Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Мая 2013 в 01:40, шпаргалка
1 .Першабытнае грамадства, яго асноўныя рысы і перыядызацыя.
3-за адсутнасці пісьмовых крыніц звесткі пра найдаўнейшыя перыяды гісторыі Беларусі мы маем толькі з раскопак археалагічных помнікаў — стаянак і селішчаў, гарадзішчаў, могільнікаў. Навукоўцы-археолагі на падставе здабытых з зямлі рэчаў рэканструююць самыя розныя бакі жыцця першабытнага чалавека — яго заняткі, побыт, вераванні і нават часам знешні выгляд.
У развіцці першабытнага грамадства вылучаюцца этапы першабытнага чалавечага статка, або праабшчыны, потым рання-родавай, позняродавай і, нарэшце, познепершабытнай суседскай абшчыны. За час існавання абшчыны чалавецтва перайшло ад мацярынска-родавых адносін да патрыярхату.
Паказальна, што ў час перапісу 1920 г. большасць насельніцтва Віцебскай губерні называла сябе беларусамі. Довады праціўнікаў узбуйнення БССР аб'ектыўна з'яўляліся праяўленнем вялікадзяржаўнага шавінізму.
У канцы 1923 г. у Віцебскую, Гомельскую і Смаленскую губерні былі камандзіраваны кіруючыя работнікі ЦВК БССР і ЦБ КП(б)Б, якія растлумачылі насельніцтву гэтых губерняў гістарычную неабходнасць узбуйнення Беларусі для яе эканамічнага і палітычнага развіцця, для нацыянальнай кансалідацыі ў мэтах захавання беларускай нацыі. Гэта растлумачальная работа дала плённыя вынікі. На Віцебскім, Гомельскім і Смаленскім губернскіх з'ездах Саветаў былі прыняты рашэнні аб далучэнні да БССР тых паветаў, дзе пераважала беларускае насельніцтва.
Рашэнні трох губернскіх з'ездаў Саветаў горача вітаў V з'езд Саветаў БССР, які праходзіў у пачатку студзеня 1924 г. З'езд даручыў ураду рэспублікі падрыхтаваць матэрыялы аб устанаўленні граніцы з РСФСР, канчаткова разгледзець пытанне аб узбуйненні БССР на Надзвычайным з'ездзе Саветаў Беларусі пры ўдзеле прадстаўнікоў усіх уключаных у склад БССР тэрыторый.
Для кіраўніцтва арганізацыйнымі і палітычнымі мерапрыемствамі па ўзбуйненні БССР на аснове рашэння Палітбюро ЦК РКГІ(б) ад 4 лютага 1924 г. было створана Часовае Беларускае бюро ЦК РКП(б). У яго склад увайшлі прадстаўнік ЦК РКП(б)А.М.Асаткін, пяць прадстаўнікоў ЦК КП(б)Б — В.А.Багуцкі, А.Р.Чарвякоў, Я.А.Адамовіч, Ш.Ш.Ходаш, В.А.Нодэль, чатыры — ад Віцебскага, два — ад Гомельскага і адзін — ад Смаленскага губкамаў партыі. ЦБ КП(б)Б самаліквідавалася.
3 сакавіка 1924
г. УЦВК прыняў пастанову аб
перадачы БССР тэрыторыі з
пераважна беларускім
13 — 16 сакавіка 1924 г. у Мінску адбыўся VI Надзвычайны з'езд Саветаў Беларусі. На з'ездзе прысутнічалі 405 дэлегатаў. Сярод 244 дэлегатаў з рашаючым голасам 134 прадстаўлялі насельніцтва далучаемых да БССР паветаў. Даклад "Аб пашырэнні граніц Савецкай Беларусі і задачах савецкага будаўніцтва" зрабіў А.Р.Чарвякоў. Ён падкрэсліў вялікае значэнне факта пашырэння граніц БССР. Дэлегаты з'езда аднадушна ўхвалілі аб'яднанне тэрыторыі з большасцю беларускага насельніцтва ў адзіную Беларускую савецкую дзяржаву.
У выніку ўзбуйнення да БССР адышло 15 паветаў і асобныя воласці Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняу.
Узбуйненне Беларускай ССР садзейнічала кансалідацыі беларускай нацыі, яе эканамічнаму і культурнаму развіццю, умацаванню дружбы беларускага і рускага народаў.
Другая сесія ЦВК БССР, якая адбылася 10 — 17 жніўня 1924 г., увяла новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэспублікі. Было ўтворана 10 акруг: Аршанская, Бабруйская, Барысаўская, Віцебская, Калінінская (цэнтр — Клімавічы), Магілёўская, Мазырская, Мінская, Полацкая і Слуцкая. Акругі падзяляліся на 100 раёнаў і 1202 сельскія Саветы. Часова, да склікання з'ездаў Саветаў, органамі ўлады ў акругах з'яўляліся выканкамы тых паветаў, якія сталі цэнтрамі акруг.
У лістападзе 1926 г. Палітбюро ЦК УКП(б) на падставе даных камісіі, якая вывучала пытанне аб далучэнні да БССР Гомельскага і Рэчыцкага паветаў, прыняло пастанову аб аб'яднанні іх з БССР. У снежні 1926 г. Прэзідыўм ЦВК БССР уключыў гэтыя паветы ў склад рэспублікі, перайменаваў іх у акругі, а воласці — у раёны. У выніку другога ўзбуйнення тэрыторыя БССР павялічылася на 15 270 км, а насельніцтва — на 649 тыс. чалавек.
Пасля двух узбуйненняў БССР яе тэрыторыя на пачатак 1927 г. складала 125 950 км2 з насельніцтвам каля 5 млн чалавек. У межах рэспублікі склаўся адзіны ў эканамічных, культурна-бытавых і нацыянальных адносінах раён.
47.Развіццё культуры Беларусі ў пачатку XX ст. Палітыка беларусізацыі 20-х гадоў і яе вынікі.
Культура Беларусі ў пачатку XX ст. развівалася ў цеснай сувязі з нацыянальным рухам, культурамі суседніх народаў. У гады рэвалюцыі 1905 — 1907 гг. і пасля яе адбываецца ўздым у многіх яе галінах, асабліва ў літаратуры. У кароткі тэрмін з'явіліся новыя высокамастацкія творы. Нягледзячы на розныя перашкоды, беларуская культура змагла захаваць сваю самабытнасць, арганічна ўвайшла ў агульнаславянскую, еўрапейскую культуру. Творы літаратуры і мастацтва папоўнілі скарбонку сусветнай культуры.
У пачатку XX ст. прыкметныя змены адбыліся ў развіцці асветы. Замест царкоўна-прыходскіх школ, якія знаходзіліся ў заняпадзе, адкрываліся народныя вучылішчы, а гарадскія вучылішчы пераўтвараліся ў вышэйшыя пачатковыя школы. Хутка пашыралася сетка дзяржаўных і прыватных сярэдніх школ — гімназій і рэальных вучылішчаў.
На Беларусі
меліся значныя дасягненні ў вывучэнні
этнаграфіі, гісторыі і культуры края,
а таксама ў прыродазнаўчых навуках.
Пры ўдзеле мясцовай інтэлігенцыі ствараліся
навуковыя таварыствы. Да 1914 г. дзейнічала
больш за 50 навуковых і культурна-
Павышэнню агульнаадукацыйнага
і культурнага ўзроўню
На Беларусі даволі хутка развіваўся друк. Большасць газет, кніг друкавалася на рускай мове. У прапаганду беларускай культуры ўнесла значны ўклад грамадска-палітычная і літаратурная газета "Северо-Западный край" (1902 — 1905). На яе старонках асвятляліся розныя галіны беларускай культуры. Першае друкаванае слова Я.Купалы — верш "Мужык" — з'явілася менавіта ў гэтай газеце; У верасні — снежні 1906 г. выходзіла першая легальная беларуская газета "Наша доля", заснаваная групай членаў БСГ. У ёй востра ставіліся пытанні палітычнага і культурнага характару. Пасля закрыцця "Нашай долі" барацьбу за нацыянальнае адраджэнне ўзначаліла газета "Наша ніва" (1906 — 1915). Яна сталатрыбунай беларускага нацыянальнага руху, выступала за нацыянальнае раўнапраўе беларускага народа, свабоднае развіццё яго культуры, пастаянна ўздымала пытанне аб выкарыстанні беларускай мовы ў школе, друку, цэрквах і касцёлах. Значную ролю адыграла газета ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці, развіцці беларускага мастацтва і літаратуры. Яна друкавала творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча і іншых беларускіх пісьменнікаў і публіцыстаў, а таксама рускіх, украінскіх, польскіх, літоўскіх і замежных аўтараў. Пры садзейнічанні "Нашай нівы" выходзілі папулярны "Беларускі каляндар", часопісы "Саха" і "Лучынка". Пачатак легальнаму беларускаму кнігадрукаванню паклала выдавецтва "Загляне сонца і ў наша ваконца", створанае ў 1906 г. у Пецярбургу. За няпоўныя восем гадоў выдавецтва надрукавала 40 беларускіх кніг тыражом большза 100 тыс. экземпляраў. Беларускія кнігі выдавалі таксама выдавецтвы "Наша ніва", "Наша хата", "Мінчук" і інш.
Найбольшыя поспехі ў развіцці беларускай культуры звязаны з літаратурай. Яна была прасякнута пачуццём гонару за свой народ і яго барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, ідэяй сцвярджэння чалавечай годнасці мужыка-беларуса. Вялікі ўклад у развіццё беларускай літаратуры ўнеслі Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, К.Каганец, Ц.Гартны, М.Гарэцкі і інш. У іх творах адчуваецда любоў да радзімы, жаданне бачыць свой народ свабодным і шчаслівым. У грамадстве атрымалі шырокую вядомасць зборнікі твораў Цёткі "Скрьшка беларуская", "Хрэст на свабоду", Я.Купалы "Жалейка", 'Тусляр'; Я.Коласа "Песні жальбы", "Апавяданні"; М.Багдановіча "Вянок", а таксама творы іншых беларускіх пісьменнікаў. 3 твораў беларускіх драматургаў найбольш вядомымі былі "Модны шляхцюк" К.Каганца, "Паўлінка", "Раскіданае гняздо" і "Прымакі" Я.Купалы.
У выяўленчым мастацтве ў пачатку XX ст. усталяваліся рэалістычныя традыцыі. На Беларусі працавала адносна вялікая колькасць мастакоў-прафесіяналаў, якія атрымалі вышэйшую адукацыю ў Пецярбургскай акадэміі мастацтва, Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства, а таксама першапачатковую ў Кіеве, Адэсе, Варшаве, Вільні і прыватных мастацкіх школах Мінска, Віцебска і Магілёва, адкрытых у канцы XIX — пачатку XX ст. Шырокае распаўсюджванне ў жывапісе атрымаў пейзаж. Вядомымі творамі гэтага жанру былі "Зямля", "Эмігранты" Ф.Рушчыца; "Снег", "Беларускія могілкі" Г.Вейсенгофа; "Нёман", "Восеньскі вечар" С.Жукоўскага; "Вечныя снягі", "Зімні пейзаж" В.Бялыніцкага-Бірулі і інш. Бытавому жанру прысвечаны карціны "Гадзіншчык", "Стары кравец" Ю.Пэна; "На суд прафесара", "Партрэт скрыпача Жухавіцкага" Я.Кругера; "Швачкі", "Вечар у сям'і" Л.Алыіяровіча. У кніжнай графіцы плённа працавалі К.Каганец, Я. Драздовіч. На высокім мастацкім узроўні імі праілюстраваны некаторыя беларускія выданні.
У архітэктуры Беларусі ў пачатку XX ст. не было адзінай мастацкай плыні. Існавалі розныя стылі: неаготыка, неарускі, неараманскі і інш. Найболынае распаўсюджанне атрымаў неакласіцызм. Захаваліся такія помнікі архітэктуры, як касцёлы ў Красным, касцёл святых Сімяона і Алены (неараманскі), царкоўна-археалагічны музей (неарускі) (зараз Дом мастацтва) у Мінску і інш.
Беларуская
культура ў 1921 — 1939 гг. развівалася
ва ўмовах падзелу тэрыторыі Беларусі
паміж рознымі дзяржавамі. У савецкай
яе частцы с пашырэннем НЭПа і станаўленнем
яго гаспадарчай сістэмы на вёсцы
ў нацыянальна-культурнай палітыцы
Кампартыі Беларусі вызначыўся кірунак,
які атрымаў назву "беларусізацыя"
(афіцыйны пачатак — ліпень 1924 г.).
Мэтай беларусізацыі з'яўлялася
прыстасаванне дзяржаўнага
Беларусізацыя як дзяржаўная палітыка 20-х гг. прайшла тры этапы: 1) складванне перадумоў (1921 —пач. 1924 г.); 2) рэальнае ажыццяўленне (1924 — 1928); 3) згортванне (скажэнне) — з 1929 г.
Перадумовамі беларусізацыі сталі: 1) развіццё рыначных адносін на вёсцы (свабода гандлю, грашовы падатак, арэнда і наём рабочай сілы, інвентару і г.д.); 2) палітычная амністыя (1923) для тых беларускіх дзеячаў, якія не выступалі са зброяй у руках супраць Савецкай улады; гуртаванне беларускіх нацыянальных сіл (вяртанне з замежжа); 3) уз'яднанне Беларусі (у сакавіку 1924 г. тэрыторыя БССР павялічылася ў 2 разы); 4)пачатак дзейнасці даследчых (Інбелкульт) і вышэйшых навучальных (БДУ і інш.) устаноў.
Прычынамі згортвання
з'явіліся: вяртанне да ідэалогіі сусветнай
рэвалюцыі (СССР — "асаджаная крэпасць"),
адмова ад новай эканамічнай палітыкі,
уніфікацыя і цэнтралізацыя дзяржаўнага
кіравання і культурнага
У развіцці асветы і навукі БССР 1921 — 1928 гг. акрэсліваюцца два этапы: першы (1921 — 1924), калі ішоў пошук формаў і шляхоў развіцця адукацыі і навукі, другі (1925 — 1928), калі адукацыя выяўлялася як сапраўды беларуская па сутнасці і вызначаліся асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў на Беларусі. Адпраўным пунктам азначаных вышэй працэсаў стаў пачатак дзейнасці ў Мінску дзвюх устаноў: Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1921) і Інстытута беларускай культуры (Інбелкульт, 1922).
Спробы адкрыцця
дзяржаўнага універсітэта рабіліся
яшчэ ўрадам БНР; адпаведную пастанову
прыняў і ЦВК Беларусі ў лютым
1919 г., але прынятае рашэнне было
ажыццёўлена толькі праз два гады.
1 лістапада 1921 г. пачаліся заняткі на
двух факультэтах Беларускага
У 20-я гг. у БССР для дзяцей розных нацыянальнасцяў з'яўляецца магчымасць атрымаць адукацыю на роднай мове. Для сістэмы нацыянальных школ (яўрэйскіх, беларускіх, польскіх і г.д.) рыхтаваліся адпаведна і педагагічныя кадры.
Станаўленне
беларускай навукі ў 20-я гг. адбывалася
ў сценах не толькі вышэйшых навучальных,
але і навукова-даследчых
Распачаўшы сваю дзейнасць з даследаванняў у галіне гуманітарных навук, Інбелкульт паступова распрацаваў і іншыя навуковыя напрамкі. Ужо ў 1924 г. у яго складзе з'яўляюцца навуковыя падраздзяленні прыродазнаўчага профілю: геаграфічная, медыцынская і агранамічная секцыі.