Шпаргалки по "Истории Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Мая 2013 в 01:40, шпаргалка

Краткое описание

1 .Першабытнае грамадства, яго асноўныя рысы і перыядызацыя.
3-за адсутнасці пісьмовых крыніц звесткі пра найдаўнейшыя перыяды гісторыі Беларусі мы маем толькі з раскопак археалагічных помнікаў — стаянак і селішчаў, гарадзішчаў, могільнікаў. Навукоўцы-археолагі на падставе здабытых з зямлі рэчаў рэканструююць самыя розныя бакі жыцця першабытнага чалавека — яго заняткі, побыт, вераванні і нават часам знешні выгляд.
У развіцці першабытнага грамадства вылучаюцца этапы першабытнага чалавечага статка, або праабшчыны, потым рання-родавай, позняродавай і, нарэшце, познепершабытнай суседскай абшчыны. За час існавання абшчыны чалавецтва перайшло ад мацярынска-родавых адносін да патрыярхату.

Прикрепленные файлы: 1 файл

шпоры ИСТОРИЯ.docx

— 443.27 Кб (Скачать документ)

Каля 5 тыс. чалавек  налічвала Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). На канферэнцыі ў сакавіку 1917 г. БСГ падтрымала палітыку Часовага ўрада, ідэю стварэння федэратыўнай рэспублікі з аўтаноміяй Беларусі.

25 — 27 сакавіка 1917 г. па ініцыятыве Мінскага  камітэта дапамогі ахвярам вайны,  БПНС і БСГ адбыўся з'езд  беларускіх нацьшнальнах арганізацый,  на якім прысутнічала каля 150 чалавек.  З'езд абраў Беларускі нацыянальны  камітэт (БНК) на чале з Р.Скірмунтам. 10 з 18 яго членаў з'яўляліся  прыхільнікамі БСГ. Прызнаючы  палітыку Часовага ўрада, з'езд  даручыў БНК правесці выбары  ў Беларускую краёвую раду, распрацаваць  мясцовую канстытуцыю, прыступіць  да склікання сялянскага і  настаўніцкага з'ездаў, стварэння  кааператываў, заснавання беларускамоўных  школ. У маі БНК пачаў выдаваць  газету "Вольная Беларусь". Беларускія  нацыянальна-дэмакратычньга партыі  зрабілі спробу дабіцца ад  Часовага ўрада перадачы ўлады  Беларускай краёвай радзе. Але  расійскія буржуазныя палітыкі  не падтрымалі гэтыя аўтанамісцкія  захады. БНК пайшоў па шляху  стварэння мясцовых устаноў улады,  вайсковых фарміраванняў. Супрацьдзеянне  палітыцы БНК аказвалі не толькі  прадстаўнікі дзяржаўнай улады,  але і арганізацыі РСДРП(б), якія  імкнуліся завалодаць ініцыятывай  у Саветах, фабрычна-заводскіх  камітэтах, прафсаюзах, салдацкіх  арганізацыях.

Складаным было становішча на фронце. 18 чэрвеня руская армія перайшла ў наступленне  на паўднёва-заходнім напрамку. У выніку паражэння на Паўднёва-Заходнім і  Заходнім франтах дзесяткі тысяч  салдат і афіцэраў загінулі і былі паранены. Наспеў востры палітычны  крызіс. 4 ліпеня 1917 г. у Петраградзе  прайшла несанкцыяніраваная паўмільённая дэманстрацыя. 3 дазволу выканкама Усерасійскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў дэманстрацыя была расстраляна. Двоеўладдзе закончылася. Уся ўлада перайшла да Часовага ўрада, які прымяніў сілу да апазіцыйных партый і рухаў. У падполле перайшлі бальшавікі. Распускаліся салдацкія камітэты, расфарміроўваліся некаторыя вайсковыя часці. На Заходнім фронце ўводзілася пакаранне смерцю. У гэтых умовах РСДРП(б) на VI з'езде (26 ліпеня — 3 жніўня 1917 г.) прымае рашэнне аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання супраць Часовага ўрада.

8 — 10 ліпеня 1917 г. у Мінску адбыўся II з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый, на якім была абрана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый на чале с Я.Лёсікам. Цэнтральная рада рабіла спробы аб'яднаць беларускі рух вакол нацыянальнай ідэі. Меншавікі, эсэры, бундаўцы былі супраць палітычнай аўтаноміі Беларусі. Яны лічылі лепшым абласное самакіраванне беларускіх губерній у межах дэмакратычна-рэспубліканскай Расіі.

У ліпені —  жніўні 1917 г. на Беларусі прайшлі выбары ў мясцовыя органы самакіравання  — гарадскія думы, земствы. Найболыную колькасць месцаў у гарадскіх  думах атрымалі эсэры, бундаўцы, польскі  сацыялістычны блок, яўрэйскі нацыянальны  блок, кааліцыя польскіх партый. На выбарах  у валасныя земствы перамогу атрымалі эсэры, у мястэчках — бундаўцы. Такім чынам, ні беларускія нацыянальныя партыі, ні бальшавікі летам 1917 г. .не карысталіся  значнай падтрымкай сярод насельніцтва.

Тым часам  Часовы ўрад працягваў рэпрэсіўную  палітыку навядзення парадку. 18 ліпеня Вярхоўным галоўнакамандуючым быў  прызначаны генерал Л.Г.Карнілаў, які  ў канцы жніўня патрабаваў устанавіць у краіне ваенную дыктатуру. Па загадзе  Карнілава ў Петраград былі накіраваны вайсковыя часці, каб разагнаць  Саветы і Часовы ўрад. Супраць выступілі  мясцовыя Саветы рабочых і салдацкіх  дэпутатаў, многія вайсковыя часці, рабочыя беларускіх гарадоў. Пры  Саветах фарміраваліся ваенна-рэвалюцыйныя камітэты, ствараліся баявыя дружыны на фабрыках і заводах. 30 жніўня быў арганізаваны Часовы рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту (старшыня М.В.Фрунзе). Рэвалюцыйна настроеныя салдаты і рабочыя ўстанавілі кантроль над стратэгічнымі чыгуначнымі вузламі, арсеналамі. Акцыя генерала Карнілава не атрымала падтрымкі. Узначалілі гэтую барацьбу бальшавікі, што значна павысіла іх уплыў на працоўныя масы. У другой палове верасня 1917 г., напрыклад, у ходзе перавыбараў Саветаў бальшавікі атрымалі большасць у Мінскім Савеце рабочых і салдацкіх дэпутатаў, затым у Слуцкім і Рэчыцкім Саветах. Трэба адзначыць, што працэс бальшавізацыі Саветаў не насіў масавага характару. Але бальшавіцкія арганізацыі збіралі сілЬі. Бальшавікі Беларусі, Заходняга фронту і Смаленшчыны на канферэнцыі 15 —18 верасня ў Мінску абралі адзіны кіруючы орган — ПаўночнаЗаходні камітэт РСДРП(б).

Лідэры беларускага  руху ў мэтах каардынацыі сваёй  дзейнасці 24 верасня 191/ г. склікалі ў  Маскве I Беларускі з'езд, большасць дэлегатаў якога прадстаўлялі БСГ.На з'ездзе БСГ стварыла дзве фракцыі. Захады па кансалідацыі сіл у адзін нацыянальны фронт не атрымалі падтрымкі. Пры абмеркаванні пытання аб палітычным уладкаванні Беларусі прадстаўнікі БСГ пакінулі з'езд. У кастрычніку 1917 г. раскалолася Беларуская сацыялістычная грамада. На аснове Петраградскай арганізацыі БСГ стварылася Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя. Петраградская, Маскоўская і Бабруйская арганізацыі БСГ пасля III з'езда партыі (14 — 25 кастрычніка) заявілі аб непадпарадкаванні ЦК БСГ.

 

 

42.Кастрычніцкая  (1917г.) рэвалюцыя ў Расіі, усталяванне  савецкай улады ў Беларусі.

15 кастрычніка  на II сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый быў рэарганізаваны кіруючы орган — абрана Вялікая беларуская рада. У яе склад дадаткова ўвайшлі прадстаўнікі Беларускай рады Заходняга фронту. Была створана Цэнтральная вайсковая беларуская рада. Яна павяла работу па фарміраванні беларускага войска на Заходнім і Румынскім франтах.

У ноч з 24 на 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе  адбылося ўзброенае паўстанне рабочых  і салдат. Раніцай быў абнародаваны падрыхтаваны У.І.Леніным заклік "Да грамадзян Расіі". У ім аб'яўлялася аб звяржэнні Часовага ўрада і  пераходзе ўлады да Ваенна-рэвалюцыйнага  камітэта Петраградскага Савета рабочых  і салдацкіх дэпутатаў. 26 кастрычніка  выканкам Мінскага Савета аб'явіў аб пераходзе  ўлады ў рукі Савета рабочых і  салдацкіх дэпутатаў. 3 палітычных вязняў быў створаны I рэвалюцыйны полк імя Мінскага Савета. Разам з 37-м і 289-м Запаснымі палкамі, атрадам чырвонаармейцаў яны склалі ўзброеныя сілы Мінскага Савета. У хуткім часе быў створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту (К.Ландар, А.Мяснікоў і інш.). Была ўведзена цэнзура друку, забаронена дзейнасць гарадской думы.

Супраць новай  улады выступілі буржуазныя партыі — эсэры, бундаўцы, меншавікі, гарадская  дума, Вялікая белауская рада, цэнтральнае  бюро прафсаюзаў г.Мінска і інш. 7 кастрычніка  яны стварылі Камітэт ратавання  рэвалюцыі на чале з Т.Калатухіным. Маючы перавагу сіл, Камітэт ратавання  рэвалюцыі ўльтыматыўна запатрабаваў перадачы яму ўлады. Мінскі Савет  пагадзіўся пры ўмове, што войскі не будуць накіраваны на падаўленне паўстання  ў Петраград і Маскву. Пасля  заключэння пагаднення балыпавікі павялі агітацыю сярод салдат. Савецкую ўладу  падтрымалі з'езды многіх армейскіх  камітэтаў. У ноч з 1 на 2 лістапада  ў Мінск увайшлі браніраваны  поезд і вайсковыя часці, якія ўзялі пад ахову Мінскі Савет. У горадзе зноў была ўстаноўлена  Савецкая ўлада. У канцы кастрычніка  — пачатку лістапада Савецкая ўлада перамагла ў Віцебску, Гомелі, Полацку і іншых гарадах. 19 лістапада  новую ўладу прызнаў Магілёўскі савет. Такім чынам, у лістападзе на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі ўсталявалася ўлада Саветаў. У гэты час прайшлі салдацкія з'езды 2-й, 3-й і 10-й армій Заходняга  фронту. Яны сведчылі аб падтрымцы  арміяй рэвалюцыйных змен, дэкрэтаў Савецкай улады.

У лістападзе 1917 г. на Беларусі адбыліся выбары ва ўстаноўчы  сход. 3 56 дэпутатаў ад Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай акруг і Заходняга  фронту было абрана 30 бальшавікоў, 22 эсэра, 4 прадстаўнікі іншых арганізацый. Перамога балынавікоў была невыпадковай. Арганізацыі  РСДРП(б) вялі актыўную работу па замацаванні  новай улады. Яны атрымалі падтрымку  на з'ездах Саветаў рабочых і  салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці (19 — 21 лістапада), III з'ездзе Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў (18—20 лістапада), II з'ездзе армій Заходняга фронту (20—25 лістапада). Працоўныя, насельніцтва, салдаты з задавальненнем сустрэлі дэкрэты II Усерасійскага з'езда Саветаў аб міры, зямлі і таму пайшлі за бальшавікамі. 26 лістапада ў адпаведнасці з рашэннямі з'ездаў выканкамы Саветаў рабочьгх і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, Заходняга фронту ўтварылі выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) на чале з М.Рагазінскім. Абласны камітэт сфарміраваў Савет народных камісараў вобласці і фронту (старшыня К.Ландар), які ўзначаліў палітычную і гаспадарчую дзейнасць Саветаў (увядзенне на прадпрыемствах рабочага кантролю, канфіскацыя памешчыцкіх зямель і г.д.). У склад Аблвыканкамзаха ўвайшлі ў асноўным прадстаўнікі партыі балыпавікоў. Прычым у сваёй большасці яны былі людзьмі прыезджымі, а не беларусамі. Таму, што датычыцца нацыянальнага самавызначэння, то Аблвыканкамзах не зрабіў ніякіх рэальных крокаў на шляху стварэння беларускай дзяржаўнасці.

Йеларускія  нацыянальныя партыі і групоўкі, якія не прынялі ўладу Саветаў, выступілі  пад лозунгам поўнага нацыянальнага  самавызначэння Беларусі. Выканкам Вялікай  беларускай рады пачаў падрыхтоўку  назначанага на 5 снежня Усебеларускага з'езда, мэтай якога было стварэнне  прызнанай Савецкай уладай дэмакратычнай краёвай улады. Паралельна ў гэтым кірунку працаваў Беларускі абласны камітэт (БАК), які быў сфарміраваны ў лістападзе 1917 г. пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў. Дэпутаты-беларусы, якія прысутнічалі на I Усерасійскім з'ездзе сялянскіх дэпутатаў, стаялі на пазіцыях эсэраў. Пры падтрымцы Наркамата па справах нацыянальнасцяў Расійскай Федэрацыі БАК выступіў з прапановай правядзення 15 снежня з'езда прадстаўнікоў земстваў, Саветаў сялянскіх дэпутатаў, беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый, арміі, настаўніцкага саюза, кааператыўных і кудьтурна-асветніцкіх устаноў.

Вялікая беларуская рада назначыла адкрыццё Усебеларускага з'езда на 5 снежня 1917 г. У гэты дзень  у мінскім гарадскім тэатры сабралася  каля 300 чалавек, таму было вырашана адкрыць  нараду. Пасля доўгіх спрэчак 7 снежня ўдзельнікі прызналі паўнамоцтвы з'езда. Заслухаўшы прывітанні і даклад А.Бонч-Асмалоўскага па зямельным пытанні, дэлегаты затым  працавалі па секцях і фракцыях.

Беларускі абласны  камітэт, які атрымаў грашовую падтрымку  ўрада Расіі на. правядзенне з'езда, пратэставаў супраць пачатку  яго работы. Ён заявіў аб прызнанні  Савецкай улады і неабходнасці больш  шырокага прадстаўніцтва, у тым ліку і Аблвыканкамзаха.

15 снежня  ў Мінску сабралася 1872 прадстаўніка  Саветаў рабочых, сялянскіх і  салдацкіх дэпутатаў, гарадскіх  дум, земстваў, вайсковых беларускіх  рад, палітычных партый, прафсаюзаў, бежанскіх саюзаў. 1167 дэлегатаў мелі  права рашаючага голаса, у тым  ліку каля 800 чалавек з'яўляліся  прадстаўнікамі рабочых, сялян,  салдат. Вечарам 17 снежня пачалося  пленарнае пасяджэнне Усебеларускага  з'езда. 3 палітычных партый найбольш  уплывовымі былі эсэры і БСГ.  Барацьба разгарнулася вакол  пытання аб формах самавызначэння  Беларусі. Вялікая беларуская рада  выступала за аб'яўленне незалежнасці  Беларусі. Яе прадстаўнікі лічылі, што ўлада Аблвыканкамзаха распаўсюджваецца  толькі на Заходні фронт і  не мае ніякага дачынення да  Беларусі. БАК патрабаваў абласной аўтаноміі ў складзе Расіі. Левыя эсэры і народніцкае крыло БСГ выступалі за аўтаномію з сваёй краёвай радай і адміністрацыяй.

З'езд не прызнаў  легітымнасць бальшавіцкай улады. Ён абвясціў сябе вышэйшым органам ўлады. Была прынята  кампрамісная рэзалюцыя аб усталяванні  рэспубліканскага ладу жыцця і стварэнні  часовага органа краёвай улады —  Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх, рабочых дэпутатаў. Яму даручалася замяніць існуючыя органы ўлады, склікаць Устаноўчы сход і вырашыць пытанне  аб дзяржаўным ладзе на Беларусі.

Аднак з'езд  не паспеў давесці сваю работу да канца. СНК Заходняй вобласці ў ноч з 17 на 18 снежня правёў арышты некаторых  членаў прэзідыўма, шэрага дэлегатаў  і аб'явіўз'езд распушчаным. 18 снежня дэлегаты — лідэры беларускіх палітычньгх  партый канспіратыўна стварылі Выканаўчы  камітэт савета з'езда. Камітэт спрабаваў  арганізаваць супрацоўніцтва з губернскімі, гарадскімі думамі і сумесна з  Цэнтральнай беларускай вайсковай  радай стварыць беларускае войска. Саўнаркам Заходняй вобласці і ронту  абвясціў аб роспуску Вялікай беларускай рады, еларускай вайсковай рады. Савецкая ўлада прыступіла да ліквідацыі апазіцыі: скасоўваліся гарадскія думы, земскія ўстановы, суды, закрываліся  апазіцыйныя газеты. Ствараўся новы апарат кіравання — мясцовыя Саветы.

 

 

43.Беларусь  падчас нямецкай акупацыі (люты-снежань  1918 г.). Абвяшчэнне Беларускай народнай  рэспублікі.

9 снежня 1917 г.  паміж Савецкай Расіяй і Германіяй  пачаліся мірныя перагаворы. Занепакоены  тым, што ўзнікла рэальная небяспека  падзелу роднага края, выканкам  Усеоеларускага з'езда накіраваў  у Брэст-Літоўск сваіх прадстаўнікоу.  Дэлегацыя на чале з А.Цвікевічам, нягледзячы на шматлікія перашкоды  і адсутнасць афіцыйнага статуса,  здолела данесці да ведама  ўдзельнікаў канферэнцыі, што  яна выступае ад імя беларускага  народа і адстойвае цэласнасць  і непадзельнасць яго тэрыторыі,  неабходнасць нацыянальнага самавызначэння. Але мірныя перагаворы па віне Л.Троцкага былі сарваны. Германскае камандаванне аддалб загад сваім войскам пачаць 18 лютага 1918 г. наступленне, што рэзка абвастрыла сітуацыю на Заходнім фронце. Дзейнічаючы сумесна з часцямі 1-га польскага корпуса, германскія войскі хутка набліжаліся да Гомеля і Мінска. У такіх умовах кіраўніцтва Аблвыканкамзаха і СНК Заходняй вобласці, якія раней не аднойчы заяўлялі аб сваім імкненні застацца ў горадзе і арганізаваць абарону, вымушаны былі спешна эвакуіравацца. У ноч на 19 лютага з Мінска ў Смаленск выехалі партыйныя і савецкія ўстановы, штаб Заходняга фронту.

Пасля адыходу  балынавікоў выканкам Усебеларускага з'езда вырашыў узяць уладу ў  свае рукі. 21 лютага 1918 г. ён звярнуўся  да народаў Беларусі з першай устаўнай граматай, у якой абвясціў сябе часовай  уладай. "Мы павінны ўзяць свой лёс у свае ўласныя рукі", —  падкрэслівалася ў грамаце. Беларускі  народ павінен ажыццявіць сваё неад'емнае  права на поўнае самавызначэнне, а  нацыянальныя меншасці — на нацыянальна-персанальную аўтаномію. Планавалася, што права  нацый павінна вырашацца праз скліканне на дэмакратычных пачатках устаноўчага сейма, а да яго адкрыцця функцыі ўлады ўскладаліся на створаны Выканкамам Народны Сакратарыят  Беларусі. Гэта быў першы беларускі  ўрад, старшынёй і сакратаром міжнародных  спраў якога быў прызначаны адзін  з лідэраў БСГ Я.Варонка. Акрамя яго ў склад урада ўвайшлі  П.Крачэўскі, А.Смоліч, П.Бадунова, А.Карач, Т.Грыб, К.Езавітаў, У.Макрэеў, І.Серада, Я.Бялевіч, В.Рэдзько, Г.Белкінд, П.Злобін, Л.Заяц (усяго 14 сакратароў), якія прадстаўлялі БСГ, сацыялістаў-рэвалюцыянераў і  яўрэйскія сацыялістычныя арганізацыі.

Информация о работе Шпаргалки по "Истории Беларуси"