Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Мая 2013 в 01:40, шпаргалка
1 .Першабытнае грамадства, яго асноўныя рысы і перыядызацыя.
3-за адсутнасці пісьмовых крыніц звесткі пра найдаўнейшыя перыяды гісторыі Беларусі мы маем толькі з раскопак археалагічных помнікаў — стаянак і селішчаў, гарадзішчаў, могільнікаў. Навукоўцы-археолагі на падставе здабытых з зямлі рэчаў рэканструююць самыя розныя бакі жыцця першабытнага чалавека — яго заняткі, побыт, вераванні і нават часам знешні выгляд.
У развіцці першабытнага грамадства вылучаюцца этапы першабытнага чалавечага статка, або праабшчыны, потым рання-родавай, позняродавай і, нарэшце, познепершабытнай суседскай абшчыны. За час існавання абшчыны чалавецтва перайшло ад мацярынска-родавых адносін да патрыярхату.
Летапісныя паведамленні аб падзеях сярэдзіны XIII ст. літаральна застракацелі звесткамі аб Наваградку, аб Наваградскай зямлі. Археолагі, якія ў пасляваенны час пачалі рабіць у Наваградку раскопкі, былі пастаўлены перад неабходнасцю тлумачэння такой з'явы, што ў XIII ст. гэты ў нядаўнім мінуДым нічым не адметны рэгіянальны цэнтр "напоўнены імпартнымі вырабамі".
Узвышэнне Наваградка ў сярэдзіне XIII ст. вынікае з яго геапалітычнага становішча на гэты час. Тое, што багацце і раскоша пацяклі сюды — натуральная з'ява, бо пацяклі яны ў самае бяспечнае месца, аднолькава аддаленае ад гарачых крывавых межаў, дзе сутыкаліся балты і славяне з крыжацкай і мангола-татарскай наваламі. Грошы і багацде давалі моц і ўладу. I калі ў 30-я гг. XIII ст. Наваградак знаходзіўся ў залежнасці ад Галіцка-Валынскай Русі, то ў другой палове 40-х гг. наваградцы праводзяць сваю самастойную лінію ў складаньгх міждзяржаўных стасунках у гэтым рэгіёне.
Менавіта
ў верхнім Панямонні
Да з'яўлення
ў Наваградку Міндоўг у летапісах
упамінаецца сярод іншых
Як князь Наваградка Міндоўг выконвае волю і памкненні наваградскіх баяр, якія, паміж іншым, супадалі з яго асабістымі інтарэсамі. 3 дапамогай сілы Міндоўг напрыканцы 40-х — пачатку 50-х гг. XIII ст. адваёўвае для сябе Літву, далучыўшы яе да Наваградка.
Добра разумеючы, што гэты крок прыдзецца не даспадобы магутным галіцка-валынскім князям, Міндоўг шукае падтрымку на Захадзе. Ён прымае каталіцтва і ў 1252 ці 1253 г. карануецца ў Наваградку з бласлаўлення папы рымскага Інакеція XIV. Тым самым валадар Літвы мяркуе спыніць крыжацкі ўціск і здабыць саюзнікаў у супрацьстаянні з галічанамі. Але надзеі Міндоўга не спраўдзіліся. Тройчы абрушвалася моц галіцка-валынскага войска на землі Наваградчыны, несучы з сабой смерць, рабаванне, гвалт.
Няўдачы, што праследавалі Міндоўга, выклікалі незадаволенасць ім у баярскім асяродку наваградчан. У хуткім часе на княжацкі пасад яны запрашаюць сына Міндоўга — Войшалка. Гэта быў таленавіты, дальнабачны, жорсткі палітык-валадар. На пачатку сваёй кар'еры ў ролі князя наваградскага ён разыгрывае складанейшую палітычную камбінацьпо, мэтай якой было захаванне незалежнасці Наваградка ад галіцкіх князёў. Войшалк аддае сваё наваградскае княжанне Раману, сыну Данілы Галіцкага. Сам жа ўваходзіць у давер да магутнага паўднёварускага валадара. У зручны ж момант — недзе напрыканцы 50-х гг. XIII ст. — Войшалк забівае Рамана і вяртае страчаны пасад. У гзты час абвастраюцца адносіны паміж валадаром Літвы Міндоўгам і яго сынам князем Наваградка Войшалкам. Здаецца, пытанне аб лідэрстве ў рэгіёне павінна вырашыцца паміж гэтымі асобамі.
Але на авансцэну вьгходзіць трэцяя сіла — жмудскі князь Трайнята. Менавіта са жмудскага асяродку паўстае другая спроба аб'яднання балта-ўсходнеславянскіх зямель у адзіны палітычны арганізм. Увосень 1263 г., калі войска Міндоўга знаходзілася ў паходзе на Бранск, валадар Літвы і два яго малодшыя сыны былі забітыя змоўшчыкамі. На чале іх стаяў ужо згаданы вышэй Трайнята. Ен вырашыў знішчыць пад корань усіх мажлівых канкурэнтаў. Пачаў гэтую няўдзячную справу жмудскі князь з пляменніка Міндоўга Таўцівіла, што на той час княжьгў у Полацку. Полацк на самой справе і сам меў намеры скарыстаць сітуацыю і, забіўшы Трайняту, далучыць суседнія балцкія землі да сваёй дзяржавы. Больш увішным аказаўся жмудскі князь, які забіў полацкага Таўцівіла. Тады, як сведчаць летапісы, "Войшалк убоявся того же н бежа до Пнньска".
Але трыумф Трайняты быў нядоўгім. Праз некаторы час ён быў зарэзаны конюхамі Міндоўга, пасля чаго і надышла развязка драмы: Войшалк "понде с пнняны к Новогороду н оттоле пое с собою Новогородце н понде в Лнтву княжнть". Наступным зтапам у дзейнасці Войшалка было далучэнне да сваіх уладанняў балцкіх земляў Налыпчанаў і Дзяволтвы.
Такім чынам,
князь наваградскі Войшалк
Такім чынам,
можна з упэўненасцю
Але ў апошнія тры дзесяцігоддзі XIII ст. перад маладой дзяржавай стаяла адна задача: выжыць у акружэнні суседзяу, што былі не зацікаўлены ў з'яўленні новага дзяржаўнага ўтварэння, да якога хінуліся яшчэ не падуладныя
Жыжакам ці ардынцам землі. I з гэтай задачай уладары тоўскай дзяржавы паспяхова справіліся. Гэта стала мажлівым, па-першае, з прычыны гістарычнай мэтазгоднасці, калі толькі яднанне сіл дазваляла балтаславянскаму насельніцтву верхняга і сярэдняга Панямоння адстаяць сваю свабоду і жыццё. Па-другое, з'яўленне на авансцэне гісторыі магутных дзяржаўных дзеячаў — Міндоўта, Войшалка, Тройдзеня, Віценя — не дазволіла згінуць дзяржаве ў крыві міжусобных дынастычных звадак.
Ды урэшце рэшт да княства Літоўскага ў гэты час павярнулася тварам гістарычнае шанцаванне. Невядома, як бы склаўся лёс гэтай дзяржавы, калі б аб'яднальныя працэсы ў Панямонні прыпалі на 30 — 40-я гг. XIII ст. — час найвялікшага ўздыму Галіцка-Валынскага княства, — ці, скажам, на тыя ж 30 — 40-я гг. XIV ст,, калі ў моц увайшоў Ордэн. Але ж так склалася гістарычна, што станаўленне дзяржаўнасці Літвы прьшала на той перыяд, калі гэтаму працэсу Галіцка-Валынская дзяржава ўжо не магла перашкодзіць, а Ордэн тое ж зрабіць яшчэ не быў у сілах.
Аб гэтым
сведчаць факты з палітычнай гісторыі
княства Літоўскага пасля забойства
Войшалка. Прадстаўнік галіцкага
княжацкага дома Шварн, які быў паўнапраўным
уладаром-спадкаемцам Літвы, не вытрымаў
барацьбы з мясцовай апазіцыяй на
чале з Тройдзенем. Галічанін быў
аддучаны ад улады. А ва ўмовах палітычнага
драблення Галіцка-Валынскай
Увакняжьгўшыйся на літоўскім троне недзе ў 1269/1270 г. Тройдзень энергічна, з дапамогай сілы і подкупаў праводзіў палітыку кансалідацыі зямель, што склаліся ў адзіны дзяржаўны арганізм у 50 — 60-я гг. XIII ст. Яму ўдалося стабілізаваць унутрыпалітычную сітуацыю ў Літоўскай дзяржаве. Гэта дазволіла адвадзшь на пэўны час ворагаў ад прэтэнзій на незалежнасць Літвы.
Да другой паловы 70-х гг. XIII ст. яны былі больш-менш спакойнымі. Гэта ў многіх выпадках бьгў вьгаік паспяховага адбіцдя крыжацкіх рэйдаў (успомнім перамогу ў бітве ля возера Дурбе). Але справа была яшчэ і ў тым, што ў 1260 г. на прускіх землях, дзе ўжо ўсталявалася ордэнская ўлада, супраць захопнікаў успыхнула паўстанне. Зацятая барацьба працягвалася больш дзесятка гадоў. Толькі ў 1274 г. аднавіліся захопніцкія выправы тэўтонаў на прускія землі і далей на ўсход. Аднак поспех далёка не заўсёды спадарожнічаў крыжакам. У 1279 г. яньі атрымалі страшэннае паражэнне ад войска Тройдзеня і на некаторы час суцішылі свой уціск на Літву. Але ўсё ж крыжацкай агрэсіі не перапынілі, бо барацьба за жмудскія землі працягвалася і ў 80 — 90-х гг. XIII ст., а ў 1300 — 1315 гг. крыжакі рабілі наезды ў асноўным на Жмудзь ажно 20 разоў.
Тым не менш
Літрўская дзяржава пасля смерці
Тройдзеня ў 1280 г., які, безумоўна, умацаваў
яе становішча, атрымала мажлівасць для
далейшага развіцця. Што і знайшлр
сваё ўвасабленне ў дЗейнасці
наступных уладароў. Асабліва яскрава
цэнтралізатарскія памкненні
Шляхі іх уваходжання ў склад Літоўскай дзяржавы былі розныя. Скупыя, адрывачныя звесткі, што дайшлі ад той далёкай пары, не даз^валяюць вызначыць дакладную карціну гэтага працэсу. Пад 1326 г. у летапісах упамінаецца князь менскі Васіль ужо як васал вялікага князя Гедыміна, але на якіх умовах і пры якіх абставінах гэта адбылося, меркаваць цяжка. Сваю ролю ў пашырэнні дзяржаўнай тэрыторыі Літоўскай дзяржавы адыгралі шлюбныя сувязі, недругараднае месца адводзілася і ваенна-палітычнаму ўціску. Але ўсё ж ёсць усе падставы, каб з вялікай доляй упэўненасці гаварыць аб дабравольна-дагаворнай аснове ўваходжанця ў склад Літоўскай дзяржавы найбольш буйньгх беларускіх зямель — Полацкай і Віцебскай. А6 гэтым сведчаць земскія прывілеі вялікіх князёў літоўскіх. Яны зацвярджалі аўтаномны статус названых зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага.
11
.Унутрыпалітычнае становішча
Як адзначалася, Вялікае княства Літоўскае і Рускае паўстала ў форме своеасаблівай федэрацыі зямель «Літвы» і «Русі». Прычым ад таго, як складваліся суадносіны пачаткаў, залежала ўнутраная еднасць і ўнутрыпалітычная стабільнасць гэтага поліэтнічнага дзяржаўнага аб'яднання. Магутны славянскі зачын Вялікага княства (9/10 яго тэрыторыі і 8/10 насельніцтва) прадвызначыў беларускі змест, «прарускую» накіраванасць гэтай дзяржавы.
Пачынальнікам правядзення праграмы збірання Вялікім княствам Літоўскім і Рускім тэрыторый, аб'яднаных у свой час у старажытнай Кіеўскай Русі, і яе паслядоўным правадніком быў вялікі князь Альгерд. Паказальна ўжо тое, што першую палову жыцця Альгерд правёў у Полацку (у першым шлюбе ён быў жанаты на віцебскай князёўне Марыі Яраслаўне), дзе прыняў праваслаўе (аб'яднальнік праваслаўных рускіх зямель павінен быць праваслаўным) і спрабаваў падпарадкаваць сваёй уладзе Пскоў. Калі ж Альгерд стаў вялікім князем літоўскім, ён з поспехам працягваў ажыццяўляць сваю «агульнарускую» праграму. Пры ім робяцца спробы авалодаць Ноўгарадам Вялікім, далучаюцца да Вялікага княства Валынь (1352), Бранск і Смаленск (1357), Кіеў (1362), Падолле (1363-1364), Чарнігава- Северская зямля (канец 60 — пачатак 70-ых гг. XIV ст.).
Аднак у асобе Ягайлы — свайго пераемніка на княжацкім стале — Альгерд не знайшоў пераемніка ў ажыццяўленні праграмы збірання ўсіх рускіх зямель вакол Вільні. Сваю ролю, на наш погляд, тут адыграла палітыка Рыма, які баяўся стварэння магутнага праваслаўнага бастыёна на ўсходзе Еўропы. Ды і актывізацыя захопніцкай палітыкі Ордэна падштурхоўвала Вялікае княства да саюзу з Полынчай. Да таго ж, набіраючы моц, маскоўскі князь робіць спробу вярнуць у склад сваёй дзяржавы шэраг былых зямель Старажытнай Русі, якія на той час змаходзіліся ў межах Вялікага княства. Гэта акалічнасць, безумоўна, таксама прымушала Ягайлу кінуць свой позірк на захад — у бок Польшчы. I калі ў сярэдзіне 80-ых гг. XIV ст. вызначыліся два варыянты жаніцьбы Ягайлы — на польскай каралеве Ядзвізе ці на дачцы Дзмітрыя Данскога,— вялікі князь прыняў першы варыянт. Такім чынам, Полылча дала згоду аддаць каралеўскі трон літоўскаму князю ў абмен на каталіцкую Літву, з далейшым прыцэлам на акаталічванне беларускіх, украінскіх, рускіх зямель Вялікага княства Літоўскага і Рускага.
1387 год, у
які Ягайла стаў Уладзіславам,
прыняўшы каталіцтва, можна лічыць
годам змянення сацыяльна-
3 гэтага часу (з канца XIV ст.) так званае «рускае» пытанне ў поліэтнічным Вялікім княстве неаднойчы падымалася і выкарыстоўвалася рознымі палітычнымі дзеячамі і групоўкамі. Першым скарыстаў яго Вітаўт, які ў 90-ых гг. XIV ст. выступіў з праграмай стварэння самастойнага «Руска-Літоўскага» каралеўства, якое супрацьстала б з аднаго боку Польшчы, з другога — Маскве'5. Унутры дзяржавы для ажыццяўлення сваёй праграмы Вітаўт узяў у саюзнікі праваслаўную знаць, апазіцыйную каталіцкай экспансіі Польшчы; за межамі Вялікага княства — Ордэн, якому было выгадна пагаршэнне адносін паміж княствам і польскай дзяржавай, а таксама татарскага эмігранта, ранейшага залатаардынскага хана Тахтамыша.
Паражэнне на Ворскле мела сваім вынікам дагавор паміж Вялікім княствам і Польшчай 1401 г., які пацвярджаў «польска-літоўскую» унію, што была заключана 16 гадоў перад гэтым у Крэве.
Акрамя таго, у працяг прывілею 1387 г. дагавор 1401 г. зноў жа супрацьпастаўляў феадалаў каталіцкага веравызнання «рускім» — праваслаўным.
Названыя
дакументы падрыхтавалі прыняцце пастановы
Гарадзельскага сейма 1413 г. аб уніі паміж
Вялікім княствам і Польшчай, паводле
якой праваслаўная знаць княства
ставілася практычна ў
Тым самым Гарадзельская пастанова была ўжо далёка не клінам, укалочаным паміж дзвюма часткамі Вялікага княства, а пагрозлівым дынамітам, закладзеным пад федэратыўнае адзінства гэтага дзяржаўнага ўтварэння. Выбуху доўга чакаць не прыйшлося. Ён адбыўся ў 30-ыя гг. XV ст.— у час барацьбы за вялікакняскі стол, які застаўся пасля смерці Вітаўта вольным.