Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Мая 2013 в 01:40, шпаргалка
1 .Першабытнае грамадства, яго асноўныя рысы і перыядызацыя.
3-за адсутнасці пісьмовых крыніц звесткі пра найдаўнейшыя перыяды гісторыі Беларусі мы маем толькі з раскопак археалагічных помнікаў — стаянак і селішчаў, гарадзішчаў, могільнікаў. Навукоўцы-археолагі на падставе здабытых з зямлі рэчаў рэканструююць самыя розныя бакі жыцця першабытнага чалавека — яго заняткі, побыт, вераванні і нават часам знешні выгляд.
У развіцці першабытнага грамадства вылучаюцца этапы першабытнага чалавечага статка, або праабшчыны, потым рання-родавай, позняродавай і, нарэшце, познепершабытнай суседскай абшчыны. За час існавання абшчыны чалавецтва перайшло ад мацярынска-родавых адносін да патрыярхату.
З'яўленне
казацкіх загонаў Нябабы, Галавацкага,
Крывашапкі, Мікуліцкага, Гаркушы, Сакалоўскага
і іншых палкоўнікаў, сярод якіх
было нямала беларусаў (з ліку палкоўнікаў
Хмяльніцкага многія таксама мелі беларускае
паходжанне, напрыклад Бутрым, Грамыка,
Крычэўскі, Ждановіч, Нячай, Хведаровіч),
выклікала масавае далучэнне
да іх бяднейшага сялянства і мяшчанства.
Ужо летам 1648 г. на поўдні і ўсходзе
Беларусі пачалася шырокая ўзброеная
барацьба казацка-сялянскіх аддзелаў
супраць шляхты, купцоў, магнатаў і
каталіцкага духавенства. Узброіўшыся,
сяляне-паўстанцы грамілі
3 боку дзяржавы
доўгі час не праводзілася
ніякіх ваенных акцый супраць
паўстанцаў. Састарэлы Ян Кішка,
вялікі гетман, разгубіўся і нават
не сабраў войска. Да восені 1648
г. у руках паўстанцаў
Толькі ўвосень 1648 г. на барацьбу з паўстанцамі ўрад накіраваў некалькі фарміраванняў шляхты і наёмных жаўнераў. Хоць у сутычках каля Рэчыцы і Рагачова казакі і сяляне разбілі іх, прымусіўшы адступіць, у кастрычніку таго ж года значныя сілы шляхецкага войска, якімі кіраваў стражнік Мірскі, пасля ўпартай барацьбы авалодалі Пінскам. Затым шляхецкае войска авалодала Чэрыкавам, а ў студзені 1649 г., калі на поўдні Беларусі з 10-тысячным войскам з'явіўся палявы гетман Януш Радзівіл, пачалася буйная кампанія па ўдушэнні паўстання.
Гетман рушыў уздоўж Беларускага Палесся, ад Бярэсця на Тураў, Мазыр і далей. Хутка захапіўшы Тураў, Мазыр, Бабруйск, Рэчыцу і бязлітасна расправіўшыся з абаронцамі, ён за зіму 1649 г. ліквідаваў усе асноўныя асяродкі хваляванняў. За час перамір'я паміж Багданам Хмяльніцкім і Янам Казімірам войска Януша Радзівіла цалкам узяло пад свой кантроль землі ўздоўж Прыпяці і Дняпра, чым адрэзала Беларусь ад украінскіх казакаў.
Аднак вясной 1649 г., пасля таго як ад гетмана Хмяльніцкага прыйшоў 3-тысячны казацкі загон палкоўніка Іллі Галоты, вызваленчы рух на поўдні Беларусі ўзнавіўся. Дзякуючы далучэнню мясцовага сялянства сілы Галоты неўзабаве павялічыліся да 30 тыс. чалавек. У чэрвені Януш Радзівіл пачаў аперацыю супраць казацкасялянскіх фарміраванняў і неўзабаве разграміў полк Галоты ў бітве каля Прыпяці. Тады Хмяльніцкі прыслаў на Беларусь яшчэ 6 тыс. казакоў на чале з Гаркушам і Пабадайлам, да якіх пазней быў накіраваны і загон палкоўніка Міхаіла Крычэўскага. Для ўкраінскага гетмана, які ўзнаўляў ваенныя акцыі супраць кароннага войска, важна было затрымаць сілы Вялікага Княства ў Беларусі, не дапусціць іх супольных дзеянняў з палякамі.
Разам з мясцовым
сялянствам, якое прыстала да казакоў,
сілы палкоўніка М.Крычэўскага дасягалі
прыкладна 30 тыс. Каб не даць ім злучыцца
з фарміраваннямі Пабадайлы, што
стаялі ўмацаваным лагерам каля Лоева,
паміж Дняпром і Сожам, Януш Радзівіл
атакаваў непрыяцеля і ў жорсткай
бітве 21 чэрвеня 1649 г. разграміў моцнае
злучэнне Крычэўскага. Хутка быў
знішчаны і лагер Пабадайлы, сілы
якога здолелі вырвацда з акружэння.
Пасля гэтага харугвы палявога гетмана
ліквідавалі асяродкі паўстанцкага
руху ў Пасожжы і некаторых
іншых раёнах Беларусі. Вядома, што
ў 1649 г. разам з рэгулярным войскам
Януша Радзівіла супраць
Апошнім значным
подыхам казацка-сялянскай
Паражэнне Б.Хмяльніцкага
ад польскай арміі пад Берасцечкам
карэнным чынам змяніла сітуацыю.
Паводле Белацаркоўскага
У выніку ваенных дзеянняў вялізныя абшары паўднёва-ўсходняй Беларусі былі спустошаны і выпалены. Асабліва пацярпелі Мазырскі, Пінскі, Рэчыцкі паветы, а таксама Берасцейшчына. Шляхта Старадубскага павета пакінула свае маёнткі і больш не вярнулася. Улічваючы цяжкі эканамічны стан гэтых зямель, сойм Рэчы Паспалітай у 1649 г. зменшыў падаткі або зусім вызваліў ад іх шэраг паўднёвых паветаў Беларусі.
Антыфеадальная
па сваёй сутнасці казацка-сялянская
вайна 1648 — 1651 гг. у Беларусі з'яўлялася
складовай часткай вялікай
22.Беларусь у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654-1667 гг.). Вынікі вайны для Беларусі.
Калі на пачатку паўстання Багдана Хмяльніцкага цар Аляксей Міхайлавіч не падтрымліваў украінскіх казакаў, дык пасля бітвы пад Батогам 1652 г., у якой апошнія разграмілі каронную армію, яго адносіны да падзей на Украіне рэзка змяніліся. Казацкая вайна зацягвалася і знясільвала ПоЛьшчу, а гэта стварала зручную для Масквы сітуацыю, каб нанесці вырашальны ўдар па Рэчы Паспалітай.
3 сакавіка 1653
г. Маскоўскае царства актыўна
рыхтавалася да вайны:
У маі 1654 г. тры
вялікія групоўкі маскоўскай арміі
з Вялікіх Лукаў, Масквы і Бранска
рушылі на Беларусь. У дапамогу ім з
поўдня спяшалася 20 тыс. украінскіх казакаў
на чале з наказным гетманам Іванам
Залатарэнкам, перададзеных Багданам
Хмяльніцкім пад вярхоўнае
Вялікае Княства
Літоўскае было не падрыхтавана да
вайны, бо не чакала яе. Памежныя гарады
і замкі на Дзвіне і Дняпры былі
не падпраўлены, іх залогі не павялічаны.
Да лета 1654 г. яшчэ нават не быў прызначаны
галоўнакамандуючы. Усё войска, сабранае
вялікім гетманам Янушам Радзівілам
для абароны края, не перавышала
10 — 12 тыс, ды і сярод іх палову складалі
малабаяздольныя павятовыя
Каб нейтралізаваць ці хоць схіліць на свой бок праваслаўньгх жыхароў Беларусі, у краіну засылаліся царскія граматы з заклікам да праваслаўных выступаць разам з царскім войскам супраць "проклятых ляхов". У некаторых месцах гэтая прапаганда дасягнула пэўнага поспеху і жыхары сустрэлі маскоўскіх ратнікаў лаяльна, але такое здаралася толькі ў самым пачатку вайны.
Выступіўшы
насустрач галоўнай маскоўскай арміі
на ўсход Беларусі, вялікі гетман Януш
Радзівіл у жніўні 1654 г. здолеў выйграць
першую бітву, але ў другой быў
заціснуты каля Цяцерына' на Друці
і разгромлены перавышаючымі
сіламі непрыяцеля. Край застаўся фактычна
безабаронны, і царскія ваяводы
займалі горад за горадам. За першы
год вайны яны авалодалі
Цар загадваў сваім ваяводам бязлітасна караць тыя гарады, якія не паддаюцца ім адразу, — у навучанне іншым. I калі ваявода А.Трубяцкі захапіў Мсціслаў штурмам, ён пабіў ці вывеў у палон амаль усіх, хто хаваўся ў замку, а горад знішчыў. Калі Дуброўна пачала абараняцца, а потым, не дачакаўшыся падмогі, капітулявала, усіх яе жыхароў забралі ў няволю, горад спалілі, нават валы зрылі.
Вясной 1655 г. пачаўся другі паход царскіх ваявод. Ужо 3 ліпеня маскоўскае войска і ўкраінскія казакі занялі Менск і рушылі на Вільню. 8 жніўня амаль безабаронная сталіца дзяржавы была захоплена, абрабавана і спалена. У Вільні Аляксей Міхайлавіч запланаваў паход на Варшаву, але ў Польшчу ўжо ўступілі шведы, а да адкрытай вайны са Швецыяй Маскоўскае царства яшчэ не было гатова.
Амаль уся тэрыторыя Беларусі (за выключэннем Палесся, раёнаў Берасцейшчыны і Панямоння) ужо на другі год вайны апынулася пад акупацыяй. У 1656 г. маскоўскі ўрад пайшоў на часовае замірэнне з Польшчай дзеля супольнай барацьбы супраць Швецыі, замацаванае Віленскім дагаворам.
Занятыя царскім войскам беларускія землі ператвараліся ў правінцыі Маскоўскай дзяржавы, улада ў якіх перадавалася ваяводам. Каб выклікаць лаяльнасць мясцовага насельніцтва, цар пакідаў гарадам магдэбургскае права, раздаваў ахоўныя граматы, якія мусілі аберагаць іх ад гвалту маскоўскіх ратнікаў (але на справе яны мала дапамагалі), усяляк падтрымліваў мясцовую шляхту. Новыя ўлады імкнуліся ўмацаваць і пашырыць у Беларусі толькі праваслаўную царкву, тады як уніяцтва апынулася па-за законам, а каталіцкі культ дазваляўся толькі ў прыватных дамах шляхты і мяшчанства. "Жндам в Беларусн не быть н жнтня ннкакого не нметн", "уннатам не быть", "костелам не быть, а петь в домех", — фармуляваў цар канфесійную праграму свайго ўрада.
Жыхары акупіраваных раёнаў або на месцы пераводзіліся ў праваслаўе, або перахрышчваліся ў палоне, у Маскоўскім царстве. Аднак нават прыналежнасць да праваслаўнай царквы не ўберагала насельніцтва ад марадзёрства і гвалту маскоўскіх заваёўнікаў. Тыя рабавалі, забіралі ў няволю ўсіх без разбору, нярэдка нішчылі і праваслаўныя храмы. Да цара з першых месяцаў вайны пайшлі шматлікія скаргі ад адзінавернага яму духавенства Беларусі, але стрымаць гвалт, які чыніла маскоўскае войска, было немагчыма.
Асобнай групай палонных былі рамеснікі, якіх вышуквалі спецыяльна. Іх пераманьвалі высокім заробкам або забіралі сілай. Калі горад заваёўвалі штурмам, рамеснікаў вывозілі ў першую чаргу. Так на Валдаі апынуліся кафляры з Дуброўны, Мсціслава і Шклова, у Маскве — высокакваліфікаваныя кавалі, залатары, зборнікі, замочнікі і іншыя майстры з самых розных гарадоў Беларусі.
У выніку баявых
дзеянняў і гаспадарання чужога войска
акупіраваныя землі Беларусі былі ператвораны
ў пустэчу. Праехаўшы дарогамі Панямоння,
каралеўскі сакратар Стэфан Мядэкша
яшчэ ў 1655 г. адзначыў у сваім дыярыўшы,
што там "трупаў па дарогах поўна,
вёскі, мястэчкі, сядзібы папаленыя,
беднай хаткі цяжка пабачыць цэлай".
Сведкі тых падзей пісалі пра цэлыя
паветы як пра "пустыя і выпаленыя".
Нават праваслаўны епіскап
Ад мноства непахаваных трупаў людзей і жывёл у краі пачалі шырыцца эпідэміі. Пошасць суправаджалася страшным голадам, выкліканым ваеннымі спусташэннямі. Паміраючы з голаду, людзі елі сабак і кошак, а месцамі даходзіла нават да канібалізма. У Беларусі "не токмо что мертвечнну н всякую нечнстоту, но н плотн человеческне едят", — дакладалі тады царскія ваяводы Аляксею Міхайлавічу.
Усё гэта выклікала
шырокае народнае супраціўленне. Яшчэ
ў 1654 г. на занятых беларускіх зямлях
сталі ўтварацца сялянскія
Падаўшыся ў лясы, беларускія сяляне рабілі засады на дарогах, нападалі на дробныя атрады маскоўскіх ратнікаў, бралі ў палон ваявод і перадавалі іх Радзівілу. Іх зброяй былі галоўным чынам бердышы, косы, вілы, радзей стрэльбы. Хоць функцыі камандзіраў звычайна выконвалі шляхціцы, колькасна ў партызанскіх атрадах пераважалі мужыкі. Партызаны Мсціслаўшчыны не толькі вялі барацьбу з маскоўскім войскам, але і нападалі на шляхту, што прысягнула цару, каралі тыя вёскі, якія перайшлі на бок Масквы.