Шпаргалка по "История Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2015 в 17:27, шпаргалка

Краткое описание

Гісторыя Беларусі як навука і навучальная дысцыпліна, прадмет і задачы курса.
Гісторыя – комплексная, інтэгральная навука, якая вывучае ўсю сукупнасць з'яў грамадскага жыцця на працягу ўсёй гісторыі грамадства. Курс гісторыі Беларусі вывучае гісторыю чалавечага грамадства на тэрыторыі Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Gistoryya_Belarusi.docx

— 146.92 Кб (Скачать документ)

Ваенная экспансія немцаў супраць Полацкага княства і Наўгародскай зямлі прывяла Полацк і Ноўгарад да палітычнага саюзу, які быў замацаваны шлюбам Аляксандра Неўскага з дачкой полацкага князя Брачыслава. У бітве на Няве са шведскімі войскамі ў 1240 г. наўгародцам дапамагалі палачане. У гэтай бітве вызначыўся полацкі воін Якуб. Знішчэнне Аляксандрам Неўскім нямецкіх рыцараў на лёдзе Чудскага возера ў 1242 г. спыніла крыжацкую агрэсію на паўночным захадзе. 

24. Беларускія  землі і татара-мангольскае нашэсце  на Русь.

У 30–40-я гг. ХІІІ ст. Русь перажыла самыя трагічныя падзеі ў сваёй гісторыі. Полчышчы татара-манголаў абрынуліся на яе землі. У 1223 г. на р.Калцы сышліся на першую бітву татара-манголы і аб’яднаныя сілы рускіх і полаўцаў. Мужна змагаліся воіны галіцкага, валынскага і іншых княстваў. Аднак полаўцы нечакана кінуліся ўцякаць і змялі рускія палкі. Мангольскія войскі перайшлі ў наступленне і разбілі рускіх

З 1236 па 1240 г. татара-манголы з мячом і агнём прайшлі праз землі Паўночна-Усходняй Русі, разбурылі Разань, Маскву, Уладзімір, Суздаль і іншыя гарады. Яны рушылі да Вялікага ноўгарада, але дабрацца туды не змаглі. Гераічна абараняўся Смаленск, які прымусіў заваёўнікаў павярнуць на поўдзень. Татара-манголы як саранча прайшлі праз землі Паўднёвай Русі, захапілі і фактычна знішчылі Кіеў – “маці гарадоў рускіх”, валынскія і галіцкія гарады. 1240 г. – год узяцця Кіева – лічыцца пачаткам татара-мангольскага іга на Русі, якое доўжылася 240 гадоў.

Разам з тым цаной велізарных страт рускі народ абяскровіў сілы татара-манголаў і пазбавіў іх магчымасці ажыццявіць свае планы заваявання Заходняй Еўропы. Пасля некалькіх бітваў у Польшчы, Чэхіі і Венгрыі яны вярнуліся на Русь і ў нізоўях Волгі заснавалі сваю дзяржаву – Залатую Арду.

Беларускія землі засталіся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў на захад. Яны не абкладаліся данінай і не ведалі ардынскіх нукераў (дружыннікі мангольскай феадальнай знаці ў ХІІ – ХІІІ стст.) і баскакаў (прадстаўнікі мангольскага хана ў заваяваных землях Русі ў ХІІІ–ХIV стст., якія ажыццяўлялі кантроль за мясцовымі ўладамі). Праўда, летапісы адзначаюць разбурэнне войскамі Батыя Брэста ў 1240 г., паведамляюць, што некаторыя гарады Паўднёвай Беларусі былі абкладзены данінай. Маюцца звесткі аб бітвах з татара-манголамі ў нізіне р.Прыпяць, пад Мазыром. Татара-мангольскія набегі на заходнерускія землі адбываліся ў 1258, 1275, 1277, 1287, 1315, 1325, 1338 гг.  
 

25. Палітычны лад  раннесярэдневяковай дзяржавы, яго  эвалюцыя і асаблівасці.

Вышэйшую ўладу ажыццяўлялі князь, рада князя, веча. Функцыі органаў цэнтральнага кіравання выконвалі такія службовыя асо-бы, як пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.

Галоўнай асобай у сістэме ўлады быў князь. Ён стаяў на чале дзяржавы і ўсіх выканаўчых органаў, меў права выра-шаць усе бягучыя справы дзяржаўнага кіравання. Асноўным абавязкам князя была арганізацыя абароны дзяржавы ад знешняга нападу і падтрыманне ўнутранага парадку.

.

Што сабой уяўляла рада князя? Па-першае, яна не мела пастаяннага складу. Князь мог запрашаць да сябе на нара-ды ўсіх, каго ён жадаў. Аднак князь не мог ігнараваць думкі найбольш уплывовых у дзяржаве людзей, асабліва службо-вых асоб цэнтральнага і дварцовага кіравання.

Па-другое, кампетэнцыя рады фактычна злівалася з кампетэнцыяй князя, бо ўсе пытанні, якія вырашаліся князем, як правіла, ён абмяркоўваў са сваёй радай.

На пасяджэннях рады прысутнічалі не ўсе асобы, якія мелі права браць удзел у нарадах з князем, а толькі тыя, хто ў гэты момант быў каля яго. Пры вырашэнні асабліва важных пытанняў рада збіралася ў поўным складзе.

У палітычным жыцці Полацка пэўнае значэнне мела веча — агульны сход палачан, які збіраўся для вырашэння розных праблем. Гэта была пачатковая форма гарадскога самакіравання, у пэўнай ступені падуладнага мясцовай знаці. У пачатку XII ст. роля веча ўзрасла настолькі, што яно актыўна вырашала пытанні вайны і міру, запрашала на прастол князёў і нярэдка праганяла іх з горада, уста-наўлівала раскладку павіннасцей і падаткаў, прымала захады па арганізацыі апалчэння і абароны, разглядала найбольш важныя судовыя справы, ажыццяўляла заканадаўчую ўладу.

Княжацкая ўлада ў Полацку была значнай нават у пе-рыяды найбольш актыўнай дзейнасці веча. Князь узначаль-ваў ваенныя сілы, меў пры сабе дружыну, ажыццяўляў унутранае кіраванне, мог заключыць мір і г. д., раздаваў воласці разам з гарадамі іншым князям-васалам.

Пра грамадска-палітычны лад у Тураўскім княстве і яго гарадах звестак мала, але яны вельмі важныя. Верагодна, што ў Тураве, як і ў Полацку, актыўна дзейнічала веча.

Пасаднік абіраўся вечам або прызначаўся князем у іншыя гарады дзяржавы, дзе ён з'яўляўся намеснікам князя. Зна-ходжанне ў горадзе адначасова князя і пасадніка, акрамя як у Ноўгарадзе Вялікім, — з'ява незвычайная. Аб існаванні па-садніка ў Полацку звестак няма, а ў Тураве, паводле Іпаць-еўскага летапісу, у сярэдзіне XII ст. знаходзіліся адначасова князь і пасаднік. Такі факт можа сведчыць аб асаблівасцях грамадска-палітычнага ладу ў Тураўскім княстве.

Галоўным абавязкам тысяцкага з'яўлялася ваеннае кіраўніцтва. У час вайны ён камандаваў апалчэннем, а ў мірны — сачыў за падтрыманнем парадку ў горадзе.

Падвойскаму даручалася сачыць за выкананнем рашэн-няў веча і распараджэнняў князя.

Гаспадарчымі справамі і некаторымі судова-адміністра-цыйнымі пытаннямі ў дзяржаве займаліся ключнік і цівун.

 

26. Язычніцкія  вераванні на беларускіх землях. Разнастайнасць і разгалінаванасць  паганства, яго асаблівасці.

Да прыняцця хрысціянства ўсходнія славяне з’яўляліся язычнікамі ці паганцамі. Гэта значыць, што яны пакланяліся розным з’явам прыроды – агню, сонцу, месяцу, вадзе і г.д. Напярэдадні хрысціянізацыі склаўся пантэон багоў славян, якія мелі антропаморфны выгляд (выглядалі як людзі). Галоўныя багі – Пярун – бог грому, маланкі і вайны, Сварог – бог неба, Ярыла – бог сонца, Велес – бог-абаронца хатняй жывёлы. Цэнтрамі язычніцкай рэлігіі былі свяцілішчы – капішчы, дзе адбываліся малебны, ахвярапрынашэнні, у тым ліку і чалавечыя. Служкай паганскага культу быў жрэц – пасрэднік паміж людзьмі і багамі. Жрацы падтрымлівалі агонь на капішчах, бо агонь валодаў свяшчэннай ачышчальнай сілай. Сваіх нябожчыкаў славяне спальвалі на вогнішчы, а знатных – нават разам з жонкамі, рабамі і вялікай колькасцю прылад працы. Гэта гаворыць аб існаванні развітых уяўленняў пра жыццё пасля смерці.

Менавіта ў той час склаліся галоўныя святы славян, звязаныя з сельскагаспадарчым і каляндарным цыкламі, шанаваннем продкаў. Некаторыя з іх дайшлі да нашых дзён. Гэта зажынкі – пачатак уборкі ўраджаю, звязванне першага снапа і дажынкі – свята апошняга снапа; масляніца – свята адраджэння сонца ў пачатку вясны, калі пякліся бліны – сімвалы нябеснага свяціла. Культ шанавання продкаў увасабляецца ў святах Дзяды і Радаўніца. Новы год у славян пачынаўся з сакавіка месяца – гэта таксама было звязана з нараджэннем сонца, хуткім пачаткам сельскагаспадарчай працы.

 

27. Распаўсюджанне  хрысціянства на беларускіх землях. Значэнне прыняцця хрысціянства.

Паганства ўжо не адпавядала патрэбам кіруючай вярхушкі Кіеўскай Русі. Суседнія дзяржавы і дзяржавы, з якімі ўсходнія славяне былі звязаны гандлёвымі сувязямі адмовіліся ад паганства на карысць хрысціянства ці мусульманства. Бабка Ўладзіміра Святаславіча, княгіня Вольга, прыняла хрысціянства ў Канстантынопалі разам з некаторымі прадстаўнікамі кіеўскай знаці. У Кіеве пад час княжання Святаслава дзейнічала Дзесяцінная царква, і шмат кіеўлян, што арыентаваліся на супрацоўніцтва з Візантыяй веравызнавалі хрысціянства па ўсходнім абрадзе.

Былі знаёмы з хрысціянствам у сям’і першага гістарычна вядомага полацкага князя Рагвалода. Нездарма Рагнеда аддала перавагу Яраполку, а не Ўладзіміру – першы спрыяльна адносіўся да хрысціян. Усе дзеці Рагнеды былі вядомы сваімі прыхільнымі адносінамі да хрысціянства. Пасля ліквідацыі гарэма Ўладзіміра Рагнеда пастрыглася ў манашкі, узяўшы імя Анастасія і жыла ў Заслаўі ў скіце, які, на жаль, так і не вырас у першы жаночы манастыр на Беларусі.

Афіцыйна Кіеўская Русь прыняла хрышчэнне ў 988 г. Ужо ў 992 г. у Полацку была заснавана епархія – царкоўная тэрытарыяльная адзінка, што кіравалася епіскапам. Была пабудавана першая царква ў імя Багародзіцы. Першымі епіскапамі былі грэкі (з Візантыі) ці балгары. У 1005 г. была заснавана Тураўская епархія. Абедзве епархіі ўваходзілі ў склад Кіеўскай мітраполіі. Самым вядомым тураўскім епіскапам быў наш славуты культурны дзеяч Кірыла Тураўскі (?-1183 гг.).

Распаўсюджванне хрысціянства ішло досыць марудна, яно хутка пранікала ў сем’і феадалаў і знаці, купецкага люду, але амаль не мела ўплыву ў сельскай мясцовасці, дзе па-ранейшаму шанавалі старых паганскіх багоў. Гэтаму спрыяла суседства беларускіх зямель з балцкімі плямёнамі, што веравызнавалі язычніцтва. Да таго ж, тут спрабавала распаўсюдзіць уплыў хрысціянства заходняга абраду. Яшчэ ў 1013 г. у Тураве дзейнічаў біскуп Рэйнберг з Калобжыц, што прыехаў разам з дачкой польскага караля Баляслава, жонкай тураўскага князя Святаполка Ўладзіміравіча. Хрысціянская царква юрыдычна была адзінай, але паміж заходняй і ўсходняй часткай яе існавалі вельмі напружаныя адносіны. Па загаду вялікага кіеўскага князя Ўладзіміра Рэйнберг быў зняволены ў Кіеве, дзе і памёр. У 1054 г. хрысціянская царква канчаткова падзялілася на праваслаўе і каталіцтва, што дало ідэалагічную падставу ў XIII ст. нямецкім рыцарам рабіць напады на славянскія землі – яны ваявалі супраць “схізматыкаў”, ератыкоў і неслі разам з агнём і крыжом “сапраўдную” веру – каталіцтва.

Яшчэ адзін з метадаў пашырэння хрысціянства – гэта заснаванне манастыроў. Паводле некаторых звестак, першыя манастыры ўзніклі ўжо ў X ст. Гэта полацкі манастыр св. Іаана Прадцечы (заснаваны Торвальдам Вандроўнікам) і пінскі Лешчынскі (заснаваны кіеўскім князем Уладзімірам). Але дасканала вядома пра манастыры на Беларусі толькі з XII ст. У Полацку гэта – жаночы св. Спаса і мужчынскі св. Багародзіцы (заснаваныя Еўфрасінняй Полацкай), Барысаглебскі ў Бельчыцах пад Полацкам. У пач. IIX ст. у Тураве быў заснаваны жаночы Варварынскі манастыр (заснавала Варвара, жонка Святаполка Ізяславіча) і Барысаглебскі (у ім знаходзілася рэзідэнцыя епіскапа). Манастыры карысталіся значнай падтрымкай ад князёў, частка манахаў і манахінь былі са знатных феадальных родаў.

28. Пісьменства  і пісьмовыя помнікі на Беларусі  ў раннім сярэдневякоўі.

Новым этапам у старажытнарускай культуры стала з яўленне пісьменства. 3 прыняццем хрысціянства Русь пазнаёмілася з культурнымі дасягненнямі развітых краін Еўропы і Усходу. Кніжная асвета заходніх зямель Русі ад самага пачатку мела хрысціянскую накіраванасць. Вакол царквы і манастыроў групаваліся тады адука-ваныя людзі. Так было не толькі на Полаччыне, але і на Кіеўшчыне, у Заходняй Еўропе, Візантыі.

Сталыя зносіны з Візантыяй узбагачалі старажытнарускую куль-туру. 3 грэчаскай мовы запазычаліся некаторыя словы (напрыклад, "тетрадь", "лампа"), рускім людзям даваліся грэчаскія імёны - Анд-рэй, Аляксандр, Георгій, Софія. На Русі перакладаліся грэчаскія кнігі на рускую мову. Былі сярод іх сачыненні пра стварэнне свету, біблейскіх герояў, аб рымскіх палкаводцах, жыціі святых і г. д.

Да сярэдзіны XI ст. на Русі разам з перакладнымі кнігамі з'яўляюцца і арыгінальныя творы, у тым ліку і першыя летапісы. У той час у Заходняй Еўропе гістарычныя хронікі, царкоўныя і іншыя кнігі пісаліся на незразу-мелай народу мове. На Русі кнігі адразу сталі пісаць на новай, гутарковай мове. Маюцца звесткі аб тым, што летапісы складаліся ў Полацку, Тураве, Новагародку.

Рэлігійнымі і культурна-асветніцкімі цэнтрамі на Русі былі манастьфы. У іх (ці пры іх) існавалі школы, ігісаліся і пераігісваліся кнігі, групаваліся адукаваныя людзі. У некаторых гарадах пры саборах існавалі вялікія бібліятэкі. Летаігісы паведамляюць аб такой бібліятэцы пры полацкім Сафійскім саборы. Вядома, што ўнучка полацкага князя Усяслава, Ефрасіння, пералісвала кнігі. Узорамі старажытных рукапісных кніг, знойдзеных на тэрыторыі Беларусі, з'яўляюцца: вядомае Тураўскае евангелле (XI ст.); Рэймскае евангелле (XI ст.), названае так па месцы знахо-джання ў муніцыпальнай бібліятэцы г.Рэймса ў Германіі; служэбнік Валаама Худынскага (канец XII - пачатак XIII ст.); Аршанскае еван-гелле (XIII ст.) і некаторыя іншыя. Асноўная частка старых рукапісных кніг загінула пры пажарах, была разрабавана ў перыяд міжусобных войнаў. Шмат помнікаў старажытнай культуры, у тым ліку кніг, было знішчана пазней езуітамі.

 

29. Рэлігійна-асветніцкія  дзеячы: Е. Полацкая і К. Тураўскі, А. Смаленскі і К. Смаляціч.

Клімент Смаляціч жыў у першай палове XII ст. Як паведамляе летапіс, гэта быў кніжнік, раўні якому не было на ўсёй Русі. Жыў ён у манастыры, але больш быў вучоным, чым манахам. У яго келлі побач з кнігамі Святога Пісання можна было знайсці і кнігі айцоў царквы (так звалі багасловаў, якія сфармулявалі дагматыку, правілы богаслу-жэння, законы ўнутраяага жыцця). 3 іх ён даведваўся пра антычных аўтараў: Гамера, Платона, Арыстоцеля. Паводле звестак, якія дайшлі да нас, Клімент быў вельмі працавітым аўтарам: ён напісаў шмат кніг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. 3 усіх гэтых матэ-рыялаў да нашага часу дайшло толькі адно пасланне, напісанае Кліментам смаленскаму святару фаме. Сам Клімент (з 1147 па 1154 г. з'яўляўся мітрапалітам кіеўскім), як гэта бачна па накірунку яго думкі, прьггрымліваўся апошняга пункту гледжання.

Кірыла Тураўскі — другі прадстаўнік асветы XII ст. — паходзіў з сям'і заможных гараджан. Вучылі яго грэкі. Потым ён стаў манахам-пустэльнікам. Калі вызвалілася епіскапская кафедра ў Тураве, яго абралі епіскапам. Праваслаўная царква прылучыла Кірылу Тураўскага да ліку святых. Гэта быў не столькі кабінетны вучоны, колькі выдатны царкоўны аратар. Імя яго суст-ракаем у агульных курсах рускай літаратуры старажытнага перыя-ду. Прамовы Кірылы ўяўляюць сабой узоры царкоўнага красаэйоўства таго часу. Яго казанні і павучанні створаны на асновах візантыйскай рыторыкі. Сучаснікі далі яму назву Златавуста (задоўга да Кірылы жыў выдатны царкоўны аратар, адзін з айцоў усходняй (праваслаў-най) царквы Іаан (каля 350 - 407), якога за красамоўства назвалі Златавустам).

Информация о работе Шпаргалка по "История Беларуси"