Шпаргалка по "История Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2015 в 17:27, шпаргалка

Краткое описание

Гісторыя Беларусі як навука і навучальная дысцыпліна, прадмет і задачы курса.
Гісторыя – комплексная, інтэгральная навука, якая вывучае ўсю сукупнасць з'яў грамадскага жыцця на працягу ўсёй гісторыі грамадства. Курс гісторыі Беларусі вывучае гісторыю чалавечага грамадства на тэрыторыі Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Gistoryya_Belarusi.docx

— 146.92 Кб (Скачать документ)

 
 10. Распад індаеўрапейцаў. Балты, славяне і фіна-ўгры. Асноуныя  раёны іх пражывання.

Прыкладна ў 4 тысячагоддзі да н.э. у Падзвінні і Падняпроўі з’явілася фіна-угорскае насельніцтва. Іх дачыненні з мясцовым насельніцтвам на сённяшні дзень застаюцца невысвятленнымі. Аднак вядома, што фінаўгорцы пакінулі спадчыну, тапанімічныя помнікі(назвы рэк і азёр: рэкі Нарва, воз. Нарач і г.д.). па свайму цывілізацыйнаму узроўню паляўнічыя фіна-ўгры былі не вышэй абарыгенаў, якія насялялі тэр-рыю Беларусі. А на крайнім паўднёвым захадзе Папрыпяцця – невялікія групы індаеўрапейскага насельніцтва. Пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркі – земляробства і жывёлагадоўлі. Гэты вялікі ў гісторыі чалавецтва гаспадарчы пераварот атрымаў назву неалітычнай рэвалюцыі, або першай цывілізацыйнай рэвалюцыі.Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення на яе тэрыторыі індаеўрапейскіх плямён.  Прыкладна 3 – 2 тыс. гг. да н.э. адбыўся дэмаграфічны выбух, пачалося “вялікае перасяленне народаў”. На прасторах Еўропы рассяліліся плямёны індаеўрапейскай моўнай групы. Да часу асваення Еўропы індаеўрапейцы займалі прычарнаморскія і прыволжскія стэпы, куды трапілі з цэнтральнай Азіі. У выніку асіміляцыі мясцовага неалітычнага насельніцтва індаеўрапейцамі сфарміраваўся новы этнас – балты (літоўцы, латышы, прусы, яцвягі, куршы, земгалы, селы і інш.). Пачаўся балцкі этап індаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі, які храналагічна супадае з эпохай металу (3 – 2 тыс. гадоў да н.э. – ІV – V стст. н.э.). Балты жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі да прыходу сюды славян. З рассяленнем ндаеўрапейцаў змяніўся не толькі этнічны склад насельніцтва Беларусі, але змянілася і эпоха. Каменны век уступіў месца бронзаваму веку (3 – 2 тыс. гг. да н.э. – 1 тыс. гг. да н.э.). Старажытная эканоміка, заснаваная на паляванні, збіральніцтве і рыбнай лоўлі, паступова замянялася земляробствам і жывёлагадоўляй. Индаеурапейцы прынесли кола і калёсны транспарт, пахаванне ў курганах. Другая хваля вял. перасялення народаў пачынаецца ў 2 ст. н.э. і звязана з миграцыяй готаў. Готы – аб`яднанне германскіх плямёнаў, якія пражывалі на берагах Балтыйскага мора. У 3-ім ст. яны перасяляюцца ў Прычарнамор`і і ствараюць Гоцкі саюз, куды ўвайшлі і славянскія плямёны, якія пражывалі на тэр-ыях сучасных Усх. Германіі, Польшчы і Славакіі, аднак хваля новых качэўнікаў(гунаў) прыйшла ў Прычарнамор`е і вымусіла готаў перамясціцца на захад. Гунскі саюз найбольш магутным стаў пры Атыле, які стаў прытэндаваць на частку тэр-рыі Заходн. Рымскай імперыі. У 451 г. гуны ўварваліся ў Галію, але былі разбіты рымлянамі. Пасля смерці Атылы дзяржава гунаў распалася. Гэты пер-яд супадае з перасяленнем славян на тэр-рыю Беларусі. Гэты працэс расцягнуўся з 6 па 11 ст. Яны распалися на 3 группы:1) заходния(паляки,чэхи) 2)усходния (беларусы, руския, украинцы) 3) паудневыя(сербы, славяне, харваты, балгары). У 6-8 ст. н.э. пачынаецца актыунае рассяленне славян.

11. “Вялікае  перасяленне  народаў”  у Еўропе  і   насельніцтва  Беларусі ў VI-VIII стст.

На рассяленне славян, як і іншых індаеўрапейскіх плямёнаў, вялікі ўплыў аказалі міграцыйныя працэсы, вызваныя зменамі ў грамадскім развіцці, ростам насельніцтва, яго шчыльнасці ў межах прарадзімы, ціскам з боку іншых народаў. Асабліва актывізаваліся гэтыя працэсы ў час другога “великого переселення народов”, якое распачалося ў ІІ – ІІІ стст. н.э. з паходу германскага племяннога аб’яднання готаў. У выніку славяне даволі хутка прасунуліся на новыя землі, дасягнуўшы Балканскага паўвострава, а таксама многіх раёнаў Сярэдняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы. Аб гэтым сведчаць помнікі археалагічнай культуры пражскага тыпу, іх лічаць славянскімі. Першапачаткова яна займала тэрыторыю Усходняй Германіі, Чэхіі, Славакіі і Польшчы, дзе раней былі лужыцкая і пшэворская культуры. У V – VІІ стст. культура пражскага тыпу распаўсюдзілася ў паўднёвым і ўсходнім накірунку і, у прыватнасці, на Балканскі паўвостраў, Украінскую Валынь і Паўднёвую Беларусь. Пры гэтым даследчыкі не выключаюць той факт, што тады ж пачаўся і распад славянскай этнічнай супольнасці на некалькі груп, іх пазней назавуць заходнімі, паўднёвымі і ўсходнімі славянамі. Многія факты сведчаць, што ўсходнія славяне першапачаткова знаходзіліся ў Паўднёвай Беларусі і ў шэрагу раёнаў Паўночнай Украіны, дзе склалася своеасаблівая археалагічная культура, вядомая ў літаратуры пад назвай Прага-Корчак. Яе помнікі вылучаны археолагамі на правабярэжжы Прыпяці і яе прытокаў, у прыгранічных раёнах Украіны. Яны размяшчаліся па берагах рэк, іх прытокаў, старарэчышчаў, азёр, месцах прыдатных для земляробства і жывёлагадоўлі. Усяго на Беларускім Палессі апісана звыш 50 селішчаў, могільнікаў і асобных месцазнаходжанняў, звязаных з пражскай культурай. Аналіз помнікаў гэтай культуры дазволіў даследчыкам зрабіць выснову, што ў дадзеным рэгіёне пачалося вылучэнне ўсходняй групы славян. Не выключаецца, аднак, што ўжо V–VІІ стст. усходнія славяне сталі пранікаць і ў іншыя раёны Беларусі на поўнач ад Прыпяці. Так, славянскі ўплыў праслежваецца ў помніках калочынскай археалагічнай культуры, якая ахоплівала Беларускае Падняпроўе, Пасожжа і некаторыя суседнія тэрыторыі. Уплыў усходніх славян іспытала і банцараўска-тушамлінская культура сярэдняй і паўночнай Беларусі, хоць у цэлым гэтыя культуры былі балцкія. Далейшае развіццё этнічныя працэсы на Беларусі атрымалі ў VІІІ ст. З гэтай датай многія вучоныя звязваюць масавае рассяленне славян, іх усходняй галіны па ўсёй тэрыторыі Беларусі. У ходзе гэтага рассялення нейкая частка балтаў была адсунута на поўнач, паўночны захад, але многія засталіся на ранейшых месцах і былі асіміляваны славянамі або захаваліся ў выглядзе астраўкоў сярод славянскага насельніцтва. На думку беларускіх даследчыкаў, славяна-балцкая мяжа ў канца І тысячагоддзя праходзіла прыблізна па лініі Дзісна-Пліса-Будслаў, Заслаўе – Рубяжэвічы – Дзераўная – Беліца - Слонім-Ваўкавыск, у далейшым яна перамясцілася на захад і паўночны захад.

12. Аб'яднанні крывічоў-палачан, дрыгавічаў, радзімічаў. Плямёны яцвягаў, літоўцкаў.

Дрыгавічы жылі ў Паўднёвай, Цэнтральнай і Заходняй Беларусі. У “Аповесці мінулых гадоў” адзначаецца, што яны знаходзіліся паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. Назву “дрыгавічы” старажытны летапісец выводзіў ад “дрыгвы”, забалочанай мясцовасці, дзе яны аселі. Але ёсць і іншыя тлумачэнні. Так, некаторыя гісторыкі звязваюць гэту назву са славянскім іменем Дрыгавіт і лічаць яе патранамічнай па характару Радзімічы на тэрыторыю Беларусі прыйшлі крыху пазней і, відаць, з захаду, “ад ляхаў”, як адзначае летапісец. У гістарычнай літаратуры былі выказаны меркаванні аб тым, што раней радзімічы знаходзіліся ці ў Верхнім Паднястроўі, ці ў Павіслінні, адкуль прасунуліся на ўсход і аселі на землях паміж Дняпром і Дзясной. Пры гэтым асноўным арэалам іх рассялення стаў басейн рэк Сож і Іпуць. Можна лічыць; што назва радзімічаў паходзшь ад імя іх прадвадзіцеля Радзіма. Крывічы яны займалі ў асноўным раён Падзвіння, верхняга Дняпра і Волгі, а таксама басейн ракі Вялікай. Многія даследчыкі лічаць, што крывічы, як і іх суседзі славені, прыйшлі з паўночнага захаду, а раёнам іх найбольш ранняй лакалізацыі была Пскоўска-Ільменская тэрыторыя, дзе сляды знаходжання крывічоў датуюцца канцом ІV – V стст. Розныя думкі выказваюцца ў літаратуры таксама аб паходжанні назвы крывічоў. Адны даследчыкі яе звязваюць з словам “крэўныя” (блізкія па крыві), другія лічаць, што яна паходзіць ад імя легендарнага родапачынальніка Крыва ці ад язычніцкага першасвяшчэнніка Крыва – Крывейта. Асноўныя канцэпцыі аб паходжанні беларусаў, вялікарусаў і ўкраінцаў?

13. Сельская гаспадарка  ў раннім сярэдневякоўі.

Галоўнай галіной сельскай гаспадаркі было земляробства. Яно знаходзілася ў непасрэднай залежнасці ад прыродна-кліматычных умоў і традыцый, якія складваліся стагоддзямі. Археалагічныя матэрыялы сведчаць таксама аб высокім развіцці жывёлагадоўлі. Яны даюць магчымасць не толькі меркаваць аб складзе статку таго ці іншага населенага пункта ў часы сярэднявечча, але і вызначыць, якой жывёле насельніцтва аддавала перавагу, устанавіць суадносіны паміж відамі розных жывёл. Алрача сельскай гаспадаркі як сельскае, так і гарадское насельніцтва займалася промысламі, самым распаўсюджаным відам з якіх з'яўлялася рыбалоўства.

14. Узнікненне  гарадоў. Гарадское рамяство, унутраны  і знешні гандаль у ІХ-ХІІІ  стст.

Гаспадарчае жыццё ў X—XIII стст. характарызавалася ўзнікненнем гарадоў Папярэднікамі гарадоў былі ўмацаваныя паселішчы. Адсюль паходзіць сама назва горад. Прычынамі ўзнікнення гарадоў сталі аддзяленне рамяства, якое патрабавала адпаведных навыкаў, ад земляробства; канцэнтрацыя (засяроджанне) рамеснікаў у месцах, што былі на- бліжаны да крыніц неабходнай для іх заняткаў сыравіны; развіццё абмену прадуктамі земляробства на рэчы, што выраблялі рамеснікі, а затым і гандлю паміж рознымі раёнамі, якія спецыялізаваліся на сельскагаспадарчай і рамеснай вытворчасці. Гарады ўзнікалі як цэнтры рамёстваў і гандлю ў тых месцах, дзе імі было зручна займацца, перш за ўсё па берагах рэк, якія з'яўляліся ў той час асноўнымі шляхамі зносін і абмену, а таксама на скрыжаваннях рэк і дарог. Нездарма некаторыя гарады атрымалі назву ад рэк, на якіх былі заснаваны, напрыклад Полацк ад ракі Палаты, Віцебск ад ракі Віцьба, Пінск ад ракі Піна іг. д. Немалаважную ролю ва ўзнікненні гарадоў адыгрывала неабходнасць абароны ад ворагу. Таму гарады будаваліся на натуральных прыродных ўмацаваннях - ўзвышшах і пагорках.Самым старажытным беларускім горадам з'яўляецца заснаваны крывічамі Полацк. Ён упершыню згадваецца ў летапісе пад 862 г. Гісторыкі часам нараджэння горада лічаць менавіта пёршае згадванне яго назвы ў пісьмовых крыніцах. У летапісах пад X ст. згад- ваюцца галоўны горад дрыгавічоў - Тураў, а таксама Ізяслаўль, Віцебск. Усяго ў сярэднявечных пісьмовых крыніцах называецца больш за 30 гарадоў на тэрыторыі Беларусі. Горад складаўся з некалькіх частак. Умацаваны валамі, рвамі, сценамі цэнтр горада называўся «дзядзінец». Паселішчы рамеснікаў і гандляроў, што ўзнікалі каля ўмацаванага цэнт- ра, зваліся пасадамі. Звычайна каля дзядзінца на беразе ракі размяшчаўся рынак або торг. Жытло простых гараджан прадстаўляла сабой драўляныя зрубы.Цэрквы звычайна будаваліся з дрэва, каменю і цэглы. Княжацкія церамы (дварцы) будаваліся ў некалькі паверхаў. Вуліцы ў гарадах (яны зваліся канцы) былі вузкімі, каля 3 метраў у шырыню, і адыходзілі ў розныя бакі ад цэнтра горада. У XII—XIII стст. гарады паступова ператвараюцца ў цэн- тры рамеснай вытворчасці. Найбольш распаўсюджанымі рамёствамі былі кавальства, ганчарства, гарбарства, бондарства, прадзіва і ткацтва і іншыя. Гарады з'яўляліся таксама цэнтрамі гандлю. У X—XI стст. ён насіў характар абмену. Важную ролю адыгрываў замежны гандаль. Праз нашу тэрыторыю праходзіў вялікі водны шлях «з варагаў у грэкі», які злучаў Балтыйскае (Варажскае) і Чорнае (Рускае) мора праз рэкі Заходняя Дзвіна і Днепр. Паміж гэтымі рэкамі ў раёне сучасных Оршы і Віцебска былі наладжаны сухапутныя шляхі зносін -волакі, на якіх судны перацягвалі ад ракі да ракі па зямлі, падкладваючы пад іх бярвенні.

15. Праблемы  станаўлення  феадальных адносін на Беларусі, іх асаблівасці.

3 канца I-га тысячагоддзя н.э. ва ўсходніх славян адбываюцца якасныя змены ў арганізацыі грамадскай вытворчасці і, як і ва ўсёй Еўропе, развіваюцца феадальныя адносіны. Тэрмін "феадалізм" (ад лац. — уладанне) быў уведзены для абазначэння адпаведнага эканамічнага і грамадска-палітычнага ладу. Некаторыя вучоныя разглядаюць феадалізм як заходнееўрапейскі феномен, іншыя, у тым ліку і марксісты, бачаць у ім усеагульную стадыю развіцця чалавечага грамадства — грамадска-эканамічную фармацыю, якая па меры развіцця прадукцыйных сіл пры-ходзіць на змену рабаўладальніцкаму ладу і папярэднічае капіталістычнаму. Пры феадалізме аграрная вытворчасць — земляробства — становіцца асноўным заняткам З земляробствам звязаны жывёлагадоўля і падсобныя промыслы.  Для феадалізму характэрна асабістае і эканамічнае падпарадкаванне сялян землеўладальнікам. Сяляне карысталіся надзелам зямлі, мелі сродкі вытворчасці, але паступова пазбаўляліся права распараджацца сваім надзелам, а потым і сваёй асобай, траплялі пад юрысдыкцыю феадалаў і станавіліся часткай іх маёмасці. Гісторыю феадалізму на Беларусі можна падзяліць на тры перыяды: Першы перыяд характарызуецца раздзяленнем сацыяльных функцый паміж абшчыннікамі, якія займаліся сельскагаспадарчай і іншай вытворчай працай, і кіраўнікамі грамадства — ваенным і духоўным саслоўем. Фарміруецца саслоўе землеўладальнікаў і сялянскае саслоўе землекары-стальнікаў. Вызначаецца феадальная рэнта. Сістэма феадальных узаемаадносін замацоўваецца ў раннефеадальных дзяржавах (Полацкае, Тураўскае і іншыя княствы). Другі перыяд адзначаецца развітымі феадальнымі адносінамі з іх складанай сістэмай супадначаленасці і карпаратыўнасці. Правы феадалаў на зямлю дапаўняюцца правамі на асобу селяніна. Назіраецца ўздым эканомікі і культуры. Трэці перыяд звязаны з зараджэннем капіталістычных адносін і разлажэннем традыцыйных феадальных эканамічных і грамадскіх парадкаў. Рост гарадоў, таварна-грашовых адносін, фарміраванне ўнутранага рынку — усё гэта падрывала асновы феадалізму, вылучала на першы план камерцыйныя адносіны і неабходнасць змяніць грамадскі лад, заснаваны на карпаратыўнасці і прыгоне, спадчын-насці правоў і абавязкаў.

 

16. Праблемы дзяржаўнасці  на Беларусі ў раннім сярэдневякоўі. 

Вытокі дзяржаўнасці на нашай зямлі бяруць свой пачатак ў сівой мінуўшчыне. Узнікненне інстытута дзяржавы звязана з распадам першабытнага ладу, пераходам да суседскай абшчыны, паступовым выдзяленнем сярод агульнай масы насельніцтва палітычнай і духоўнай эліты, са спецыялізацыяй і канцэнтрацыяй вытворчасці, узнікненнем гарадоў і г. д. У VI-X стст. у Заходняй Еўропе складваюцца феадальныя дзяржавы ў франкаў, бургундцаў, англасаксаў, немцаў, вылучаюцца буйныя палітычныя цэнтры ў Даніі, Швецыі, Нарвегіі. Усталяваліся дзяржавы ў славян: чэхаў, мараваў, харватаў і славенцаў, палякаў.На землях Усходняй Еўропы працэс утварэння дзяржаў адбываўся ў VIII-X стст. Крывіцкі Полацк, палянскі Кіеў і славенскі Ноўгарад выступілі першымі цэнтрамі кансалідацыі ўсходнеславянскіх племянных саюзаў. Гэтыя саюзы ўяўлялі сабой паўпатрыярхальныя-паўфеадальныя "княжанні" з князямі на чале і насельніцтвам, якое характарызавалася агульнай этнічнай самасвядомасцю, моўным адзінствам і падабенствам культуры. Еўрапейская тэндэнцыя фарміравання дзяржаўнасці ахапіла тады і сярэднявечныя беларускія землі. Яны не былі першымі ў гэтых працэсах, але і не апошнімі. У першай палове ІХ ст., як паведамляе "Аповесць мінулых гадоў", паляне, драўляне, славене, а таксама дрыгавічы і палачане мелі свае племянныя "княжанні" - правобраз першапачатковага дзяржаўнага ўтварэння. На мяжы VIII-ІX стст. вакол Полацка пачало складвацца аб'яднанне крывічоў, якое ў першай палове ІХ ст. сфарміравалася ў самастойную тэрытарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку і на аснове якога аформілася раннедзяржаўнае Полацкае княжанне. Полацк упершыню прыгадваецца ў летапісах ужо ў 862 г. як адзін з важнейшых гарадоў Усходняй Еўропы. Сваім раннім узнікненнем і інтэнсіўным развіццём Полацкая зямля ў многім абавязана воднаму шляху "з варагаў у грэкі", які злучаў праз сістэму рэк Дняпра, Дзвіны, Ловаці і Волхава поўдзень кантынента з поўначчу, усход з захадам. Гэта важная магістраль, па якой у асноўным ішоў міжнародны гандаль і ажыццяўляліся паходы на Візантыю, стала воссю дзяржаваўтваральнага працэсу ва Усходняй Еўропе і вызначыла статус Кіева, Полацка і Ноўгарада як важных еўрапейскіх палітычных цэнтраў.  У X-XI стст. Полацкае княства з'яўлялася адным з буйнейшых і магутнейшых княстваў на тэрыторыі Усходняй Еўропы і сапернічала з Кіевам і Ноўгарадам у аб'яднанні зямель. Па сацыяльна-эканамічнаму і культурнаму ўзроўню яно не саступала развітым дзяржавам таго часу.

 

17. Узаемаадносіны  Полацка, Кіева і Ноўгарада ў  X ст. Полацкая дынастыя князёў.

У 862 г. ноўгарадскі князь Рурык вырашыў накіраваць намеснікаў у гарады, якія знаходзіліся ў сферы ўплыву Ноўгарада. Аднаго з іх ён паслаў у Полацк. У адказ на гэта кіеўскія князі Аскольд і Дзір, якія мелі ў Полацку свае інтарэсы, у 865 г. арганізавалі паход на Полацк і "много зла створиша" палачанам. Тым часам Паўночная Русь (Ноўгарад) і Паўднёвая Русь (Кіеў) аб'ядналіся. Пераемнік Рурыка Алег, які стаў у 882 г. вялікім кіеўскім князем, прызначыў крывічам як сваім падданым плаціць даніну на карысць Кіева. Крывічы ўдзельнічалі ў паходах кіеўскіх князёў 911 і 944 гг. на Візантыю. Але ў 40-70-я гады Х ст. Полацк выйшаў з-пад улады Кіева і аднавіў сваю палітычную самастойнасць.  У апошняй чвэрці X ст. у Полацку , незалежна ад Кіева і ад Ноўгарада, правіў Рагвалод. Ён стаў княжыць тут у 60-70-я гг. X ст. Рагвалод замацаваў пазіцыі Полацка на землях дрыгавічоў. У часы Рагвалода Полацкае княства - магутная, суверэнная, прызнаная дзяржава, якая выступіла аб'яднальным цэнтрам значнай часткі ўсходнееўрапейскага масіву славянства. Таму яна можа разглядацца на аднолькавым узроўні з Кіеўскай дзяржавай. Сведчаннем прызнання Полацка з боку Ноўгарада і Кіева могуць быць падзеі, занатаваныя летапісцамі пад 980 годам. Тады наспела неабходнасць у саюзе Полацкага і Кіеўскага княстваў, замацаваць які збіраліся звыклым для тых часоў шляхам - шлюбам дачкі Рагвалода князёўны Рагнеды і кіеўскага стольнага князя Яраполка.  Ноўгарадскі князь Уладзімір Святаслававіч, які намерваўся авалодаць вялікакняжацкім тронам, вырашыў умяшацца і парушыць палітычныя сувязі Полацка і Кіева. Поспех у будучым супрацьстаянні мог вырашыцца тым, на чыім баку выступіць полацкі князь. Знешне падзеі выглядалі ў форме сватання Уладзіміра да Рагнеды, ужо заручанай з Яраполкам. Уладзімір кінуў супраць Полацка шматлікія вайсковыя сілы Паўночнай Русі. Горад быў абрабаваны і спалены. Рагвалод, яго жонка і сыны - забіты. Мужчынская лінія полацкіх князёў была знішчана. Рагнеда гвалтам узята ў жонкі. Пасля захопу Полацка Уладзімір пайшоў на Кіеў, забіў свайго брата Яраполка і сеў на вялікакняжацкі трон. У 983 г. падпарадкаваў зямлю яцвягаў, у 984 г. - прывёў да пакоры радзімічаў, якія перасталі плаціць Кіеву даніну.

18. Узмацненне  Полацкага княства ў ХІ ст. Брачыслаў. Усяслаў Чарадзей.

З імем Брачыслава звязана вайна з Ноўгарадам і кіеўскім князем Яраславам. У 1021 г. Брачыслаў раптоўна напаў на Ноўгарад, заняў горад, захапіў маёмасць жыхароў і палонных. Аднак на рацэ Судаміры яго чакаў з войскам Яраслаў. У бітве на рацэ Судаміры Брачыслаў пацярпеў паражэнне і збег у Полацк. Яраслаў не пайшоў на Полацк, а запрасіў да сябе на перагаворы Брачыслава і прапанаваў яму: “Будзе же со мною за один”. Брачыслаў згадзіўся і атрымаў за гэта два гарады – Віцебск і Усвят. Найбольшай магутнасці Полацкае княства дасягнула пры Усяславе Брачыслававічу (1044–1101). Пра яго ўжо пры жыцці складалася мноства легенд і паданняў. З 60-х гадоў ХІ ст зноў разгараецца барацьба Полацка з Кіевам, якая не сціхае да самай смерці Усяслава. У 1065 г. Усяслаў аблажыў Пскоў, а ў наступным годзе ўзяў Ноўгарад, забраўшы як вайсковы здабытак царкоўную маёмасць з Сафійскага сабора. У адказ тры браты – Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад – аб’ядналіся і выступілі супраць Усяслава. Першым горадам, які апынуўся на іх шляху, быў Мінск. Горад быў абложаны і ўзяты. Кіеўскія князі павялі свае войскі далей па р.Нямізе і тут сустрэліся з войскамі Усяслава. Маленькая рэчка 3 сакавіка 1067 г. “бачыла” на сваіх берагах страшную бітву. Летам 1067 г. Яраславічы, якія сталі лагерам пад Оршай, запрасілі да сябе ў шацёр для перагавораў Усяслава з двума сынамі, гарантуючы яму бяспеку, але, парушыўшы абяцанне, паланілі яго, адвезлі ў Кіеў і пасадзілі ў вязніцу. У 1068 г. кіяўляне паўсталі супраць свайго князя Ізяслава, вызвалілі Усяслава і абвясцілі яго вялікім князем Кіеўскай Русі. Далей падзеі разгортваліся наступным чынам. Пазбаўлены кіеўскага прастола, Ізяслаў звярнуўся за дапамогай да польскага караля Баляслава; апошні з войскамі з’явіўся пад Кіевам. Насустрач яму выступіў Усяслаў з кіеўскім апалчэннем. Сярод кіяўлян была, відаць, нейкая нязгода. Не жадаючы ўблытвацца ў няпэўную справу, князь-чарадзей кінуў войска і сярод ночы ўцёк на радзіму – у Полацк. З канца 70-х гадоў ХІ ст. у барацьбу з полацкімі князямі ўключыўся Уладзімір Манамах. У яе выніку моцна пацярпелі полацкія гарады: у 1078 г. – Лагойск, Лукомль, Друцк, а каля 1084 г. – Мінск. Пасля смерці Усяслава Полацкая зямля была падзелена паміж яго сынамі (іх было 6), якія потым сталі надзяляць валасцямі сваіх дзяцей. З’явіўся шэраг асобных княстваў: Полацкае, Мінскае, Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Лагойскае, Стрэжаўскае, Гарадзецкае. Прастол у Полацку лічыўся галоўным. Гэты горад працягваў заставацца найважнейшым палітычным цэнтрам. Заканадаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала вечу, ці народнаму сходу. Выканаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала князю. Акрамя таго, князь быў заняты адміністрацыйнай справай, вяршыў суд, ахоўваў гандлёвыя шляхі і караваны ў сваім княстве. 

Информация о работе Шпаргалка по "История Беларуси"