Шпаргалки по "Истории Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Мая 2013 в 01:40, шпаргалка

Краткое описание

1 .Першабытнае грамадства, яго асноўныя рысы і перыядызацыя.
3-за адсутнасці пісьмовых крыніц звесткі пра найдаўнейшыя перыяды гісторыі Беларусі мы маем толькі з раскопак археалагічных помнікаў — стаянак і селішчаў, гарадзішчаў, могільнікаў. Навукоўцы-археолагі на падставе здабытых з зямлі рэчаў рэканструююць самыя розныя бакі жыцця першабытнага чалавека — яго заняткі, побыт, вераванні і нават часам знешні выгляд.
У развіцці першабытнага грамадства вылучаюцца этапы першабытнага чалавечага статка, або праабшчыны, потым рання-родавай, позняродавай і, нарэшце, познепершабытнай суседскай абшчыны. За час існавання абшчыны чалавецтва перайшло ад мацярынска-родавых адносін да патрыярхату.

Прикрепленные файлы: 1 файл

шпоры ИСТОРИЯ.docx

— 443.27 Кб (Скачать документ)

Нягледзячы  на адзначаныя поспехі хрысціянізацыі, неабходна сказаць, што новая  вера ў Полацкай зямлі распаўсюджвалася параўнальна марудна і павінна  была вытрымаць барацьбу з язычніцтвам, якое мела тут глыбокія карані ў  выніку блізкага суседства Полацка  з літоўскімі і іншымі неславянскімі  плямёнамі, у якіх высокага развіцця дасягнуў язычніцкі культ.

Язычніцкія  вешчуны ў старажытным Полацку  былі ў пашане нават сярод прадстаўнікоў  княскай дынастыі пасля афіцыйнага прыняцця хрысціянства. «Аповесць мінулых  гадоў» прыпісвае Усяславу Полацкаму  нараджэнне ад «вяшчунства». Сучаснікі  надзялялі Усяслава звышнатуральнымі якасцямі.

Да гісторыі рэлігійных вераванняў жыхароў Полацкай зямлі маюць адносіны велізарныя валунныя камяні з высечанымі на іх выявамі крыжа з «Галгофай» і  набожнымі надпісамі. У Падзвінні  вядома 9 такіх камянёў. На шасці  з іх значыцца імя Барыса, ад чаго камяні называюць «Барысавымі». Камяні з'яўляюцца сведчаннем барацьбы полацкіх князёў з язычніцкімі вераваннямі (пакланенні камяням-фетышам) у перыяд двухвер'я, якое ўтрымлівалася ў  Полацкай зямлі да XII ст. і яшчэ пазней.

Паводле дайшоўшага да нас падання, сам князь Уладзімір  Святаславіч заснаваў пад Пінскам  Лешчынскі манастыр. Выказваюць меркаванні, што Тураў стаў цэнтрам епархіі  пасля таго, як у 1088 г. тут пачаў  княжыць Святаполк Ізяславіч, праўнук  Уладзіміра.

Клопатам  аб распаўсюджванні хрысціянства было адкрыццё цэркваў і манастыроў. Жонка  Святаполка Ізяславіча Варвара заснавала  ў Тураве Варварынскі манастыр, у  якім жыла з дзяцьмі пасля смерці князя. Сказанне аб Марціне-мніху паведамляе аб існаванні ў Тураве мужчынскага  манастыра. Тут жа знаходзілася епіскапская  рэзідэнцыя.

У Тураве пры  археалагічных даследаваннях выяўлены рэшткі мураванага трохапсіднага сабора. Уплыў хрысціянства распаўсюджваўся  на творы прыкладнога мастацтва. Пры раскопках гарадоў знойдзены  металічныя, каменныя, бурштынавыя  крыжы, у Тураве — цудоўныя свінцовыя  абразкі, якія ўстаўляліся ў вялікі крыж, у Пінску — каменны абразок  Ісуса Хрыста Эмануіла.

 

 

8. Культура Беларусі ў Х-ХІІІ  ст.ст. Фальклор і пісьменства,  архітэктура і жывапіс.

У цеснай сувязі з дзяржаваўтваральнымі працэсамі на Беларусі ў IX — XIII стст. ішло развіццё культуры. Найбольш яскравым праяўленнем гэтага боку грамадскага жыцця стала прыняцце і распаўсюджванне хрысціянства.

Ад першых храмаў у Полацку пачала развівацца сталая дойлідская традыцыя на Беларусі, якая мела шэраг адметных рыс. Перш за ўсё яна вызначалася незвычайнай  узнёсласцю і стромкасцю цэркваў. Многія пабудовы менавіта полацкай дойлідскай школы мелі падоўжаны ў плане  аб'ём па лініі захад — усход  і змешчанасць на захад падкупальнай прасторы. У XII ст. у самім Полацку было восем храмаў, акрамя Сафіі і Багародзіцы, тры царквы ў Гародні, па одной у Віцебску, Менску, Наваградку, Ваўкавыску, Тураве Г Пінску. Нельга забываць таксама этнічна і гістарычна звязаны з Беларуссю Смаленск, дзе ў гэты час было сем храмаў. Сярод дойлідаў XII ст. вядома імя Іаана, які кіраваў узвядзеннем царквы ў гонар Спаса Праабражэння Ефрасіннеўскага манастыра".

Разам з храмавым дойлідствам з'явілася хрысціянскае выяўленчае мастацтва. Жывапісцы распісвалі па сырой тынкоўцы сцены сабораў, пісалі абразьр Полацкую Спаскую  царкву распісаў мастак Кузьма з памочнікамі. Імя яго жонкі — Кузьміная  — захавалася сярод надпісаў на адной са сцен гэтага храма.

Надзвычай рана на Беларусі з'явілася пісьменнасць. Першым датаваньгм надпісам на ўсёй тэрыторыі  Усходняй Еўропы з'яўляецда надпіс на пячатцы полацкага князя Ізяслава. Імя князя перададзена так  званымі кірылічнымі літараміу  але ў грэчаскім гучанні — "Ізяславос" і ў гэтым няма нічога дзіўнага. Справа ў тым, што  знакаміты балгарскі асветнік Кірыла Салунскі прыдумаў азбуку-глаголіцу  ў 60-я гг. IX ст., якая зусім не падобная на існуючую. Яго вучні, у тым ліку архіепіскап Ахрыдскі Клімент, адаптавалі сучасныя ім грэчаскія літары пад славянскую фанетыку. У гэтым выглядзе і трапілі да нас з Балгарыі першыя перакладныя кнігі і кніжнае пісьмо.

Першыя бытавыя  надпісы таксама з'явіліся на этнічных крывіцкіх землях. Падчас раскопак курганоў пад Смаленскам знойдзены  вялікі гаршчок-карчага з надпісам "гараушна" — гарчыца.

У XII ст. хрысціянская культура і пісьменнасць паступова ахапілі амаль усе слаі тагачаснага грамадства. Пісьмом пачалі карыстацца не толькі царкоўнікі і князі, але і простыя людзі. Археолагі знайшлі берасцяныя граматы ў Мсціславе і Віцебску, а таксама ў Ноўгарадзе і Смаленску, якія належалі палачанам. Ёсць узоры пісьма "полацкай вытворчасці" на сценах Сафійскага сабора ў Кіеве. Найвыдатнейшым узорам старажытнай эпіграфікі з'яўляецца надпіс на крыжы, які ў 1161 г. зрабіў полацкі майстар Лазар Богша па заказе Ефрасінні Полацкай. У гэтым надпісе пералічваецца, колькі матэрыялу пайшло на выраб крьгжа, колькі было выплачана майстру за работу, а таксама ўтрымліваецда страшэннае закляцце-загавор супраць магчымых рабаўнікоў. У 30 — 40-я гг. XX ст. гэты крыж знік і пакуль яшчэ не знойдзены. Выдатнымі помнікамі пісьменнасці з'яўляюцца так званыя "Барысавы" і "Рагвалодавы" камяні. Гэта былі язычніцкія культавыя камяні, на якіх полацкія князі загадвалі выбіваць надпісы хрысціянскага зместу. Такім чынам яны дамагаліся пакланення язычнікаў хрысціянскім святыням, а таксама ўвекавечвалі свае імёны.

Нарэшце, кніжная  культура дасягнула сваіх вышынь у творчасці Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Аўрамія Смаленскага, Кліма Смаляціча, невядомага аўтара "Слова пра паход Ігаравы".

Найбольш  знакамітым сярод іх быў Кірыла Тураўскі, якога яшчэ пры жыцці празвалі Златавустам. Гэты чалавек, які паходзіў з заможнай гарадской сям'і, добраахвотна стаў манахам. Ен карыстаўся такой павагай  сярод сучаснікаў, што яны самі прасілі Кірылу стаць епіскапам  тураўскім. Добра ведаючы шматлікія  мовы і чытаючы кнігі ў арыгіналах, Кірыла сам быў выдатным прамоўцаю  і пісьменнікам. Захаваліся некалькі яго філасофскіх прытчаў, восем  слоў, 30 малітваў, два каноны. Гэтыя  творы Кірылы Тураўскага раз-пораз  перавыдаюцца і зараз.

Не менш багатая  была і побытавая культура. Старажытныя  беларусы выдатна валодалі шматлікімі рамёствамі. Апошніх у XII —XIII стст. налічвалася каля 60. Аднак майстры-рамеснікі не проста выраблялі, напрыклад, прылады працы, але імкнуліся ўпрыгожыць іх; Яны выкарыстоўвалі шматлікія арнаментальныя матывы. Многія з іх (Сонца-кола, зорачка, ромб, трохкутнікі), што бяруць пачатак у далёкім язычніцтве, жывуць і сёння. (Арнаменты былі вельмі пашыраны ў адзенні. Нават абутак, тады яшчэ мяккі, без абцасаў, часам цалкам вышывалі каляровымі ніткамі. Славіліся полацкія залатары; Акрамя Лазара Богшы працавалі многія іншыя. У Полацку, на-прыклад, археолагі знайшлі чатыры ювелірныя майстэрні X — XII стст. Полацкія майстры выраблялі ўпрыгажэнні з бронзы (бранзалеты, пярсцёнкі, розныя прывескі, грабеньчыкі), з бурштыну (пацеркі і пярсцёнкі). Вядома, працавалі і з каштоўным металам, але гэта былі рэчы выключна заказныя для князёў і духоўных іерархаў.

Такім чынам, культура старажытнай Беларусі вызначалася  вельмі багатай гамай фарбаў, формаў, гукау (вырабляліся музычныя інструменты  і пісалася музыка). Усё гэта было магчыма дзякуючы глыбокім дзяржаватворчым  працэсам, на якія былі скіраваны ўсе  палітычныя і духоўныя памкненні  грамадства.

 

 

 

 

 

9.Беларускія  землі ў канцы XII - першай палове XIII ст. Перадумовы ўтварэння ВКЛ (Беларуска-Літоўскай дзяржавы). Міндоўг, Войшалк.

У XII — першай палове XIII ст. Полацкая, Тураўская землі і іншыя дзяржаўныя ўтварэнні на Беларусі перажывалі этап феадальнай раздробленасці; Гэта быў заканамерны і прагрэсіўны крок на шляху станаўлення і далейшага развіцця беларускай дзяржаўнасці. Аналагічныя працэсы адбываліся паўсюдна ў Еўропе.

Аналагічныя працэсы адбываліся і на Беларусі. Полацкая зямля ў пачатку XII ст. была падзелена паміж сынамі Усяслава Чарадзея. Узніклі асобныя княствы з цэнтрамі ў Менску, Друцку, Віцебску, Лагойску, Заслаўі, Вільні і інш. Полацк па-ранейшаму лічыўся "старэйшым" горадамі Ён хутчэй духоўна, а не палітычна заставаўся носьбітам ідэі адзінадзяржаўя. Натуральна, што княствы падзяляліся не толькі па абшарах, але і па магутнасці, ступені незалежнасці. На першае месца ў пачатку XII ст. пачало вылучацца Менскае княства — зямля, дзе кіраваў Глеб Усяславіч.

У сярэдзіне  XII ст. паўсюдна ўзмацнілася роля веча ў кіраванні гарадамі і княствамі. Пры нестабільнасці знешнепалітычнай абстаноўкі веча станавілася гарантам абароны інтарэсаў жыхароў пэўнага горада і княства. Разам з тым веча выступала следствам паглыблення вытворчых адносін у гарадах. Менавіта XII—XIII стст. самыя багатыя на розныя праявы матэрыяльнай, побытавай культуры. Аб актыўным развіцці рамяства і гандлю сведчаць шматгадовыя археалагічныя раскопкі беларускіх гарадоў. У другой палове XII ст. з'яўляецца большасць помнікаў мураванага дойлідства часоў развітога сярэднявечча. У гэты час узнікаюць прататыпы будучьгх цэхавьгх рамесных арганізацый XV—XVI стст. Рамеснікі, гандляры, баяры-землеўладальнікі, кроўна зацікаўленыя ў развіцці свайго народа ці княства, бяруць у рукі ўладу праз веча. Не застаецца ў баку і царква, якая па колькасці нлжачых ёй матэрыяльных каштоўнасцяў і зямель паступова вылучаецда на адно з першых месцаў.

Канец XII — пачатак XIII ст. вызначйліся пранікненнем ва ўсходнюю Прыбалтыку рыцараў-крыжакоў. 3 часоў заснавання Рыгі ў 1201 г. пачаўся перыяд змагання полацкіх княстваў за самастойнасць і ўплыў у ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны. Няўзгодненасць дзеянняў, міжусобная барацьба прыводзілі да знікнення саміх княстваў, як здарылася з Кукейносам і Герсікай.

Раздробленасць  перажывалі і іншыя беларускія землі. Тураўская зямля, якая стала самастойнай  пры Юрыі Яраславічы, падзялілася  на ўдзельныя княствы: Тураўскае, Пінскае, Клецкае, Слуцкае і інш.'У гэтых  княствах сядзелі нашчадкі Юрыя. Сярод  іншьгх вылучаецца Пінскае княства, дзе ў канцы XII ст. сядзяць князі Яраслаў і Яраполк, а ў 1204 г. прыгадваецца князь Уладзімір. Паступова княствы Тураўскай зямлі падпадаюць пад уплыў Кіева і Галіцка-Валынскай Русі.

У Тураўскім  княстве меліся ўнікальныя асаблівасці  грамадска-палітычнага ладу. Пад 1146 г. той жа Іпацьеўскі летапіс апавядае аб наяўнасці ў горадзе і князя  і пасадніка. Кіеўскі князь Ізяслаў  Мсціславіч, захапіўшы Тураў, вывеў  адтуль епіскапа Іаакіма і пасадніка  Жыраслава Іванкавіча. Апошні, верагодна, быў сынам тураўскага тысяцкага  Іванкі. Абодва належалі да вядомага баярскага  роду. Унікальнасць з'явы ў тым, што  адначасова князь і пасаднік існавалі акрамя Турава толькі ў Ноўгарадзе Вялікім.

С Разам з  Полацкім і Тураўскім княствамі  ў XII ст. актыўную ролю пачалі адыгрываць Гарадзенскае і Наваградскае княствы. Гарадзенскае княства, верагодна, зарадзілася ў XI ст. Княства да сярэдзіны XIII ст. праводзіла яўную пракіеўскую палітыку. Князь Усевалад у 1128 г. прымаў удзел у паходзе на Полацк, пасля разам з кіеўскімі князямі ў 1132 г. — на Літву.

Другім буйным беларускім княствам у Верхнім Панямонні  было Наваградскае княства. У 1235 г. упершыню прыгадваецца наваградскі князь  Ізяслаў, а ў 1252 г. тут адбываецца каранацыя князя Міндоўга. У наступным  годзе ў летапісе прыгадваецца"зямля  Новагародская", што сведчыць пра  існаванне самастойнага княства. .Гэта княства мела выгаднае геапалітычнае  становішча і таму стала цэнтрам, вакол якога з цягам часу аб'ядноўваліся  многія беларускія землі.

Акрамя вышэйзгаданых  самастойнымі дзяржаўна-палітычнымі  ўтварэннямі былі Слонімскае і Ваўкавыскае  княствы, вядомыя з 1252 г.

Час феадальнай раздробленасці на Беларусі быў заканамерным этапам пераходу ад пачатковай дзяржаўнасці Полацкай і Тураўскай зямель да больш  высокага ўзроўню кансалідацыі ў  Вялікім Княстве Літоўскім.

 

 

10.Беларуска-Літоўская  дзяржава ў канцы XIII - першай палове XIV ст. Заснаванне дынастыі Гедыміна.

Літва, княства  Наваградскае, княства Літоўскае і Наваградскае, Вялікае Княства Літоўскае і Рускае, Жамойцкае і іншых зямель — пад такімі назвамі была вядома ў гісторыі і ўпісала сваю старонку ў еўрапейскую і сусветную гісторыю адна з самых магутных і мудрых краін сярэднявечча, пачаткі якой адносяцца да сярэдзіны XIII ст.

У XIII ст. усходнеславянскія абшары былі яшчэ пакрыты мноствам дробных феадальных удзельных княстваў, валадары якіх з пераменным поспехам змагаліся за першынства ў сваіх рэгіёнах. Прынамсі, на беларускіх землях такіх княстваў налічвалася каля 20.

На балцкіх  землях на сярэдзіну XIII ст. сталай дзяржаўнасці яшчэ не было. Стан у гэтым рэгіёне можна вызначыць як пераддзяржаўны. Тут узнікаюць племянныя саюзы, вылучаюцца "старшыя" князі Скунігасы), якія ўмацоўваюць сваю ўладу. Як сведчыць гісторыя, такі пераддзяржаўны стан мог праіснаваць даволі працяглы час. Але пагражальная для самога выжывання-балтаславянскага насельніцтва знешняя небяспека вымушала суцішаць міжкняжацкія ўнутраныя разборкі і вылучала ідэю кансалідацыі, аб'яднальную ідэю, на першы план. Бо ж сапраўды гэтым часам на суседніх паўночных землях — тэрыторыях латышоў і эстаў — ордэн мечаносцаў далёка не прапаведніцкімі метадамі насаджаў хрысціянства. Рэальная пагроза ад гэтых нязваных хрысціцеляў паўставала для палачан, пскавічоў, Ноўгарада Вялікага, ды і для той жа Жмудзі і Літвы. Асаблівую небяспеку сталі ўяўляць ворагі з паўночнага захаду, калі ў 1237 г. мечаносцы аб'ядналіся ў адзін ордэн з тэўтонамі, якія знішчылі перад гэтым магутнае балцкае племя прусаў і марылі аб новых заваяваннях на ўсходзе.

Не меншая пагроза навісала для нашых продкаў  у сярэдзіне XIII ст. з паўднёвага ўсходу. Адно за адным падпадалі пад мангола-татарскае ярмо ўсходнія і паўднёвыя княствы. Нават самыя магутныя з іх — тая ж Галіцка-Валынская Русь — вымушаны былі выплачваць даніну ардынскім захопнікам.

У такой сітуацыі дзеля абароны сваёй незалежнасці, у рэшце рэшт дзеля выжывання, насельніцтва балта-ўсходнеславянскага памежжа павінна было аб'яднаць свае намаганні. Але спраўдзіць ідэю кансалідацыі балта-славянскіх зямель было не так проста, бо на лідэрства ў гэтым рэгіёне прэтэндавалі па меныпай меры тры цэнтры: Наваградак, літоўска-жмудскі асяродак і Полацк. Нельга забываць і аб палітычных амбіцыях у гэтым рэгіёне галіцкіх князёў.

Здаецца, Полацкае княства, якое ў свой час першым вылучылася са складу Кіеўскай Русі і мела багатыя  традыцыі незалежнага і самастойнага існавання, павінна было стаць тым  цэнтрам, які б аб'яднаў вакол  сябе змоглыя ад феадальных усобіц і іншаземных набегаў навакольныя  землі. Але ж Полаччына XIII ст. не была ўжо настолькі багатай і магутнай, як у папярэднія стагоддзі, бо страта выхаду да Балтыкі, цяжкая зацяглая барацьба з крыжацкай агрэсіяй падтачыла сілы гэтага волата. I ў сярэдзіне XIII ст. цэнтр палітычнага жыцця на беларускіх землях пераходзіць у Наваградак. Пацвярджэннем таму з'яўляюцца як летапісныя звесткі, так і археалагічныя крыніцы.

Информация о работе Шпаргалки по "Истории Беларуси"