Шпаргалки по "Истории Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Мая 2013 в 01:40, шпаргалка

Краткое описание

1 .Першабытнае грамадства, яго асноўныя рысы і перыядызацыя.
3-за адсутнасці пісьмовых крыніц звесткі пра найдаўнейшыя перыяды гісторыі Беларусі мы маем толькі з раскопак археалагічных помнікаў — стаянак і селішчаў, гарадзішчаў, могільнікаў. Навукоўцы-археолагі на падставе здабытых з зямлі рэчаў рэканструююць самыя розныя бакі жыцця першабытнага чалавека — яго заняткі, побыт, вераванні і нават часам знешні выгляд.
У развіцці першабытнага грамадства вылучаюцца этапы першабытнага чалавечага статка, або праабшчыны, потым рання-родавай, позняродавай і, нарэшце, познепершабытнай суседскай абшчыны. За час існавання абшчыны чалавецтва перайшло ад мацярынска-родавых адносін да патрыярхату.

Прикрепленные файлы: 1 файл

шпоры ИСТОРИЯ.docx

— 443.27 Кб (Скачать документ)

28 снежня 1839 г. былі падпісаны законы аб  новай сістэме кіравання і  люстрацыі дзяржаўных маёнткаў  у заходніх губернях. На губернскім  узроўні ствараліся палаты, а  яшчэ ніжэй — акруговыя ўпраўленні  дзяржаўных маёмасцяў. У ходзе  люстрацыі — новага апісання  дзяржаўных уладанняў — змяншаліся  павіннасці сялян і павялічваліся  іх зямельныя надзелы. На аснове  ўказаў 1844 і 1845 гг. сяляне казённьгх  маёнткаў пераводзіліся з паншчыны  на аброк і адначасова спынялася  практыка здачы іх у арэнду. На месцах ствараліся сельскія  грамады з выбарным кіраваннем, якім давяралася самастойнае  вырашэнне гаспадарчых, адміністрацыйньгх  і судовых спраў. Прызнавалася "грамадзянская свабода" дзяржаўных  сялян, што выгадна адрознівала  іх ад бяспраўных памешчыцкіх  падданых. Ажыццяўлялася малаэфектыўная  з-за недахопу сродкаў "папячыцельная  палітыка". Аднак мэты рэформы,  пры захаванні дзяржавай феадальнай  сістэмы, не маглі быць у  поўнай ступені дасягнуты.

Тым не менш рэформа П.Дз.Кісялёва выклікала  супрацьдзеянне памешчыцкага класа, які  ўбачьгў ў гэтым замах на свае саслоўныя прэрагатывы. Імкнучыся  скампраметаваць рэформу казённых маёнткаў у заходніх губернях, каб  не дапусціць распаўсюджвання яе прынцыпаў на астатнюю вёску, памешчыкі  адзначалі, што "быт народа паправіўся б толькі на паперы". Такія папрокі  мелі пад сабой рэальныя падставы. Нягледзячы на значнае зніжэнне павіннаснага прыгнёту, заставалася вострай праблема малазямелля, да того ж поспехі сельскай гаспадаркі дзяржауных сялян у параўнанні з памешчыцкімі былі невялікія. Падвяргаемы, з іншага боку, крытыцы рэвалюцыйна-дэмакратычнага лагера, усхваляемы толькі асобнымі прадстаўнікамі ліберальнай бюракратыі, Кісялёў трымаўся прыхільнасцю Мікалая I. Новы цар, Аляксандр II, у 1856 г. замяніў яго на пасадзе графам М.М.Мураўёвым, раней паслядоўна займаўшым пасты губернатараў у Магілёве, Гродне і Мінску, а пазней, у 1863 — 1865 гг., — генерал-губернатара ўсяго так званага ПаўночнаЗаходняга края.

Мураўёў падверг  рэзкай крытыцы пераўтварэнні свайго папярэдніка, перш за ўсё за ліквідацыю фальваркаў і зніжэнне павіннаснага прыгнёту, што, на яго думку, змяншала даходы казны. У ходзе праведзенай  ім контррэформы (1857 —1862 гг.) на свабодных  і адабраных у сялян землях былі створаны фермы, што аддаваліся ў доўгатэрміновую арэнду. Адначасова павысіўся памер аброка па дзевяці  заходніх губернях у сярэднім на 22 %. У выніку сяляне аказаліся вымушанымі ісці ў адработачную кабалу да новых, а нярэдка і старьгх арэндньгх  паноў. Адказам дзяржаўных сялян  на контррэформу з'явіўся пераважны  ўдзел іх у паўстанні 1863 г., пад  уплывам якога ўрад вымушаны быў  адмовіцца ад далейшага ажыццяўлення рэакцыйных мер і павярнуць на шлях прагрэсіўных пераўтварэнняў у  дзяржаўнай вёсцы заходніх губерняў.

Каб аслабіць крызіс прыгонніцкіх адносін у памешчыцкай  вёсцы, урад пайшоў на правядзенне так  званай інвентарнай рэформы. Традыцыя складання інвентароў — вопісаў  феадальных уладанняў — існавала на Беларусі яшчэ з ХУІ ст. У іх уладальнікі ўносілі звесткі  аб межах маёнтка, даходах насельніцтва, фіксавалі памеры сялянскіх надзелаў і павіннасцяў.

Інвентарная рэформа пачала ажыццяўляцца на падставе закона ад 15 красавіка 1844 г. Яе сутнасць зводзілася да рэгулявання памераў  надзелаў і павіннасцяў памешчыцкіх  сялян і замацавання іх гранічных  узроўняў у абавязковых не толькі для сялян, але і для памешчыкаў інвентарах. Гэтым практычна займаліся губернскія інвентарныя камітэты, што складаліся з царскіх чьгаоўнікаў і прадстаўнікоў мясцовага дваранства. Абавязковыя інвентары былі ўведзены ва ўсіх памешчыцкіх маёнтках заходняй і цэнтральнай Беларусі і ў частцы маёнткаў усходняй Беларусі. Фактычна была нададзена сіла закона тым павіннасным адносінам, якія рэальна склаліся. Рэформа выклікала супраціўленне памешчыкаў і нараканні сялян там, дзе павіннасці аказаліся завышанымі. Таму ўрад некалькі разоў мяняў падыходы да яе правядзення. Перагляд і вьгараўленне інвентароў цягнуліся да 1857 г., калі пачалася падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. Нягледзячы на прыгонніцкую абмежаванасць інвентарнай рэформы, яе непаслядоўнасць і незавершанасць, абавязковыя інвентары афіцыйна ставілі мяжу памешчыцкай уладзе і адкрывалі некаторыя легальныя магчымасці для адстойвання сялянамі сваіх інтарэсаў.

У цэлым жа аграрныя рэформы 40 — першай паловы 50-х гг. хоць і стваралі лепшыя ўмовы  для развіцця таварна-грашовых адносін  і разгортвання гаспадарчай ініцыятывы сялянства (перш за ўсё у дзяржаўнай вёсцы), але не закраналі асноў  феадальных парадкау, ліквідацыя якіх заставалася жыццёва неабходнай эканамічнай і палітычнай задачай  часу.

 

 

30. Абвастрэнне міжнароднага становішча  ў Еўропе ў пачатку XIX ст. Беларусь у вайне 1812 г.

Палітычныя  і эканамічныя супярэчнасці паміж  буржуазнай Францыяй і феадальнай Расіяй прывялі гэтыя дзяржавы да вайны. Яшчэ напярэдадні шырокамаштабнага ваеннага сутыкнення расійска-французскія  адносіны выклікалі абвастрэнне  палітычнай сітуацыі на беларускіх землях. У лістападзе 1806 г. французскія войскі занялі "прускую" частку Польшчы, дзе было створана так званае Княства  Варшаўскае. За падзеямі, якія там адбываліся, уважліва сачыла вышэйшае саслоўе заходніх губерняў Расійскай імперыі. Многія памешчыкі рушылі праз граніцу, разлічваючы  на атрыманне дзяржаўных пасад. Узмацніўся прыток у польскія войскі шляхецкай моладзі з Беларусі і Літвы.

Занепакоены гэтым царскі ўрад выдаў шэраг  указаў аб узяцці ў секвестр маёнткаў у асоб, якія самавольна выехалі  за мяжу. Рэальная магчымасць згубіць  свае зямельныя ўладанні напалохала ўцекачоў, якія пачалі вяртацца, каб  прадаць ці закласці свае маёнткі. У  адказ Камітэт міністраў забараніў  продаж і заклад такіх маёнткаў тэрмінам да двух гадоу. Адзначаныя меры прымаліся  стрымана і асцярожна з-за магчымасці выклікаць лішнюю азлобленасць пануючага  саслоўя і накіроўваліся пераважна  на тое, каб не выкарыстоўваліся сродкі з маёнткаў для арганізацыі замежных атрадаў. Расійскі імператар Аляксандр  I разлічваў адцягнуць памешчыкаў заходніх губерняў ад французскага імператара Напалеона перш за ўсё палітычнымі контркрокамі ў "польскім пытанні". Ён заявіў аб сваім жаданні аднавіць пад эгідай Расіі Вялікае Княства Літоўскае.

Па даручэнні  імператара ў 1811 г. князі М.Агінскі, К.Любецкі і граф Л.Плятэр склалі праект "Палажэння аб праўленні аўтаномным Вялікім Княствам Літоўскім", якое павінна было ахапіць усе тыя тэрыторыі, што дасталіся Расіі ад былой Рэчы Паспалітай у 1772 — 1807 гг. У процівагу канстытуцыі Варшаўскага герцагства таксама прапаноўвалася паступовае, на працягу дзесяці гадоў, асабістае вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці. Аднак ажыццяўленне праекта адкладвалася і зацягвалася: кансерватыўна-нацыяналістычныя сілы ў вышэйшым расійскім кіраўніцтве бачылі ў ім спробу расчлянення і аслаблення імперыі.

12 чэрвеня  1812 г. армія Напалеона пераправілася  праз Нёман у раёне Коўна  і ўварвалася ў межы Расійскай  дзяржавы. "Вялікая армія" мела  ў прыграніччы амаль трохкратную  колькасную перавагу над расійскімі  войскамі. Яна складалася з прадстаўнікоў  многіх падпарадкаваных Францыі  народаў Ёўропы. 3 імі таксама  ішлі палкі, сфарміраваныя з  перайшоўшых на бок Напалеона  шляхціцаў з Літвы і Беларусі. Толькі князь Дамінік Радзівіл  за свой кошт выставіў трохтысячны  ўланскі полк, які ўжо 16 чэрвеня  першым урачыста ўступіў у Вільню. Беларусь стала арэнай ваенных дзеянняў. 1-я і 2-я расійскія арміі, размешчаныя паасобку (адпаведна каля Вільні і Ваўкавыска), адступалі ад заходніх граніц з мэтай злучэння. У чэрвені-ліпені адбыліся жорсткія баі пад Кобрынам, Мірам, Салтанаўкай, Астроўна, Полацкам і ў іншых месцах. Расійскія арміі змаглі аб'яднацца толькі пад Смаленскам, адкуль пасля генеральнай бітвы 4—5 жніўня працягвалі адступаць, зберагаючы асноўныя сілы.

Амаль уся  Беларусь, апрача паўднёвых паветаў, кантралявалася французскім ваенным  камандаваннем. Напалеон тут знайшоў  нямала прыхільнікаў сярод тых шляхціцаў, якія шчыра паверылі ў яго абяцанні адрадзіць былую дзяржаўнасць і  таму сустракалі французскія войскі як вызваліцеляў ад расійскіх захопнікаў. 1 ліпеня 1812 г. у Вільні была створана Часовая камісія ўрада Вялікага Княства Літоўскага на чале з мясцовым памешчыкам Станіславам Солтанам, дзейнасць  якой пашыралася на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні і Беластоцкую  вобласць. Для Віцебскай і Магілёўскай  губерняў было вызначана асобнае  прафранцузскае праўленне.

Ад гэтых  марыянетачных урадаў патрабавалася  перш за ўсё забяспечваць усім неабходным і нават папаўняць рэкрутамі "Вялікую  армію", што расчароўвала шляхту адносна Напалеона. Частка яе працягвала арыентавацца на Аляксандра I.

Асноўны цяжар  вайны лёг на плечы сялян, якія сталі аб'ектам рэквізіцый і проста рабаўніцтва ваюючых бакоў. Новая  ўлада не толькі не адмяніла прыгон, а, больш таго, павялічыла на сваю карысць  паборы з сялян, чым выклікала  ўзмоцненае супрацьдзеянне і варожасць  апошніх. Жыхары многіх вёсак пакідалі хаты, забіралі маёмасць і ўцякалі  ў лясы. Яны стьгхійна ператвараліся  ў партызан, нападаючы на асобных  салдат і фуражыраў. Вядомы партызанскія атрады вёсак Стараселле, Мажаны, Есьманы  і Кляўкі ў Барысаўскім, Варонкі  ў Дрысенскім, Жарцы ў Полацкім паветах і інш.

Асаблівую актыўнасць у барацьбе з рэгулярнымі французскімі войскамі праявілі жыхары вёскі Жарцы, якая апынулася паміж французскім корпусам Н.Ш.Удзіно і рускім корпусам П.Х.Вітгенштэйна. Усё дарослае насельніцтва аб'ядналася ў партызанскі атрад на чале з адстаўным салдатам Максімам Маркавым. 8 верасня да Жарцаў падышоў французскі батальён пяхоты і эскадрон кавалерыі. Але жыхары, узброіўшыся ружжамі, самаробнымі дзідамі і шаблямі, папрасіўшы ўзяць над сабой каманду данскога казака Льва Грушына, смела ўступілі ў бой з французамі, нанеслі ім значныя страты і прымусілі павярнуць назад. У кастрычніку жыхары Жарцаў, разам з дружынамі пецярбургскага і ноўгарадскага апалчэнняў, 2 разы ўдзельнічалі ў бітвах за Полацк. Яны былі праваднікамі, разведчыкамі, нападалі на напалеонаўскіх салдат-марадзёраў.

Аднак нельга адназначна гаварыць, што для ўсёй масы беларускага сялянства пярвейшай  была прарасійская пазіцыя ў гэтай  вайне. Найвялікшым іх жаданнем была непадлегласць памешчыкам і стаяўшай на абароне сацыяльных інтарэсаў  апошніх расійскай і французскай  адміністрацыі, што сцвердзіла, паводле  падання, адна беларуская жанчына, якую Напалеон спыніў на дарозе і пацікавіўся, за каго яна ў гэтай вайне.

Ваенныя падзеі і звязаныя з імі змены і  паслабленні адміністрацыйнай улады  далі магчымасць сялянам у шэрагу месцаў зусім выйсці з падпарадкавання  памешчыкаў, прычым незалежна ад зоны кантролю (французскага ці расійскага).

У кастрычніку 1812 г. расійская армія вымусіла Напалеона  пакінуць Маскву і адступаць па смаленскай дарозе. Адначасова перайшлі ў наступленне  расійскія войскі на поўначы і  поўдні Беларусі. Тут адбыўся канчатковы разгром французскай арміі. 14 — 16 лістапада пры пераправе праз раку Бярэзіну каля в.Студзёнка, на поўнач ад Барысава, Напалеон згубіў больш  за 20 тыс. чалавек. Далейшае адступленне  яго арміі ператварылася ў  бязладныя ўцёкі. У перамогу Расіі  ўнеслі ўклад і салдаты, рэкрўтаваныя з беларускіх губерняў. Некалькі дзесяткаў тысяч іх было ў часцях 1-й арміі і асабліва ў 3, 24-й і іншых дывізіях, што вызначыліся ў вядомай Барадзінскай бітве.

Такім чынам, у барацьбе Расійскай і Французскай  імперый за Беларусь (першая каб  утрымаць і працягваць эксплуатаваць  нашы землі, а другая каб перападпарадкаваць іх з той жа мэтай сабе) яе жыхары аказваліся па абодва бакі змагання. Менавіта з гэтай прычыны вайна 1812 г. набывала тут харіктар грамадзянскай.

Гэта вайна  прынесла вялікія спусташэнні Беларусі:шмат загінула людзей, былі разбураны многія гарады і вёскі, амаль напалову скарацілася  колькасць жывёлы і зменшыліся пасяўныя плошчы. Вайсковыя дарогі былі ўсеяны трупамі. Толькі добрыя ўраджаі 1813 і 1814 гг. выратавалі народ ад масавага голаду і эпідэмій. Аднак царскі ўрад і  ў гэтых умовах працягваў адстойваць прыгонніцкія парадкі. У царскім  маніфесце 30 жніўня 1814 г., дзе ў сувязі з заканчэннем вайны дараваліся розныя міласці саслоўям, аб сялянах  было сказана наступнае: "Сяляне, верны наш народ — няхай  атрымаюць узнагароду сваю ад бога".

Што датычыць асоб, якія прынялі бок Напалеона  ў гэтай вайне, то Аляксандр I, кіруючыся ваенна-стратэгічнымі і палітычнымі меркаваннямі, схіляўся "к забвенню прошедшнх заблужденнй". Маніфёстам 12 снежня 1812 г. аб'яўлялася дараванне тым, хто вярнуўся' з-за мяжы ў двухмесячны тэрмін, толькі па сканчэнні якога іх маёнткі канфіскоўваліся. Аднак тады "ўваскрашальнік" Польшчы і Вялікага Княства яшчэ не быў канчаткова пераможаны і немалая колькасць буйных і дробных землеўладальнікаў па-ранейшаму звязвала свае надзеі з яго спробамі павярнуць назад ход ваенных дзеянняў. У выніку, напрыклад, па Мінскай губерні поўнай ці частковай канфіскацыі падлягала каля 84 тыс. сялян мужчынскага полу. Па Гродзенскай і Магілёўскай губернях было вызначана да перадачы ў казну адпаведна больш за 46 і 23 тыс. рэвізскіх душ. Прабыўшы ў складзе дзяржаўных каля года, канфіскаваныя сяляне былі вернуты ранейшым уладальнікам маніфестам ад 30 жніўня 1814 г. "Усяміласцівейшае дараваннне" шляхце не скарыстаў Дамінік Радзівіл, якому толькі ў Мінскай губерні належала больш за 50 тыс. сялян мужчынскага полу, бо памёр у Парыжы. Пазней яго спадчына перайшла, праз шлюб дачкі Стэфаніі, да Вітгенштэйнаў, якія сталі ў XIX ст. самымі буйнымі землеўладальнікамі на Беларусі.

Нягледзячы  на тое, што і пасля вайны характэрная  для Аляксандра I дэмагагічная палітыка заляцанняў са шляхтай працягвалася, што выявілася ў стварэнні Царства Польскага, тым не менш ідэя вяртання, у якой бы там ні было форме, ранейшай дзяржаўнасці на беларускія зямлі была пахавана. Ужо ў студзені 1813 г., калі расійскія войскі перанеслі ваенныя дзеянні за межы сваёй дзяржавы.

Хоць у  далейшым, аж да 1914 г., ваенныя сутыкненні Расіі з замежнымі краінамі абыходзілі тэрыторыю Беларусі, але яе сыны аддавалі свае жыцді за імперскія  інтарэсы гэтай дзяржавы шмат у якіх вугалках Еўропы і Азіі.

Информация о работе Шпаргалки по "Истории Беларуси"