Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Мая 2013 в 01:40, шпаргалка
1 .Першабытнае грамадства, яго асноўныя рысы і перыядызацыя.
3-за адсутнасці пісьмовых крыніц звесткі пра найдаўнейшыя перыяды гісторыі Беларусі мы маем толькі з раскопак археалагічных помнікаў — стаянак і селішчаў, гарадзішчаў, могільнікаў. Навукоўцы-археолагі на падставе здабытых з зямлі рэчаў рэканструююць самыя розныя бакі жыцця першабытнага чалавека — яго заняткі, побыт, вераванні і нават часам знешні выгляд.
У развіцці першабытнага грамадства вылучаюцца этапы першабытнага чалавечага статка, або праабшчыны, потым рання-родавай, позняродавай і, нарэшце, познепершабытнай суседскай абшчыны. За час існавання абшчыны чалавецтва перайшло ад мацярынска-родавых адносін да патрыярхату.
Па сутнасці, менавіта ў 20-я гг. вызначаюцца сваімі асаблівымі нацыянальнымі рысамі і атрымліваюць дзяржаўную падтрымку беларускія драматургія, тэатр і кіно. У жніўні 1920 г. дэбютаваў беларускі вандроўны тэатр пад кіраўніцтвам У.Галубка (да 1926 г. меў назву "Трупа Галубка"), які працягваў традыцыі I. Буйніцкага. Пераважная частка пастановак, ажыццёўленых тэатрам на працягу 1921 — 1928 гг., была напісана самім У.Галубком (найбольш папулярная ў гэты час п'еса "Ганка" ставілася каля 800 разоў). Пад кіраўніцтвам выдатнага рэжысёра Е.Міровіча з 1921 па 1931 г. адбывалася станаўленне Беларускага дзяржаўнага тэатра (з 1926г. — БДТ-1).
Фундаментам
новага беларускага тэатра ў Віцебску,
што атрымаў назву БДТ-2, сталі
навучэнцы Беларускай драматычнай
студыі ў Маскве, арганізаванай у
лістападзе 1920 г. для падрыхтоўкі
нацыянальных акцёрскіх кадраў. Творчы
рэпертуар тэатра ў большасці
сфарміраваўся яшчэ ў Маскве і
не заўсёды радаваў гледача
Такім чынам, беларусізацыя абудзіла да свядомага нацыянальнага жыцця шырокія слаі беларускага насельніцтва. За некалькі гадоў было створана тое, што многія нацыі стваралі дзесяцігоддзямі: нацыянальная асвета і даследчыя ўстановы, нацыянальны тэатр, кіно; узнялася шматлікая маладая плеяда беларускіх літаратараў і дзяржаўных дзеячаў. Але праводзімая зверху, часам павярхоўная, беларусізацыя залежала ад змен у палітыцы далёка не беларусізаванай кампартыі. Да таго ж мастацтва і ў 20-я гг. як духоўная сфера выхавання прыгажосці не разглядалася. Прагматычны падыход, спажывецкі погляд на выяўленчае мастацтва, скульптуру, кераміку вялі. да выхавання кадраў, якія былі здольныя ствараць паточным метадам "дзяўчыну з вяслом", "калгасніцу", "рабочага". Арыентацыя на "сярэдняга" мастака не садзейнічала вылучэнню талентаў.
48.Беларусь у перыяд першых пяцігодак. Індустрыалізацыя і калектывізацыя ў Беларусі.
Да пачатку 20-х гт. Беларусь зведала не толькі разбуральны характар першай сусветнай вайны, але і тры гады жорсткага супрацьстаяння розных класаў і сацыяльных груп. Насельніцтва стамілася ад пабораў і рэквізіцый. Гаспадарка была разбурана. У другой палове 1920 г. на савецкай тэрыторыі Беларусі былі нацыяналізаваны фактычна ўсе прамысловыя прадпрыемствы, але з іх дзейнічала менш паловы. Рабочыя пакідалі галодны горад і імкнуліся ўладкавацца на вёсцы, дзе і без іх былі лішнія рабочыя рукі. Вясковае насельніцтва імкнуліся абіраць усе — вайсковыя часці, харчовыя атрады і бандыты. Пасяўныя плошчы Беларусі скараціліся больш чым на 30 %, а пагалоўе жывёлы — на 50 %.
Цяжкае сацыяльна-эканамічнае становішча ўскладнялася супярэчлівай палітычнай сітуацыяй. Беларусь у 1921 г. апынулася падзеленай паміж Расіяй і Полынчай. Новаабвешчаная БССР замацавалася толькі ў межах паветаў Мінскай губерні, што, безумоўна, парушыла наладжаныя гаспадарчыя сувязі. Незадаволеныя харчразвёрсткай сяляне браліся за зброю; 'іх збіралі пад свае сцягі беларускія эсэры, выкарыстоўвала суседняя Полыпча і бандыцкія атрады. Юнакі, прызваныя ў войска ў 1914 — 1916гт.,за шмат гадоў вайны звыкліся здабываць хлеб вінтоўкамі. Савецкія органы ўлады вымушаны былі да 1922 г. уключна захоўваць у БССР надзвычайнае становішча.
Сялянскія выступленні, правал ілюзій хуткай перамогі сусветнай рэвалюцыі садзейнічалі таму, што найбольш дальнабачныя з бальшавіцкіх кіраўнікоў ужо ў 1920 г. выступалі за перагляд палітыкі "ваеннага камунізму". У снежні 1920 г. кіраўнік бальшавіцкай партыі У.І.Ленін падкрэслівае, што "зараз трэба абапірацца на адзінаасобнага селяніна" і "марыць аб пераходзе да сацыялізма і калектывізацыі не выпадае". У сакавіку 1921 г. быў зроблены "першы практычны крок", да якога ён заклікаў: харчовая развёрстка была заменена харчовым падаткам (гэта значыць лішкам, што заставаўся пасля выканання харчпадатку, селянін распараджаўся сам). Аднак адзначны крок у значнай ступені з'яўляўся прапагандысцкім. Па-першае, харчпадатак 1921 г. для БССР вызначаўся ў большых памерах, чым развёрстка папярэдняга года. Па-другое, хлеб прадаваць напачатку забаранялася, а абмен яго на прамысловыя тавары па істотна завышаных цэнах быў нявыгадны. К канцу 1921 г. стала зразумела, што непасрэднага тавараабмену горада з вёскай не атрымалася, і У.І.Ленін, карыстаючыся тэрміналогіяй таго часу, заявіў абчарговым "адступленні". У выніку паступова вызначалася сутнасць новай эканамічнай палітыкі: свабода выбару формаў гаспадарання, кааперацыя, рыначныя адносіны паміж горадам і вёскай.
Летам 1929 г. абвяшчаецца лозунг суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа. Каб узяць збожжа ў селяніна-аднаасобніка, трэба было аднавіць узброеную сілу тыпу харчарміі часоў грамадзянскай вайны. Найболып зручнай формай канфіскацыі збожжа ў вёсцы былі калгасы, дзе збожжа адразу засыпалася ў агульны свіран.
Пад вельмі моцным націскам зверху ўзровень калектывізацыі імкліва павышаўся. Не засталіся ў баку і мясцовыя партыйныя і савецкія кіраўнікі. Яны ўбачылі магчымасць за кошт сялянства зрабіць кар'еру, умацаваць сваё становішча, вызначыцца ў вачах цэнтра. Напрыклад, згодна з пастановай ЦК ВКП(б) ад 5 студзеня 1930 г., для Беларусі меркавалася завяршыць калектывізацыю к 1933 г. Аднак першы сакратар ЦК КП(б)Б К.В.Гей запатрабаваў калектывізаваць вёску за 1931 г. Неўзабаве і гэты тэрмін здаўся надта працяглым. Было прынята рашэнне аб завяршэнні калектывізацыі за паўгода. У ЦК ВКП(6) была накіравана тэлеграма з просьбай уключыць Беларусь у лік раёнаў поўнай калектывізацыі.
Свой уклад
ў працэс калектывізацыі ўнес і рабочы
клас. Адабраныя па прынцыпе палітычнай
адданасці рабочыя-
У краіне стварылася надзвычай вострая палітычная сітуацыя. Вынікам націску пры стварэнні калгасаў стала масавае незадавальненне сялян, адкрытыя пратэсты, аж да ўзброеных выступленняў. Баючыся масавай узброенай барацьбы, Сталін рашыў адмежавацца ад так званых "перагібаў" і ўскласці адказнасць за іх на мясцовыя органы. Створаныя сілай калгасы за вельмі кароткі тэрмін распаліся, да ліпеня 1930 г. іх засталося толькі 11 % ад былой колькасці.
Адліў з калгасаў мог быць значна большым, калі 6 сяляне напярэдадні ўступлення ў калгас не парэзалі жывёлу і маглі вярнуць сваю зямлю, якую забраць у калгасаў, што засталіся, было вельмі цяжка.
Адступленне ў сакавіку было тактычным ходам, які аслабіў напружанне ў вёсцы. Увосень пачалася новая хваля калектывізацыі. Адкінуўшы ў бок спробы ліберальных рэформаў, кіраўніцтва краіны перайшло да ўтаймавання сялянства гвалтам. Асноўнымі метадамі хлебанарыхтовак сталі вобыскі, масавыя арышты, высяленне цэлых вёсак, расстрэлы.
Важным кірункам калектывізацыі стала стварэннеў сельскай мясцовасці машынна-трактарных станцый (МТС). Першая МТС у нашай рэспубліцы была створана ў канцы 1929 г. у Кайданаўскім (цяпер Дзяржынскім) раёне.
Сельская гаспадарка рэспублікі ўвесь час знаходзілася ў крызісным стане, была нерэнтабельная. У 1935 г. беларускім калгасам была ліквідна запазычанасць па крэдытах (19,7 млн руб.). У жніўні 1937 г. СНК СССР і ВКП(б) прынялі пастанову "Аб аказанні дапамогі калгасам БССР". Ім былі аддадзены льготы па пастаўках сельгасвырабаў і запазычанасці за мінулыя гады. План пасеву па БССР скарачаўся на 300 тыс. га.
Але насілле над вёскай працягвалася. У 1939—1940 гг. калектывізацыя праводзілася ў заходніх раёнах рэспублікі.
Ці ж была суцэльная калектывізацыя жыццёва неабходнай? Вядома, без пераўтварэння сельскай гаспадаркі на аснове карэннай тэхнічнай рэканструкцыі, без уздыму агульнай культуры вёскі абысціся было нельга. Гаспадаранне на дробных кавалачках зямлі з дапамогай прымітыўных прылад асуджала сялян на цяжкую ручную працу, стрымлівала агульнае эканамічнае развіццё краіны. 3 цягам часу дробнатаварная сялянская гаспадарка прыйшла б да буйных формаў гаспадарчай вытворчасці, хоць і не ўсюды. Але. гэта павінна было адбыцца натуральным, добраахвотным шляхам, пры эканамічнай зацікаўленасці працоўнага сялянства. А насільная калектывізацыя, праведзеная ў нашай краіне, азначала спробу праігнараваць законы грамадскага ўзнаўлення, інтарэсы вытворцаў. Насілле ператварылася ў норму сацыялістычнай дзяржавы.
Прымусовая калектывізацыя, жорсткае, бесчалавечнае раскулачванне было злачынствам не толькі супраць сялян, але і супраць усяго народа.
У выніку пераўтварэнняў 20 — 30-х гг. у Беларусі, як і ў СССР у цэлым, усталявалася адміністрацыйна-камандная мадэль сацыялізму. Органы ўлады ўяўлялі сабой адзіную бюракратычную сістэму, пабудаваную па іерархічным прынцыпе. Партыйны апарат падпарадкоўваў сабе дзяржаўны, практычна зліўся з ім. Рэальная ўлада сканцэнтравалася ў руках вузкага кола асоб ці аднаго чалавека.
49.Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё БССР у 1928-1939 гг.
На мяжы 20
— 30 гг. адміністрацыйна-камандныя
метады кіравання распаўсюдзіліся
на ўсе сферы жыцця грамадства.
Пастановы вышэйшых органаў падлягалі
абавязковаму выкананню ніжэйстаячымі.
Дэмакратычная сістэма
Грамадскія
інстытуты і самадзейныя
Характэрнымі рысамі грамадскага жыцця Беларусі, як і ўсёй краіны, сталі татальная цэнтралізацыя кіравання ўсімі сферамі грамадскага жыцця, адміністрацыйна-камандныя метады ў спалучэнні з дзяржаўным тэрорам аж да арганізацыі масавых рэпрэсій і ўтварэння лагераў з прымусовай працай; экстэнсіўны і стратны гаспадарчы і палітычны механізм, пры якім поўнасцю выключаецца ацэнка дасягненняў на аснове сацыяльнай эфектыўнасці; адмова ад каштоўнасцяў папярэдніх формаў дэмакратыі, адхіленне мас ад кіравання і фармалізацыя інстытутаў дэмакратыі, абогатварэнне ўлады; непадуладнасць грамадскага жыцця нават фармальным дэмакратычным працэдурам, зрошчванне партыйнага і дзяржаўнага апарату, кантроль выканаўчых органаў над выбарнымі, выхад карных органаў з падпарадкавання законам і грамадству.
Такому сцвярджэнню
быццам супярэчыць прыняцде -Канстытуцыі
СССР 1936 г., Канстытуцыі БССР 1937 г., у
якіх абвяшчалася пашырэнне
У працэсе
ўтварэння і станаўлення
Магутны ідэалагічны апарат, што ахапіў сваім уздзеяннем практычна ўсё грамадства, аказаў значны ўплыў на людзей, многія з якіх шчыра верылі. ў правільнасць навязаных ім шляху развіцця, маральных каштоўнасцяў. Але не адзін з таталітарных рэжымаў не можа мець у сваёй аснове толькі веру.
Асаблівае значэнне для рэжыму меў тэрор, рэпрэсіі супраць народа. Для абгрунтавання неабходнасці насілля ўсё шырэй стаў выкарыстоўвацца тэзіс аб абвастрэнні класавай барацьбы.
Жорсткасць стала нормай жыцця савецкага грамадства. Рэпрэсіі былі патрэбны кіруючаму слою па шматлікіх прычынах. Яны дазвалялі спісваць на "шкоднікаў і ворагаў народа" пралікі ў эканоміцы і сацыяльнай палітыцы; далі мільёны бясплатных рабочых, на якіх не распаўсюджваліся ні сацыяльныя праграмы, ні працоўнае заканадаўства; стварылі атмасферу страху, што заглушаў спробы супраціўлення; даў магчымасць знішчаць палітычных праціўнікаў.
Ужо вядомы прыкладныя памеры страт, панесеных народам у перыяд сталінскіх рэпрэсій. Беларусь стала адной з першых ахвяр рэпрэсій, якія разгарнуліся ў рэспубліцы ўжо ў 20-я гг. і не спыняліся да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а затым працягваліся і ў пасляваенныя гады. Сімвалам генацыду ў Беларусі стала адкрытаеў 1988 г. месца расстрэлу людзей — Курапаты. Але, як сказаў Васіль Быкаў, Курапаты — гэта толькі адна кропля ў моры крыві. Па адзнаках даследчыкаў, ахвярамі сталінскіх рэпрэсій сталі звыш 250 тыс. жыхароў нашай рэспублікі.
У другой палове 20-х гг. Беларусь заставалася аграрнай рэспублікай. БССР практычна не мела цяжкай прамысловасці, прадпрыемствы былі дробнымі, а іх тэхнічны ўзровень заставаўся нізкім. Індустрыяльны рост быў неабходны, але дасягнуць яго можна было рознымі спосабамі. Выбар варыянтаў індустрыялізацыі і стварэння матэрыяльнай базы сацыялізму адбыўся ў складаных і супярэчлівых формах. Права на рашэнне рэальна мела толькі Камуністычная партыя, якая валодала палітычнай уладай і ключавымі фінансава-эканамічнымі механізмамі.