Шпаргалки по "Истории Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Мая 2013 в 01:40, шпаргалка

Краткое описание

1 .Першабытнае грамадства, яго асноўныя рысы і перыядызацыя.
3-за адсутнасці пісьмовых крыніц звесткі пра найдаўнейшыя перыяды гісторыі Беларусі мы маем толькі з раскопак археалагічных помнікаў — стаянак і селішчаў, гарадзішчаў, могільнікаў. Навукоўцы-археолагі на падставе здабытых з зямлі рэчаў рэканструююць самыя розныя бакі жыцця першабытнага чалавека — яго заняткі, побыт, вераванні і нават часам знешні выгляд.
У развіцці першабытнага грамадства вылучаюцца этапы першабытнага чалавечага статка, або праабшчыны, потым рання-родавай, позняродавай і, нарэшце, познепершабытнай суседскай абшчыны. За час існавання абшчыны чалавецтва перайшло ад мацярынска-родавых адносін да патрыярхату.

Прикрепленные файлы: 1 файл

шпоры ИСТОРИЯ.docx

— 443.27 Кб (Скачать документ)

Пратэстанцкімі  друкарнямі выдаваліся рэлігійна-палемічныя творы, навучальная і педагагічная літаратура, панегірыкі. Рэфармацыйнае  кнігадрукаванне Беларусі вылучалася высокай удзельнай вагой свецкіх  арыгінальных і перакладных выданняў: выдаваліся гістарычныя творы, павучальныя  трактаты, пераклады антычных аўтараў, дзеячаў сярэдневяковай культуры, эпохі  Адраджэння, былі выдадзены першыя на Беларусі друкаваныя выданні юрыдычнага характару.

Рэфармацыйнае кнігадрукаванне садзейнічала распаўсюджванню  рэнесансавых, гуманістычных, рацыяналістычных тэндэнцый у культуры Беларусі. Многія дзеячы рэфармацыйнага руху ўнеслі свой уклад у развіццё літаратуры і  пісьменнасці Беларусі.

Рэфармацыя  ў Вялікім княстве Літоўскім  насіла ў асноўным шляхецка-магнацкі характар. Феадалы-пратэстанты ў  час палітычнага ўздыму рэфармацыі на Беларусі і ў Літве займалі  вышэйшыя дзяржаўныя пасады. У сенаце Вялікага княства Літоўскага ў 1569 г. засядалі 15 сенатараў-пратэстантаў, 2 католікі, 5 праваслаўных, у 1580 г. адпаведна — 13, 6 і 4 .

Рэфармацыйны  рух адыграў пэўную ролю ў развіцці талерантнасці ў Вялікім княстве  Літоўскім. Віленскі прывілей 1563 г., пацверджаны  і пашыраны на Гародзенскім сейме 1568 г., ураўнаваў у правах усю шляхту «веры хрысціянскай». У 1573 г. быў  прыняты акт Варшаўскай канфедэрацыі аб свабодзе веравызнання, тэкст якога  ўвайшоў у Статут Вялікага княства  Літоўскага 1588 г.

Наступленне контррэфармацыі, якое ўзмацнілася  пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 г., унутраныя супярэчнасці ў асяроддзі  пануючага саслоўя, адсутнасць устойлівай сацыяльнай апоры рэфармацыі абумовілі  параўнальна хуткі адыход значнай  часткі мясцовых феадалаў ад яе падтрымкі  і пераход іх да каталіцызму. Прычым у каталіцызм пераходзілі не толькі былыя католікі, але і прадстаўнікі праваслаўных фамілій (Валовічы, Збаражскія, Сапегі). У гэтым плане можна сказаць, што рэфармацыя спрыяла паланізацыі беларускай шляхты.

Рэфармацыя  ў цэлым адыграла пэўную ролю ў  развіцці духоўнага і царкоўна-рэлігійнага  жыцця ў Беларусі і ва ўсім Вялікім  княстве Літоўскім. Рэфармацыйныя  ідэі садзейнічалі станаўленню секулярызаваных  форм культуры, пашырэнню міжнародных  сувязей і кантактаў.

У царкоўна-рэлігійнай палітыцы рымскай курыі, вярхоўнай  улады ВКЛ, Польшчы, пазней Рэчы Паспалітай пэўнае месца адводзілася планам уніі праваслаўнай і каталіцкай цэркваў. Рэальны кантэкст гэтых планаў залежаў  ад канкрэтна-палітычных абставін, зрухаў у палітычных і царкоўна-рэлігійных адносінах на дзяржаўным, рэгіянальным і кантынентальным узроўні. Рымская  курыя ўлічвала палітычнае значэнне буйных дзяржаў Усходняй Еўропы, асабліва ў канцы XIV—XV стст., распаўсюджанасць і адносную ўстойлівасць грэка-ўсходняга праваслаўя сярод славянскага насельніцтва ВКЛ, Польшчы, Маскоўскай Русі. Падзенне палітычнага і царкоўнага прэстыжу Канстантынопаля пасля заваявання яго Асманскім султанатам у 1453 г., Саборны рух у Еўропе і крызіс самой каталіцкай царквы заахвочваў рымскую курыю да актывізацыі яе ўсходняй палітыкі, прымушаў шукаць новых палітычных саюзнікаў і змяняць формы царкоўна-рэлігійных адносін для пашырэння сваіх уплываў. Важнай часткай дыпламатычных і царкоўна-рэлігійных разлікаў апостальскага прастола ў XV і пачатку XVI ст. былі планы стварэння антытурэцкай кааліцыі з удзелам Польшчы, ВКЛ, Маскоўскай Русі. У другой палове XVI — пачатку XVII ст. царкоўна-рэлігійныя планы рымскай курыі набылі выразную антымаскоўскую афарбоўку.

Кіруючыя  колы ВКЛ, Польшчы, каталіцкая іерархія абедзвюх дзяржаў разлічвалі з прыняццем  уніі на ўмацаванне дзяржаўна-палітычных і царкоўных структур, пашырэнне сувязей з Захадам, асабліва з каталіцкімі краінамі. Пэўная частка беларуска-літоўскай і ўкраінскай свецкай і духоўнай знаці ВКЛ падтрымлівала гэтыя захады. Унія магла садзейнічаць скасаванню пэўных абмежаванняў, што тычыліся праваслаўнага насельніцтва ВКЛ, сацыяльна-палітычнай кансалідацыі прывілеяваных колаў грамадства. Супраць уніі ў XV—XVI стст. выступала значная частка праваслаўнага духавенства, бо яна звужвала тэрытарыяльна-дзяржаўныя сферы яе ўплываў і прыкметна падначальвала свецкай уладзе, а таксама большасць паспалітага «рускага» насельніцтва, якое трымалася «старыны» як сродку абароны сваіх сацыяльных інтарэсаў і свайго статуса.

Берасцейскі сабор 1596 г. абвясціў аб утварэнні уніяцкай царквы, якая прызнавала звершнасць папы рымскага і захоўвала ў асноўным абрадавасць грэка-ўсходняй царквы. Ва ўмовах афіцыйнага навязвання унія выклікала шырокі сацыяльны пратэст. Абарона праваслаўя станавілася  патрыятычнай справай аховы народнасці, мовы, культуры, што асабліва адчувалася ў першыя дзесяцігоддзі пасля  абвяшчэння уніі. Антыуніяцкую накіраванасць  мелі Віцебскі «бунт» 1623 г., у час  якога быў забіты полацкі уніяцкі  архіепіскап Кунцэвіч, іншыя «хлопскія» выступленні. Інтэнсіўную прапаганду супраць уніі вялі беларускі і  ўкраінскія брацтвы, якія аб'ядноўвалі  пераважна гарадское насельніцтва.

Антыуніяцкія  выступленні стымуляваліся афіцыйнай  забаронай дзейнасці праваслаўнай царквы, перадачай яе маёнткаў і  іншай уласнасці уніятам, іншымі абмежаваннямі рэлігійнай дзейнасці. Жорсткая царкоўнарэлігійная палітыка вярхоўнай улады Рэчы Паспалітай не прывяла да пажаданых вынікаў. У 20—30-ыя гг. XVII ст. кіруючыя колы і уніяцкая іерархія пасля няўдалых спроб заключыць новую унію прызналі царкоўна-рэлігійныя правы праваслаўнай царквы, магчымасць яе легальнай дзейнасці. У сваю чаргу значныя рэформы, праведзеныя уніяцкімі мітрапалітамі — Руцкім, Сялявай, Корсакам, стварэнне Базыльянскага ордэна, падрыхтоўка вопытных кадраў, паляпшэнне школьнай адукацыі спрыялі ўзросту ўплываў уніяцкага духавенства ў больш шырокіх, чым раней, колах беларускага насельніцтва.

 

 

19.Перадумовы  ўтварэння Рэчы Паспалітай. Люблінскі  сойм і яго рашэнні. Рэч Паспалітая  на палітычнай карце Еўропы  ў канцы XVI - першай палове XVII ст.

Да Любліна 1569 г. дзве незалежныя суседкі-краіны —  Каралеўства Польскае і Вялікае  Княства Літоўскае — ішлі доўгія і пакручастыя амаль два стагоддзі. На працягу гэтага часу былі і сумесная барацьба супраць хцівых, жорсткіх ворагаў, было больш дзесятка дагавораў-уній, але былі супярэчнасці, сутычкі і  спрэчкі. Нарэшце 1 ліпеня 1569 г. быў прыняты  акт Люблінскай уніі, які аб'яднаў  дзве дзяржавы ў адзіную федэрацыю  — Рэч Паспалітую. Сярод насельніцтва гэтага шматэтнічнага аб'яднання  апынуўся і беларускі народ.

Што ж прымусіла  кіруючыя вярхі ВяЛікага Княства  пайсці на такі звышцесны, на мяжы страты самастойнасці, саюз? Сярод шэрага прычын уніі 1569 г. адной з самых важных з'яўляюцца ўнутрыкласавыя супярэчнасці ў пануючым шляхецкім саслоўі  Вялікага Княства Літоўскага, Рускага  і Жамойцкага. Без прымусу з  боку шматлікай дробнай і сярэдняй шляхты элітарнае магнацтва, што  трымала ўладу^ ў Княстве, не пайшло б на яе падзел з кімсьці. А ўлада  тая,' ў вялікакняжацкай магнатэрыі была амаль што неабмежаваная. Паны-рада праводзілі толькі свае рашэнні на Сойме ў Вялікім Княстве, маніпулюючы  паводле свайго, меркавання болынасцю  шляхты, якая не мела ніякай рэальнай улады. У адрозненне ад Княства ў суседняй Польшчы шляхта самым рашучым чынам уплывала на ўнутраную і знешнюю палітыку ўрада. Польскія шляхецкія вольнасці, відавочна, прываблівалі вялікакняжацкую шляхту. Падтрымліваючы ідэю ўніі, яна меркавала заняць такое ж вызначальнае становішча ў сваёй дзяржаве, як польская шляхта ў сваёй.

Унутрыпалітычны крызіс у Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім, што быў выкліканы  супярэчнасцямі ў стане пануючага  класа, найболын абвастрыўся ў 60-я  гг. XVI ст. Супрацьстаянне магнацтва і шляхты стала адкрытым. Асабліва яскрава яно выявілася ў час Сойму, які адбыўся ўвосень 1562 г. пад Віцебскам.

Каб неяк кансалідаваць  грамадства, збіць прапольскія настроі  шляхты, магнацкая апазіцыя на чале з Радзівіламі пайшла на значную  мадэрнізацыю ўнутранай палітыкі. Яна  ўвасобілася ў прыняцці пастановы 1563 г., паводле якой праваслаўная і  каталіцкая шляхта поўнасцю ўраўноўвалася  ў правах, ва ўхваленні на Сойме 1564 г. судовай рэформы, якая на польскі  ўзор дазваляла ствараць мясцовыя суды, дзе галоўную ролю адыгрывала шляхта.

Гэтыя захады вялікакняжацкага ўрада можа і мелі б поспех, калі б не няўдачы ў  вайне з Маскоўскай дзяржавай. Лівонская  вайна выцягнула са скарбу ўсе  сродкі. Неадкладна патрабаваўся саюзнік. Позірк быў кінуты на захад, таму што  Княства мела значны вопыт — дзесяткі ўнітарных дагавораў ад часоў  Ягайлы да Жыгімонтаў — сужыцця  з Польшчай. Да таго ж заходні  сусед сам дамагаўся ўніі. На тое  былі важкія прычыны як эканамічнага, так і палітыка-ідэалагічнага  парадку. Па-першае, шматлікай польскай шляхце етала цесна ў каралеўстве. Яна сквапна паглядала на княжацкія  землі, якія б далі новыя багацці, а значыць, новыя пасады, узнагароды. Па-другое, Польшча з'яўлялася самым  моцным каталіцкім бастыёнам ва Усходняй Еўропе, а таму менавіта ёй Ватыканам  адводзілася галоўная роля ў экспансіі  каталіцызму на ўсход — у беларускія, украінскія, рускія землі.

Праўда, вялікакняжацкі ўрад меў і другі варыянт выхаду з крызіснага становішча: заключэнне ўніі з Маскоўскай дзяржавай і  прызнанне Івана IV ці яго сына сваім князем. На гэты конт нават вяліся тайныя перамовы. Але вынікаў яны не далі. Гзта зразумела, бо для шляхты Вялікага Княства Іван IV у 60-я гг. XVI ст. ужо не быў у бляску пакарыцеля Казані (1552) і Астрахані (1556), ён стаў Грозным — ініцыятарам апрычніны, падпарадкоўцам сваёй уладзе маскоўскага баярства. Такім чынам, вольнасці шляхецкай рэспублікі штурхнулі пануючы клас беларускіх зямель да саюзу з Польшчай.

Пытанне заключэння ўніі з Польшчай было прадвырашаным, і як ні адцягвалі фінал уладу  трымаючыя магнаты Вялікага Княства  Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, ён наступіў у 1569 г. Яго, безумоўна, наблізіла Лівонская  вайна. Па словах віленскага ваяводы  Мікалая Радзівіла, што прыбыў на перамовы ў Люблін, "на нашым хрыбце быў вораг, калі мы ехалі сюды, жадаючы  пастанавіць з вамі ўнію, якая б  аб'яднала нас узаемнаю любоўю, і, калі казаць праўду, мы пачалі імкнуцца да яе амаль бегам, тады як продкі нашыя  ішлі да яе вельмі паціху". 10 студзеня 1569 г. пачаўся Люблінскі Сойм, які  здоўжыўся амаль на 6 драматычных  месяцаў. Кожны з бакоў ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Ніхто не саступаў. Больш таго, калі паслы Вялікага Княства ўбачылі  пагрозу гвалтоўнага заключэння ўніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 сакавіка 1569 г. пакінулі Люблін. I тут польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, польскія феадалы дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выдання ўказаў аб далучэнні да каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. На працягу сакавіка — чэрвеня 1569 г. гэтыя вялізныя і багацейшыя землі Вялікага Княства былі ўключаны ў склад Польшчы, што, вядома, аслабіла і без таго падарваную Лівонскай вайной эканоміку Княства. Хоць гэтыя акты і былі супрацьпраўныя, бо кароль іх выдаў асабіста, без згоды Сойма Вялікага Княства, але ў склаўшайся сітуацыі вялікакняжацкі ўрад не мог ісці на ваенны канфлікт з Польшчай.

Тэрыторыя Княства  звузілася ў асноўным да літоўскіх  і беларускіх зямель. Прычым на значнай  частцы апошніх гаспадарыла маскоўскае войска. У такім становішчы для  вялікакняжацкага ўрада шлях быў  адзіны — за стол перамоваў з  Полыпчай. Супольны Сойм зноў распачаў работу, і 1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі. "3 гэтага часу абедзве дзяржавы ўяўляюць сабою адно непадзельнае цела, а таксама адну агульную Рэч Паспалітую, у якой абодва гаспадары і абодва народы ўз'ядналіся ў адзіны народ і адзіную дзяржаву", — дэклараваў акт.

Наколькі  ж цесна зліліся дзве часткі толькі што ўтворанай дзяржавы? Вышэйшым органам улады станавіўся агульны  Сойм, які мог збірацца толькі на тэрыторыі Полыпчы. Асобных соймаў як для Кароны Польшчы, так і для Вялікага Княства не прадугледжвалася.

Такім чынам, нельга трактаваць Люблінскую ўнію як паглынанне Польшчай Вялікага Княства  Літоўскага, Рускага, Жамойцкага. Рэч  Паспалітая была федэрацыяй дзвюх суседніх дзяржаў, у якой Княства існавала да канца XVIII ст. — часу разбору Рэчы Паспалітай Расійскай імперыяй, Аўстрыяй і Прусіяй.

Першае ўражанне для пануючага класа Вялікага Княства ад вынікаў Люблінскай уніі, падзей, што ёй папярэднічалі, было шокавым, прычым як для магнацтва, так  і для шляхты, якая ў свой час  дамагалася злучэння з Польшчай. Для  вышэйшай уплывовай знаці Люблінская ўнія пагражала поўнай згубай былога палітычнага вяршэнства. У Вялікім  Княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім  Сойм" дзе магнацтва праводзіла свае рашэнні, юрыдычна перастаў існаваць. У агульны ж сенат Рэчы Паспалітай многа былых членаў паноў-рады проста не трапіла. Ды і тыя нешматлікія  галасы сенатараў з Вялікага Княства  заглушаліся больш мнагалюдным  польскім прадстаўніцтвам у сенаце Рэчы Паспалітай. Тое ж самае адоывалася і ў Сойме, дзе з 180 выбраных на сойміках па ўсёй Рэчы Паспалітай паслоў толькі 46 прыходзілася на Вялікае Княства  Літоўскае, Рускае, Жамойцкае (з іх 34 з беларускіх паветаў).

Палітычная  дыскрымінацыя дапаўнялася эканамічнай. Цяпер прадстаўнікі шляхецкага саслоўя  Вялікага Княства не маглі атрымліваць  землі ў тых раёнах, якія былі гвалтоўна адарваны Польшчай у 1569 г., ды і дазвол польскай шляхце на атрыманне  зямельных уладанняў у межах  Княства стварыў небяспечнага канкурэнта для шляхты мясцовай. Безумоўна, такое становішча нараджала ў большай часткі пануючага класа Вялікага Княства Літоўскага. Рускага, Жамойцкага сепаратысцкія, антыпольскія настроі. Яны праяўляліся ў рэзкім непрыняцці шляхтай, як буйной, так і дробнай, уніі ды і наогул палітыкі польскіх каралёў.

Характэрна, што антыпольскія словы не разыходзіліся  са справамі. "Вялікакняжацкае адраджэнне" ішло як у палітыка-эканамічнай, так  і ўдухоўнай сферах. Насуперак  Люблінскаму акту аб уніі на працягу 70 — 80-х гг. у Вялікім Княстве  рэгулярна збіраліся агульнадзяржаўныя  соймы. Прычым у час бескаралеўя (1574 — 1576 гг.) на віленскім Сойме дэбатавалася пытанне аб выбары караля, на сойме 1580 г. прысутнічаў нават кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторы. Больш таго, у 1581 г. ствараецца, а ў 1582 г. пачынае  дзейнічаць Галоўны трыбунал Вялікага Княства Літоўскага.

Информация о работе Шпаргалки по "Истории Беларуси"