История Беларуси

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Июня 2012 в 18:12, реферат

Краткое описание

Храналагічна супадае з каменным векам (40 тыс.г. да н.э. – 3 тыс. да н.э.). Самы працяглы перыяд этнічнай гісторыі. Чалавек упершыню з’явіўся на тэрыторыі Беларусі прыкладна 40 тыс. г. да н. э. Найбольш старажытныя стаянкі чалавека знойдзены каля в.Бердыж (каля р.Сож Гомельскай вобл.) і каля в.Юравічы (каля г.Мазыра). Спачатку была заселена толькі паўднёвая частка Беларусі. Паступова людзі рухаліся на поўнач. Поўнае засяленне тэрыторыі Беларусі адбылося ў сярэднекаменным веку – мезаліце (7–5 тыс. г. да н. э.). Колькасць насельніцтва ў гэты час была невялікай – 4,5–6 тыс.чалавек.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Гісторыя Беларусі. Кароткі нарыс.doc

— 276.00 Кб (Скачать документ)

Доўгі час гэтае пытанне не вырашалася. І толькі 24 снежня 1918 г. Пленум ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб стварэнні БССР. 30 снежня 1918 г. на VІ Паўночна-Заходняй партыйнай канферэнцыі РКП(б) была прынята рэзалюцыя “Аб абвяшчэнні Заходняй Камуны Беларускай Савецкай Рэспублікай”. Быў створаны Часовы ўрад Беларусі на чале з З.Жылуновічам. 1 студзеня 1919 г. Часовы урад абвясціў Маніфест аб стварэнні БССР. У сувязі з гэтым Заходняя вобласць была скасавана. Аднак пагроза з боку Польшчы прымусіла савецкае кіраўніцтва прыняць 16 студзеня 1919 г. рашэнне аб аб’яднанні БССР з Літоўскай ССР. Для юрыдычнага замацавання абвяшчэнне БССР і стварэння Літбел 2 лютага 1919 г. быў скліканы 1‑ы Усебеларускі з’езд Саветаў. З’езд прыняў Канстытуцыю БССР згодна з якой найвышэйшая ўлада ў рэспубліцы належала з’езду Саветаў. З’езд вызначыў тэрыторыю БССР у складзе Мінскай і Гродзенскай губерняў. Планавалася што ўключаныя ў склад РСФСР па рашэнні ЦК РКП(б) ад 16 студзеня 1918 г. Магілёўская і Віцебская губерні, калі іншыя тэрыторыі Беларусі будуць захоплены Польшчай (што і адбылося на самой справе) у будучым могуць стаць асновай для аднаўлення беларускай дзяржаўнасці. 1-ы Усебеларускі з’езд Саветаў прыняў рашэнне аб аб’яднанні БССР і Літоўскай ССР. У складзе Літбел ўвайшла тэрыторыя Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і частка Сувалкаўскай губерняў з больш як 4-мільенным насельніцтвам. Сталіцай аб’яднанай дзяржавы стаў г.Вільня. Літбел праіснавала да ліпеня 1920 г.

 

24. Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі

Час пераходу ад вайны да мірнага будаўніцтва паставіў шмат цяжкіх праблем. Разбурэнні, беспрацоўе, неабдуманнае усеагульнае адзяржаўленне сродкаў вытворчасці, харчразверстка выклікалі незадаволенасць народа, асабліва сялянства.

Цяжкае эканамічнае становішча прывяло да забастовак рабочых, прымусовая канфіскацыя збожжа – да супраціўлення ўладам сялян. Кульмінацыяй гэтай незадаволенасці стала ўзброенае выступленне у лютым–сакавіку 1921 г. маракоў Кранштата.

Прычынай цяжкага эканамічнага і палітычнага крызісу на рубяжы 1920–1921 гг. было разбалансаванне палітычных і эканамічных інтарэсаў, захаванне ранейшых ваенна-камуністычных метадаў кіравання пры новых палітычных і эканамічных абставінах.               Перагляд метадаў кіравання стаў неабходным. І адказ на гэтыя пытанні з’явілася новая эканамічная  палітыка.

Сутнасць НЭПа зводзілася да максімальнага надвігу вытворчых сіл і паляпшэння становішча рабочых і сялян дзеля захавання савецкай улады.

Галоўнай мэтай НЭПа стала замена харчразвёрсткі харчпадаткам. Падатак быў меншы і ўстанаўліваўся да пачатку палявых работ. Патрэбна было здаваць хлеба амаль у два разы менш, чым па  харчразвёрстцы. З 1 студзеня 1924 года браўся толькі чырвонцамі ў памеры 5% прыбытку з гаспадаркі. Падатак  дыферэнцыраваўся з улікам наяўнасці жывёлы, урадлівасці зямлі. Дазвалялася здаваць зямлю у арэнду і выкарыстоўваць наемную працу пры ўмове, што члены сям’і наймальніка таксама працуюць. Тэрмін арэнды абмяжоўваўся, заахвочвалася развіццё кааперацыі. Усё гэта стварыла матэрыяльную зацікаўленасць. Лішкі, селянін пасля выплаты падаткаў, мог свабодна абменьваць і прадаваць на рынку.

У часы НЭПа ажыццяўляліся тры віды гандлю: прыватны, кааператыўны і дзяржаўны. У галіне фінансаў вялікае значэнне надавалася стабілізацыі рубля, які амаль абясцэніўся. Была праведзена грашовая рэформа. Адбыліся дзве дэнамінацыі (змяненне намінальнай вартасці грашовых знакаў з абменам у вызначальных суадносінах старых знакаў да новых грашовых знакаў. У 1922 г. выпушчаны новыя дзяржаўныя знакі, т.зв. саўзнакі. Адзіны рубель адпавядаў 10-ці тысячам дарэформенных.               Другая – у 1923 г.: адзін рубель узору 1923 г. раўняўся 1 млн. дарэформенных рублеў, або 100 рублям узору 1922 г. У 1922  былі выпушчаны грашовыя знакі – чырвонцы, якія  абменьваліся на золата (адзін чырвонец раўняўся 10 дарэвалюцыйным залатым, або 7,74 г. чыстага золата). Т.ч. у краіне ўтварыліся дзве грашовыя сістэмы: абясцэненыя саўзнакі выпуску 1922–1923 і цверды чырвонец, які абменіваўся на золата.               У лютым 1924 г. грашовая рэформа завяршылася.

У прамысловасці: здаваліся ў арэнду нерэнтабельныя прадпрыемствы прыватным асобам нават іншаземным фірмам у форме канцэсій. Глаўкі былі ліквідаваны, замест іх трэсты. Прадпрыемствы атрымлівалі поўны гаспадарчы разлік і фінансавую незалежнасць. Сталі стварацца сіндыкаты – аб’яднанні трэстаў на пачатках кааперацыі. Сіндыкаты займалісь збытам, забяспячэннем, крэдытаваннем, знешнегандлёвымі аперацыямі.

Узнаўлялася грашовая аплата працы, ажыццяўляўся пераход да новай тарыфнай палітыкі. Былі ліквідаваны абавязковыя працоўныя павіннасці і некаторыя абмежаванні на перамену месца работы, арганізацыя працы будавалася на прынцыпах матэрыяльнага стымулявання.

У выніку тэмпы развіцця прамысловасці сталі намнога вышэйшымі. У 1922 г. ў Беларусі ужо дзейнічала 277 прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку 17 аб’ектаў металаапрацоўчай, 33 – дрэваапрацоўчай, 87 – харчовай прамысловасці. Дробныя прадпрыемствы  здаваліся ў арэнду.

Перанаселенасць вескі, нізкая землезабяспечаннасць сялянскай гаспадаркі, беспрацоўе ў мястэчках і гарадах спрыялі развіццю саматужнай вытворчасці, дробнай прамысловасці і гандлю. У выніку у рэспубліцы з’явілася мноства швейных, слясарных, дрэваапрацоўчых майстэрняў, пякарняў, лавак і інш.

Правядзенне ў жыццё новай эканамічнай палітыкі дазволіла ў кароткі тэрмін аднавіць прамысловасць, стабілізаваць эканоміку, узняць матэрыяльнае становішча насельніцтва.

 

25. Ажыццяўленне палітыкі індустрыялізацыі ў Беларускай ССР

На пачатку 20-х гадоў ХХ ст. Беларусь па-ранейшаму заставалася слабаразвітай у прамысловых адносінах рэспублікай. Аснову прамысловасці складалі харчовая, дрэваапрацоўчая, папяровая, гарбарная галіны, на долю якіх прыпадала большая частка агульнага аб’ёму валавай прадукцыі, прамысловасць па-ранейшаму заставалася “дробнай” і “кустарнай”. Вельмі  востра ў рэспубліцы стаяла праблема інжынерна-тэхнічных кадраў, кваліфікаваных рабочых. У той жа час і культурны ўзровень асноўнай масы насельніцтва заставаўся нізкім. Усё гэта перашкаджала развіццю народнай гаспадаркі.

Галоўнай мэтай палітыкі сацыялістычнай індустрыялізацыі было стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы сацыялізму, пераўтварэнне СССР у эканамічна-незалежную дзяржаву з магутным эканоміка-вытворчым, навукова-тэхнічным і абарончым патэнцыялам, забеспячэнне росту прадукцыйнасці працы і на гэтай аснове няўхільнае павышэнне матэрыяльнага дабрабыту і культурнага ўзроўню працоўных.

Сутнасць індустрыялізацыі заключалася ў наступным: весці эканамічнае будаўніцтва пад такім вуглом гледжання, каб СССР з краіны, якая уводзіць машыны і абсталяванне, ператварыць у краіну, якая выпускае машыны і абсталяванне.  Каб забяспечыць пераўзбраенне народнай гаспадаркі, падняцце яе на новы тэхнічны узровень, аб’яўлялася пераважным развіццё цяжкай індустрыі, асабліва тых яе галін, што выраблялі сродкі вытворчасці. Улічвалася, што поспех індустрыялізацыі будзе залежаць ад “змычкі рабочага класа і сялянства”, г.зн. удзелу вескі ў фінансаванні прамысловасці цераз забалансаваную палітыку у вобласці падаткаў і цэн як на сельскагаспадарчую, так і на прамысловую прадукцыю.

Па сваёй прыродзе індустрыялізацыя ў СССР не магла абмежавацца ні маштабамі асобных галін, ні тэрыторыяй асобных рэспублік ці раёнаў. Паколькі эканоміка савецкай Беларусі была неад’емнай часткай эканомікі Савецкага Саюза, індустрыялізацыя рэспублікі праходзіла так, як у цэлым па краіне.

На Беларусі меліся і свае асаблівасці, і свае цяжкасці. Адрозненне ў тэрмінах і тэмпах індустрыялізацыі, галіновых і структурных прапорцыях былі абумоўлены:

-  геапалітычным становішчам Беларусі ў міжваенны перыяд (прымежнае знаходжанне, адсюль немэтазгоднасць развіцця цяжкай прамысловасці прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу);

- адсутнасцю разведаных радовішчаў нафты, газу, каменнага вугалю, руд чорных і каляровых металаў, сыравіннай базы будаўнічых матэрыялаў;

- арыентацыяй прамысловасці на мясцовую сыравіну, першачарговым развіццём легкай і харчовай прамысловасці;

- недахопам кваліфікаваных кадраў.

З улікам гэтых асаблівасцей на Беларусі быў узяты курс на неабходнае і хуткае развіццё галін, якія базіраваліся на перапрацоўцы мясцовай сыравіны: керамічнай, шкляной, запалкавай, дрэваапрацоўчай, ільнопрадзільнай, папяровай, гарбарнай, харчовай і інш. Гэты курс адпавядаў структуры прамысловасці рэспублікі, яе гістарычным, эканамічным і фінансавым магчымасцям. Аднак перапрацоўка прадукцыі сельскай гаспадаркі займала вядучае месца у БССР.

Правядзенне індустрыялізацыі патрабавала вялікіх сродкаў. Асноўнай крыніцай накаплення з’яўлялася сама прамысловасць праз скарачэнне накладных расходаў, зніжэнне сабекошту прадукцыі, паскарэнне абарачальнасці сродкаў, шырокай нацыяналізацыі прамысловасці, укараненне найноўшых дасягненняў навукі і тэхнікі, павышэнне прадукцыйнасці працы і ўмацаванне дысцыпліны, а таксама за кошт эканоміі і павышэння рэнтабельнасці вытворчасці. Важнай крыніцай атрымання сродкаў з’явіліся таксама зберажэнні працоўных, падпіска на дзяржаўныя пазыкі.

За тры гады індустрыялізацыі ў рэспубліцы было пабудавана 150 прамысловых прадпрыемстваў Адначасова вялася рэканструкцыя дзеючых прадпрыемстваў, абапіраючыся на фінансавую дапамогу СССР. За гады першай пяцігодкі было пабудавана 78 буйных і 460 дробных і сярэдніх прадпрыемстваў.

Другая пяцігодка (1933–1937) дала павялічэнне валавай прадукцыі у 1,9 раза. Усяго ў 1929–1940 гг. было ўведзена ў строй і рэканструявана 1863 прадпрыемствы. Да канца другой пяцігодкі рэспубліка давала ўжо 2,2% усей валавой прадукцыі прамысловасці СССР.

Прамысловасць Беларусі выпускала 1,2% металарэзных станкоў, 10,3% торфу, 28,7% фанеры, 6,9% паперы, 2,0% цэменту, 16,0% ільновалакна і трыкатажных вырабаў, 3,8% абутку ад агульнай вытворчасці. У агульным комплексе эканамічнага развіцця Беларусі важная роля належала рэканструкцыі і развіццю транспарта, асабліва аўтамабільнага. У 1935 г. адкрыта першая у рэспубліцы авіялінія Мінск-Масква. У Мінску быў  пабудаваны аэрапорт, укаранялася тэлефонная  і тэлеграфная сувязь. Нягледзячы на працоўны ўздым і высокія тэмпы індустрыялізацыі, заданні другой і першых гадоў трэцяй пяцігодак (як і першай) не былі выкананы. Па тэмпах развіцця БССР адставала ад СССР у цэлым.

 

26. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў Беларускай ССР

З першых гадоў савецкай улады ствараліся калектыўныя гаспадаркі. Да пачатку 1927 г. на Беларусі было ўтворана каля 400 сельскагаспадарчых арцелей, камун і таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зымлі, а таксама 213 саўгасаў.

Калгасы разглядаліся  ў асноўным як форма арганізацыі бяднейшых пластоў насельніцтва. Ствараліся яны як правіла на землях дзяржаўнага фонду. Да кастрычніка 1928 г. у БССР было арганізавана 994 калгаса, у тым ліку 243 нацыянальныя. На адзін калгас у сярэднім прыходзілася 40–75 дзесяцін зямлі, па 3–5 коней, 3–4 плугі, 4 бараны: на 100 га мелася  па 20 галоў буйной рагатай жывёлы; сярэдняя ўраджайнасць зерневых з 1 га складала 8 цэнтнераў, развіццё сельскагаспадарчай кааперацыі ішло галоўным чынам у дзвюх формах:  крэдытнай і забеспячэнска-збытавой. Разнастайнымі формамі сельскагаспадарчай кааперацыі ў Беларусі ўжо да пачатку 1926 г. было аб’яднана 20,9% сялянскіх гаспадарак.

У канцы 20-х гадоў, згодна палітыцы Камуністычнай партыі і савецкай дзяржавы, быў узяты курс на паскораную калектывізацыю у яе вышэйшых формах. Мэта: у кароткі тэрмін правесці калектывізацыю ў вёсцы і ўзяць у яе  сродкі для патрэб індустрыялізацыі і абароны краіны. Пачатак рэалізацыі такога курса паклаў хлебанарыхтоўчы крызіс, які ўзнік у краіне зімой 1927–1928 гг. У сувязі з недаборам збожжавых, скарачэннем дзяржаўных нарыхтовак хлеба стварылася  пагроза планаў індустрыяльнага будаўніцтва, бо пастаўкі прамысловага абсталявання ў краіне ад экспарту хлеба. У гарадах пачаліся перабоі у забеспячэнні прадуктамі, давялося ўвесці картачную сістэму. Пачаўся адыход ад новай эканамічнай палітыкі, яе дэмантаж і шырокае прымяненне надзвычайных мер. Бязлітасна знішчалася самая заможная частка сялянства – кулацтва. Барацьба з “правым ухілам” суправаджалася фарсіраваннем калектывізацыі пачалася гонка за “тэмпамі”, і ад палітыкі абмежавання і выцяснення кулацтва партыя перайшла да палітыкі ліквідацыі кулацтва як класа  на аснове суцельнай калектывізацыі. Раскулачвалі не толькі кулакоў, але і сярэднікоў, якія не хацелі ўступаць у калгасы. Прымусовыя меры далі свае вынікі. Калі ў студзені 1930 г. у калгасы ўступіла 20,9 сялянскіх двароў, то да сакавіка таго ж года – 58%. Пратэст сялян выразіўся 500 выступленнямі, распадам прымусова створаных калгасаў. Калі ў сакавіку 1930 г. калгасы аб’ядноўвалі 58% сялянскіх гаспадарак, то ў чэрвені 11,1%. А вясной 1932 г. – чарговы выхад сялян з калгасаў. Толькі за 2–3 месяцы распаліся 1002 калгасы з якіх выйшла больш за 55 тыс. сялянскіх гаспадарак.

У канцы першай пяцігодскі ў рэспубліцы  налічвалася прыкладна 9 тыс. калгасаў, якія аб’ядноўвалі 43% сялянскіх гаспадарак. У выніку дапушчаных памылак у  эканамічнай  палітыцы у 1932–1933 гг. краіну ахапіў масавы голад (7 жніўня 1932 г. быў выдадзены Закон аб ахове сацыялістычнай уласнасці, “закон аб пяці каласках”).

Да канца 30-х гадоў калектывізацыя ў Беларусі была завершана, кулацтва як клас ліквідавана. У 1937 г. калгасы аб’ядноўвалі 680 тыс. сялянскіх двароў, ці 87,5% іх агульнай колькасці.

 

27. Палітыка беларусізацыі ў 20-я гг. ХХ ст. ў Беларускай ССР

Разглядаючы перадумовы палітыкі беларусізацыі, неабходна мець на ўвазе асаблівасці нацыянальных адносін на Беларусі на пачатку 20-х гадоў.

Па-першае, ішоў працэс тэрытарыяльнага самавызначэння беларускага народа, беларускай нацыі. (У 1924 г. адбылося вяртанне, перадача БССР 16 паветаў, а ў 1926 г. – яшчэ 2-х паветаў).

Па-другое, паводле перапісу 1926 г. беларусы складалі 80,6%, яўрэі – 8,2%, рускія – 7,7%, палякі – 2%, украінцы – 0,7%, латышы – 0,3%, літоўцы, немцы і татары – па 0,1% (шматнацыянальныя меншасці складалі амаль пятую частку насельніцтва).

Па-трэцяе, палітыка беларускага  адраджэння ва ўмовах савецкай улады пачала ажыццяўляцца раней афіцыйна абвешчанай беларусізацыі перш за ўсё намаганнямі дзеячаў нацыянальна-дэмакратычнага руху. Закладваліся асновы нацыянальнай палітыкі, якая пазней была аформлена як дзяржаўная палітыка беларусізацыі.

З сярэдзіны 1923 года да сярэдзіны 1924 г. працэс беларусізацыі прайшоў першую фазу, на працягу якой вялася ў асноўным яе палітычная і ідэалагічная падрыхтоўка.

Лета 1924 г. і прыкладна да 1928 г. – час актыўнай  практычнай рэалізацыі вызначаных напрамкаў дзейнасці ў палітыцы беларусізацыі.

1. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа  праведзена ў 1926–1929 гг. пасля таго, як адбылося вяртанне БССР значнай часткі этнічных беларускіх зямель. У складзе БССР губерні, паветы, воласці былі ліквідаваны і замест іх утвораны акругі, раёны і сельсаветы. У аснову новаўтварэнняў пакладзены нацыянальны прынцып.

2. Адным з напрамкаў нацыянальнай палітыкі з’яўлялася беларусізацыя дзяржаўных устаноў, грамадскіх арганізацый, якая мела на мэце вывучэнне супрацоўнікамі беларускай мовы і перавод на яе справаводства.

3. У ходзе беларусізацыі вырашалася задача больш актыўнага вылучэння на кіруючыя пасады прадстаўнікоў карэннага (не толькі беларускага) насельніцтва.

4. Палітыка беларусізацыі закранула і войска. У 1923–1925 гг. праводзілася ваенная рэформа.

5. Важны напрамак беларусізацыі – нацыянальна-культурнае будаўніцтва. Значныя змены адбыліся ў агульнаадукацыйнай школе: калі ў 1921 г. беларускія школы складалі 21,5% ад агульнага ліку школ на Беларусі, то ў 1931 г. – 83,5%.

Информация о работе История Беларуси