Шпаргалки по "Истории Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Мая 2013 в 01:40, шпаргалка

Краткое описание

1 .Першабытнае грамадства, яго асноўныя рысы і перыядызацыя.
3-за адсутнасці пісьмовых крыніц звесткі пра найдаўнейшыя перыяды гісторыі Беларусі мы маем толькі з раскопак археалагічных помнікаў — стаянак і селішчаў, гарадзішчаў, могільнікаў. Навукоўцы-археолагі на падставе здабытых з зямлі рэчаў рэканструююць самыя розныя бакі жыцця першабытнага чалавека — яго заняткі, побыт, вераванні і нават часам знешні выгляд.
У развіцці першабытнага грамадства вылучаюцца этапы першабытнага чалавечага статка, або праабшчыны, потым рання-родавай, позняродавай і, нарэшце, познепершабытнай суседскай абшчыны. За час існавання абшчыны чалавецтва перайшло ад мацярынска-родавых адносін да патрыярхату.

Прикрепленные файлы: 1 файл

шпоры ИСТОРИЯ.docx

— 443.27 Кб (Скачать документ)

3 узнікненнем  у Пецярбургу арганізацыі "Зямля  і воля" (1876) народніцкі рух  у Беларусі развіваецца пад  яе непасрэдным уплывам. Цэнтрам  руху становіцца Мінск, дзе  найбольш актыўна дзейнічаў гурток  М.Вэлера, створаны ў 1877 г.

Рэпрэсіі  ўрада супраць членаў "Зямлі  і волі" прымусілі народнікаў перагледзець тактыку барацьбы з  самаўладствам. У 1879 г. адбыўся раскол "Зямлі і волі" на дзве арганізацыі  — "Чорны перадзел" і "Народная воля". Адмовіўшыся ад палітычнай барацьбы, чорнаперадзельцы лічылі галоўнай мзтай ажыццявіць перадзел зямлі  памепгчыкаў паміж сялянамі. "Народная воля" адстойвала неабходнасць узмацнення палітычнай барацьбы супраць самаўладства і стаяла за індывідуальны тэрор. Раскол знайшоў адлюстраванне і  сярод беларускіх арганізацый "Зямлі  і волі". Вялікая частка беларускіх народнікаў пайшла за чорнаперадзельцамі. Гэтаму садзейнічалі прыезды Г.В.Пляханава  ў Мінск, дзе пасля правалу  ў Пецярбургу была арганізавана ў 1881 г. нелегальная друкарня "Чорнага перадзелу". Аднак арышты чорнаперадзельцаў у Маскве і Пецярбургу, разгром друкарні ў Мінску, вымушаная эміграцыя яе кіраўнікоў адмоўна адбіліся на настроі чорнаперадзельцаў Беларусі, большая частка якіх перайшла на пазіцыі "Народнай волі". Аўтарытэт "Народнай волі" асабліва павысіўся пасля 1 сакавіка 1881 г., калі бомбай, кінутай ураджэнцам Мінскай губерні І.Грынявіцкім, быў забіты Аляксандр II. Пераходу чорнаперадзельцаў на бок "Народнай волі" садзейнічаў таксама прыезд у Беларусь маскоўскіх нарадавольцаў Р.Апельберга, І.Лампе, М.Грачэўскага, М.Аўчыннікава і інш. Задача заключалася ў стварэнні з разрозненых мясцовых народніцкіх гурткоў адзінай рэгіянальнай арганізацыі Беларусі і Літвы. У пачатку 1882 г. такая арганізацыя пад назвай "Паўночна-Заходняя арганізацыя "Народнай волі" была створана. Яе кіруючы цэнтр — Пэнтральная група — знаходзіўся ў Вільні. Арганізацыя аб'ядноўвала народніцкія гурткі Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай, Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губерняў. Яе дзейнасць была накіравана на стварэнне новых груп, збор сродкаў для партыі, на арганізацыю падпольнай друкарні. Нарадавольцы Беларусі актывізавалі таксама работу "Ваеннай арганізацыі", "Народнай волі" у гарнізонах беларускіх гарадоў.

Аднак у хуткім часе паліцыі ўдалося напасці  на след Цэнтральнай групы і арыштаваць яе членаў. Да канца 1882 г. Цэнтр фактычна перастаў існаваць. Тым не менш мясцовыя гурткі не былі выкрыты і існавалі ў Гродне, Віцебску, Мінску, Пінску, Магілёве, Горках і вялі працу сярод  навучэнцаў, рамеснікаў і інш.

У пачатку 80-х  гг. была зроблена спроба стварыць цэнтр  беларускіх народнікаў у Пецярбургу. Ініцыятарам выступіла беларускае зямляцтва пры Пецярбургскім  універсітэце. Яно аб'ядноўвала прадстаўнікоў  усіх напрамкаў народніцтва. У 1881 г. зямляцтва звярнулася са зваротам "Да беларускай моладзі", у якім заклікала  беларускую інтэлігенцыю і студэнцтва да грамадскай дзейнасці на карысць Беларусі ў рамках існуючага ладу. Блізкія да іх шырокія ліберальна-асветніцкія погляды былі выказаны ў 1882 г. у ананімных гектаграфаваных "Лістах аб Беларусі" за подпісам Данілы Баравіка. У адказ з'явілася ананімнае "Пасланне да землякоў-беларусаў" (1884), у якім аўтар ("Шчыры Беларус") палемізуе з рэфарматарскімі палажэннямі "Лістоў" і заклікае да звяржэння самадзяржаўя ў саюзе з усімі рэвалюцыйнымі сіламі Расіі.

У пачатку 1884 г. з ініцыятывай аб'яднання ў  агульную арганізацыю ўсіх народніцкіх  гурткоў Беларусі выступіла група "Гоман", у якую ўваходзілі беларускія студэнты, навучэнцы пецярбургскіх  навучальных устаноў. Імі былі надрукаваны  два нумары перыядычнага выдання  пад назвай "Гоман". Члены групы (А.Марчанка, Н.Ратнер і інш.) прызнавалі праграму "Народнай волі", але  лічылі неабходным аб'яднаць усе рэвалюцыйныя сілы Расіі для звяржэння самадзяржаўя.

Вельмі выразна  гоманаўцы паставілі нацыянальнае пытанне. Зыходзячы з прынцыпу раўнапраўя ўсіх народаў, члены "Гомана" абвяшчалі  права беларускага народа на нацыянальную самастойнасць. Гоманаўцы ўпершыню ў гісторыі Беларусі заявілі аб існаванні  беларускай нацыі. Будучую вольную  ад сацыяльнага і нацыянальнага  прыгнёту Расію яны ўяўлялі як федэрацыю самакіравальных абласцей на чале з Устаноўчым сходам. "Беларуская сацыяльна-рэвалюцыйная група", як называлі сябе гоманаўцы, мела сувязі са студэнцкімі  арганізацыямі Расіі, гурткамі Віцебска, Магілёва і Мінска. Аднак стварыць адзіную арганізацыю ўсёй Беларусі гоманаўцы так і не змаглі. Гэта было абумоўлена тым, што беларускае рэвалюцыйнае народніцтва, як і расійскас, неражывала крызіс і зыходзіла з  гістарычнай сцэны, уступаючы дарогу марксізму.

У 188-1 1890 гг. пануючым кірункам у народніцтве становіцца ліберальнае. Адмовіўшыся ад рэвалюцыйнай барацьбы з урадам, ліберальныя народнікі  сканцэнтравалі ўвагу на ўмацаванні сялянскага землеўладання, спадзяючыся тым самым затрымаць працэс абеззямельвання сялян. Яны прапаноўвалі ўзмацніць абшчыннае землеўладанне, даць сялянам ільготныя крэдыты, развіваць пад апекай урада сялянскія промыслы. Беларускія народнікі віталі праект адмены сервітутаў і чыншавую рэформу, адчынілі ў Мінску аддзяленне сялянскага Пазямельнага банка. Погляды беларускіх ліберальных народнікаў аказалі грунтоўны ўплыў на развіццё інтарэсаў інтэлігенцыі да нацыянальнай гісторыі і культуры Беларусі.

Развіццё  капіталістычных адносін у эканоміцы  Беларусі прывяло да фарміравання значных  кадраў рабочага класа, занятага ў фабрычнай, мануфактурнай і дробнай прамысловасці, на чыгунках і водных шляхах. У сілу спецыфікі прамысловага развіцця рэгіёну (наяўнасць мноства дробных прадпрыемстваў з невялікай колькасцю занятых  на іх рабочых) становішча пралетарыяту Беларусі было больш цяжкім, чым  у Расіі ў цэлым.

Нялёгкае  становішча рабочых (13—14-гадзінны працоўны дзень, нізкая аплата працы, адвольныя  штрафы, жабрацкія жыллёвыя ўмовы, адсутнасць страхавога і пенсіённага забеспячэння) вымушала іх да правядзення стачак з вылучэннем патрабаванняў эканамічнага характару. Разнастайнымі былі і  формы пратэсту беларускіх рабочых. Найбольш буйныя хваляванні былі на цагельным  заводзе ў Брэсцкай крэпасці (1873), слясарна-кавальскіх майстэрнях Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (1876). на будаўніцтве чыгуначных дарог Вільна — Баранавічы (1884), Лібава-Роменскай  у Гомелі (1886, 1894), а таксама ў  чыгуначных майстэрнях у Пінску (1893), трыкатажных майстэрнях Смаргоні (1895).

На чале рабочага руху, як правіла, ішлі чыгуначнікі, адзін  з найболын арганізаваных і буйных атрадаў рабочага класа Беларусі. У цэлым жа рабочы рух 70 — пачатку 90-х гг. заставаўся стыхійным і  быў накіраваны на паляпшэнне матэрыяльнага  становішча рабочых (павышэнне заработнай платы, скарачэнне працоўнага дня, паляпшэнне ўмоў працы) і супраць спагнання штрафаў.

Безумоўнымі прыкметамі з'яўлення рабочага пытання  ў краіне было рабочае заканадаўства 80 — 90-х гг., якое абмяжоўвала выкарыстанне дзіцячай і жаночай працы (1882, 1885), памеры штрафу (1886), даўжыню працоўнага дня (11,5 гадзіны — у 1897). Для выканання  гзтых і іншых абмежаванняў была ўведзена ў 1882 г. фабрычная інспекцыя.

У той жа час  рабочы рух 70 — першай паловы 90-х  гг. падрыхтаваў умовы для пераходу ў другой палове 90-х гг. масавага рабочага руху да свядомай палітычнай барацьбы.

 

 

36. Культура Беларусі XIX ст. Гістарычныя ўмовы фарміравання беларускай нацыі.

У канцы XVIII — першай палове XIX ст. ў культурным жыці Беларусі вызначылася шмат новых з'яў і працэсаў. Змены, якія адбываліся ў рознах галінах культуры ў гэты перьшд, былі абумоўлены як логікай самога гісторыкакультурнага працэса, так і новымі з'явамі ў эканоміцы, палітычным і сацыяльным жыцці грамадства. Фактарамі, якія ў гэты час аказвалі найістотнейшы ўплыў на фарміраванне новых культурных працэсаў, былі эканамічнае развіццё Беларусі, складванне буржуазных адносін у нетрах феадальнага ладу, утварэнне беларускай нацыі, каланіяльная палітыка расійскага самаўладдзя, актыўны нацыянальна-вызваленчы рух, інтэнсіўнае ўзаемадзеянне з культурамі іншых народаў.

Найбольш  характэрнай праявай новага этапу  ў развіцці культуры Беларусі была яе дэмакратызацыя. Яна праявілася ва ўзнікненні новых формаў арганізацыі  культурнага жыцця, якія рабілі культурныя каштоўнасці больш даступнымі (перыядычня друк, камерцыйны тэатр, мастацкія выстаўкі, ланкастарскія школы і інш.), а  таксама ў змене ідэйнага ладу культуры (развіццё рэалізму ў літаратуры і мастацтве, звяртанне да традыцыйнай  культуры, фальклору і г.д.). Ідэйны змест культуры значна ўзбагачаецца і ўскладняецца, адбываецца хуткая змена ідэйна-стылявых кірункаў (класіцызм, сентыменталізм, рамантызм, рэалізм). Культура становіцда ў гэты час полем вострай і напружанай ідэалагічнай барацьбы, а самі творы літаратуры і мастацтва — сродкамі такой барацьбы.

У першай чвэрці XIX ст. сістэма асветы на Беларусі, асабліва ў заходняй яе частцы, была значна спаланізавана. Польская мова з'яўлялася асноўнай мовай выкладання, дзеці вывучалі польскую гісторыю і літаратуру. Такое становішча было звязана з агульным кірункам палітыкі самаўладдзя — царызм шукаў саюзнікаў сярод мясцовай спаланізаванай шляхты і ішоў на свядомае патуранне паланізацыі. Польскія патрыёты на чале з папячыцелем Віленскай навучальнай акругі і куратарам універсітэта Адамам Чартарыйскім зрабілі асвету надзейным сродкам распаўсюджвання ідэалаў польскага нацыянальнага руху.

Пасля паўстання 1830 — 1831 гт. царскі ўрад падвяргае сістэму  адукацыі новым пераўтварэнням. 1 мая 1832 г. Мікалай I падпісвае ўказ аб закрыцці Віленскага універсітэта. Гэта было не толькі пакаранне за ўдзел студэнтаў у паўстанні, але і імкненне знішчыць "гнездо вольнодумства", якім улады справядліва лічылі універсітэт. У Вільні застаецца Медыка-хірургічная акадэмія, створаная на базе медыцынскага факультэта (працуе да 1840 г.) і Рымскакаталіцкая акадэмія, асновай якой стала тэалагічнае аддзяленне маральна-прававога факультэта (у 1842 г. пераведзена ў Пецярбург). Выкладанне ва ўсіх тыпах навучальных устаноў пераводзіцца на рускую мову. На ўсходзе Беларусі польская мова выключаецца з праграмы выкладання, на захадзе выкладаецца толькі як асобны прадмет па скарочанай праграме. Настаўнікі, якія не валодаюць рускай мовай, адхіляюцца ад выкладання. Рускамоўных выкладчыкаў для Беларусі пачынаюць рыхтаваць Пецярбургскі настаўніцкі інстытут і створаная ў Віцебску ў 1834 г. настаўніцкая семінарыя (працуе да 1839 г.). Сярод іншых важных падзей у галіне асветы неабходна адзначыць адкрыццё ў 1840 г. ў Горы-Горках земляробчай школы, якая ў 1848 г. была пераўтворана ў земляробчы інстытут, а таксама адкрыццё кадэцкага корпуса ў Брэсце.

У канцы 50-х  гг. на тэрыторыі Беларусі пачынаюць  адкрывацца "учшіюца для поселянскнх  детей" — пачатковыя школы для  сялян, якія ўтрымліваліся часткова на сродкі дзяржавы, а часткова —  праваслаўным святарствам і самімі сялянамі. Вясковых дзяцей вучылі рускай мове, пачаткам арыфметыкі, малітвам. Адной  з галоўных мэт гэтых школ была русіфікацыя беларускага сялянства  і прыцягненне яго да праваслаўя. Адкрыццё такіх школ, падтрыманае  дзяржавай, мела масавы характар. Толькі ў Гродзенскай губерні з 1859 па 1862 г. было адкрыта 223 такіх школы. Аднак  з-за нізкага ўзроўню выкладання яны не давалі і не маглі даваць паўнацэннай адукацыі сялянскім  дзецям. Большасць з гэтых школ існавалатолькі на паперы. Не лічачы гэтых  пачатковых школ для сялян, у пачатку 60-х гг. XIX ст. на Беларусі налічвалася 167 навучальных устаноў усіх тыпаў, у тым ліку адна вышэйшая, 12 сярэдніх, 45 прыватных і дзяржаўных жаночьгх вучылішчаў, 21 духоўнае вучылішча. Пачатковьгх школ для сялян у 1863 г. налічвалася згодна са справаздачамі чыноўнікаў навучальнай акругі болын за 700. Але колькасць вучняў у навучальньгх установах Беларусі была невялікай: адзін вучань прыходзіўся на 200 чалавек насельніцтва.

Навуковае жыццё  Беларусі ў першай палове XIX ст. было звязана з дзейнасцю выкладчыкаў Віленскага універсітэта, Горы-Горацкага земляробчага інстытута, а таксама з даследаваннямі энтузіястаў-аматараў.

Адметнай  рысай культурнага жыцця Беларусі ў першай палове XIX ст. з'яўлялася інтэнсіўнае развіццё літаратуры і журналістыкі. Гэтыя галіны культуры становяцца своеасаолівай трыбунай палітычнай думкі, арэнай вострай палітычнай і ідэалагічнай барацьбы. Літаратура Беларусі ў гэты час характарызуецца шматмоўнасцю, разнастайнасцю мастацкіх кірункаў, шматлікасцю жанраў. Першая палова XIX ст. была часам станаўлення новай беларускай літаратуры. Цяпер ля яе калыскі стаялі пісьменнікі, якія адначасова працавалі на польскай мове; аўтары, творчасць якіх генетычна была звязана з рускай і ўкраінскай літаратурамі, а таксама самабытныя народныя паэты, творчасць якіх у большасці належала да фальклору. Усіх іх аб'ядноўвала любоў да Беларусі, да яе народа, імкненне служыць сваёй Бацькаўшчыне. У болынасці з напісаных імі твораў адчуваецца выразнае сацыяльнае гучанне, імкненне да адлюстравання самабытнасці беларускага народа.

Характэрная з'ява беларускай літаратуры першай паловы XIX ст. — узнікненне ананімных твораў, якія, як правіла, уздымалі сацыяльныя праблемы і не маглі трапіць у той час на старонкі друкаваных выданняў з-за цэнзурных перашкод. Ананімныя творы перапісваліся, завучваліся на памяць, перадаваліся як сямейная рэліквія. Многія з іх былі адрасаваны беларускаму сялянству. У "Гутарцы Данілы са Сцяпанам", "Вось які свет стаў", гутарках "Вясна гола перапала", "Панаманія" і інш. адлюстроўваліся думкі і настроі беларускіх сялян, сцвярджалася права прыгоннага сяляніна звацца чалавекам, гучала асуджэнне існуючага сацыяльнага ладу.

У другой трэці  XIX ст. на Беларусі пачынаюць стварацца першыя публічныя бібліятэкі. Але да сярэдзіны стагоддзя іх дзейнасць абмяжоўвалася амаль выключна збіраннем кніжнага фонду. Адметнай рысай перыяду было існаванне буйных прыватных кнігазбораў і калекцый. У канцы XVIII — пачатку XIX ст. быў пакладзены пачатак аднаму з найлепшых кнігазбораў Беларусі і Польшчы — бібліятэцы Храптовічаў, якая размясцілася ў Шчорсах. Буйныя калекцыі і кнігазборы былі ў Дзярэчыне ў Сапегаў, у Т.Нарбута ў Шаўрах, у Кіркора ў Вільні, у Я.Тышкевіча ў Лагойску і ў іншых.

У канцы XVIII — першай палове XIX ст. масавымі відамі мастацтва становяцца тэатр і музыка. Асноўнай формай тэатральнага мастацтва ў гэты час з'яўляўся тэатр прыватнай антрэпрызы, які ўвасабляў новы, камерцыйны падыход да арганізацыі тэатральнай справы. Па форме дзейнасці тэатры былі "аб'язнымі". Такі тэатр меў сталую базу ў губернскім ці буйным павятовым горадзе і час ад часу рабіў турнэ па навакольных мястэчках і гарадах, маёнтках і кірмашах. У XIX ст. сталыя тэатральныя калектывы дзейнічалі ў Вільні (трупа Мараўскага), Гродне (трупа С.Дзешнер), Мінску (трупа Кажынскага). У 30-я гг. тэатральныя відовішчы адбываюцца ўжо бесперапынна ва ўсіх губернскіх і многіх павятовых гарадах.

У першай палове XIX ст. назіраецца значны рост будаўнічай дзейнасці, ідзе рэгулярная забудова гарадоў, узнікаюць новыя тыпы грамадзянскіх будынкаў, упершыню шырока выкарыстоўваюцца тыпавыя праекты. Асноўным архітэктурным стылем у гэты час становіцца класіцызм. Значную ролю ў фарміраванні архітэктурнага выгляду беларускіх гарадоў і мястэчак адыграла Віленская архітэктурная школа, аснову якой склалі навучэнцы Віленскага універсітэта М.Шульц, Л.Стуока-Гуцявічус, К.Падчашынскі. Да буйнешых помнікаў гэтага часу адносяцца Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, Праабражэнская царква ў Чачэрску, Жыліцкі палац, Пакроўская царква ў Стрэшыне і інш. У 30 — 40-я гг. амаль цалкам бьгў перабудаваны Брэст, Бабруйск, дзе былі ўзведзены крэпасці.

Але, нягледзячы на працяглую паланізацыю і распачатую русіфікацыю, беларускі народ здолеў захаваць этнічны воблік і нават  пры вялікіх стратах адстаяць сваю нацыянальную перспектыву.

Информация о работе Шпаргалки по "Истории Беларуси"