19. Феадальная
радробленасць. Распад Полацкай
зямлі на ўдзельныя княствы.
Пасля смерці вялікага князя
Ўсяслава Чарадзея Полацкая зямля падзялілася
на ўдзелы, дзе кіравалі ягоныя сыны і
ўнукі. Наймацнейшай асобаю ў тым пакаленні
полацкай дынастыі быў менскі валадар
Глеб. Ён, як і Ўсяслаў, мусіў ваяваць з
Уладзімірам Манамахам. Змаганне скончылася
для Полацка няўдала. У 1119 годзе Глеб трапіў
у кіеўскі поруб, дзе некалі сядзеў у кайданах
разам с бацькам.. Чарнарызцы маліліся
за князя, аднак ён падазрона хутка, не
праседзеўшы ў порубе і года, сканаў. 1127
год адзначаны ў нашай гісторыі вялікім
паходам на крывіцкую дзяржаву. Кіеўскі
князь з хаўруснікамі наступалі з чатырох
бакоў - на Заслаўе, Лагойск, Барысаў і
Друцак. Паводле плана кіеўскага князя
Мсціслава адначасовы штурм полацкіх
гарадоў быў прызначаны на 4 жніўня, аднак
ягоны сын Ізяслаў здабыў Лагойск на дзень
раней. Пра далейшыя вайсковыя дзеянні
летапісы нічога пэўнага не паведамляюць
- вядома толькі, што да сталічнага Полацка
ворагі не дайшлі. Гэта было вынікам дыпламатычных
захадаў: палачане выправілі з горада
свайго князя Давыда Ўсяславіча з раднёю
і запрасілі другога Чарадзеевага сына
- Барыса, які, відаць, болей задавальняў
Кіеў. Барыс валадарыў нядоўга: у 1128 годзе
ён сканаў, пакінуўшы па сабе памяць у
назове заснаванага ім горада Барысава
і ў так званых Барысавых камянях. Разам
са смерцю Барыса ў няпамяць пайшлі і нядаўнія
вымушаныя прысягі палачанаў Кіеву. Кіеўскі
князь Мсціслаў прыслаў крывічам загад
ісці ў паход на полаўцаў. Усяславічы не
проста адмовіліся, а яшчэ і паздзекваліся
з Мсціслава: «Ты з Баняком Шалудзяком
(так звалі палавецкага хана) здаровы будзьце
абодва і кіруйцеся самі, а мы маем дома
што рабіць». Кіеўскі гаспадар «вельмі
оскорбяся» і адразу пасля вайны з качэўнікамі
кінуў супроць нашчадкаў Чарадзея дружыны
ўсіх украінскіх земляў. Пяцёх полацкіх
князёў, у тым ліку бацьку Еўфрасінні Полацкай
Святаслава-Георгія, ворагам удалося захапіць
у палон і завезці ў Кіеў. Пасля паказальнага
суда іх разам з жонкамі і дзецьмі пасадзілі
на тры вялікія лодкі і адправілі ў Візантыю.
Тады, відаць, і нарадзілася беларуская
прымаўка «Мсціслаў не аднаго сціснуў».
Пакуль князі ваявалі з ворагамі Візантыі,
кіеўскія намеснікі рабавалі Полацкую
зямлю, хадзілі паходамі на яе мірных даннікаў,
секлі галовы гуслярам, што адважваліся
спяваць пра вычыны Чарадзея.
20. Тураўскае княства,
палітычная гісторыя.
Тураўскае княства ўтварылася
ў межах рассялення дрыгавiчоў — у Паўднёвай
Беларусi, басейне Прыпяцi. Сталiца княства
— горад Тураў прыгадваецца пад 980 г., калi
на Беларусi з'яуляюцца князi, магчыма,
браты Рагвалод i Тур. Ад апошняга, як паведамляе
летапiс, "тураўцы празвалiся". Першая
звестка i падзеi 988 г., калi былi вызначаны
межы Тураўскай зямлi, сведчаць аб тым,
што Тураўшчына ад пачатку развiвалася
як самастойная дзяржаўная адзiнка з усiмii
адпавядаючымi гэтай пабудове iнстытутамi.
Галоўнай складанасцю ў фармiраваннi гэтай
дзяржавы было тое, што яна займала не
ўсю этнiчную тэрыторыю дрыгавiчоў, а толькi
землi левага берага Прыпяцi з гарадамi
Туравам, Пiнскам, Слуцкам, пазней — Бярэсцем.
На поўначы землi вакол Менска належалi
Полацкай дзяржаве, на поўднi i ўсходзе
Брагiнская воласць належала Kiеўскаму
княству, Рэчыцкая — Чарнiгаўскаму, на
захадзе частка зямель была ва ўладаннi
ўладзiмiра-валынскiх князёу. Разам з тым
крынiцы дазваляюць меркаваць, што да канца
Х ст. у Тураве кiравала уласная дынастыя
князёў, чый радавод быў спынены падчас
утварэння "iмперыi Уладзiмiра Святаславiча".
У 988 г. Уладзiмiр кiеўскi выдзелiў
Тураўскую зямлю свайму трэцяму сыну Святаполку.
Парадкавая лiчба сведчыць аб вялікай
значнасці і ролі гэтага княства. Акрамя
таго, Святаполк быў сынам Уладзіміра
Святаславіча ад грачанкі — былой жонкі
Яраполка. Як паведамляе летапіс, калі
Уладзімір забіў свайго брата Яраполка,
грачанка была ўжо цяжарнай. Верагодна,
Святаполк не быў упэўнены ў бацькоўстве
Уладзіміра, што праявілася ў далейшым
у яго імкненні да незалежнасці Тураўшчыны
ад Кіева. Ён зрабіў гэту спробу яшчэ ў
1012 г. пры жыцці Уладзіміра, узяўшы напярэдадні
шлюб з дачкой польскага караля Баляслава
Харобрага і запрасіўшы да сябе каталіцкага
епіскапа Рэйн-берна. Менавіта апошнім,
можна меркаваць, выклікана такое страшэннае
непрыняцце асобы Святаполка кіеўскімі
летапісамі.
Аднак у барацьбе Святаполка
за самастойнасць Тураўскай зямлі былі
падставы геапалітычнага плана. Справа
ў тым, што Тураўшчына знаходзілася ў выгадным
геаграфічным становішчы. Яна ляжала на
шляху з Польшчы ў Кіеў. Акрамя таго, праз
Тураў праходзіла адно з адгалінаванняў
знакамітага шляху “з варагаў у грэкі”.
Да таго ж тут былі надзвычай ураджайныя
і багатыя ворныя землі.
Пасля смерці Уладзіміра Святаславіча
ў 1015 г. менавіта Святаполк тураўскі становіцца
кіеўскім князем, але пакідае за сабой
і Тураўскую зямлю. 3 гэтым не пагадзіўся
Яраслаў Мудры і распачаў супраць Святаполка
вайну. Пасля бітвы на р.Альце ў 1019 г. па
дарозе ў Польшчу ён гіне.
Напрыканцы свайго жыцця Яраслаў
Мудры — князь кіеўскі — аддаў Тураўшчыну
свайму сыну Ізяславу. Верагодна, гэта
адбылося да смерці вялікага князя ў 1054
г. і сведчыць пра ўстойлівасць дзяржаўна-княжацкай
трады-цыі ў Тураве, гэтаксама як і пра
пастаянства тэрыторыі гэтай дзяржавы.
Пасля смерці Яраслава Ізяслаў становіцца
вялікім князем кіеўскім, але пакідае
за сабой і Тураў. Два сыны Ізяслава —
Яраполк і Святаполк —трымалі за сабой
Тураў. Але ў 1113 г. са смерцю Святаполка
ўлада Ізяславічаў у Тураве скончылася
і горад з зямлёй перайшоў да роду Манамахавічаў.
Яны трымалі княства ў якасці дадатку
да сваіх асноўных уладанняў — Кіева,
Пераяслаўля і іншых зямель. Але гэта было
права сілы, а не вынік прыналежнасці Тураўскай
зямлі да Кіеўшчыны.
У сярэдзіне XII ст. паміж паўднёварускімі
князямі адбывалася зацятая барацьба
за валоданне Кіевам. Разам з Кіевам з
рук у рукі пераходзіў і Тураў — то да
суздальскіх, то да валынскіх князёў. Але
ў 50-х гадах XII ст. на тураўскім троне апынуўся
князь Юрый Яраславіч, які вярнуў зямлю
ва ўладанне дынастыі Ізяславічаў. 3 гэтым
не жадалі змірыцца кіеўскія князі. Аб'яднаўшыся
ў 1158, г., яны зрабілі паход на Тураў, каб
адабраць яго ў Юрыя. Відавочна, што Юрый
Яраславіч быў не толькі ўдалым военачальшкам,
але карыстаўся павагай тураўцаў, іх поўнай
падтрымкай. Ён клапаціўся ў першую чаргу
пра жыхароў зямлі, разглядаючы княства
як сваю законную спадчыну. Толькі гэтым
І моцнай фартыфікацыяй горада можна растлумачыць,
што дзесяцідзённая аблога была паспяхова
вытрымана. Гэтаксама быў адбіты напад
на Тураў валынскіх князёў у 1160 г. На гэты
раз варожыя войскі прастаялі пад сценамі
горада тры тыдні.
Праз цяжкую барацьбу Тураўскае
княства аднавіла сваю самастойнасць
і незалежнасць. На Тураўшчыне аднавілася
самастойная княжацкая дынастыя — неабходная
ўмова дзяржаўнага існавання. У наступныя
дзесяцігоддзі зямлёй кіруюць сыны Юрыя:
Святаполак (1189), Іван (1170), Глеб (1196). Яраслаў
(1183), Яраполак ( 1190). Былі ў Юрыя і дзве дачкі
— Ганна і Малфрыд. У гэты час Тураўская
зямля падзялілася на ўдзельныя княствы:
Тураўскае, Пінскае, Клецкае. Слуцкае,
Дубровіцкае. У кожным з іх кіравалі сыны
Юрыя Яраславіча, Аднак некаторыя землі
трапілі ў залежнасць ад кіеўскіх і галіцка-валынскіх
князёў. Але, нягледзячы на ўдзельную раздроблецасць,
можна меркаваць, што Тураўская зямля
і ў XII ст. успрымалася цэласнай дзяржаўна-палітычнай
адзінкай. У. летапісах згадваюцца "з
Турава Святаполчычы" (1204) і "князі
Тураўскія" (1274). Маецца на ўвазе дынастыя
Свя-таполка Юр'евіча і ўвогуле ўсе ўнукі
Юрыя Яраславіча. Тураў па-ранейшаму разглядаецца
як цэнтр усёй зямлі.
Сярод гарадоў Тураўскага княства
найбуйнейшымі былі Пінск і Бярэсце, меншымі
— Кобрын, Камянец, Драгічын, Бельск, Мельцік,
Мазыр, Рагачоў, Брагін. У крыніцах XII -
XIII стст. досыць часта згадваюцца першыя
два. Недалёка ад Бярэсця прайшліся мангола-татары
і на навакольных палях бцло "многа
пабітых". Аб зруйнаванні самога горада
звестак няма. З'яўляючыся памежнымі, часта
адбівалі гарады напады польскіх і літоўскіх
дружын. Разам з галіцка-валынскімі князямі
тураўцы і пінчукі хадзілі паходамі на
Літву (1251 — 1252, 1275). Але неўзабаве, у канцы
XIII — пачатку XIV ст., Тураўская эямля была
цалкам далучана да Вялікага Княства Літоўскага.
Адбылося гэта падчас праўлення Віценя
і Гедыміна.
21. Берасцейская
зямля. Княствы і гарады ў Пабужжы
і Верхнім Панямонні.
Горад Бярэсце ўзнік на мяжы
X—XI стст. на мысе пры ўпадзенні Мухаўца
ў Заходні Буг як пагранічная крэпасць
і, апорны пункт славянскай (дрыгавіцкай)
каланізацыі навакольнай тэрыторыі. Памежнае
становішча Бярэсця прыводзіць да таго,
што з самага пачатку сваёй гісторыі ён
стаў аб'ектам заваёўніцкіх нападаў з
розных бакоў. Відаць, на апошнім этапе
барацьбы Святаполка і Яраслава Бярэсце
было занята палякамі. Каб вярнуць яго,
Яраслаў у 1020 г. робіць паход на гэты горад,
але змог вызваліць яго толькі ў 1043 г. Бярэсце
не адносіцца да ліку буйных гарадоў. Тым
не менш яно было тыповым для свайго часу
гарадскім паселішчам, адміністрацыйным,
гандлёва-рамесным, абарончым, культурным
і рэлігійным цэнтрам прылягаючых тэрыторый,
цэнтрам славянскіх пасяленняў значнага
рэгіёна. Яго размяшчэнне на паграніччы,
на важных стратэгічных рубяжах і ажыўленых
водных шляхах прыводзіла да таго, што
горад часта аказваўся ў зоне пастаянных
эканамічных і ваенных канфліктаў суседніх
народаў. Па ўзроўню сацыяльнаканамічнага
развіцця і ролі для навакольных тэрыторый
ён быў у стане быць сталіцай самастойнага
княства, і старажытнарускія летапісы
неаднаразова паведамлялі пра спробы
мясцовага насельніцтва да такога выдзялення
(1101, 1102, 1146, 1204, 1289). I толькі існаванне моцных
суседніх Тураўскага і Галіцка-Валынскага
княстваў, не зацікаўленых у выдзяленні
з іх складу Бярэсця, не дазволілі яму
атрымаць самастойнасць. Пастановай Любечскага
з'езда 1097 г., які ўрэгуляваў тэрытарыяльныя
спрэчкі князёў, Бярэсце было замацавана
за вялікім кіеўскім князем Святаполкам
Ізяславічам "яко князем туровскнм
". Аднак Любечскі дагавор тут жа
быў парушаны. Уладзімірскі князь Давыд
Ігаравіч стаў намаўляць Святаполку Ізяславічу
на князя Васільку: "увидишь, займет
города твои Туров, и Пинск, и Берестье,
и Пагорину, и тебя убьёт, яко и брата ти
убил Ярополка". Апанаваны сумненнямі
і паверыўшы так рэальна намаляваным пагрозам,
Святаполк загадаў схапіць Васільку і
асляпіць. Калі ж князі запатрабавалі
ў Святаполка адказу за гэтыя дзеянні,
ён спаслаўся на сведчанне Давыда. Абураныя
князі пазбавілі Давыда ўладзімірскага
прастола, а ад Святаполка запатрабавалі
пакараць яго. Давыд, спасаючыся ад расплаты,
уцёк да польскага караля Баляслава, просячы
абароны і абяцаючы шчодрую ўзнагароду.
Святаполк запатрабаваў ад Баляслава
выдаць Давыда і ў падмацаванне свайго
патрабавання накіраваўся з дружынай
да Бярэсця. Тут і адбылася яго сустрэча
з Баляславам. " И ста Святополк в
граде, а ляхове на Бузе, и сносися Святополк
речью с ляхы... ". У 1101 г. безудзельны
ў той час пляменнік Святаполка Яраслаў
вырашыў забяспечыць сябе "вотчынай"
і заняў Бярэсце. Святаполк не пацярпеў
такога свавольства і сам узначаліў паход
на Яраслава, ўзяў Бярэсце, а непакорнага
пляменніка схапіў, закаваў у кандалы,
адвёз у Кіеў і пасадзіў у "поруб",
адкуль ён быў выпушчаны толькі па просьбе
ігуменаў і баяр. Адпушчаны ў наступным
годзе, Яраслаў зноў пачынае барацьбу
за Пабужжа, аднак у хуткім часе зноў трапляе
ў рукі кіеўскага князя. Загінуў ён у турме
ў тым жа 1102 г. Гэты эпізод паказвае, што
Бярэсце ўяўляла ў той час значную каштоўнасць
для кіеўскага і тураўскага князя. У спробе
Яраслава, меўшага асабістыя кантакты
з прадстаўнікамі мясцовай феадальнай
вярхушкі, якая імкнулася да самастойнасці,
захапіць удзел у Бярэсці і Пабужжы, бачыцца
першая спроба надаць Берасцейскай зямлі
статус асобнага княжацкага ўдзела. Аднак
гэтым пажаданням не суджана было здзейсніцца.
Пасля смерці Святаполка ў 1113 г. Бярэсце
разам з Тураўскім княствам апынулася
ў падпарадкаванні Уладзіміра Манамаха.
Бярэсце ўпамінаецца таксама ў 1140 і 1142
гг., калі на кіеўскім прастоле ўладарылі
чарнігаўскія князі Святаславічы. Каб
задаволіць прэтэнзіі сваіх сваякоў і
саюзнікаў, яны раздаюць ім гарады Тураўскага
княства - Клецк, Слуцк, Рагачоў, Бярэсце.
У склад гэтага княства Бярэсце было вернута
ў 1146 г. тураўскім князем Вячаславам, сынам
Манамаха. Спыненне на тураўскім стале
мясцовай дынастыі Ізяславічаў у 1113 г.,
пераход Турава ў распараджэнне Манамахавічаў
і частая змена князёў на кіеўскім і тураўскім
сталах у сярэдзіне XII ст. аслабілі Тураўскае
княства і паскорылі яго распад. Тады ж
Бярэсце перайшло да ўладзіміра-валынскіх
князёў. У гэты час выспелі ўсе ўмовы для
выдзялення Берасцейскай зямлі ў самастойнае
княства. Аднак па суседству з магутным
Галіцка-Валынскім княствам гэта было
нерэальным. У другой палове XII ст. ёй валодаў
Раман Мсціславіч, пасля гібелі якога
ў 1204 г. берасцяне зноў робяць спробу атрымаць
незалежнасць. Аднак новыя валадары Валынскай
зямлі не даюць ім такой магчымасці. У
канцы XII ст. польскія феадалы спрабавалі
захапіць Берасцейшчыну. У 1179 і 1182 гг. князь
Казімір I I , у 1210 г. Конрад Мазавецкі і
Лёшка Кракаўскі часова захапілі пабужскія
землі. У пачатку XIII ст. Брэст з'яўляўся
невялікім удзелам, які знаходзіўся ў
зоне пагранічных канфліктаў. Пачашчаюцца
напады літвы і яцвягаў. У 1164 г. упершыню
адзначаны напад літвы на Бярэсце. У 1227
і 1229 гг. пад горадам "павоеваша ятвязи".
Але галоўнай небяспекай былі мангола-татарскія
орды Батыя. У пачатку XIV ст. Берасцейская
зямля была ўключана ў склад.
22. Смаленскія
крывічы і радзімічы. Узнікненне
і развіццё гарадоў Пасожжа
і Верхняга Падняпроўя. Гомельскае
ўдзельнае княства.
У VIII — IX стст. у верхнім Падняпроўі
і Падзвінні, на землях смаленскіх крывічоў,
якія сфарміраваліся ў выніку змяшэння
славян з мясцовым балцкім насельніцтвам
і былі блізкімі па паходжанню да полацкіх
крывічоў, сфарміравалася Смаленскае княства.
Спачатку Смаленская зямля па развіццю
адставала ад Полацкай, аднак у другой
палове XII ст. стала адным з самых значных
княстваў Русі. Галоўны горад зямлі - Смаленск
(узнік у IX ст.) - распаўсюджваў сваю ўладу
на паўночныя землі радзімічаў, што жылі
ў Пасожжы на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Захоплены ў 882 г. Алегам, ён папаў у залежнасць
ад Кіева, да пачатку XII ст. заставаўся
яго воласцю і адыгрываў важную
ролю ў барацьбе за днепрадзвінскія волакі,
якая няспынна вялася ў X — XIII стст. У 1119
г. на Смаленск хадзіў Глеб Менскі, але
гэты паход скончыўся для яго трагічна
- быў узяты ў палон, вывезены ў Кіеў, дзе
і памёр. У XII — XIII стст. у склад Смаленскага
княства ўваходзілі беларускія гарады
Прупой (Прапойск), Крычаў і Мсціслаў. У
пачатку XII ст. да яго адышлі Копысь і Орша,
аднак Орша была хутка вернута Полацку.
У XII ст. адбываецца феадальнае драбленне
Смаленскага княства. Сталіцай удзельнага
княства ў 1180 г. стаў Мсціслаў. У ім тады
правіў Мсціслаў Раманавіч з роду Манамаха.
Княства займала
ўсходнюю частку тэрыторыі
сучаснай Магілёўскай вобласці. Стаўшы
смаленскім князем, Мсціслаў Раманавіч
у 1196 г. далучыў да Смаленскага княства
свой удзел. Заснавальнікам дынастыі смаленскіх
князёў з'яўляецца Расціслаў Мсціславіч.
Гады яго княжання ў Смаленску (1125—1159)
і ў Кіеве (1159—1167) сталі гадамі росквіту
і пашырэння Смаленскага княства, узрастання
яго ролі ў агульных усходнеславянскіх
палітычных і эканамічных працэсах. Менавіта
пры Расціславе пачынаецца пранікненне
Смаленска ў землі радзімічаў, якія з XI
ст. былі пад уладай Чарнігава. Захопленыя
Расціславам у 1127 і 1142 (у час другога паходу
быў спалены Гомель), яны на працягу XII—XIII
стст. заставаліся асноўнай прычынай спрэчак,
не дазвалялі нармалізаваць чарнігаўска-смаленскія
ўзаемаадносіны. Спрэчкі паміж князямі,
неабходнасць замацавання далучаных зямель
і збору даніны вымусіла смаленскіх правіцеляў
умацаваць Прупой, Лучын, Копысь, Оршу,
заснаваць у 1135 г.
Мсціслаў. У 50-70-ыя гады XII ст.
Смаленск імкнецца аб'яднаць пад сваёй
уладай ўсе крывіцкія землі. Даволі часта
ў залежнасць ад яго пападалі Віцебск
і Друцк. У 1232 г. землі полацкіх і смаленскіх
крывічоў былі аб'яднаны ў адзінае цэлае.
Але ў 40-ыя гады XIII ст. пачынаецца заняпад
Смаленскага княства. Яно губляе свой
уплыў на Полацк, Кіеў, Ноўгарад, церпіць
ад набегаў літоўскіх дружын. У 70-ыя гады
XIII ст. княства падверглася мангола-татарскай
навале. У 1405 г. яно было далучана Вітаўтам
да ВКЛ
23. Пачатак барацьбы
з крыжацкай агрэсіяй (першая
палова ХІІІ ст.). Роля беларускіх
зямель у яе спыненні.
У канцы ХІІ ст. у Прыбалтыцы
з’явіліся першыя каталіцкія месіянеры,
услед за якімі пачалі прыбываць атрады
крыжакоў. У вусці Заходняй Дзвіны ў 1201
г. яны заснавалі крэпасць Рыгу, якая стала
апорай нямецкай агрэсіі ў землі балтаў.
Неўзабаве датчане напалі на эстонскае
ўзбярэжжа, разбурылі старажытную крэпасць
Калывань (Талін) і заснавалі сваю – Рэвель
(1209).
У войсках крыжакоў ствараліся
асобныя манашаска-рыцарскія арганізацыі:
іх звалі духоўна-рыцарскімі ордэнамі.
Першым быў створаны ў 1119 г.
ордэн тампліераў (храмоўнікаў), другім
– ордэн шпітальераў-янітаў. У канцы ХІІ
ст. стварыўся трэці ордэн – Тэўтонскі,
які пазней перасяліўся з Палесціны ў
Прусію. У 1202 г. рыжскі епіскап Альберт
Буксгаўдэн, жадаючы абярнуць у хрысціянства
насельніцтва Прыбалтыкі, заснаваў рыцарскі
Ордэн мечаносцаў. Пацярпеўшы цяжкае паражэнне
ў вайне з арабамі, нямецкія князі ў канцы
ХІІ ст. вырашылі перанесці вайну ў Прыбалтыку
і Русь, заваяванне якіх ім абяцала новыя
землі і прыбыткі.
Прыбалтыка, праз якую праходзіў
важны для Русі гандлёвы шлях па Заходняй
Дзвіне ў Балтыйскае мора, ужо даўно знаходзілася
ў сферы інтарэсаў Полацкага княства.
Полацкія князі кантралявалі водны шлях,
а мясцовыя плямёны ліваў прызнавалі васальную
залежнасць ад Полацка і плацілі яму даніну.
Пабудаваўшы ў вусці Заходняй
Дзвіны крэпасць Рыгу, рыцары ўстанавілі
кантроль над гандлёвым шляхам і паставілі
ў залежнасць ад сябе рускіх купцоў. Працягваючы
агрэсію, ордэн наблізіў свае ўладанні
да Кукенойса, аднаго з падначаленых Полацку
рускіх гарадоў-княстваў, і паспрабаваў
перахапіць у полацкага князя права на
збіранне даніны з ліваў. Летам 1203 г. войскі
полацкага князя Уладзіміра асадзілі
дзве нямецкія крэпасці – Ікскюль і Гольм.
Немцам давялося адкупіцца грашыма. Летам
1206 г. Уладзімір спусціўся на караблях
па Дзвіне з вялікім войскам, і 11 дзён працягвалася
асада Гольма. Але крэпасць устаяла.
Князь Кукенойса Вячка некалькі
разоў атрымліваў перамогу над крыжакамі.
У 1207 г. Вячка разам з літоўскімі атрадамі
асадзіў Рыгу, але, не атрымаўшы дапамогі
ад полацкага князя, вярнуўся назад, спаліў
свой горад і адышоў на Русь. Не змог вытрымаць
націску крыжакоў і другі рускі горад-княства
на Дзвіне – Герцыке. Яго князь вымушаны
быў прызнаць сябе васалам рыжскага епіскапа.
Неўзабаве ордэн і полацкі князь
Уладзімір заключылі “вечны” мір. Полацк
адмовіўся ад збірання даніны з ліваў.
Дзвіна аб’яўлялася свабоднай для праезду
купцоў. Але варожасць захавалася. У 1216
г. полацкі князь Уладзімір пачаў рыхтаваць
сумесны паход з эстамі і лівамі супраць
крыжакоў, але раптоўная смерць перашкодзіла
яго ажыццяўленню.