяржаў'я і  ўстанаўлення дэмакратычнай рэспублікі. Бунд увайшоў у склад РСДРП  як аўтаномная арганізацыя, самастойная  ў пытаннях, маючых дачыненне да яўрэйскага пралетарыяту. На II з'ездзе РСДРП (1903) Бунд выходзіць з партыі ў сувязі з непрыняццем яго прапановы аб федэратыўнай пабудове РСДРП.

У 1903 — 1904 гг. на Беларусі ішло фарміраванне бальшавіцкіх сацыял-дэмакратычных арганізацый. Яно завяршылася стварэннем Палесскага і Паўночна-Заходняга камітэтаў  РСДРП.

Беларусь  была адным з цэнтраў, дзе стваралася партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў. У канцы 1901 г. яна была арганізацыйна аформлена, а ў 1902 г. у склад эсэраў увайшла Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі, якая дзейнічала ў Мінску. Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў выступала за ліквідацыю самадзяржаў'я і ўстанаўленне дэмакратычнай рэспублікі, правядзенне сацыялізацыі зямлі. Тактыка партыі заключалася ў спалучэнні арганізатарскай і агітадыйна-прапагандысцкай работы з індывідуальным тэрорам супраць прадстаўнікоў дзяржаўнай улады.

Информация о работе Шпаргалки по "Истории Беларуси"