Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Мая 2013 в 01:40, шпаргалка
1 .Першабытнае грамадства, яго асноўныя рысы і перыядызацыя.
3-за адсутнасці пісьмовых крыніц звесткі пра найдаўнейшыя перыяды гісторыі Беларусі мы маем толькі з раскопак археалагічных помнікаў — стаянак і селішчаў, гарадзішчаў, могільнікаў. Навукоўцы-археолагі на падставе здабытых з зямлі рэчаў рэканструююць самыя розныя бакі жыцця першабытнага чалавека — яго заняткі, побыт, вераванні і нават часам знешні выгляд.
У развіцці першабытнага грамадства вылучаюцца этапы першабытнага чалавечага статка, або праабшчыны, потым рання-родавай, позняродавай і, нарэшце, познепершабытнай суседскай абшчыны. За час існавання абшчыны чалавецтва перайшло ад мацярынска-родавых адносін да патрыярхату.
У гэты ж час шэраг кіруючых асоб (А.Ф.Мяснікоў, В.Г.Кнорын і інш.), партыйных і савецкіх органаў Заходняй вобласці выступілі з адмаўленнем правамернасці нацыянальнага самавызначэння Беларусі. Яны лічылі, што пасля вызвалення края ад нямецкай акупацыі павінна захавацца Заходняя вобласць як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка РСФСР.
Аднак ЦК РКП(б), улічваючы прапановы ЦК беларускіх секцый і Белнацкама, 24 снежня 1918 г. прыняў рашэнне аб неабходнасці абвяшчэння незалежнай і суверэннай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. 3 гэтай пастановай вымушаны былі пагадзіцца партыйныя і савецкія кіраўнікі Заходняй вобласці і фронту.
25 снежня 1918
г. адбылася нарада
30 снежня 1918г.у Смаленску адкрылася VI ПаўночнаЗаходняя абласная канферэнцыя РКП(б). Паколькі на ёй былі прадстаўлены ўсе камуністычныя арганізацыі Беларусі, яна аб'явіла сябе Першым з'ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларускай Рэспублікі (КП(б)Б). З'езд абраў Цэнтральнае Бюро КП(б)Б, у склад якога ўвайшлі амаль усе члены Паўночна-Заходняга абкама партыі, у мінулым праціўнікі стварэння БССР. 3 15 яго членаў толькі Д.Ф.Жылуновіч і І.В.Лагун з'яўляліся прадстаўнікамі беларускіх камуністычных секцый.
31 снежня 1918
г. і 1 студзеня 1919 г. адбыліся
пасяджэнні ЦК КП(6)Б, на якіх
разгарнуліся вострыя спрэчкі
ў сувязі з фарміраваннем
Сваю дзейнасць
урад БССР пачаў у вельмі цяжкіх
палітычных і эканамічных умовах.
На вызваленай ад нямецкіх акупантаў
беларускай зямлі панавалі разруха,
холад і галеча, не хапала нават
самых неабходных прадметаў народнага
спажывання. Асабліва складанымі былі
знешнепалітычныя ўмовы. У пачатку
1919 г. кіраўнікі Полынчы пачалі ўзмоцненую
падрыхтоўку да вайны з Савецкай
Расіяй, асноўнай мэтай якой было аднавіць
Полынчу ў межах Рэчы Паспалітай
1772 г. Першачарговай іх задачай з'яўлялася
далучэнне Гродзенскай, Віленскай
і Мінскай губерняў. Улічваючы
прэтэнзіі Полынчы на заходнюю частку
Беларусі і Літву, ЦК РКП(б) па ініцыятыве
У.І.Леніна 16 студзеня 1919 г. прыняў рашэнне,
у якім прапаноўвалася Смаленскай,
Віцебскай і Магілёўскай
3 пастановай
ЦК РКП(б) ад 16 студзеня не пагадзілася
болыная частка ўрада БССР. Д.Ф.Жылуновіч
і яго аднадумцы лічылі, што
падзел рэспублікі
2 — 3 лютага 1919 г. у Мінску ў памяшканні гарадскога тэатра адбыўся I Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, які прыняў наступныя Дэкларацыі: да ўсіх народаў і іх урадаў, дзе заклікаў прызнаць незалежнасть БССР і ўстанавіць з ёю дыпламатычныя адносіны; аб устанаўленні федэратыўных сувязяў з РСФСР; аб аб'яднанні савецкіх сацыялістычных рэспублік Беларусі і Літвы ў адзіную дзяржаву. 3 лютага з'езд прыняў першую Канстытуцыю БССР, зацвердзіў герб і сцяг рэспублікі.
У склад Цэнтральнага выканаўчага камітэта (ЦВК), выбранага на I Усебеларускім з'ездзе Саветаў, увайшло 50 чалавек (старшыня А.Ф.Мяснікоў). Функцыі пастаяннага ўрада БССР павінен быў выконваць Вялікі прэзідыўм ЦВК рэспублікі, у якім "белнацкамаўцы" і члены беларускіх камуністычных секцый — члены ранейшага Часовага ўрада (акрамя І.І.Пузырова і Д.С.Чарнушэвіча) былі пазбаўлены пасад наркамаў.
27 лютага 1919
г. у Вільні адбылося аб'
Урад Літоўска-Беларускай
ССР займаўся практычным вырашэннем
пытанняў гаспадарчага і культурнага
будаўніцтва. Атрымаўшы ад урада
РСФСР 200 млн руб., ён у кароткі
тэрмін аднавіў працу на многіх фабрыках
і заводах, правёу шэраг мерапрыемстваў
у галіне асветы і культуры. Быў
прыняты дэкрэт аб абавязковым навучанні
дзяцен і юнакоў ва ўзросце 7 — 18 гадоў.
Аднак пры вырашэнні аграрнага
пытання ўрад ЛітБелССР дапусціў
сур'ёзныя памылкі, аб чым сведчыць
адмова ад перадачы сялянам канфіскаваных
зямель і паскоранае стварэнне ва
ўмовах разрухі саўгасаў. Гэта выклікала
ў сялян незадавальненне
45.Беларусь у час савецка-польскай вайны 1919-1920 гг., Рыжскі мірны дагавор.
У лістападзе 1918 г. адрадзілася польская дзяржава. Яе кіраўнік Ю.Пілсудскі аб'явіўаб аднаўленні Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Атрымаўшы вялікую дапамогу ўзбраеннем і харчаваннем ад Злучаных Штатаў, Францыі і Англіі, Полынча стала рыхтавацца да захопу беларускіх і ўкраінскіх зямель. У Варшаве быў створаны Камітэт абароны крэсаў, пад непасрэдным кіраўніцтвам якога праходзіла фарміраванне так званай Літоўска-беларускай дывізіі. На тэрыторыі Беларусі фарміраваліся атрады "мясцовай самаабароны" з польскіх памешчыкаў і шляхціцаў, якія пасля адступлення нямецкіх войскаў павінны ўзяць уладу ў свае рукі. У канцы снежня польскія легіянеры занялі Дзярэчын, Ружаны, Пружаны. У лютым-сакавіку 1919 г. імі былі заняты Брэст, Кобрын, Беласток, Ваўкавыск, Слонім, Пінск.
У гэты час войскі Савецкай Расіі прасоўваліся на Захад за адступаючымі германскімі. У снежні 1918 і ў пачатку 1919 г. яны занялі Маладзечна, Мазыр, Картуз-Бярозу, Быцень, Сялец і сутыкнуліся з польскімі атрадамі "самаабароны", якія з 13 сакавіка 1919 г. афіцыйна былі ўключаны ў склад рэгулярнай польскай арміі.
Прымусовая
мабілізацыя ў Чырвоную Армію
і адпраўка мабілізаваных на Усходні
фронт, палітыка "ваеннага камунізму"
выклікалі сярод насельніцтва Беларусі
і чырвонаармейцаў хвалю
Вясной 1919 г. польскія войскі захапілі Ліду і Вільню. Урад ЛітБелССР пераехаў у Мінск. У мэтах канцэнтрацыі сіл і ўзмацнення абароны 1 чэрвеня 1919 г. быў прыняты дэкрэт Усерасійскага ЦВК "Аб аб'яднанні Савецкай рэспублікі Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы і Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам". Уводзілася агульнае камандаванне. Літоўска-беларуская армія была перайменавана ў 16-ю армію. Тым не менш польскае наступленне працягвалася. Савецкія войскі пакінулі Мінск, Слуцк, Барысаў, Бабруйск, Жлобін, Рагачоў, Рэчыцу. Восенню 1919 г. фронт стабілізаваўся па лініі Полацк, р.Бярэзіна і Днепр, на якой пратрымаўся да вясны 1920 г.
Захопленая тэрыторыя Беларусі была названа ўсходняй вобласцю Полылчы ("Усходнімі крэсамі"). Для кіравання ёю быў створаны Дэпартамент па справах польскіх усходніх зямель на чале з Е.Асмалоўскім. Акупіраваныя тэрыторыі былі падзелены на дзве акругі — Віленскую і Мінскую, якія ў сваю чаргу дзяліліся на паветы. На чале акруг стаялі грамадзянскія акруговыя камісары, а паветаў — павятовыя старасты. У сваёй болыцасці гэта былі пераапранутыя ў цывільную вопратку польскія афіцэры. Беларусы ў органы кіравання не дапускаліся. Польскія ўлады ліквідавалі органы мясцовага самакіравання, як балыпавіцкія, так і тыя, што былі створаны Радай БНР, а іх актывістаў жорстка праследавалі. Былі забаронены прафсаюзы і іншыя рабочыя арганізацыі, аб'яўлены незаконнымі ўсе аграрныя пераўтварэнні. Аднаўлялася памешчыцкае землеўладанне. Польская армія праводзіла непамерныя рэквізіцыі, паўсюдна ўчыняла рабаўніцтва і гвалт.
Ю.Пілсудскі
ў палітычных мэтах спачатку спрабаваў
падтрымліваць федэралісцкія
Ва ўмовах польскай акупацыі беларускі нацыянальны рух з-за палітычных рознагалоссяў быў расколаты і раз'яднаны. Яго палітычны цэнтр — Рада БНР — ужо з канца 1918 г. не з'яўляўся цэласнай арганізацыяй. Старшыня кабінета міністраў БНР А.Луцкевіч у гэты час быў у Парыжы, а пасля — у Варшаве. Яго нават прымаў Пілсудскі. Там ён дамагаўся прызнання Беларусі як суверэннай дзяржавы, але нічога не дабіўшыся, сам аказаўся ў палітычнай ізаляцыі.
Пад уплывам красавіцкай заявы Шлсудскага многія беларускія дзеячы пайшлі на супрацоўніцтва з палякамі, спадзеючыся з іх дапамогай здзейсніць ідэю незалежнасці. У валасцях і паветах польскія ўлады арганізоўвалі з'езды і так званыя свабодныя плебісцыты, дзе праводзілі лінію на далучэнне беларускіх зямель да Полыпчы.
Палітыка гвалту і тэрору супраць беларускага народа паставіла многіх беларускіх палітыкаў у апазіцыю да польскага рэжыму. Пад уплывам эсэраў і сацыял-федэралістаў беларускі з'езд Віленшчыны і Гродзеншчыны (9 — 10. VI. 1919, Вільня) пацвердзіў правільнасць ідэі незалежнасці Беларусі і абраў Цэнтральную Беларускую Раду Віленшчыны і Гродзеншчыны на чале з эсэрам Душэўскім. Аднак значнай дзейнасці гэта арганізацыя не разгарнула.
Пасля акупацыі Мінска тут быў утвораны Часовы Беларускі Нацыянальны камітэт (ЧБНК) на чале з А.Прушынскім (Алесь Гарун) і яго намеснікам У.Ігнатоўскім. Камітэт меў на мэце згуртаванне ўсіх арганізацый Міншчыны дзеля падняцця нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Не адхіляючы ідэі канфедэрацыі Беларусі з Полынчай, Камітэт дамагаўся папярэдняга прызнання БНР і аднаўлення дзейнасці яе Рады. Уся работа ЧБНК да канца 1919 г. абмяжоўвалася Мінскам і Мінскім паветам, дзе ён займаўся культурна-асветнай работай. У канцы снежня 1919 г. ЧБНК стварыла беларускую школьную Раду на чале з С.РакМіхайлоўскім, адкрыла каля 300 беларускіх нацыянальных школ, беларускія гімназіі ў Вільні і Мінску, беларускі тэатр.
Партыя беларускіх эсэраў на чале з П.Бадуновай і Т.Грыбам заняла іншую пазіцыю. 12 снежня 1919 г. сазгоды польскага ўрада ў Мінску была склікана Рада БНР. Акупанты разлічвалі, што яна адобрыць далучэнне Беларусі да Полылчы. Але фракцыя БПС-Р дабілася перавыбараў прэзідыўма Рады, замены склада Савета міністраў (А.Луцкевічу было выказана недавер'е, як і старшыні Рады Я.Лёсіку). На чале Савета міністраў быў пастаўлены В.Ластоўскі, а ў прэзідыўм Рады БНР увайшлі П.Крычэўскі (старшыня), П.Бадунова, В.Захарка (намеснікі), Н.Козіч і Я.Мамонька (сябры). Пацвердзіўшы вернасць Трэцяй устаўнай грамаце ад 25 сакавіка 1918 г., абноўленая Рада БНР выказала пратэст супраць гаспадарання белапалякаў на Беларусі.
За антыпольскую
пазіцыю БПС-Р падверглася