Шпаргалка по "Истории государства и права Белоруссии"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 25 Апреля 2013 в 14:40, шпаргалка

Краткое описание

Работа содержит ответы на вопросы по курсу "История государства и права Белоруссии".

Прикрепленные файлы: 1 файл

Готовые_ответы_ИГПБ.docx

— 161.61 Кб (Скачать документ)

Прывілей 1447 г. можна лічыць галоўным прававым актам, які заклаў асновы юрыдычнага афармлення феадальнай залежнасці сялян. Ён забараняў ураду  ВКЛ раздаваць дзяржаўную маёмасць і пасады іншаземцам. Апошняе было накіравана супраць пранікнення  польскіх феадалаў на землі Вялікага княства. Прывілеем было значна пашырана кола асоб, за якімі прызнаваліся правы шляхты незалежна ад веравызнання і наяўнасці ў іх гербаў.Разгледжаныя, былі накіраваны на ўмацаванне становішча феадалаў, атрыманне шляхтай яшчэ большых палітычных правоў і паглыбленне яе уплыву на дзяржаўныя справы.Юрыдычна замацоўвалі абмежаванне ўлады вялікага князя і фактычна вызначалі яго прававое становішча не як гасудара-вотчынніка, а як вышэйшай службовай асобы ў дзяржаве. Напрыклад, прывілей устанаўліваў, што вялікі князь не меў права адмяняць або змяняць законы, пастановы і судовыя рашэнні, прынятыя ім сумесна з панскай Радай.

Прывілей Аляксандра з'явіўся важным крокам у заканадаўчым афармленні асноўных прынцыпаў крымінальнага, адміністрацыйнага, грамадзянскага і шлюбна-сямейнага права. Жыгімонт I 7 снежня 1506 г. у Гарадзенскім прывілеі пацвердзіў усе асноўныя палажэнні прывілея 1492 г. Ён выкладау асноуныя прынцыпы прызначэння на дзяржауныя пасады і пазбаулення іх. У ім больш выразна выявілася абмежаванне ўлады вялікага князя на права асабіста выдаваць заканадаўчыя акты. Прывілей заканчваецца абяцаннем захоўваць усе законы і раней выдадзеныя граматы ў поўнай сіле на вечныя часы.Выданнем прывілея ад 7 снежня 1506 г. практычна завяршыўся першы этап развіцця беларускага дзяржаўнага права ў форме прывілеяў, бо "наступныя, выдадзеныя ў 1529, 1547 і 1551 гг., у асноўным пацвярджалі законнасць ранейшых прывілеяў і паўтаралі іх.Менавіта прывілей 1492 стаў важным крокам па шляху заканадаучага замацавання асноуных прынцыпау і палажэнняу канстытуцыйнага, адміністр, грамадзянскага, крымінальнага і працэсуальнага права.


 

16.Судзебнiк (Статут) Казiмiра 1468 г. Асноўныя палажэнні; змены ў крымінальным праве.

Пашырэнне і колькаснае павелічэнне  заканадаўчых актаў па розных пытаннях сацыяльна-эканамічнага і палітычнага  жыцця краіны выклікала патрэбу  ў сістэматызацыі і кадыфікацыі  бягучага прававога матэрыялу.

Першай спробай сістэматызацыі норм права ў агульнадзяржаўным  маштабе з'явіўся Судзебнік Казіміра 1468 г. Ён быў невялікім па аб'ёму  і аб'ядноўваў нормы крымінальнага, адміністрацыйнага і працэсуальнага права. Рукапісны тэкст Судзебніка не быў падзелены на артыкулы. Умоуна 25 артыкулаў. Ён, як большасць заканадаўчых актаў ВКЛ, быў напісаны на старабеларускай мове.

Акрамя абагульнення бягучага заканадаўства, норм мясцовага звычаёвага права і судовай практыкі па названых галінах права Судзебнік увёў шэраг новых прынцыпаў і падыходаў  дзяржавы да пакарання злачынцаў. Напрыклад, Судзебнік устанаўліваў адзіныя  для ўсёй дзяржавы віды пакаранняў за злачынствы супраць феадальнай уласнасці, абмяжоўваў адказнасць жонкі і дзяцей за злачынствы мужа і бацькі.У Судзебніку атрымала замацаванне ідэя індывідуалізацыі пакарання. Новым было і вызна-чэнне злачынства як супрацьпраўнага дзеяння. Быў устаноўлены новы прынцып вызвалення ад крымінальнай адказнасці дзяцей да сямігадовага ўзросту. У прыватнасці, уводзілася прававая норма, якая забараняла перадаваць пацярпеўшаму дзяцей ва ўзросце да сямі гадоў.

У Судзебніку ўпершыню змешчаны артыкул, які пра-дугледжваў аналогію закону. Выявіўся ў Судзебніку і  новы погляд на мэты пакарання. Так, у ім упершыню атрымала заканадаўчае замацаванне «запалохванне» як адна з асноўныў мэт пакарання ў феадальным праве, хаця не выключаліся і маёмасныя кам-пенсацыі. Забаранялася вызваляць злачынца ад кары. Паводле звычаёвага права, злачынец, які быў асуджаны да смяротнай кары, мог адкупіцца або быць перададзены ў няволю пацярпеўшаму ці яго блізкім.Судзебнік прадугледжваў пакаранне смерцю асоб, якія садзейнічалі ўцёкам чэлядзі нявольнай і феадальна-залежных сялян ад сваіх паноў. Прадугледжвалася таксама пакаранне за захоп чужых зямель феадаламі, за іх міжусобіцы і зямельныя спрэчкі. Судзебнік абавязваў усіх жыхароў трымаць у належным стане дарогі і масты.

Такім чынам, выданнем у 1468 г. Судзебніка быў пакладзены пачатак новаму этапу ў развіцці прававой тэорыі і практыкі заканадаўчай дзейнасці дзяржаўных органаў, з'яўленню новых прынцыпаўсістэматызацыі і кадыфікацьіі феадальнага права, што завяршылася выданнем Статутаў ВКЛ.

 

 

 

 

 

 

 

17. Гісторыка-прававы аналіз абласных (земскіх) прывілеяў (Новагародскай зямлі 1440 г., Віцебскай зямлі 1503 г. (пацвярджальны), Полацкай зямлі 1511 г. (пацвярджальны) i iнш.) i валасных прывілеяў.

Выдавалися вял князьями до проведения административной реформы 1564—1566 гг. подтвердительные областные привилеи. В областных привилеях закреплялись автономные права данной земли (на свой местный суд, администрацию и др.) В них власть князя и воеводы была ограниченной. Так, в привилее Полоцкой земле великий князь не мог вмешиваться в дела местных церквей, назначать воеводу без согласия полочан, дарить земли полоцкие и полочан врадникам за службу и т.д. Жители Полоцкой земли имели ряд существенных привилегий (льгот): освобождались от подводной повинности и пограничной службы; не платили торговые пошлины; могли свободно выезжать за пределы Полоцкой земли, подавать жалобы непосредственно князю. В грамоте были и обязанности полочан: военная служба, уплата серебщизны и судебной пошлины идр.

Волостные привилеи выдавались по просьбе жителей волостей, расположенных  на государственных (великокняжеских) землях, в связи с произволом администрации (незаконное увеличение размера податей, новые подати и повинности). 4 сентября 1535 г. был выдан привилеи жителям Усвят-ской и Озерищской волостей в связи с их жалобой на витебского воеводу. Подобная грамота была выдана в 1536 г. жителям Моги-левской волости в связи с жалобой на державца.

В волостных привилеях  определялись повинности (полюдье, его  размер в денежном выражении и  др.), права на выбор местной низовой  администрации — старцев и  право самим собирать подати, которые  в течение времени сбора податей  содержались за счет населения. Глав назначение грамот - ограничить произвол местной администрации, смягчить социальную напряженность и избежать социального конфликта.

Абласныя граматы (прывілеі) даваліся землям Беларусі, якія ўвайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага і захоўвалі свае аўтаномныя правы. Аўтаномны характар земляў, якія атрымалі прывілеі, праяўляўся ў заканадаўчым замацаванні норм мясцовага звычаёвага права, права на мясцовы суд і орга-ны кіравання.

Першапачатковыя тэксты да нас  не дайшлі, але пры ўступленні на прастол новага князя ці пры парушэнні  ўстаноўленых граматамі норм выдаваліся пацвярд-жаючыя прывілеі тым землям, якія мелі іх раней. Гэтыя прывілеі ўтрымлівалі нормы раней выдадзеных прывілеяў.

Такім чынам іх пацвярджэнне мела дзяржаўна-прававы характар. Валасныя прывілеі цікавыя і тым, што ў іх змяшчаюцца шматлікія водгукі яшчэ больш старажытных прававых звычаяў. Асноўнай крыніцай права гэтых дакумен-таў было мясцовае звычаёвае права.

Паводле Полацкага прывілея 1511 г. ен меу права умешвацца у  справы мясцовай царквы, дараваць полацкія землі забіраць вымарачную маёмасць у дзяржауную казну, без згоды  жыхароў.Гэты прывілей ставіць ваяводу  у залежнае становішча ад вярхушкі палачан.

 

18. Кадыфікацыя права ВКЛ у XVI ст. Канцэпцыя, напрамкі рэалізацыі, сістэма права. Прычыны распрацоўкі Статутаў ВКЛ.

З больш інтэнсіўным развіццём  заканадаўства ВКЛ ўзнікла неабходнасць сістэматызацыі разрозненых прававых нормаў, якія ўтрымліваліся ў шматлікіх  прававых актах, дзейнічаўшых у розных землях дзяржавы. Спробай сістэматызацыі прававых нормаў у галіне абароны  права ўласнасці быў і іншых  маемасных правовоў з’явіўся закон  – судзебнік Казіміра  1468г.

Прыняццем Судзебнік быў  пакладзены пачатак кадыфікацыі  нормаў у адносінах крымінальнага  і крымнальна-працэсуальнага права, а таксама закладзена аснова для  далейшай сістэматызацыі пісанага рава, здейсненага у сатутах 1529, 1566, 1588гг.--- сістэматызаваных збораў, законаў у  якіх утрымліваліся нормы усіх галінаў  тагачаснага права(канстытуцыйнага, адміністрацыйнага, грамадзянскага, сямейнага, крымінальнага, працэсуальнага).

Кадыфікацыя у першай трэці 16ст. Неабходнасць кадыфікацыі атрымала афармленне У Валынскім прывелеі вялікага князя Алксандра, дзе было абвешчана, што мясцовы закон  дзейнічае ад часу прыняцця агульнадзейнічага  закону.Афіцыйная размова пра  распрацоўку Статута была узнята На Віленскім Сойме 1514 года.

Былі выпрацаваны сістэма  і структура размяшэння прававых нормаў у залежнасці ад іх зместу, уключаны абагуленыя нормы, рэдакцыя кожнага  артыкула і ўвядзенне шэраг прававых нормаў, у якіх адлюстраваны тагачасныя тавана-грашовыя адносіны, нормы дзяржаўнага, крымінальнага, судова-працэссуальнага  і іншых  галін права.

Складальнкі Статута не прытрымліваліся  сістэмы кадыфікацыі, прынятай у  рымскім праве, а выпрацоўвалі сваю аснову у якую былі пакладзены прынцыпы суверэннасці дзяржавы, адзінства права, прыярытэту пісанага права.

 

19.Статут Вялiкага княства Лiтоўскага, Рускага і Жамойцкага 1529 г. (крыніцы, агульная характарыстыка).

Базавай асновай Статутаў былі: мясцовае звычаёвае права, адміністрацыйная і судовая практыка, нормы папярэдняга  пісанага права і ў некаторай  ступені нормы заходнееўрапейскага, польскага, кананічнага (царкоўнага) і  рымскага права.

Падрыхтоўка Першага Статута ВКЛ вялася ў першай чвэрці XVI ст. Ужо ў 1522 г. быў падрыхтаваны праект Статута, але ён не быў зацверджаны, і праца над ім працягвалася. Толькі ў верасні 1529 г. Статут быў уведзены ў дзеянне. Яго рыхтавалі мясцовыя вучоныя і юрысты-практыкі на аснове кадыфікацыі і сістэматызацыі норм мясцовага звычаёвага права, рашэнняў судовых і дзяржаўных устаноў, прывілеяў. Пры распрацоўцы тэксту Статута былі ўпершыню вырашаны многія складаныя тэарэтычныя і практычныя задачы: выпрацавана сістэма і структура размяшчэння прававых норм у залежнасці ад іх зместу, уключаны тыповыя і абагуленыя нормы; дадзена дакладная рэдакцыя кожнага артыкула; уведзены шэраг прававых норм, у якіх адлюстраваны тагачасныя таварна-грашовыя адносіны; уключаны нормы канстытуцыйнага, адміністрацыйнага, грамадзянскага, шлюбна-сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і іншых галін права.

Складальнікі Статута  не прытрымліваліся сістэмы кадыфікацыі, прынятай у рымскім праве, а выпрацавалі  сваю. У яе аснову пакладзены новыя  прынцыпы: суверэннасць дзяржавы (насуперак  сярэдневяковаму касмапалітызму); адзінства  права, прыярытэт пісанага права  і спецыяльныя нормы, якія забяспечвалі прывілеі пануючаму класу або  яго групам. Гэтыя нормы былі не выключэннем, а састаўной часткай у сістэме Статута, хаця і не адпавядалі яго ас-ноўным прынцыпам.

Статут 1529 г

. складаўся з 13 раздзелаў і 244 артыкулаў. Пазней у сувязі з дапаўненнямі колькасць артыкулаў па-вялічылася да 283. У I—III раздзелах змешчаны асноўныя нормы канстытуцыйнага права або прынцыповыя пала-жэнні іншых галін права; у IV і V — шлюбна-сямейнага і спадчыннага, у VI — працэсуальнага, VII - крымінальнага, VIII — зямельнага, IX — ляснога і паляўнічага, X — грамадзянскага і ў XI—XIII — крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права.

У Статуце юрыдычна замацаваны асновы грамадскага і дзяржаўнага  ладу, прававое становішча класаў, станаў (саслоўяў) і сацыяльных груп насельніцтва, парадак утварэння, склад і паўнамоцтвы  некаторых органаў дзяржаўнага  кіравання і суда. Абвяшчалася  правіла, паводле якога ўсе асобы, «як убогія, так і багатыя», павінны  былі судзіцца ў адпаведнасці з нормамі, якія былі выкладзены ў Статуце. Вялікі князь (гасудар) абавязваўся захоўваць  тэрытарыяль-ную цэласнасць краіны, не дапускаць чужаземцаў на дзяр-жаўныя пасады, не даваць ім маёнткаў, не адбіраць у мясцовых феадалаў пасады і маёмасць без суда, прытрымлівацца ўсіх старых законаў і звычаяў.

Асаблівая ўвага ў Статуце  надавалася судова-працэсуальнаму праву. Суд быў важным органам, які забяспечваў  ахову правапарадку Адначасова ў  Статуце абвяшчалася захаванне  прывілей і льгот для феадалаў, што на практыцы замацоўвала бяспраўе простых людзей і захоўвала паўнату  правоў толькі для буйных феадалаў. Ідэі гуманізму паўплывалі на нормы  крымінальнага і грамадзянскага права. Так, у артыкуле 7 раздзела I абвяшчалася, што ніхто не павінен адказваць за чужую віну, а крымінальнае пакаранне трэба назначаць толькі асобам, віна якіх устаноўлена судом. У артыкуле 7 раздзела XI зроблена спроба абмежаваць халопства. Вольнага чалавека за злачынства не павінны былі аддаваць у вечную няволю.

Даволі поўна выкладзены нормы, якія забяспечвалі права ўласнасці  феадалаў. Шмат увагі нададзена сямейна-шлюбнаму праву. Падрабязна рэгламеніаваўся парадак назначэння апекуноў непаўналетнім дзецям, якія засталіся без бацькоў.

 

 20.Статут Вялiкага княства Лiтоўскага, Рускага і Жамойцкага 1566 г. (крыніцы, агульная характарыстыка).

Асноўнымі крыніцамі статута  былі агульназемскія і абласныя прывілеі, Судзебнік 1468 г., Статут 1529 г. і некаторыя  нормы звычаёвага права, выкарыстаны  таксама нормы рымска-каталіцкага  і грэка-праваслаўнага цар-коўнага  права, нормы «іншых прав хрыстіянскіх».

Калі рыхтаваўся Другі  Статут ВКЛ, некаторыя члены рэдакцыйнай  камісіі (Аўгусцін Ратундус, Пётр Ронзій) настойвалі на замене «рускай» (старабеларускай) мовы лацінскай. Але супраць гэтага выступілі патрыятычна на-строеныя юрысты, у прыватнасці дзяк вялікакняжацкай  канцылярыі Марцін Валадковіч. Іх падтрымаў падканцлер Астафей Валовіч, у выніку чаго Статут быў падрыхтаваны на старабеларускай мове.

Па сваёй структуры  Статут 1566 г. складаўся з 14 раз-дзелаў і 367 артыкулаў. Першыя тры раздзелы ахоплівалі нормы канстытуцыйнага, ваеннага і адміністрацыйнага права, IV—судовага ладу і судовага працэсу,V—VI—сямейнага і апякунскага права, VII, VIII і IX—грамадзянскага права, X— ляснога і паляўнічага права, XI—XIV—крымінальнага права.

Замацаваны асноўныя прынцыпы права: адзінства права для ўсіх грамадзян; дзяржаўны суверэнітэт (насуперак царкоўнаму касмапалітызму); абмежаванне ўлады вялікага князя; прыярытэт пісанага права.

Упершыню намячалася аддзяленне суда ад органаў улады і кіравання. Для гэтага ствараліся земскія і  падкаморскія суды Кіраўніком дзяржавы і галоўнай асобай ва ўсёй сістэме дзяржаўных органаў прызнаваўся вялікі князь, які ў Статуце называўся «господарем». Яго прававое становішча было тыповым для абмежаванага манарха, хаця і ўтрымлівала некаторыя асаблівасці. Паўнамоцтвы князя рэгламентаваліся прававымі нормамі Статута. Ён не мог без рашэння сойма пачынаць вайну або ўстанаўліваць падаткі на ваенныя патрэбы, выдаваць новыя законы. Статут забараняў даваць маёнткі, пасады і званні чужаземцам, у тым ліку ўраджэнцам Польшчы, замацоўваў галоўную ролю буйных феадалаў у дзяржаве.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории государства и права Белоруссии"