Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Июня 2012 в 18:12, реферат
Храналагічна супадае з каменным векам (40 тыс.г. да н.э. – 3 тыс. да н.э.). Самы працяглы перыяд этнічнай гісторыі. Чалавек упершыню з’явіўся на тэрыторыі Беларусі прыкладна 40 тыс. г. да н. э. Найбольш старажытныя стаянкі чалавека знойдзены каля в.Бердыж (каля р.Сож Гомельскай вобл.) і каля в.Юравічы (каля г.Мазыра). Спачатку была заселена толькі паўднёвая частка Беларусі. Паступова людзі рухаліся на поўнач. Поўнае засяленне тэрыторыі Беларусі адбылося ў сярэднекаменным веку – мезаліце (7–5 тыс. г. да н. э.). Колькасць насельніцтва ў гэты час была невялікай – 4,5–6 тыс.чалавек.
- Чым займалася гарадская дума?
Добраупарадкаваннем тэрыторыі горада, арганізацыяй гарадскога гандлю, транспарту, нар. адукацыі, аховы здароўя, санітарнымі і супрацьпажарнымі мерапрыемствамі.
Рэформа арміі (1862 г.): створаны 15 ваенных акруг, скарочаны тэрмін службы да 7 г. (на флоце да 8 г.). Захаваўся саслоўны прынцып камплектавання войск. І толькі у 1874 г. уведзена ўсеагульная воінская павіннасць (з 20 гадоў). Тэрмін службы зніжаўся да 6 гадоў абавязкова і 9 г. у запасе, на флоце – 7 г. і 3 г. Льготы для тых, хто меў адукацыю: з вышэйшай адукацыяй – 6 месяцаў, з гімназіяй – 1,5 г., вучылішча – 3, зпачатковай школай – 4 гады.
Рэформа школы (1864 г.) і цэнзурная рэформа (1865 г.). Школа-усесаслоўная, павялічвалася колькасць пачатковых школ, пераемнасць розных ступеняў навучання. Гімназіі падзяляліся на: класічныя і рэальныя. Высокая плата за навучанне. Для жыхароў Беларусі складана было атрымаць вышэйшую адукацыю, таму што не было ніводнай вышэйшай навучальнай установы.
Па новаму цэнзурнаму статуту (1865 г.) пашыраліся магчымасці друку. Адменялася цэнзура для твораў да 10 друкаваных аркушаў і для перакладу – 20 друк.арк. На Беларусі да сярэдзіны 80-х гадоў усе перыядычныя выданні залежалі ад урадавых устаноў і праваслаўнай царквы.
Такім чынам, буржуазныя рэформы былі крокам наперад па шляху пераўтварэння феадальнай манархіі ў буржуазную. Вялікія адрозненні і адтэрміноўкі ў правядзенні рэформ на Беларусі надавалі ім яшчэ больш абмежаваны і непаслядоўны характар у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расіі.
19. Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі
Рэвалюцыйная сітуацыя, якая склалася ў Расіі на рубяжы 50–60 гадоў ХІХ ст., захапіла і заходнюю ўскраіну Расійскай імперыі – Беларусь, Польшчу, Літву. Найбольш востра яна выявілася ў Польшчы: назіраўся ўздым нацыянальна-вызваленчага руху ў спалучэнні з сялянскай барацьбой.
Нацыянальна-вызваленчая барацьба палякаў рабіла вялізны ўплыў на рух на Беларусі. У сваю чаргу перадавыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі са спачуваннем адносіліся да барацьбы польскага народа супраць царызму. Яны разумелі, што беларускі народ зможа вызваліцца ад сацыяльнага і нацыянальнага ўціску толькі ў саюзе з польскім і рускім народамі і таму віталі ўздым нацыянальна-вызваленчага руху. У грамадскім руху на Беларусі таксама ўзніклі дзве плыні: “чырвоныя” і “белыя”.
“Белыя” выступалі супраць паўстання і хацелі дасягнуць аднаўлення Польшчы ў метах 1772 г. пры падтрымцы заходнееўрапейскіх дзяржаў. “Чырвоныя” выступалі за паўстанне.
Кіраўніком “чырвоных” у Літве і на Беларусі выступіў К.Каліноўскі. Ён нарадзіўся ў сям’і дробназямельных шляхцічаў у Гродзенскім павеце. Адукацыю атрымаў у Пецярбургскім універсітэце. Вярнуўшыся на радзіму, ён стварае нелегальную рэвалюцыйную арганізацыю. Каліноўскі выдае газету “Мужыцкая праўда”, дзе заклікае сялян на барацьбу з расійскім урадам.
Узброенае паўстанне ў Польшчы началося раней вызначанага тэрміну ў сувязі з намерам царскага ўрада правесці ў студзені 1863 г. нечарговы рэкруцкі набор. ЦНК 10 студзеня 1863 г. выдаў маніфест, у якім заклікаў да ўзброенага паўстання. Літоўскі правінцыяльны камітэт падтрымаў паўстанне. Верныя інтэрнацыянальнаму абавязку, беларускія і літоўскія рэвалюцыянеры 1 снежня 1863 г. звяртаюцца да насельніцтва Літвы і Беларусі з заклікам падняцца на ўзброенную барацьбу.
У канцы студзеня на тэрыторыі заходніх паветаў Беларусі з’явіліся атрады з Польшчы. Некаторыя з іх паспяхова рухаліся да цэнтральных раёнаў Беларусі. Напрыклад, вялікі атрад Р.Рагінскага рабіў смелыя рэйды на ўрадавыя ўстановы, нават дасягнуў Слуцкага павету і толькі тут быў разбіты царскімі войскамі. Першыя мясцовыя атрады пачалі баявыя дзеянні ў Гродзенскай губерні ў сакавіку-красавіку 1863 г. Ваенным начальнікам усіх атрадаў на тэрыторыі Гродзенскай губерні быў прызначаны паплечнік К.Каліноўскага – В.Урублеўскі. На астатняй тэрыторыі Беларусі паўстанне пачалося ў красавіку 1863 г.
Аснову паўстанскіх атрадаў складалі:
1. Дробныя чыноўнікі, рамеснікі, беззямельная і дробназямельная шляхта, навучэнцы, розначынная інтэлігенцыя – 75%;
2. Дробныя памешчыкі і духавенства – каля 6%;
3. Сяляне складалі прыкладна 18%.
У цэлым на Беларусі асноўная маса сялянства не далучылася да паўстання. Галоўныя прычыны такіх адносін тлумачыліся наступнымі прычынамі; абмежаванасцю аграрнай праграмы паўстанцаў; нянавісцю да памешчыкаў, сыны і служачыя якіх знаходзіліся сярод паўстанцаў; прапагандай царызму, які тлумачыў сялянам, што памешчыкі падняліся, каб аднавіць прыгоннае права.
Паўстанцы Мінскай губерні атрымалі загад выступіць у канцы красавіка 1863 г. Аднак у першыя ж дні адчувалася адсутнасць належнай падрыхтоўчай работы. Большасць партызанскіх атрадаў была разбіта пры першых жа сутычках з царскімі войскамі.
Асаблівае значэнне надавалася паўстанню ў Магілёўскай губерні. У пачатку красавіка 1863 г. сюды быў накіраваны Л.Звяждоўскі, якому было даручана кіраўніцтва паўстаннем на ўсходзе Беларусі. З Пецярбургу і Масквы сюды прыехалі некалькі афіцэраў – членаў рэвалюцыйных арганізацый (І.Будзіловіч, К.Жаброўскі і інш.). Яны пачалі фарміраваць атрады ў Аршанскім, Чэрыкаўскім, Сенненскім і іншых паветах (але злучыцца з атрадам Л.Звяждоўскага не змаглі). 24 красавіка паўстанцы пад кіраўніцтвам Л.Звяждоўскага захапілі павятовы горад Горкі. Актыўны ўдзел у баявых дзеяннях прынялі студэнты сельскагаспадарчага інстытута. Потым атрад адправіўся на поўдзень, але 30 красавіка быў разбіты царскімі войскамі каля Прапойска. Пачалі дзейнічаць невялікія атрады ў Віцебскай губерні.
Тым часам паўстанне ішло на спад. Да канца лета 1863 г. Нацыянальны ўрад у Варшаве прызнаў неабходным спыніць ваенныя дзеянні ў заходніх губернях Беларусі. 28 жніўня віленскі “Аддзел” атрымаў загад спыніць узброенныя дзеянні і сканцэнтраваць сілы на падрыхтоўку паўстання ў 1864 г. Частка паўстанцаў перайшла на тэрыторыю Польшчы, партызаны з працоўнага люду вярнуліся ў свае мястэчкі і сёлы.
Для падаўлення паўстання ў разгар узброеннай барацьбы віленскім генерал-губернаторам з надзвычайнымі паўнамоцтвамі быў прызначаны Н.М.Мураўёў. Ён прыехаў у Вільню 26 мая 1863 г. з ухвалёнай царом праграмай дзеянняў.
У сакавіку 1864 г. К.Каліноўскі быў павешаны ў Вільне.
Значэнне паўстання
1. Паўстанне было нацыянальнай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыяй супраць самадзяржаўя, саслоўнай і нацыянальнай няроўнасці.
2. Пад уплывам паўстання расійскі ўрад пайшоў на палягчэнне ўмоў сялянскай рэформы 1861 г. на Беларусі.
3. Буржуазныя рэформы 60–70-х гг. праводзіліся на Беларусі са шматлікімі абмежаваннямі.
4. Паўстанне дало штуршок развіццю беларускага нацыянальнага руху.
20. Культура Беларусі другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст.
У другой палове ХІХ ст. – пач. ХХ ст. працягваўся працэс фарміравання мовы бел. нацыі. Значныя змены адбыліся ў гутарковай мове. З’яўляліся новыя словы і тэрміны, паланізмы змяняліся русізмамі.
На аснове жывой гутаркавай народнай мовы фарміравалася новая беларуская літаратурная мова. Крыніцай яе была вусная паэтычная народная вытворчасць. Бел. пісьменнікі шырока выкарыстоўвалі ў творах нар. песні, казкі, прыказкі, загадкі. Літаратурная мова развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратуры і публіцыстыкі. Істотнай перашкодай развіццю бел. пісьмовай мовы з’яўлялася адсутнасць яе нарматыўнай граматыкі. Фарміраванне літаратурнай мовы адбывалася павольна, што тлумачыцца цяжкасцямі ў друкаванні і распаўсюджанні беларускамоўных твораў. Гэты працэс не завяршыўся да пачатку рэвалюцыі 1905–1907 гг.
З другой паловы ХІХ ст. ўсё больш актыўна ўжываюцца назва “Беларусь” і этнонім “беларусы”. Паводле перапісу 1897 г. беларускую мову роднай лічыла 74% насельніцтва Беларусі. Этнонім “беларусы” паступова выцясняў лакальныя тэрміны тыпу “літвіны”, “чарнарусы”. Існавалі рэгіянальныя назвы (палешукі), канфесіянізмы (рускія і палякі), жыхары некаторых частак Беларусі называлі сябе тутэйшымі.
Фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці садзейнічалі публікацыі фундаментальных навуковых прац, прысвечаных бел. народу, яго мове, культуры і гістарычнаму мінуламу (2-я палова ХІХ – пач. ХХ ст.). Працы І.І.Насовіча, М.А.Дзімітрыева, Ю.Ф.Крачкоўскага, А.М.Семянкоўскага, Л.Ф.Карскага і інш. аб’ектыўна засведчылі факт існавання самастойнага беларускага этнасу. Упершыня бел. этнас разглядаецца як суб’ект гістарычнага працэсу ў працы В.Ластоўскага “Кароткая гісторыя Беларусі”.
У другой палове ХІХ ст. працавалі такія беларускія паэты як Ф.Багушэвіч, А.Гурыновіч, Я.Лучына. У пачатку ХХ ст. з’яўляюцца творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Цёткі і інш.
Развіваецца тэатральнае мастацтва. У гарадах Беларусі выступалі рускія драматычныя трупы. У пачатку ХХ ст. Ігнат Буйніцкі стварыў беларускі нацыянальны тэатр прафесійнага тыпу.
У архітэктуры Беларусі пануе эклектыка (або змяшэнне стыляў). Выкарыстоўваюцца розныя гістарычныя стылі і ствараюцца пабудовы ў псеўдарускім стылі, неагатычным, неараманскім, неакласічным і інш. стылях. Псеўдарускі стыль становіцца афіцыйным стылем праваслаўнай царквы, неаготыка – каталіцкай. У пачатку ХХ ст. у архітэктуру Беларусі пранікае стыль мадэрн.
У выяўленчым мастацтве Беларусі працаваў шэраг таленавітых майстроў – А.Гараўскі, К.Альхімовіч, Ю.Пэн, В.Бялыніцкі-Біруля, Н.Сілівановіч і інш.
21. Кастрычніцкая рэвалюцыя. Устанаўленне савецкай улады ў Беларусі
24–25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе перамагло ўзброенае паўстанне. Часовы урад быў звергнуты. ІІ Усерасійскі з’езд Саветаў прыняў Дэкрэты аб міру і зямлі, стварыў новы ўрад – СНК, выбраў заканадаўчы орган – УЦВК: уся улада перайшла да Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.
26 кастрычніка 1917 г. узяў уладу ў свае рукі і Мінскі Савет. Былі створаны ўзброеныя сілы новай улады, якія устанавілі кантроль над поштай, тэлеграфам, вакзаламі. Быў створаны ВРК – ваенна-рэвалюцыйны камітэт. Супраць новай улады выступіў меншавіцка-эсэраўскі “Камітэт выратавання рэвалюцыі”. У выніку перагавораў было дасягнута кампраміснае рашэнне: “Камітэт …” абавязаўся не пасылаць войскі ў Петраград для падаўлення рэвалюцыі, а Савет пагадзіўся перадаць “Камітэту” ўладу. Затым бальшавікі з дапамогай салдат Заходняга фронта ўзялі ўладу ў свае рукі. Услед за Мінскам савецкая ўлада асталявалася і ў іншых гарадах Беларусі. Быў утвораны адзіны абласны выканаўчы камітэт і Савет Народных Камісараў, праведзены першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні: нацыяналізацыя прамысловасці, уводзіўся 8-гадзінны рабочы дзень, канфіскоўваліся памешчыцкія гаспадаркі, ствараліся першыя калектыўныя гаспадаркі сялян і інш. Адбыліся кардынальныя змены ў галіне культуры. Пашыралася сетка школьных устаноў, шмат увагі ўдзялялася ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва. Пачаліся карэнныя пераўтварэнні ва ўсіх сферах жыцця беларускага народа.
Кастрычніцкая рэвалюцыя – не выпадковая з’ява, а заканамерчы працэс грамадскага развіцця Расіі. Пры ўсіх неадназначных адносінах да Кастрычніцкай рэвалюцыі, трэба прызнаць, што яна як ні адна іншая падзея, сказала глыбокае ўздзеянне ні толькі на народы Расіі, але на ход сусветнай гісторыі. За кароткі час краіна пераўтварылася ў магутную індустрыяльную дзяржаву, з якой лічыўся увесь свет. Дзякуючы кастрычніку беларускі народ здабыў сваю дзяржаўнасць, стварыў магутны эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял.
22. Беларусь у перыяд германскай акупацыі 1918 г.
Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
У жніўні 1914 г. з пачаткам першай сусветнай вайны Заходняя Беларусь была захоплена Германіяй. Ні царскі ўрад да лютага 1917 г., ні Часовы буржуазны ўрад пасля Лютаўскай рэвалюцыі не зрабілі нічога, каб вывесці краіну з вайны, вызваліць Беларусь ад захопнікаў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі савецкі ўрад звярнуўся з прапановай да ваюючых краін спыніць вайну. Але зрабіць гэта яны адмовіліся. Не прынеслі поспеху і сепаратныя перагаворы з Германіяй. У лютым 1918 г. Германія абвясціла ваенныя дзеянні. Больш за 2/3 тэрыторыі Беларусі апынулася пад уладай германскіх акупантаў. Савецкі ўрад вымушаны быў пайсці на падпісанне самага несправядлівана мірнага дагавора з Германіяй. Такі дагавор быў падпісаны 3 сакавіка 1918 г. у Брэсце. Беларускае пытанне на перагаворах не разглядалася. Інтарэсы беларусаў не былі прыняты пад увагу ні адным з бакоў.
На захопленай тэрыторыі акупанты ліквідавалі савецкую уладу, устанавілі акупацыйны рэжым, што выклікала моцнае супраціўленне беларускага народа. Пачалася барацьба рабочых, сялян Беларусі супраць акупантаў. Кіравалі гэтай барацьбой камуністы.
Ва ўмовах наступлення германскіх войск кіраўнікі нацыянальна-дэмакратычных партый Беларусі зрабілі спробу стварыць беларускую дзяржаўнасць. Яны звярнуліся з 1-ай, а потым 2-ой Устаноўчай граматамі да беларускага народа. Беларусь была аб’яўлена народнай рэспублікай. Былі вызначаны асноўныя прынцыпы дзяржаўнага ладу краіны. Кіруючымі органамі БНР былі Рада і Народны Сакратарыят. 25 сакавіка 1918 г. Беларусь была абвешчана незалежнай у этнаграфічных межах пражывання беларусаў. Самастойнасць і незалежнасць БНР яе кіраўнікі хацелі здзейнасць пры дапамозе Германіі. Аднак зрабіць гэта было немагчыма. Германія не была зацікаўлена ў стварэнні такой дзяржавы. Не прызналі БНР і іншыя краіны. Рада БНР об’явіла аб разрыве з Расіяй, не ўлічваючы настрою беларускага народа. БНР дзяржавай не стала. Не было заканадаўчай улады. Выканаўчая ўлада абмяжоўвалася толькі сферай культуры. Не было і судовай улады. Тым не менш гэта быў рашучы крок у стварэнні беларускай дзяржаўнасці.
У выніку паражэння аўстра-германскага блоку ў 1-й сусветнай вайне і рэвалюцыі ў Германіі германскія войскі пакінулі Беларусь. 13 лістпада 1918 г. савецкі ўрад ануляваў Брэсцкі дагавор.
23. Утварэнне Беларускай ССР. Аб’яднанне БССР з Літоўскай ССР
Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў зноў паўстала пытанне аб утварэнні беларускай дзяржаўнасці. Але па гэтым пытанні не было адзінай думкі. Існавала некалькі пазіцый: 1) Паўночна-Заходняга абкома РКП(б). Яго кіраўнікі А.Мяснікоў, В.Кнорын і інш. лічылі, што Беларусь павінна быць тэрытарыяльнай адзінкай у складзе РСФСР на той падставе, што беларусы не нацыя; 2) Беларускага нацыянальнага камісарыята. Кіраўнікі Белнацкама А.Чарвякоў, З.Жылуновіч і інш. лічылі неабходным стварыць Беларускую савецкую рэспубліку і ўстанавіць цесныя сувязі з РСФСР (на прынцыпах аўтаноміі). Гэтую пазіцыю падтрымлівала Цэнтральнае бюро беларускіх секцый РКП(б) у Расіі.