Шпаргалка по "История Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2015 в 17:27, шпаргалка

Краткое описание

Гісторыя Беларусі як навука і навучальная дысцыпліна, прадмет і задачы курса.
Гісторыя – комплексная, інтэгральная навука, якая вывучае ўсю сукупнасць з'яў грамадскага жыцця на працягу ўсёй гісторыі грамадства. Курс гісторыі Беларусі вывучае гісторыю чалавечага грамадства на тэрыторыі Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Gistoryya_Belarusi.docx

— 146.92 Кб (Скачать документ)

1609 г. - Кароль РП  Жыгімонт Ваза, абвясціў, што “яго продак Ягайла быў сынам княжны рускай” і такім чынам ён мае права на маскоўскі прастол, пачаў адкрытыя ваенныя дзеянні супраць Маскоўскай дзяржавы. Адным з ініцыятараў ваеннага паходу быў канцлер ВКЛ Леў Сапега.

1610 г. – войска РП на чале з каралём абыйшло Смаленск і рушыла на Маскву (Смаленск здаўся пасля захопу Масквы). Маскоўскае баярства звергла Шуйскага і ўпусціла шляхецкае войска пад кіраўніцтвам гетмана Станіслава Жалкеўскага ў сталіцу. Тут ("сямібаяршчына")  - па прапанове Льва Сапегі - абрала царом сына Жыгімонта Вазы – Уладзіслава ІV. Аднак Жыгімонт Ваза, апасаючыся за жыццё сына, не пусціў яго ў Маскву.

Прайшлі два гады нерашучасці, якія былі на карысць апалчэння Дзмітрыя Пажарскага. Маскву вызваліла народнае апалчэнне пад кіраўніцтвам князя Дзмітрыя Пажарскага і Кузьмы Мініна.ў 1612 г. Новы паход на Маскву 1612 г. з удзелам Л. Сапегі не меў вынікаў, бо адносна невялікі атрад быў разлічаны толькі на падтрымку баярскай апазіцыі - прыхільнікаў намінальнага цара Уладзіслава. Асноўныя ваенныя сілы краіны тады змагаліся са Швецыяй за дамінаванне на Балтыйскім моры (1600-1629 гг.) Наступныя спробы РП (паход гетмана Караля Хадкевіча ў 1617 г. І інш.) былі беспаспяховымі. 1618 г. – Дэўлінскае (недалёка ад Сергіева Пасада) перамір’е на 14,5 гадоў. Да РП – Смаленск, Дарагабуж, Мажайск, Вязьма, і Чарнігава – Северскія землі. Барацьба за Смаленск у 30-я гг. XVII ст. Кароль Жыгімонт памёр у 1632 г. Пры канцы жыцьця ён быў вымушаны прызнаць няўдачу сваіх планаў. Палітыка Жыгімонта шмат у чым вызначыла далейшы заняпад дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, яе паражэнні ў войнах сярэдзіны XVII ст. і змяньшенне вагі ў еўрапейскім палітычным жыцьці. Лёс фэдэрацыі падзяляла і Беларусь.  Новым каралём польскім і вялікім князем літоўскім быў абраны старэйшы Жыгімонтаў сын Уладзіслаў, якога нават у Польшчы называлі паводле старажытнага беларускага звычаю Ўладзіславам Зыгмунтавічам. Пачатак ягонага кіраваньня быў незайздросны. Карыстаючыся міжкаралеўем, цар Міхаіл Раманаў распачаў у 1632 г. вайну, каб вярнуць Смаленск, абложаны расейскім войскам.  Аблога Смаленска працягвалася з лістапада 1632 па верасень 1633 г. Нешматлікі гарнізон на чале з ваяводам Аляксандрам Гансеўскім трымаў абарону. У жніўні 1633 г. да горада падышоў са сваім войскам кароль. Беларуска-літоўскае й польскае войска ды ўкраінскія казакі абкружылі маскоўцаў. Тыя капітулявалі. Але Рэч Паспалітая не магла выкарыстаць перамогі з-за напружанасьці і пагрозы вайны з Турцыяй. Вайна завяршылася ў 1634 г. Палянаўскі дагавор – аб перамір’і на 20 гадоў. Уладзіслаў ІV за выкуп (200 тыс. рублёў) адмаўляўся ад сваіх правоў на маскоўскі прастол і тытул, а маскоўскі цар атрымаў права ўключаць у тытул дадатак – “усея Русі” (без прэтэнзіі на землі “Малой Русі”).

 

53. Развіццё прадукцыйных  сіл у сельскай гаспадарцы  XIV- першай палове XVІІ ст. Промыслы і дадатковыя заняткі.

У XIII — першай палове XVI стст. на Беларусі пераразмяркоўваецца галоўны сродак вытворчасці — зямля. Змяняюцца формы землеўладання і землекарыстання. Галоўнымі заняткамі сялян, як і раней, застаюцца земляробства, жывёлагадоўля, хатняе рамяство, а дапаможнымі — борніцтва, паляванне, рыбалоўства.Прылады земляробчай працы — драўляная двурогая саха, плуг, барана — па форме заставаліся нязменнымі на працягу стагоддзяў, стала толькі больш жалезных рабочых частак (жалезныя сашнікі – нарогі – ў сахі).Агратэхніка – двухполле і архаічнае трохполле змянялася рэгулярным трохполлем, якое стала пераважаць у XIV ст. У паўднёвых і лясістых раенах працягвалі існаваць прымітыўныя сістэмы земляробства ў выглядзе падсекі. Асноўная сельскагаспадарчая культура – жыта, якім засявалася да паловы і больш ворыва. Ураджай збожжа быў сам 3-4 (збіралі ўраджаю ў 3-4 разоў больш, чым сеялі), а на ўгноеных палетках – сам 4-5. Гэта было каля чатырох цэнтнераў з гектара, вагаючыся ў розныя гады ў даволі вялікіх межах. Акрамя жыта вырошчвалі: авёс, ячмень, проса, грэчку, тэхнічныя культуры – лён, каноплі. Прысядзібныя агароды – неад’емная частка сялянскай, а так сама і мяшчанскай гаспадаркі. Вырошчвалі рэпу, агуркі, моркву, буракі, цыбулю, часнок, бабы, гарох, зеляніку. 

Жывелагадоўля. З умацаваннем ворнага земляробства ўзрастала гаспадарчае значэнне хатняй жывёлы. У якасці цяглавай сілы на захадзе Беларусі больш выкарыстоўвалі валоў, на ўсходзе – коней. Але акрамя гэтай функцыі, была яшчэ адна вызначальная, што звязвала менавіта ворнае земляробства з жывелагадоўляй – гэта ўгнаенне, якое павялічвала ўраджайнасць. Дробная жывёла і птушка вырошчваліся для харчавання і атрымання сыравіны для хатніх промыслаў і рамяства: свінні, авечкі, козы, гусі, куры і г.д.. Жывёлагадоўля давала так сама мяса і малочныя прадукты. Значную ролю ў гаспадарчым жыцці па-ранейшаму адыгрывалі паляванне, рыбалоўства, бортніцтва.

Не гледзячы на рост вагі рамяства ў гаспадарке краіны, сялянская гаспадарка па-ранейшаму мела натуральны характар. Амаль усё неабходнае для жыцця – прылады працы, посуд, тканіна, адзенне, абутак – выраблялася ў сям’і.

 

54. Землеўладанне  і прывілеі феадалаў у XIV- першай палове XVІІ ст.

Шляхта. Тэрмін «стан» у Вялікім княстве Літоўскім ужываўся для вызначэння саслоўяў. Пад станамі-саслоўямі ў феадальным грамадстве разумеліся сацыяльныя супольнасці, прадстаўнікі якіх мелі аднолькавае прававое становішча. У сярэдневяковым грамадстве ВКЛ у XVI—XVIII стст. вызначаліся такія станы, як шляхта, духавенства, мяшчанства, сялянства. Класічная феадальна-саслоўная структура грамадства ў беларускіх землях склалася ў XVI ст. Да гэтага часу ішоў працэс яе станаўлення. Пануючым, прывілеяваным станам у ВКЛ з'яўлялася шляхта, статус якой быў абумоўлены яе выключным правам на валоданне зямлёй. У XIV—XV стст. велікакняжацкімі прывілеямі 1387, 1432, 1434 гг. прадстаўнікам шляхты было гарантавана права ўласнасці на свае маёнткі. Акрамя таго, шляхта была вызвалена ад большасці грашовых і натуральных павіннасцей на карысць дзяржавы. Прывілей вялікага князя Казіміра 1447 г. дадаў шляхце таксама і судовы імунітэт — гэта значыць права вяршыць суд над падданымі ў сваіх маёнтках. У XVI ст. Статуты Вялікага княства Літоўскага заканадаўча замацавалі гэтыя палажэнні і аформілі шляхецтва ў замкнёнае (карпаратыўнае) саслоўе. Характэрнай прыкметай прыналежнасці да яго, акрамя вышэй адзначаных, з'яўлялася абавязковае выкананне ваеннай службы. Занятак  рамяством  ці  гандлем лічыўся для шляхціца ганьбай і меў для яго вынікам згубу шляхецтва. Людзі “простага стану” – сяляне і гараджане, -- якія не валодалі зямлёй і займаліся рамесніцка- гандлёвай дзейнасцю, маглі трапіць у шляхецкае саслоўе толькі за звышвыключныя ваенныя ці іншыя заслугі перад дзяржавай. Юрыдычна ўсе прадстаўнікі шляхецкага стану лічыліся роўнымі паміж сабой, але ў маёмасных адносінах значна розніліся і падзяляліся на некалькі катэгорый. Прадстаўнікі самай ніжэйшай не мелі ні зямлі, ні падданых, лічыліся “галотай” і выпраўляліся на вайну пешшу. Да феадалаў адносіць іх можна толькі ўмоўна. Наступную катэгорыю  складала шляхта дробная, якая валодала некалькімі сялянскімі гаспадаркамі. Пракарміцца з іх яна часцяком не магла, і таму, як правіла, сама працавала з дапамогай падданых на сваіх палетках. За дробнай шляхтай ішла шляхта сярэдняя. Ёй належала па некалькі дзесяткаў сялянскіх гаспадарак, прыбыткам ад якіх яна магла ўжо цалкам сябе забяспечыць. Тыя шляхціцы, што мелі больш за сотню сялянскіх гаспадарак, прылічваліся да шляхты буйной. Сярод яе вылучаліся магнаты, якім належалі велізарныя ўладанні з тысячамі прыгонных гаспадарак, і нават уласныя гарады і мястэчкі. Колькасна магнатаў было няшмат—каля трох-чатырох дзесяткаў прозвішчаў,— але за імі была замацавана большасць шляхецкага землеўладання. У XVI—XVIII стст. шляхецкае саслоўе налічвала 8—10 % насельніцтва Вялікага княства Літоўскага.

55. Землекарыстанне  і павіннасці сялян, іх юрыдычны стан у XIV - першай палове XVІІ

Найбольш шматлікім з'яўлялася сялянскае саслоўе. Аднак сяляне былі самай бяспраўнай групай насельніцтва і цалкам залежалі ад феадалаў. Феадалы імкнуліся “замацаваць” сялян за зямлёй, г. зн. забараніць ім пераход да іншых феадалаў. Такое замацаванне атрымала назву прыгон. Найбольш актыўнае запрыгоньванне сялян праходзіла ў 15 – 16 стст.

Па ступені феадальнай залежнасці сяляне падзяляліся на “пахожых” і “непахожых”. “Пахожым” дазваляўся пераход ад аднаго феадала да другога. “Непахожыя” былі пазбаўлены правы пераходу да іншага феадала. Поўнай уласнасцю феадалаў была “чэлядзь нявольная”, якая жыла пры панскіх дварах.

Павіннасці сялян. Сяляне, павінны былі выконваць на карысць феадалаў розныя павіннасці. Па сваіх павіннасцях сяляне падзяляліся на даннікаў, цяглых, чыншавых і слуг.

Даннікі плацілі даніну – падатак прадуктамі сельскай гаспадаркі ў 15 ст даніна стала называцца дзякла. Слова аброк гэта русізм у беларускай мове яно з’явілася толькі ў савецкі час.

Чыншавыя – плацілі чынш – грашовы падатак.

Цяглыя сяляне адбывалі паншчыну. Яны працавалі на зямлі феадала некалькі дзён у тыдзень са сваім канём і сваімі прыладамі працы. Паншчына вядомая на беларускіх землях з 14 ст, аднак шырока стала распаўсюджвацца з сярэдзіны 15 – 16 ст. Попыт на збожжа ў Заходняй Еўропе прывёў да з'яўлення фальваркаў у ВКЛ. Фальварак гэта – феадальны двор з пабудовамі і зямельнымі ўгоддзямі, якія апрацовывалі залежныя сяляне ён спецыялна быў прыстасаваны для вытворчасці сельгас-прадукцыі якая ійшла на продаж за мяжу.

Слугі выконвалі розныя працы пры двары феадала: былі конюхамі, агароднікамі, садоўнікамі, рамеснікамі і г.д. Частка такіх сялян неслі вайсковую службу. Яны зваліся панцырными баярамі.

Этапы запрыгоньвання сялян. У 1447 г. вялікі князь літоўскі Казімір выдаў прывілей, які паклаў пачатак запрыгоньванню сялян. У 1447 г. Феадалы атрымалі права суда над залежнымі ад іх сялянамі, аднак ім забаранялася прымаць чужых збеглых сялян. Судзебнік Казіміра, выдадзены ў 1468 г., прадугледжваў пакаранне за дапамогу пры ўцёках залежных сялян. У Статуце ВКЛ 1529 г. уводзіўся 10-летні тэрмін даўнасці. Селянін, пражыўшы ў феадала больш 10 гадоў, лічыўся яго прыгонным. Гэты ж тэрмін даўнасці пацвярджаўся і Статутам 1566 г.

 

56. Рэарганізацыя  сістэмы феадальнай эксплуатацыі сялян. “Устава на валокі”

Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера. Аграрная рэформа Жыгімінта Аўгуста ІІ адбылася ў 1557 годзе. Яе сутнасць у наступным. Да рэформы сялянскія надзелы ў розных мясцовасцях мелі розныя памеры і розныя назвы: дворышчы 10 га, жэраб’і 17 га службы 30 га і т. д. Карацей кажучы, існавала каля дзесятка розных наіменаванняў сялянскіх надзелаў памерам ад 10 да 50 га, але ўсе яны плацілі аднолькавы падатак. Гэта было не выгадна феадалам. Жыгімонт Аўгуст ІІ раздзяліў усю ворыўную зямлю ў ВКЛ на валокі надзелы зямлі па 21 га і кожную валаку фіксіраваным памерам падаткаў. Прыклад такога падаткаабкладання будзе выглядаць так: калі селянін які трымае валаку зямлі абавязаны аддаць за яе 20 мяхоў жыта ў год і адпрацовываць 2 дні паншчыны ў тыдзень. Калі хтосці з сялян палічыць, што для яго гэта занадта вялікі падатак то ён можа адмовіцца ад палавіны валакі і тады будзе плаціць усяго 10 мяхоў жыта ў год і адпрацовываць 1 дзень паншчыны ў тыдзень. Калі хтосці з сялян пажадае заплаціць 40 мяхоў жыта ў год і адпрацовываць 4 дні у тыдзень то ён можа ўзяць сабе дзьве валакі зямлі. На павелічэнне падаткаў дзеля павелічэнне зямельнага надзелу згаджаліся тыя гаспадары ў якіх было многа дзяцей працаздольнага ўзросту. Напрыклад сам гаспадар апрацоўвае сваю зямлю а яго дарослы сын, які яшчэ ад бацькі не аддзяліўся, працуе на паншчыне 4 дні ў тыдзень.

Такім чынам, рэформа Жыгімінта Аўгуста ІІ як і большасць рэформаў была накіравана на павелічэнне памераў павіннасцяў сялян і скарачэнне іх надзелаў.

.

57. Гарады і  гарадское насельніцтва, рамяство  і гандаль у XIV- першай палове XVІІ ст.

 Гарады. У 14 – 16 ст ст. адбываецца рост  гарадоў. Гарадское насельніцтва  расло галоўным чынам за кошт  сялян – уцекачоў, збегшых ад  запрыгоньвання. Асабліва прыцягвалі  гарады тых людзей, якія валодалі  рамеснымі навыкамі.

Большасць насельніцтва горада складалі рамеснікі розных спецыялнасцяў і гандляры. Жыхароў гарадоў называлі мяшчанамі, гэта значыць жыхары "места" – горада. Прывілеяванымі жыхарамі горада былі багатыя слаі купецтва; вярхушка рамесных цэхаў; некаторыя прадстаўнікі феадальнага саслоўя, што жылі ў горадзе; прадстаўнікі духавенства. Значэнне веча ў жыцці горада паступова памяншалася. Вялікія князі літоўскія прызначалі ў гарады сваіх намеснікаў якія называліся войтамі. Да іх пераходзіла кіраванне гарадамі.

З канца 14 ст. многім беларускім гарадам пачынаюць даваць Магдэбургскае права г. зн. права на незалежнасць і самакіраванне (далей МП). У канцы 16 ст. магдэбургскае права было дадзена амаль усім гарадам Беларусі. Насельніцтва горада Абірала гарадскі магістрат на чале з бурмістрам. Магістрат ажыццяўляў кіраванне горадам. Магістрат падзяляўся на раду і лаву. Рада – адміністрацыя, лава – суд. У горадзе з МП лавай кіраваў войт. Войт гэта адзіная пасада ў горадзе з МП якая не абіралася а прызначалася Вялікім князем. Магістрат размяшчаўся ў спецыяльным будынку Ратушы.

Рамеснікі горада аб’ядновываліся ў цэхі. Цэх гэта рамесніцкая арганізацыя каторая выконвала тры функцыі 1. Сачыла за тым каб паміж рамеснікамі ў межах цэха не было канкурэнцыі. 2. Сачыла за якасцю прадукцыі. 3 Сачыла за працэсам навучання прафесіі. Цэх ўзнчальваў выбарны цэхмістр.

Паўнапраўнымі членамі цэха былі майстры. Рамеснікі якія авалодалі прафесіяй але не здалі яшчэ экзамен на майстра, а значыць не мелі ў цэху ніякіх правоў называліся падмайстрамі. Самай ніжэйшай ступенню цэхавых рамеснікаў былі вучні якія навучаліся прафесіі. Каб стаць майстрам трэба было зрабіць тры рэчы: 1. зрабіць штуку (шэдэўр) – нейкі  выраб які дэманстраваў высокі ўзровень майстэрства прэтэндэнта, 2. унесці пэўную суму грошай у агульную касу цэха, 3. наладзіць гулянку для ўсіх удзельнікаў цэха.

Многія рамеснікі не жадалі ўступаць у цэх. Яны назывліся партачамі. Лічылася, што партачы не умеюць якасна працаваць. Таму слова партачыць значыць – працаваць дрэнна, псаваць сыравіну. Партачы з дазвола феадала сяліліся на юрыдыцы і працавалі там. Юрыдыка гэта раён горада з МП на каторы не распаўсюджвалася ўлада Магістрата. Яна належыла феадалу на зямлі каторага знаходзіўся горад.

Купцы аб’ядноўваліся ў гільдыі. Гэта арганізацыі нападобіі рамесніцкіх цэхаў. нядбайных і дрэнных купцоў выганялі з гільдыі і называлі разгільдзяямі. Купцы, што займаліся замежным гандлем называліся гасцямі, купцы, што займаліся рознічным гандлем называліся прасоламі.

 

58. Магдэбургскае  права ў беларускіх гарадах, яго  асаблівасці.

3 XIV ст. Магдэбургскае права  распаўсюдзілася і на гарады ВКЛ, што азначала ўключэнне нашых гарадоў у агульнаеўрапейскі кантэкст эканамічнага і грамадскага жыцця. Жыхары гарадоў, якія атрымлівалі Магдэбургскае права, вызваляліся ад феадальных павіннасцей, ад суда і ўлады ваяводаў, старостаў і інш. дзяржаўных службовых асоб.

Прывілеі на самакіраванне, што выдаваліся за подпісам вялікага князя, ні ў якім разе не супярэчылі традыцыйнаму мясцоваму праву, а пазней – беларускім  гульназемскім законам і тым больш не адмянялі іх. Яны толькі пашыралі і паглыблялі старасвецкае звычаёвае права, а з часам і агульнадзяржаўнае заканадаўства, улічваючы менавіта спецыфіку гарадскога жыцця. Такім чынам, магдэбургскае права было па сутнасці толькі своеасаблівым адгалінаваннем тагачасных законаў Вялікага Княства Літоўскага. А паколькі не ўсе нашыя гарады жылі паводле самакіравання, то магдэбургскае права можна назваць яшчэ й адметным накірункам тагачаснага беларускага гарадскога права.

Паводле граматаў на Магдэбургскае (па-старабеларуску Майдэборскае, Майтборскае) права ў гарадзе ствараліся органы самакіравання, незалежныя ад ваяводаў і старастаў. Гарадское кіраваньне ўзначальваў войт, прызначаны вялікім князем. Разам з ім дзейнічала гарадская рада. Дзейнасьць рады ў фінансавай сферы кантралявалася выбарным органам з мужоў паспалітых, або прысяглых. Існаваў уласны судовы орган па крымінальных справах — лава, куды ўваходзілі лаўнікі пад старшынствам войта. Штодзённымі справамі займаліся бурмістры, якія па сканчэньні паўнамоцтваў рабілі справаздачу перад радай, а пазней — на агульным сходзе гараджан. Бурмістарскі суд, куды ўваходзілі бурмістры з радцамі, разглядаў грамадзянскія справы. Гарадская рада і лава разам складалі магістрат. У судовай практыцы магістратаў Беларусі разам з Магдэбурскім  выкарыстоўваліся нормы агульнадзяржаўнага права — Статутаў ВКЛ

Атрыманьне горадам магдэбурскага права вылучала яго з мясцовай феадальна-адміністрацыйнай сістэмы, падпарадкоўваючы вялікаму князю. Статус ягоных жыхароў істотна падвышаўся: яны рабіліся вольнымі, набывалі права на зямельную ўласнасць, вызваляліся амаль ад усіх феадальных павіннасьцяў — нарыхтоўкі сена, выдзялення фурманак і інш., якія неслі дагэтуль разам з сялянамі воласці, ад суда і ўлады дзяржаўных службовых асобаў. Дазвалялася будаваць у горадзее ратушу, мець крамы, мануфактуры, загадваць вагамі і мерамі, будаваць млыны, лазьні і г. д. Прадугледжваліся і пэўныя гандлёвыя ільготы. Магдэбургскае права мелі каля 60 гарадоў і мястэчак Беларусі.

Информация о работе Шпаргалка по "История Беларуси"