Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Мая 2013 в 01:40, шпаргалка
1 .Першабытнае грамадства, яго асноўныя рысы і перыядызацыя.
3-за адсутнасці пісьмовых крыніц звесткі пра найдаўнейшыя перыяды гісторыі Беларусі мы маем толькі з раскопак археалагічных помнікаў — стаянак і селішчаў, гарадзішчаў, могільнікаў. Навукоўцы-археолагі на падставе здабытых з зямлі рэчаў рэканструююць самыя розныя бакі жыцця першабытнага чалавека — яго заняткі, побыт, вераванні і нават часам знешні выгляд.
У развіцці першабытнага грамадства вылучаюцца этапы першабытнага чалавечага статка, або праабшчыны, потым рання-родавай, позняродавай і, нарэшце, познепершабытнай суседскай абшчыны. За час існавання абшчыны чалавецтва перайшло ад мацярынска-родавых адносін да патрыярхату.
Удзел Расіі
ў вайне адпавядаў інтарэсам
буржуазіі і дваранства. Яны разгарнулі
ў краіне шавіністычную прапаганду.
У першыя дні вайны на Беларусі
прайшлі "патрыятычныя" маніфестацыі,
сходы, малебны, збіраліся грошы
на "абарону айчыны". Асобую "ініцыятыву"
па зборы сродкаў сярод
У пачатку вайны Расія паспяхова пачала ваенныя дзеянні на Заходнім фронце. Па патрабаванні Францыі, якая была пад пагрозай акупацыі нямецкімі войскамі, дзве рускія арміі пачалі наступленне ў Прусіі. Адначасова Расія захапіла Галіцыю. Аднак становішча на Заходнім фронце к восені 1914 г. пагоршылася ў сувязі з тым, што сюды Германія перакінула значныя ваенныя сілы з Францыі. Пруская наступальная аперацыя дзвюх рускіх армій закончылася паражэннем. У 1915 г. Германія пачала актыўнае наступленне з мэтай хуткага разгрому Расіі. Летам рускія войскі былі выціснуты з Галіцыі. Нямецкае камандаванне планавала акружэнне арміі ў Польшчы.
Ваенньга дзеянні на Беларусі пачаліся ў жніўні 1915 г. Да пачатку верасня руская армія пад пагрозай акружэння вымушана была пакінуць значную частку яе тэрыторыі. У сувязі з гэтым стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. 9 верасня нямецкія войскі прарвалі фронт у раёне Свянцян. Руская армія спыніла наступленне немцаў у пачатку кастрычніка 1915 г. Фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск — Паставы — Смаргонь — Баранавічы — Пінск. Безвынікова закончылася спроба рускай арміі ў сакавіку, а таксама ў чэрвені — ліпені 1916 г. прарваць фронт у раёне возера Нарач і Баранавіч. У ходзе баёў на Беларусі руская армія панесла вялікія страты. Толькі ў нарачанскай аперацыі было забіта, паранена і захоплена ў палон звыш 90 тыс. чалавек.
Немцы акупіравалі 1/4 частку Беларусі, дзе жыло да вайны амаль 2 млн чалавек. Захопленая тэрыторыя была ўключана ў склад так званай "зямлі Обер-ост". Насельніцгва цярпела масавыя грабяжы, якія нярэдка заканчваліся падпаламі дамоў, забойствамі людзей. У жыхароў Гродна немцы запатрабавалі 10 тыс. руб. у якасці кантрыбуцыі. Дзейнічала жорсткая сістэма розных падаткаў, прымусовых работ, штрафаў, рэквізіцый. Насельніцтва ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў плаціла падушную подаць. Абсталяванне прамысловых прадпрыемстваў, працаздольнае насельніцтва, сельскагаспадарчыя прадукты, жывёла, лясныя багацці Белавежскай пушчы вывозіліся ў Германію. Нямецкія ўлады планавалі каланізаваць і германізаваць мясцовых жыхароў шляхам перасялення немцаў на захопленыя землі. Пашыралася дзейнасць каталіцкага касцёла, адкрываліся прыватныя нямецкія школы, у астатніх школах уводзілася нямецкая мова.
Цяжкае сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча склалася і на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі. У час наступлення кайзераўскіх войскаў тысячы людзей кінуліся на ўсход. Групы бежанцаў немцы пастаянна абстрэльвалі і бамбілі. Адступаючая руская армія часта прымушала жыхароў пакідаць свае населеныя пункты. Перш за ўсё падлягала ' высяленню мужчынскае насельніцтва ад 15 да 45 гадоў. Шмат бежанцаў, якія не мелі сродкаў, каб рухацца ў глыб краіны, заставаліся ў прыфрантавой паласе. У Мінскай і Віцебскай губернях у канцы 1915 г. іх налічвалася 247 тыс. Дапамога, якая аказвалася бежанцам з боку саюзаў земстваў і гарадоў, Чырвонага крыжа, была недастатковая. Бежанцы гінулі ад холаду, голаду і эпідэмій. Цывільныя і ваенныя ўлады выкарыстоўвалі бежанцаў як танную рабочую сілу.
Насельніцтва прыфрантавой паласы выконвала цяжкія ваенныя павіннасці: рамонт дарог, пабудову мастоў, ахову чыгуначных ліній і інш. У адной Мінскай губерні ў перыяд з чэрвеня 1915 г." па жнівень 1916 г. у капанні акопаў удзельнічала звыш 219 тыс. мужчын і жанчын. Маштабы абарончых работ былі такімі вялікімі, што для іх выканання ваенныя ўлады вырашылі мабілізаваць на Заходні фронт 100 тыс. чалавек з некаторых раёнаў краіны. Так, з Сібіры ў Оршу ў жніўні 1916 г. прыбыла першая партыя кітайцаў.
Вайна нанесла вялікія страты сельскай гаспадарцы Беларусі. Пасяўныя плошчы ў неакупіраваных паветах скараціліся. 3 беларускай вёскі было мабілізавана болын паловы працаздольных мужчын. Шмат часу і сіл у сялян забіралі ваенныя павіннасці. За нявыхад на абарончыя работы селяніну пагражалі штрафы і турэмнае зняволенне. Шматлікія рэквізіцыі хлеба, фуражу, свойскай жывёлы садзейнічалі росту гаспадарак, у якіх не было кароў і коней. У вёсцы хутка ішоў працэс расслаення сялян. У гады вайны спынілася ўтварэнне хутарскіх і адрубных гаспадарак, ішло разарэнне існаваўшых. Толькі Віцебскім аддзяленнем Сялянскага банка ў студзені 1915 г. былі прададзены 333 хутарскія ўчасткі. Істотныя змены адбыліся і ў памешчыцкай гаспадарцы. У ёй востра адчуваўся недахоп рабочай сілы. Таму ваенныя ўлады прымушалі сялян, бежанцаў і салдат працаваць у маёнтках. Увядзенне ў Расіі ў канцы 1914 г. "сухога закону" прывяло да заняпаду вінакурства, а гэта ў сваю чаргу садзейнічала скарачэнню вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, пасеваў бульбы, асабліва ў Мінскан губерні. Ва ўмовах вайны некаторыя памешчыкі аддавалі свае землі ў арэнду, частка з іх разаралася.
У цяжкім становішчы
знаходзілася і прамысловасць Беларусі.^
Скарачэнне сельскагаспадарчай і прамысловай вытворчасці, разруха на транспарце, казнакрадства, спекуляцыя прывялі да вострага недахопу тавараў народнага ўжытку, росту цэн. На пачатак 1917 г. пакупная здольнасць рубля знізілася да 27 кап. Цэны на харчовыя прадукты і адзенне з 1913 па 1917 г. узраслі ў 5—8 разоў. Для пакрыцця расходаў на вайну царскі ўрад толькі за два гады вайны павялічыў прамыя падаткі на 43 %, ускосныя — на 54 %. Асабліва цяжкія ўмовы жыцця склаліся ў гарадах, якія былі перапоўнены вайскоўцамі, бежанцамі і беспрацоўнымі. Не хапала жылля, транспарту, рабочых месцаў, востра адчуваўся харчовы крызіс. Становішча рабочых у гады вайны значна пагоршылася. На прадпрыемствах павялічваўся рабочы дзень, уводзіліся звышурочныя работы, дзейнічала шырокая сістэма штрафаў. Сярэдняя заработная плата рабочых Беларусі была меншай за агульнарасійскую на 47,6 %. Праца на прадпрыемствах, якія выконвалі ваенныя заказы, разглядалася як "спецыфічны від вайсковай службы". Таму ўдзельнікі забастовак накіроўваліся на фронт ў штрафныя роты.
Рабочы рух на Беларусі ў гады вайны не набыў такога размаху, як у прамысловых цэнтрах Расіі. Болын таго, напярэдадні лютаўскай рэвалюцыі ён амалв'спыніўся. Да сакавіка 1917 г. вядомы 34 стачкі, 32 з якіх насілі эканамічны характар/ За гэты перыяд адбыліся 202 сялянскія выступленні. Разам з традыцыйнымі формамі сялянскага руху з'явіліся новыя — адмаўленне ад выканання ваенных павіннасцяў і прымусовых ваенных работ, супраціўленне рэквізіцыям і інш.
Паражэнне рускай арміі, цяжкія ўмовы франтавога жыцця садзейнічалі росту антываенных настрояў сярод салдат. Да сакавіка 1917 г. з Заходняга фронту дэзерціравала 13 648 салдат. За гэты перыяд адбылося звыш 60 салдацкіх хваляванняў. Самым буйным выступленнем салдат на Заходнім фронце і Беларусі з'явілася паўстанне 4 тыс. салдат і матросаў на гомельскім размеркавальным пункце ў кастрычніку 1916 г. Паўстанне было задушана ваеннай сілай.
Ва ўмовах ваеннага становішча на Беларусі левыя партыі не праяўлялі палітычнай актыўнасці. Эсэры засяродзілі ўвагу на рабоце ў крэдытных таварыствах і спажывецкай кааперацыі. Бундаўцы займаліся аказаннем дапамогі бежанцам і беспрацоўным. Балынавікі, якіх была нязначная колькасць, пры магчымасці праводзілі агітацыйна-прапагандысцкую работу сярод насельніцтва і салдат Заходняга фронту. 3 канца 1914 г. пачаў дзейнічаць Палескі камітэт РСДРП, які бьгў разгромлены перад пачаткам вайны. У Мінску летам
1915 г. узнікла
латышская сацыял-
У гады вайны склаліся неспрыяльныя ўмовы для развіцця беларускага нацыянальнага руху. Частка яго ўдзельнікаў вымушана была пакінуць Беларусь. Перасталі друкавацца беларускамоўныя газеты і кнігі. У жніўні 1915 г. спынілася выданне газеты "Наша ніва". 3 1915 г. у Вільні пачаў дзейнічаць Беларускі народны камітэт, які выказваўся за незалежнасць Беларусі і Літвы і адраджэнне Вялікага Княства Літоўскага. Створаная ім для практычнага вырашэння гэтай задачы "Канфедэрацыя Вялікага Княства Літоўскага" па аб'ектыўных і суб'ектыўных прычынах распалася. Пытанне аб незалежнасці беларускага народа дзеячы Беларускага народнага камітэта ўздымалі ў 1916 г. на Стакгольмскай і Лазанскай канферэнцыях народаў Расіі.
Ідэю незалежнасці Беларусі прапагандавала на сваіх старонках і газета "Гоман", якая выходзіла ў Вільні пад рэдакцыяй В.Ластоўскага.
41.Лютаўская (1917г.) рэвалюцыя ў Расіі і Беларусі. Беларускі нацыянальны рух у 1917 годзе.
Цяжар першай
сусветнай вайны, гаспадарчая разруха
выклікалі ўсё большую
Йювах рабочыя і салдаты стварылі свой орган улады — етраградскі савет. Паралельна з дэпутатаў Дзяржаўнай думы вылучаецца Часовы ўрад. Так узнікае двоеўладдзе.
У пачатку сакавіка 1917 г., калі звесткі аб перамозе рэвалюцыі дайшлі да Беларусі, у гарадах і мястэчках прайшлі мітынгі, дэманстрацыі, акцыі непадпарадкавання ўладам. Пачалі стварацца саветы рабочых, салдацкіх дэпутатаў. Так, 4 сакавіка быў абраны Мінскі савет рабочых дэпутатаў, 6 сакавіка на сумесным пасяджэнні выканкама і салдат-дэпутатаў ад воінскіх часцей было вырашана стварыць Мінскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 8 сакавіка быў абраны пастаянны Выканаўчы камітэт савета. Яго ўзначаліў меншавік Б.Позерн. Мінскі савет прыняў пастанову аб абранні салдацкіх фабрычна-заводскіх, сялянскіх камітэтаў, стварэнні прафесійных саюзаў, палітклубаў.
У гэты ж час
дзейнічаў Часовы грамадскі камітэт
парадку, створаны 4 сакавіка па даручэнні
сходу прадстаунікоў Мінскай
гарадской думы, земстваў, гарадскога
саюза, ваенна-прамысловага камітэта,
многіх палітычных партый, духавенства,
рабочых. 6 сакавіка Часовы ўрад назначыў
губернскіх і павятовых камісараў,
да якіх пераходзіла мясцовая ўлада.
Быў выпрацаваны парадак
Значны ўплыў
на палітычнае жыцдё мела войска. Пры
захаванні падпарадкаванасці
У сакавіку-красавіку
1917 г. пашыраецца сялянскі рух. 20—23 красавіка
ў Мінску адбыўся з'езд сялянскіх
дэпутатаў Мінскай і
Лютаўская рэвалюцыя абудзіла палітычную актыўнасць шырокіх мас насельніцтва, і гэтую актыўнасць выкарысталі палітычныя партыі для пашырэння свайго ўплыву ў грамадстве. Найбольш моцныя пазіцыі мелі бундаўцы, эсэры і меншавікі. Актыўна дзейнічалі бальшавіцкія арганізацыі. Ідэі нацыянальна-вызваленчага адраджэння вызвалі да жыцця дзесяткі партый і груповак. Памешчыцка-клерыкальныя арганізацыі (Саюз беларускай дэмакратыі, Саюз беларускага народа, Саюз ксяндзоўбеларусаў, Беларускі саюз зямельных уласнікаў і інш.) зрабілі крок у бок ліберальнай буржуазіі. Яны арыентаваліся на партыю кадэтаў і бачылі Беларусь у складзе Расійскай дзяржавы з правамі абласнога самакіравання ў пытаннях гаспадарчага і культурнага жыцця.
Блізкай да гэтай групоўкі была Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС). Праграмныя дакументы БПНС зафіксавалі патрабаванні захавання прыватнай уласнасці, аўтаноміі Беларусі з заканадаўчым органам (краёвай радай) у складзе федэратыўнай Расійскай рэспублікі. Партыя выступала за адраджэнне беларускай культуры, увядзенне культурна-нацыянальнай аўтаноміі для нацыянальных меншасцяў.