Шпаргалка по "Истории государства и права Белоруссии"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 25 Апреля 2013 в 14:40, шпаргалка

Краткое описание

Работа содержит ответы на вопросы по курсу "История государства и права Белоруссии".

Прикрепленные файлы: 1 файл

Готовые_ответы_ИГПБ.docx

— 161.61 Кб (Скачать документ)

1.Прадмет, метадалогія  і гiстарыяграфiя гiсторыі дзяржавы i права Беларусi.

ГДПБ – гэта гіст-прававая навука, якая вывучае працэс змены тыпаў  і форм дзяржавы, развіцця і змены  прававых сістэм на тэр-ыі нашай краіны.

Прадмет – вывучэння найбольш агулных  заканамер узнікнення, функц-я і  развіцця дзярж-прав змен.

Метадалогія: - экспаніруючы, праблемны (пры чыт лекцыіі);   - праблемна-дзейнае  і праблемна-дыялагічнае навучанне  як сукупнасць узаемазвяз спосабаў і  сродкаў, якія забяспеч творчы удзел  курсантаў.

Гісторыяграфія:Грунтоўнае і сістэматычнае  вывучэнне гісторыі дзяржавы і права  Беларусі пачынаецца з 80-х гг. XVIII ст., калі было надрукавана навуковае даследаванне ўраджэнца беларускага Падляшша Тэадора Астроўскага Першы разглядаў права Беларусі як частку права Польшчы. 3 гэтых пазіцый напісана кніга прафесара Крэмянецкага ліцэя Тадэуша Чацкага «Пра літоўскае і польскае права, яго дух, крыніцы, сувязі і пра змест першага Статута, выдадзенага для Літвы ў 1529 годзе» (1800—1801) і інш.

 Другі кірунак пачаў выразна афармляцца ў 60—70-я гады XIX ст. Большасць расійскіх гісторыкаў, выступаючы са славянафільскіх пазіцый. Да перш. пал. XIX ст. адносіцца і афармленне патрыятычнага кірунку гісторыка-прававых даследаванняў Беларусі. Піянерамі тут былі I. Даніловіч, Т. Нарбут, … Іх заслуга: сабралі і высветлілі цэлы шэраг фактаў дзяржаўна-прававой гісторыі Беларусі XIV—XVIIIст і з іх дапамогаю паказалі гіст неабгрунтаванасць польскай шавіністычнай гістарыяграфіі. Традыцыі былі працягнуты такімі гісторыкамі кан XIX— пач XX ст., як М. Доўнар-Запольскі, В. Ластоўскі, якія адмоўна ацэньвалі вынікі далучэння Беларусі да Расійскай імперыі.

Новы ўсплёск адбыўся пасля  абвяшчэння суверэнітэту РБ. У 90-я гг. XX ст. і ў пачатку XXI ст. з'яўляюцца даследаванні ў галіне дзяржавы і права феадальнай Беларусі — Т. Доўнар, Г., Я. Юхо, дзяржавы і права савецкай Беларусі — В. Круталевіча, А. Вішнеўскага, і інш. Падрыхтаваны вучэбныя дапаможнікі А. Вішнеўскага «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі»; Я. Юхо «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі»

 

2.Канцэпцыі паходжання  дзяржаўнасці і права. Утварэнне  дзяржаў-княстваў на тэрыторыі  Беларусі ў раннім сярэднявеччы (IX – першая палова XIII стст.).

У летаписах дзяржавы гэта: «зямля», «горад» «княства». Кожная мела свой цэнтр, або старэйшы горад. Яго именем называлася уся дзяржава и яго жыхары: палачане, дручане и тп. Змены у вытворчых адносинах у 9-10 ст. выкликали каранные змяненни у дзяржауным и палитычным ладзе. Усе гэта прыводзила, што дробныя дзяржавы-княствы абъядновывалися, зливалися; таксама крупныя аб’ядноувалися у федэрацыи. На тэрыторыи Беларуси у 9-13 ст. иснавали дзяржы-княствы:Полацкае, Тураускае и др. Гэтыя княствы утварали саюзы памиж сабой оба з иншыми. Вышэйщими органами были князь, савет, веча. Цэнтральнае киравання выпауняли пасадник, тысяцки, и т.д., а таксама вышэйшыя прадстауники царквы. Князь быу галоунай асобай, меу права вырашаць усе бягучыя пытанни, але выданнем новых законау князь не валодау. Дума не мела пастаяннага складу. Веча – старажытны орган дзяржаунай улады. Усе пытанни вырашалися бальшинством голосов.

Права:у старажытнасцти пануючым было звычаевае права. Прычем у кожнага атдельнага государства сваё. Источник - обычаи. Оно складывалось по мере формирования государства. По мере усиления социальной напряж возникла необходимость писанного права, нормы которого в некоторой степени ограничивали произвол администрации. Характерные черты: формальное равноправие свободных людей и мягкость наказаний. Писанное право сначала не заменяло обычное право. Оно действовало наряду с ним. Первыми нормативными акты:грамоты князей, договоры. Спалучэнне старых нормау звычаевага права и новай правотворчасци асаблива выразна видать у судзебнику 1468 года и статуте 1529.

 

3. Грамадскі і дзяржаўны  лад дзяржаў-княстваў на тэрыторыi Беларусi ў раннім сярэднявеччы (IX – першая палова XIII стст.).

На тэрыторыі сучаснай Беларусі існаваў раннефеадальны лад. Асноў  классы: феадалы і феадальна-залежныя сяляне. У грамадстве  існавалі рабы, свабодныя гарадскія жыхары і сяляне-даннікі.

Дзяржауны лад:Иснавалі такія буйныя дзяржавы-княствы, як Полацкае, Тураўскае, Менскае і інш.

Вышэйшая ўлада князь, рада князя, веча. Цэнтральнае кіравання пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.

Галоўнай асобай у сістэме ўлады  быў князь. Асноўным абавязкам князя была арганізацыя абароны дзяржавы, падтрыманне ўнутранага парадку. Уступленне князя на прастол суправаджалася строгім рытуалам-прысяга.

Рада князя:1)не мела пастаяннага складу. Князь мог запрашаць да сябе на нарады ўсіх, каго ён жадаў. Аднак князь не мог ігнараваць думкі найбольш уплывовых у дзяржаве людзей 2) кампетэнцыя рады фактычна злівалася з кампетэнцыяй князя. Пры вырашэнні асабліва важных пыт. рада збірал. ў поўным складзе. У радзе князя вырашаліся і найбольш важныя судовыя справы, якія тычыліся інтарэсаў феадалаў і вышэйшых службовых асоб дзяржаўнага апарату. На радзе рыхтаваліся пытанні, якія трэба было абмеркаваць на вечы.

 Веча - агульны сход палачан, збіраўся для вырашэння розных праблем. Гэта была пачатковая форма гарадскога самакіравання. У пач. XII ст. роля веча ўзрасла. Княжацкая ўлада ў Полацку была значнай нават у перыяды найбольш актыўнай дзейнасці веча. Князь узначальваў ваенныя сілы, меў пры сабе дружыну, ажыццяўляў унутранае кіраванне, мог заключыць мір і г. д., раздаваў воласці разам з гарадамі іншым князям-васалам.

Пасаднік абіраўся вечам або прызначаўся князем у іншыя гарады дзяржавы. Галоўным абавязкам тысяцкага з'яўлялася ваеннае кіраўніцтва. У час вайны ён камандаваў апалчэннем, а ў мірны - сачыў за падтрыманнем парадку ў горадзе.

Гаспадарчымі і некаторыя суд-адміністрац  пыт займаліся ключнік і цівун.

Царква - ідэалагічная апрацоўка насельніцтва.

 

4.Канцэпцыі паходжання  і развіццё права ў раннім  сярэднявеччы на тэрыторыі Беларусі (IX – XIII стст.). Характарыстыка крынiц права.

У першым тысячагоддзі нашай эры  фарміравалася ўстойлівая сістэма  агульнапрынятых звычаяў. Паступова  частка звычаяў пачала набываць рысы абавязковасці, які быў санкцыяваны  родаплемяннымі органамі і абшчынамі, і набыла якасць звычаёвага права. Яно выяўлялася, напрыклад, у кроўнай помсце за забойства родзічаў, у спосабах заключэння шлюбу і парадку атрымання спадчыны, у выгнанні з абшчыны за парушэнне міру і г. д.

Узнікненне старажытных дзяржаў  на тэрыторыі Беларусі суправаджалася фарміраваннем старажытнага феадальнага права. Першай крыніцай права, яго асновай, і былі старажытныя звычаі. Частка замацоўвалася ў дзяржаўным пісьмовым заканадаўстве, частка відазмянялася або заканадаўча забаранялася. Кроўная помста - забаронена ўжо ў XI ст.

Звычаёвае права  ўяўляла сабой сістэму норм, якія ўзніклі непасрэдна з грамадскіх адносін. 3 далейшым развіццём і ўмацаваннем феадальных адносін ствараліся льготы для пануючага класа. Таму ад дзяржавы патрабавалася выданне спецыяльных законаў, дапаўненняў і тлумачэнняў да норм звычаёвага права. Так ствараліся нормы пісанага права. Звычаёвым правам у старажытнасці рэгуляваліся ў грамадскім жыцці ўсе праваадносіны: структура і кампетэнцыя дзяржаўных устаноў, правы і абавязкі розных класаў, станаў (саслоўяў) і сацыяльных груп насельніцтва, грамадзянскія, сямейна-шлюбныя, зямельныя, судова-працэсуальныя, крымінальныя і інш. На Беларусі звычаёвае права было пануючым да XV ст. Паступова яно выцяснялася пісаным правам.

КРЫНИЦЫ:"Руская Праўда" - аналізуючы "Рускую Праўду", можна прыйсці да высновы, што ўсе яе суб'екты з'яўляліся фізічнымі асобамі (юр асобу закон яшчэ не ведаў). Сярод злачынстваў няма супраць дзяржавы. Нават князь разгля-даўся ў якасці фізічнай асобы. Грунтавалася на казуальнай сістэме. Злачынства - не як парушэнне закона ці княжацкай волі, а як "крыўда"(маральны ці матэрыяльны урон). Не рабіла дакладнага размежавання паміж крымінальным і грамадзянскім працэсамі.

Дагавор 1229г: - нормы забяспеч усойлів  гандлёв адносіны; - усталяван мір  адносін; - гаварылася аб парадку; –  закран пытанні судапраізводству

Характарыстыка крынiц права.

Звыч. права – сіст правілаў паводзін людзей, успрын дзярж, рэаліз якіх забяспеч дзярж прымусам.

(Писанае права) устанауленне  закону – звязана з усталяванем  дзяржаунасци. Закон усталёувауся  вярхоунай уладай для насельництва.

 Судовы прыцыдэнт – рашэнне суда, якое прынимала силу закона и выкарыстоувалася як эталон пры разглядзе аднолькавых спрау.

Кананичнае права – систэма  нормау, якая усебакова рэгулявала жыццё цэркви и адносины памиж  дзяржавай и царквой.

КРЫНИЦЫ:"Руская Праўда" - аналізуючы "Рускую Праўду", можна прыйсці да высновы, што ўсе яе суб'екты з'яўляліся фізічнымі асобамі (юр асобу закон яшчэ не ведаў). Сярод злачынстваў няма супраць дзяржавы. Нават князь разгля-даўся ў якасці фізічнай асобы. Грунтавалася на казуальнай сістэме. Злачынства - не як парушэнне закона ці княжацкай волі, а як "крыўда"(маральны ці матэрыяльны урон). Не рабіла дакладнага размежавання паміж крымінальным і грамадзянскім працэсамі.

Дагавор 1229г: - нормы забяспеч усойлів  гандлёв адносіны; - усталяван мір  адносін; - гаварылася аб парадку; –  закран пытанні судапраізводству

 

5. Характэрныя рысы  раннесярэднявечнага звычаёвага  і пісанага права.

У першым тысячагоддзі нашай эры  фарміравалася ўстойлівая сістэма  агульнапрынятых звычаяў. Паступова  частка звычаяў пачала набываць рысы абавязковасці, нярэдка суправаджалася прымусам - фармираванне звычаёвага права.

 Узнікненне старажытных дзяржаў на тэрыторыі Беларусі суправаджалася фарміраваннем старажытнага феадальнага права. Першай крыніцай права, яго асновай, і былі старажытныя звычаі. 3 таго моманту, калі звычай санкцыяваўся дзяржавай, ён станавіўся нормай звычаёвага права. Звычаёвае права  ўяўляла сабой сістэму прававых норм, якія ўзніклі непасрэдна з грамадскіх адносін, што абапіраліся на агульнапрымальнасць і даўнасць ужывання і былі санкцыяваны дзяржавай. Так ствараліся нормы пісанага права, якія спачатку не адмянялі норм звычаёвага права, а толькі надавалі ім агульнадзяржаўны характар. Таму не выпадкова, што ва ўсіх старажытных помніках пісанага права асноўны змест складалі нормы, узятыя са звычаёвага права. Звычаёвым правам у старажытнасці рэгуляваліся ў грамадскім жыцці ўсе праваадносіны: структура і кампетэнцыя дзяржаўных устаноў, правы і абавязкі розных класаў, станаў (саслоўяў) і сацыяльных груп насельніцтва, грамадзянскія, сямейна-шлюбныя, зямельныя, судова-працэсуальныя, крымінальныя і інш. На Беларусі звычаёвае права было пануючым да XV ст. Паступова яно выцяснялася пісаным правам. Многія нормы звычаёвага права набылі форму закона ў выглядзе шматлікіх грамат, лістоў, прывілеяў, соймавых пастаноў, статутаў, іншых прававых актаў.

Розная крымінальная адказнасць. Напрыклад, у адпаведнасці з дагаворам 1229 г. за забойства свабоднага чалавека з  вінаватага спаганялася 10 грыўнаў серабра, папа або пасла — 20, халопа — 1 грыўна серабра.

Найбольш старажытнымі помнікамі пісанага права на Беларусі былі граматы, якія тычыліся адносін Полацка і Віцебска з Рыгай і нямецкімі купцамі, а таксама шэраг дагавораў беларускіх зямель з нямецкімі гарадамі.

Тэорыи паходжання права- тры мадэли систэм права – 1)протагерманская (салическая правда)  2) протороманская – (з-ны 12 таблиц) 3 – протаславянская (не найдена).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

6. Асноуныя канцэпцыі  паходжання дзяржаунасці ВКЛ.  Асаблівасці працэссу фарміравання  тэррыторыі і адмін-тэр падзелу  ВКЛ (13-16ст).

Адно з самых складаных і  спрэчных. Аб яго першапачатковым  палітычным і тэрытарыяльным цэнтры ў навукоўцаў склаліся дзве асноўныя канцэпцыі.

Першая, якая адлюстравана ў шматлікіх  публікацыях савецкіх гісторыкаў, звязвае  ўзнікненне ВКЛ з паскораным развіццём  феадальных адносін на тэрыторыі  ўсходняй часткі сучаснай Літвы (Аўкштайціі). Вынікам гэтага з'явілася палітычная кансалідацыя плямёнаў, што пражывалі  на азначанай тэрыторыі, і ўзнікненне моцнага дзяржаўнага ўтварэння  на чале з уласнай княжацкай дынастыяй. Такі пункт гледжання азначае, што  ВКЛ ўтворана знешнімі сіламі без  удзелу ўсходніх славян, а таму ВКЛ  было чужым для беларусаў і  ўкраінцаў.

Больш памяркоўныя даследчыкі адзначаюць, што ўтварэнне ВКЛ не мела ў  сваёй аснове ваеннай сілы, а больш  важную ролю тут адыгрывалі працэсы  натуральнай сацыяльна-эканамічнай  і, адпаведна ёй, палітычна-тэрытарыяльнай кансалідацыі беларуска-літоўскіх  зямель. Але яны не рашаліся выказаць думку, што ВКЛ — гэта гістарычная  форма дзяржаўнасці нашых продкаў  і што нашы продкі не адчувалі сябе чужынцамі ў гэтым «Літоўскім княстве».

Другая канцэпцыя атрымала права на жыццё з выхадам у свет работ беларускага гісторыка М. Ермаловіча.

Выкарыстоўваючы дадзеныя летапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае  лёс нашай зямлі са старажытнасці  і да ўтварэння і ўмацавання ВКЛ. М. Ермаловіч сцвярджае, што летапісная «літва» не мела нічога агульнага  з тэрыторыяй сучаснай Літвы, а таксама  з яе ўсходняй часткай — Аўкштайціяй. На яго думку, летапісная «літва»  знаходзілася ў Верхнім Панямонні, паміж Навагрудкам і Мінскам  з захаду на ўсход і паміж Маладзечнам  і Слонімам з поўначы на поўдзень. «Яна ўрэзвалася клінам паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Новагародскай землямі і побач з імі з'яўлялася гістарычнай вобласцю Беларусі».

М. Ермаловіч прыйшоў да высновы, што не літоўскія князі захапілі частку новагародскай і іншых  беларускіх зямель, а, наадварот, «Новагародак паставіў яго (Міндоўга.—А.В.) сваім князем для больш паспяховага ажыцяўлення сваёй дзяржаўнай мэты — заваявання "літвы"».

Такім чынам, кіруючыя колы Новагародскага княства выкарысталі палітычныя супярэчнасці ў літоўскай зямлі і пры дапамозе Міндоўга падпарадкавалі яе сабе. А Новагародскае княства ёсць падставы лічыць тым палітычным цэнтрам, вакол якога пачалася кансалідацыя беларускіх, літоўскіх, а потым і ўкраінскіх зямель.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории государства и права Белоруссии"