Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2015 в 17:27, шпаргалка
Краткое описание
Гісторыя Беларусі як навука і навучальная дысцыпліна, прадмет і задачы курса. Гісторыя – комплексная, інтэгральная навука, якая вывучае ўсю сукупнасць з'яў грамадскага жыцця на працягу ўсёй гісторыі грамадства. Курс гісторыі Беларусі вывучае гісторыю чалавечага грамадства на тэрыторыі Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён.
Пачаўся 10 студзеня 1569 г. Працягваўся
6 месяцаў. Паслы ВКЛ 1 сакавіка пакінулі
Люблін, бо не хацелі пагаджацца
на ўмовы. Тады польская шляхта дабілася
ад караля выдання ўказаў
аб далучэнні да каралеўства Польскага
ўкраінскіх зямель – Падляшша,
Валыні, Падолля, Кіеўшчыны. На працягу
сакавіка – чэрвеня яны бмілі ўключаны
ў склад Польшчы. 27 чэрвеня 1569 г. на Сойме
выступіў І.Хадкевіч (дэлегат
ад ВКЛ: “Святлейшы, міласцівейшы
кароль!.. Як гэта ўсё балюча, немагчыма
выказаць словамі. Таму што мы абавязаны
нашай айчыне, як верныя сыны яе, клапаціцца
аб яе дабрабыце столькі, колькі... у нас
ёсць моцы. Мы Айчыну нашу, якую сваёю крывёю
ды жыццямі захавалі, абаранялі тут столькі,
колькі маглі... І мы ўжо дайшлі да таго,
што павінны кінуцца з нізкаю нашаю просьбаю
да ног вашай каралеўскай міласці. Молім..,
каб гэта для ўсіх было з гонарам.” 1 ліпеня 1569 г. – падпісанне
акта Люблінскай уніі. “З гэтага часу абедзве
дзяржавы ўяўляюць сабою адно непадзельнае
цела, а таксама адну агульную Рэч Паспалітую,
у якой абодва гаспадары і абодва народы
ўз’ядналіся ў адзіны народ і адзіную
дзяржаву.” Вышэйшы орган улады
– Сойм. Меў права
збірацца толькі
на тэрыторыі Польшчы. Асобных Соймаў
як для Кароны, так і для Княства не прадугледжвалася. Манарх – агульны.
Пры выбранні ды каранацыі абвяшчаўся
каралём Польскім, вялікім князем Літоўскім,
Рускім, Прускім, Мазавецкім, Жмудскім,
Кіеўскім, валынскім, Падляшскім, Інфлянцкім. Агульная знешняя палітыка. Усе ранейшыя
законы і дагаворы, што былі накіраваны
супраць інтарэсаў адной з частак
новай федэрацыі, павінны былі быць скасаваны.
“дазваляецца набываць
маёнткі і валодаць імі паляку ў Літве,
а літоўцу ў Польшчы”. Поўнасцю захоўваўся
(быў асобны) адміністрацыйны
апарат, асобнае заканадаўства і судовая
арганізацыя, тытул і пячатка, фінансы. Асобнымі
заставаліся: войскі. Рознымі былі
мовы дзяржаўных актаў: лаціна ў Польшчы, старабеларуская
– у княстве. У пачатку XVII ст. беларускі
паэт Ян Казімір Пашкевіч
пісаў: “Польска квітнет
лацною, Літва квітнет русчізною”.
(1621 г.)Аднак ў 1696 г. – пастанова
“ўсе рашэнні павінны
складацца на польскай мове”. Агульны Сенат. Яго функцыі
падобныя да паноў – рады ў ВКЛ.У
ім прадстаўніцтва было нязначным. На
агульным Сойме са 180 дэлегатаў толькі
46 было з ВКЛ (34 – з беларускіх паветаў).
49. Дзяржаўны лад,
органы ўлады і кіравання Рэчы
Паспалітай.
Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай,
саслоўнай манархіяй, на чале з выбарным
каралём. Заканадаўчым органам быў двухпалатны
парламент – каронны сейм, які складаўся
з сената (рады) і пасольскай ізбы. У сенат
уваходзілі найбольш знатныя феадалы
ў колькасці 150 чалавек. Сейм выбіраў каралеўскую
раду на два гады. Рада з’яўлялася фактычным
кіраўніком дзяржавы. Ніжэйшай палатай
Сейма была пасольская ізба, якая складалася
з дэпутатаў ад шляхецкіх павятовых сеймікаў.
Яны склікаліся за шэсць тыдняў да агульнадзяржаўнага
сейма і не толькі выбіралі паслоў на апошні,
але і выпрацоўвалі інструкцыі, якія паслы
павінны былі праводзіць на каронным сейме.
Колькасць дэпутатаў пасольскай ізбы
перавышала 200 чалавек.
Вальныя (агульныя) сеймы разглядалі
і прымалі пастановы на асобных пасяджэннях
сената і пасольскай ізбы. На агульных
пасяджэннях у выпадку супадзення пастаноў
яны прымаліся і пасля зацвярджэння каралём
набывалі сілу закона. Пастановы прымаліся
аднагалосна. Група дэпутатаў альбо адзін
дэпутат мог сказаць “не дазваляю” і
пастанова прыпынялася. Гэта права liberum
veto (свабоднае вета) разглядалася як адно
з важнейшых “залатых шляхецкіх вольнасцей”.
На чале выканаўчай улады стаяў
кароль, пры абранні якога таксама захоўвалася
права вета. Кароль узначальваў сенат,
“паспалітае рушэнне”, склікаў сеймы,
прызначаў на вышэйшыя ўрадавыя пасады.
Улада караля была абмежавана “залатымі
шляхецкімі вольнасцямі”. У 1573 г. у час
абрання Генрыха Валуа, былі распрацававны
“Генрыхавы артыкулы”, згодна з якімі
кароль траціў права без згоды сейма ўстанаўліваць
новыя падаткі і пошліны, склікаць агульнае
апалчэнне і г.д. Калі кароль дзейнічаў
насуперак праву і сваім абавязкам, то
шляхта мела права не падпарадкоўвацца
каралю і выступіць супраць яго. Гэта права
шляхта ажыццяўляла шляхам склікання
канфедэрацыі (саюзаў узброенай шляхты)
ці “рокашы” – узброенага паўстання
супраць караля. Свабоднае вета і канфедэрацыі
былі легальнай формай феадальнай анархіі.
У часы бескаралеўя існавала асобая пасада
інтэррэкса, якую звычайна займаў прымас
польскай каталіцкай царквы. Ён склікаў
сеймы для абрання новага караля.
Рэч Паспалітая з’яўлялася феадальна-прыгоннай
дзяржавай. Пануючым класам былі землеўладальнікі:
магнаты (паны), сярэдняя і дробная шляхта.
Толькі паны і шляхта мелі права
валодаць зямлёй. Шляхціца мог судзіць
толькі шляхецкі суд. Шляхта была свабодная
ад пабораў. Адзінай павіннасцю яе з’яўлялася
вайсковая служба.
У склад пануючага класа ўваходзіла і
духавенства, якое валодала велізарнай
зямельнай маёмасцю. Духавенства збірала
дзесяціну з каралеўскіх і шляхецкіх маёнткаў.
Прадстаўнікі вышэйшага кліру ўваходзілі
ў склад сената.
Польская праграма уніі мела
на мэце стварэнне унітарнай дзяржавы
і ВКЛ адводзілася роля правінцыі Рэчы
Паспалітай. Аднак, справа ў тым, што ў
люблінскім акце былі закладзены супярэчнасці,
якія дапускалі магчымасць будавання
як унітарнай, так і федэратыўнай ці канфедэратыўнай
дзяржавы. Захоўваліся тытулы “Вялікага
княства Літоўскага” і “вялікага князя
літоўскага”, дзейнічаў амаль не парушаны
апарат дзяржаўнага кіравання, меліся
свой “скарб”, дзяржаўная пячатка, сваё
войска і свой звод законаў – Літоўскі
Статут.
Узаемаадносіны паміж дзяржавамі
не спрыялі ўтварэнню унітарнай дзяржавы.
Напярэдадні Люблінскай уніі Жыгімонт
ІІ Аўгуст абяцаў дапамогу ў вайне, але
каронны сейм у 1573 годзе выдаў пастанову
аб вядзенні Лівонскай вайны на сродкі
ВКЛ.
Пасля Люблінскай уніі ў ВКЛ
дзейнічаў генеральны сеймік, які з цягам
часу набываў рысы заканадаўчага органа
княства. Адрадж.энню заканадаўчай кампетэнцыі
спрыялі некаторыя абставіны. Па-першае,
сеймік складаўся з сенатараў і паслоў
ад усіх зямель княства, што надавала яго
пастановам агульнадзяржаўнае значэнне.
Па-другое, у час бескаралеўя
ўсе сеймікі Рэчы Паспалітай бралі ў свае
рукі і заканадаўчую, і адміністрацыйную,
і судовую ўладу. Па-трэцяе, каронны сейм
з-за сваёй слабай згуртаванасці і “Liberum
veto” паціху ператвараўся ў кангрэс, дзе
пытанні не вырашаліся, а абмяркоўваліся.
У 1673 годзе сейм ухваліў пастанову: кожны
трэці сейм збіраць у Гродне, а не ў Кароне.
На сеймах у Гродне маршалкам выбіраўся
адзін з мясцовых дэпутатаў. Гэты акт юрыдычна
прызнаў існаванне ВКЛ у якасці асобнага
дзяржаўнага арганізма.
У ВКЛ захаваўся цалкам адміністрацыйны
апарат кіравання. Таксама новы Статут
1588 года не ўспомніў аб Люблінскай уніі.
Ён складаўся з 14 раздзелаў і 487 артыкулаў.
У трэцім раздзеле абвяшчалася самастойнасць
Вялікага княства Літоўскага, недатыкальнасць
яго межаў, тэрытарыяльная яго цэласнасць.
Статут 1588 года забараняў іншаземцам набываць
у княстве землі, маёнткі, пасады. А палякі
– уладальнікі падараваных у княстве
маёнткаў – павінны былі несці земскую
службу, у адваротным выпадку яны трацілі
правы на ўладанні. Статут 1588 года заставаўся
галоўнай крыніцай права на Беларусі да
1840 года. Але паколькі ВКЛ уваходзіла ў
склад Рэчы Паспалітай, то неаднаразова
рабіліся спробы прымаць новыя законы,
якія пярэчылі нормам статута. Але, нягледзячы
на гэта, Статут 1588 года падвёў заканадаўчую
аснову пад новыя ўзаемаадносіны паміж
княствам і Польшчай.
50. Саслоўны лад
Рэчы Паспалітай. Далучэнне шляхты
Вялікага княства Літоўскага.
Своеасаблівая
саслоўна – палітычная супольнасць у Рэчы Паспалітай – “польскі
народ шляхецкі”. Яна базіравалася
на рэлігійна
– моўна – карпаратыўным адзінстве.
Пасля аб’яднання не ВКЛ ўслед за Польшчай
стала шляхецкім, а Польшча і ўся Рэч Паспалітая эвалюцыяніравалі
ад шляхецкай дэмакратыі
да Рэчы Паспалітай магнацкай алігархіі.
Войны сярэдзіны 16 ст. знясілелі шляхту.
Яна страціла эканамічнае і палітычнае
вяршэнства ў краіне. Збяднелая шляхта
ўсё больш трапляла ў залежнасць ад фінансава
моцнай магнацкай алігархіі.
Магнаты, якія мелі вялікія багацці, пачалі
адыгрываць пешую ролю ў кіраванні дзяржавай. Барацьба за
шляхту стала стрыжнем палітыкі
прадстаўнікоў магнатэрыі. На сойме
адбывалася барацьба паміж кланамі, якія
мелі ў сваіх руках кліентэлу.
Кліентэла – шляхціц, які прыслужваў і
выконваў волю магната за апеку . Шляхціц
ў сваіх уладаннях імкнуўся праявіць уладу
– “Шляхціц на загродзе
роўны ваяводзе”.
51.Знешняя палітыка
Жыгімонта ІІІ і дыпламатыя
Беларуска-Літоўскай дзяржавы.
Прычыны няўдалых паходаў на
Расію – не толькі ў нягнуткай палітыцы
да Масквы, але і занятасць дзяржавы на
поўдні – зносіны з Аўстрыяй, Малдовай,
Крымам. Жыгімонт Ваза дзеля свайго ўльтракаталіцызму
падтрымліваў германскага імператара
ў яго барацьбе супраць Чэхіі і Трансільваніі
(Трыццацігадовая вайна). У першым пэрыядзе
Трыццацігадовай вайны ў Еўропе (1618--1648
гг.) адбывалася чэшскае паўстаньне супраць
Габзбургаў, імпэратараў Германіі і ўладароў
Аўстрыі. Жыгімонт Ваза падтрымаў імпэратара,
хаця гэта не адпавядала стратэгічным
інтарэсам дзяржавы. Варожае стаўленьне
да князя Трансільваніі Габрыеля Баторага
(Габара Батары) прывяло да пагаршэнньня дачыненьняў
з Турцыяй. Паколькі Габрыель Баторы
меў падтрымку турэцкага султана, то на
Ўкраіну і паўднёвыя ваяводствы Польшчы пачалі нападаць
крымскія татары. Урэшце пачалася вайна з
Турцыяй. У 1620 г. у бітве ля Цацоры
(цяпер Тутора ў Румыніі, недалёка ад Ясаў) польскае войска
разьбілі туркі. У 1621 г. пад Хоцімам (цяпер
Чарнавіцкая вобласьць Украіны) адбыўся
рэванш. Тут дзейнічалі польскія, беларуска-літоўскія
войскі і ўкраінскія казакі пад агульнаю камандаю гетмана
Яна Караля Хадкевіча. Але і гэтую
перамогу кароль Жыгімонт таксама ня выкарыстаў
-- дзеля сваёй нерашучасьці. У 1621--1629 гг. адбылася
чарговая вайна паміж Рэччу Паспалітай
і Швецыяй. Ваенныя дзеяньні ішлі ў Прыбалтыцы
-- на тэрыторыі Ліфляндыі, Курляндыі й
Прусіі. У іх брала ўдзел і беларуска-літоўскае
войска з гетманам польным
літоўскім Крыштафам Радзівілам. У
1622 г. яно адбіла ў шведаў Мітаву (цяпер
Ёлгава). Шведскі кароль Густаў II Адольф
у 1625 г. нават захапіў крэпасць Біржы, а
потым і Літву. Беларуска-літоўскае войска
ўзначаліў гетман вялікі літоўскі
Леў Сапега. 17 студзеня 1626 г. ля Вальмойзы
(паміж Мітавай і Кокенгаўзэнам) Станіслаў
Сапега, гетманаў сын, прайграў бітву каралю
Густаву Адольфу. У 1627 г. было заключана
замірэньне, а 26 верасьня 1629 г. і мір у Альтмарку.
Тэрыторыя Ліфляндыі з Рыгай адышла да
Швэцыі. У Рэчы Паспалітай засталася Латгалія
(Інфлянты) і васальная Курляндыя.
Ідэя канфедэрацыі
Маскоўскага царства і Рэчы Паспалітай
ўзнікла на другім этапе Інфлянцкай (Лівонскай,
1558-1583 гг.) вайны пасля смерці апошняга
прадстаўніка Ягелонскай дынастыі па
мужчынскай лініі караля і вялікага князя
Жыгімонта ІІ (7 ліпеня 1572 г.). Гэта была прэлюдыя
або дыпламатычны манеўр
гетмана польнага Крыштафа Радзівіла
па мянушцы Пярун (1547-1603 гг.), які ахоўваў
паўночна-ўсходнюю мяжу дзяржавы, быў
прыхільнікам большай самастойнасці ВКЛ.
Дальні прыцэл гетмана меў на ўвазе аслабіць
дамінаванне Польшчы ў федэрацыі, а з другога
боку, звязаць рукі Масквы абавязкам "саюзнай
дзяржавы". Але мэта цара Івана
IV была процілеглай: ён хацеў заключыць
сепаратны саюз з ВКЛ, інакш кажучы, падкласці
міну пад федэратыўную Рэч Паспалітую.
Пасля нечаканай смерці Стэфана Баторыя
ў Гародні (12 снежня 1586 г.) Леў Сапега прапанаваў
выбраць вялікі князем літоўскім і каралём
польскім маскоўскага цара
Фёдара - сына Івана IV (1587 г.). Канцлера
Сапегу падтрымаў гетман Радзівіл Крыштаф
Пярун - цесць Сапегі , які ў трэцім шлюбе
меў за жонку Гальшку-Лізевету - дачку
гетмана. Праект Сапегі і Радзівіла падтрымала
паны-Рада ВКЛ. Пасля сустрэчы ў Маскве
з Фёдарам Л. Сапега не без іроніі казаў
пра яго: "Вялікі князь малы ростам,
гаворыць ціха і надта марудна. Розуму
ў яго, здаецца, небагата, а іншыя кажуць
- зусім няма".Заняцце царом
Фёдарам трона Рэчы Паспалітай аб’яднала
бы пад адным скіпетрам тры суседнія
краіны: Масковію, ВКЛ, Польшчу. Гэта дапамогло
б у барацьбе са Швецыяй і Турцыяй. ВКЛ
бы стала палітычным і культурным цэнтрам
новга аб’яднання. Калі б геапалітычны
праект Сапегі рэалізаваўся, і не Польшча
тады, не Масква, а ВКЛ і Беларусь аказаліся
цэнтрам самай вялікай у Еўропе "саюзнай
дзяржавы". Тым больш, што маскоўскі
двор, асабліва не да канца пабітая Іванам
Жахлівым апазіцыя, пагаджаліся на чыста
намінальную ўладу цара ў Рэчы Паспалітай.
Маскоўскі пасол казаў: "Толькі выберыце
сабе ў гаспадары нашага цара, будзеце
пад яго царскаю рукою, а ўсім кіруйце
самі ў Кароне Польскай і ў Вялікім Княстве
па сваіх правах". Але акрамя кандыдатуры рускага
цара Фёдара Іванавіча,
былі яшчэ два прэтэндэнты: аўстрыйскі
эрцгерцаг Максіміліян, шведскі
каралевіч Жыгімонт
Ваза. За гэтых двух
выступалі палякі. Перамагла
партыя Замойскага на элекцыйным сойме
1587 г.: каралём польскім і вялікім князем
літоўскім быў выбраны шведскі каралевіч
Жыгімонт Ваза - ўнук па матчынай лініі
Жыгімонта Старога.
Пасля няўдачы свайго геапалітычнага
праекта Л. Сапега і Крыштаф Радзівіл "адыграліся"
на выдатнай падзеі 1588 г.: быў зацверджаны
насуперак польскай партыі Статут ВКЛ,
які на канстытуцыйным узроўні пацвердзіў
суверэнітэт ВКЛ. У агульнаеўрапейскі
геапалітычным аспекце няўдача праекта
Льва Сапегі і Крыштафа Радзівіла азначалі,
што ў блізкай і далёкай перспектыве захаваецца
і будзе ўзмацняцца палярызацыя ва Усходняй
Еўропе дзвюх грамадска-палітычных сістэм
і дзвюх культурна-гістарычных тыпаў.
Дальнабачныя палітыкі (сярод іх быў Л.Сапега)
прадбачылі, што арэнай гэтай канфрантацыі
стане ВКЛ і найперш памежная з Расіяй
Беларусь. Палітычная інтуіцыя падказвала
ім, што ваенная перавага ў перспектыве
хутчэй за ўсё акажацца на баку унітарнай
і дэспатычнай Расіі. Напярэдадні вайны
Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600-1621 гг.) Л. Сапега ўзначаліў
пасольства ў Маскву. Пасля смерці
маскоўскага цара Фёдара Іванавіча (1598
г.) Л. Сапега спрабаваў выставіць
кандыдатуру Жыгімонта ІІІ Вазы на маскоўскі
трон. Але Барыс Гадуноў перамог баярскую
апазіцыю і арганізаваў сваё абранне царом.Тады
Л. Сапега прапанаваў праект шлюбу караля
Жыгімонта Вазы (ён аўдавеў у пачатку 1589
г.) з царэўнай Ксеніяй Гадуновай, каб у
перспектыве заключыць дзяржаўную унію
Рэчы Паспалітай з Маскоўскім царствам.
Але гэтае царства прэтэндавала на "ўсю
Русь", баялася уніі і Рэчы Паспалітай. Л. Сапега ўзначаліў пасольства ў Маскву
(1600-1601 гг.) і ў выніку цяжкіх перамоў
заключыў перамір'е на 20 гадоў, якое ратавала
краіну ад вайны на два франты. У пачатку
ХVII ст. ён стараўся выкарыстаць на карысць
свайго геапалітычнага праекта "смутное
время" ў Расіі, асабліва пасля няўдачы
Ілжэдзмітрыя І, разгрому войска Васілія
Шуйскага і стварэння ўраду баярскай апазіцыі
("сямібаяршчына"), якая па прапанове
Л. Сапегі абвясціла каралевіча Уладзіслава
царом Расіі. Яму прысягнулі прадстаўнікі
Масквы і іншых гарадоў.
52. Інтэрвенцыя
Рэчы Паспалітай на Маскву
ў пачатку XVII.
“Смутны час” у Маскоўскай дзяржаве. Памёр Фёдар Іванавіч (1598
г.) , які не меў дзяцей.
Надзея магнатаў Рэчы Паспалітай на тое,
каб пасадзіць свайго стаўленіка на маскоўскі
трон. Леў Сапега стараўся
выкарыстаць на карысць свайго геапалітычнага
праекта "смутное время" ў Расіі. Галоўнай мэтай
інтэрвенцыі Рэчы Паспалітай на Маскву
было падначаленне Рускай дзяржавы
сваёй уладзе і заваяванне палітычнага
вяршэнства ва Ўсходняй Еўропе. 1604 г. – войска
самадзейнай шляхты, казакаў і татар на
чале з самазванцам Дзмітрыем (верагодна
былым манахам Рыгорам Атрэп’евым)
выступіла ў напрамку Масквы. Палітычны дзеяч
сярэдзіны XVII ст. Рыгор Каташыхін
пісаў: “у тыя смутныя часы
аб’явіўся ў Польшчы чорны дз’якан з
нейкага манастыру, скінуў сваё чорнае
ўбранне і назваўся царэвічам Дзмітрам,
цара Івана Васільевіча сынам... А як пачаў
цараваць, і ў Рускай дзяржаве пачаў усталёўваць
веру папежскую, і грэцкія цэрквы перарабляць
у касцёлы ляшскія, і многую непатрэбшчыну
чыніць. ” У 1605 г. Войска Лжэдзмітрыя
пры падтрымцы баяр уступіла ў Маскву.
Лжэдзмітрый абвясціў сябе царом. Праз
некаторы час ён быў забіты ў выніку баярскай
змовы. Царом стаў
баярын Васіль Шуйскі. 1608 г. – новы самазванец
– Ілжэдзмітрый
ІІ (сапраўднае імя невядома). Яго войска
стала лагерам у Тушыне і спрабавала захапіць
Маскву. Шуйскі звярнуўся за дапамогай
да шведскага караля Карла ІХ.