Шпаргалки по "Истории Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Мая 2013 в 01:40, шпаргалка

Краткое описание

1 .Першабытнае грамадства, яго асноўныя рысы і перыядызацыя.
3-за адсутнасці пісьмовых крыніц звесткі пра найдаўнейшыя перыяды гісторыі Беларусі мы маем толькі з раскопак археалагічных помнікаў — стаянак і селішчаў, гарадзішчаў, могільнікаў. Навукоўцы-археолагі на падставе здабытых з зямлі рэчаў рэканструююць самыя розныя бакі жыцця першабытнага чалавека — яго заняткі, побыт, вераванні і нават часам знешні выгляд.
У развіцці першабытнага грамадства вылучаюцца этапы першабытнага чалавечага статка, або праабшчыны, потым рання-родавай, позняродавай і, нарэшце, познепершабытнай суседскай абшчыны. За час існавання абшчыны чалавецтва перайшло ад мацярынска-родавых адносін да патрыярхату.

Прикрепленные файлы: 1 файл

шпоры ИСТОРИЯ.docx

— 443.27 Кб (Скачать документ)

Істотна тармазілі  развіццё гаспадаркі амаль пастаянныя войны, а таксама ўзброеныя канфлікты  паміж феадаламі Вялікага княства. Яны наносілі вялікія людскія  і матэрыяльныя страты.

Сялянства Беларусі, пераадольваючы цяжкія вынікі стыхійных  і ваенных бедстваў, сваёй стваральнай  працай забяспечвала паступовае, хаця і маруднае, развіццё сельскай гаспадаркі і промыслаў.

Адным з важных паказчыкаў развіцця сельскай гаспадаркі з'яўляецца асваенне зямель, занятых  лесам, але прыдатных для земляробства. Пры экстэнсіўных метадах гаспадарання натуральны прырост насельніцтва абумоўліваў  неабходнасць пастаяннага пашырэння  сельскагаспадарчых угоддзяў. Феадалы  таксама былі зацікаўлены ў павелічэнні  такіх угоддзяў сваіх маёнткаў як аднаго са шляхоў росту колькасці  сваіх падданых, а тым самым  і сваіх даходаў. Таму яны рознымі  льготамі заахвочвалі распрацоўку  сялянамі лясных участкаў «на сыром  кореню». Сяляне, якія іх атрымлівалі, вызваляліся на некалькі гадоў ад павіннасцей і таму называліся «валянамі», або «слабодзічамі».

У XIV—XVI стст. паступова ўдасканальвалася культура земляробства, г. зн. розныя спосабы захавання, аднаўлення і павышэння ўрадлівасці глебы. Прыкладна да сярэдзіны XVI ст. прымянялася пераважна своеасаблівая сістэма земляробства, асновай якой быў трохпольны севазварот: папар, азімае жыта, яравыя. У адрозненне ад класічнага, рэгулярнага трохполля, калі звычайна ворыва дзялілася на тры роўныя часткі і засявалася дзве трэці яго, пры архаічным трохполлі ворыва дзялілася на тры часткі, але засявалася толькі палова, або нават меншая яго частка, а астатняя заставалася аблогай. Архаічнае трохполле па сваёй сутнасці адпавядала двухполлю. Рэгулярнае трохполле ў якасці пераважаючай сістэмы земляробства замацавалася ў другой палове XVI ст. у выніку правядзення аграрнай рэформы (памеры валочнай). Нягледзячы на гэта, і ў далейшым сустракаліся архаічныя сістэмы земляробства: падсечна-агнявая і аблогавая, або ялавінная. Яны дапамагалі сельскагаспадарчаму асваенню лясных зямель.

Урадлівасць глебы падтрымлівалася таксама  ўзворваннем, баранаваннем, а часам  ўгнойваннем і праполкай палёў.

Асноўнымі прыладамі  земляробства былі драўляная двухзубая  саха, на рабочыя часткі якой насаджваліся жалезныя сашнікі (нарогі), і барана. У якасці цяглавай сілы на захадзе  Беларусі выкарыстоўваліся пераважна  валы, а на ўсходзе — коні.

Асноўнай  галіной сельскай гаспадаркі з'яўлялася раслінаводства. Як і раней, вырошчваліся зерневыя збожжавыя культуры (азімае жыта, авёс, грэчка, ячмень, пшаніца  і інш.), а таксама зерневыя бабовыя (гарох, сачавіца) і прадзільныя (лён, каноплі). Урадлівасць сельскагаспадарчьіх  культур — адзін з асноўных паказчыкаў агульнага стану земляробства — у разглядаемы перыяд была адносна  нізкай. Паблізу сядзіб на агароджаных  участках (агародах) вырошчвалася разнастайная гародніна: капуста, морква, буракі, цыбуля, часнок, агуркі, кроп, мак і многія іншыя культуры.

Развівалася і другая важная галіна сельскай гаспадаркі — жывёлагадоўля, якая забяспечвала земляробства рабочай жывёлай і ўгнаеннямі, а насельніцтва — прадуктамі і сыравінай. Разводзілі коней, якія выкарыстоўваліся не толькі ў земляробстве, але і ў войску, а таксама валоў, з дапамогай якіх апрацоўвалі зямлю і перавозілі грузы. У складзе прадукцыйнай жывёлы асноўнае месца займала буйная рагатая. Разводзілі таксама свіней, авечак, коз, хатнюю птушку (курэй, гусей, качак). Трэба падкрэсліць, што істотнай розніцы па ўзроўню развіцця, калі не ўлічваць колькасныя і сацыяльныя паказчыкі, паміж гаспадаркамі сялян і феадалаў не існавала.

У XIV—XVI стст. у якасці дапаможных заняткаў развіваліся разнастайныя промыслы (бортніцтва, рыбалоўства, паляванне) і хатняе рамяство. Такія заняткі забяспечвалі насельніцтва мёдам, воскам, рыбай, футрам, мясам, адзеннем, абуткам, лесаматэрыяламі, хатнім начыннем і часткова гаспадарчым інвентаром.

Важным фактарам эвалюцыі сельскай гаспадаркі і промыслаў, як і наогул аграрных адносін, у Беларусі было далейшае паглыбленне грамадскага  падзелу працы і пашырэнне  на гэтай аснове іх сувязей з унутраным  рынкам. Уздзеянне таварна-грашовых адносін на феадальную эканоміку  беларускага краю, як і іншых мясцін на ўсход ад Эльбы, значна ўзмацнілася  прыкладна з сярэдзіны XV ст.: калі яна стала паступова ўцягвацца ў міжнародны гандаль. Рост попыту і цэн на сельскагаспадарчую і прамысловую прадукцыю ў краінах Заходняй Еўропы з развітой гандлёвай рамесніцкай і мануфактурнай вытворчасцю стымуляваў зацікаўленасць феадалаў у значным пашырэнні такой прадукцыі і збыту яе на знешнім рынку з мэтай павелічэння сваіх даходаў. Гэта абумовіла істотныя змены ў аграрным ладзе Беларусі і іншых частках Вялікага княства Літоўскага.

Галоўны сродак вытворчасці — зямля — знаходзіўся  ва ўласнасці феадалаў. Яна была матэрыяльнай асновай іх эканамічнага і палітычнага панавання. Гэты клас складаўся з саслоўяў свецкіх  і духоўных феадалаў.

Да пачатку  XV ст. свецкія феадалы, якімі з'яўляліся воінырыцары, называліся баярамі. 3 часу ж Гарадзельскай уніі (1413) сталі пашырацца польскія назвы свецкіх феадалаў «шляхціцы» і «зямяне». Нашчадкі Рурыкавічаў, Гедымінавічаў і іншых родаў захоўвалі тытул «князь», а тыя феадалы, якія займалі важныя пасады ў дзяржаўным апараце, з пачатку XV ст. атрымлівалі польскі тытул «пан».

Саслоўе свецкіх  феадалаў Беларусі не было аднародным і па этнічнаму паходжанню, і па рэлігійнай прыналежнасці, і па велічыні зямельных уладанняў. Па этнічнаму  паходжанню ў яго складзе адрозніваліся  «рускія» (г. зн. беларускія, украінскія і рускія), а таксама літоўскія, татарскія, польскія і іншыя шляхціцы. Неаднароднасць складу свецкіх феадалаў па рэлігійнай прыналежнасці выражалася ў тым, што, як правіла, «рускія» шляхціцы вызнавалі праваслаўе, літоўскія  і польскія — каталіцызм, татарскія  — іслам. Асноўнай масай шляхціцаў  Беларусі былі беларусы, якія спавядалі  праваслаўе.

Рашаючым  жа фактарам, які вызначаў месца  шляхціца ў іерархіі свецкіх феадалаў і яго ролю ў грамадска-палітычным жыцці, была велічыня яго зямельных  уладанняў. Яна ж служыла асновай  вызначэння колькасці конных воінаў (коней), якіх кожны шляхціц, як васал  вялікага князя, абавязаны быў выстаўляць у войска. Згодна з рашэннямі сеймаў 1528 і 1529 гг., адзін узброены коннік павінен  быў выстаўляцца з васьмі сялянскіх  «службаў», г. зн. адзінак абкладання феадальнымі павіннасцямі, якія ў  сярэднім складаліся прыкладна з  дзвюх сялянскіх гаспадарак (дымоў). Калі шляхціц меў менш васьмі службаў  або наогул не меў сялян, то ён з'яўляўся  ў войска асабіста. Пры вялікай  беднасці некалькі шляхціцаў рыхтавалі  ў войска аднаго каня супольна. Па рашэнню  ж сейма 1567 г. адзін конны воін павінен быў выстаўляцца з  дзесяці службаў альбо дваццаці дымоў58. Такім чынам, колькасць коней, якіх выстаўляў шляхціц у войска, дае прыблізнае ўяўленне аб велічыні яго зямельных уладанняў у сялянскіх службах і дымах.

Найбуйнейшым  феадалам была дзяржава, якая ў асобе  вялікага князя літоўскага з'яўлялася не толькі суверэнам дзяржаўнай тэрыторыі, але і непасрэдным уласнікам вялікіх так званых гаспадарскіх зямельных уладанняў (валасцей). Фонд гэтых уладанняў фарміраваўся рознымі шляхамі. Аснову іх складалі ўладанні тых князёў Рурыкавічаў і іх васалаў, якія ў перыяд актыўнай тэрытарыяльнай экспансіі вялікіх князёў літоўскіх не падпарадкаваліся іх уладзе. У склад гаспадарскіх уладанняў уключаліся таксама канфіскаваныя, падараваныя, завешчаныя і вымарачныя маёнткі.

Прыкладна да сярэдзіны XVI ст. дакладнага падзелу гаспадарскіх зямельных уладанняў на дзяржаўныя і асабісты дамен вялікага князя не існавала. Яны, па сутнасці, з'яўляліся дзяржаўнай уласнасцю: даходы з іх ішлі як на пакрыццё выдаткаў дзяржавы, так і на ўтрыманне вялікага князя літоўскага і яго шматлікага акружэння. Асабісты дамен вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста быў створаны ў 1548—1572 гг.

Фонд гаспадарскіх зямель быў адзінай крыніцай пашырэння  зямельнай уласнасці свецкіх  і духоўных феадалаў. У выніку пажалаванняў (данін) ён да Люблінскай уніі 1569 г. значна скараціўся, таму што ў XIV— XVI стст. вялікія князі літоўскія ў якасці асноўнага спосабу ўзнагароды за верную службу феадалаў-васалаў шырока выкарыстоўвалі пажалаванні гаспадарскіх зямель з сялянамі. Існавала некалькі формаў данін: у часовае ўладанне, у пастаяннае ўладанне з правам перадачы ў спадчыну толькі нашчадкам мужчынскага полу (на ленным праве), ва ўласнасць.

Поруч з зямельнай  уласнасцю свецкіх феадалаў на Беларусі развівалася і землеўладанне  вышэйшага духавенства, асабліва карпаратыўных  духоўных феадалаў: праваслаўных і, галоўным чынам, каталіцкіх епіскапстваў, манастыроў і цэркваў.

Асноўнымі формамі  феадальнага землеўладання былі вотчына, купля і залог. Адпаведныя правы феадалаў па распараджэнню  сваімі маёнткамі былі заканадаўча  аформлены як асобнымі прывілеямі «рускім» землям ВКЛ (Віцебскай, Полацкай і інш.), так і агульнадзяржаўнымі прывілеямі 1387, 1413, 1434, 1447 і іншых гадоў, а таксама статутамі ВКЛ 1529, 1566 і 1588 гг. законы гарантавалі феадалам права перадаваць вотчыну ў спадчыну, прадаваць, абменьваць, закладаць, дараваць альбо завяшчаць ва ўстаноўленым парадку .

Разам з умацаваннем  права ўласнасці феадалаў на зямлю  пашыраўся іх падатковы і судовы імунітэт. Напрыклад, 1434 г.— адмена «дзякла», г. зн. даніны прадукцыяй сялянскіх  гаспадарак; 1447 г.— скасаванне пастаяннага  дзяржаўнага грашовага падатку (сярэбшчыны) на ваенныя патрэбы, некаторых работ, якія былі звязаны з будаўніцтвам і рамонтам гаспадарскіх замкаў, і  нарыхтоўкі сена; 1559 г.— не стала  гандлёвых пошлін (мыта) на сельскагаспадарчую і прамысловую прадукцыю, якая ішла на экспарт з маёнткаў шляхты і  г. д.

Такім чынам, адной з важнейшых заканамернасцей  працэсу развіцця феадальных адносін  на Беларусі ў XIV—XVI стст. з'яўляецца ўмацаванне эканамічных пазіцый феадалаў. Ён суправаджаўся афармленнем свецкіх і духоўных феадалаў у замкнутыя прывілеяваныя саслоўі феадальнага грамадства.

Прыкладна да канца XV ст. асноўнай формай феадальнай рэнты была даніна прадукцыяй сялянскіх гаспадарак — збожжам, курамі, мёдам, футрам і інш., а пераважаючай катэгорыяй сялянства па характару галоўнай павіннасці з'яўляліся даннікі (людзі данныя). Адзінкай абкладання даннікаў служыў дым. Аднак члены сельскіх і валасных абшчын (валашчане) неслі калектыўную адказнасць за спраўнае выкананне ўстаноўленых павіннасцей.

Асобную групу  даннікаў складалі сяляне — «дольнікі», галоўнай павіннасцю якіх была даніна чацвёртай часткі («долі») ураджаю. Разам з галоўнай у склад павіннасцей  уваходзілі таксама талокі, г. зн. сельскагаспадарчыя работы ў фальварках у час іх разгару, да 12 дзён летам, будаўніцтва і рамонт панскіх пабудоў, плацяжы баброўшчыны  грашамі, узносы «стацыі», г. зн. харчу  і фуражу, прадастаўленне падвод. Дольнікі ў сярэдзіне XVI ст. былі адной з асноўных катэгорый сялянства Падзвіння.

Прыкметнае  ўзмацненне — прыкладна з сярэдзіны XV ст.— сувязей сельскай гаспадаркі з унутраным і асабліва знешнім рынкамі абумовіла працэс паступовага пераходу феадалаў ад эксплуатацыі сялянства шляхам спагнання даніны натурай у асноўным да адработнай і ў значнай меры грашовай формы рэнты. Гэты працэс суправаджаўся пераўтварэннем асноўнай масы даннікаў Пабужжа, Панёмання і часткова Падзвіння ў «людзей цяглых», галоўнай павіннасцю якіх стала паншчына, або ў «людзей асадных», «кунічных», ці «чыншавікоў», асноўнай павіннасцю якіх была грашовая рэнта.

Да аграрнай рэформы сярэдзіны XVI ст. асноўнай адзінкай абкладання цяглых сялян павіннасцямі з'яўлялася «служба». Адпаведная адзінка ў Берасцейскім павеце звычайна называлася «жрэбіем», а ў Пінскім — «дворышчам». Яны перш за ўсё азначалі ўчасткі зямлі, за карыстанне якімі сяляне неслі ўстаноўленыя цяглыя і іншыя павіннасці. У XV ст. службы складаліся ў сярэднім з двух-трох дымоў, гаспадары якіх часта былі сваякамі. Чужыя асобы ў ёй называліся «патужнікамі».

Да сярэдзіны  XVI ст. архаічная сістэма землеўладання сялянства Беларусі і абкладання яго павіннасцямі, якая толькі вельмі прыблізна ўлічвала гаспадарчыя рэсурсы адзінак абкладання, стала для феадалаў істотнай перашкодай на шляху іх імкнення павялічыць свае даходы. Гэта і абумовіла яе рэарганізацыю шляхам вымярэння зямлі на валокі.

У 1560 г. была праведзена аграрная рэформа ў гаспадарскіх Падняпроўскіх («рускіх») валасцях. Тут  яна праводзілася на аснове спецыяльнай  уставы, якая ўлічвала сацыяльнаэканамічныя асаблівасці гэтага рэгіёна.

У гаспадарскіх уладаннях Падзвіння аграрная рэформа  не праводзілася, таму што яна ў  ходзе Лівонскай вайны (1558— 1583) стала  арэнай актыўных ваенных дзеянняў.

3 пачатку  60-ых гг. XVI ст. прыклад гаспадара пачалі пераймаць многія іншыя свецкія і духоўныя феадалы, пераважна буйныя, таму што правядзенне аграрнай рэформы патрабавала вялікіх сродкаў. Яны праводзілі яе на аснове ўласных інструкцый, запазычваючы з Уставы на валокі 1557 г. толькі некаторыя прынцыпы, бо яна як прыватная ўстава гаспадара не мела для іх заканадаўчай сілы. Рэарганізацыя землекарыстання і абкладання сялянства ў маёнтках дробных, драбнейшых і сярэдніх свецкіх і духоўных феадалаў расцягнулася на многія дзесяцігоддзі.

 

 

15.Беларуска-Літоўская  дзяржава ў канцы XV - сярэдзіне XVI ст. Лівонская вайна і яе вынікі.

3 канца XV ст. усходні сусед княства — Маскоўская дзяржава, якая набірала моц,— пачала збіранне ўсходнеславянскіх зямель, што складалі некалі старажытную Русь. У 50—80-ыя гг. XV ст. адносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і Маскоўскай Руссю рэгуляваліся дагаворам 1449 г. Казіміра і Васілія II, які ў гістарычнай літаратуры кваліфікуецца як «вялікі акт падзелу Русі паміж Масквою і Вільняй».

У 1494 г. быў  заключаны новы мірны дагавор  паміж суседнімі дзяржавамі. Іван III і Аляксандр змацавалі сваімі подпісамі дакумент, паводле якога «ліцвінскі» бок прызнаваў усе ад'езды «вярхоўскіх» князёў і далучэнне да Масквы іх уладанняў, а таксама адмаўляўся «на вечныя часы» ад прэтэнзій на Ноўгарад Вялікі, Пскоў, Цвер, Разань. Іван III у сваю чаргу пацвердзіў абавязацельства Васіля II не «вступатся» у Смаленск. Аднак гэтага мірнага дагавора хапіла толькі на 6 гадоў.

Информация о работе Шпаргалки по "Истории Беларуси"