Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2015 в 17:27, шпаргалка
Краткое описание
Гісторыя Беларусі як навука і навучальная дысцыпліна, прадмет і задачы курса. Гісторыя – комплексная, інтэгральная навука, якая вывучае ўсю сукупнасць з'яў грамадскага жыцця на працягу ўсёй гісторыі грамадства. Курс гісторыі Беларусі вывучае гісторыю чалавечага грамадства на тэрыторыі Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён.
Вярхоўная ўлада пайшла на саступкі.
Ураўнавала (1563 г.) у правах праваслаўную
і каталіцкую шляхту, ухваліла судовую рэформу
(стварыла гродскія
і земскія) суды, дзе галоўную ролю
адыгрывала шляхта.
У 1565 г. пачалі збірацца
павятовыя шляхецкія сеймікі, дзе таксама
ўзвысілася роля павятовай шляхты.
44. Развіццё заканадаўства
і эвалюцыя судовай сістэмы
ВКЛ да канца XVI ст. Статуты
Вялікакняжацкі (гаспадарскі)
суд - вышэйшы
судовы орган ў ВКЛ для ўсяго насельніцтва.
Да вышэйшых судовых органаў адносіліся суды паноў – рады
і сойма.З 1581 г. – да вялікакняжацкага
суда дадаўся Галоўны трыбунал
ВКЛ.
Разглядаў справы
– аб дзяржаўных злачынствах,
аб прыналежнасці да шляхецкага саслоўя,
па скаргах на злоўжыванні ўладаў вышэйшых
службовых асоб.
На месцах – суд ваявод.(ваяводскі
суд). Ён судзіў – дзяржаўных сялян, мяшчан
гарадоў, якія не
мелі Магдэбурскае права, шляхту, якая
мела маёнткі ў вялікакняжацкіх землях.
У Полацку і Віцебску
на ваяводскім судзе была абавязковай
прысутнасць старэйшых баяр і мяшчан. Тут вялікі князь
дазваляў мясцовай арыстакратыі вырашаць
пытанні адносна выбрання службовых асоб,
выканання воінскай службы, некаторыя
гаспадарчыя справы. Займаць пасады гараднічага,
ключніка, лоўчага і іншыя мелі права толькі
ўраджэнцы гэтых зямель. ЧАМУ ТАК?
– Бо ўвайшлі ў склад ВКЛ на пачатку 14
ст. на ўмовах дагавору
мясцовага баярства з вялікімі князямі.
Асобны суд быў
у: гарадоў з Магдэбурскім правам
(войтаўска
– лаўніцкі суд), для прыватнаўладальніцкіх
і царкоўных сялян. Такіх сялян судзілі
ўладальнікі на так званым вотчыным
судзе “па
звычаю старадаўняму”. Такое права
было дадзена Свідрыгайлам (1430 – 1435), калі
ён раздаваў феадалам у спадчыннае валоданне
землі. (“права люді судіті, і віны і пересуд
з оных іматі”.
У 1447 г.
– прывілей Казіміра. Афіцыйна ўзаконена права
суда феадалаў над сялянамі. Пачатак афармлення
залежнасці сялян ад феадалаў. Феадалам
забяспечвалася валоданне зямлёй на правах
поўнай уласнасці. Яны мелі права на суд
над залежным ад іх насельніцтвам.
1468 г. – Судзебнік Казіміра.
Першы зборнік юрыдычных (судовых) законаў
ВКЛ. Устанаўліваў адзіныя
ва ўсім княстве віды пакаранняў: пакаранне смерцю,
пабоі і грашовае спагнанне. Быў напісаны
на беларускай мове.
Прынцып удзелу
мясцовай шляхты ў судовай дзейнасці быў
прыняты паводле рэформы 1565 г.
Паводле рэформы у кожным павеце ствараліся земскі, гродскі (замкавы)
і падкаморскі суды. Земскі
суд складаўся з суддзі, падсудка і
пісара.
Кандыдатамі
на пасаду маглі стаць толькі шляхціцы, якія мелі
зямельныя ўладанні, былі ўраджэнцамі
ВКЛ, мясцовыя (не “новооселыя”),
хрысціяне, якія ведалі права, былі пісьменнымі
і не займалі іншых дзяржаўных і царкоўных
пасад.
Земскі
суд – разглядаў грамадска – прававыя
іскі (справы князёў, шляхты, баяр, якія
мелі землі ў павеце). Не разглядаў справы,
якія адносіліся да ведама вялікакняжацкага
і гродскага (замкавага) суду.
Гродскі
суд – складаўся з асобаў, якіх прызначаў
ваявода. Быў для усіх саслоўяў (усесаслоўны)
– для шляхты, мяшчан, сялян. Нават сяляне
узбуджалі справы (выступалі “стороной поводовой”). Вырашаў
у асноўным крымінальныя
справы.
Падкаморскі
павятовы суд – пазямельныя
спрэчкі. Створаны паводле рэформы
1565 г.
Войтаўска
– лаўнічы суд – у гарадах. Крымінальныя
і грамадзянскія справы. Складаўся з: войта, намесніка
(лентвойта) і лаўнікаў (засядацелаў),
якіх выбіралі мяшчане.
Копны
суд. Дзейнічаў да к. 16 – пач. 17 ст.
у ім шляхціц, баярын, селянін выступалі
раўнапраўнымі асобамі ў судовым разборы.
Суддзямі былі мужы і старцы копныя,
якія вылучаліся з сялян. Для грамадзянскіх
і крымінальных спраў. Тут судовыя
пастановы не падлягалі абскарджанню
і адразу выконваліся. У 17 ст. копныя
суды пачалі забараняцца землеўладальнікамі
і прадстаўнікамі мясцовай адміністрацыі.
Заканадаўчая
база судовай дзейнасці: Статуты ВКЛ 1529, 1566,
1588 гг. У Статуце сабраны
нормы дзяржаўнага, зямельнага,
грамадзянскага, сямейнага, крымінальнага
і іншых галін права.
Асноўнымі прынцыпамі
правасуддзя былі: прыярытэт законаў,
публічнасць суда, права абвінавачанага
на абарону, персанальная адказнасць за
забойства, аддзяленне суда ад улады, адзінства
законаў для ўсіх.
45. Руска-літоўскія
войны канца XV – першай паловы XVI
ст. К.І.Астрожскі.
З канца XV ст. абвастрыліся адносіны
паміж ВКЛ і Расійскай дзяржавай. Таму
было некалькі прычын.
К канцу XV ст. амаль скончылася
палітычнае аб’яднанне паўночна-усходняй
Русі пад уладай Вялікага князя Маскоўскага.
Ён лічыў сябе нацыянальным рускім гаспадаром
і ўзяў на сябе місію аб’яднання ўсіх
рускіх зямель. Так гістарычна вылучыліся
два цэнтры, вакол якіх сталі аб’ядноўвацца
землі былой Старажытнарускай дзяржавы.
Два цэнтры не маглі ўрэшце рэшт не сутыкнуцца.
Гэта стала адной з падстаў абвастрэння
іх адносін. Ва ўмовах пашырэння цэнтралізатарскіх
тэндэнцый у Рускай дзяржаве дыпламатыя
ВКЛ імкнулася ўбіць клін у гэты працэс
і падтрымаць тыя княствы Русі, якія засталіся
самастойнымі.
Другая прычына варожых адносін
ВКЛ з Масквой была ў асаблівасцях вырашэння
канфесійнага пытання ў Вялікім княстве
Літоўскім. Маскоўскі Вялікі князь прэтэндаваў
на ролю адзінага праваслаўнага гасудара
– абаронцу інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва.
Між тым, у Вялікім княстве Літоўскім праваслаўная
вера прыціскалася. Гэта абвастрыла рэлігійную
барацьбу ў яе нетрах. Некаторыя з беларускіх
феадалаў па сваёй волі пераходзілі разам
са сваімі маёнткамі пад уладу Масквы.
Канфрантацыя паміж Маскоўскай
дзяржавай і Вялікім княствам прывяла
спачатку да неабвешчанай прымежавай
вайны працягласцю з 1487 па 1494 гг. У выніку
яе была зламана абарона ўсёй літоўскай
прымежавай паласы з Маскоўскім княствам.
У 1500 г. канчаткова былі разарваны
адносіны паміж Рускай і Літоўскай дзяржавамі.
Прычынай быў пераход шэрагу буйных феадалаў
Вялікага княства Літоўскага ў межы Рускай
дзяржавы. Іван ІІІ прыняў іх на службу
і абвясціў вайну Вялікаму княству Літоўскаму.
Ваенная кампанія 1501–1503 гг.
складвалася надта няўдала для Вялікага
княства Літоўскага. У лістападе 1501 г.
былы саюзнік Івана Ш, Менглі-Гірэй, канчаткова
разбіў Вялікую Арду, саюзніцу ВКЛ. Няўдалым
для княства быў і Смаленскі паход рускага
войска, які вызначыў пералом у ваенных
дзеяннях. У выніку 2 красавіка 1503 г. было
заключана перамір’е тэрмінам на 6 гадоў.
ВКЛ вымушана было адмовіцца на карысць
Масквы ад усёй верхнеокскай Украіны,
ад Чарнігава-Северскай зямлі, у тым ліку
і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай
і Віцебскай зямель.
Палітыку Івана Ш (ён памёр 27 кастрычніка
1505 г.) праводзіў яго сын Васілій Ш. 19 жніўня
1506 г. ў Вільні памёр Аляксандр Казіміравіч.
На прастол быў абраны брат Аляксандра
– Жыгімонт. 8 снежня 1506 г. Жыгімонт быў
абраны польскім каралём. Абедзве дзяржавы
адразу пачалі рыхтавацца да новай вайны.
Жыгімонт пайшоў на саюз з некаторымі
рускімі князямі.
У сваю чаргу Васілій Ш уступае
ў блок з Міхалам Глінскім, усемагутным
фаварытам Аляксандра, што трапіў у няміласць
пры яго пераемніку Жыгімонце.
Ваенная кампанія пачалася
ў вясну 1507 г. Яна цесна звязана з пачатым
у лютым 1508 г. феадальным паўстаннем у
Вялікім княстве Літоўскім, якім кіраваў
князь Міхал Львовіч Глінскі. Разам са
сваімі братамі ён прысягнуў Васілію Ш.
Але ж вырашальнай бітвы так
і не адбылося. Вайна 1507–1508 гг. скончылася
“адвечным мірам”, што быў заключаны
ў Маскве 8 кастрычніка 1508 г. Вялікае княства
Літоўскае афіцыйна прызнала пераход
да Расіі зямель, далучаных да яе ў выніку
войн канца ХV – пачатку ХVІ стст. Вялікае
княства Літоўскае атрымала тэрыторыі
5 смаленскіх воласцяў.
Аднак Васілій Ш меў на мэце
захоп Смаленска. У 1514 г. Смаленск капітуляваў.
У 1537 г. было заключана перамір’е на 5 гадоў
да 25 сакавіка 1542 г. Яно працягвалася да
самай Лівонскай вайны.
46. Барацьба з
крымскімі татарамі ў апошняй
чвэрці ХV – першай палове ХVІ ст.
У другой палове XV ст. на ўсходзе
і поўдні ВКЛ апынулася ў акружэнні непрыязных
дяржаў. На яго паўднёвых межах з'явіўся
тады моцны і небяспечны вораг - Крымскае
ханства, што ўтварылася ў выніку распаду
калісьці магутнай Залатой Арды, якая
з 1475 г. папала ў васальную залежнасць
ад Турэцкай Порты і ажыццяўляла палітыку
султанаў. Крымская знаць жыла за кошт
рабаўніцтва су-
седніх зямель. У апошняй чвэрці
XV ст. ханства становіцца саюзнікам Маскоўскай
дзяржавы. У 1480 г. паміж Менглі-Гірэем
і Іванам III было заключана пагадненне
аб сумеснай барацьбе з ВКЛ.
Крымскі правіцель абяцаў тады
Маскве ваяваць землі вялікага князя літоўскага
Казіміра. Галоўным аб'ектам сваіх спусташальных
набегаў з таго часу хан абраў багатыя,
урадлівыя землі свайго аўночнага суседа.
Апроч прагі нажывы яго падштурхоўвала
на тое і палітычная прычы-на - бавязацельства
перад маскоўскім саюзнікам. Смерчам праносілася
манеўраная татарская конніца па ўкраінскіх
і беларускіх землях, а абраная тактыка
- пазбягаць сечы, парабаваць і хутка ўбрацца
прэч. Асабліва пакутавала ад гэтага Украіна.
3 канца XV ст. крымскія татары цачынаюць
пустошыць землі Беларусі. 3 1500 да 1569 гг.
яны зрабілі 45 наездаў. Дзесяткі тысяч
чалавек выводзілі яны ў палон для продажу
ў азіяцкія краіны. Асаблівую каштоўнасць
уяўлялі для татараў перш за ўсё маладыя
і дужыя людзі, дзяўчынкі, якіх яны потым
прадавалі за вялікія грошы на нявольніцкіх
рынках Крыма і Турцыі. Падчас вайны 1500-1503
гг. Іван III патрабаваў ад Менглі-Гірэя
зрабіць абяцаны напад на ВКЛ у напрамку
Турава - Пінска - Менска, каб паставіць
яго пад двайны ўдар. Карыстаючыся тым,
што асноўныя сілы княства знаходзіліся
на ўсходзе дзяржавы, дзе ваявалі з Масквою,
крымчакі ў гэты час пастаянна пустошылі
беларускія землі. У 1500 г. яны спалілі прадмесці
Бярэсця, пасад Ка-
мянца. Восенню 1502 г., у самы
разгар баёў пад Смаленскам, пераправіўшыся
цераз Прыпяць, яны ваявалі землі каля
Турава, Пінска, Слуцка. Слуцкі князь Сямён
Міхайлавіч Алелькавіч перахапіў крымчакоў
у шасці мілях ад Бабруйска і ўшчэнт разбіў
іх на рацэ Уша, вызваліўшы ўсіх палонных.
У наступным, 1503 г., 6-тысячны
татарскі атрад, узначалены сынам хана
Біці-Гірэем, прыйшоў пад Слуцк і стаў
там кошам (лагерам). Распушчаныя па Беларусі
загоны спустошылі ваколіцы Капыля і Нясвіжа,
спалілі Клецкі замак. Даведаўшыся пра
падыход вялікага войска, яны павярнулі
назад і са значным палонам вярнуліся
ў Крым. 3-тысячны татарскі атрад дайшоў
амаль да Наваградка, але вярнуцца ў Крым
яму на гэты раз не ўдалося. Літвінскае
войска на чале з Сямёнам Алелькавічам,
Станіславам Кішкай, Юрыем Неміровічам
і Альбрэхтам Гаштольдам дагнала крымчакоў
і разбіла іх каля Давыд-Гарадка. I ў час
перамір'я Руская дзяржава ўмела выкарыстоўвала
агрэсіўныя памкненні Крымскага ханства,
накіроўваючы яго супраць ВКЛ. У 1505 г. сыны
Менглі-Гірэя Біці і Бурнаш з ардою да
12 тыс. коннікаў накіраваліся ў цэнтр Беларусі,
са Слуцка і Клецка распускалі загоны
на Наваградак, Ліду і гаспадарылі на нашай
зямлі. Гэта быў адзін з самых спусташальных
набегаў. Рабаўнікі падпалілі ваколіцы
шмат якіх гарадоў, пазнішчалі вёскі і
вывелі ў Крым каля 100 тысяч палонных. Спадзяючыся
на беспакаранасць, летам 1506 г. 30-тысячная
татарская раць зноў варвалася на Беларусь.
Гэта быў апераджальны ўдар маскоўска-крымскай
кааліцыі напярэдадні чарговай вайны
з ВКЛ. Але на гэты раз пазбегнуць расплаты
не ўдалося. 5 жніўня 1506 г.
каля Клецка асноўныя іх сілы былі ўшчэнт
разгромлены літвінскім войскам пад кіраўніцтвам
князя Міхаіла Глінскага. Тысячы варожых
трупаў засталіся ляжаць на месцы бітвы,
а недабіткі былі перахоплены пад Капылем
і Петрыкавым. Вызвалены 40 тыс. чалавек,
якіх вялі ў няволю ў Крым. Гэта была, бадай,
першая перамога такога маштабу над татарамі
за колькі трывожных дзесяці годдзяў.
Пасля клецкай катастрофы палітыка Крыма
ў дачыненні паўночнага суседа стала мяняцца.
Татарскія напады на Беларусь сталі насіць
эпізадычны характар (у 1508, 1510, 1521, 1526, 1527,
1530 гг.). Урэшце яны ўвогуле былі спынены
наладжанай абаронай паўднёвых рубяжоў
дзяржавы, у тым ліку стварэннем атрадаў
казакоў ва Украіне. 3 другой паловы 1520-х
гадоў крымская небяспека зменшылася.
Змена адносін у трохкутніку Вільня-Масква-Крым
выклікана і тым, што далейшае ўзмацненне
Маскоўскай дзяржавы супярэчыла стратэгічным
інтарэсам Асманскай імперыі і яе васала
- Крымскага ханства, якія імкнуліся да
падтрымання штучнай раўнавагі паміж
краінамі Усходняй Еўропы.
47. Лівонская вайна:
прычыны, ход ваенных дзеянняў
на тэрыторыі Беларусі, вынікі.
Першай вайной Рэчы Паспалітай,
атрыманай ёй у спадчыну ад Вялікага княства
Літоўскага, была Лівонская. У падзеле
Лівонскай спадчыны пачынаюць праяўляць
зацікаўленасць яе суседзі: Швецыя, Польшча,
ВКЛ, Данія і Расія. Згодна з пагадненнем
паміж Расіяй і Лівонскім Ордэнам (1554),
апошні абавязваўся не заключаць дагавораў
з Польшчай. Пазней Лівонскі ордэн парушае
гэта пагадненне і заключае абаронча-наступальны
саюз з Польшчай супрацьМасквы. Гэта падштурхнула
ўрад Івана Грознага пачаць у 1558 г. ваенныя
дзеянні супраць Лівоніі. У 1561 г. Віленскі
сейм прыняў уладанні Лівонскага ордэна
пад патранат.З гэтага часу праціўнікам
Расіі ў Лівонскай вайне стала ВКЛ. ВКЛ
у Лівонскай вайне мела на ўвазе дзве мэты:
1) далучыць да сваіх уладанняў тэрыторыю
Лівонскага ордэна; 2) не дапусціць Расію
да Балтыйскага мора, г.зн. на заходнееўрапейскі
рынак. Расія пераносіць ваенныя дзеянні
на тэрыторыю Беларусі і ў 1563 г. захоплівае
Полацк, які адкрываў шляхі рускай арміі
на Вільню і Рыгу. Абраны ў 1576 г. польскі
кароль Стэфан Баторый пачынае з наёмным
войскам контрнаступленне супраць Расійскай
арміі ў Лівоніі і на Беларусі. Пасля 20-дзённай
асады адваёўваецца Полацк, вызваляецца
Лівонія, ваенныя дзеянні пераносяцца
на рускую тэрыторыю. Гераічная абарона
Пскова ў 1581–1582 гг. прымусіла знясіленыя
25-гадовай барацьбой дзяржавы пачаць мірныя
перагаворы. Згодна з Ям-Запольскім перамір’ем
Рэч Паспалітая вяртала Расіі захопленыя
рускія гарады – Вялікія Лукі, Ізборск
і іншыя, за выключэннем раёна г.Веліжа,
дзе адраджалася мяжа, што існавала да
1514 г. Расія адмаўлялася ад усіх зямель,
захопленых у Лівоніі і на Беларусі. Расія
не атрымала выхад да Балтыйскага мора.
У выніку Лівонскай вайны аказалася спустошанай
і зруйнаванай паўночна-усходняя частка
Беларусі, загінула шмат насельніцтва,
знішчаны культурныя каштоўнасці.
48. Люблінская
унія. Змест і значэнне акта 1 ліпеня
1569г.
Галоўную палітычную
вагу ў ВКЛ мелі буйныя
землеўладальнікі – магнаты.У Каралеўстве Польскім
– шляхта.
Таму прашляхецкі змест польскай дзяржаўнай
арганізацыі прывабліваў велікакняжацкую
шляхту, якая ў выніку аб’яднання Княства
з Каронай меркавала далучыцца да шляхецкіх
вольнасцей сваіх суседзяў. Галоўнай прычынай
дзяржаўнай уніі паміж суседнімі краінамі
стала катастрафічнае, на грані страты
незалежнасці, становішча ВКЛ у час Лівонскай вайны
(1558 – 1582 гг.). У час польскага
сойма 1563 – 1564 гг., на якім прысутнічала
ліцвінская дэлегацыя дзеля перамоў аб
уніі, частка дэпутатаў
вылучыла праект аб ліквідацыі назвы “Літва”
і замене яе на “Новую Польшчу”. Польская шляхта
хацела новых зямель, новых багаццяў, новых
пасадаў. Шляхта ВКЛ імкнулася
атрымаць “залатыя шляхецкія
вольнасці”, што былі ў польскай шляхты. Іншы варыянт
выйсця з крызіснага становішча ВКЛ
– унія з Расійскай дзяржавай і прызнанне
Івана ІV ці яго сына сваім царом. На гэты
конт вяліся тайныя перамовы. Іван ІV пакарыў Казань
(1552), Астрахань
(1556). Стаў Грозным
– ініцыятарам апрычніны (1565). Па словах Мікалая
Янавіча Радзівіла, віленскага
ваяводы, канцлера і маршалка земскага,
што прыбыў на перамовы ў Люблін, “на нашым хрыбце
быў вораг, калі мы ехалі сюды, жадаючы
пастанавіць з вамі вунію, якая б аб’яднала
нас узаемнаю любоўю. І, калі казаць праўду,
мы пачалі імкнуцца да яе амаль бегам,
тады як продкі нашыя ішлі да вуніі вельмі
паціху”.