Шпаргалка по "История Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2015 в 17:27, шпаргалка

Краткое описание

Гісторыя Беларусі як навука і навучальная дысцыпліна, прадмет і задачы курса.
Гісторыя – комплексная, інтэгральная навука, якая вывучае ўсю сукупнасць з'яў грамадскага жыцця на працягу ўсёй гісторыі грамадства. Курс гісторыі Беларусі вывучае гісторыю чалавечага грамадства на тэрыторыі Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Gistoryya_Belarusi.docx

— 146.92 Кб (Скачать документ)

Ефрасіння, князёўна полацкая. Яна была ўнучкай полацкага князя-чарадзея Усяслава. Як Прыняўшы манаства, яна стала працаваць над ерапісваннем кніг. Вакол яе аб'ядноўваліся шматлікія паслядоўнікі асветы і кніжнасці. Манастыр, у якім жыла і працавала Прадслава-Ефрасіння, паступова стаў буйным рэлігійным і культурным цэнтрам, адкуль кнігі разыходзіліся па ўсіх заходніх землях Русі. У сталым узросце Прадслава здзейсніла паломніцтва ў Палесціну і Іерусалім. Там яна і памерла ў 1173 г. Мошчы Ефрасінні Полацкай знаходзяцца цяпер у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры, пабудаваным ёю (часткова захаваўся да нашых дзён). Такім чынам, багатая, яскравая і шматгранная культура Беларусі ў IX — XIII стст. стаяла ў шэрагу перадавых культур свайго часу, была часткай усходнеславянскай культуры. Яна заняла пануючае Месца ў Вялікім княстве Літоўскім.

 

Аўрамій Смаленскі. Калі Аўрамій дасягнуў сталага ўзросту, ён адмовіўся жаніцца i вырашыў прысвяціць сябе справе рэлігійнага служэння i асветы.   Пасля  смерці  бацькоў  раздаў усю ix маёмасць манастырам, цэрквам i бедным, а сам пайшоў у манастыр, размешчаны  ў  ваколіцах  Смаленска, займаўся зборам i перапісваннем кніг. Пасля 30 гадоў манаскага служэння ў 1198 ён прыняў сан прэсвітэра i стаў шырока вядомы як прапаведнік i настаўнік не толькі для манаскай браціі, але   i   для   недухоўных   асоб. Аўрамій заклікаў смалян няўхільна прытрымлівацца маральных прынцыпаў хрысціянства, клапаціцца пра духоўнае ўдасканаленне жыцця, увесь час помніць пра Бога, маліцца дзень i ноч, каб не быць асуджаным на судзе Божым. Памёр ён да 1224, пражыўшы ў манастве 50 гадоў.



30. Архітэктура  ранняга сярэдневякоўя. Полацкая, Віцебская і Гродзенская школ.

У сярэдзіне XI ст. у Полацку, следам за Кіевам і Ноўгарадам, быў пабудаваны старажытнейшы з вядомых на тэрыторыі Беларусі мураваны Сафійскі сабор. Ен меў шмат агульнага з наўгародскай Сафіяй. Будаўнічым матэрыялам былі плітачная цэгла і брукаваны камень. План храма адрозніваецца строгай сіметрыяй. Унутраная прастора падзяля-лася 16 слупамі на 5 уздоўжных нефаў1. Пасярэдзіне будынка змяш-чаўся галоўны купал, вакол якога групавалася яшчэ 4 меншых. Сцены ўнутры сабора былі распісаны фрэскамі і ўпрыгожаны мазаікай.

Хуткі рост гарадоў, рамёстваў і гандлю, распаўсюджанне хрысціянства стварылі ўмовы для далейшага развіцця мураванай архітэктуры. У XII ст. у Віцебску была пабудавана Благавеш-чанская царква (засталіся руіны). Яе рысы (незвычайная выцягну-тасць плана, 6 калон) нагадваюць заходнееўрапейскія базілікі2. Пазней базілікі былі паўтораны ў пабудовах Полацка, Гродна, Сма-ленска. У XII - XIII стст. у Полацку з'явіліся некалькі мураваных сабораў. Сярод іх - Спаскі, быў пабудаваны ў сярэдзіне XII ст. Непадалёк ад Полацка, у Бельчыцах, у XII ст. быў заснаваны манастыр.

У ім было не менш за 4 мураваныя саборы. Адзін з іх меў двух-скатны дах, на грэбені якога была выстаўлена драўляная галава, што сведчыць пра выкарыстанне ў мураванай архітэктуры традыцыйнага драўлянага дойлідства (Культура Древней Русн. М., 1966. С. 137 — 199).

Значнай своеасаблівасцю адрозніваюцца манументальныя збудаванні Гродна.'У старажытнарускі перыяд у горадзе было ўжо некалькі цагляных храмаў і грамадзянскіх збудаванняў. Най-болып яскравай рысай пабудоў Гро-дна была маляўнічасць афарм-лення фасадаў устаўкамі з каля-ровых шліфаваных валуноў. У XII ст. былі пабудаваны Барысаглебская (Каложская) царква на ўскраіне старажытнага Гродна, Крапасныя вежы, Ніжняя царква на тэры-торыі Гродзенскага дзядзінца, царква ў Ваўкавыску, якія стварылі яскравую і самабытную гродзенскую архітэктурную школу. Спалучэнне чырвонага фону

цаглянан кладкі з умураванымі рознакаляровымі керамічнымі пліткамі і паліраванымі камянямі надавала архітэктурным ансамблям Гродна маляўнічасць і непаўтор-насць.

На тэрыторыі Беларусі вядома яшчэ адно збудаванне -царква ў Тураве, архітэктурныя формы і будаўнічая тэхніка якой дазваляюць датаваць яе сярэдзінай або другой паловай XII ст. Рэшткі яе, выяўленыя пры раскопках на Тураўскім гарадзішчы, даюць падста-ву меркаваць, што гэта быў шасціслуповы трохапсідны1 храм, які меў хоры. Царква была збудавана з плінфы спосабам раўнаслойнай муроўкі на растворы з дамешкай цамянкі (дробна тоўчанай цэглы).У XIII ст. умовы для манумен-тальнага будаўніцтва натэрыто-рыі Беларусі істотна змяніліся. У сувязі з драбленнем Полацкай зямлі на ўдзелы і палітычным аслабленнем самога Полацка тут прак-тычна прыпыняецца манументальнае культавае будаўніцтва. Пачынаюць пераважаць абарончыя збудаванні, што звязана з узмац-неннем ваеннай пагрозы з боку крыжакоў і татар. У апошняй чвэрці XIII ст. у Камянцы (каля Брэста) была ўзведзена 30-метровая вежа абарончага значэння — Белая вежа, якая захавалася да нашага часу. Круглая ў плане, яна мае 5 ярусаў з байніцамі на кожным з іх. Ёсць звесткі пра тое, што такія вежы былі ў Гродне, Тураве, Новагародку і, магчыма, у Полацку.

 

31. Выяўленчае  і прыкладное мастацтва ранняга  сярэдневякоўя.

У заходніх землях Русі вышэйшага ўзроўню дасягнуў фрэскавы жывапіс, які атрымаў самастойнае развіццё, увабраўшы багатыя на-еодныя традыцыі, лепшыя здабыткі візантыйскіх мастацкіх школ. Ен быў шырока выкарыстаны ў полацкіх Сафійскім і Спаскім саборах, у храмах Бельчыцкага манастыра, віцебскай Благавешчанскай і гро-дзенскай цэрквах. Яго сюжэты — фігуры святых, ілюстрацыі да евангельскіх і біблейскіх сказанняў.

Шырокае развіццё на беларускіх землях атрымала прыкладное ма-стацтва. Нават звычайныя прадметы з дрэва, косці, гліны, металу ўпрыгожваліся разьбой, інкрустацыяй. Своеасаблівая ў гэтым сэнсе прыгажосць керамікі XI - XIII стст. У ёй мы не знойдзем яскравасці маляўнічых спалучэнняў эмалі, пераліваў сонечнага спектра шкла. Яе прыгажосць выяўлялася ў строгасці і стрыманасці каляровых гучанняў, у шурпатасці, аксамітнасці груба зробленай фактуры.

Трохі іншы характар мелі прадметы, прызначаныя для феадаль-най арыстакратыі, заможных гараджан. Яны часта ўпрыгожваліся выявамі фантастычных звяроў і птушак, выкананымі ў асаблівай манеры — "звярыным стылі". Любімымі сюжэтамі старажытнарускага прыкладнога мастацтва былі геральдычныя львы. Узорамі тонкай

разьбы па каменю і косці з'яўляюцца шахматныя фігуркі, знойдзеныя ў Гродне і Ваўкавыску.

Пра высокае мастацкае майстэрства тагачасных умельцаў гавораць прадметы хрысціянскага культу. Сярод іх вылучаюцца найтанчэйшай мастацкай разьбой каменныя абразкі з шэрага шыферу, знойдзеныя ў час раскопак на гарадзішчы Мінска ў 1957 г. Адзін з гэтых абразкоў выяўляе ўшанаваных у старажытнасці святых у поўны рост з фігурай Хрыста ў верхняй частцы. Што да характарыстыкі выяўленых асоб, спосабу разьбы па каменю, выразу твараў, дык ва ўсіх выразна пра-яўляюцца асаблівасці народнага мастацтва з яго непасрэднай перада-чай навакольнага свету. Твары і аблічча святых у многім нагадваюць нам беларускіх сялян. Каштоўнасць абразкоў абумоўлена тым, што ў дадзеным выпадку мы маем своеасаблівае зліццё майстэрства стварэння абразоў, запазычанага з Візантыі і паўднёваславянскіх краін, з пры-звычаенасцю і вопытам апрацоўкі дрэва і каменя, якая спрадвеку існавала сярод народа і паходзіла ад перыяду першабытнага грамадства.

Для стварэння прадметаў хатняга побыту, зброі, прылад працы і ўпрыгажэнняў выкарыстоўваліся розныя металы: жалеза, бронза, медзь, срэбра, золата. Тэхніка іх апрацоўкі ў XI - XIII стст. дасяг-нула высокага ўзроўню. У беларускіх гарадах былі распаўсюджаны амаль усе вядомыя ў Еўропе тэхнічныя спосабы апрацоўкі металаў:

плаўка, ліццё, коўка, залачэнне дроту, гравіраванне, упрыгожванне металічных вырабаў эмаллю, чарненнем.

Помнікі прыкладнога мастацтва нешматлікія. Але і тое невялікае, што захавалася да нашага часу, сведчыць пра высокі ўзровень гэтага віду мастацтва ў нашых продкаў. Мы маем на ўвазе найперш крыж Ефрасінні Полацкай, створаны мясцовым майстрам Лазарам Богшам.

 

32. Айчынная і  замежная гістарыяграфія, аналіз  крыніц па гісторыі ВКЛ

1.   Афіцыйная гіст. Расійскай школа  19 ст., якая даследавала пераважна пытанні дзярж.-паліт.  развіцця і  царкоўна-рэлігійныя працэсы, разглядала гіст. развіццё ВКЛ з пункту гледжання агульнарускага адзінства. У якасці вядучай ідэі ў працах М.Устралава, М.Каяловіча, П.Бранцава, М.Пятрова, І.Малышэўскага і інш. сцвярджаецца гал. роля зах.-рус. зямель у стварэнні і грамадска-палітыч. развіцці ВКЛ да канца 14 ст. Пасля шэрага уній з Польшчай, на думку названых гісторыкаў, «рускія землі» трапілі пад іншаземна-каталіцкі прыгнёт і далейшая іх гісторыя развівалася пад знакам усёпаглынальнага імкнення да аб'яднання з праваслаўнай Расіяй.

2.  Маскоўска-кіеўская гістарычная «дзяржаўная» школа канца 19-пач.20 ст. (М.Любаўскі, I Лапа, У.Пічэта. Ф.Леантовіч і інш.) адышла ад самадзяржаўна-праваслаўнай традыцыі ў трактоўцы гіст. лёсу ВКЛ. Яна прызнала вядучую ці значную ролю славяскіх і перш за ўсё беларускіх зямель у стварэнні і развіцці ВКЛэ

З. У савецкі час у працах бел. і расійскіх гісторыкаў праправаслаўна-русафільская канцэпцыя гісторыі бел. народа часоў ВКЛ запанавала ў гістарыяграфіі. Бел. землі ў складзе ВКЛ уяўляюцца імі падначаленай і эксплуатаванай літоўскай знаццю краінай (Пашута У.Ц., Флора Б.М, Харашкевіч Г.Л.), а каталіцтва сюды нічога, аккрамя крыві, найцежэйшай эксплуатацыі ды цемрашальства не прыносіла (Я.Мараш, Т.Блінова).

4. Польская гістарыяграфія мела дыяметральна процілеглы погляд на ролю каталіцтва і ўплываў на паліт. развіццё ВКЛ заходняга яго суседа. Ад працы І.Лялевеля «Гісторыя Літвы і Русі ааж да Люблінскай уніі з Польшчай 1569 г.» (Познань, 1844) паступова складвалася думка аб рашаючай і лёсавызначальна-місіянерскай ролі Польшчы для эканам., дзярж.-прававога і культурнага развіцця ВКЛ з канца 14 ст. (С.Кутшэба, Ю.Ярашэвіч, А.Галецкі і інш.).

5.Літоўская гістарыяграфія. Прадстаўнікі гіст. навукі Літвы лічаць свой этнас адзіным фундаментам магутнай сярэдневяковай дзяржавы і вызначальнікам яе ўнутранай і знешняй палітыкі. Прыкладна такая ацэнка для ўсёй літ. гістарыяграфіі ад працы Т.Нарбута «Сстаражытная гісторыя літоўскага народа» (Т.1-9. Вільня, 183 5-41) да абагульняльнай «Гісторыі Літоўскай ССР» (Вільнюс,1978).

6.    Украінская   савецкая   гістарыяграфія   згодна   блаславёнай   з   Масквы канцэпцыі цалкам паадпарадкавала свой этнас у 13-14 ст. «лнтовскнм князьям».

7.   На   нацыянальна-незалежніцкім   грунце   будуюць   свае   высновы   бел. гісторыкі,   якія   працавалі   і   працуюць   у   гады   адраджэння   і   ўздыму   бел. нацыянальнай ідэі, ці тыя, што захоўвалі яе, знаходзячыся ў эміграцыі (М.Доўнар-Запольскі,   М.Ермаловіч,  Я.Найдзюк  і  інш.).3   іх  пункту  гледжання  стварэнне літоўскай сярэдневяковай дзяржавы адбывалася на сучасных беларускіх землях, ВКЛ з'яўляецца дзяржавай  беларускай, у якой унутраная  і знешняя  палітыка адпавядала "у асноўным і пераважна" інтарэсам беларускага народа.

 

33. Прычыны і  перадумовы ўтварэння Вялікага  княства Літоўскага.

Уплыў унутраных і знешніх абставін.  Аб’яднанне беларускіх і літоўскіх зямель у адну дзяржаву – вынік сацыяльна – эканамічных з’яў, якія адбываліся ў той час (развіццё сельскай гаспадаркі, узмацненне феадальнай эксплуатацыі, рост гарадоў і г.д.). – унутраныя.  Адна частка (лета – літоўцы) адставала ад другой (усходнія славяне) у сацыяльным і палітычным развіцці.

Знешнія абставіны: небяспека з боку нямецкіх рыцараў і татара – манголаў.  Падмуркам дзяржаваўтваральных працэсаў, якія абумовілі ўзнікненне беларуска – літоўскай дзяржавы быў дасягнуты ўзровень сацыяльнага і эканамічнага развіцця усходнеславянскіх зямель у Верхнім Падняпроўі.Росквіт і ўзвышэнне Наваградка: Працэс утварэння асновы ВКЛ пачаўся ў сярэдзіне 13 ст. з узнікненнем на землях Верхняга і Сярэдняга Панямоння дзяржавы, якая ў летапіс мае розныя назвы – “Літва”, “княства Літоўскае”, “княства Літоўскае і Наваградскае”.  Гэты працэс скончыўся ў другой палове 14 ст., калі канчаткова сфарміравалася тэрыторыя гэтай дзяржавы.

Новая дзяржава пачала складвацца вакол Наваградка. Даволі развіты цэнтр рамяства і гандлю, Па ўзроўні знаходак прадметаў роскашы, унікальных вырабаў рамяства, рэчаў замежнага паходжання горад стаяў на ўзроўні буйных гарадоў Усходняй Еўропы. Горад не быў закрануты крывавымі падзеямі барацьбы з захопнікамі. Тут было адносна спакойна жыць. “Літва Міндоўга”

Назва “Літва” упершыню ў пісьмовых крыніцах упамінаецца пад 1009 г. у запісах невялікага нямецкага горада Кведлінбурга.  У літоўцаў да 13 ст. не было гарадоў і пісьменнасці, але існаваў падзел на знаць і просты народ, існавала рабства ў пачатковым выглядзе. У “Аповесці мінулых часоў” пра Літву паведамляецца пад 1040 г., калі кіеўскі князь Яраслаў Мудры заваяваў землі Літвы і прымусіў яе плаціць Кіеву даніну.

Месцазнаходжанне гістарычнай Літвы: -- польскі гісторык Г.Лаўмянскі і літоўскія даследчыкі – усходняя частка сучаснай Літоўскай Рэспублікі. -- М.Ермаловіч у манаграфіі “Старажытная Беларусь” (1990) – Верхняе Панямонне на тэр-і сучаснай Беларусі (Наваградак, Слонім, Менск). -- А.Краўцэвіч у манаграфіі “Стварэнне Вялікага княства Літоўскага” (1998 г.) – тэрыторыя сучасных усходнелітоўскіх і суседніх паўночна – заходніх беларускіх зямель.

Летапіс згадвае “Літву Міндаўга” пад 1235 г. Міндаўг быў з літоўскіх племянных князёў. У 20 – 30-х гг. 13 ст. ён здолеў падпарадкаваць сваёй уладзе значную частку літоўскіх плямён.  У “Хроніцы Быхаўца” гаворыцца, што Міндоўг адных сваіх сапернікаў забіў, другіх выгнаў з Літвы і “пачаў княжыць адзін ва ўсёй зямлі Літоўскай і вельмі гэтым ганарыўся, меў славу і гонар вялікі і не цярпеў супраць сябе нікога”.

 

34. Працэс станаўлення  Вялікага княства Літоўскага  ў ХІІІ ст

Супраць Міндоўга працягвалі барацьбу яго ворагі з Літвы. У сяр. 40-х гг. 13 ст. Міндоўг пацярпеў паражэнне ў барацьбе з крыжакамі. Ён аслабеў і супраць яго выступілі сапернікі. У выніку Міндоўг пакінуў Літву з часткай сваёй дружыны і прыхільнікамі – князямі. Уцёк у Наваградак. Тут ён стаў княжыць са згоды жыхароў горада У канцы 40-х – пачатку 50-х гг. Міндоўг адваёўвае ў сваіх сапернікаў Літву і далучае яе да Наваградка. Каля 1248 г. супраць Міндоўга  склалася магутная кааліцыя на чале з галіцка – валынскімі князямі Данілай і Васількам, пляменнікам Міндоўга Таўцівілам. Да яе далучыўся Лівонскі ордэн.  Міндоўг ідзе на перамовы з крыжакамі. Прымае каталіцкую веру.  У 1253 г. карануецца ў Наваградку і прымае тытул караля. Ён ваюе 5 гадоў з галіцка – валынскімі князямі. У 1263 г. Міндоўг быў забіты з двума малалетнімі сынамі сваім слугою, якога падкупілі літоўскія князі. Сын Міндоўга Войшалк (1263 – 1267) стаў княжыць у Наваградку. Войшалк пачаў княжыць ва ўсёй зямлі Літоўскай. Ён таксама быў забіты.  Вялікім князем стаў Шварн (1267 – 1270?).  Трайдэн (1270 – 1282) – новы князь. Усобіцы пачалі заціхаць. Ён усталяваў уладу ва ўсім Верхнім Панямонні – перашапачатковай тэрыторыі ВКЛ. Віцень (каля 1295 – 1316). Пры ім тэрыторыя ВКЛ пачала пашырацца. Была далучана Берасцейская зямля (1315 г.). Паводле Густынскага летапісу, князь Віцень, калі пачаў княжыць у Літве, “прыдумаў сабе герб: ... рыцар збройны на кані  мячом, якога называюць Пагоня”.

Информация о работе Шпаргалка по "История Беларуси"