Шпаргалки по "Истории Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Мая 2013 в 01:40, шпаргалка

Краткое описание

1 .Першабытнае грамадства, яго асноўныя рысы і перыядызацыя.
3-за адсутнасці пісьмовых крыніц звесткі пра найдаўнейшыя перыяды гісторыі Беларусі мы маем толькі з раскопак археалагічных помнікаў — стаянак і селішчаў, гарадзішчаў, могільнікаў. Навукоўцы-археолагі на падставе здабытых з зямлі рэчаў рэканструююць самыя розныя бакі жыцця першабытнага чалавека — яго заняткі, побыт, вераванні і нават часам знешні выгляд.
У развіцці першабытнага грамадства вылучаюцца этапы першабытнага чалавечага статка, або праабшчыны, потым рання-родавай, позняродавай і, нарэшце, познепершабытнай суседскай абшчыны. За час існавання абшчыны чалавецтва перайшло ад мацярынска-родавых адносін да патрыярхату.

Прикрепленные файлы: 1 файл

шпоры ИСТОРИЯ.docx

— 443.27 Кб (Скачать документ)

У абставінах, калі соймы пачалі часта зрывацца ці разыходзіцца без прыняцця рашэнняў, павятовыя соймікі сталі паступова  прысвойваць сабе яго правы. Падчас знешняй небяспекі яны самі ўстанаўлівалі  падаткі і прызначалі іх збіральнікаў, фарміравалі ваяводскі скарб, абвяшчалі  паспалітае рушанне. Павятовая шляхта кантралявала і судовую ўладу  — мясцовую і вышэйшую. Першую —  шляхам выбару на сойміках кандыдатаў на пажыццёвыя пасады суддзяў, падсудкаў, земскіх пісараў і падкаморыяў; другую — у Трыбуналах, у якія яна накіроўвала сваіх "дэпутатаў".

Такім чынам, соймікі як бы падзялілі дзяржаву на павятовыя аўтаноміі. Яны падрывалі  цэнтральную ўладу, дзейнічалі амаль  незалежна адзін ад другога. Дэцэнтралізацыя  краіны была даведзеная тым самым  да небяспечнай мяжы.

У канцы XVII — пачатку XVIII ст. амбіцыі магнацкіх родаў у Вялікім Княствам Літоўскім даходзяць да ўзброенага саперніцтва, перарастаюць у грамадзянскія войны. Спачатку на неабмежаванае, роўнае вялікакняжацкаму першынство ў беларуска-літоўскай дзяржаве прэтэндуюць Сапегі, змагаючыся з Агінскімі, Вішнявецкімі і Радзівіламі. Аднак канфлікт паміж Сапегамі і іх праціўнікамі ў канцы 90-х гг. XVII ст. нельга разглядаць толькі як барацьбу паміж магнацкімі групоўкамі за ўладу ў Вялікім Княстве Літоўскім. Сутнасцю гэтага канфлікту была спроба з боку сапегаўскага дома (на чале з вялікім гетманам Казімірам Янам і падскарбіем Бенядыктам Сапегамі) разарваць унію з Польшчай, дабіцца незалежнасці Княства. Сапегі нават распачалі перагаворы з аўстрыйскім імператарам і іншымі манархамі Еўропы, шукаючы падтрымку ў справе аддзялення Вялікага Княства Літоўскага. Абодва бакі выкарыстоўвалі шляхту (а Сапегі яшчэ і сялянства) у сваіх інтарэсах, абапіраючыся на сілу і маніпуліруючы лозунгам абароны "шляхецкіх вольнасцяў".

Супрацьстаянне  дзвюх партый дасягнула апагея ў 1700 г. Спачатку ў сутыкненні пад Ашмянамі перамаглі сапегаўцы. Але ў вырашальнай бітве пад Алькенікамі трыўмфавалі ўжо іх праціўнікі. У грамадзянскую вайну ўключыуся і Аугуст II, які намерваўся ўсталяваць у Рэчы Паспалітай абсалютную манархію, а Вялікае Княства Літоўскае разглядаў як пляцоўку для яе замацавання. Невыпадкова падчас гэтай грамадзянскай вайны ўзнікае праект стварэння ў Княстве спадчыннай манархіі на чале з вялікім князем Аўгустам II як супрацьвага манархісцкім памкненням Сапегаў. Гэты праект вядомы як "Віленская пастанова" ад 29 лістапада 1700 г. У ім ліцвінская шляхта ў асобе кіраўнікоў антысапегаўскай кааліцыі адмаўлялася "ад усялякіх нікчэмных вольнасцяў польскіх" і перадавала абсалютную ўладу вялікаму князю Аўгусту II і яго спадкаемцам.

Унутрыпалітычныя  праблемы Рэчы Паспалітай на пачатку  XVII ст. спляліся са знешнімі, падкрэсліваючы згубную нявырашанасць першых.

 

 

24.Беларусь  ў час Паўночнай вайны (1770-1721 гг.).

У гэты час  Беларусь становіцца арэнай ваенных  дзеянняў, звязаных з рускашведскай (Паўночнай) вайной (1700 — 1721). Шведы, рускія, саксонцы, не пытаючыся дазволу, маршыруюць па краі, рабуючы, палячы і вынішчаючы набыткі яго жыхароў. Падчас Паўночнай  вайны Вялікае Княства Літоўскае, бадай, у апошні раз выступіла  ў якасці самастойнага фактара еўрапейскай  палітыкі. У 1701 —1703 гг. паміж ім і  Расіяй было падпісана тры міждзяржаўных  пагадненні, накіраваных на сумесныя дзеянні супраць Швецыі. У 1704 г. частка шляхты, якая непрыязна ставілася  да караля і вялікага князя Аўгуста  II, пры падтрымцы шведскага караля Карла XII абрала новага манарха С.Ляшчынскага. Толькі пасля паражэнняў шведскіх войскаў расійскім пад Палтавай (1709 г.) Аўгуст II змог вярнуцца на трон. Але ўжо ў 1715 г. зноў пачынаецца грамадзянская вайна, якая ахапіла і Вялікае Княства Літоўскае. Яе выклікала памкненне Аўгуста II зноў паспрабаваць усталяваць абсалютную манархію ў Рэчы Паспалітай. Значная частка шляхты выступіла ў абарону "залатых шляхецкіх вольнасцяў". Толькі ўмяшанне рускіх войскаў прывяло да згоды шляхты з каралём на так званым "нямым" сойме 1717 г. (пастановы на ім прымаліся без абмеркавання). Гэты сойм абмежаваў уладу караля, замацаваў шляхецкую анархію, пацвердзіў права "ліберум вета". Апошняе зноў паставіла заслон перад спробамі рэфармавання дзяржавы. Колькасць рэгулярнага войска была абмежавана да 24 тыс. (18 у Польшчы і 6 у Вялікім Княстве Літоўскім).

3 часу Паўночнай  вайны Расія паступова бярэ  пад свой пратэктарат знешнюю  і ўнутраную палітыку Рэчы  Паспалітай. Больш моцным суседзям  была выгадная яе слабасць. Таму  яны імкнуліся захаваць у ёй  безуладдзе і анархію пад прыкрыццём  аховы і гарантавання "шляхецкіх  вольнасцяў". У 1720 г. пра гэта  дамовіліся Расія і Прусія. У  1726 г. да іх далучылася Аўстрыя.

Крызісныя з'явы  ў грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай абвастрала нявырашанасць  рэлігійнага пытання. Ні адно з існаваўшых веравызнанняў фактычна тут не было забаронена. Але практычна толькі прадстаўнікі каталіцкай шляхты і святарства маглі займаць дзяржаўныя пасады, удзельнічаць у працы сойма. У 1718 г. апошні пасол-некаталік пратэстант Пятроўскі па патрабаванні Віленскага афіцыяла ксяндза Анцуты быў сілай  выдалены з сойму ў Гародні. 3 гэтага часу некаталікі былі пазбаўлены права  ўдзельнічаць у пасяджэннях сойму. Канвакацыйны сойм 1733 г. прыняў канстытуцыю, якая пазбаўляла некаталікоў права  не толькі быць пасламі, але і засядаць у трыбуналах, гэтак жа як і заняцця  грамадзянскіх пасад. Праваслаўнае святарства традыцыйна шукала падтрымкі  ў Маскве. Уніяцкая вера з-за таго, што  большасць беларускай шляхты перайшла ў каталіцтва, ператвараецца ў "хлопскую" (сялянскую). Зрэшты і вышэйшыя іерархі  ўніяцкай царквы не карысталіся належнай павагай. Толькі пятнаццаты па ліку ўніяцкі  мітрапаліт (С.Растоцкі) у 1791 г. быў дапушчаны  ў сенат Рэчы Паспалітай. Негатыўныя вынікі такой недальнабачнай палітыкі кіруючых колаў Рэчы Паспалітай выразна  адчуваюцца ў другой палове XVIII ст.

Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай канца XVII — першай паловы XVIII ст. з-за пагрозы самому існаванню дзяржавы ўсё выразней патрабаваў яе рэфармавання. Паступова сярод пануючага шляхецкага саслоўя, у першую чаргу магнацтва, сфарміраваліся дзве плыні. Першая выступала за рэформы і ўмацаванне цэнтральнай улады, другая — за захаванне існуючага становішча безуладдзя і анархіі.

 

 

25.Эканамічнае  развіццё і сацыяльныя супярэчнасці ў ВКЛ ў сярэдзіне і другой палове XVIII ст.

У XVIII ст., асабліва ў другой яго палове, некаторыя феадалы засноўвалі ў сваіх уладаннях прамысловыя прадпрыемствы мануфактурнага тыпу. Найбольш буйнымі з іх былі шклозавод у Налібоках (20-я гг. XVIII ст.), люстраная фабрыка ў мястэчку Урэчча (канец 30-х гг. XVIII ст.), Слуцкая фабрыка шаўковых паясоў князёў Радзівілаў (1751), жалезаробчы завод графа Храптовіча ў в.Вішнёва (Ашмянскі павет, 80-я гг. XVIII ст.) і інш.

Першым прадпрыемствам мануфактурнага тыпу на тэрыторыі Беларусі быў шкляны завод у Налібоках (зараз Стаўбцоўскі раён Мінскай  вобласці), пабудаваны па загадзе жонкі  канцлера Вялікага Княства Літоўскага Ганны Радзівіл у 1727 ці 1728 г. Пры вызначэнні месца будаўніцтва завода Налібокі былі выбраны невыпадкова. У тыя  часы ў шкловытворчасці галоўным відам сыравіны быў паташ, які  выраблялі з драўнянага попелу. Каля в.Налібокі знаходзіліся вялізныя лясныя масівы, што давала магчымасць лёгка  арганізаваць вытворчасць попелу, а  таксама нарыхтоўку паліва і будаўнічых матэрыялаў. Немалаважную ролю ў выбары месца будаўніцтва завода адыграла і наяўнасць даволі вялікай рэчкі  Лебяжады і таннай рабочай сілы —  прыгонных сялян. У вялікім драўляным  памяшканні, якое называлася гутай, стаялі печы, у адной з якіх "варылася", у другой закальвалася шкло. Паблізу  галоўнага памяшкання, ля самай плаціны, размяшчалася шліфавальная майстэрня, у якой на спецыяльных станках праводзілася шліфоўка пасуды, флаконаў, кубкаў і іншых шкляных вырабаў. Другая шліфавальная майстэрня была пабудавана ў пяці кіламетрах ад Налібок у в.Янковічы. Тут рэчка Шура была перагароджана плацінай, а каля яе стаяў вялікі драўляны дом, у якім шліфаваліся шкляныя вырабы. Як у першай, так і ў другой шліфавальных майстэрнях станкі прыводзіліся ў рух пры дапамозе вады.

Найбольш  каштоўны шкляны посуд — вазы, кубкі, пудраніцы — упрыгожваўся разнымі  ці маляванымі фарбай узорамі. Гэта рабілася ў спецыяльнай майстэрні, якая называлася рысавальняй.

Аснову кадраў прадпрыемства складалі кваліфікаваныя рабочыя — шліфавалыпчыкі, рысавальшчыкі, шкловыдзімалынчыкі і інш., якіх у  розныя гады дзейнасці прадпрыемства  налічвалася ад 40 да 50 чалавек.

Працавалі на заводзе прыгонныя радзівілаўскіх маёнткаў. У большасці выпадкаў яны  былі з Налібок і сумежных вёсак. Паводле інвентару 1789 г., напрыклад, сяляне Налібок павінны былі адпрацаваць  на заводзе 1872 чалавека-дні ў год "упряжных", а сяляне Нівок — 1454 дні "пешых". Умовы працы  на заводзе былі вельмі цяжкімі. У  інструкцыі, якая вызначала рэжым  працы на прадпрыемстве, было сказана, што шкловыдзімалынчыкі павінны  прыступаць да працы ў чатыры гадзіны  раніцы і працаваць да сямі гадзін вечара з двухгадзінным перапынкам на абед (з 11 да 13 гадзін). Качагары прыступалі да працы значна раней. Такім чынам, працоўны дзень на заводзе працягваўся  больш за 13 гадзін. Для асобных  катэгорый рабочых і ў першую чаргу для тых, хто адбываў  паншчыну, давалі норму выпрацоўкі і не адпускалі з завода, пакуль рабочы не выконваўяе. Паколькі нормы  былі вельмі вялікія, часта прыходзілася працаваць да ночы. За спазненне, а  таксама за заўчасны ўход з працы  сурова каралі — штрафавалі, білі палкамі  і інш. Нават майстры за кожны  час спазнення плацілі 20 грошаў штрафу.

Другой мануфактурай на Беларусі па часе стварэння быў  Урэцкі шкляны завод (Любанскі раён Мінскай  вобласці), які пачаў дзейнічаць у канцы 30-х гг. XVIII ст. Урэчча было выбрана месцам будаўніцтва шклянога завода па тых жа прычынах, што і Налібоцкага. Па сваіх памерах і якасці прадукцыі гэты завод быў у той час самым буйным прадпрыемствам такога тыпу не толькі ў Беларусі, але і ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Калі ў Налібоках у аснбўным выраблялі просты шкляны посуд і аконнае шкло, то на Урэцкім прадпрыемстве галоўную ўвагу звярталі на вытворчасць дарагога крыштальнага посуду, дэкаратыўных шкляных вырабаў. Асабліва славіўся завод сваімі люстэркамі. Выраблялі іх тут даволі многа, розных памераў і формы. 3 дэкаратыўных вырабаў цэнтральнае месца займалі люстры з хрусталю.

Разам са шклянымі прадпрыемствамі ў маёнтках Радзівілаў былі створаны і іншыя прадпрыемствы  мануфактурнага тыпу, перш за ўсё тэкстыльныя, сярод якіх на першае месца неабходна  паставіць Слуцкую фабрыку шаўковых паясоў, вырабы якой атрымалі сусветную  вядомасць. Гэта фабрыка была заснавана  ў 1751Т. Міхаілам Казімірам Радзівілам. Для кіраўніцтва прадпрыемствам М.Радзівіл запрасіў майстроў з Персіі і Турцыі. Персы і туркі хоць і лічыліся ўмелымі майстрамі, але  пад іх кіраўніцтвам фабрыка працавала  дрэнна. У сувязі з гэтым у 1758 г. Радзівіл запрасіў для кіраўніцтва  фабрыкай майстра са Стамбула Яна  Маджарскага, які змог наладзіць  і пашырыць вытворчасць. Праз некалькі гадоў яна вырабляла паясоў на суму да 10 тыс. злотых. Пасля смерці Яна Маджарскага ў 1780 г. кіраўніком вытворчасці стаў яго сын Лявон. У 1793 г. на фабрыцы працавала да 60 чалавек, у тым ліку такія мясцовьга  ма^стры, як Яўфім і Ян Дубіцкія з  Урэчча, Ян Канчыла і Аляксандр  Лойка са Слуцка і інш. Галоўным майстрам-ткачом доўгі час працаваў беларус Васіль Барсук. Сярод рабочых было шмат дзяўчат, узятых на фабрыку са Слуцка і навакольных вёсак.

Вырабляліся слуцкія паясы да 1830 г. Пасля падаўлення паўстання 1830 — 1831 гг. царскі ўрад забараніў  магнатам і шляхце насіць нацыянальнае адзенне — кунтуш і пояс. Пасля  гэтага фабрыка стала вырабляць царкоўныя рызы. Паколькі вялікага попыту на гэту прадукцыю не было, яна праіснавала нядоўга і ў 1844 г. закрылася.

Апрача пералічаных  вотчынных прамысловых прадпрыемстваў на Беларусі існавалі шкляныя заводы графа Салагуба ў мястэчку Ілля і  гетмана Масальскага ў маёнтку  Мыш (Наваградскі павет), суконныя фабрыкі  Бярновіча ў мястэчку Бабоўня  і Нясвіжскага бернардзінскага  манастыра ў в.Падласосня, суконная і палатняная фабрыкі князя Сапегі ў мястэчку Ружаны і інш.

У другой палове XVIII ст. актыўны ўдзел у развіцці мануфактурнай вытворчасці прымаў кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У 60—70-я гг. па яго загадзе літоўскі надворны падскарбій (галоўны ўпраўляючы эканоміямі, якія належалі каралю ў Літве і Беларусі) Антоній Тызенгаўз стварыў у Гарадзенскай і Берасцейскай эканоміях 21 буйное прадпрыемства мануфактурнага тыпу — залата- і шаўкаткацкую, суконную, суконна-капялюшную, тонкасуконную, палатняную, панчошную, камлотавую, паркаленабіўную фабрыкі, а таксама металургічны, гарматны, ружэйны заводы, завод металічных вырабаў і інш. У канцы XVIII ст. на Беларусі дзейнічалі звыш 50 прамысловых прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу.

Вотчынныя мануфактуры  абслугоўваліся, як правіла, прыгоннымі сялянамі, але разам з тым на іх ужывалася і праца наймітаў. Амаль усе працаўнікі разам з  прадуктамі харчавання атрымлівалі  пэўнае грашовае ўзнагароджанне, прычым на многіх аперацыях была ўведзена здзелЬная аплата працы. Аднак нізкая прадукцыйнасць працы і плата  замежным майстрам былі прычынай высокага сабекошту мануфактурных вырабаў. Іх прадукцыя, асабліва прадметы раскошы, не мела збьггу і залежвалася на складах, у выніку чаго большасць  гэтых прадпрыемстваў да канца 80-х  гг. XVIII ст. закрылася.

Развіццё  таварнай вытворчасці, ужыванне прымусовага  найму, грашовая аплата, з'яўленне мануфактур — усё гэта сведчыла аб пачатку  распаду феадальных адносін, развіцці элементаў капіталістычнай вытворчасці.

3 мэтай навядзення  парадку ў гандлі ў 1766 г.  былі ўведзены адзіныя для  Вялікага Княства Літоўскага  меры вагі, аб'ёму і даўжыні.  Рабіліся спробы зблізіць іх  з адзінкамі вымярэння іншых  дзяржаў, у тым ліку Польшчы.  Зліццю эканамічна раздробленых  абласцей Рэчы Паспалітай у  адно эканамічнае цэлае садзейнічала  таксама паштовая рэформа 1764 г., якая паклала пачатак шырокаму  развіццю паштовай сувязі паміж  гарадамі.

Информация о работе Шпаргалки по "Истории Беларуси"