Шпаргалки по "Истории Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Мая 2013 в 01:40, шпаргалка

Краткое описание

1 .Першабытнае грамадства, яго асноўныя рысы і перыядызацыя.
3-за адсутнасці пісьмовых крыніц звесткі пра найдаўнейшыя перыяды гісторыі Беларусі мы маем толькі з раскопак археалагічных помнікаў — стаянак і селішчаў, гарадзішчаў, могільнікаў. Навукоўцы-археолагі на падставе здабытых з зямлі рэчаў рэканструююць самыя розныя бакі жыцця першабытнага чалавека — яго заняткі, побыт, вераванні і нават часам знешні выгляд.
У развіцці першабытнага грамадства вылучаюцца этапы першабытнага чалавечага статка, або праабшчыны, потым рання-родавай, позняродавай і, нарэшце, познепершабытнай суседскай абшчыны. За час існавання абшчыны чалавецтва перайшло ад мацярынска-родавых адносін да патрыярхату.

Прикрепленные файлы: 1 файл

шпоры ИСТОРИЯ.docx

— 443.27 Кб (Скачать документ)

Традыцыі  рэнесансава-гуманістычнага асветніцтва  развіваў выдатны дзеяч славянскай культуры, прадстаўнік новалацінскай  літаратуры Мікола Гу.соўскі (1470-ы? —  каля 1533-га г.). Пад апекай мецэната Э. Вітэлія, плоцкага біскупа, Гусоўскі наведваў Італію, іншыя еўрапейскія краіны, працаваў у канцылярыях Польшчы  і Вялікага княства Літоўскага. У  сваім знакамітым творы «Песня пра  постаць, дзікасць зубра і паляванне  на яго» (напісана ў Рыме, выдадзена  ў Кракаўскай друкарні Ераніма Віетара  ў 1523 г.) паэт апявае веліч і хараство роднай прыроды, заклікае да ўмацавання дзяржавы, адзінства еўрапейскіх  народаў перад пагрозай Атаманскай Порты. 3 гуманістычных, маральна-этычных, патрыятычных пазіцый ён асуджае  несправядлівыя войны, міжусобіцы, апісвае цяжкі лёс, паўсядзённую працу простых людзей, якія ўзорваюць зямлю, палююць, абараняюць Айчыну.

Рацыяналістычныя  і гуманістычна-асветніцкія традыцыі Скарыны працягваў і развіваў Сымон Будны (каля 1530— 1593 гг.), адзін  з заснавальнікаў і супрацоўнікаў  Нясвіжскай друкарні, аўтар першых друкаваных на беларускай мове вучэбнаканфесійных і палемічных твораў — «Катэхізіса», 1562 г., «Аб апраўданні грэшнага чалавека перад богам», 1562 г., і інш.

У больш позніх польскамоўных і лацінамоўных выданнях — «Пра свецкую ўладу» (1583), «Новы  запавет» (1574), у вуснай палеміцы з  іншымі дзеячамі рэфармацыі на царкоўных  сінодах ён рэзка крытыкаваў кананічную хрысціянскую дагматыку, царкоўныя  традыцыі, крайнія радыкальныя сацыяльныя погляды польскіх і літоўскабеларускіх антытрынітарыяў. Будны станоўча ацэньваў культуру еўрапейскага Адраджэння, выступаў за развіццё пісьменнасці і кнігадрукавання  на роднай мове, культурныя сувязі, адмоўна  ставіўся да цэнзуры.

Блізкім паплечнікам  Буднага па сацыяльных і рэлігійных поглядах быў небагаты беларускі  шляхціц, гуманіст, кнігавыдавец, пісьменнік і перакладчык Васіль Мікалаевіч Цяпінскі (г. нарадж. невядомы — каля 1599). Напэўна ў сваім родавым  маёнтку Цяпіна на Полаччыне ён заснаваў друкарню і выдаў на царкоўнаславянскай і беларускай мовах Евангелле (1570-ыя гг.). Прадмова да кнігі — адзін  з лепшых узораў беларускай гуманістычна-асветніцкай  патрыятычнай публіцыстыкі. Цяпінскі заклікаў свецкіх паноў і князёў, духоўную іерархію да актыўнай духоўнай і матэрыяльнай падтрымкі беларускай культуры, мовы, звычаяў і традыцый, да развіцця школьнай асветы, маральна-этычнага ўдасканалення.

У XV—XVI стст. узрасла ўдзельная вага свецкай літаратуры і пераходных яе жанраў: гістарычнай, рэлігійна-белетрыстычнай, маральна-павучальнай. Распаўсюджанне атрымалі перакладныя творы паўднёваславянскіх, заходнееўрапейскіх, польскіх аўтараў, у тым ліку перапрацаваныя беларускімі кніжнікамі: «Жыццё Аляксея, чалавека божага», «Аповесць аб трох каралях-вешчунах», «Александрыя» і іншыя.

Грамадска-палітычныя канцэпцыі розных колаў пануючых саслоўяў Вялікага княства Літоўскага, тагачасныя этычныя, эстэтычныя ўяўленні, пачаткі навуковых ведаў выразна  адлюстраваліся ў помніках беларускага  летапісання XIV — XVI стст. У другой палове XVI ст. летапісы як сінтэтычная форма духоўнай культуры сталі паволі адміраць, саступаючы месца іншым гістарычным жанрам.

У рэлігійнай і свецкай арыгінальнай літаратуры канца XVI— XVII ст. першараднае значэнне набываюць новыя пераклады і тлумачэнні Свяшчэннага пісання на беларускую і царкоўнаславянскую мову, у тым ліку Еўеўскага евангелля 1616 г., мемуары, палітычная, гісторыкалетапісныя палітычныя творы, сеймавыя дыярыўшы, свецкая паэзія. Сярод іх вылучаюцца Баркалабаўскі летапіс, Дзённік Фёдара Еўлашоўскага, творы Стэфана і Лаўрэнція Зізаніяў, Мялеція Сматрыцкага, Афанасія Філіповіча, Фамы Іеўлевіча і інш. Каларытнымі помнікамі палітычнай сатыры з'яўляюцца «Прамова Мялешкі» і «Ліст да Абуховіча». У рэлігійна-палемічную пісьменнасць, асабліва ў творы уніяцкага мітрапаліта Іпація Пацея, пранікаюць сатырычна-фальклорныя матывы, жывая народная гаворка.

Апошнія гады XVI — першыя дзесяцігоддзі XVII ст. адзначаны асаблівым уздымам літаратурна-рэлігійнай палемікі каталіцка-уніяцкіх і праваслаўных ідэолагаў і пісьменнікаў. Менавіта ў гэты перыяд у палемічнай літаратуры былі пастаўлены вострыя пытанні, якія тычыліся Берасцейскай уніі, канфесійнай арыентацыі, рэлігійнай дагматыкі, знешняй і ўнутранай палітыкі. У творах царкоўна-рэлігійных ідэолагаў і ананімных гісторыкапалітычных выданнях высвятляюцца розныя грамадска-палітычныя канцэпцыі, падтрымліваюцца ідэі дзяржаўнага і нацыянальнага суверэнітэту, верхавенства законаў, роўнасці ўсіх народаў Рэчы Паспалітай, царкоўнай талерантнасці.

У XV—XVI стст. узрос уплыў польскіх і заходнееўрапейскіх прававых традыцый. Заканадаўства адлюстроўвала ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы, працэс кансалідацыі феадалаў незалежна ад іх этнічнага паходжання і канфесійнай прыналежнасці, уздзеянне сацыяльных адносін на станаўленне норм права.

Ідэалогія і  культура Рэнесанса, агульнаеўрапейскія прававыя тэндэнцыі прыкметна адбіліся ў грамадска-палітычнай, прававой думцы  Вялікага княства Літоўскага, асабліва ва ўсіх яго статутах — 1529, 1566, 1588 гг. Статуты былі прадуктам высокай  прававой культуры, адлюстроўвалі такія  прагрэсіўныя ідэі, як суверэннасць дзяржавы, адзінства, усеагульнасць права  і інш. У Статут 1588 г. былі ўключаны пастановы Варшаўскай канфедэрацыі 1573 г., якая прызнала поўную прававую роўнасць усёй хрысціянскай шляхты. Дарэчы, гэта быў першы друкаваны Статут, неаднаразова выдадзены пры падтрымцы канцлера Льва Сапегі беларускімі кнігадрукоўцамі  Мамонічамі ў канцы XVI — пачатку XVII ст. у Вільні.

 

 

17.Этнічныя  працэсы на беларускіх землях  у XIV - XVI ст.ст. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура Беларусі ХІV-ХVІ стст.

У XVI ст. пачынаецца фарміраванне беларускай народнасці — гістарычна склаўшайся на тэрыторыі сучаснай Беларусі і суседніх усходніх і паўночных землях устойлівай супольнасці людзей, якая характарызуецца асаблівасцямі мовы, побыту, культуры, рыс псіхікі і самасвядомасці, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Працэс фарміравання гэтых этнічных прыкмет працягваўся амаль чатыры стагоддзі і праходзіў пад уздзеяннем сацыяльна-эканамічных, палітычных, геаграфічных, царкоўна-рэлігійных і іншых фактараў.

Умовы для  фарміравання беларускай народнасці склаліся з сярэдзіны XIII ст. Аб'яднанне на працягу XIII — XVI стст. раздробленых зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага, падначаленне адзінай вярхоўнай уладзе прывяло да тэрытарыяльнай кансалідацыі і паслужыла штуршком для складвання этнічнай тэрыторыі беларусаў — тэрыторыі кампактнага рассялення народа, з якой звязаны яго фарміраванне і развіццё. Цэнтралізацыя дзяржавы (арганізацыя кіравання, ліквідацыя рэшткаў раздробленасці, уніфікацыя адміністрацыйнага падзелу, увядзенне адзінага заканадаўства, сімволікі) спрыяла больш цеснаму палітычнаму аб'яднанню беларускіх зямель і актыўнаму функцыяніраванню асноўнага для працэсу этнаўтварэння сацыяльна-эканамічнага фактару. 3 узмацненнем гандлёва-эканамічных сувязяў у межах Княства, складваннем агульнадзяржаўнай гаспадаркі, развіццём таварна-грашовых адносін, ростам гарадоў, пэўнай уніфікацыяй вагавых адзінак і грашовай сістэмы пераадольвалася лакальная замкнёнасць, пашыраліся ўнутрытэрытарыяльныя кантакты, нівеліраваліся некаторыя гаспадарчыя і бытавыя адрозненні, адбывалася моўная інтэграцыя. Прагрэс у вытворчасці ўздзейнічаў на фарміраванне саслоўнакласавай структуры этнасу — да сярэдзіны XVI ст. аформіліся шляхецкае, мяшчанскае, сялянскае саслоўі.

Палітычны і  эканамічны фактары з'яўляліся "фонам", на якім адбывалася фарміраванне і  развіццё беларускага этнасу. Палітычная і сацыяльна-эканамічная інтэграцыя ў межах адной дзяржавы стварыла амаль што аднолькавыя ўмовы  для этнакультурнага развіцця розных зямель, прывяла да нівеліроўкі мясцовых асаблівасцяў. У першую чаргу і  хутчэй моўная і культурная нівеліроўка  адбывалася ў гарадах, асабліва ў  найбольш значных. Там мацней, чым  у сельскай мясцовасці, адчуваліся сувязі паміж асобнымі часткамі краіны.

Этнічная  тэрыторыя Беларусі ахапіла пераважна  ўсходнеславянскія землі, на якіх жылі нашчадкі крывічоў (Віцебшчына, Смаленшчына, Віленшчына, Гарадзеншчына, Невельшчына), дрыгавічоў (цэнтральная Беларусь, Палессе, Берасцейшчына), радзімічаў (Магілёўшчьша, Гомельшчына, заходняя Браншчына). Гэтыя  блізкія этнічныя аб'яднанні, якія ўвабралі шэраг балцкіх элементаў, але ў якіх пераважалі славянскія рысы, з'яўляюцца нашымі продкамі. Этнічная тэрыторыя кожнага народа вызначаецца ўстойлівасцю на працягу стагоддзяў. Яшчэ ў пачатку XX ст. беларусы насялялі Смаленшчыну, сумежжа Браншчыны, Чарнігаўшчыны, Пскоўшчыны, Латгаліі, Падляшша і Віленскі край. У выніку наступных штучных падзелаў гэтыя землі апынуліся па-за палітычнымі межамі Беларусі.

У XIII — XVI стст. на этнічнай тэрыторыі Беларусі фарміруецца новая самастойная мова са сваімі спецыфічнымі фанетычнымі і сінтаксічнымі асаблівасцямі і лексічным складам, якая карэнным чынам адрозніваецца ад старажытнаўсходнеславянскай, рускай і ўкраінскай моў. У галіне фанетыкі яе асаблівасцямі сталі "дзеканне", "цеканне", "аканне", "яканне", цвёрды гук "р", фрыкатыўнае вымаўленне "г", у сінтаксісе — выкарыстанне слоў "каб", "калі", часціц "ці", "чы" і інш. Пад уплывам новых з'яў у жыцді і запазычанняў узнікла новая лексіка з багатай тэрміналогіяй — назвамі феадальных павіннасцяў, службовых асоб, сельскагаспадарчымі, рамеснымі, гандлёвымі тэрмінамі (чынш, цягла, гвалты, талака, сенажаць, нарогі, борці, збожжа, цыбуля, каваль, чабатар, рымар, шынкар, мыта, перакупні і інш.). Характэрныя рысы старабеларускай мовы замацоўваюцца ў помніках пісьменнасці XV — XVI стст.

Развіццю  беларускай мовы спрыяла тое, што  ў XIV — XVII стст. яна была дзяржаўнай мовай Вялікага Княства Літоўскага. На ёй працавалі судовыя ўстановы, княжацкая канцылярыя, магістраты, пісаліся законы, летапісы, публіцыстычныя творы і мемуары. Яе ўжыванне ў афіцыйным справаводстве было заканадаўча замацавана Статутам 1588 г. Ф.Скарына ўвёў родную мову ў Біблію і гэтым самым паказаў яе раўнапраўе з класічнымі кананічнымі мовамі —лацінскай, грэчаскай, старажытнаяўрэйскай. Пранікненню беларускай мовы ў канфесійную літаратуру спрыяла Рэфармацыя. Яе ўнармаванню садзейнічала ўніяцкая царква, якая выкарыстоўвала мову карэннага этнасу нароўні з царкоўнаславянскай і лацінскай.

Дасягнуўшы  значнага развіцця, беларуская мова з  другой паловы XVI ст. паступова пачала здаваць свае пазіцыі пад націскам польскай. У сувязі з перайманнем шляхтай чужой мовы ў сітуацыі двухмоўя наша мова пакрысе выцясняецда з ужытку. Рашэннем Сойма 1696 г. на тэрыторыі Княства статус дзяржаўнай быў замацаваны за польскай мовай.

У перыяд фарміравання беларускай народнасці развіліся і  замацаваліся ўласцівыя для яе этнічнай тэрыторыі спецыфічныя рысы матэрыяльнай і духоўнай культуры. Сацыяльна-эканамічныя  ўмовы развіцця, кліматычныя асаблівасці, старажытныя традыцыі парадзілі  характэрныя для Беларусі тыпы пасяленняў (мястэчкі, фальваркі, засценкі, ваколіцы) і жылля — зрубная хата з  двума памяшканнямі (хата і сенцы). Распаўсюджваюцца аднолькавыя тыпы прылад працы (саха, драўляная барана), праяўляюцца асаблівасці ў гаспадарчых  занятках. Устанаўліваецда характэрнае  толькі для беларускай тэрыторыі  народнае адзенне, складваецца своеасаблівая  народная кухня.

Такім чынам, на працягу другой паловы XIII — XVI ст. на акрэсленай этнічнай тэрыторыі сфарміраваўся своеасаблівы агульнабеларускі комплекс традыцыйнай культуры і сістэмы мовы, якія сведчылі пра нараджэнне новага этнасу. Адным з галоўньгх вынікау аб'яднальных этнічньгх працэсаў і асноўным паказчыкам ступені кансалідаванасці народа выступае этнічная самасвядомасць — усведамленне людзьмі прыналежнасці да свайго народа, яго адметнасці. Яна ўзнікла найперш у асяроддзі прагрэсіўна насгроеных слаёў гараджан, шляхты, духавенства і праявілася ў любві да роднага края, народа, культуры, у зацікаўленасці іх мінулым, сучасным і будучым, у клопаце аб уратаванні нацыянальных формаў духоўнай культуры перад пагрозай дэнацыяналізацыі.

Аснову беларускай этнічнай супольнасці склала ўсходнеславянскае  насельніцтва. Але ў яе фарміраванні прымалі ўдзел іншыя этнічныя групы: заходнеславянскія (палякі), балцкія (прусы, борці, яцвягі, літоўцы, жамойцы, латгалы), цюркскія (татары). Яны аказалі ўплыў на мову, культуру, рэлігію беларускага этнасу. Акрамя таго, на землях Беларусі пражывалі таксама невялікія групы яўрэяў, цыган, караімаў, шатландцаў, французаў, немцаў, рускіх, украінцаў і інш.

Уваходжанне беларускіх зямель у склад Вялікага Княства Літоўекага істотна паўплывала не толькі на этнічную кансалідацыю, але  і на развіццё матэрыяльнай, духоўнай культуры беларускага народа. Гэты працэс адбываўся пры разнастайных культурных сувязях насельніцтва Беларусі з іншымі краінамі, а таксама з  народамі, якія ўваходзілі ў склад  адзінай шматэтнічнай дзяржавы. Высокі культурны ўзровень, колькасная і  тэрытарыяльная перавага ўсходнеславянскага насельніцтва ў параўнанні з іншымі народамі садзейнічалі таму, што пачынаючы  з XIV ст. менавіта беларуская культура адыгрывала важную, а ў асобных выпадках і вызначальную ролю ў культурым жыцці Вялікага Княства Літоўскага.

Беларуская  культура ўзнікла і развівалася  на старажытных усходнеславянскіх  традыцыях. На яе развіццё значна паўплывалі перадрэнесансныя і рэнесансныя  ідэі. У выніку культура беларускага  народа ў сярэдзіне XIII — сярэдзіне XVII ст. набыла арыгінальныя рысы, нацыянальную самабытнасць і дасягнула найвышэйшага ўздыму.

Інтэнсіўна  развівалася матэрыяльная культура. У гэты час узніклі і пашырыліся новыя формы і спосабы апрацоўкі  глебы, арганізацыі земляробства. Двухпольны севазварот паступова змяніўся трохпольным, што дало магчымасць у буйных феадальных гаспадарках вырошчваць збожжа на продаж. 3 землеапрацоўчых прылад працы сталі  шырока выкарыстоўвацца вырабы мясцовых рамеснікаў, такія як сохі, бароны, сярпы, цапы і інш.

Цэнтрамі  рамяства і гандлю сталі гарады і  буйныя мястэчкі. Развітымі відамі рамесніцкай дзейнасці была апрацоўка  скур, выраб з іх абутку, адзення, рэчаў гаспадарчага і хатняга ўжытку. 3 другой паловы XVI ст. шырока распаўсюджваліся ганчарныя вырабы, з'явілася аднакаляровая і паліхромная кафля. Паліхромная рэльефная кафля выраблялася ў Гародні, Заслаўі, Лагойску, Оршы і Менску. Разам з разнастайнымі вырабамі традыцыйных рамёстваў (ікацтва, апрацоўка металаў, дрэва, косці) на Беларусі ў XVI ст. распаўсюджваюцца выраб паперы, шкла, кнігадрукарства.

Духоўная  творчасць беларускага народа адлюстравалася ў фальклоры, песенным, харэаграфічным і музьгчным мастацтве. У XIII — першай палове XVII ст. далейшае развіццё атрымала вусна-паэтычная народная творчасць. На Беларусі ўзнікае новы эпічны жанр — гістарычныя песні і паданні, якія прысвячаліся барацьбе беларускага народа супраць іншаземных захопнікаў. Значнае месца ў вуснай народнай творчасці займала абрадавая паэзія. У адпаведнасці з асноўнымі этапамі сельскагаспадарчых работ яна падзялялася на зімовы, веснавы, летні і восеньскі цыклы. Таксама шырока былі прадстаўлены сямейна-абрадавая паэзія, лірычныя песні. Мудрасць народа, яго жыццёвы і гаспадарчы вопыт знаходзілі адлюстраванне ў казках, прыказках, прымаўках і загадках. Невыпадкова многія з іх сталі ўзорамі сапраўднага фальклору і на працягу многіх стагоддзяў захоўваліся ў якасці выдатных твораў беларускага народа.

Информация о работе Шпаргалки по "Истории Беларуси"