Шпаргалки по "Истории Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Мая 2013 в 01:40, шпаргалка

Краткое описание

1 .Першабытнае грамадства, яго асноўныя рысы і перыядызацыя.
3-за адсутнасці пісьмовых крыніц звесткі пра найдаўнейшыя перыяды гісторыі Беларусі мы маем толькі з раскопак археалагічных помнікаў — стаянак і селішчаў, гарадзішчаў, могільнікаў. Навукоўцы-археолагі на падставе здабытых з зямлі рэчаў рэканструююць самыя розныя бакі жыцця першабытнага чалавека — яго заняткі, побыт, вераванні і нават часам знешні выгляд.
У развіцці першабытнага грамадства вылучаюцца этапы першабытнага чалавечага статка, або праабшчыны, потым рання-родавай, позняродавай і, нарэшце, познепершабытнай суседскай абшчыны. За час існавання абшчыны чалавецтва перайшло ад мацярынска-родавых адносін да патрыярхату.

Прикрепленные файлы: 1 файл

шпоры ИСТОРИЯ.docx

— 443.27 Кб (Скачать документ)

Абрадавая паэзія, калядаванне і шчадраванне, хаджэнні валачобнікаў на Вялікдзень, купальскія карагоды заўсёды суправаджалі музыкі. Удзельнікамі народных свят былі скамарохі, якія выступалі з драматычнымі і  камічнымі інтэрмедыямі. Вандроўныя акцёры карысталіся рознымі струннымі  і ўдарнымі інструментамі (гудкамі, свістулькамі, дудамі, трубамі, рагамі, бубнамі, свірэлямі, сурнамі, скрыпкамі). У XVII ст. у Смаргоні была створана спецыяльная акадэмія, дзе рьгхтавалі акцёраў і дрэсіравалі мядзведзяў. Выступленні скамарохаў садзейнічалі ўзнікненню ў XVI ст. народнага лялечнага тэатра — батлейкі, які меў сінтэтычны характар, уключаў песні, танцы, маналогі, дыялогі.

У XV — XVI стст. на Беларусі склаліся пэўныя перадумовы для развіцця культуры Адраджэння. Гарады сталі цэнтрамі ажыўленай грамадска-палітычнай дзейнасці, пашырыліся іх узаемасувязі з краінамі Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Інтэнсіўна развіваліся кнігадрукаванне, адукацыя, шырылася цікавасць да культурных каштоўнасцяў антычнасці. У асяроддзі гараджан і шляхты распаўсюджваліся ідэі Рэфармацыі і гуманізму, мецэнацтва. Даволі хутка ішоў працэс станаўлення беларускай мовы і пашырэння пісьменнасці. Спецыфічнай рысай Адраджэння на Беларусі была наяўнасць на працягу пэўнага перыяду адноснай верацярпімасці, узаемадзеяння і ўзаемаўплыву беларускай, рускай, украінскай і польскай культур, што абумовіла полілінгвізм літаратуры гэтага перыяду. Да 1696 г. беларуская мова выконвала ролю дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім. На ёй былі створаны выдатныя помнікі грамадска-прававой думкі — Статуты Вялікага Княства Літоўскага (1529, 1566, 1588), накіраваныя на ўмацаванне дзяржаўна-юрыдычнага суверэнітэту краіны.

Своеасаблівай энцыклапедыяй гістарычных ведаў  эпохі сярэднявечча сталі летапісы — Летапісец вялікіх князёў літоўскіх, Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага, Хроніка Быхаўца  і інш. У летапісах адлюстраваны гістарычнае мінулае нашага народа, вядучыя грамадска-палітычныя ідэі эпохі, паказана дзейнасць гістарычных  асоб.

Тытанічнай  постаццю эпохі Адраджэння быў Францыск Скарына (каля 1490 — каля 1551) — вучоны, пісьменнік, перакладчык, гуманіст і асветнік, які аказаў значнае ўздзеянне на развіццё беларускай культуры, даў беларускаму народу друкаваную кнігу на яго роднай мове. Заснаванне на Беларусі кнігадрукавання адкрыла небывалыя магчымасці для развіцця асветы, навукі і культуры. Выданні Ф.Скарыны арганічна спалучалі традыцыі беларускага мастацтва з вопытам еўрапейскага кнігадрукавання. Ва ўяўленні Ф.Скарыны Біблія была скарбніцай не толькі рэлігійных, але і свецкіх ведаў, адной з крыніц "семн наук вызволеных".

У скарбніцу  еўрапейскай культуры ўвайшла літаратурная спадчына беларускага паэта-гуманіста Міколы Гусоўскага (1470? —каля 1533). Пяру Гусоўскага належаць тры паэмы, больш за 10 вершаў, але гімнам Бацькаўшчыне, паэмай жыцця стала "Песня пра зубра", якую ён напісаў у 1522 г. у Рыме на лацінскай мове. Пясняр прыроды, працы і свабоднага чалавека, паэт выказаў гарачую любоў да роднай зямлі, з вялікай мастацкай сілай намаляваў жыццё простых людзей, гераічнае мінулае свайго народа, стварыў паэтычны вобраз Вітаўта, асудзіў міжусобныя войны. У 1523 г. "Песня пра зубра" была выдадзена ў кракаўскай друкарні.

У другой палове XVI ст. традыцыйнае летапісанне, па сутнасці, спынілася. Шырокае развіццё атрымала гісторыкамемуарная літаратура ("Допісы" аршанскага старасты Філона Кміты-Чарнабыльскага, мемуары наваградскага падсудка Фёдара Еўлашэўскага, "Баркулабаўская хроніка" і інш.). У "Баркулабаўскай хроніцы" мемуарыст распавядае пра страшны голад на беларускай зямлі ў пачатку XVII ст., калі "так мерлн одны пры местах, на вулнцах, па дорогах, по лесах, на пустынн, прн роспутнях, по пустых нзбах". Аўтар паказвае простых людзей, іх цяжкую працу і быт, апісвае Бярасцейскі царкоўны сабор 1596 г. Псторыка-мемуарная літаратура па сваім характары была прасякнута свецкімі матывамі. Аўтары ўслаўлялі інтарэсы чалавека незалежна ад яго сацыяльнага паходжання, што абумовіла далейшае паглыбленне дэмакратызацыі і гуманізацыі літаратурнага працэсу на Беларусі ў канцы XVI — першай палове XVII ст.

Плённа развівалася  сілабічная паэзія, ля вытокаў якой стаялі Я.Вісліцкі, А.Рымша, Ф.Утчыцкі, І.Іяўлевіч і С.Полацкі. Асаблівасць  беларускай паэзіі пачатку XVI ст.

У развіцці архітэктуры  на беларускіх землях спалучаліся нацыянальныя і заходнееўрапейскія традыцыі, якія прьшеслі на Беларусь гатычны, раманскі стылі і стыль барока. Творча пераасэнсоўваючы гэту спадчыну, беларускія майстры стварылі самабытныя і арыгінальныя помнікі дойлідства.

У сувязі з  пастаяннай знешняй небяспекай'у  гэты час было пабудавана шмат крэпасцяў  і замкаў. Адным з моцных абарончых  збудаванняў стаў замак у Наваградку, які быў абнесены мураванымі сценамі  і шмат'яруснымі вежамі. Адначасова з'явіліся замкі ў Лідзе, Крэве, Гародні, якія разам з мураванымі і драўлянымі замкавымі пабудовамі іншых гарадоў і мястэчак Беларусі стваралі абарончую сістэму агульнадзяржаўнага значэння.

Дойліды дасягнулі  высокага мастацкага ўзроўню ў культавай  архітэктуры. Быў створаны новы стыль  — беларуская готыка, узорамі якой сталі цэрквы абарончага характару  ў Сынкавічах, Мала-Мажэйкаве (Мураванцы), Супраслі і Заслаўі. У другой палове XVI ст. на Беларусі пачалі з'яўляцца культавыя пабудовы ў стылі рэнесансу (пратэстанцкі сабор у Смаргоні і каталіцкі касцёл у Нясвіжы). 3 канца XVI ст. узводзяцца барочныя помнікі — езуіцкі касцёл у Нясвіжы, які быў пабудаваны архітэктарам-італьянцам Дж.М.Бернардоні. Барочнай архітэктуры ўласціва прасторавая разгорнутасць, ансамблевасць і дынамічнасць кампазіцыі.

У выяўленчым мастацтве Беларусі пашыраюцца іканапіс, фрэскі, дэкаратьгўная скульптура палацаў  і культавых пабудоў. Найболыігую  цікавасць сярод твораў жывапісу таго часу выклікаюць абразы "Адзігітрыі Іерусалімскай" з пінскай Варварынскай царквы, "Замілаванне" з Маларыты. У другой палове XVI ст. у іканапісе адчуваюцца рысы Адраджэння, кампазіцыі вызначаюцца прасторавасцю пабудовы, з'яўляюцца элементы бытавога характару (абраз "Нараджэнне Маці Боскай" Пятра Яўсеевіча з Галынца, 1649). Фоны абразоў часта ўпрыгожваліся разьбяным залачоным арнаментам, які надаваў твору дэкаратыўнасць.

У XV ст. з'яўляюцца творы свецкага жывапісу — партрэты княгіні Ганны Радзівіл, слуцкага князя А.Алелькавіча, вядомага магната Аляксандра Хадкевіча і інш. Структура сістэмы размалёвак становіцца болын адвольнай, насычанай канкрэтнымі дэталямі. 3 канца XVI ст. у жывапісе акрамя партрэтнага ўзнікаюць гістарычны, батальны і іншыя жанры.

 

 

18.Рэфармацыя  ў Еўропе, перадумовы рэфармацыйнага  руху ў Беларусі. Рэфармацыя і  контррэфармацыя ў Беларусі. Берасцейская  царкоўная унія.

У першай палове XVI ст. Рэфармацыя ахапіла большасць краін Еўропы. Па сацыяльнаму складу, палітычных і сацыяльна-эканамічных мэтах у Рэфармацыі вылучаюць тры галоўныя кірункі: бюргерска-буржуазны, які выступіў за аддзяленне царквы ад папы рымскага, рэлігійныя рэформы, прыстасаванне царкоўнай арганізацыі да буржуазных грамадскіх адносін; народная рэфармацыя, якая выявіла сацыяльныя інтарэсы сялянскаплебейскіх мас; каралеўска-княжацкая рэфармацыя, якая адпавядала інтарэсам вярхоўнай улады феадальнай знаці.

Рэфармацыя  на Беларусі з'яўлялася састаўной часткай  еўрапейскага рэфармацыйнага руху, але  мела значныя своеасаблівасці. Агульнае развіццё феадальнага спосабу вытворчасці, эвалюцыя гарадоў, рамяства і гандлю, рост колькасці гарадоў і мястэчак, актывізацыя гандлёва-прадпрымальніцкай  і грамадска-палітычнай дзейнасці  мяшчан, абвастрэнне супярэчнасцей  унутры пануючага класа, пагаршэнне сацыяльнага становішча мас былі фактарамі, якія спрыялі ўзнікненню рэфармацыйнага руху ў Вялікім княстве  Літоўскім у сярэдзіне XVI ст.

Значны ўплыў  на рэфармацыю аказала ідэалогія  асноўных кірункаў заходнееўрапенскага  пратэстантызму, гусіцкі рух, нямецка-мараўскі анабаптызм. Ідэйныя перадумовы рэфармацыі фарміраваліся таксама пад уплывам  рэнесансавагуманістычнай думкі, рускага  вальнадумства і рускай ерасі. Вялікае  значэнне мела літаратурная і кнігавыдавецкая  дзейнасць Ф. Скарыны, які сваім  перакладам Бібліі зрабіў працу, шмат у чым аналагічную той, якую выканалі заходнееўрапейскія гуманісты, пратэстанты.

Разнастайнасць  сацыяльных сіл, якія падтрымалі рэфармацыйны рух ці былі ўцягнуты ў яго, абумовіла неаднолькавую ідэалагічную накіраванасць асноўных рэфармацыйных плыняў на Беларусі і Літве (кальвінізму, лютэранства, антытрынітарызму), адрозненне іх грамадска-палітычных мэт. Асноўнай формай царкоўна-рэлігійнай рэфармацыі, якая зацвердзілася на Беларусі, быў кальвінізм. Яго галоўнай сацыяльнай апорай была феадальная знаць, частка дробнай і сярэдняй шляхты. Адмоўныя адносіны многіх магнатаў Вялікага княства Літоўскага (Радзівілаў, Сапег, Хадкевічаў, Кішак і інш.) да дзяржаўнай уніі з Польшчай, імкненне феадальнай знаці захаваць свае сацыяльна-эканамічныя і палітычныя правы шляхам дэцэнтралізацыі як дзяржаўнай, так і царкоўна-рэлігійнай структуры (у дадзеным выпадку каталіцкай і праваслаўнай цэрквы), абумовіла іх прыхільнасць да рэфармацыі.

У рэфармацыйным  руху ўвасобіліся таксама апазіцыйныя  настроі некаторых слаёў мяшчанства, што выступалі супраць прывілеяванага становішча традыцыйных цэркваў, якое ўшчамляла сацыяльна-эканамічныя  правы гараджан.

Пераважная  колькасць сялян, як і гарадскога насельніцтва, захоўвала сваю прыхільнасць праваслаўнай рэлігійнай традыцыі, нягледзячы на спробы буйных феадалаў-пратэстантаў (Радзівілаў, Валовічаў і інш.) прыцягнуць іх да падтрымкі рэфармацыі шляхам выдання розных «устаў», якія прадпісвалі  падданым абавязковае наведванне пратэстанцкай  царквы пад пагрозай пакарання.

Першы на Беларусі збор у сваім замку ў Берасці  залажыў «некаранаваны кароль Літвы», пратэктар рэфармацыі ў Вялікім  княстве Літоўскім, віленскі ваявода  Мікалай Радзівіл Чорны. 3 сярэдзіны  XVI ст. арганізоўваюцца рэфармацыйныя абшчыны (зборы), а пры іх цэрквы, школы, «шпіталі» (прытулкі) у Нясвіжы, Клецку, Беліцы, Заслаўі, Менску, Віцебску, Полацку і іншых гарадах і мястэчках Беларусі. Большасць рэфармацыйных абшчын знаходзілася ў залежнасці ад феадалаў-пратэктараў, якія забяспечвалі пратэстанцкіх «міністраў» (святароў) сродкамі на пражыццё (зямельнымі ўладаннямі ці гадавым утрыманнем).

Кальвінісцкія абшчыны складалі большасць усіх рэфармацыйных збораў. У XVI — першай палове XVII ст. на тэрыторыі Беларусі было створана каля 85 кальвінісцкіх і 7 арыянскіх збораў. Многія з іх дзейнічалі кароткачасова. Да канца XIV ст. склалася арганізацыйная і тэрытарыяльная структура кальвінісцкай царквы ў Вялікім княстве Літоўскім.

У 60-ых гг. XVI ст. на Беларусі, у Літве і на Украіне сфарміраваўся арыянскі, ці антытрынітарскі, рух. У сацыяльных і рэлігійна-філасофскіх поглядах антытрынітарыяў выразна выявіліся як радыкальныя, так і рацыяналістычна-памяркоўныя тэндэнцыі. Найбольш выдатным прадстаўніком ў беларуска-літоўскім антытрынітарызме быў Сымон Будны, пісьменнік, асветнік, гуманіст. Дзейнасць С. Буднага звязана са зборамі ў Вільні, Клецку, Холхле, Заслаўі, Лоску. У сваёй кнізе «Пра свецкую ўладу», выдадзенай у 1583 г. у Лоску, ён знаёміў чытачоў з поглядамі прадстаўнікоў радыкальнай рэфармацыі. Найбольш цікавым і арыгінальным з'яўляецца раздзел кнігі, прысвечаны дыспуту ў Іўі ў 1568 г., дзе галоўнымі апанентамі Буднага выступілі прадстаўнікі сацыяльна-радыкальнага напрамку — Якуб з Калінаўкі і Павел з Візны.

Ідэолагі  радыкальнай рэфармацыі (Пётр з Ганёндза, Марцін Чаховіц, Якуб з Калінаўкі  і інш.) рэзка крытыкавалі грамадска-палітычныя і сацыяльныя асновы феадальнага  грамадства: жорсткую эксплуатацыю сялянства  і іншых прыгнечаных слаёў  насельніцтва, «нявольніцтва». Яны  выступілі супраць вярхоўнай  улады, дзяржаўных устаноў, якія стаялі на варце феадальных парадкаў, выкрывалі  дэспатызм феадалаў. Імкненне плебейска-сялянскіх  прапаведнікаў на практыцы рэалізаваць  свае лозунгі прывяло іх да канфлікту  з кальвінісцкай шляхтай, выклікала  моцную занепакоенасць правячых колаў. У сярэдзіне XVII ст. антытрынітарызм быў заканадаўча забаронены, а члены арыянскіх абшчын выгнаны з Рэчы Паспалітай.

Рэфармацыя  спрыяла актывізацыі духоўнага  жыцця, распаўсюджванню новых, гуманістычных  тэндэнцый, развіццю рэнесансавай культуры. Вялікае значэнне надавалася выхаванню  дзяцей у пратэстанцкім духу, таму пры шмат якіх зборах ствараліся пачатковыя школы. Існавалі школы пры зборах у Беліцы, Наваградку, Віцебску, Арлове, Клецку, Любчы, Усялюбе, Койданаве і  інш.

Каля 1585 г. ва ўладанні жмудскага старасты, арыяніна Яна Кішкі ў Іўі (Ашмянскі павет) была закладзена арыянская школа. Высокі ўзровень выкладання ў ёй забяспечвала дзейнасць яе рэктара, асветнікагуманіста Яна Ліцынія Намыслоўскага, аўтара падручнікаў для пратэстанцкіх  школ, удзельніка дыспутаў з езуітамі і кальвіністамі. У 1625 г. сінод, улічваючы  ўзрастаўшыя патрэбы ў пратэстанцкай  адукацыі, прыняў рашэнне заснаваць  евангелічныя школы новага тыпу з  даволі складанай і разнастайнай праграмай навучання ў Слуцку і Кейданах (Літва).

У 70-ых гг. XVI ст. былі зроблены спробы стварыць першую рэфармацыйную Акадэмію ў Вялікім княстве Літоўскім у Вільні, аднак процідзеянне каталіцкіх колаў перашкодзіла рэалізацыі гэтай задумы.

Практычна адначасова з фарміраваннем рэфармацыйнай  царквы на Беларусі ўзнікла і рэфармацыйнае  кнігадрукаванне. Першыя рэфармацыйныя  друкарні былі створаны пры падтрымцы  ўплывовай беларускай і літоўскай  шляхты, магнатаў. У 50—60-ых гг. XVI ст. пад апекай Мікалая Радзівіла Чорнага былі заснаваны друкарні ў Берасці, Нясвіжы, у 70-ых гг. пры ўдзеле Яна Кішкі пачала сваю дзейнасць арыянская друкарня ў Лоску. Кароткачасова дзейнічала друкарня Васіля Цяпінскага ў 1570-ых гг. У першай палове XVII ст. дзейнічала буйнейшая рэфармацыйная друкарня ў Любчы.

Большасць рэфармацыйных  выданняў, якія выйшлі на Беларусі, апублікаваны на польскай, некаторыя — на беларускай і лацінскай мовах. Найбольш значнымі былі выданні перакладаў і рэдакцый Бібліі ці асобных яе кніг (Берасцейская біблія 1563 г., перакладзеная і адрэдагаваная ідэолагамі кальвінісцкай рэфармацыі Вялікага княства Літоўскага і Польшчы; Нясвіжская біблія 1572 г.; выдадзены ў 1574 г. у Лоску Новы запавет; Евангелле Васіля Цяпінскага).

Информация о работе Шпаргалки по "Истории Беларуси"