Шпаргалки по "Истории Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Мая 2013 в 01:40, шпаргалка

Краткое описание

1 .Першабытнае грамадства, яго асноўныя рысы і перыядызацыя.
3-за адсутнасці пісьмовых крыніц звесткі пра найдаўнейшыя перыяды гісторыі Беларусі мы маем толькі з раскопак археалагічных помнікаў — стаянак і селішчаў, гарадзішчаў, могільнікаў. Навукоўцы-археолагі на падставе здабытых з зямлі рэчаў рэканструююць самыя розныя бакі жыцця першабытнага чалавека — яго заняткі, побыт, вераванні і нават часам знешні выгляд.
У развіцці першабытнага грамадства вылучаюцца этапы першабытнага чалавечага статка, або праабшчыны, потым рання-родавай, позняродавай і, нарэшце, познепершабытнай суседскай абшчыны. За час існавання абшчыны чалавецтва перайшло ад мацярынска-родавых адносін да патрыярхату.

Прикрепленные файлы: 1 файл

шпоры ИСТОРИЯ.docx

— 443.27 Кб (Скачать документ)

У 1775 г. урад Рэчы Паспалітай увёў "генеральную  мытную пошліну", абавязковую для  ўеіх, у тым ліку для караля, магнатаў, шляхты і духавенства, а сейм Вялікага Княства Літоўскага, каб абмежаваць ліхвярства, увёў даўгавы працэнт  у памеры не больш за 7 % для свецкіх  і не больш за 6 % для духоўных крэдытораў.

3 развіццём  унутранага і знешняга гандлю  і ўцягненнем феадалаў у таварна-грашовыя  адносіны пачаліся работы па  паляпшэнні сухапутных дарог  і ачыстцы судаходньгх рэк.  У другой палове XVIII ст. былі пабудаваны дзве дарогі — Пінска-Слонімская і Пінска-Валынская.

Рост вытворчых  сіл у сельскай гаспадарцы, развіццё ўнутранага і знешняга гандлю садзейнічалі аднаўленню гарадоў і мястэчак Беларусі. Яны паступова адбудоўваліся, знікалі  сляды спусташэнняў і разрухі, расло  гарадское насельніцтва, аднаўляліся  рамяство і гандаль, хаця да канца  XVIII ст. і не быў дасягнуты той узровень, які існаваў у канцы XVI — першай палове XVII ст.

Аднаўленне  разбуранай эканомікі Беларусі адбывалася ў абстаноўцы разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы, ва ўмовах феадальнай анархіі, усеўладдзя магнатаў, шырокіх эканамічных  і палітычных прывілеяў шляхты і  жорсткай эксплуатацыі сялян і гараджан, а таму зацягнулася на доўгі час  і не закончылася да ліквідацыі Рэчы Паспалітай.

26.Культура  Беларусі ХVІІ-ХVIII ст.ст.

Умовы развіцця культуры Беларусі ў XVII —XVIII стст. вызначылі яе спецыфічную рысу — полілінгвістычны характар. 3-за неспрыяльнай сітуацыі беларускамоўнай была пераважна народная культура — культура сялянства, гарадскіх нізоў, часткі шляхты і святарства. Многія ўраджэнцы Бедарусі пісалі на лацінскай, польскай, часта на нямецкай і французскай мовах, але іх творы, пазіцыя аўтара заставаліся духоўна блізкімі да мясцовых вытокаў. Вядучым мастацкім напрамкам у другой палове XVII — сярэдзіне XVIII ст. было пышнае і вытанчанае барока. Узнікла яно на аснове традыцый позняга Адраджэння і Рэфармацыі ў канцы XVI ст. у Італіі. На месца "сціплага" ў аздабленні, без вычурных упрыгажэнняў мастацтва Рэфармацыі прыйшло пампезнае барока. Яно знайішіо адбітак перш за ўсё ў развіцці архітэктуры і выяўленчых жанраў мастацтва. Эстэтыка гэтага стылю — крок наперад у параўнанні з папярэднім перьюдам. Аднак у сферы ідэалагічнага і грамадска-палітьгчнага жыцця барока суправаджалася адыходам да схаластыкі і дагматызму часу сярэднявечча. Яго асноўныя мастацкія прынцыпы — дынамічнасць кампазіцыі, кантрасты маштабаў, рытмаў, святлоценявыя і колеравыя эфекты, крывалінейнасць абрысаў, імкненне стварыць ілюзію бязмежнай прасторы. Эфектнасць барока была выкарыстана царквой у сваіх мэтах для эмацыянальнага ўздзеяння на пачуцці чалавека і дэманстрацыі марнасці чалавечага жыцця перад вечным, велічным. Матэрыяльнай базай для станаўлення стылю з'явілася архітэктура. Тут барока знайшло найбольш поўнае выяўленне. Пачатак гэтай плыні ў Беларусі звязаны з будаўніцтвам першага ў Рэчы Паспалітай помніка архітэктуры барока — касцёла езуітаў у Нясвіжы ў 1584 — 1593 гг. па праекце Я.М.Бернардоні.

На другую палову XVIII ст. прыходзіцца распаўсюджванне ідэй Асветніцтва на Беларусі. Яны прыйшлі з Еўропы і іх з'яўленню спрыялі навуковыя адкрыцці ў прыродазнаўстве і дасягненні ў галіне гуманітарных ведаў. Ім уласціва прызнанне прыярытэту асветы, навукі і розуму ў жыцці асобы, грамадства і дзяржавы. Ідэі Асветніцтва знайшлі адлюстраванне ў філасофіі, сацыялогіі, літаратуры і мастацтве. Для эпохі Асветніцтва характэрна суіснаванне шэрага культурных стыляў — барока, класіцызму, сентыменталізму, ракако. Аднак характар эпохі вызначаў перш за ўсё класіцызм. Сутнасць яго выявілася ў кананізацыі антычнай класікі як дасканалага ўзору для наследавання нарматыўнасці эстэтычных крытэрыяў. Грунтаваўся ён на традыцыях Адраджэння і разам з тым сінтэзаваў у пераўтворанай форме дасягненні процілеглага яму барока, якое папярэднічала і часткова суіснавала з новым напрамкам. На станаўленне беларускага Асветніцтва істотна паўплывалафранцузская філасофская і эстэтычная думка.

Школьная  адукацыя да сярэдзіны XVIII ст. канцэнтравалася ў асноўным у руках розных манаскіх.ордэнаў. Большасць школ належала езуітам, асветніцкія ўстановы адчынялі таксама базыльяне, піяры і дамініканцы. Была спынена дзейнасць брацкіх і пратэстанцкіх школ. Езуіцкія калегіўмы і ніжэйшыя школы існавалі ў Полацку, Нясвіжы, Оршы, Бабруйску, Бярэсці, Менску, Пінску, Віцебску і інш. Выкладанне вялося на лацінскай мове, традыцыйнымі прадметамі для навучання з'яўляліся граматыка, рыторыка, дыялектыка, арыфметыка, геаметрыя, музыка і астраномія. Цэнтрам адукацыі і навукі на Беларусі была Віленская езуіцкая акадэмія, якая мела статус універсітэта. Акадэмія славілася ва Усходняй Еўропе талентам і вучонасцю шэрага сваіх выкладчыкаў і выпускнікоў.

У другой палове XVIII ст. адбылося паступовае абнаўленне сістэмы адукацыі ў Рэчы Паслалітай. Гэта было звязана са зменамі ў эканамічным жыцці грамадства, з развіцдём навукі. У 1773 г. была створана Камісія па нацыянальнай адукацыі. Яё стараннямі школа набыла свецкую накіраванасць. Агульнае кіраўніцтва справай асветы ад духавенства перадавалася дзяржаўным органам. У школьнай адукацыі болынае месца сталі займаць прадметы прыродазнаўчага цыкла. Больш чым за 20 гадоў сваёй дзейнасці Адукацыйная камісія заснавала шэраг новых школ.

Развіццё  навуковых уяўленняў у Беларусі таго часу было абмежавана рамкамі  нэвучальных школьных дысцыплін. Магчымасці для развіцця новага эксперыментальнага прыродазнаўства былі вельмі абмежаваныя. Навука развівалася дзякуючы працы  і падзвіжніцтву геніяльных вучоных-адзіночак.

Тагачасная  беларуская літаратура знаходзілася на этапе пераходу ад сярэдневяковых ідэй і мастацкіх формаў да ідэй і формаў новага часу. Адміралі жанры летапісання, палемічнай і жыційнай прозы, панегірычнае вершаскладанне, нараджаліся песенна-інтымная лірыка, гумарыстычная і парадыйна-сатырычная паэзія, інтэрмедыя і інш.

Літаратура  другой паловы XVII — сярэдзіны XVIII ст. развівалася пераважна пад уплывам еўрапейскага барока. Для прыгожага пісьменства гэтага часу характэрныя розныя ідэйныя і стылявыя тэндэнцыі, розныя "шцілі" — высокі, які адпавядаў запатрабаванням эліты грамадства, сярэдні з арыентацыяй на густы сярэдняй і дробнай шляхты, гараджан і нізкі — народны. Паміж гэтымі трыма "пластамі" ішло бесперапыннае ўзаемадзеянне, узаемапранікненне ідэй і мастацкіх формаў. Аднымі з найболын значньгх прадстаўнікоў беларускай літаратуры з'яўляліся Сімяон Полацкі. Істотная частка іх творчага шляху была звязана з Масквой.

На станаўленне  беларускай літаратуры перыяду барока ў немалой ступені паўплывала вусная народная творчасць. Ва ўмовах узмацнення сацыяльнай напружанасці ў  гарадах і вёсках з'явіліся фальклорныя  творы з акрэсленай антыпрыгонніцкай накіраванасцю. У гэты перыяд узнік  цыкл казак аб асілках, у якіх традыцыйны вобраз волата чароўнай казкі саступае месца вобразу народнага заступніка. Далейшае развіццё атрымоўвае сацыяльна-бытавая  казка.

Літаратурнае  жыццё Беларусі другой паловы XVIII ст. вызначалася яшчэ болыпым полілінгвізмам, чым у папярэднюю эпоху. Гэта ж заўвага датычыцца і яго мастацка-стылявога аблічча. Аднак класіцызм, які панаваў у перыяд Асветніцтва, асобнага этапа ў развіцці беларускай літаратурыне склаў. 3-за існаваўшых у XVIII ст. культурна-палітычных абставін многія выхадцы з Беларусі пакінулі след у гісторыі прыгожага пісьменства суседніх народаў.

Тэатральнае жыццё Беларусі на мяжы XVII — XVIII стст. было прадстаўлена школьным тэатрам і народным лялечным — батлейкай. Дзейнічалі тэатры перш за ўсё пры езуіцкіх навучальных установах. У іх рэпертуарах пераважалі пастаноўкі на польскай і лацінскай мовах. Спектакль уяўляў сабой пышнае відовішча з музыкай, песнямі, танцамі, паміж дзеямі выконваліся інтэрмедыі, хоры, балеты.

У другой палове XVIII ст. на Беларусі адбылося станаўленне прафесійнага тэатра. Пры гэтым пераважалі прыватнаўласніцкія тэатры. Яны былі блізкія па сваім прафесійным ўзроўні да сталічных. Рэпертуар гэтых тэатраў адлюстроўваў часцей агульнаеўрапейскую тэматыку. Магнаты актыўна запрашалі на прыдворную сцэну замежных артыстаў і музыкантаў і нават цэлыя тэатральныя трупы з Італіі, Аўстрыі, Францыі. Многія замежныя майстры пазней станавіліся выхавацелямі, настаўнікамі мясцовых прыгонных акцёраў. У Беларусі асабліва высокім быў прафесійны ўзровень у прыгонных тэатрах і капэлах Нясвіжа, Слуцка, Шклова, Гродна, Ружан, Слоніма, Магілёва.

Адным з першых быў нясвіжскі тэатр, заснаваны  Ф.У.Радзівіл. Для яго было пабудавана спецыяльнае памяшканне, арганізаваны балетная, тэатральная школы, пазней — музычная. Адначасова з нясвіжскім працаваў слуцкі тэатр. Яго ўладальнікам быў Геранім Радзівіл, але пасля  смерці мецэната тэатр аб'ядналі з  нясвіжскім.

Станаўленне класіцызму ў архітэктуры Беларусі адносіцца да 70—90-х гт. і супадае  з часам далучэння да Расійскай  Імперыі. Асновай для пранікнення  рыс класіцызму ў архітэктуру  стала дзейнасць па перапланіроўцы ўсходнебеларускіх гарадоў. Планы  іх пабудовы і кварталы набылі геаметрычнью абрысы, у якасці кампазіцыйньгх восей  вылучаліся галоўныя вуліцы і гарадскія  плошчы. У Цэнтральнай і Заходняй Беларусі класіцызм не меў значнага развіцця.

У другой палове XVII — XVIII ст. працягваўся ўздым у беларускім іканапісе. Узбагацілася вобразная мова і жывапісная манера іканапісцаў. У іх творы пранікаюць рысы рэалістычнасці. Вядучае месца ў свецкім жывапісе па-ранейшаму займаў партрэт. У тагачасным беларускім мастацтве склалася некалькі яго тыпаў: парадны, рэпрэзентатыўны; тып так званага рыцарскага, ці "сармацкага", партрэта, з характэрнай для яго падкрэсленай напышлівасцю героя карціны; трунны, ці пахавальны, партрэт — абавязковы атрыбут пахавальнага рытуалу ў прывілеяванага саслоўя.

На ўзроўні  лепшых еўрапейскіх узораў развівалася  кніжная графіка. Найбольш высокі мастацкі ўзровень афармлення і ілюстравання кніг дэманстравалі супрасльская і  магілёўская друкарні. Шырокую вядомасць  па-за межамі Беларусі атрымала майстэрства  мясцовых разьбяроў. 3 Масквы ў Вялікае  Княства Літоўскае пасылалі ганцоў для падбору разьбяроў, цаніннікаў, збройнікаў, "залатьгх і срэбраных  спраў майстроў" для работы пры  царскім двары. Славу і прызнанне  беларускім майстрам прынесла будаўніцтва  Каломенскага палаца.

Такім чынам, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, перыяд з XVII па XVIII ст. стаў перыядам значнага і разнастайнага развіцця культуры Беларусі, прычым беларускае барока выканала гістарычную ролю культурнага маста паміж захадам і ўсходам Еўропы.

 

 

27.Рэформы  ў Рэчы Паспалітай і яе падзелы.  Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша  Касцюўкі.

Паглыбленне палітычнага крызісу, узрастанне замеж-нага ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай узмацнілі імкненне прагрэсіўнай часткі грамадства да змен у палітычным ладзе краіны.

Пачаўся першы  этап рэформаў (1764 — 1766 гг.). Былі адменены шматлікія ўнутрыдзяржаўныя гандлёвыя  зборы, іх замянілі адзіным "генеральным  падаткам". Распачалася рэвізія каралеўскіх маёнткаў, што дало сродкі для павелічэння войска. Была зроблена спроба частковай ліквідацыі права "ліберум вета" пры вырашэнні на соймах пытанняў эканамічнага характару. Дзеля ўпарадкавання і павелічэння дзяржаўных прыбыткаў былі створаныя дзве "скарбавыя камісіі" — польская і ліцвінская. У склад ліцвінскай скарбавай камісіі абіраліся два сенатары і сем шляхціцаў. Камісія акрамя кантролю за збіраннем падатку і расходваннем скарбавых грошай павінна была сачыць за ўздьгаам эканамічнага становішча краіны шляхам упарадкавання рачнога суднаходства, падрыхтоўкі гандлёвых дамоў, пошукаў рынкаў збыту для мясцовых тавараў і г.д. Кіраванне войскам было даручана вайсковым камісіям, якія абіраліся на вальных соймах і працавалі пад старшынствам вялікага ці палявога гетмана, што памяншала іх уладу, якая раней не падлягала амаль ніякаму кантролю.

Спроба рэформаў выклікала незадавальненне як у  магнацтва, так і ў суседніх дзяржаў. Расія і Прусія выкарысталі для  ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай адмову на сойме 1766 г. надаць роўныя правы некаталікам — пратэстантам (дысідэнтам) і праваслаўным (схізматыкам). А яны пры дапамозе Расіі і  Прусіі ствараюць дзве канфедэрацыі ў Слуцку і Торуні (1767 г.) з мэтай  ўраўнавання ў правах. Слуцкую  канфедэрацыю ўзначаліў кальвініст Ян Грабоўскі, генерал-маёр войска Вялікага Княства Літоўскага. Нягледзячы на старанні расійскага пасла Рапніна,пад  актамі гэтых канфедэрацый аказалася  няшмат подпісаў. У сакавіку 1767 г. канфедэрацыі выдалі маніфесты з пералікам  уціскаў і крыўдаў, якія цярпелі  дысідэнты ў Рэчы Паспалітай, і  просьбаю аб пратэкцыі расійскай  імператрыцы, а таксама прускага, англійскага і дацкага каралёў. На сойме 1767 —1768 гг. пад уціскам расійскага войска, размешчанага пад Варшавай, былі прынятыя пастановы, згодна з якімі  некаталікам надавалася свабода  веравызнання і палітычныя правы, роўныя з каталікамі. Адначасова былі пацверджаны "вечныя і неадменныя кардынальныя правы" шляхты (права выбару караля, "ліберум вета", права абвяшчэння канфедэрацыі і інш.). Гарантам выканання гэтых рашэнняў сойм назваў Расійскую імперыю. Такім чынам, ужо і фармальна Рэч Паспалітая апусцілася да ўзроўню залежнай дзяржавы. Рэфарматарская дзейнасць была перапынена.

Незадаволеная палітыкай Станіслава Аўгуста шляхта стварае Барскую канфедэрацыю (1768 г.). Яна аб'яднала патрыятычныя і  кансерватыўнью элементы пад сцягам аднаўлення незалежнасці, правядзення  Рэччу Паспалітай самастойнай палітыкі, вяршэнства каталіцкай веры. На тэрыторыі  Беларусі, як і ў Польшчы, канфедэраты  ўжывалі партызанскія сродкі барацьбы. Найбольш буйныя бітвы канфедэратаў Вялікага Княства Літоўскага з расійскімі войскамі адбыліся ў 1769 г. пад в. Арэхава, у 1771 г. — пад в. Бездзеж і мястэчкам  Сталовічы. Ліцвінскіх канфедэратаў узначальвау  Міхал Пац у якасці іх генеральнага маршалка. 9 жніўня 1770 г. барычане абвясцілі  дэтранізацыю Станіслава Аўгуста і  бескаралеўе. Гэта прымусіла караля і вялікага князя шукаць яшчэ большай  падтрымкі ў Расіі.

Знясіленая  анархіяй і чарговай грамадзянскай  вайной, Рэч Паспалітая стала ахвярай  больш моцньгх абсалютных манархій Расіі, Прусіі, Аўстрыі. 5 жніўня 1772 г. у  Пецярбургу былі падпісаны тры трактаты паміж гэтымі дзяржавамі. Усе яны  пачыналіся са слоў: "У імя Святой Троіцы...". Прычынай падзелу тэрыторыі  дэмагагічна былі выстаўленная анархія  ў.Рэчы Паспалітай, якая пагражала спакою суседніх краін, а таксама неабходнасць нібыта стварыць Польскаму каралеўству  і Вялікаму Княству Літоўскаму такія  ўмовы іх палітычнага існавання, якія ў першую чаргу адпавядалі б  інтарэсам "падзельшчыкаў". Прусія і Аўстрыя атрымалі частку польскіх і ўкраінскіх зямель, Расія — 92 тыс. км2 усходнебеларускіх зямель з 1,3 млн насельніцтва (Расія забрала Інфлянцкае, Полацкае, за выключэннем невялікай часткі па левым беразе Дзвіны, Віцебскае без Аршанскага павету, Мсціслаўскае і частку Мінскага ваяводстваў). У абставінах фактычнай акупацыі Полыпчы і Вялікага Княства Літоўскага замежнымі войскамі сойм у 1773 г. вымушана пагадзіўся з захопамі. Напачатку яго дзейнасці мужную апазіцыю акупантам і іх памагатым з ліку падкупленай шляхты і магнацтва на сойме склалі ліцвінскія паслы на чале з Т.Рэйтанам, С.Багушэвічам і С.Корсакам. 38 гадзін не пакідаў Т.Рэйтан "пасольскай ізбы", пратэстуючы разам са сваімі сябрамі супраць спробы распачаць працу сойма пад кіраўніцтвам купленага за расійскія грошы маршалка А.Панінскага.

Информация о работе Шпаргалки по "Истории Беларуси"