1. Гісторыя Беларусі
як навука і навучальная дысцыпліна, прадмет
і задачы курса.
Гісторыя – комплексная, інтэгральная
навука, якая вывучае ўсю сукупнасць з'яў
грамадскага жыцця на працягу ўсёй гісторыі
грамадства. Курс гісторыі Беларусі вывучае
гісторыю чалавечага грамадства на тэрыторыі
Беларусі са старажытных часоў да нашых
дзён. Важнейшымі функцыямі гісторыі з'яўляюцца
пазнавальная(збіранне канкрэтных фактаў,
іх сістэматызацыя і разгляд у сувязі
аднаго з другім), практычная(ужо антычных
аўтараў цікавілі падзеі мінулага не самі
па сабе, а з пункту гледжання іх уздзеяння
на сучаснасць, выкарыстання для лепшай
арыентацыі ў будучым.) і выхаваўчая(адыгрывае
важную ролю ў фарміраванні навуковага
светапогляду, дазваляе ажыццяўляць усебаковае
выхаванне людзей, г.зн. спалучаць у выхаванні
на аснове гістарчных матэрыялаў патрыятычныя,
інтэрнацыяналістычныя, працоўныя, ідэалагічныя,
маральныя моманты). Мэты курса выкладання
курса гісторыі Беларусі: паглыбіць
веды; вывучыць гісторыю Беларусі ў кантэксце
сусветных цывілізацый для разумення
месцаа ў ім гісторыі Беларусі;
далучыцца да нацыянальных і сусветных
культурных традыцый; выхаваць патрыятычных
грамадзян; навучыца вызначыць аўтарскую
пазіцыю па гісторыі. Гісторыя Беларусі
як аб'ект вывучэння. Аб'ектам дадзенага
курса будзе вывучэнне гісторыі Беларусі.
Гісторыя кожнага народа мае сваю адметнасць
і, як мова ці нацыянальная традыцыя, вылучае
яго сярод іншых народаў. Веданне гісторыі
аб'ядноўвае грамадзян, кансалідуе іх
супольныя намаганні ва ўмацаванні краіны.
2. Асаблівасці гістарычнага
развіцця беларускага народа. Перыядызадыя
гісторыі Беяарусі. Цывілізацыйны і фармацыйны
падыходы да вывучэння гісторыі.
Перыядызацыя гісторыі
Беларусі. Чалавечае грамадства на тэрыторыі
Беларусі прайшло наступныя перыяды свайго
развіцця.Старажытнае грамадства.
Яго храналагічныя рамкі – 40 тыс. гадоў
да н.э. – V ст. н.э. Гэты перыяд падзяляецца
на 3 этапы: каменны, бронзавы і жалезныя
векі Сярэднявечча–канец
V–XV ст. Выдзяляюцца 2 этапы: пачатак пераходу
да класавага грамадства і ўзнікненне
дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі. Новы час–ХVІ–пач
ХХст. Навейшы час –
з 1917 г. – да нашых дзён.Фармацыйны падыход
К.Маркса. К. Маркс сфармуляваў
канцэпцыю матэрыялістычнага тлумачэння
гісторыі. Паводле тэорыі К.Маркса, прагрэс
чалавецтва ажыццяўляецца ў выглядзе
заканамерных змен пяці асноўных грамадска-эканамічных
фармацый (першабытнаабшчынная, рабаўладальніцкая,
феадальная, капіталістычная, камуністычная).
Пераход да новай фармацыі, адпаведна
гэтай мадэлі, ажыццяўляецца ў выніку
сацыяльных рэвалюцый. Фармацыйны падыход
у гістарычным пазнанні пераадолеў многія
недахопы ідэалістычнай метадалогіі,
сцвердзіў прынцыпы гістарычнай за-канамернасці
і дэтэрмінізму, пашырыў ідэі адзінства
чалавецтва і бесперапыннага грамадскага
прагрэсу. Усё гэта мела спачатку станоўчы
эфект. Разам з тым гэты падыход утрымліваў
і шэраг недахопаў. Па-першае, К.Маркс зыходзіў
з монаварыянтнасці (адналінейнасці) гістарычнага
развіцця. Па-другое, фармацыйны падыход
абсалютызуе ў гісторыі класавую барацьбу,
насілле. Па-трэцяе асноўнаму творцу гісторыі
- чалавеку - адводзіў другарадную ролю. Цывілізацыйны падыход.
У аснову гэтага падыходу кладуцца не
вытворчыя адносіны, як пры фармацыйным
падыходзе, а чалавек у сукупнасці яго
запатрабаванняў, здольнасцей, волі і
ведаў. Яго заснавальнікамі можна лічыць
Ж.-Ж. Русо, Ф. Вальтэра,
Д. Дзідро. Цывілізацыя - вялікія самадастатковыя
грамадствы (супольнасці людзей), якія
маюць агульныя каштоўнасці, ментальнасць,
ідэалы, выпрацавалі характэрныя і ўстойлівыя
рысы ў сацыяльна-палітычнай арганізацыі,
эканоміцы, культуры і якія ў працэсе сваёй
эвалюцыі праходзяць стадыі ўзнікнення,
станаўлення, росквіту, надлому і гібелі.
3. Важнейшыя крыніцы
гісторыі Беларусі. Навуковыя і
вучэбныя выданні крыніц.
Гістарычныя крыніцы – пісьмовыя
дакументы і рэчавыя прадметы, якія непасрэдна
адлюстроўваюць гістарычны працэс і даюць
магчымасць вывучаць прошлае чалавечага
грамадства. Гістарычная дысцыпліна, якая
распрацоўвае тэорыю і методыку вывучэння
і выкарыстання гістарычных крыніц - крыніцазнаўствам.
Гістарычныя крыніцы падзяляюцца на 6
асноўных груп: археалагічныя, этнаграфічныя,
лінгвістычныя, вусныя, пісьмовыя і кіна-фота. Пісьмовыя крыніцы.
Сярод іх летапісы прывілеі, вялікіх князяў
літоўскіх і каралёў Рэчы Паспалітай,
Судзебнік Казіміра 1468 г.; Статуты Вялікага
княства Літоўскага уніі Вялікага
княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай;
законы, маніфесты, інвентары памешчыцкіх
маёнткаў, перапісы насельніцтва. Да гістарычных
крыніцадносяцца мемуары і дзённікі.
У Новы і Навейшы час беларускай гісторыі
важнае значэнне набыў перыядычны друк.
Ён адрозніваецца разнастайнасцю палітычнага
спектра і аператыўным распаўсюджаннем
інфармацыі аб падзеях і фактах у жыцці
Беларусі і за яе межамі. Асобную і вельмі
важную групу гістарычных крыніц складаюць рэчавыя прадметы
– прадметы вытворчай гаспадаркі (прадметы
і сродкі працы, прадукты вытворчасці)
і творы мастацтва (пабудовы, скульптуры,
карціны і г.д.). Створаныя людзьмі, яны
сведчаць не толькі аб узроўні прафесійнага
майстэрства іх аўтараў, але і аб ступені
развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры
грамадства.
4. Агульная характарыстыка
гістарыяграфіі гісторыі Беларусі.
Гістарыяграфія–літаральна
апісанне гісторыі. Першымі прафесійнымі
гісторыкамі, якія заклалі падмурак канцэпцыі
беларускай гісторыі, былі І.Даніловіч
упершыню апублікаваў Статут Вялікага
княства Літоўскага 1529 г., Беларуска-літоўскі
летапіс 1446 г. Ю.Ярашэвіч апублікаваў фундаментальнае
даследаванне “Вобраз Літвы з пункту
гледжання цывілізацыі ад найстаражытнейшых
часоў да канца XVIII стагоддзя. І. Грыгаровіч
сабраў і на сродкі графа М.П. Румянцава
выдаў “Белорусский архив древних грамот”,
быў аўтарам гістарычнага даследавання
“Беларуская іерархія” М.В. Без-Карніловічам
былі выдадзены “Исторические сведения
“о примечательных местах Белоруссии…”,
Беларускі гісторык і этнограф М. Доўнар-Запольскі
ў 1926 г. падрыхтаваў фундаментальную працу
“Гісторыя Беларусі” (выдадзена ў 1994
г. у Мінску). Даследчык і гісторык беларускай
мовы, акадэмік Я. Карскі ў 1903–1922 гг. выдаў
трохтомную працу “Беларусы”. Пасля Кастрычніцкай
рэвалюцыі вучоны-гісторык і дзяржаўны
дзеяч Савецкай Беларусі У. Ігнатоўскі
выдаў працы па айчыннай гісторыі і манаграфію
пра паўстанне 1863–1864 гг. Яго “Кароткі
нарыс гісторыі Беларусі” ў 20-я гады з’яўляўся
падручнікам па айчыннай гісторыі для
вучняў школ, У 20-я гады 20 ст. публікаваліся
таксама навуковыя працы Ф. Турука, У. Пічэты,
А. Цвікевіча, А. Луцкевіча, М. Гарэцкага,
З. Жылуновіча і інш. У пачатку 30-х гадоў
некаторыя гісторыкі былі рэпрэсіраваны,
а іх працы на доўгі час трапілі ў “спецсховішчы”.
У 60–80-я гады выйшла двухтомная “История
Белорусской ССР” (1961 г.), пяцітомная “Гісторыя
Беларускай ССР” (1972–1975 гг.), аднатомная
“История Белорусской ССР” (1977 г.). У 1994–1995
гг. Інстытут гісторыі АН Беларусі падрыхтаваў
і выдаў (у дзвюх частках) “Нарысы гісторыі
Беларусі. У 1998 г. выйшла ў свет “Гісторыя
Беларусі” (у дзвюх частках), падрыхтаваная
гісторыкамі-педагогамі мінскіх вышэйшых
навучальных устаноў (у 2000 г. з’явілася
другое выданне, перапрацаванае і дапоўненае).
У якасці вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў
ВНУ выйшлі ў свет “Очерки истории Беларуси”
П.Г. Чыгрынава (2000 г.), “Гісторыя Беларусі
з 1795 да вясны 1917 г.” (падрыхтавана калектывам
гродзенскіх гісторыкаў) (2001 г.) і інш.
5.Пачатак засялення
чалавекам тэрыторыі сучаснай
Беларусі.
Першае пранікненне людзей
на гэтую тэрыторыю адбылося толькі ў
верхнім палеаліце(сярэдні палеаліт палікарповіч),
прыкладна 40 тыс. гадоў таму назад. Камены век (100– 3 тыс. гг. да н.э.). Палеаліт (100-35 тыс. гг . да н.э)
Вядомы дзве самыя старажытныя верхнепалеалітычныя
стаянкі чалавека на тэрыторыі Беларусі.
каля в. Юравічы(26 тыс. гадоў таму), другая
в. Бярдыж(23 тыс. гадоў таму). На гэтых стаянках
пражывала прыблізна 50 чалавек. Існавала
раннеродавая абшчына. Некалькі абшчын
аб’ядноўваліся ў род, спачатку мацярынскі.
Род быў уласнікам пэўнай тэрыторыі, вёў
калектыўную гаспадарку, меў агульную
маёмасць. У вельмі цяжкіх умовах жыцця
чалавек вымушаны быў навучыцца здабываць
агонь, будаваць прымітыўнае жыллё, удасканальваць
спосабы палявання на буйных жывёл. Па
меры таяння і адступлення ледніка ў сярэднім
каменным веку, мезаліце (8–5 тыс. гг. да н.э.)
адбылося поўнае засяленне чалавекам
тэрыторыі Беларусі. На Беларусі вядома
120 мезалітычных стаянак людзей. Для жыцця
і побыту людзей была характэрна радавая
арганізацыя. Радавыя абшчыны аб’ядноўваліся
ў плямёны. Асноўныя прылады працы вырабляліся
з крэмню, дрэва або касці. Быў вынайдзены
лук, які змяніў характар палявання. Памочнікам
чалавека на паляванні стаў сабака. Значнае
месца займала рыбалоўства. Неаліт (4–3 тыс. гг. да н.э.).
На тэрыторыі сучаснай Беларусі выяўлена
больш за 500 паселішчаў эпохі неаліту.
Вытворчая гаспадарка яшчэ адсутнічала.
Насельніцтва па-ранейшаму займалася
збіральніцтвам, паляваннем і рыбнай лоўляй.
Акрамя лука на паляванні сталі прымяняць
лоўчыя ямы і пасткі. Вынаходніцтва сетак
зрабіла рыбалоўства больш надзейнай
крыніцай забеспячэння людзей харчаваннем.
З’явіліся гліняны посуд, прадзенне і
ткацтва. Удасканальваліся прылады працы:
сякера, цясла, долата. Прыкладна ў ІІІ
тысячагоддзі да н.э. у Падзвінні і Падняпроўі
з’явілася фіна-угорскае насельніцтва,
а на крайнім паўднёвым захадзе Папрыпяцця
– невялікія групы індаеўрапейскага насельніцтва.
Пачаўся паступовы пераход да вытворчай
гаспадаркі – земляробства і жывёлагадоўлі.
Гэты вялікі ў гісторыі чалавецтва гаспадарчы
пераварот атрымаў назву неалітычнай
рэвалюцыі, або першай цывілізацыйнай
рэвалюцыі.
6. Асаблівасці
бронзавага веку на тэрыторыі
Беларусі.
3 2-га тыс. да н. э. на Беларусі
пачынаецца бронзавы век (2-е тыс.
— сярэдзіна 1-га тыс. да н. э.). Усе археалагічныя
знаходкі бронзавых прадметаў, як паказалі
даследаванні, былі або прывазныя, або
створаныя з прывазной сыравіны, што мае
паходжанне з Прыкарпацця ці Закаўказзя.
У гэтым асаблівасць бронзавага веку на
тэрыторыі Беларусі. Не адбылося таксама
і канчатковага выцяснення прысвойваючых
відаў дзейнасці ў выніку прыходу шнуравікоў.
Заняткі людзей пачатковага этапу бронзавага
веку характарызаваліся сумяшчэннем як
ранейшых промыслаў, так і новых форм гаспадарання
— жывёлагадоўлі і земляробства. У эпоху
бронзавага веку адбыўся пераход ад мацярынскага
роду да патрыярхату. Пры заключэнні
шлюбу з гэтага часу жанчына пачала пераходзіць
у род мужчыны. Для вытворчасці прылад
працы цяпер выкарыстоўвалі ўжо не толькі
крэмень і косці, а нават цвёрдыя пароды
каменю, такія як граніт. Удасканальваліся
і формы апрацоўкі — шліфаванне, свідраванне,
паліраванне. З'явіліся керамічныя вырабы,
разнастайна арнаментаваныя і рознай
канфігурацыі, якая залежала ад іх практычнага
прызначэння — пласкадонныя, кругладонныя,
слоікападобныя і інш. Жытло чалавека
гэтага перыяду ўяўляла наземныя пабудовы
слупавой канструкцыі з выкладзенымі
каменем ачаговымі паглыбленнямі. Пасёлкі
плошчай 0, 2—0, 5 га размяшчаліся часцей
за ўсё на ўзбярэжжах рэк і азёр у непасрэднай
блізкасці да свабодных зямельных плошчаў,
прыдатных ддя прымітыўнага земляробства
і жывёлагадоўлі. Цяпер не ўсе прадукты.
што здабываліся, ішлі на непасрэднае
ўжыванне ў ежу. З'явіліся лішкі, што ў
гістарычнай навуцы атрымалі назву "прыбавачны прадукт".
Яго можна было выкарыстоўваць для абмену
або накаплення. Пачалося сацыяльнае расслаенне
родавых абшчын на багатых і бедных членаў. Патрыярхальныя сем'і
цяпер, а не роды, як раней, станавіліся
асноўнымі вытворчымі адзінкамі ў грамадстве.
Паколькі знікла неабходнасць працаваць
родавым калектывам. то на месцах былых
тэрыторый, дзе размяшчатіся асобныя роды,
пачалі сяліцца сем'і. А гэта азначала,
што на змену родавай абшчыне паступова
прыйшла— суседская. Кіраўніцтва
суседскай абшчынай знаходзілася ўжо
ў руках патрыярхальнай знаці. Калі звычайныя
шляхі акумуляцыі багаццяў у руках знаці
вычэрпваліся, то распачыналіся войны
з суседзямі. Колькасць ваенных сутыкненняў
паміж асобнымі тэрыто-рыямі ў гэты перыяд
значна павялічылася. Пачало фарміравацца патрыярхальнае рабства. Завяршальная стадыя
трансфармацыі першабытнага грамадства
ў класавае пад уплывам вышэйпералічаных
фактараў у гістарычнай навуцы атрымала
назву "ваенная дэмакратыя".
7. Сацыяльная-эканамічнае
развіццё плямёнаў ранняга жалезнага
веку.
Небывалае паскарэнне тэмпаў разлажэння
першабытнага абшчынна-родавага ладу
ў Беларусі адбылося з пачаткам вырабу
жалезных прылад працы. Жалезны век (з VII ст.
да н. э. да VIII ст. н. э). Менавіта ў перыяд
жалезнага веку адбыўся канчатковы распад
родавых адносін, станаўленне класавага
грамадства і зараджэнне першых форм дзяржаўнасці
на тэрыторыі сучасных усходне-еўрапейскіх
краін. Сярод прылад працы ў эпоху жалеза
найбольш прадукцыйнае месца займала сякера. Адносна нізкі
ўзровень агратэхнічных ведаў, адсутнасць
сісіэмы ўгнойвання глебы не дазвалялі
выкарыстоўваць адзін і той жа ўчастак
зямлі пад пасевы на працягу многіх гадоў.
Практыкавалася высяканне і спальванне
лясных дзялянак, на месцы якіх высявалі
збожжава-бабовыя культуры, а попел прымянялі
ў якасці ўгнаення. Разам з сякерай выкарыстоўвалі
барану-сукаватку, зробленую з вершаліны
дрэва, матыку, саху (рала) з жалезным нарогам
і іншыя прылады. Сыравіну для вырабу прылад
працы ў гэты перыяд здабывалі сырадутным
спосабам. Руду з высокім утрыманнем жалеза
балотнага паходжання, што ў даволі значнай
колькасці знаходзілася тады асабліва
на тэрыторыі Усходняй Беларусі , засыпалі
ў печы-домніцы, чаргуючы з пластамі драўлянага
вугалю. Нагнятаючы паветра на запалены
вугаль, выплаўлялі порыстую жалезную
масу "крыцу", з якой шляхам пракоўвання
выраблялі высокаэфекгьіўньія прылады
працы. Жалезныя прылады працы
яшчэ больш узнялі прадукцыйнасць грамадскай
вытворчасці. Земляробства і жывёлагадоўля
паступова занялі месца асноўных відаў
дзейнасці. Сям'я канчаткова стала асноўнай
вытворчай адзінкай, а сямейная ўласнасць
— асноўнай формай уласнасці ў грамадстве.
Усход сучаснай Літвы і ўсю цэнтральную
частку Беларусі ў VII ст. да н. э — V ст. н.
э засялялі балцкія плямёны культуры штрыхаванай керамікі,
Сярэдняе і Верхняе Падняпроўе з VII па
Ш ст. да н. э. было заселена мілаградскімі плямёнамі.
У канцы 1-га тыс. да н. э. на месцы знаходжання
значнай часткі мілаградскіх плямёнаў
у Верхнім і Сярэднім Падняпроўі сфарміравалася
новая археалагічная культура — зарубінецкая. Паморская культура,
насельніцтва якой большасць вучоных
лічыць самымі раннімі славянамі на тэрыторыі
Беларусі, размяшчалася на паўднёвым захадзе
з VII па П ст. да н. э. Беларускае Падзвінне
і Падняпроўе (верхняе), ахопліваючы паўночную
частку Беларусі, прыблізна тую, на якой
у больш позні час рассяляліся крывічы,
займалі з VIII ст. да н. э. па VI ст. н. э. балцкія
плямёны, прадстаўнікі днепра-дзвінскай археалагічнай
культуры.
Новыя міграцыйныя перамены на Беларусі
адбыліся ў VI— VIII стст. н. э. Гэта быў перыяд
так званага вялікага перасялення народаў,
што цягнуўся ў гісторыі Еўропы з IV па
VI ст. н. э. Прычынай пачатку масавай міграцыі
вялізных груп насельніцтва ў гэты час
з'явілася перамяшчэнне з азіяцкага на
еўрапейскі кантынент качавых народаў
— гунаў. Для Беларусі гэтыя часы таксама
прынеслі карэнныя змены. Важнейшай з
іх была этнічная: прыход славянскіх народаў,
якія ў працэсе сумеснага жыцця змяшаліся
з мясцовым балцкім насельніцтвам, на
працягу некалькіх стагоддзяў утварылі
новую этнічную супольнасць — беларускі
народ.
8. Уяўленні першабытных
людзей аб навакольным асяроддзі.
Сінкрэтызм першабытнай.
Сінкрэтызм азначае, што ўсе віды і элементы
П.к. існуюць у цесным узаемадзеянні, сінтэзе,
Таму толькі дастаткова ўмоўна можна гаварыць
асобна пра выяўленчае мастацтва, музыку,
танцы, спевы, дэкаратыўна-прыкладное
мастацтва, тэатралізаваныя дзеянні. Людзі верылі ў звышнатуральныя
сілы духаў (анімізм). Неадушаўлёныя
прадметы і з'явы прыроды надзяляліся
чалавечымі якасцямі (фетышызм). Пасля у ідэалагічнай
свядомасці з'явіліся ўяўленні пра татэмных,
роднасных людзям жывёл (татэмізм). Людзі верылі
ў "замагільнае" жыццё. Пакланенне духам-ахоўнікам
(культ продкаў) трансфармавалася ва ўзнікненне
мясцовых божастваў. Паступова расце
агульная колькасць багоў і іншых культаў
для пакланення. У грамадскай свядомасці
замацоўваюцца спецыяльныя (для асобных
відаў дзейнасці) культы, на падтрымку
якіх разлічваюць пры выкананні розных
спраў. Развіццё жывёлагадоўлі і земляробства,
накапленне большай колькасці ведаў пра
навакольнае асяроддзе вялі да з'яўлення
новых элементаў у грамадскім ідэалагічна-рэлігійным
светаўспрыманні. Разам з пакланеннем
таіэмам і фетышам, існаваннем культу
продкаў і веры ў багінь, якія з даўніх
часоў суправаджалі жыццёвы шлях жыхара
старажытнай Беларусі, у эпоху жалеза інтэнсіўна развіваецца мнагабожжа.
Важнейшымі ў жыхароў старажытнай Беларусі,
па сведчанні этнографаў, былі Пярун — бог грому, маланкі
і вайны; Вялес — абаронца жывёл,
жывёлаводаў і жывёлагадоўлі; Ярыла — бог вясенняй урадлівасці
палёў і пакравіцель цяжарнасці ў жанчын; Сварожыч з Дажбогам, якія разам са
сваім бацькам Сварогам "рэгулявалі"
адпаведна пытанні нябеснага агаю і вады,
а таксама Зюзя — бог холаду і інш.
9. Мастацтва і
музыка першабытных людзей.
Прымітыўнае мастацтва эпохі
неаліту было акрэслена арнаментам і скульптурай.
Арнамент быў часцей за ўсё геаметрычным
і меў выгляд хвалістых, ламаных ліній,
зігзагаў,рысак кропкавых паглыбленняў.
Ім упрыгожвалі прылады працы. Існаванне
мацярынска-радавой абшчыны стварыла
культ жанчыны, што адлюстравалася ў тагачаснай
скульптуры. Невялікія па памерах фігуркі
жанчын выразалі з косці, каменню. Іх аўтары
падкрэслівалі перш за ўсё біялагічны
пачатак, павінна было ўвасабляць вобраз
прамаці, ідэю плоднасці. Да эпохі позняга
палеаліту адносяцца знаходкі ўпрыгожанняў.
У большасці гэта былі прыстасаваныя прыродныя
формы - зубы жывёл, раквіны з прасвідравнымі
адтулінамі, касцяныя трубачкі. Важным
дасягненнем неаліту з'яўляецца посуду,
пачатак вырабу глінянага узнікненне
прадзення і ткацтва. Гліняны посуд, пераважна
востраканечнай формы, выраблялі ўручную,
упрыгожвалі арнаментам і абпальвалі.
Выкарыстанне і размяшчэнне арнаменту
было самым разнастайным, а яго характар
сведчыць аб развітым пачуцці формы ў
старажытных майстроў. У часы позняга
неаліту (3 тыс. да н. э.) атрымлівае распаўсюджанне
кераміка шарападобных і пласкадонных
форм (гаршкі, амфары, міскі) з выявамі
жывёл,птушак, якія пасвайму выгляду нагадваюць
арнамент.
Значнае месца ў мастацкай дзейнасці чалавека
позняга палеаліту займаюць таксама скульптурныя
вырабы, прадметы культу, упрыгожанні.
Часцей за ўсё яны вырабляліся з косці,
крэмнія, а ўпрыгожанні -- з бурштыну. На
Асавецкай стаянцы ў Бешанковіцкім раёне
былі знойдзены выява лася, выразаная
з рога. Разнастайнасцю форм, арнаменту
вызначаецца кераміка эпохі бронзы. Звычайна
гэта пласкадонныя сасуды. Посуд упрыгожваўся
геаметрычным арнаментам, які размяшчаўся
або ў верхняй частцы вырабу, або пакрываў
ўсю паверхню сасуда. У верхніх пластах
паселішча ля в. Асавец была знойдзена
касцяная скульптура ў выглядзе галавы
чалавека. Мяркуючы па яе форме і наяўнасці
адтуліны для нашэння, яна выкарыстоўвалася
ў рытуальных і магічных абрадах.Вялікую
групу вырабаў, якія сведчаць аб высокім
узроўнні развіцця дэкаратыўна-прыкладнога
мастацтва жалезнага веку, складаюць жалезныя
і шкляныя ўпрыгожанні. Да ліку шыррока
распаўсюджаных відаў адносяцца заколкі
і фібулы Акрамя іх вырабляліся скроневыя
падвескі, кольцы, пярсцёнкі, грыўны, бранзалеты,
лунніцы.