История Беларуси

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Июня 2012 в 18:12, реферат

Краткое описание

Храналагічна супадае з каменным векам (40 тыс.г. да н.э. – 3 тыс. да н.э.). Самы працяглы перыяд этнічнай гісторыі. Чалавек упершыню з’явіўся на тэрыторыі Беларусі прыкладна 40 тыс. г. да н. э. Найбольш старажытныя стаянкі чалавека знойдзены каля в.Бердыж (каля р.Сож Гомельскай вобл.) і каля в.Юравічы (каля г.Мазыра). Спачатку была заселена толькі паўднёвая частка Беларусі. Паступова людзі рухаліся на поўнач. Поўнае засяленне тэрыторыі Беларусі адбылося ў сярэднекаменным веку – мезаліце (7–5 тыс. г. да н. э.). Колькасць насельніцтва ў гэты час была невялікай – 4,5–6 тыс.чалавек.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Гісторыя Беларусі. Кароткі нарыс.doc

— 276.00 Кб (Скачать документ)

 

32. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця
Беларусі ў 50-я – першай палове 80-х гадоў ХХ ст.

1. З сярэдзіны 50-х гадоў у свеце пачалася эпоха навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, пабудовы постіндустрыяльнага грамадства. У 1955 г. Пленум ЦК КПСС прыняў курс на паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу, развіццё машына- і прыборабудавання, стварэнне сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі, новага абсталявання, сучасных тэхналогій і г.д. Беларуская ССР не была ў баку ад працэсаў здзяйснення навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. З аграрна-індустрыяльнай рэспублікі яна канчаткова ператварылася ў 60-я гады ў індустрыяльную з магутным вытворча-эканамічным і навукова-тэхнічным патэнцыялам.

2. У агульнасаюзным падзеле працы БССР належала важная роля ў вытворчасці машын, станкоў, сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі (МАЗ, МТЗ, БелАЗ у Жодзіне, мінскія заводы гадзіннікаў, падшыпнікавы, маторны і мотавеласіпедны, Мінскі і Баранавіцкі заводы аўтаматычных ліній, станкабудаўнічыя заводы ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Гомельскі завод вымяральных прыбораў, Магілёўскі аўтамабільны завод і інш.).

3. У канцы 50-х гадоў на тэрыторыі Беларускага Палесся (каля г.Рэчыцы) былі знойдзены залежы нафты. Пачалося прамысловае асваенне нафтаноснага раёна і будаўніцтва нафтаперапрацоўчых заводаў у Полацку і Мазыры. На тэрыторыі Беларусі здабывалася больш за 2 млн т нафты, а спажывала рэспубліка штоод прыкладна 30 млн т нафты і нафтапрадуктаў.

4. 50–80-я гады з’яўляюцца часам станаўлення і развіцця буйной хімічнай і горнахімічнай прамысловасці ў Беларусі. Былі пабудаваны і ўступілі ў строй дзеючых калійныя камбінаты ў Салігорску (вытворчае аб’яднанне “Беларуськалій”), Гродзенскі і Полацкі хімічныя камбінаты, Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна, Гомельскі хімічны завод, Полацкі завод шкловалакна, Лідскі лакафарбавы завод і інш.

5. 50–80-я гады – час бурнага развіцця ў Беларусі радыётэхнічнай і радыёэлектроннай прамысловасці, прадпрыемстваў абароннага комплексу. У строй дзеючых уступілі заводы, на базе якіх потым былі створаны мінскія вытворчыя аб’яднанні імя У.І.Леніна, вылічальнай тэхнікі, “Інтэграл”, БелОМА, “Гарызонт” і інш. Для падрыхтоўкі інжынераў у 1964 г. быў адкрыты Мінскі радыётэхнічны інстытут.

6. У 70–80-я гады ў свеце адбывалася інфармацыйна-тэхнічная рэвалюцыя. Значныя поспехі ў яе ажыццяўленні былі дасягнуты ў ваенна-прамысловым комплексе і ў асваенні касмічнай прасторы. У мірнай эканоміцы СССР і БССР інфармацыйна-тэхналагічная рэвалюцыя здзяйснялася даволі марудна.

 

33. Дасягненні беларускага народа ў сацыяльнай сферы, адукацыі і навуцы ў 50-я – першай палове 80-х гадоў ХХ ст.

1. У сувязі з нарастаннем магутнасці СССР, павелічэннем яго матэрыяльных і фінансавых магчымасцей у краіне, у тым ліку і ў Беларусі, пачала ажыццяўляцца вялікая праграма жыллёвага будаўніцтва для народа. У некалькі разоў павялічылася заработная плата і іншы прыбытак насельніцтва пры стабільнасці рознічных цэн на прамысловыя і харчовыя тавары, а таксама паслугі. Большасць тавараў і паслуг былі даступнымі для народа, што нярэдка выклікала іх дэфіцыт у гандлёвай сетцы.

2. Вялікія дасягненні былі ў галіне навукі і тэхнікі, у асваенні касмічнай прасторы. У 1954 г. упершыню ў свеце ў Савецкім Саюзе была пабудавана атамная электрастанцыя, у 1957 г. – упершыню запушчаны штучны спадарожнік Зямлі, а ў 1961 г. Савецкі Саюз запусціў першы ў свеце касмічны карабель, які пілатаваў грамадзянін СССР Ю.Гагарын. У гэтыя дасягненні значны ўклад унеслі вучоныя, інжынеры і тэхнікі, усе працоўныя Беларусі. Ураджэнцы Беларусі лётчыкі-касманаўты СССР, Героі Савецкага Саюза П.Клімук і У.Кавалёнак на касмічных караблях здзейснілі палёты ў космас.

3. Да канца 50 – пачатку 60-х гадоў была ў асноўным ліквідавана непісьменнасць і малапісьменнасць дарослага насельніцтва, уведзена ўсеагульнае абавязковае сямігадовае навучанне. У 1956 г. была адменена плата за навучанне ў старэйшых класах сярэдняй школы, а таксама ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах, уведзеная ў 1940 г. У 70–80-я гады ў асноўным было ажыццёўлена ўсеагульнае навучанне моладзі за курс сярэдняй школы. Завяршэнне работы па ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці насельніцтва і ўвядзенне ўсенавуча за курс сярэдняй школы – важнейшыя агульнацывілізаваныя дасягненні беларускага народа.

 

34. Беларусь у перыяд правядзення рэформ (1985–2003 гг.)

У сярэдзіне 80-х гадоў Савецкі Саюз апынуўся перад шэрагам праблем. Запавольванне сацыяльна-эканамічнага развіцця стварыла неабходнасць рэфармавання палітычнай сістэмы, абнаўлення ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства. У сувязі з гэтым ХХVІІ з’езд КПСС (1986 г.), ХІХ Усесаюзная канферэнцыя КПСС вызначылі палітыку перабудовы, якая ўключала ў сябе правядзенне эканамічнай рэформы, рэформы палітычнай сістэмы, сацыяльнай і культурнай сфер жыцця савецкага грамадства, стварэння прававой дзяржавы.

Адначасова з пачаткам правядзенне рэформ на Беларусі ствараецца палітычная апазіцыя. Гэты працэс пачынаецца з арганізацыі ў 1986–1987 гг. шматлікіх аматарскіх нефармальных аб’яднанняў па інтарэсах. К канцу 1987 г. у іх дзейнасці пачынае праяўляцца цэнтралізацыя і палітызацыя. У кастрычніку 1988 г. ствараецца арганізацыйны камітэт Беларускага народнага фронту, устаноўчы з’езд якога адбыўся ў Вільнюсе ў чэрвені 1989 г. К 1991 г. БНФ арганізацыйна аформіўся ў апазіцыйную палітычную арганізацыю, меўшую антысавецкую і антыкамуністычную накіраванасць.

Лозунг перабудовы “Больш дэмакратыі, больш сацыялізму” у першыя гады гэтага працэсу па сутнасці рэалізоўваўся ў першай яго частцы. Гэта абумоўлена памылкамі і пралікамі кіраўніцтва КПСС – КПБ, якія былі дапушчаны ў распрацоўцы і правядзенні палітыкі перабудовы. Адсутнічала канкрэтная, навукова-абгрунтаваная праграма, не былі вызначаны мэты і канчатковыя вынікі. Катастрафічна знізіўся ўзровень жыцця людзей, пагоршылася іх сацыяльнае становішча. Гэта прывяло да таго, што значная частка людзей стала абвінавачваць у гэтым КПСС, сацыялістычныя ідэалы абясцэньваліся, узнікла цікавасць да дзеянняў палітычнай апазіцыі.

Увядзенне ў жніўні 1991 г. надзвычайнага становішча, дзейнасць ГКЧП, нерашучасць М.Гарбачова прывялі да разбурэнні камуністычнай партыі Савецкага Саюза, дзейнасць якой была забаронена ў лістападзе 1991 г., маёмасць яе канфіскавалася. Тое ж самае было зроблена і на Беларусі.

Па-сутнасці, адбыўся дзяржаўны пераварот – пачатак працэсу развала СССР.

Першым крокам на гэтым шляху з’явілася дыскусія аб “незаконным” далучэнні Прыбалтыйскіх рэспублік да СССР у 1940 г., якая закончылася падпісаннем М.Гарбачовым указа аб выхадзе Літвы, Латвіі і Эстоніі з СССР. У хуткім часе былі прыняты дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Расіі, Украіны і іншых рэспублік. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. Дзяржаўны пераварот лета-восені 1991 г. дадаў новы штуршок да развіцця гэтага працэсу. У жніўні 1991 г. Вярхоўны Савет БССР надаў статус канстытуцыйнага закона Дэкларацыі аб суверэнітэце, у верасні быў прыняты Закон аб назве Беларускай ССР, якая пачала называцца Рэспубліка Беларусь.

8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы (Віскулі Камянецкага раёна) кіраўнікі Расіі, Беларусі і Украіны (Б.Ельцын, С.Шушкевіч, Л.Краўчук), ігнаруючы вынікі рэферэндума 1991 г., дэнансавалі дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР і тым самым канчаткова разбурылі вялікую і магутную дзяржаву. На руінах СССР была створана аморфная нежыццяздольная Садружнасць Незалежных Дзяржаў.

15 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў новую Канстытуцыю – Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь. Беларусь, па канстытуцыі, з’яўляецца унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай, якая валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі. Канстытуцыяй уведзена прэзідэнцкая форма кіравання.

10 ліпеня 1994 г. першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь абраны А.Р.Лукашэнка.

14 мая 1995 г., 24 лістапада 1996 г. былі праведзены 2 рэспубліканскіх рэферэндума, на якіх народ Беларусі падтрымаў палітыку Прэзідэнта. Была прынята новая рэдакцыя Канстытуцыі РБ.

2 красавіка 1996 г., 2 красавіка 1997 г. паміж Беларуссю і Расіяй былі падпісаны дагаворы аб стварэнні спачатку Садружнасці, а потым саюза дзвюх дзяржаў.

8 снежня 1999 г. падпісанне дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

 



Информация о работе История Беларуси