Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Июня 2012 в 18:12, реферат
Храналагічна супадае з каменным векам (40 тыс.г. да н.э. – 3 тыс. да н.э.). Самы працяглы перыяд этнічнай гісторыі. Чалавек упершыню з’явіўся на тэрыторыі Беларусі прыкладна 40 тыс. г. да н. э. Найбольш старажытныя стаянкі чалавека знойдзены каля в.Бердыж (каля р.Сож Гомельскай вобл.) і каля в.Юравічы (каля г.Мазыра). Спачатку была заселена толькі паўднёвая частка Беларусі. Паступова людзі рухаліся на поўнач. Поўнае засяленне тэрыторыі Беларусі адбылося ў сярэднекаменным веку – мезаліце (7–5 тыс. г. да н. э.). Колькасць насельніцтва ў гэты час была невялікай – 4,5–6 тыс.чалавек.
11. Палітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай
у другой палове ХVІ–ХVІІІ стст.
Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархіяй. Улада размяркоўвалая паміж двухпалатным парламентам (магнатамі і шляхтай) і каралём. Іншыя саслоўі ніякіх палітычных правоў не мелі. Пасля Любліна ВКЛ вяло жорсткую барацьбу за незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць. Удалося захаваць рэшткі тэрыторыі былой дзяржавы, а таксама рэшткі дзяржаўнасці і аўтаномію ў межах РП. Дзве краіны захавалі ранейшыя назвы ВКЛ і Польская карона, а таксама свае законы, органы выканаўчай улады, судовыя сістэмы, мясцовае самакіраванне, фінансы, узброенныя сілы і да канца ХVІІ ст. – дзяржаўныя мовы. У апошнім Статуце ВКЛ 1588 г. абвяшчалася самастойнасць ВКЛ, тэрытарыяльная цэласнасць, забаранялася іншаземцам у княстве набываць землі, маёнткі, займаць дзяржаўныя пасады. Пры спрыяльных абставінах магнаты княства змагаліся за поўную самастойнасць, рабілі змовы з мэтай адарваць ВКЛ ад Рэчы Паспалітай. ВКЛ было ліквідавана з прыняццем Кастытуцыі 1791 г. Пад час вайны з Францыяй (1812 г.) у Вільні па загаду Напалеона быў утвораны Часовы ўрад пад назвай “Камісія Вялікага княства Літоўскага” як орган адміністрацыйнага кіравання акупіраванай тэрыторыі Літвы і Беларусі.
У 1596 г. у Брэсце была прынята царкоўная унія каталіцкай і праваслаўнай царквы. Уніяцтва ўяўлала сабой спалучэнне дагматаў каталіцкай царквы і абрадаў праваслаўнай. Уніяты падпарадкоўваліся Ватыкану. Уніяцтва ўяўляла сабой сродак акаталічвання насельніцтва. Беларуская шляхта перайшла ў каталіцызм, а вернікамі сталі сяляне і гарадскія нізы. На працягу свайго існавання ўніяцтва праявіла тэндэнцыю да лацінізацыі – набліжэння да каталіцтва. Прыняцце уніі выклікала сур’ёзныя супярэчнасці ў грамадстве. У 1623 г. адбылося паўстанне гараджан Віцебска, якія забілі ўніяцкага архібіскупа, рэлігійнага фанатыка Іясафата Кунцэвіча. Рэлігійныя супярэчнасці былі адной з прычын барацьбы беларускіх сялян і ўкраінскіх казакаў пад час казацка-сялянскай вайны 1648–1653 гг.
Акаталічванне і паланізацыя беларускага насельніцтва стваралі неспрыяльную абстаноўку ў грамадстве і з’явіліся адной з прычын падзення Рэчы Паспалітай.
12. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Падзелы Рэчы Паспалітай
Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай – адна з галоўных прычын знікнення гэтай краіны з палітычнай карты свету. Ён меў некалькі вытокаў. Першы закладзены з падпісання Люблінскай уніі. З гэтага моманту ўся гісторыя РП – гэта барацьба грамадскасці ВКЛ за захаванне незалежнасці, якая аслабляла карону і княства у эканамічных і ваенных адносінах, рабіла лёгкай здабычай суседніх дзяржаў.
Другім вытокам, які заканамерна падрываў самыя асновы дзяржаўнасці РП, з’явіліся шляхецкія вольнасці (права ліберум вета, стварэнне канфедэрацый – саюзаў узброеннай шляхты для абароны сваіх прывілеяў, мясцовыя соймікі, якім належала ўся улада ў ваяводствах і паветах). Гэта вяло да узмацнення шляхты, заняпада адміністрацыйнага кіравання.
Трэцім вытокам палітычнага крызісу была рэлігійная палітыка, імкненне апалячыць жыхароў ВКЛ, перавесці іх з праваслаўных у каталіцкую веру (царкоўная унія, стварэнне уніяцкай царквы, яе лацінізацыя).
Чацверты выток – спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту з феадальным, што выклікала сялянскія выступленні, падрывалі моц дзяржавы.
Пяты выток – барацьба паміж магнатамі за ўладу ў краіне. Асноўныя сапернікі – Радзівілы, Пацы, Сапегі. Звароты розных груповак за дапамогай да суседніх краін, стварэнне канфедэрацый, падзенне нораваў пануючага шляхецкага саслоўя, няздольнасць кіраваць дзяржавай, а таксама няспынныя войны, якія вяліся на тэрыторыі дзяржавы, руйнавалі яе.
Першы падзел Рэчы Паспалітай адбыўся ў 1772 г. Тэрыторыя РП была падзелена паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Да Расіі адышлі Інфлянты, большая частка Полацкага ваяводства, амаль усё Віцебскае, Мсціслаўскае, Магілёўскае ваяводства.
Убачыўшы пагрозу дзяржаўнаму існаванню, сейм прыняў Канстытуцыю 3 мая 1791 г. Яна адмяняла выбарнасць караля, адмяняла вольнасці шляхты, рашэнні сейма прымаліся большасцю галасоў, забаранялася назва ВКЛ, абвяшчалася свабода веравызнання і іншыя рашэнні, накіраваныя на цэнтралізацыю і ўмацаванне дзяржавы. Знайшліся сілы, якія былі незадаволены прыняццем Канстытуцыі. Яны ўзяліся на барацьбу за расійскія парадкі кіравання. Зноў пачалася грамадзянская вайна. Гэта скарысталі суседзі. У 1793 г. адбыўся другі падзел РП. Да Расіі адышла частка Полацкага ваяводства, рэшткі Віцебскага і Мсціслаўскага, Мінская і ўсходняя часткі Навагрудскага і Брэсцкага ваяводстваў. У адказ на раздзел краіны ў сакавіку 1794 г. пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі. Яго галоўная мэта – незалежнасць нацыі, аднаўленне РП у межах 1772 г. Паўстанне пачалося ў Кракаве, затым у Літве. Пацярпела паражэнне. У Варшаву ўвайшлі прускія, рускія, аўстрыйскія войскі.
У 1795 г. адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышла Заходняя Беларусь і Усходняя Літва, а таксама Украіна да Зах. Буга. Рэч Паспалітая перастала існаваць як самастойная дзяржава на наступных
13. Культура Беларусі ХVІІ–ХVІІІ стст.
Перамога контррэфармацыі
Контррэфармацыя – рэлігійна-палітычны рух у Еўропе у другой палове ХVІ–ХVІІ стст., які ўзначальваўся папствам і быў накіраваны супраць Рэфармацыі. Контррэфармацыя ахапіла палітыку, ідэалогію, культуру.
Пачатак контррэфармацыі ў ВКЛ – 1569 г., з’яўленне езуітаў на яго тэрыторіі. Асаблівасцю контррэфармацыі ВКЛ была яе накіраванасць не толькі супраць пратэстантызму, а і супраць праваслаўя. У ХVІІ–ХVІІІ стст. адбывалася масавая паланізацыя пануючага класа ў ВКЛ праз яго акаталічванне.
Барацьбу супраць акаталічвання і паланізацыі вялі грамадска-палітычныя і культурныя дзеячы Беларусі. Адной з прояў гэтай барацьбы была палемічная літаратура. Розныя аўтары пісалі творы, у якіх вялася палеміка вакол пытання аб уніі. Так, Мялецій Сматрыцкі ў 1610 г. напісаў найбольш вядомы свой твор “Фрынас” (з грэч. плач.), у якім ад імя сімвалічнага вобраза мацеры-царквы звяртаецца да народа з заклікам да барацьбы з наступаючым каталіцызмам. Афанасій Філіповіч стварыў “Дыярыуш” (дзённік), дзе ён крытыкаваў унутраную і знешнюю палітыку Рэчы Паспалітай, крытыкаваў свецкіх і духоўных феадалаў. Змагаром за веру продкаў і нацыянальныя традыцыі выступіў Лявонцій Карповіч.
Важны ўклад у развіццё беларускай і рускай культуры зрабіў паэт і драматург Сімяон Полацкі.
Архітэктура і мастацтва развіваліся пад уздзеяннем мастацкага стылю эпохі Контррэфармацыі – барока. Для яго былі характэрны пышнасць, манументальнасць, параднасць. Пачатак эпохі барока ў архітэктуры Беларусі – будаўніцтва езуіцкага фарнага касцёлу ў Нясвіжы. Найбольш значныя помнікі архітэктуры барока – касцёл і кляштар бернардзінак у Мінску (зараз Свята Духаў кафедральны сабор), касцёл і калегіум езуітаў у Мінску, езуіцкі касцёл у Гродне, Полацкі Сафійскі сабор у сярэдзіне ХVІІІ в. перабудаваны у стылі поздняга “віленскага барока”.
У стылі барока быў выкананы шэраг палацава-паркавых комплексаў, якія належалі магнатам.
Стыль барока пранікае і ў выяўленчае мастацтва: у манументальны жывапіс і іконапіс. Асаблівае распаўсюджанне атрымаў партрэтны жанр, т.зв. “сармацкі” партрэт. Росквіту дасягнула дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Беларускія майстры у ХVІІ ст. працавалі ў Рускай дзяржаве, дзе аздобілі шэраг храмаў. Лепшымі ўзорамі мастацкага ткацтва з’яўляліся слуцкія паясы.
Развівалася тэатральнае і музычнае мастацтва снаваў шэраг прыгонных тэатраў.
14. Уваходжанне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Палітыка расійскага ўрада на беларускіх землях ў канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст.
Рэч Паспалітая, з якой больш за 2 стагоддзя быў аб’яднаны лёс беларускага народа, у выніку 3-х падзелаў гэтай дзяржавы (1772, 1793, 1795), зробленых Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, спыніла сваё існаванне. Беларускія землі з насельніцтвам 3 млн. чалавек адышлі да Расійскай імперыі.
З канца ХVІІІ ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы. Асноўныя перамены ва ўнутраным жыцці Беларусі:
1. Для аховы новых заходніх межаў Расія будавала крэпасці ў Дынабургу, Полацку, Відзах, Рагачове.
2. На беларускія землі распаўсюджваліся агульныя прынцыпы расійскага кіравання. У 1796 г. прыведзена адміністрацыйная рэформа
3. Насельніцтва Беларусі прыводзілася да прысягі на працягу месяца пасля ўказа ў склад Расіі. Тым, хто не згодзен быў прысягаць, дазвалялася ў 3-х месячны тэрмін выехаць за мяжу, прадаць сваю нерухомасць.
Палітыка царызму ў дачыненні да мясцовых феадалаў на першым этапе была вельмі памяркоўнай. Шляхта заходніх губерняў захоўвала практычна ўсе ранейшыя правы і прывілеі. Аднак урад Расіі ліквідаваў бескантрольную самастойнасць феадалаў, якая падрывала асновы дзяржавы. Шляхта згубіла правы на канфедэрацыі, на ўтрыманне прыватнага войска і ўласных крэпасцяў.
У 1777 г. на Беларусі адбыліся выбары павятовых і губернскіх прадвадзіцеляў дваранства, створаны павятовыя і губернскія дваранскія сходы.
4. У адносінах да каталіцкай царквы спачатку таксама праводзілася асцярожная палітыка. Яе маёмасць заставалася недатыкальнай. Аднак забаранялася хрысціць у сваю веру праваслаўных.
5. Шматлікія прыватнаўласніцкія гарады і мястэчкі былі выкуплены ўрадам Расіі. Кіраванне ў гарадах вялося думай, якая выбіралася з гарадскіх саслоўяў. Купецтва атрымала права на стварэнне гільдый, як у Расіі.
6. Спецыяльныя ўказы ўрада (1794 г.) устанаўлівалі мяжу яўрэйскай аседласці на тэрыторыі беларускіх, літоўскіх і часткова ўкраінскіх губерняў. Яўрэям дазвалялася сяліцца ў гарадах, займацца рамяством і гандлем (займацца земляробствам ці набываць землі ім не дазвалялася). Яны маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай, што будуць плаціць дзяржаўныя падаткі ў двайным памеры з хрысціянскім насельніцтвам.
7. Асноўным заканадаўчым кодэксам аж да 1840 г. заставаўся на беларускіх землях Статут ВКЛ 1588 г. Мясцовая ж адміністрацыя стваралася па расійскаму ўзору і была строга падсправаздачна цэнтральнай уладзе.
Такім чынам, гэта была асцярожная ў адносінах да Беларусі палітыка. Аднак, рост незадаволенасці значнай часткі шляхты каталіцкага веравызнання і каталіцкага духавенства прымусіў расійскі ўрад дзейнічаць больш актыўна:
1. Уводзіцца на Беларусі землеўладанне расійскага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду.
2. Паступова абмяжоўваліся правы мясцовага дваранства. Канфіскацыя маёнткаў за ўдзел у антыўрадавай дзейнасці, у тых, хто супрацоўнічаў з Напалеонам.
3. 30-я гады ХІХ ст. сталі пераломнымі ў царскай палітыцы ў дачыненні да заходніх губерняў: яна прыняла больш жорсткі характар. На гэта было 2 прычыны: рост апазіцыйных грамадска-палітычных настрояў і рухаў, а таксама працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкага ладу, які перарастаў у яго крызіс.
15. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у 20–40-я гады ХІХ ст.
Грамадска-палітычны рух развіваўся пасля вайны з Напалеонам, пад уплывам рэвалюцыйных падзей у Заходняй Еўропе, расійскай рэвалюцыйнай думкі і польскіх нацыянальна-вызваленчых ідэй.
Першай праявай беларускага нацыянальнага руху было стварэнне і дзейнасць таварыства філаматаў (прыхільнікаў навукі) і філарэтаў (прыхільнікаў дабрачыннасці). У 1817 г. пры Віленскім універсітэце студэнты А.Міцкевіч і Т.Зан стварылі таварыства філаматаў. У пачатку 20-х гадоў ХІХ ст. у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Полацку былыя студэнты Віленскага універсітэта заснавалі таварыства філарэтаў. У 1819 г. у Свіслацкай гімназіі – таварыства аматараў навук. Яны прапагандавалі патрыятычныя ідэі ў польскім духу, расказвалі пра славутых дзеячаў Польшчы, прапагандавалі сярод насельніцтва ідэі волі і роўнасці.
У 1824–1825 гг. расійскі ўрад, улічваюцца, што цэнтрам тайных таварыстваў былі навучальныя ўстановы, прыняў меры па ўзмацненню нагляду за навучэнцамі. Аляксандр 1 забараніў дзецям Беларусі і Літвы вучыцца ў замежных універсітэтах. Праводзілася перлюстрацыя лістоў. Уведзены жорсткі агульны нагляд за навучальнымі ўстановамі.
Шляхта, навучэнцы, афіцэры-палякі (каля 10 тыс. чалавек) Беларусі падтрымалі нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Польшчы 1830–1831 гг. У адказ расійскі ўрад праводзіць “разбор шляхты”, мерапрыемствы супраць дробнай шляхты, распаўсюджвальніка апазіцыйных настрояў. Асобы, якія дакументамі не даказалі свайго шляхецтва, не былі зацвержаны ў дваранскім званні і яны пазбаўляліся права валодаць маёнткамі і павінны былі прадаць сваю ўласнасць. Былыя шляхціцы павялічвалі падатнае саслоўе.
Царскі ўрад прыняў меры па далейшым пашырэнні рускага ўплыву на беларускіх землях. У 1830 г. указ аб адмене з 1 студзеня 1831 г. Літоўскага Статута на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Указ ад 18 лютага 1831 г. на землях Беларусі ўводзіў новае заканадаўчае ўлажэнне аб губернях. Усім дзяржаўным установам і пасадам на Беларусі былі дадзены расійскія назвы.