Шпаргалки по "Истории Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Мая 2013 в 01:40, шпаргалка

Краткое описание

1 .Першабытнае грамадства, яго асноўныя рысы і перыядызацыя.
3-за адсутнасці пісьмовых крыніц звесткі пра найдаўнейшыя перыяды гісторыі Беларусі мы маем толькі з раскопак археалагічных помнікаў — стаянак і селішчаў, гарадзішчаў, могільнікаў. Навукоўцы-археолагі на падставе здабытых з зямлі рэчаў рэканструююць самыя розныя бакі жыцця першабытнага чалавека — яго заняткі, побыт, вераванні і нават часам знешні выгляд.
У развіцці першабытнага грамадства вылучаюцца этапы першабытнага чалавечага статка, або праабшчыны, потым рання-родавай, позняродавай і, нарэшце, познепершабытнай суседскай абшчыны. За час існавання абшчыны чалавецтва перайшло ад мацярынска-родавых адносін да патрыярхату.

Прикрепленные файлы: 1 файл

шпоры ИСТОРИЯ.docx

— 443.27 Кб (Скачать документ)

Царскі ўрад доўга не ўмешваўся ў павіннасныя  адносіны сялян з прыватнымі ўладальнікамі, практычна аддаючы апошнім поўныя правы на працу, маёмасць і асобу  селяніна. Таму некалькі нязвыклым  і нават сенсацыйным з'явіўся маніфест імператара Паўла I ад 5 красавіка 1797 г. аб трохдзённай паншчыне. Сяляне афіцыйна атрымалі правы на адпачынак у нядзелю, а ў астатнія дні тыдня тры дні працаваць на сваіх памешчыкаў, а тры дні — на сябе. Аднак гэты маніфест, прыняты, відавочна, пад уплывам масавых сялянскіх хваляванняў 1796 — 1797 гг., што ахапілі акрамя іншых і Полацкае намесніцтва, насіў хутчэй рэкамендацыйны характар і меў малое практычнае значэнне. У заходніх рэгіёнах Беларусі, дзе панавала падворная сістэма сялянскага землекарыстання і адпаведна вылічэнне абавязкаў з колькасці зямлі, а не сялянскіх душ, гэты закон не знайшоў ужытку, а ва ўсходніх, дзе пераважала абшчынная сістэма, традыцыя трохдзённай паншчыны ўсталявалася і адстойвалася пазней памешчыкамі Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Гаспадарчыя, адміністрацыйныя і судовыя правы над дзяржаўнымі сялянамі пакідаліся ў руках арандатараў і адміністратараў казённых маёнткаў. У 1798 г. была праведзена люстрацыя (апісанне) старосцінскіх маёнткаў, якая замацавала тыя павіннасныя адносіны сялян да іх часовых уладальнікаў, што склаліся раней. Сістэма кіравання дзяржаўнымі сялянамі павінна была забяспечваць "памнажэнне казённага даходу".

Беларускія  сяляне, як і іншыя падатковыя саслоўі, цікавілі ўлады Расійскай імперыі  перш за ўсё як аб'екты феадальнай эксплуатацыі і папаўнення даходаў казны. 3-за слабай плацежаздольнасці і неабходнасці паступовага прызвычайвання да расійскай  падатковай сістэмы ім некаторы час  аказвалі льготы ва ўплаце падушных грошай, пасля чаго насельніцтва беларускіх губерняў было падведзена пад агульны  тып падатковага абкладання ва ўсёй імперыі. Але грашовая рэнта і  дзяржаўныя падаткі збіраліся на Беларусі да 1811 г. не асігнацыямі, як гэта было ў рускіх губернях, а звонкай  манетай, рэальны курс якой быў шмат вышэйшы. Акрамя штогадовага падушнага  падатку, памер якога ў канцы  XVIII ст. мог дасягаць аднаго рубля серабром, існавалі ў залежнасці ад мясцовых умоў земскія. "грамадскі" і "мірскі" зборы, натуральныя спагнанні (кватэрнае, фурманачнае, дарожнае). Уводзілася невядомая дасюль рэкруцкая павіннасць.

На Беларусі скасоўвалася магдэбургскае права, а на гарады, якія яго мелі, і мястэчкі, прызнаныя цэнтрамі паветаў, пашыраліся прынцыпы расійскага гарадскога самакіравання паводле даравальнай граматы гарадам 1785 г. Жыхары шэрага мястэчак, якія такіх правоў не атрымалі, прыраўноўваліся да сялян і нават раздаваліся прыватным уладальнікам. Гэта выклікала іх упартую, праўда, без жаданых вынікаў, барацьбу за вяртанне мяшчанскага статусу. Для яўрэйскага насельніцтва, якое пражывала ў гарадах, указам 1794 г. вызначалася мяжа яўрэйскай аседласці, якая ўключала беларускія і частку ўкраінскіх губерняў.

Каб дагадзіць  мясцовым панам, у цэлым захоўвалася  канфесійная сітуацыя, якая склалася раней. Нават забаронены рымскім  папам ордэн езуітаў знайшоў  да 1820 г. прытулак на далучаных да Расіі  землях усходняй Беларусі. Афіцыйна каталіцкаму  і ўніяцкаму духавенству не дазвалялася  схіляць у сваю веру праваслаўных. У барацьбе з паўстаннем Т.Касцюшкі Кацярына II палічыла патрэбным умацаваць пазіцыі праваслаўнай царквы на далучаных землях шляхам пераводу ўніятаў у праваслаўе, аб чым (22 красавіка 1794 г.) быў выдадзены ўказ. Украінскія і беларускія ўніяты сталі аб'ектам уціску з боку афіцыйных улад. Губернская адміністрацыя, паліцыя былі скіраваны на дапамогу праваслаўнаму духавенству. Колькасна вынікі "ўз'яднання" выглядалі даволі значнымі — у праваслаўе перайшло каля паўтара мільёна ўніятаў, але "поспех" гэты быў больш фармальны. Афіцыйнае праваслаўе тады яшчэ не змагло давесці пачатую справу да канца, тым больш што імпзт урада да яе неўзабаве пасля падаўлення паўстання Т.Касцюшкі знік. Многія з "уз'яднаных" вярнуліся да ўніі.

Далучэнне да імперыі ўключыла Беларусь у агульнарасійскую гаспадарчую сістэму, аказала ўплыў  на развіццё ўсіх галін эканомікі, шмат у чым вызначыла напрамкі яе далейшай гаспадарчай спецыялізацыі. У хуткім часе былі створаны новыя мануфактуры (палатняныя, парусінавыя, канатныя, суконныя і інш.), заснавана суднаверф у  Крычаве, дзе будаваліся лёгкія судны  для Чарнаморскага флоту. Павялічваліся пасяўныя плошчы, пераважна пад тэхнічныя культуры. Збыт сельскагаспадарчых прадуктаў стымуляваўся адменай пошлін на іх продаж, ліквідаваліся ўнутраныя мытні. Пашыраліся гандлёвыя сувязі з рускімі і ўкраінскімі губернямі, павялічваўся вываз тавараў з Беларусі ў парты на Балтыцы, якія належалі Расіі.

Расійскімі  ўладамі было арганізавана вывучэнне  беларускага края. Сюды пасылаліся навуковыя экспедыцыі (астранамічная  на чале з І.Ісленьевым і фізічная на чале з І.Ляпёхіным), сенатарскія  інспекцыі Смісія Г.Р.Дзяржавіна). Беларусь таксама адкрывала для сябе Расію. У губернскіх і павятовых гарадах  пачынаюць працаваць рускія школы, уводзіцца выкладанне геаграфіі  і гісторыі Расіі, пашыраюцца рускія перыядычныя выданні. Пакуль гэта былі астраўкі ў моцна спаланізаванай сферы культуры, але яны паклалі  пачатак будучай русіфікацыі  края. Царскі ўрад праводзіў палітыку адмаўлення самабытнасці і адметнасці беларускага народа. Прычым з-за патурання  апалячанаму панству ў канцы  XVIII — першай чвэрці XIX ст.працэс паланізацыі працягваўся і нават узмацняўся. У гэтых цяжкіх умовах захавальнікам мовы і нацыянальнакультурных традыцый выступала пераважна сялянства. Але і сярод шляхты да канца не знікла сувязь з роднай зямлёй, жыло, хоць часта і падсвядомае, пачуццё гістарычнай асобнасці, што праяўлялася ў так званым ліцвінскім патрыятызме.

Нягледзячы  на лаяльныя адносіны царызму да пануючага  саслоўя на Беларусі, у шляхты ўсё  ж заставаліся прычыны для  незадавальнення новай уладай, у  першую чаргу з-за страты ўласнай  дзяржаўнасці, памяць аб якой перадавалася з пакалення ў пакаленне, выклікаючы антырасійскія змовы і паўстанні.

Такім чынам, далучэнне беларускіх зямель да Расійскай  імперыі канчаткова спыняла тут  традыцыі сярэдневяковай дзяржаўнасці, пашырала і ўмацоўвала прыгонніцтва, паклала пачатак пераарыентацыі эканамічнага, палітычнага і культурнага  жыцця Беларусі на ўсход.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

29.Грамадска-палітычны  рух у Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. Змены ў палітыцы рускага ўраду ў адносінах да Беларусі.

У першай палове XIX ст. на Беларусі адбываліся агульныя для Расійскай імперыі працэсы, якія вялі да распаду феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Узнікалі адносіны новага, капіталістычнага тыпу. Пра гэта сведчылі поспехі прамысловасці: узрасла колькасць мануфактур, на многіх з іх пачала выкарыстоўвацца вольнанаёмная праца. Першыя фабрыкі былі пабудаваны ў 20-я гг. XIX ст. у мястэчках Хомск і Косава Гродзенскай губерні. Яны займаліся вырабам сукна. Найбольш распаўсюджанымі былі прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны: вінакурныя, суконныя, палатняныя, цукровыя, мукамольныя. У сярэдзіне XIX ст. на шэрагу фабрык пачалі ўжывацца паравыя рухавікі.

Праводзіліся  работы па паляпшэнні шляхоў зносін, што  садзейнічала ўключэнню гаспадаркі Беларусі ва ўсерасійскі рынак. Вялікае  эканамічнае значэнне мелі каналы, што злучылі рэкі басейнаў Чорнага  і Балтыйскага мораў: Агінскі, Бярэзінскі, Дняпроўска-Бугскі. Па гэтых штучньгх водных шляхах Брэст, Кобрын, Пінск, Барысаў  і іншыя гарады вялі ажыўлены гандаль, дзякуючы чаму павышалася іх пра'мысловае значэнне. За перыяд з 1825 па 1861 г. насельніцтва 42 гарадоў Беларусі павялічылася са 151 тыс. да 320 тыс. чалавек. Шырокія дарогі, абсаджаныя бярозамі, так званыя "гасцінцы", звязалі беларускія гарады з іншымі гарадамі імперыі. У вывазе з Беларусі пераважалі лён і льнопрадукты, збожжа, гарэлка, спірт, воўна, сала, лес. На Беларусь прывозілі прамысловыя вырабы.

Новыя з'явы  ў эканоміцы, выкліканыя фарміраваннем  капіталістычньгх адносін, адзначаліся  і ў беларускай вёсцы. Сельская гаспадарка ўсё больш звязвалася з рынкам, павялічвалася плошча ворыўных зямель, пашыраліся пасевы тэхнічньгх культур (льну, канапель), значна ўзрасла ўдзельная вага бульбы і цукровьгх буракоў, узнікла танкарунная авечкагадоўля. У шэрагу памешчыцкіх гаспадарак пачалі выкарыстоўвацца сельскагаспадарчыя машыны.

Прапагандай перадавых метадаў земляробства і жывёлагадоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала з 1826 па 1841 г. у Віцебску. У 40-я гг. ў маёнтку Горы-Горкі  Магілёўскай губерні быў адкрыты  першы ў Расійскай імперыі  земляробчы інстытут. Акрамя сельскагаспадарчай працы сяляне ўсё болып займаліся  промысламі, наймаліся на розныя работы. Паглыблялася іх маёмаснае расслаенне: выдзяляліся заможныя сяляне, якія арандавалі млыны, вялі гандаль і  інш.

Далейшае  развіццё прагрэсіўных з'яў у эканоміцы  стрымлівалася панаваннем феадальнай сістэмы, існаваннем прыгоннага права. Памешчыкі з мэтай павелічэння  прыбытковасці маёнткаў пашыралі ўласныя  пасевы за кошт сялянскіх надзелаў. Але занядбаная, няўгноеная, дрэнна апрацаваная зямля радзіла ўсё  горш. Ураджай сам-3 лічыўся ўжо  добрым, часам не збіралі пасеянага. За 30 гадоў (з 1820 па 1850) у Віцебскай  і Магілёўскай губернях было дзесяць  няўродаў. Сяляне ў сваёй масе ўсё  больш разараліся і не маглі, як раней, несці ўзрастаўшыя павіннасці. Так, паншчына ў большасці маёнткаў заходняй і цэнтральнай Беларусі складала 6 чалавека-дзён на тыдзень з сялянскай  гаспадаркі. 3 паглыбленнем крызісу  прыгоннай гаспадаркі хутка расла  запазычанасць памешчыцкіх маёнткаў прыватным асобам і асабліва казне. К 1859 г. па пяці беларускіх губернях каля 60 % прыгонных сялян былі закладзены іх уладальнікамі.

Адным з яскравых паказчыкаў нарастаючага крызісу існаваўшай сістэмы быў сялянскі рух. Калі ў  першай трэці XIX ст. адбылося 46 найбольш буйных сялянскіх хваляванняў, то ў другой трэці — больш за 90. Прычым на Беларусі сацыяльныя супярэчнасці ўзмацняліся з-за нацыянальна-рэлігійнай варожасці паміж сялянамі і панамі. У той жа час дэмакратычныя колы шляхты разгортвалі сярод насельніцтва антыцарскую агітацыю, з чым улады напрамую сутыкнуліся пры ўціхамірванні ў 40-я гг. выступленняў сялян у маёнтку Смаргонь Віленскай губерні.

Гэты маёнтак  быў канфіскаваны ў графа Пшаздзецкага за ўдзел у шляхецкім паўстанні 1831 г. Смаргонскія сяляне былі незадаволены злоўжываннямі дзяржаўнай адміністрацыі. Размах і ўпарты характар іх барацьбы вымушалі ўлады часта ўводзіць воінскія каманды і ажыццяўляць экзекуцыі  ў маёнтку. Сюды вьгазджалі вышэйшыя чыны губернскай адміністрацыі і  Міністэрства дзяржаўных маёмасцяў. У  красавіку 1847 г. у маёнтку было распаўсюджана  пісьмо з заклікам да сялян сумесна  з мяшчанамі і ніжэйшымі чынамі знішчаць афіцэраў раскватараваных  воінскіх часцей, выразаць усіх памешчыкаў і ўпраўляючых, як зрабілі сяляне Галіцыі ў 1846 г., каб здабыць сабе свабоду. Распаўсюджванне закліку  вымусіла многіх памешчыкаў Ашмянскага, Вілейскага і Дзісенскага паветаў  спешна выехаць у Вільню. Пад уплывам  падзей у Смаргоні адбыўся шэраг  хваляванняў дзяржаўных і памешчыцкіх  сялян. Уводам войскаў закончылася  выступленне ў суседнім маёнтку  Войстам Свянцянскага павета. У тым  жа павеце была забіта сялянамі памешчыца  Зейферт. Губернскія ўлады прыбеглі да надзвычайных мер, каб справіцда  з сітуацыяй. Аўтарам "возмутнтельного  воззвання" аказаўся дробны чыноўнік шляхціц Юльян Бакшанскі (1824 — 1863). Як паказала следства, ён адначасова пасылаў  лісты ў некалькі паветаў, збіраўся даць смаргонскім сялянам значную  суму грошай для зброі і пашырыць сялянскі рух аж да Вільні з мэтай  забойства губернатара і генерал-губернатара. У выніку смаргонскага выступлення  памешчыкі ўбачылі для сябе небяспеку  знішчэння ад рук уласньгх прыгонных, а царызм апынуўся перад пагрозай зліцця сялянскай барацьбы з агульнадэмакратычным рухам у краі.

Усё гэта вымушала царызм праводзіць на Беларусі больш  гнуткую сацыяльна-эканамічную палітыку і рабіць пэўныя захады па вырашэнні  аграрнага пытання.

Спачатку  гэтьш захады былі даволі сціплымі і зводзіліся да некаторых мер  па змякчэнні адносін паміж сялянамі і іх уладальнікамі. 23 сакавіка 1818 г. па выніках праверкі становішча сялян  Мазырскага павета выйшаў указ, дзеянне  якога распаўсюджвалася "на ўсю  Мінскую і іншыя ад Полыпчы  здабытыя губерні". Указ абавязваў  памешчыкаў і адміністратараў наглядаць  за станам гаспадаркі сялян і не патрабаваць ад іх выканання павіннасцяў  звыш вызначаных інвентарамі. Забаранялася прымяняць "жорсткія пакаранні", скасоўваліся абмежаванні на продаж сялянамі прадуктаў сваёй гаспадаркі, абмяжоўвалася іх залежнасць ад ліхвяроў і карчмароў. Асаблівая ўвага  звярталася на Віцебскую і Магілёўскую  губерні, дзе востра адчуваліся хібы ў сялянскім харчаванні і ў  зборы нядоімак казённых плацяжоў. 29 мая 1835 г. цар зацвердзіў рашэнне  Дзяржаўнага савета "Аб аддачы беларускімі  памешчыкамі сялян іх па найму  ў земляныя і іншыя чорныя работы", якім абмяжоўваліся магчымасці памешчыкаў здаваць сялян па найме (не больш  паловы работнікаў, узрост ад 20 да 48 гадоў), агаворваліся ўмовы (заключэнне кантракту  з вызначэннем аплаты як памешчыку, так і сялянам; колькасць рабочых  дзён і іх працягласць; быт і харчаванне працуючых). Аднак на практыцы ўрадавыя распараджэнні былі малаэфектыўнымі. Нагляд за іх выкананнем ускладаўся на губернскія і павятовыя ўлады, гэта значыць на тьгх чыноўнікаў, якія самі паходзілі з мясцовай шляхты і  хутчэй адстойвалі інтарэсы памешчыка, чым селяніна. Ды і наогул многія ўказы з цягам часу забываліся.

У 1840-1857 гг. праводзілася рэформа сярод дзяржаўных сялян, якія тады складалі каля пятай часткі ўсяго сялянства Беларусі. Амаль  усе казённыя маёнткі здаваліся  ў арэнду прыватным асобам і таму эканамічнае і прававое становішча сялян у іх да канца 30-х гг. XIX ст. практычна не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх прыгонньгх. Ідучы на рэформу, царскі ўрад меў на мэце зняцде сацыяльнай напружанасці ў дзяржаўнай вёсцы заходніх губерняў, павышэнне яе даходнасці і заваяванне сімпатый сялянскіх мас у процівагу шляхецкаму дэмакратычнаму руху. Ініцыятарам і асноўным правадніком рэфюрмаў стаў міністр дзяржаўных маёмасцяў Расійскай імперыі граф П.Дз.Кісялёў — прыхільнік абмежавання і лібералізацыі феадальна-прыгонніцкіх адносін, тонкі палітык, які добра разумеў сітуацыю ў так званым Заходнім краі (меў уласны маёнтак на Правабярэжнай Украіне). Ён быў таксама начальнікам V Аддзялення імператарскай канцылярыі, якое стала "штабам па сялянскай частцы".

Информация о работе Шпаргалки по "Истории Беларуси"