Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Мая 2013 в 01:40, шпаргалка
1 .Першабытнае грамадства, яго асноўныя рысы і перыядызацыя.
3-за адсутнасці пісьмовых крыніц звесткі пра найдаўнейшыя перыяды гісторыі Беларусі мы маем толькі з раскопак археалагічных помнікаў — стаянак і селішчаў, гарадзішчаў, могільнікаў. Навукоўцы-археолагі на падставе здабытых з зямлі рэчаў рэканструююць самыя розныя бакі жыцця першабытнага чалавека — яго заняткі, побыт, вераванні і нават часам знешні выгляд.
У развіцці першабытнага грамадства вылучаюцца этапы першабытнага чалавечага статка, або праабшчыны, потым рання-родавай, позняродавай і, нарэшце, познепершабытнай суседскай абшчыны. За час існавання абшчыны чалавецтва перайшло ад мацярынска-родавых адносін да патрыярхату.
Да канца 80-ых гадоў урад прыняў шэраг законаў і ўказаў, якія вызначалі ўмовы землекарыстання і пераходу на выкуп іншых, адносна нешматлікіх катэгорый сельскага насельніцтва (старавераў, чыншавікоў, «вольных людзей», панцырных баяр, «праваслаўных арандатараў», аднадворцаў). Захоўваючы істотныя феадальныя перажыткі, гэтыя законы ўсё ж садзейнічалі развіццю капіталістычнага ладу ў беларускай вёсцы, зліццю названых разрадаў сельскага насельніцтва з асноўнай масай сялянства.
У выніку праведзеных царскім урадам аграрных рэформ на Беларусі памешчыкі-дваране захавалі ў сваёй уласнасці больш чым палову зямлі.
Пасля адмены
прыгоннага права былі праведзены рэформы
дзяржаўнага ладу, ваеннай справы,
органаў суда і пракуратуры, сістэмы
гарадскога самакіравання, народнай асветы,
цэнзуры і інш. Уступкі самадзяржаўя
патрабаванням буржуазнага
Адной з першых, у 1862 г., пачалася ваенная рэформа. Былі ўтвораны 15 ваенных акруг, скарочаны тэрміны службы да 7—8 гадоў, што адкрыла магчымасць амаладжэння арміі і стварэння рэзерваў для мабілізацыі з ліку звольненых у запас Але адзін з галоўных недахопаў старой арміі — яе саслоўны характар — захоўваўся яшчэ больш за 10 гадоў.
У 1864 г. пачаліся земская, судовая і школьная рэформы. Выбарныя земскія ўстановы ствараліся ў паветах і губернях для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва і іншымі сферамі грамадска-культурнага жыцця. Выбары ў земскія ўстановы праводзіліся на аснове маёмаснага цэнзу па трох курыях — памешчыцкай, гарадской і сялянскай. Выбарчы закон забяспечваў перавагу ў земствах прадстаўнікам памеснага дваранства. Земствы не мелі органаў выканаўчай улады і свае пастановы вымушаны былі ажыццяўляць праз урадавых чыноўнікаў. Аб'яднанне земстваў ва ўсерасійскім маштабе не дазвалялася. З'яўляючыся адзінымі ў самадзяржаўнай Расіі выбарнымі ўстановамі, земствы сталі своеасаблівымі цэнтрамі згуртавання прагрэсіўных, апазіцыйных царызму, грамадскіх сіл буржуазна-ліберальнага і ліберальна-народніцкага накірункаў. Дзейнасць земстваў мела пэўны станоўчы ўплыў на развіццё мясцовай гаспадаркі, шляхоў зносін, асветы, аховы здароўя, навуковых даследаванняў краязнаўчага характару і інш.
На Беларусі,
у Літве і Правабярэжнай
Са значным спазненнем і істотнымі адступленнямі ад прынцыпаў статуту 1864 г. была праведзена на Беларусі і судовая рэформа. Новы статут прадугледжваў бессаслоўнасць, публічнасць і незалежнасць суда ад урада. Ніжэйшымі судовымі інстанцыямі з'яўляліся міравыя суды і павятовыя з'езды міравых суддзяў, затым ішлі акруговыя суды (у губернях) і судовыя палаты (для некалькіх губерняў), якія непасрэдна падпарадкоўваліся Міністэрству юстыцыі. Для разгляду крымінальных спраў ствараўся інстытут прысяжных засядацеляў, прысуд якіх быў канчатковым. У судовым працэсе прадугледжваўся ўдзел прысяжных павераных (адвакатаў). Міравыя суддзі выбіраліся земствамі і гарадскімі думамі (у гарадах). Аднак для сялян, па дробных грамадзянскіх і крымінальных справах (да 100 руб.), захоўваўся саслоўны валасны суд, уведзены, як адзначана вышэй, рэформай 1861 г. У сваёй дзейнасці ён кіраваўся не законам, а нормамі звычаёвага права, дапускаючы вельмі часта судовыя хібы. Істотнымі адступленнямі ад норм буржуазнага права з'явіліся таксама падпарадкаванне суддзяў уладзе губернатараў (1866 г.), перадача спраў аб дзяржаўных (палітычных) злачынствах з суда прысяжных у судовыя палаты і ваенныя суды (1878 г.), ды і іншыя меры, прынятыя пад націскам рэакцыі.
На Беларусі
і ў Літве, з-за палітычных прычын,
судовая рэформа пачалася толькі
ў 1872 г., калі былі ўведзены міравыя
суды. У сувязі з адсутнасцю земстваў
міравыя суддзі ў беларуска-літоўскіх
губернях не выбіраліся, а назначаліся
міністрам юстыцыі з ліку памешчыкаў,
якія заслугоўвалі поўны давер. Акруговыя
суды і адпаведная пракуратура з
інстытутамі прысяжных
У выніку цэнзурнай рэформы 865 г. некалькі пашырыліся магчымасці друку. Была адменена папярэдняя цэнзура для арыгінальных твораў памерам не менш як 10 друкаваных аркушаў, а для перакладаў — 20 друкаваных аркушаў. Выданні меншых памераў, як больш даступныя для шырокай грамадскасці, павінны былі праходзіць праз папярэднюю цэнзуру. Не пазбаўляліся ад апошняй і органы перыядычнага друку ў правінцыі, у тым ліку на Беларусі. Сталічныя газеты і часопісы пры ўнясенні вялікіх грашовых закладаў маглі дамагчыся вызвалення ад папярэдняй цэнзуры. У такім выпадку іх рэдактары і выдаўцы за парушэнні закона аб друку прыцягваліся да судовай адказнасці. Аднак пры гэтым царская адміністрацыя пакінула за сабою права накладаць на газеты і часопісы розныя спагнанні, прыпыняць на пэўны час, а таксама забараняць выданне назаўсёды, калі яго накірунак істотна разыходзіўся з курсам афіцыйнай палітыкі.
Буржуазны накірунак рэформаў 60—70-ых гадоў на Беларусі быў болып абмежаваны, чым у Цэнтральнай Расіі, бо сутнасць палітыкі царызму ў заходніх губернях вызначалі вялікадзяржаўныя, каланізатарскія задачы. 3 мэтай русіфікацыі краю тут быў фактычна ўстаноўлены рэжым выключных законаў.
33.Паўстанне
ў Польшчы і Беларусі ў 1863-
Пачатак 1863 г. азнаменаваўся новым пад'ёмам сялянскага руху ў Беларусі, які быў выкліканы надзеямі былых памешчыцкіх сялян атрымаць "настояіцую волю" ў сувязі з пераводам іх у становішча часоваабавязаных. Гэта супала па часе з нацыянальна-вызваленчым паўстаннем, якое ў 1863 г. ахапіла ўсю Полынчу.
Напярэдадні паўстання тут аформілася два крылы, за якімі замацаваліся назвы "белыя' і "чырвоныя". "Белыя" (партыя землеўладальніцкай шляхты і буржуазіі) хацелі дабіцца аднаўлення Полыпчы ў межах 1772 г., гэта значыць з уключэннем у яе склад Літвы, Беларусі і Правабярэжнай Украіны, выкарыстоўваючы націск захаднееўрапейскіх дзяржаў на Пецярбург. "Чырвоныя" ўяўлялі сабой разнастайны ў сацыяльных і палітычных адносінах блок, у які ўваходзілі дробная і беззямельная шляхта, інтэлігенцыя, гарадскія нізы, студэнцтва і часткова сялянства. Барацьбу за незалежнасць яны звязвалі з вырашэннем аграрнага пытання. Аднак па метадзе іх вырашэння "чырвоныя" дзяліліся на "правых" — памяркоўньгх і "левьгх"— прадстаўнікоў рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў. "Правьгя" ў рашэнні сваёй палітычнай праграмы адводзілі вядучую ролю шляхце. Асцерагаючыся сялянскага паўстання, яны выступалі за надзяленне сялян зямлёй за кошт канфіскацыі яе часткі ў памешчыкаў з адпаведнай грашовай кампенсацыяй .
"Левыя",
прызнаючы права на
Падобныя палітычныя плыні існавалі ў Беларусі і Літве. Так, у Вільні летам 1862 г. з мэтай падрыхтоўкі паўстання ўтварыўся Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), які фармальна быў падначалены ЦНК. У ЛПК уваходзілі прадстаўнікі як "чырвоных", так і "белых". Сярод іх былі Л.Звяждоўскі, Я.Козел, Б.Длускі, З.Чаховіч, Э.Вярыга і К.Каліноўскі. Па ініцыятыве ЛПК збіраліся сродкі на паўстанне і былі створаны мясцовыя рэвалюцыйныя арганізацыі: гродзенская(кіраўнік К.Каліноўскі), мінская (А.Трусаў), навагрудская (У.Борзабагаты) і інш.
"Левую"
частку паўстанцаў у Беларусі
ўзначальваў Кастусь Каліноўскі
(1838 — 1864). Ён быў вьгхадцам
з сям'і збяднелага шляхціца
Гродзенскай губерні, скончыў
Пецярбургскі універсітэт, з'
У ходзе паўстання, якое пачалося ў Варшаве ў ноч на 23 студзеня, ЛПК прыняў праграму, якую раней абвясціў ЦНК. Гэта праграма прадугледжвала раўнапраўе грамадзян незалежна ад саслоў'я, нацыянальнасці і веравызнання.перадавала ў поўную ўласнасць сялян надзелы, якія знаходзіліся ў іх карыстанні, адмяняла іх феадальныя павіннасці. Разам з тым яна захавала памешчыцкае землеўладанне і выкуп зямлі, якая пераходзіла сялянам. Беззямельныя сяляне, удзельнікі паўстання, павінны былі атрымаць па 3 моргі зямлі. Па сваім сацыяльна-эканамічным характары гэта была буржуазная праграма, якая адказвала інтарэсам "чырвоных".
1 лютага 1863 г.
ЛПК, які ўзначальваў К.
Баючыся актывізацыі дзеянняў паўстанцаў і ўплыву на сялян К.Каліноўскага, "белыя" захапілі кіраўніцтва паўстаннем ў свае рукі. У сакавіку 1863 г. па ўказанні ЦНК быў створаны "Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы" узамен распушчанага ЛПК. У склад мясцовых рэвалюцыйных арганізацый былі ўведзены прыхільнікі "белых". Каб не ўносіць раскол у рады паўстанцаў, К.Каліноўскі вымушаны быў падпарадкавацца. У маі паўстанне ў Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях было падаўлена. Цэнтрам паўстанцкага руху на Беларусі становіцца Гродзенская губерня, куды ў красавіку 1863 г. у якасці ваяводскага камісара прыязджае К.Каліноўскі.
У Беларусь і Літву царскім урадам былі кінуты буйныя сілы для падаўлення паўстання. У маі 1863 г. генерал-губернатарам з неабмежаванымі паўнамоцтвамі быў назначаны М.М.Мураўёў, які атрымаў ад сучаснікаў прозвішча "вешацель" за бязлітасную расправу з удзельнікамі руху. Тады ж для заспакаення сялян Беларусі і Літвы ўказамі Аляксандра II ад 1 сакавіка да 2 лістапада 1863 г. былі адменены часоваабавязаныя адносіны, уведзены абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў, прадугледжана неадкладнае вяртанне сялянскіх адрэзкаў, а таксама змяншэнне выкупных плацяжоў на 20 %. У кастрычніку 1863 г. М.М.Мураўёў падпісаў загад аб надзяленні сялян, якія былі абеззямелены ў 1846 — 1856 гг., 3 дзесяцінамі зямлі, гаспадарам, якіх памешчыкі пазбавілі зямлі пасля 1857 г., надзелы вярталіся цалкам. М.Мураўёў абавязаў таксама сельскія таварыствы наглядаць за мясцовай шляхтай, арганізаваў сялянскія каравулы, якія павінны былі весці барацьбу з паўстанцамі, разгарнуў шырокую антыпаўстанцкую і антыпольскую агітацыю.
Гэтыя меры, а таксама нерашучая аграрная палітыка ЦНК у значнай ступені скарацілі геаграфію сялянскага руху. Асноўная маса сялян Беларусі не прымала ўдзелу ў паўстанні (сярод, паўстанцаў сяляне складалі не болыы 18 %). Такім чынам тактыка "левых", якія разлічвалі на пашырэнне сялянскага руху, не спраўдзілася. Акрамя таго, кіраўнікі літоўска-беларускага "Аддзела", асцерагаючыся рэпрэсій, пакідалі свае пасады. Панічны настрой сярод "белых" у Вільні быў абумоўлены і стратай імі веры ў дапамогу з боку Англіі і Францыі, урады якіх, нягледзячы на адкрытае спачуванне заходнееўрапейскай дэмакратыі, нічога не зрабілі для падтрымкі паўстання.
У чэрвені 1863 г. пасля арышту А.Аскеркі, Ф.Далеўскага —членаў "Аддзела" ў яго склад былі ўведзены К.Каліноўскі і І.Малахоўскі. Кіраўніцтва паўстаннем зноў перайшло ў рукі "чырвоных". Прыхільнікамі Каліноўскага быў створаны падпольны ўрад "Літоўска-Беларускі чырвоны жонд". Новае кіраўніцтва рабіла перамены ў мясцовых арганізацыях, выкрывала паклёп урада на паўстанне як на справу памешчыкаў вярнуць прыгоннае права, імкнулася аднавіць страчаньга сувязі з рэвалюцыйнай арганізацыяй "Зямля і воля". Аднак ажывіць паўстанне ўжо не ўдалося. Мясцовае дваранства канчаткова адышло ад руху, прыняўшы ўдзел у кампаніі "вернападданніцкіх адрасоў" імператару Аляксандру II. 28 жніўня 1863 г. Полыжі нацьганальны ўрад аддаў загад аб спынені ваенных дзеянняў. Узброеная барацьба ў Беларусі спынілася восенню 1863 г., а летам 1864 г. была ліквідавана апошняя рэвалюцыйная арганізацыя ў Навагрудкім павеце. Паўстанне было падаўлена. У студзені 1864 г. К.Каліноўскі бьгў арыштаваны. Знаходзячыся ў турме, мужны рэвалюцыянер звярнуўся да народа з "Лістом з-пад вісельні", у якім заклікаў працягваць барацьбу. 22 сакавіка 1864 г. К.Каліноўскі быў павешаны ў Вільні.