Шпаргалка по "История Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2015 в 17:27, шпаргалка

Краткое описание

Гісторыя Беларусі як навука і навучальная дысцыпліна, прадмет і задачы курса.
Гісторыя – комплексная, інтэгральная навука, якая вывучае ўсю сукупнасць з'яў грамадскага жыцця на працягу ўсёй гісторыі грамадства. Курс гісторыі Беларусі вывучае гісторыю чалавечага грамадства на тэрыторыі Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Gistoryya_Belarusi.docx

— 146.92 Кб (Скачать документ)

На тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII ст. папулярнымі былі ідэі фізіякратаў, якія адстойвалі тэзіс аб натуральнай роўнасці людзей і крытыкавалі прыгоннае права. Іх прыхільнікамі былі І.Храптовіч, І.Страйноўскі, М.Карповіч і інш. Шырокую вядомасць меў філосаф і царкоўны дзеяч Георгій Каніскі (1717 - 1795), які высока цаніў прыродазнаўчыя навукі і іх ролю ў пазнанні прыроды. Папярэднікам матэматычнай логікі, адным з першых інтэрпрэтатараў філасофскай сістэмы І.Канта быў С.Майман (1753 - 1800). Яго ведалі і высока цанілі І.В.Тётэ і Ф.Шылер. Знаёмства з многімі французскімі асветнікамі меў Антоній Тызенгаўз (1738 - 1785). Гродзенскі мецэнат прапанаваў нават Ж.-Ж.Русо пераехаць у Беларусь, абяцаў пабудаваць яму ў Белавежскай пушчы ідылічную хатку.

 

71. Архітэктура  другой паловы ХІІІ - першай палове  XVІІ ст.

У развіцці архітэктуры на беларускіх землях спалучаліся нацыянальныя і заходнееўрапейскія традыцыі, якія прынеслі на Беларусь гатычны, раманскі стылі і стыль барока. Творча пераасэнсоўваючы гэту спадчыну, беларускія майстры стварылі самабытныя і арыгінальныя помнікі дойлідства.  
У сувязі з пастаяннай знешняй небяспекай у гэты час было пабудавана шмат крэпасцяў і замкаў. Адным з моцных абарончых збудаванняў стаў замак у Наваградку, які быў абнесены мураванымі сценамі і шмат'яруснымі вежамі. Адначасова з'явіліся замкі ў Лідзе, Крэве, Гародні, якія разам з мураванымі і драўлянымі замкавымі пабудовамі іншых гарадоў і мястэчак Беларусі стваралі абарончую сістэму агульнадзяржаўнага значэння.  
Абарончы характар насіла архітэктура замкаў у Смалянах і Койданаве. У пачатку XVI ст. магнацкім родам Ільінічаў была пабудавана жамчужына беларускага каменнага дойлідства - Мірскі замак.  
Дойліды дасягнулі высокага мастацкага ўзроўню ў культавай архітэктуры. Быў створаны новы стыль - беларуская готыка, узорамі якой сталі цэрквы абарончага характару ў Сынкавічах, Мала-Мажэйкаве (Мураванцы), Супраслі і Заслаўі. У другой палове XVI ст. на Беларусі пачалі з'яўляцца культавыя пабудовы ў стылі рэнесансу (пратэстанцкі сабор у Смаргоні і каталіцкі касцёл у Нясвіжы). 3 канца XVI ст. узводзяцца барочныя помнікі - езуіцкі касцёл у Нясвіжы, які быў пабудаваны архітэкта- рамітальянцам Дж.М.Бернардоні. Барочнай архітэктуры ўласціва прасторавая разгорнутасць, ансамблевасць і дынамічнасць кампазіцыі.

72. Выяўленчае  і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, кніжная графіка XIV - першай

У выяўленчым мастацтве Беларусі пашыраюцца іканапіс, фрэскі, дэкаратыўная скулытгура палацаў і культавых пабудоў. Найбольшую цікавасць сярод твораў жывапісу таго часу выклікаюць абразы "Адзігітрыі Іерусалімскай" з пінскай Варварынскай царквы, "Замілаванне" з Маларыты. У другой палове XVI ст. у іканапісе адчуваюцца рысы Адраджэння, кампазіцыі вызначаюцца прасторавасцю пабудовы, з'яўляюцца элементы бытавога характару (абраз "Нараджэнне Маці Боскай" Пятра Яўсеевіча з Галынца, 1649). Фоны абразоў часта ўпрыгожваліся разьбяным залачоным арнаментам, які надаваў твору дэкаратыўнасць.  
У XV ст. з'яўляюцца творы свецкага жывапісу - партрэты княгіні Ганны Радзівіл, слуцкага князя А.Алелькавіча, вядомага магната Аляксандра Хадкевіча і інш. Структура сістэмы размалёвак становіцца больш адвольнай, насычанай канкрэтнымі дэталямі. 3 канца XVI ст. у жывапісе акрамя партрэтнага ўзнікаюць гістарычны, батальны і іншыя жанры.  
У скулыпуры гэтага часу назіраецца цікавасць да рэальнага чалавека, вобразам надаюцца рысы індывідуальнасці. Выразнасць пластычнай мовы вызначае кампазіцыю "Марыя з дзіцем" у Нясвіжы.  
У XV - XVII стст. пры Слуцкім, Супрасльскім, Пінскім, Ляшчынскім манастырах існавалі бібліятэкі. Ствараліся яны таксама пры калегіумах у Гародні, Бярэсці, Менску, Наваградку і інш., фарміраваліся буйныя прыватнаўласніцкія зборы - наваградскага ваяводы, канцлера Вялікага Княства Літоўскага Альбрэхта Гаштольда, Радзівілаў, Сапегаў.

 


Информация о работе Шпаргалка по "История Беларуси"