Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Мая 2013 в 01:40, шпаргалка
1 .Першабытнае грамадства, яго асноўныя рысы і перыядызацыя.
3-за адсутнасці пісьмовых крыніц звесткі пра найдаўнейшыя перыяды гісторыі Беларусі мы маем толькі з раскопак археалагічных помнікаў — стаянак і селішчаў, гарадзішчаў, могільнікаў. Навукоўцы-археолагі на падставе здабытых з зямлі рэчаў рэканструююць самыя розныя бакі жыцця першабытнага чалавека — яго заняткі, побыт, вераванні і нават часам знешні выгляд.
У развіцці першабытнага грамадства вылучаюцца этапы першабытнага чалавечага статка, або праабшчыны, потым рання-родавай, позняродавай і, нарэшце, познепершабытнай суседскай абшчыны. За час існавання абшчыны чалавецтва перайшло ад мацярынска-родавых адносін да патрыярхату.
Але самым моцным усплёскам дзяржаўнай незалежнасці Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага было прыняцце Статута 1588 г., які па сутнасці скасоўваў многія пастановы Люблінскай уніі. Паказальна ўжо тое, што ў Статуце ніводнага разу не ўпамінаецца акт уніі. Па змесце гэтага заканадаўчага помніка, які дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі аж да 1840 г., Вялікае Княства паўставала самастойнай дзяржавай не толькі з асобным заканадаўствам, але і са сваёй тэрыторыяй, апаратам, войскам, фінансамі. Артыкул 12 раздзела III Статута 1588 г. адмяняў звышпрынцьгаовы для палякаў пункт пастановы люблінскага Сойму 1569 г. аб дазволе ім набываць зямельную ўласнасць у межах Княства. Пасля ўвядзення Статута 1588 г. у якасці галоўнага заканадаўчага акта шляхта Польскага каралеўства не мела юрыдычнага права набываць землі і займаць дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім.
Такім чынам,
сфарміраваная ў Польшчы
Праўда, нельга не заўважаць і інтэграцыйныя працэсы ў Рэчы Паспалітай. Яны безумоўна назіраліся.
Беларуская
шляхта, якая дамагалася ад караля ўсё
большых прывілеяў, бачыла, што калі
і надалей будзе ісці разам
са шляхтай польскай, то набудзе
на гэтым шляху вялікія прыбыткі.
Так яно і адбылося. Немагчыма
было не спакусіцца на такія вольнасці,
якія поўнасцю абмяжоўвалі ўладу
караля і надавалі магнатам і шляхце
афіцыйныя правы не падпарадкоўвацца
яму, калі той адмовіцца ад прызнання
і выканання шляхецкіх
20.Гарады і мястэчкі Беларусі ў ХVІ-ХVІ ст. Магдэбургскае права.
У XIV—XVI стст. на Беларусі ішоў інтэнсіўны працэс урбанізацыі грамадства. Беларускі горад феадальнай эпохі ў сваёй большасці ўяўляў невялікае паселішча, якое налічвала ад 1,5 да 3 тысяч жыхароў. Горад з насельніцтвам у 10 і болей тысяч складаў рэдкае выключэнне. Прыгонніцкая прыкаванасць селяніна да феадальнага маёнтка была асноўнай перашкодай на шляху росту гарадскога насельніцтва. Грамата вялікага князя літоўскага Казіміра 1444 г. вылучала ва ўсёй дзяржаве 15 «лепшых» гарадоў. У іх ліку былі названы Берасце, Віцебск, Гародня, Драгічын, Менск, Наваградак, Полацк, Слуцк. Важным крытэрыем эканамічнан ролі гарадоў быў памер падатку, які іоюў у дзяржаўную казну. Па самай высокай стаўцы ў 1551 г. ён браўся ў суме, якая перавышала 100 коп грошай, з Берасця, Віцебска, Менска, Магілёва, Полацка, Пінска. Ад 60 да 30 коп грошай плацілі Бабруйск, Камянец, Клецк, Кобрын, Мазыр, Наваградак, Слонім, Слуцк. Самую меншую стаўку (да 30 коп) уносілі 263 гарады і мястэчкі. Сярод усіх беларускіх гарадоў таго часу сваім вядучым значэннем у гаспадарчым, палітычным і культурным жыцці грамадства вызначаўся Полацк. У сярэдзіне XVI ст. Полацк налічваў да 50 тыс. жыхароў. Грамата вялікага князя літоўскага Жыгімонта ад 23 ліпеня 1511 г. вылучыла яго сярод усіх гарадоў як даўнюю сталіцу Полацкай зямлі, напэўна, маючы на ўвазе межы Полацкай Русі X—XI ст., якая складалася з беларускіх зямель паміж Дняпром, Заходняй Дзвіною і Нёманам.
Але ўсё ж асноўная частка беларускіх гарадскіх паселішчаў заставалася ў становішчы паўаграрным, паўгандлёвым з невялікай колькасцю рамеснікаў. Такім узроўнем характарызавалася жыццё ва ўмовах феадалізму бадай усіх еўрапейскіх краін.
Прычынай таго былі абмежаваныя магчымасці развіцця таварна-грашовых адносін. Разам з развіццём фальварачнай сістэмы арганізацыі сельскай гаспадаркі павялічвалася зацікаўленасць феадалаў, асабліва буйных землеўладальнікаў, у гандлёвых сувязях. Сродкам яе задавальнення стала стварэнне ў межах свайго ўладання горада ці мястэчка з рынкам, дзе ўладальнік, а таксама і яго падданыя, прадавалі прадукты сваёй гаспадаркі і набывалі для сябе неабходныя рэчы. Выдзяляюцца дзве групы гарадоў — дзяржаўныя (вялікакняжацкія) і прыватнаўласніцкія. Горад служыў феадалу не толькі як рынак, які забяспечваў грашовы даход, але таксама як адміністрацыйна-палітычны цэнтр, абарончы апорны пункт.
Існаванне горада ў якасці самастойнага сацыяльна-эканамічнага фактару феадальнага грамадства і цэнтра развіцця культуры стала магчымым дзякуючы ператварэнню яго ў цэнтр рамяства і гандлю. XVI ст. стала часам, калі гэты працэс праявіў сябе найбольш поўна ў параўнанні з папярэднімі і наступнымі стагоддзямі феадальнай эпохі.
Умовы феадальнай эпохі спарадзілі карпарацыйную арганізацыю рамеснай вытворчасці і рамеснікаў — цэхі. Карпарацыі рамеснікаў у гарадах Беларусі існавалі ўжо ў першай палове XVI ст. пад сваімі мясцовымі назвамі: сотні ў Гародні, брацтвы ў Полацку, Менску, староствы — у Магілёве. Да канца XVI ст. усюды замацавалася назва «цэх». Манапалізацыя цэхамі рамеснай вытворчасці ў гарадах яскрава вынікае з вялікакняжацкай граматы да рамеснікаў Менска 1552 г.
Гарадское рамяство абслугоўвала ў гарадах Беларусі разнастайныя патрэбы ўсіх слаёў насельніцтва, г. зн. з'яўлялася таварнай вытворчасцю, фарміравала ўнутраны рынак. Вырабы з адных гарадоў прадаваліся купцамі на рынках іншых гарадоў, вывозіліся за мяжу. Цэхі садзейнічалі замацаванню ўнутранага рынку за мясцовай вытворчасцю, паколькі мелі сваю манаполію на гарадскім' рынку. Аднак развіццё рамяства тармазілася перш за ўсё з-за таго, што колькасць рамеснікаў павялічвалася вельмі марудна, паколькі сельскі рамеснік, прывязаны да феадальнага маёнтка ланцугамі прыгоннай залежнасці, не меў магчымасці перасяліцца ў горад. Не мог ён разлічваць і на свабодны продажсваіх вырабаў там, дзе існавалі цэхі. У такіх умовах усё эканамічнае жыццё горада надоўга застывала на аднолькавым узроўні.
Свайго роду
«другое дыханне» прыдавала гарадскому
рамяству дзейнасць скупшчыка, які
стаў у разглядаемы час пасрэднікам
паміж рамеснікам і гарадскім
рынкам. Паступова скупшчыкі
Рамесная вытворчасць не заўсёды папярэднічала, але заўсёды спадарожнічала і актыўна садзейнічала развіццю гандлёвай дзейнасці гарадоў. Цэнтральнай фігурай у гандлі быў гараджанін — купец, хаця з цягам часу гандлёвае асяроддзе пашырыў сельскі гандляр. Гандлёвая частка гарадскога насельніцтва была прадстаўлена некалькімі групамі. Яе багатыя вярхі складалі купцы, якія займаліся замежным гандлем,— «госці». Беларускі «госць» садзейнічаў гандлёвым сувязям гарадоў Вялікага княства Літоўскага з Масквою, Ноўгарадам, Псковам, Цверру, Разанню. Ён праклаў шляхі на захад — да Варшавы, Познані, Гданьска, да партоў Прыбалтыкі — Рыгі, Кралеўца. Сваёй дзейнасцю купец-госць рабіў тракты-гасцінцы Беларусі, тым звяном, якое злучала паміж сабой Заходнюю Еўропу і Вялікае княства Маскоўскае.
Сярод беларускіх купцоў-гасцей вядучае месца займалі палачане і магілёўцы. Пінскія, мазырскія, тураўскія «госці» быліцесна звязаны з Кіевам, Львовам, рабілі паездкі ў Ясы, гарады Венгрыі.
Шырокае развіццё
атрымаў унутраны гандаль, аб чым
сведчаць шляхі, што звязвалі многія
гарады і мястэчкі. Мясцовы гандаль
стаў спецыяльнасцю часткі купецтва.
Адной з яе назваў была «прасол»,
часта ўжываўся тэрмін «купец». Прасол
купляў тавар у адным горадзе
і меў магчымасць яго прадаць
у другім горадзе ці мястэчку, якое
знаходзілася ў межах 10 міль (60—70 км).
Сярод гэтай часткі купцоў склалася
прафесійная спецыялізацыя, крыніцы
называлі такія спецыяльнасці —
«купец гарбарны», «купец кушнерскі»,
«купец шавецкі» і другія. Гандаль
вёў і вандроўны гандляр —
карабейнік,— якога крыніцы
Карпарацыйны лад гарадскога рамяства вызначыў і яго распаўсюджванне на гарады, дзе была вялікая колькасць купцоў. Крыніцы ўпамінаюць купецкія цэхі ў Магілёве, Гіінску, Слуцку, Шклове, Менску.
Развіццё беларускага горада як цэнтра разнастайнага эканамічнага жыцця праходзіла ў складанай палітычнай і ваеннай абстаноўцы. Вялізарныя разбурэнні прыносілі гарадам напады орд крымскіх татар у канцы XV — пачатку XVI ст., пагранічныя войны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай. Азначаны час характарызаваўся таксама разрастаннем феадальных усобіц, шляхецкага разбою і самавольства. Яны наносілі значную шкоду гандлёвым сувязям. Адной з форм супраціўлення гараджан феадальнаму самавольству служылі ў разглядаемы час скаргі гарадоў, а дакладней органаў іх самакіравання — рады — вялікаму князю літоўскаму. У гэтых чалабітных пералічваліся супрацьзаконныя дзеянні феадалаў, адміністрацыйных асоб, падкрэслівалася шкода, нанесеная гораду. У крыніцах змяшчаецца вялікая колькасць падобнага роду допісаў. Вярхоўная ўлада выдавала па гэтых скаргах вярдыкты, у якіх асуджала і забараняла беззаконнасць. Але ўсё заставалася па-ранейшаму. 3 гэтымі вялікакняжацкімі пастановамі ніхто не лічыўся, а больш рашучыя меры ўрад не прымаў. Да таго ж пратэсты гараджан былі разрозненымі, кожны горад абмяжоўваўся скаргамі на тыя дзеянні феадалаў, што наносілі ўрон толькі яму. Аб салідарным выступленні гарадоў ніхто са скаржнікаў і не думаў. Застаючыся, так сказаць, у рамках законнасці, скаргі гарадскіх улад калі-нікалі мелі поспех. У асобных выпадках пасля вялікакняжацкіх грамат самавольствы феадалаў на час спыняліся. Але ж у цэлым гарады Вялікага княства заставаліся пастаянным аб'ектам рабавання ды самавольства феадалаў.
Патрэбнасць
у абароне горада і гараджан ад
феадальнага самавольства, саслоўна-карпарацыйны
лад феадальнага грамадства наогул
спарадзілі імкненне гараджан да самакіравання,
саслоўнай арганізацыі, саслоўных
гарантый. Першараднае значэнне мела
права на самакіраванне. Яно дазваляла
ператварыць горад у
Станаўленне саслоўнай гарантыі не выключыла пранікненне феадалаў у гарадское жыццё. Яны, як адзначалася вышэй,укараняліся ў ім, скупляючы ўчасткі і дамы, трымаючы пад сваёй юрысдыкцыяй тых, хто жыў на гэтай частцы гарадской тэрыторыі. Жыхары так званых юрыдык не былі падсудныя гарадскім уладам — магістрату — і не плацілі падаткі і паборы, якія ішлі ў бюджэт горада. Процідзеянне юрыдыкам стала адной з галоўных рыс сацыяльнага жыцця горада. Па патрабаванню магістратаў Полацка, Менска, Пінска, другіх гарадоў вярхоўная ўлада выдавала загады, якія абавязвалі ўсіх жыхароў горада, занятых рамяством і гандлем, быць пад юрысдыкцыяй магістрата.
Эканамічнае развіццё горада з'явілася крыніцай маёмаснага і сацыяльнага размежавання гарадскога насельніцтва. Склаліся багатыя вярхі з купцоў і цэхавых майстроў — цэхмістраў.
Абедзве групы замацаваліся ў органах самакіравання горада, важнейшым з якіх была рада (магістрат). Значную частку гарадскога насельніцтва складала бедната — «люзныя», «найміты», «гульцяі», «людзі работныя».
Самавольства
гарадской вярхушкі, злоўжыванні
ўладаю парадзілі вострае
Гарадское жыццё з усімі яго цяжкасцямі, трывогамі, канфліктамі аказвала ўплыў на развіццё культуры, будзіла творчую думку, фарміравала пошук перадавых поглядаў. Горад стаў цэнтрам адукацыі, на глебе гарадскога жыцця склаліся ідэі асветы, яно стала спрыяльным асяроддзем для станаўлення выдатных мысліцеляў таго часу —Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Мялеція Сматрыцкага і інш.
Такім чынам, вызначаныя асаблівасці аграрных адносін, рост гарадоў у XV—XVI стст. выяўляюць глыбокія зрухі ў гаспадарчым жыцці, якія ўзломвалі векавыя традыцыі феадальных асноў і сведчылі аб параўнаўча высокай ступені сацыяльна-эканамічнага развіцця тагачаснай Беларусі.
21.Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. Вынікі антыфеадальнай барацьбы для Беларусі.
Распачатае
ў 1648 г. на Украіне казацкае паўстанне
на чале з гетманам Багданам Хмяльніцкім
хутка вылілася ў вялікую вызваленчую
вайну. Ва ўкраінскага гетмана і
казацкай старшыны падчас гэтай барацьбы
з'явіўся план стварэння сваёй дзяржавы,
у межы якой яны хацелі ўключыць
і землі паўднёва-ўсходняй Беларусі,
прынамсі Падняпроўе і Палессе. Яшчэ
ў маі 1648 г. Багдан Хмяльніцкі пачаў
засылаць у гэтыя раёны сваіх
агітатараў, а затым і казацкія
загоны, якія распачыналі ваенныя
дзеянні. Універсалы, якія ўкраінскі
гетман высылаў аж да Барысава, Быхава
і Магілёва, заклікалі сялян узбройвацца
ды пачынаць вайну супраць паноў.
Сацьіяльная глеба для