Шпаргалки по "Истории Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Мая 2013 в 01:40, шпаргалка

Краткое описание

1 .Першабытнае грамадства, яго асноўныя рысы і перыядызацыя.
3-за адсутнасці пісьмовых крыніц звесткі пра найдаўнейшыя перыяды гісторыі Беларусі мы маем толькі з раскопак археалагічных помнікаў — стаянак і селішчаў, гарадзішчаў, могільнікаў. Навукоўцы-археолагі на падставе здабытых з зямлі рэчаў рэканструююць самыя розныя бакі жыцця першабытнага чалавека — яго заняткі, побыт, вераванні і нават часам знешні выгляд.
У развіцці першабытнага грамадства вылучаюцца этапы першабытнага чалавечага статка, або праабшчыны, потым рання-родавай, позняродавай і, нарэшце, познепершабытнай суседскай абшчыны. За час існавання абшчыны чалавецтва перайшло ад мацярынска-родавых адносін да патрыярхату.

Прикрепленные файлы: 1 файл

шпоры ИСТОРИЯ.docx

— 443.27 Кб (Скачать документ)

Як сельскае, так і гарадское насельніцтва старажытнай Беларусі займалася  агародніцтвам. Акрамя бабовых шырока былі распаўсюджаны агуркі, капуста, морква, рэпа і цыбуля. Старажытная  Беларусь добра ведала садоўніцтва.

Важнай галіной  сельскай гаспадаркі старажытнабеларускіх паселішчаў з'яўлялася жывёлагадоўля. Яе развіццё мела вялікае значэнне для пашырэння на Беларусі папаравай сістэмы земляробства, пры якой у лясных раёнах глебы патрабавалі сістэматычнага ўгнойвання.

3 развіццём  земляробства паляванне, рыбалоўства,  бортніцтва страчвалі ранейшае  значэнне і ўсё болын набывалі  характар падсобных заняткаў. Рост  прадукцыйных сіл у земляробстве  суправаджаўся развіццём хатніх  промыслаў і выдзяленнем рамяства. Многія сельскія рамеснікі, якія  добра асвоілі адно якое-небудзь  рамяство, выходзілі з сельскай  абшчыны і сяліліся ў такіх  мясцінах, дзе быў большы попыт  на іх вырабы. Так узнікалі  гарады, у якіх канцэнтравалася  рамеснае і гандлёвае насельніцтва, якое ў той ці іншай ступені  было адарвана ад земляробства  і забяспечвала сваімі вырабамі  ўжо не асобную абшчыну, а  больш шырокую тэрыторыю.

Гарады з'яўляліся не толькі цэнтрамі рамеснай вытворчасці (ужо ў IX — X стст. у іх налічвалася звыш 40 спецыяльнасцяў: кавалі, збройнікі, ювеліры, бондары, ткачы, шаўцы і інш.), але і гандлю, як унутранага, так і знешняга.

Развіваўся  і знешні гандаль, а таксама гандаль  паміж асобнымі землямі і княствамі. Значным гандлёвым цэнтрам быў  і старажытны Менск. Купцы з беларускіх зямель падтрымлівалі шырокія гандлёвыя  сувязі не толькі з суседнімі, але  і з болын далёкімі краінамі. Праз Русь праходзіў, як вядома, вялікі водны  шлях "з вараг у грэкі" (Балтыйскае мора — Нява — Ладажскае возера — Волхаў — возера Ільмень —  Ловаць — Днепр — Чорнае мора).

3 узнікненнем  прыватнай уласнаці на зямлю  на тэрыторыі Беларусі ўмацоўвалася  і пашыралася феадальнае землеўладанне.  Гэты працэс бьгў звязаны з  захопамі пануючым класам абшчыннай  зямлі. Сяляне-абшчыннікі (смерды) пазбаўляліся  зямлі і ператвараліся ў залежных  ад феадала людзей. 3 цягам часу  феадальнае землеўладанне стала  пануючай формай зямельнай уласнасці  на Беларусі. Уласнікамі зямлі  з'яўляліся князі, баяры, царква. Першыя звесткі аб княжацкіх  уладаннях на Беларусі адносяцца  да X ст.

3 цягам часу  феадальная ўласнасць на зямлю пашыралася: сёламі валодалі як князі, так і баяры і княжацкія дружыннікі.

На працягу  XI — XIII стст. на Беларусі развівалася не толькі свецкае, але і царкоўнае землеўладанне. Росту царкоўных уладанняў садзейнічала, па-першае, іх неадчужальнасць, а па-другое, тое, што яны ў адрозненне ад княжацкіх і баярскіх уладанняў не раздрабляліся на часткі, паколькі ў спадчыну не перадаваліся.

Сялянскі  надзел і гаспадарка, якая на ім вялася, былі крыніцай для атрымання феадаламі  і феадальнай дзяржавай прыбавачнага прадукту. На карысць дзяржавы сяляне плацілі перш за ўсё даніну —  розныя футры (сабаліныя, гарнастаевыя, пясцовыя, куніцавыя, бабровыя), атаксама мёд, воск і іншыя прадукты лясной гаспадаркі.

Даніна збіралася  з насельніцтва шляхам перыядычнага аб'езду князем і яго дружынай падуладных яму зямель.

 

 

6.Фарміраванне  старажытна-рускай дзяржавы. Першыя  дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі  Беларусі.

Полацкае  княства было першай дзяржавай, якая сфарміравалася на беларускіх землях. Падчас яе ўтварэння вялікая роля належала геаграфічнаму, этнічнаму  і сацыяльна-эканамічнаму фактарам.

Паўночнае Прыдзвінне, дзе ў VIII —X стст. ішлі дзяржаваўтваральныя працэсы і фарміравалася ядро Полацкай зямлі, мае шэраг геаграфічных асаблівасцяў. У першую чаргу да іх адносяцца разгалінаваная рачная сетка, вялікая колысасць азёр і хваёвыя лясы. Ворныя землі на месцы гэтых лясоў былі асабліва ўрадлівымі.

Да з'яўлення  ў Прыдзвінні славян-крывічоў тут  жылі балцкія плямёны днепра-дзвінскай  і банцараўскай культур, якія займалі  вялікія прасторы Паўночнай і  Цэнтральнай Беларусі. Гэтыя плямёны  пакінулі пасля сябе шматлікія гарадзішчы, курганы, тапанімічныя і гідранімічныя  назвы.

Ужо ў VI ст. на Беларусь пранікаюць першыя славяне. Найболын актыўна яны рассяляюцца ў VII — VIII стст., займаючы вольныя плошчы, пакінутыя балтамі месцы, а часам і выцясняючы апошніх. Пачаўся працэс сумеснага пражывання розньгх этнасаў і паступовае іх змешванне — асіміляцыя. Крывічы, якія прыйшлі ў Прыдзвінне і Верхняе Падняпроўе, мелі больш высокі ўзровень сацыяльнай арганізацыі — зародкі дзяржаўнасці. Іх культура стала дамінуючай. Крывічы прыгадваюцца ў летапісах пад 856, 862, 907, 944 і 980 гг. Іпацьеўскі летапіс згадвае іх нават пазней — у 1128 г. і называе полацкіх князёў крывіцкімі ў 1140 і 1162 гг.

Ужо ў недатаванай  частцы летапісу сустракаецца тэрмін "палачане" разам з крывічамі. Гэтым была вылучана тая частка крывічоў (у адрозненне ад пскоўска-ізборскіх  і смаленскіх), якія атабарыліся  вакол Полацка. Сам Полацк упершыню згадваецца крыніцамі пад 862 г. Да з'яўлення  крывічоў тут існавала гарадзішча днепра-дзвінцаў, якія і далі гораду назву ад ракі Палаты. УIX — X стст. ён уяўляў сабой паселішча масавага тыпу.

Нягледзячы  на раздробленасць Полацкай зямлі, якая часам прыводіла да спрэчак і  крывавых боек паміж самімі полацка-менскімі князямі Усяславічамі, на Полацкую зямлю звонку паглядалі як на ранейшую цэласную дзяржаву. Роля і аўтарытэт  полацкіх валадароў не давалі спакою паўднёварускім князям.

У пачатку  XII ст. у грамадска-палітычным жыцці Полацкай зямлі пачалі адбывацда вялікія зрухі. Актывізавалася веча — агульны сход гараджан для вырашэння рознабаковых пытанняў. Веча выганяла і запрашала князёў, заключала мірныя дамовы і аб'яўляла войны, рэгулявала адносіны паміж рамеснікамі, заключала гандлёвыя дагаворы. Веча стала таксама і вышэйшай судовай інстанцыяй. Гэта было абумоўлена паглыбленнем і развіццём шматукладнай гаспадаркі ў грамадстве. Феадальны ўклад паступова перамагаў традыцыйную родаплемянную вытворчасць і рабаўладальніцкую эксплуатацыю. Паступова на першы план выступалі баяры і дружыннікі, якія праз пачатковае права збіраць даніну з дазволу князя падпарадкоўвалі сабе свабодных вытворцаў. Даніна змяняецца феадальнай рэнтай, з'яўляюцца вотчыны і воласці, разбураецца патрыярхальны ўклад, у гарадах ствараюцца першыя цэхавыя арганізацыі па ўзоры "братчын". Паміж "старэйшымі" і "малодшымі" князямі ўсталёўваюцца васалітэтньга (падпарадкаваныя) адносіны. Узрастае актыўнасць царквы як буйнога землеўладальніка. Але гэты час быў менавіта пераходным да феадалізму, бо захоўваліся і вольныя сяляне-абшчыннікі, і вольныя рамеснікі, і рабы — "халопы", "смерды". Рамяство яшчэ не аддзялілася канчаткова ад сельскай гаспадаркі. Разам з тым інтарэсы новых класаў, якія нараджаліся, і старых княжацка-патрыярхальных інстытутаў усё часцей прыходзілі ў супярэчнасць.

У пачатку  XIII ст. над Полацкай зямлёй пачала навісаць новая небяспека — на поўначы і захадзе з'явіліся нямецкія рыцары-крыжакі. Пачалася паступовая і настойлівая акупацыя зямель балтаў, якія былі ў саюзніцкіх адносінах з палачанамі ці плацілі ім даніну, і ўласных полацкіх зямель. Ордэн мечаносцаў, які з 1237 г. называўся Лівонскім, узяў пад свой кантроль землі латгалаў і ліваў па ніжнім цячэнні Дзвіны, былі захоплены полацкія гарады Кукейнас (1208) і Герсіка (1209), у 1224 г. імі быў заняты эстонскі горад Тарту (Юр'еў). Крыжацкая пагроза прымушала ісці на ваенны саюз Полацка з Ноўгарадам і Полацка з Літвой. Полацкая зямля паступова губляла сваю магутнасць і былую веліч. У такіх абставінах палачане і пайшлі на саюз з землямі Верхняга Панямоння, сталіцай якіх быў Наваградак, праз запрашэнне на сваё княжанне літоўскіх князёў. Пачынаецца перыяд існавання Полаччыны ў саюзе з Літвой ў новай дзяржаве — Вялікім Княстве Літоўскім.

Тураўскае княства  ўтварылася ў межах рассялення дрыгавічоў — у паўднёвай Беларусі, басейне  р.Прыпяць. Сталіца княства —  горад Тураў — прыгадваецца пад 980 г., калі на Беларусі з'яўляюцца князі, магчыма, браты — Рагвалод і Тур. Першая звестка і падзеі 988 г., калі былі вызначаны межы Тураўскай зямлі, сведчаць аб тым, што Тураўшчына з  самага пачатку развівалася як самастойная  дзяржаўная адзінка з усімі адпавядаючымі гэтай пабудове інстытутамі. Галоўнай складанасцю ў фарміраванні гэтай дзяржавы было тое, што яна займала не ўсю этнічную тэрыторыю дрыгавічоў, а толькі землі левага берага Прыпяці з гарадамі Туравам, Слуцкам, пазней — Бярэсцем. На поўначы землі вакол Менска належалі Полацкай дзяржаве, на поўдні і ўсходзе — Брагінская вобласць — Кіеўскаму княству, Рэчыцкая — Чарнігаўскаму, на захадзе частка зямель была ва ўладанні ўладзіміра-валынскіх князёў. Праз цяжкую барацьбу Тураўскае княства аднавіла сваю самастойнасць і незалежнасць. На Тураўшчыне аднавілася самастойная княжацкая дынастыя — неабходная ўмова дзяржаўнага існавання. У наступныя дзесяцігоддзі зямлёй кіруюць сыны Юрыя: Святаполк, Іван, Глеб, Яраслаў, Яраполк. Былі ў Юрыя і дзве дачкі — Ганна і Малфрыд. У гэты час Тураўская зямля падзялілася на ўдзельныя княствы: Тураўскае, Пінскае, Клецкае, Слуцкае, Дубровіцкае. У кожным з іх кіравалі сыны Юрыя Яраславіча. Аднак некаторыя землі трапілі ў залежнасць ад кіеўскіх і галіцка-валынскіх князёў. Але, нягледзячы на ўдзельную раздробленасць, можна меркаваць, што Тураўская зямля і ў XII ст. успрымалася цэласнай дзяржаўна-палітычнай адзінкай.

Сярод гарадоў  Тураўскага княства найбуйнейшымі  былі Пінск і Бярэсце, меншымі  — Кобрын, Камянец, Драгічын, Бельск, Мельнік, Мазыр, Рагачоў, Брагін. У крыніцах XII — XIII стст. досыць часта згадваюцца першыя два. Недалёка ад Бярэсця прайшлі мангола-татары і на навакольных палях было "многа пабітых". Аб зруйнаванні самога горада звестак няма. З'яўляючыся пагранічнымі, гарады часта адбівалі напады польскіх і літоўскіх дружын. Разам з галіцка-валынскімі князямі тураўцы і пінчукі хадзілі паходамі на Літву (1251 — 1252, 1275). Але неўзабаве, у канцы XIII — пачатку XIV ст., Тураўская зямля была цалкам далучана да Вялікага Княства Літоўскага. Адбылося гэта падчас праўлення Віценя і Гедыміна.

 

 

 

 

7.Паходжанне  хрысціянства. Хрышчэнне Русі. Распаўсюджванне хрысціянства на тэрыторыі Беларусі. Роля хрысціянства ў развіцці культуры.

Аднак на мяжы Старога і Новага часу паўсюдна мона-тэістычныя вераванні паступова змяняюць язычніцкія. Сярод іх найбольш магутным было хрысціянства. Еўропа перажыла два этапы хрысціянізацыі. Першы пачынаецца з узнікнення хрысціянства да VII —VIII стст., калі была ахрышчана Рымска-Візантыйская імперыя, імперьш фран-каў і брытанскія каралеўствы. На другім этапе — IX — X стст. — Хрыстову веру прынялі славянскія дзяржавы і Скандынавія. Паўсюдна прыняцце хрысціянства супадала з утварэннем самастойных монаэтнічных дзяржаў.На Беларусь хрысціянства пачало пранікаць у IX стуУжо у X ст. ісландская епіскапская "Сага аб хрышчэнні" распавядае аб місіянеры Торвальдзе па прозвішчы Вандроўнік, які, прайшоўшы паломніцкі шлях у Палесціну, вярнуўся да сябе на радзіму праз Полаччыну. У Полацку, паводле звес-так, ён заснаваў манастыр у гонар Іаана Прадцечы, дзе памёр і быў пахаваны.

У X ст. існавала дзве хрысціянскія царквы: заходняя на чале з папам у Рыме і ўсходняя з усяленскім патрыярхам у Канстанцінопалі. Істотнай розніцы паміж імі тады яшчэ не было. Афіцыйнае прыняцце хрысціянства ў яго візантыйскай традыцыі ў 988 г. кіеўскім князем Уладзімірам Святаславічам як дзяржаўнай рэлігіі — важная падзея ў гісторыі ўсходніх славян, у тым ліку тых, якія знаходзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Прыняцце хрысціянства з'яўлася, безумоўна, прагрэсіўнай з'явай ва ўсіх сярэднявечных дзяржавах.

У Полацкай зямлі  існавалі свае перадумовы прыняцця новай  веры. Полацкія воіны ўдзельнічалі ў паходзе на Візантыю ў 907 г. і  мелі ўяўленне аб хрысціянстве.

Больш упэўнена можна сцвярджаць, што хрысціянства ў Полацку было прынята прадстаўнікамі вышэйшай знаці ўслед за афіцыйным  увядзеннем яго ў Кіеве. Пасля  прыняцця хрысціянства ў буйных гарадах  і княствах пачалі стварацца епархіі  — тэрытарыяльныя царкоўныя акругі, якімі кіравалі епіскапы. Лічаць, што ў 992 годзе ўзнікла епархія ў Полацку.

Сведчаннем  актыўных кантактаў Усяслава Полацкага  з духавенствам служыць увага  князя да шанавання кананізаваных  у 1072 годзе братоў яго дзеда —  князёў Барыса і Глеба. Невыпадкова  такія імёны насілі таксама сыны Усяслава. Гэта пралівае святло на ступень  хрысціянізацыі жыцця двара полацкага  князя, а таксама на кантакты яго  з царкоўным асяроддзем, якое з'явілася  ў Кіеве ініцыятарам шанавання  святога Барыса і святога Глеба, што атрымала распаўсюджанне і ў  Полацкай зямлі. Гэта відаць на прыкладзе  помнікаў жывапісу ў Полацку (фрэскі святых Барыса і Глеба ў Барысаглебскім (Бельчыцкім) манастыры) і прыкладнога  мастацтва (віслая пячатка з выявай святога Глеба з археалагічных  раскопак Менска, бронзавы абразок  з раскопак Копысі і інш.).

Полацкая  княская сям'я цесна была звязана  з Кіева-Пячэрскім манастыром. Добрыя адносіны манастыра з Полацкам склаліся яшчэ пры жыцці Усяслава, якога  падтрымліваў манастыр у 1068 годзе, і  Усяслаў Полацкі быў абраны кіяўлянамі на трон у Кіеве, на якім пратрымаўся  нямнога — 7 месяцаў.

У XII ст. каля Полацка ўзнікаюць манастыры. Два манастыры — жаночы св. Спаса і мужчынскі св. Багародзіцы — заснавала Ефрасіння Полацкая. У іх вялі манашаскі вобраз жыцця прадстаўнікі полацкай княскай дынастыі. Найбольш вядомая з іх прападобная Ефрасіння (да пастрыжэння княжна Прадслава), пазней прылічаная да ліку святых. У распаўсюджванні хрысціянства, пісьменнасці, культуры ў Полацкай зямлі яе заслугі асабліва вялікія. У цяперашні час вызначана, што ў Полацку ў XII ст. існавала не менш 10 культавых манументальных збудаванняў, трох манастыроў.

Информация о работе Шпаргалки по "Истории Беларуси"