Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Мая 2013 в 01:40, шпаргалка
1 .Першабытнае грамадства, яго асноўныя рысы і перыядызацыя.
3-за адсутнасці пісьмовых крыніц звесткі пра найдаўнейшыя перыяды гісторыі Беларусі мы маем толькі з раскопак археалагічных помнікаў — стаянак і селішчаў, гарадзішчаў, могільнікаў. Навукоўцы-археолагі на падставе здабытых з зямлі рэчаў рэканструююць самыя розныя бакі жыцця першабытнага чалавека — яго заняткі, побыт, вераванні і нават часам знешні выгляд.
У развіцці першабытнага грамадства вылучаюцца этапы першабытнага чалавечага статка, або праабшчыны, потым рання-родавай, позняродавай і, нарэшце, познепершабытнай суседскай абшчыны. За час існавання абшчыны чалавецтва перайшло ад мацярынска-родавых адносін да патрыярхату.
Пасля першага
падзелу Рэчы Паспалітай прагрэсіўныя
колы грамадства яшчэ больш упэўніліся
ў тым, што выратаваць краіну змогуць
толькі змены ў яе палітычным ладзе.
3 1773 г. усе вальныя соймы, каб пазбегнуць
ужывання права "ліберум вета",
пачыналі сваю працу з абвяшчэння
сябе канфедэрацкімі (гэта давала магчымасць
прымаць рашэнні большасцю
Гэтыя функцыі забяспечвалі пяць яе дэпартаментаў: замежных спраў, паліцыі, вайсковы, юстыцыі і скарбавы (фінансавы). Фактычна ж дзейнасць Рады кантралявалася рускімі пасламі ў Варшаве. Галоўны ідэал рэфарматараў эпохі Асветніцтва — утварэнне дзяржавы з дзейснай бюракратыяй на месцах і моцнай цэнтральнай уладай на чале з манархам асветнікам, не быў здзейснены.
У канцы 80-х гг. XVIII ст. склаліся больш спрыяльныя ўмовы для другога этапа дзейнасці рэфарматараў, чаму не ў апошнюю чаргу садзейнічалі змены ў міжнародным становішчы (рускашведская вайна 1788 — 1790 гт., руска-турэцкая вайна 1787 — 1791 гг., супярэчнасці паміж дзяржавамі, якія дзялілі Рэч Паспалітую).
Партыя рэфарматараў змагла згуртавацца падчас працы Вялікага сойма (1788 — 1792 гг.) і пачала дзейнасць па ўдасканаленні дзяржавы. На працу рэфарматараў вялікі ўпльгў аказала буржуазная рэвалюцыя ў, Францыі 1789 г. Зруйнаванне Бастыліі — сімвала ненавіснага народу феадальнага рэжыму, распачало пераможнае шэсце па краінах Еўропы ідэй дэмакратыі.
Праца сойма адбывалася на фоне росту палітычнай актыўнасці гарадоў, якія патрабавалі ўдзелу ў кіраўніцтве дзяржавай. 18 красавіка 1791 г. сойм прыняў закон аб "вольных гарадах каралеўскіх", якія нарэшце атрымалі магчымасць свабоднага развіцця, не замаруджанага феадальным правам. Па ініцыятыве браслаўскага пасла Тамаша Ваўжэцкага спачатку ў Вялікім Княстве Літоўскім, а потым і ў Польшчы былі створаны "Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі". Яны сталі пастаяннай адміністрацыйнай уладай у паветах і ваяводствах. Першым крокам у вызваленні Рэчы Паспалітай ад пратэктарату Расіі стала рашэнне аб павелічэнні войска да 100 тыс. чалавек і ліквідацыя скампраметаванай Пастаяннай Рады. Было ўведзена падаткаабкладанне святарства і шляхты. Спадзяючыся на дапамогу ў рэфармаванні краіны, Рэч Паспалітая ў 1790 г. заключыла ваенны саюз з Прусіяй. Мяшчане, як і шляхта, атрымалі права асабістай недатыкальнасці, свабоду набыцця зямельнай уласнасці, доступ да ўсіх духоўных пасад, грамадзянскіх чыноў і вайсковых рангаў. Прадстаўнікі каралеўскіх і вялікакняжацкіх гарадоў атрымалі права ўдзелу ў працы сойма пры абмеркаванні пытанняў, якія тычыліся развіцця рамёстваў і гандлю.
Вяршыняй дзейнасці Вялікага сойма з'явілася прыняцце 3 мая 1791 г. першай у Еўропе (і другой у свеце пасля ЗША) Канствітуцыі. Канстытуцыя складалася з 11 артыкулаў. Першы тычыўся рэлігіі, тры наступныя вызначалі стан шляхецтва, мяшчанства і сялянства, астатнія — месца і ўзаемнае размежаванне заканадаўчай, выканаўчай і судовай улад. Згодна з ёю адмяняліся "ліберум вета", выбары караля шляхтай і абавязковасць соймікавых "інструкцый" для паслоў, уводзілася спадчынная манархія, у якой выканаўчная ўлада перадавалася каралю і ўраду, падпарадкаванаму сойму. Канстытуцыя 3 мая абвясціла таксама, што бярэ сялянства "пад апякунства ўрада", даючы надзею на паляпшэнне яго долі.
Каб урэгуляваць рэлігійнае пытанне і пазбавіць Расію падстаў для ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай, сойм ухваліў у маі 1792 г. рашэнне аб утварэнні ў Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім самастойнай праваслаўнай іерархіі, падпарадкаванай канстанцінопальскаму патрыярху.
Аб'ектыўна Канстытуцыя 3 мая спрыяла развіццю краіны ў прагрэсіўным буржуазным напрамку. Прыняцде соймам Канстытуцыі 3 мая выклікала станоўчую рэакцыю ў Францыі, Англіі. Спагадліва трымалі сябе ў дачыненні да яе Прусія і Аўстрыя. Рымскі папа асобым указам (Ьгеуе) перанёс святкаванне дня Св.Станіслава з 8-га на 3-е мая. Толькі ў Пецярбургу былі раздражнёныя такім аднаўленнем самастойнасці і чакалі заканчэння вайны з Турцыяй, каб пачаць вайсковыя дзеянні супраць Рэчы Паспалітай.
Канстытуцыя 1791 г. зрабіла рашучы крок да ўтварэння цэнтралізаванай дзяржавы (адзінае войска, адзіны скарб і г.д.). Самастойнасць Вялікага Княства Літоўскага ў ёй была значна абмежаваная. Тым не менш 20 кастрычніка 1791 г. па настаянні ліцвінскіх паслоў адбылося прыняцце соймам спецыяльнага дакумента "Узаемнай гарантыі" Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы. У ім агаворваліся ўмовы раўнапраўнага ўдзелу прадстаўнікоў княства разам з палякамі ў кіраванні дзяржавай.
Рашэнні сойма выклікалі прахэсты кансерватыўнай часткі магнатаў і шляхты. Баючыся распаўсюджвання ідэй Французскай рэвалюцыі з яе ідэаламі роўнасці, волі і братэрства, Кацярына II накіравала свае войскі ў Рэч Паспалітую. 18 мая 1792 г. 35-тысячны корпус генерала Крачэтнікава ўвайшоў у Беларусь. А перад гэтым праціўнікі Канстытуцыі 3 мая абвясцілі на Украіне аб утварэнні антырэфарматарскай Таргавіцкай канфедэрацыі з мэтай вяртання "паўнаты правоў шляхецкіх". На самой справе гэты акт быў складзены яшчэ ў Пецярбургу пры ўдзеле расійскага генерала Папова. Таргавічане (іх было ўсяго 13 чалавек. пад сваім камандаваннем яны не мелі ні аднаго жаўнера), знаходзячыся ў абозе расійскага войска, выступілі за роўнасць усёй, а не толькі аседлай, шляхты, захавання межаў Рэчы Паспалітай, супраць спадчыннасці трона і Канстытуцыі 3 мая. Апошнюю яны лічылі "труной для шляхецкіх вольнасцяў".
Шлях'рэформаў у чарговы раз быў перарваны. Апетыты захопнікаў павялічваліся. Было зразумела, што сквапныя суседзі не спыняцца на дасягнутым. Каб абараніць гонар зганьбаванай дзяржавы, патрыёты Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага ўзнялі паўстанне супраць Расійскай Імперыі.
Кіраўніком паўстання быў абраны нашчадак старажытнага беларускага шляхецкага роду, змагар за незалежнасць ЗША Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка. У Полынчы паўстанне пачалося 24 сакавіка 1794 г. Праз месяц (24.04) пасля вызвалення Вільні паўстанне ахапіла Літву і заходнюю Беларусь. Тут яго ўзначаліў палкоўнік Якуб Ясінскі. Галоунымі мэтамі паўстання былі: вяртанне захопленых тэрыторый, выгаанне акупантаў, працяг дэмакратычных рэформаў. Віленскія "якабінцы" на чале з Ясінскім напачатку выступілі з больш радыкальнымі патрабаваннямі — "воля, роўнасць, незалежнасць", адразу салідарызаваліся з рэвалюцыйнай Францыяй. Быў утвораны самастойны орган па кіраўніцтве паўстаннем — Найвышэйшая Рада Вялікага Княства Літоўскага. У яе першапачаткова ўвайшлі 29 чалавек. Склад Рады павінен быў папоўніцца прадстаўнікамі паўстанцкіх сіл з паветаў і ваяводстваў, што стварала магчымасць яе пераўтварэння ў прадстаўнічы рэвалюцыйны орган.
Паўстанне зрабіла спробу аб'яднаць разам інтарэсы перадавой часткі шляхецтва, сялянства і гарадскога насельніцтва. Мэтай паўстанцаў была таксама дапамога ў вызваленні ад "ярма дэспатызму" народаў суседніх краін. Касцюшка заклікаў да ўдзелу ў паўстанні прадстаўнікоў усіх веравызнанняў. Асаблівая ўвага была выказана ім да праваслаўнага святарства і насельніцтва. Ім была паабяцана поўная роўнасць і самастойнасцьЛІаланецкім універсалам (7 мая 1794 г.) Касцюшка адмяніў асабістую залежнасць сялян. Сяляне, якія пайшлі ў паўстанне (касінеры)[вызваляліся ад прыгону. На тэрыторыі Беларусі ў паўстанцкіх атрадах сяляне складалі да адной трэці іх колькасці. Але паўстанцкае войска не змагло супрацьстаяць аб'яднаным сілам Прусіі, Расіі і Аўстрыі. Кацярына II накіравала на барацьбу з паўстанцамі сваіх лепшых военачальнікаў разам з А.Суворавым. У лістападзе паўстанне было задушана. Менавіта за актыўны ўдзел у задушэнні паўстання Сувораў атрымаў званне фельдмаршала.
Яшчэ падчас паўстання ўзнік план ліквідацыі Рэчы Паспалітай. У 1795 г. адбыўся трэці яе падзел. Прусія захапіла польскія землі з Варшавай, Аўстрыя — з Кракавам. Да Расіі адышлі заходнебеларускія, украінскія і літоўскія землі з Курляндыяй. Частка Беларусі (захад Гарадзеншчыны) апынулася пад уладай Прусіі (да 1807 г.). Станіслаў Аўгуст 25 лістапада 1795 г. падпісаў акт адмовы ад трона. Гэта якраз была гадавіна яго каранацыі і дзень імянін імператрыцы Кацярыны II, якая ў свой час "зрабіла" яго каралём, а цяпер прымусіла адмовіцца ад тытула.
Захоп Рэчы Паспалітай з'явіўся гвалтоўным актам у дачыненні да дзяржавы, якая ўваходзіла ў перыяд свайго гаспадарчага і грамадскага рэфарміравання.
28.Уключэнне
Беларусі ў склад Расійскай
імперыі, асноўныя напрамкі
Пасля ўключэння ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі царскі ўрад праводзіў тут цэнтралісцкую аб'яднальную палітыку, ставячы канчатковай мэтай іх зліццё з рускімі рэгіёнамі. 3 канца XVIII і да пачатку XX ст. у залежнасці ад абставін мяняліся толькі тактыка, тэмпы і метады ажыццяўлення гэтай палітыкі.
На тэрыторыі Беларусі былі распаўсюджаны агульнарасійскія адміністрацыйныя органы і ўстановы. У краі пачалі дзейнічаць намесніцкія, а пасля губернскія ўпраўленні, царскія судовыя органы і інш. У пачатку XIX ст. беларускія землі з больш чым трохмільённым насельніцтвам увайшлі ў склад Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Віленскай і Гродзенскай губерняў. Паводле Тыльзіцкага міру 1807 г. паміж Францыяй і Расіяй да апошняй адышла Беласточчына, уключаная ў 1843 г. у Гродзенскую губерню. 3 палітычных меркаванняў Беларусь была падзелена на два генерал-губернатарствы: Літоўскае (Віленская, Гродзенская і Мінская губерні) і Беларускае (Ві цебская, Магілёўская і Смаленская губерні). Царскі ўрад, які бьгў вымушаны лічыцца з істотнымі адметнасцямі дзяржаўна-прававога становішча далучаных зямель, у якасці іх асноўнага заканадаўчага кодэкса пакінуў Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. Мясцовыя жыхары мелі магчымасць займаць другарадныя пасады ў губернска-павятовай адміністрацыі. ІІІто датычыцца тых чыноўніцкіх крэслаў, уладальнікі якіх удзельнічалі ў вьшрацоўцы і рэалізацыі вышэйшай урадавай палітыкі, то ў іх траплялі, за рэдкім выключэннем, толькі прадстаўнікі імперскага цэнтра.
У сваён саслоўнай палітыцы ўрад імкнуўся перш за ўсё задобрыць шляхту. Для гэтага ёй даваліся правы расійскага дваранства. За шляхтай захоўваліся, пры ўмове прынясення прысягі на вернасць Расіі, маёнткі з сялянамі. Клапоцячыся ао захаванні сваіх уладанняў, дваранства ўсходняй Беларусі ў асноўнай масе адразу прысягнула Кацярыне II. Ухіліўся ад прысягі толькі шэраг буйньгх магнатаў: двое Радзівілаў (ваявода віленскі і стараста рэчыцкі); трое Агінскіх ( вялікі гетман літоўскі, кашталян віленскі і ваявода трокскі); Сапега, ваявода полацкі і гетман польскі і літоўскі; Салагуб, ваявода віцебскі; Пацей, вялікі стражнік літоўскі; Чартарыйскі, ваявода рускі. Відавочна, што ўся іх апазіцыйнасць да царызму тлумачылася бояззю згубіць разлеглыя ўладанні і высокія пасады, якія яны займалі ў Рэчы Паспалітай, а асобныя былі замешаны і ў антырускай канфедэрацыі, створанай.у 1768 г. у г.Бары на Падоллі.
Напалоханыя вопытам сваіх папярэднікаў і бачачы бяссілле Рэчы Паспалітай, дружна прысягнулі Кацярыне II дваранства і духавенства цэнтральнай Беларусі. Паводле трэцяга падзелу ў склад Расійскай імперыі ўвайшла фактычна ўся тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага і амаль ніхто з уладальнікаў не застаўся за мяжой. "Тут усе прысягалі, усе ў наяўнасці, як свецкія, так і духоўныя, — даносіў у Пецярбург генерал-губернатар Літвы і заходняй Беларусі М.В.Рапнін. — 3 Полыпчаю ж Літва, як асобная дзяржава, ніколі, нават па духавенству і маёнтках яго, не змешвалася. Значыць канфіскацыі амаль няма". Прыклад у прыняцці прысягі на гэты раз паказвала буйная арыстакратыя, для якой ліквідацыя краіны стала ратункам ад рэвалюцыйных перамен.
Аднак патрыятычныя арганізацыі паднялі ў 1794 г. паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Феадальная арыстакратыя і царызм не без падстаў бачылі ў гэтым руху небяспеку буржуазных пераўтварэнняў на манер Вялікай французскай рэвалюцыі. Адсюль суровыя пакаранні актыўных удзельнікаў паўстання і праследаванне прадстаўнікоў маёмньгх пластоў, ахопленых патрыятычным рухам. Гэтым займаліся губернская адміністрацьга, ваенныя суды і Асобая следчая камісія, размешчаная ў Смаленску. У выніку прымаемых расійскім урадам мер супраць апазіцыйнага руху канфіскацыям і секвестру падвяргаліся многія землеўладальнікі, але, клапоцячыся аб палітычным супакаенні края,. Кацярына II і асабліва Павел I пасля лёгка даравалі тых, хто "раскайваўся", і вярталі маёнткі назад.
Аднак частка пераважна небагатых дваран, ахопленьгх патрыятычным рухам у эміграцыі, так і не атрымала даравання ці не скарысталася імператарскімі "міласцямі". Таму не ўсе канфіскаваныя вёскі вярнуліся да ранейшых уладальнікаў.
«Каб не дапусціць распаўсюджвання ідэй Французскай буржуазнай рэвалюцыі, стварыць сабе апору ў захопленым краі і задаволіць апетыты расійскага дваранства і чыноўніцтва, царызм праводзіў на Беларусі палітыку насаджэння рускага землеўладання, пашырэння памешчыцкага сектара наогул. Прыватнай маёмасцю расійскіх землеўласнікаў станавіліся сяляне каралеўскіх эканомій і старостваў, канфіскаваных маёнткаў свецкіх і царкоўных феадалаў, якія эмігрыравалі за мяжу ці выступілі супраць новай улады. Усяго на тэрыторыі Беларусі Кацярына II і Павел I падаравалі ў прыватнае спадчыннае ўладанне больш за 200 тыс. рэвізскіх (мужчынскіх) душ. Па колькасці падараваных душ можна вызначаць уплыў пры двары і блізкасць да прастолу тых ці іншых асоб.
Пашыраючы памешчыцкае
землеўладанне за кошт дзяржаўных маёнткаў,
царызм непазбежна асуджаў сялян
на пагаршэнне іх прававога і маёмаснага
стану. Новыя ўладальнікі маглі
іх прадаць, перасяліць у іншае месца,
сяляне ж не мелі права скардзіцца
на паноў, уласнасць іх не была абароненая.
Прыгонніцтва на Беларусі ўзмацнялася
і пашыралася з прычыны запісу
за землеўласнікамічасткі былых
прывілеяваных і адносна