Шпаргалки по "Истории Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Мая 2013 в 01:40, шпаргалка

Краткое описание

1 .Першабытнае грамадства, яго асноўныя рысы і перыядызацыя.
3-за адсутнасці пісьмовых крыніц звесткі пра найдаўнейшыя перыяды гісторыі Беларусі мы маем толькі з раскопак археалагічных помнікаў — стаянак і селішчаў, гарадзішчаў, могільнікаў. Навукоўцы-археолагі на падставе здабытых з зямлі рэчаў рэканструююць самыя розныя бакі жыцця першабытнага чалавека — яго заняткі, побыт, вераванні і нават часам знешні выгляд.
У развіцці першабытнага грамадства вылучаюцца этапы першабытнага чалавечага статка, або праабшчыны, потым рання-родавай, позняродавай і, нарэшце, познепершабытнай суседскай абшчыны. За час існавання абшчыны чалавецтва перайшло ад мацярынска-родавых адносін да патрыярхату.

Прикрепленные файлы: 1 файл

шпоры ИСТОРИЯ.docx

— 443.27 Кб (Скачать документ)

1 .Першабытнае грамадства, яго асноўныя  рысы і перыядызацыя.

3-за адсутнасці  пісьмовых крыніц звесткі пра  найдаўнейшыя перыяды гісторыі  Беларусі мы маем толькі з  раскопак археалагічных помнікаў  — стаянак і селішчаў, гарадзішчаў,  могільнікаў. Навукоўцы-археолагі  на падставе здабытых з зямлі  рэчаў рэканструююць самыя розныя  бакі жыцця першабытнага чалавека  — яго заняткі, побыт, вераванні  і нават часам знешні выгляд.

У развіцці першабытнага грамадства вылучаюцца этапы першабытнага чалавечага статка, або праабшчыны, потым рання-родавай, позняродавай і, нарэшце, познепершабытнай суседскай  абшчыны. За час існавання абшчыны  чалавецтва перайшло ад мацярынска-родавых  адносін да патрыярхату.

Агульнагістарычная  перыядызацыя ў асноўным адпавядае  археалагічнай. Па ступені сацыяльна-эканамічнага развіцця, з улікам матэрыялу, які  служыў для вырабу прылад працы, вызначаюцца  каменны, бронзавы, жалезны вякі. Каменны  век адпавядае першым двум этапам развіцця ад праабшчыны (у раннім, сярэднім палеаліце) і да ранняга роду —  развітога родавага грамадства (у  неаліце). Бронзавы век — час позняродавай, патрыярхальнай абшчыны. У жалезным веку яна ператварылася ў суседскую, а рода-племянны лад, дасягнуўшы сталасці, пачаў разлагацца.

Ствараліся  ўмовы для назапашвання багаццяў у руках асобных калектываў унутры родавай абшчыны, што вяло да яе разлажэння. Багацці пачалі нераўнамерна размяркоўвацца сярод асобных патрыярхальных сем'яў. Паміж багатымі і беднымі сем'ямі  пачалі складвацца адносіны панавання  і прыгнечання.

У перыяд раннякласавага грамадства, калі на змену ранейшым дзікунству і варварству надышла  цывілізацыя, узніклі дзяржаўнасць, гарады, пісьменнасць. Агульная лінія  развіцця грамадства набывала ў кожным рэгіёне свае канкрэтныя ўласцівасці, непаўторныя рысы.

Гісторыя  чалавека заўсёды спалучалася з  развіццём прыроды ў неразрыўнае  цэлае. Чалавек быў арганічна  ўключаны ў склад існуючай экалагічнай сістэмы, і яна, калі змянялася, дык разам з ім. Дзейнасць чалавека — як выкарыстанне таго, што давала прырода, так і вытворчасць сродкаў існавання — усё больш істотна ўплывала на навакольнае асяроддзе і пераўтварала яго. Гэта ў сваю чаргу адбівалася на самім чалавеку, ускладняла яго ўзаемаадносіны з прыродай. У каменным веку да крызісу справа яшчэ не даходзіла, але ўздзеянне, ціск чалавека на прыроду няўхільна павялічваліся. Гэта зрабілася асабліва прыкметным у жалезным веку, калі вынішчаліся лясы, бяднеў жывёльны свет. Да таго ж абвастрыліся міжпляменныя і сацыяльныя супярэчнасці.

 

 

2.Насельніцтва  Беларусі ў раннім жалезным  веку. Вялікае перасяленне народаў  і Беларусь. Балцкія плямёны.

У 7 — 6-м стагоддзях да н.э. у гісторыі старажытнага грамадства Беларусі наступіла новая і надзвычай  важная эпоха — жалезны век. Ён пачаўся са здабычы жалеза з балотнай і лугавой руды. Гэта сыравіна была шырока распаўсюджана, а яе перапрацоўка ў невялікіх домніцах не ўяўляла  складанасці, таму жалеза хутка і  амаль цалкам выцесніла камень. Медзь  жа і бронзу пачалі выкарыстоўваць амаль выключна для ўпрыгажэнняў.

Разнастайныя  і эфектыўныя прылады працы, металічная зброя, развітыя жывёлагадоўля і  падсечна-ворыўнае земляробства паскорылі  гаспадарчае і грамадскае развіццё. Яшчэ больш павялічвалася маёмасная  няроўнасдь паміж родамі і нават  асобнымі сем'ямі. Назапашваюцца багацці. Лішак прадуктаў ідзе на абмен. На Беларусь траплялі імпартныя тавары далёкіх краёў — з грэка-рымскага Прычарнамор'я, ад кельтаў Цэнтральнай  Еўропы. У сваю чаргу край быў  важным пасрэднікам у гандлі прыбалтыйскім  бурштынам. Абмен быў пераважна  натуральным — рэч за рэч. Аднак  у якасці грошай маглі абарачацца і грэчаскія і рымскія манеты, асобныя знаходкі якіх і цэлыя  скарбы трапляюцца на Беларусі.

Надзейным спосабам захавання набытага ад разрабавання суседзямі стала будаванне вакол паселішчаў умацаванняў з зямлі і дрэва, што ператварала іх у гарадзішчы. Вёскі пачалі размяшчаць на цяжкадаступных узгорках, прырэчньгх мысах, абводзілі іх валамі і равамі, агарожвалі драўляным парканам або сцяной. За ўмацаваннямі гарадзішчаў знаходзіліся жыллёвыя і гаспадарчыя пабудовы, загоны для жывёлы.

У жалезным веку тэрыторыю нашага краю засялялі плямёны  розных археалагічных культур, якія розніліся між сабой характарам жылля, асаблівасцямі пахавальнага абраду, формай і арнаментацыяй посуду, упрыгажэннямі.

Паўднёвы  ўсход Беларусі і прылеглую частку Украіны займалі плямёны мілаградскай культуры. Мілаградцы жылі на гарадзішчах  і ў неўмацаваных вёсках — на селішчах, дзе меліся зямлянкі з  агнішчамі, наземныя збудаванні, ямы-склепы. Памерлых хавалі пад невялікімі курганамі  або ў грунтовых магілах па абраду трупаспалення — крэмацыі. Для культуры мясцовага насельніцтва характэрны кругладонны посуд, гаршкападобныя праселкі для прадзення і ткацтва  і іншы інвентар і ўпрыгажэнні  з жалеза, медзі, шкла, керамікі. 3 культавых  рэчаў, якія адначасова з'яўляюцца і  творамі мастацтва, унікальнымі  прадстаўляюцца гліняныя фігуркі коней. На жыццё мілаградцаў істотны  ўплыў аказваў скіфскі свет паўночнага Прычарнамор'я.

У 3-м ст. да н.э. мілаградская культура змянілася  зарубінецкай (па могільніку каля в.Зарубінцы  на Кіеўшчыне). Зарубінцы занялі гарадзішчы сваіх ііапярэднікаў, пашырылі іх і  абнавілі ўмацаванні. Жылі таксама  і на селішчах. Жытламі іх былі паўзямлянкі  і наземныя будынкі. Крэміраваныя рэшткі нябожчыкаў хавалі ў невялікіх ямах. Характэрныя знаходкі на помніках зарубінецкай культуры — пласкадонны посуд, спружыністыя шпількі-запінкі. 3 разнастайных жалезньгх  вырабаў асабліва былі пашыраны сякеры, жалезныя наканечнікі дзідаў і стрэл, сярпы, нажы.

Зарубінцы і  іх нашчадкі праіснавалі да сярэдзіны 1-га тысячагоддзя н.э.

У 2-м ст. н.э. паўднёва-заходнюю Берасцейшчыну закранула  міграцыя з узбярэжжа Балтыкі  і Прычарнамор'я германскіх плямёнаў готаў-гутаў, а таксама роднасньгх ім гепідаў. У пошуках новых земляў яны рухаліся старадаўнім бурштынавым шляхам з Віслы на Буг і рабілі, мабыць, разам з мясцовым славянскім насельніцтвам, рабаўнічыя паходы на суседзяў. Не выключана, што менавіта па гэтай прычыне яшчэ і сёння літоўцы сваіх паўднёвых суседзяў славян-беларусаў называюць гудамі, а наш край Гудзіяй.

Каля тысячагоддзя — з V ст. да н.э. па V ст. н.э. — цэнтральную і большую частку паўночна-заходняй Беларусі займалі плямёны культуры штрыхаванай керамікі, ці штрыхавікі,названай так па характэрным гліняным посудзе. Штрыхавікі жылі амаль выключна на гарадзішчах у вялікіх наземных хацінах слупнай канструкцыі. Памерлых хавалі па абрадзе, які не захоўваў слядоў магіл. Беларускае Падзвінне і верхняе Падняпроўе засялялі плямёны іншай культуры, аднак блізкай па сваім характары культуры штрыхаванай керамікі. Як штрыхавікі, так і днепрадзвінцы адставалі ў сваім развіцці ад плямёнаў паўднёвай Беларусі. Так, яны запазніліся з авалоданнем жалезаробчай справы, таму на ранніх этапах сваёй гісторыі яшчэ шырока карысталіся каменнымі вырабамі. Больш увагі ўдзялялі паляванню, рыбалоўству, збіральніцтву, лясным промыслам.

Тагачасная  славянская культура не вылучалася багацдем, адмысловымі ўпрыгажэннямі, прывазнымі рэчамі — разгромленыя варварамі  паўднёвыя прыморскія гарады ўжо  не распаўсюджвалі свой добратворны  ўплыў на поўнач. Аднак славяне  мелі даволі высокі ўзровень гаспадаркі, дзе дамінавалі ворнае земляробства на выгарынах і стараполлі і жывёлагадоўля  з перавагай у статку кароў. Нават  зерне на муку яны перараблялі  не на зерняцёрках, а ў жорнах. А  ячшэ славяне вылучаліся вялікай  жыццёвай энергіяй, якая давала імпэт  іх распаўсюджванню на вялізныя прасторы Еўропы.

У VI ст. невялікія, але добра ўзброеныя групы славянскага насельніцтва, у якіх, мяркуючы па знаходках, пераважалі мужчыны-ваяры, распачынаюць рух на поўнач ад Прыпяці да Дняпра і яго прытокаў, у далёкае Падзвінне. Сляды пажараў на некаторых гарадзішчах штрыхавікоў і днепра-дзвінцаў сведчаць аб тым, што гэта пранікненне не абыходзілася без сутыкненняў.

Верагодна, што  прышлыя людзі з-за Прыпяці паспрыялі  фарміраванню на большай частцы Беларусі дзвюх роднасных культур —  банцараўскай (па гарадзішчы каля в.Банцараўшчына  пад Мінскам) і калочынскай (па гарадзішчы і селішчы на Гомельшчыне). Для  іх старажытнасцяў характэрныя пераважна  балцкія рысы, аднак тут ужо  выяўляецца і ўплыў славянскага  свету.

 

 

3.Усходнія  славяне; рассяленне на тэрыторыі  Беларусі; грамадскі лад; гаспадарчая  дзейнасць; рэлігійныя ўяўленні.

Славяне рассяляліся  на неабсяжных прасторах раўніны  ад Ладажскага возера на поўначы да прычарнаморскіх стэпаў на поўдні. Іх суседзямі былі шматлікія неславянскія плямёны. У VIII—IX стст. славяне ва Усходняй Еўропе падзяляліся на 13—15 этнічных супольнасцей ці племянных «княжанняў», як яны названы ў летапісе. На тэрыторыі Беларусі знаходзілася некалькі такіх этнічных аб'яднанняў усходніх славян. Гэта былі даволі ўстойлівыя этнаграфічныя аб'яднанні — крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў, якія ўтвараліся стыхійна. Яны ўяўлялі сабой не плямёны, як у раннім жалезным веку, а склаўшыеся протанароднасці і адначасова пачатковыя дзяржаўныя ўтварэнні ці протадзяржавы.

Крывічы, вялікае  аб'яднанне плямён, якія жылі ў вярхоўях Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, на поўдні Чудскага возера. Звесткі аб іх змешчаны ў летапісах пры апісанні падзей IX—X стст. Пра крывічоў піша таксама візантыйскі гісторык X ст. Канстанцін Парфірародны.

Працэс фарміравання крывічоў — вынік асіміляцыі прышлымі славянамі мясцовых балцкіх і  заходне-фінскіх плямён, паступова  славянізаваных. У канцы I тысячагоддзя н. э. аб'яднанне крывічоў распалася на тры групы — полацкую, смаленскую, пскоўскую (паводле назваў іх галоўных гарадоў). Для полацкіх крывічоў, ці «палачан», як яны абазначаны ў пісьмовых крыніцах, характэрна культура доўгіх курганоў паўночнай Беларусі, у якой прысутнічае шмат этнаграфічных элементаў усходніх балтаў. Смаленскія крывічы вельмі блізкія да полацкіх па мове і культуры, таму ў этнаграфічных адносінахзвычайна разглядаюцца як полацка-смаленская група плямён.

У полацкіх крывічоў у VIII— IX стст. узніклі ўмацаваныя паселішчы, на аснове якіх потым сфарміраваліся гарады. У «Аповесці мінулых гадоў» крывічы названы пад 859 г. Яны плацілі даніну варагам. У 862 г. крывічы разам з другімі плямёнамі прагналі варагаў за мора, адкуль яны прыйшлі. Аднак потым, як паведамляе летапіс, чудзь, наўгародскія славене і крывічы заклікалі да сябе варажскіх князёў. Тут гаворыцца пра Полацк, што варагі ў ім прышлыя, а заснавалі горад крывічы. У час паходу князя Алега (907 г.) і Ігара (944 г.) супраць грэкаў прымалі ўдзел крывічы. У X ст. на аснове племяннога княжання крывічоў склалася буйное Полацкае княства — самастойная дзяржава на тэрыторыі паўночнай Беларусі. Да яе належалі гарады Полацк, Віцебск, Лукомль, Браслаў, Менск, Ізяслаўль (Заслаўе), Лагойск, Орша, Копысь, Барысаў.

Насельніцтва  Полацкай зямлі і прадстаўнікі мясцовай дынастыі князёў названы «крывічамі»  ў летапісах пад 1127, 1129, 1140, 1162 гг. Назва «крывіцкія землі» ў некаторых  выпадках захоўвалася за тэрыторыяй паўночнай Беларусі да першай чвэрці XIV ст. У латышскай мове тэрмін «крывічы» замацаваўся для вызначэння ўсходніх славян. На славянскабалцкім сумежжы ўзніклі тапонімы «крывічы», размешчаныя ланцугом на заходняй ускраіне Полацкай зямлі.

Адначасова  ў старажытных летапісах ужываецца  тэрмін «палачане». Паводле тлумачэння летапісца, гэтая назва паходзіць  ад ракі Палаты — правага прытока  Заходняй Дзвіны, ля вусця якой заснаваны  Полацк. Відаць, палачане — група  крывічоў, якія вылучыліся з крывіцкага аб'яднання з цэнтрам у Полацку, ад якога яна атрымала сваю назву. У XI—XII стст. і ў больш познія часы палачанамі называлі жыхароў Полацка, або Полацкай зямлі.

Дрыгавічы жылі паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. Але названыя рэкі не акрэслівалі  дрыгавіцкую тэрыторыю. Басейн Заходняй Дзвіны і вярхоўі Бярэзіны засялялі крывічы. Дзякуючы археалагічным даследаванням  устаноўлена, што дрыгавічы займалі  тэрыторыю на ўсходзе да Дняпра, на поўначы да лініі гарадоў Заслаўя, Лагойска, Барысава. Тут дрыгавічы  перамешваліся з полацкімі крывічамі. Паўднёвая мяжа тэрыторыі дрыгавічоў знаходзілася крыху на поўдзень ад Прыпяці, дзе яны суседзілі з  драўлянамі.

Папярэднікамі летапісных дрыгавічоў на сярэдняй Прыпяці  ў VI—VIII стст. былі славянскія плямёны пражскай археалагічнай культуры. У гэты час тэрыторыя Беларускага Палесся была заселена славянамі.

Пра тое, што  засяленне лева-бярэжнай часткі Прыпяцкага басейна праходзіла з поўдня, пацвярджае паўтор славянскіх назваў рэк. Случ —  правы прыток Гарыні і р. Случ —  левы прыток Прыпяці, р. Грыўка ў ніжнім цячэнні Стахода і р. Грыўка ў  басейне Бярэзіны, пяць рэчак з  назвай Стаў.

У пісьмовых  крыніцах не паведамляецца, якія плямёны  рассяляліся ў міжрэччы Нёмана і  Буга. Уяўленне аб гэтым дае вывучэнне  археалагічных помнікаў, гідранімікі, этнаграфіі.

Заходняе  Палессе ў X — XIII стст. было пагранічнай тэрыторыяй паміж паўднёва-заходняй групай усходнеславянскіх плямён (валыняне, дрыгавічы), заходнімі славянамі (мазаўшане), балтамі (яцвягі). Некаторыя даследчыкі прыйшлі да высновы аб змешаным у этнічных адносінах складзе насельніцтва пры колькаснай перавазе прадстаўнікоў таго ці іншага этнасу ў асобных раёнах. У Пінскім Палессі ў X ст. пераважалі дрыгавічы, у Берасцейскім Пабужжы была значная колькасць валынянаў. У XI ст. сюды праз вярхоўі Ясельды і Мухаўца пранікалі дрыгавічы.

Информация о работе Шпаргалки по "Истории Беларуси"