Шпаргалки по "Истории Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Мая 2013 в 01:40, шпаргалка

Краткое описание

1 .Першабытнае грамадства, яго асноўныя рысы і перыядызацыя.
3-за адсутнасці пісьмовых крыніц звесткі пра найдаўнейшыя перыяды гісторыі Беларусі мы маем толькі з раскопак археалагічных помнікаў — стаянак і селішчаў, гарадзішчаў, могільнікаў. Навукоўцы-археолагі на падставе здабытых з зямлі рэчаў рэканструююць самыя розныя бакі жыцця першабытнага чалавека — яго заняткі, побыт, вераванні і нават часам знешні выгляд.
У развіцці першабытнага грамадства вылучаюцца этапы першабытнага чалавечага статка, або праабшчыны, потым рання-родавай, позняродавай і, нарэшце, познепершабытнай суседскай абшчыны. За час існавання абшчыны чалавецтва перайшло ад мацярынска-родавых адносін да патрыярхату.

Прикрепленные файлы: 1 файл

шпоры ИСТОРИЯ.docx

— 443.27 Кб (Скачать документ)

Удзельнікі  паўстання падвергліся бязлітасным  рэпрэсіям, былі разбураны іх сядзібы, маёмасць канфіскавана. Маёнткі памешчыкаў, удзельнікаў паўстання, забіраліся ў казну і на льготных умовах прадаваліся  выхадцам з цэнтральных губерняў. Землеўладальнікам "польскага паходжання" забаранялася купляць на Беларусі зямлю, сялянамкаталікам норма зямлі на гаспадарку абмяжоўвалася 60 дзесяцінамі. За ўдзел у паўстанні каталіцкіх святароў касцёлы зачыняліся або  пераўтвараліся ў праваслаўныя цэрквы. За падтрымку паўстання студэнтамі ўлады закрылі Горы-Горацкі земляробчы інстытут, скарацілі колькасць сярэдніх навучальных устаноў. Настаўнікі і  іншыя катэгорыі мясцовай інтэлігенцыі (медыцынскія работнікі, землямеры) былі пераведзены на службу ў цэнтральныя  губерні і заменены новымі, якім урад давяраў рэалізацыю сваёй палітыкі. Мэтай яе стала русіфікацыя края. У навучальных і грамадскіх установах  была ўведзена руская мова як абавязковая, забаронена выкладанне польскай мовы, зачынены польскія бібліятэкі. У Беларусі і Літве 128 паўстанцаў былі пакараны смерцю, больш за 850 чалавек сасланы на катаргу, каля 12,5 тыс. чалавек выселены, у тым ліку 500 — на пасяленне ў Сібір. Паўстанне 1863 г. было накіравана супраць самадзяржаўя, рэшткаў прыгоннага права, супраць нацыянальнага прыгнёту і саслоўнай няроўнасці. Яно прымусіла царскі ўрад пайсці на болын выгадныя ўмовы правядзення сялянскай рэформы ў Беларусі і Літве. Йаўстанне аказала вялікі ўплыў на ажыўленне рэвалюцыйнага руху ў Расіі і Заходняй Еўропе, садзейнічала абуджэнню беларускага нацыянальнага руху. Разам з тым паўстанне мела і адмоўныя вынікі. Яно змяніла і надоўга затрымала ў Беларусі правядзенне прагрэсіўньгх буржуазных рэформаў 60—70-х гг. Так, земская рэформа не праводзілася ўвогуле, судовая, цэнзурная і гарадская былі праведзены са значным спазненнем і істотнымі адступленнямі ад агульнарасійскіх прынцыпаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

34.Навукова-тэхнічны  прагрэс і яго ўплыў на сацыяльна-эканамічнае  развіццё Беларусі ў другой  палове XIX ст.

У 60 — 90-я  гг. XIX ст. прамысловасць Беларусі захавала сваю спецыялізацыю па перапрацоўцы пераважна мясцовай мінеральнай, лясной і сельскагаспадарчай сыравіны. На працягу першых двух дзесяцігоддзяў пасля рэформы 1861 г. прамысловы рост быў павольны. Па-ранейшаму па ўсіх паказчыках пераважала дробная вытворчасць і мануфактура. У 1873 — 1875 гг. Беларусь была ахоплена прамысловым крызісам, які выявіў нізкую пакупную здольнасць селяніна — галоўнага спажыўца тавараў. Пад цяжарам высокіх выкупаў адпаведна з умовамі адмены прыгоннага права ён вымушаны быў сам вырабляць палотны, сукны, абутак, галаўныя ўборы і г.д. Крызіс закрануў пераважна дрэваапрацоўчыя і харчасмакавыя дробныя і мануфактурныя прадпрыемствы. Крызіс 1881 — 1882 гг., які зноў ахапіў харчасмакавую, дрэваапрацоўчую, сілікатную, гарбарную і тэкстыльную прамысловасць, перш за ўсё ўдарыў па дробнай вытворчасці, затармазіўразвіццёмануфактур. У 80—90-я гг. значна паскорыўся працэс развіцця фабрычна-заводскай прамысловасці Беларусі, аднак разам з фабрыкамі і заводамі працяг вала расці дробная і мануфактурная вытворчасць.

У 1860 г. на Беларусі налічвалася 20 тыс. рамесніцкіх майстэрняў, 7,8 тыс. немеханізаваныхдробнакапіталістычных прадпрыемстваў (з колькасцю рабочых  да 16 чалавек), 140 мануфактур і 76 фабрык і заводаў. Болыная частка рамесніцкай  вытворчасці Беларусі была сканцэнтравана ў гарадах і мястэчках. За чатыры паслярэформенныя дзесяцігоддзі адбылося павелічэнне яе вытворчасці, што  было абумоўлена перш за ўсё попытам  сялянства, местачковага і гарадскога насельніцтва на прадметы штодзённага  ўжытку і паслугі, якімі не магла  забяспечыць фабрыка.

Рамяство, такім  чынам, ва ўмовах развіцця грашовых адносін  перарастала ў дробную вытворчасць  у форме простай кааперацыі. Да дробнакапіталістычных прадпрыемстваў прынята адносіць тыя, дзе працавала 5 — 15 рабочых без паравога рухавіка, вадзяныя і ветраныя млыны, пільні і  алейні (да 10 рабочых), вінакурні і  піваварні з вытворчасцю да 25 тыс. вёдраў адпаведнага напітку  ў год, а таксама другія прадпрыемствы, на якіх выраблялася прадукцыі менш чым на 1 тыс. руб. у год. У 1860 г. дробнакапіталістычная  прамысловасць складала 9 % ад агульнай колькасці прадпрыемстваў і 62 % вырабленай прадукцыі, і да 1888 г. на яе прадпрыемствах выпрацоўвалася больш паловы прамысловых  вырабаў Беларусі. Аднак у сувязі з інтэнсіўным павелічэннем мануфактурна-фабрычнай  вытворчасці ўдзельная вага дробнакапіталістычнай  паменшылася да 28,2 % у канцы XIX ст., хаця доля апошняй у той жа час па колькасці прадпрыемстваў павялічылася на 7 %.

Машынная  вытворчасць у другой палове XIX ст. развівалася найбольш інтэнсіўна. Колькасць фабрык і заводаў павялічылася ў Беларусі з 1860 г. у 15 разоў і склала на канец XIX ст. 1137. Аб'ём вытворчасці на іх узрос у 37 разоў, колькасць рабочых — у 9. Пачалі дзейнічаць новыя фабрыкі: запалкавыя ў Барысаве (1881 г.) і Пінску (1882 г.), тытунёвая ў Гродне (1862 г.), папяровая ў Добрушы (1871 г.) і інш. Пад канец XIX ст. адчувальным становіцца ўплыў замежнага, асабліва нямецкага капіталу, на эканоміку Гродзенскай губерні.

Шырокае чыгуначнае і прамысловае будаўніцтва спрыяла  паскоранаму развіццю галін па вырабе сродкаў вытворчасці. Пры росце  прадукцыі ўсёй прамысловасці Беларусі ў 6,8 раза ў цяжкай прамысловасці  аб'ём вытворчасці павялічыўся ў 12 разоў. У канцы XIX ст. сродкі вытворчасці складалі 32 % усёй прамысловай прадукцыі Беларусі (для параўнання: па Расійскай імперыі наогул каля 40 %). Найбольш буйныя фабрыкі і заводы знаходзіліся ў гарадах. Аднак 2/3 фабрык і заводаў Беларусі і амаль палова занятых на іх рабочых былі сканцэнтраваны ў вёсцы. Гэта ў значнай ступені было абумоўлена спецыялізацыяй беларускай прамысловасці на апрацоўцы мясцовай сельскагаспадарчай, лясной і мінеральнай сыравіны.

Гарадское насельніцтва Беларусі за другую палову XIX ст. павялічылася ў 2,2 раза. Яго рост перавышаў тэмпы росту насельніцтва наогул. Каля 500 тыс. чалавек жыло ў канцы XIX ст. у мястэчках Беларусі. Большая частка іх насельніцтва, як і ў гарадах, займалася гандлёва-прамысловай дзейнасцю.

Росту гарадоў, развіццю прамысловасці, пашырэнню  гандлёвых сувязяў спрыяла ўдасканаленне  транспартнай сістэмы. У пачатку  XIX ст. з разліку на 100 кв. вёрст Беларусь мела шашэйных дарог у 2 разы, а рачных — у 3 разы больш, чым у сярэднім у Еўрапейскай Расіі. У рачным суднаходстве ў гэты час значна ўзрасла роля параходаў. Аднак вялікі ўплыў на гаспадарчае жыццё Беларусі аказала чыгуначнае будаўніцтва. У 1862 г. праз тэрыторыю Беларусі прайшла Пецярбургска-Варшаўская дарога, у 1866 г. — Рыга-Арлоўская чыгунка, у 70-я гг. — Маскоўска-Брэсцкая і Лібава-Роменская магістралі. У 80-я гг. пачалі дзейнічаць Палескія чыгункі, з 1902 г. — Пецярбургска-Адэская магістраль. У выніку Беларусь атрымала болып цесную сувязь паміж рознымі ўласнымі рэгіёнамі, а таксама з важнейшымі індустрыяльнымі раёнамі Расійскай імперыі. 3 1874 г. на Беларусі пачалі дзейнічаць водаправод (у Мінску), з 1889 г. — электраасвятленне (пры Добрушскай папяровай фабрыцы), з 1898 г. — трамвай (у Віцебску). Апошні тут быў пушчаны раней, чым у Маскве і Пецярбургу. Ужо ў 1860 г. уздоўж шашэйных і чыгуначных дарог працягнуліся тэлеграфныя правады, якія злучылі многія населеныя пункты.

Да пачатку  XX ст. завяршаецца фарміраванне ўнутранага рынку Беларусі, якому паспрыяла ўдасканаленне і развіцдё сеткі шляхоў зносін. Беларусь была ўключана ў агульна'расійскую сістэму эканамічных сувязяў. Мясцовыя гарады і прадпрымальнікі пашырылі гандлёвыя зносіны з Масквой, Пецярбургам, Прыбалтыкай, Украінай і г.д. Праз Беларусь ажыццяўляліся гандлёвыя і іншыя эканамічныя сувязі Расійскай дзяржавы з заходнімі краінамі. У мясцовым гандлі паступова страчваюць сваю ролю кірмашы, затое актывізуюць дзейнасць крамы і гандлёвыя лаўкі. У канцы XIX ст. на магазінна-лавачны гандаль прыходзілася 95 % усяго ўнутранага абароту гарадоў. Аднак болынасць купцоў на Беларусі мела нязначныя капіталы. Павелічэнню таварнага абароту і развіццю гандлю садзейнічала дзейнасць розных гандлёвых аб'яднанняў, крэдытных устаноў, банкаў і ашчадных кас. У 80-я гг. XIX ст. на Беларусі ўжо працавалі аддзяленні Дзяржаўнага, Сялянскага, Дваранскага банкаў, Мінскі камерцыйны, Віцебскі губернскі банкі і інш.

Развіццё  прамысловасці і гандлю спрыяла  фарміраванню значнага слоя прадпрымальнікаў. Буржуазія пашыралася за кошт прадстаўнікоў  розных саслоўяў, найперш дваранства і купецтва, а таксама мяшчан, саслоўя пачэсных грамадзян, сялян і інш. Асноўная маса мануфактур і фабрык да канца XIX ст. належала дваранам. Гэта былі пераважна прадпрыемствы па прамысловай перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі з памешчыцкіх маёнткаў. Уладальнікамі дробных прадпрыемстваў у гарадах і мястэчках Беларусі з'яўляліся звычайна мяшчане, у большасці сваёй прадстаўнікі яўрэйскай нацыянальнасці. 3 цягам часу паступова змяншалася доля дваран сярод уладальнікаў буйных і сярэдніх прадпрыемстваў. У паслярэформенныя дзесяцігоддзі значна пашырылася гандлёвае прадпрымальніцтва. Да канца XIX ст. заканадаўча яно спалучалася з прыналежнасцю да купецкага саслоўя. Перапіс насельніцтва 1897 г. зафіксаваў на тэрыторыі Беларусі звыш 18 тыс. прадстаўнікоў купецтва. Па памерах капіталаў гандлёвая буржуазія ў Беларусі пераважала над прамысловай.

У 60 — 70-я  гг. XIX ст. павелічэнне колькасці пралетарыяту ў Беларусі адбывалася адносна невысокімі тэмпамі. У далейшым, асабліва ў 90-я гг., рост колькасці рабочых паскорыўся. На чыгунках колькасць рабочых дасягала 25 тыс. чалавек. Разам з іншымі сферамі народнай гаспадаркі агульная колькасць пастаянных наёмных работнікаў дасягала ў той час 460 тыс. чалавек. Найбольш масавай сацыяльнай базай папаўнення прадстаўнікоў пралетарыяту было збяднелае сялянства, але з-за існаваўшай у той час рысы аседласці яўрэяў і адносна невялікіх магчымасцяў гарадской прамысловасці яно не магло знайсці працу на прадпрыемствах гарадоў і мястэчак Беларусі, а шукала найму на работу ў сельскай і лясной гаспадарцы, а таксама на транспарце і прамысловых прадпрыемствах, размешчаных у вёсках. Гарадскі пралетарыят на Беларусі найперш папаўняўся за кошт збяднелых мяшчан, рамеснікаў, гандляроў.

Тмаогул для  другой паловы XIX ст. характэрна паступовае разлажэнне класаў-саслоўяў папярэдняй эпохі і станаўленне як адметных сацыяльных сіл пралетарыяту і буржуазіі, сацыяльна-класавай структуры буржуазнага грамадства. У аснове гэтых пераўтварэнняў ляжалі працэсы, якія адбываліся ў той час у эканоміцы Беларусі.

 

 

35.Грамадска-палітычны  рух у Беларусі ў другой  палове XIX ст.

Сялянская рэформа 1861 г. знішчыла многавяковы знешнеэканамічны прымус сялян, ліквідавала прыгонніцкае самавольства, стварыўшы тым самым  перадумовы для арганізацыі працы  на новых, капіталістычных асновах. Аднак умовы, на якіх адбывалася адмена прыгоннага права, вызначылі асаблівасці  аграрнай эвалюцыі Беларусі ў парэформенны час, якія выяўляліся перш за ўсё ў  сялянскім малазямеллі.

Акрамя таго, за памешчыкамі па рэформе заставаліся  і так званыя сервітутныя землі (лясы, сенажаці, выганы), без якіх сялянская  гаспадарка не магла абысціся. Вось чаму, выкарыстоўваючы патрэбнасць  сялян у зямлі, памешчыкі закабалялі іх арэндай, якую сяляне вымушаны былі браць за празмерна высокую грашовую плату і за "адработкі", якія па сутнасці былі абноўленай формай старой паншчыны.

Наяўнасць кругавой парукі і абшчыны (Віцебская і  Магілёўская губерні) стрымлівалі  гаспадарчую самастойнасць, свабоду  перамяшчэння, права ўласнасці сялян. I пасля рэформы сяляне па-ранейшаму заставаліся нераўнапраўным, ніжэйшым саслоўем. У адрозненне ад дваранства, духавенства і купецгва сяляне павінны былі плаціць дзяржаве падушную подаць, пазямельны падатак, выкупныя плацяжы, выконваць падворную, дарожную, паліцэйскую павіннасці, маглі быць падвергнуты цялесным пакаранням.

Разбурэнне  і збядненне большай часткі сялянства, яго абеззямельванне, захаванне  буйнога памешчыцкага землеўладання  абумовілі развіццё сялянскага руху ў Беларусі ў парэформенны час. Асноўнымі  патрабаваннямі сялян былі: вяртанне зямель, адрэзаных памешчыкамі ў  час рэформы, памяншэнне налогаў  і павіннасцяў, пазбаўленне ад паліцэйскай  апекі і саслоўнай нераўнапраўнасці.

Дынаміка  сялянскіх выступленняў была неаднолькавай. Калі ў першыя гады пасля падаўлення паўстання 1863 г. адбываўся спад сялянскіх выступленняў, то ў 70-я гг. цаглядаўся іх значны пад'ём. Асаблівую вастрыню і размах сялянскі рух набывае ў сярэдзіне 80 — 90-х гг., калі поруч з традыцыйнымі канфліктамі сялян з памешчыкамі з'яўляюцца новыя — паміж сялянскай буржуазіяй і беднатой. Своеасаблівай формай барацьбы тых гадоў з'явіўся масавы рух сялян, асабліва Магілёўскай, Віцебскай і асобных паветаў Мінскай губерняў за перасяленне на свабодныя землі — у Сібір і паўднёва-расійскія губерні. Паступова элементы арганізаванасці і свядомасці пранікаюць у сялянскае асяроддзе. 40 гадоў жыцця без прыгнёту прыгонніцтва адбіліся на свядомасці селяніна, сцвярдзілі ў ім пачатак грамадзянскасці.

Стандартным адказам мясцовай адміністрацыі  на сялянскія хваляванні было прыцягненне  вайсковых каманд.

Нявырашанасць аграрнага пытання выклікала  ў парэформеннай Расіі і шырокі рух разначыннай інтэлігенцыі, які  атрымаў назву народніцтва. Ідэалогія  народніцтва шукала шляхі сацыяльнай перабудовы Расіі, зыходзячы з асаблівасцяў яе развіцця. Вера ў магчымасць непасрэднага пераходу, мінуючы капіталізм, ,па сацыялістычнага ладу праз сялянскую абшчыну састаўляла галоўны змест тэорыі рускага ўтапічнага сацыялізму наогул і народніцтва ў прыватнасці. Роданачальнікамі гэтай тэорыі былі АЛ.Герцэн і М.Г.Чарнышэўскі. Спрадвечна ў народніцтве прысутнічалі дзве тэндэнцыі: рэвалюцыйная і рэфарматарская. Радыкальна настроеная інтэлігенцыя ўспрымала ідэі сялянскага сацыялізму як заклік да непасрэднага рэвалюцыйнага руху, а больш памяркоўная яе частка — як праграму паступовага прасоўвання наперад праз рэформы. Найвышэйшага пад'ёму рэвалюцыйнае народніцтва дасягнула ў 70-я — пачатку 80-х гг. і праявілася тэарэтычна і практычна ў трох праграмах: прапагандысцкай (П.Л.Лаўроў), бунтарскай (М.А.Бакунін), змоўніцкай (Л.Н.Ткачоў). Народніцтва як ідэалогія і грамадскі рух знайшло сваё распаўсюджванне і ў Беларус,і сярод перадавой беларускай моладзі.

Народнікі Беларусі былі ідэйна і арганізацыйна звязаны з рускім народніцтвам. Ідэі Герцэна і Чарнышэўскага былі знаёмы К.Каліноўскаму, В.Урублеўскаму, З.Серакоўскаму і іншым будучым кіраўнікам і ўдзельнікам паўстання 1863 — 1864 гг.

У 1874 — 1884 гг. зямляцтвы і нелегальныя групы  беларускіх студэнтаў існавалі ў  многіх вышэйшых навучальных установах  Расіі. Члены гэтых арганізацый  нярэдка былі кіраўнікамі народніцкіх  гурткоў у Мінску, Магілёве, Віцебску, Пінску, Гродне, Слуцку і іншых гарадах  Беларусі. Як правіла, пераважна гэта былі гурткі навучэнцаў, якія займаліся  самаадукацыяй, вывучалі забароненую  літаратуру і рабілі спробы весці  агітацыю ў сялянскім асяроддзі. Гэтыя няспелыя ў палітычных адносінах  гурткі дзейнічалі цалкам у русле  агульнарасійскіх народніцкіх арганізацый. Нават такія вядомыя дзеячы агульнарасійскага  рэвалюцыйнага руху, выхадцы з  Беларусі, як Г.Ісаеў, А.3ундзілевіч, С.Гаховіч, М.Янчэўскі, І.Гецаў і інш., не маглі  ўбачыць гістарычных, сацыяльна-эканамічных  і нацыянальных асаблівасцяў Беларусі.

Информация о работе Шпаргалки по "Истории Беларуси"