История Беларуси

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Июня 2012 в 18:12, реферат

Краткое описание

Храналагічна супадае з каменным векам (40 тыс.г. да н.э. – 3 тыс. да н.э.). Самы працяглы перыяд этнічнай гісторыі. Чалавек упершыню з’явіўся на тэрыторыі Беларусі прыкладна 40 тыс. г. да н. э. Найбольш старажытныя стаянкі чалавека знойдзены каля в.Бердыж (каля р.Сож Гомельскай вобл.) і каля в.Юравічы (каля г.Мазыра). Спачатку была заселена толькі паўднёвая частка Беларусі. Паступова людзі рухаліся на поўнач. Поўнае засяленне тэрыторыі Беларусі адбылося ў сярэднекаменным веку – мезаліце (7–5 тыс. г. да н. э.). Колькасць насельніцтва ў гэты час была невялікай – 4,5–6 тыс.чалавек.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Гісторыя Беларусі. Кароткі нарыс.doc

— 276.00 Кб (Скачать документ)

У 1832 г. створаны “Асабовы камітет па справах заходніх губерняў” па ажыццяўленню плана пашырэння расійскага дваранскага землеўладання і меры ў галіне кіравання, суда, асветы, культуры. У мясцовыя адміністрацыйныя органы пачалі прызначацца пераважна расійскія чыноўнікі.

У 1832 г. быў закрыты Віленскі універсітэт як небяспечны ачаг вальнадумства. Польская мова ў судовай справе заменена на рускую.

У 1840 г. дзяржаўнае справаводства і выкладанне ў вышэйшых навучальных установах павінна было весціся на рускай мове.

У 1839 г. адбылося аб’яднанне ўніяцкай царквы з праваслаўнай, каб аслабіць польска-каталіцкі ўплыў на беларускае насельніцтва. Духавенства (і каталіцкае і праваслаўнае) пазбаўляецца права валодаць замлёй з сялянамі.

 

16. Культура Беларусі канца ХVІІІ – першай паловы ХІХ ст. 
Ідэалогія асветніцтва

Ідэалогія Асветніцтва, антыфеадальная паводле сваёй сацыяльна-палітычнай сутнасці, з Еўропы распаўсюдзілася ў Беларусі у канцы ХVІІІ – першай трэці ХІХ ст. Філосафы-асветнікі прапагандавалі прыярытэт розуму, асветы і навукі. Яны імкнуліся пабудаваць “царства розуму на зямлі”.

Уяўленне аб прыроджанай роўнасці людзей ідэалагічна абгрунтоўвала патрэбаванні дэмакратычных свабод. Асноўнымі “натуральнымі нравамі” людзей лічыліся правы на жыццё, уласнасць, свабоду і роўнасць. Асветнікі прапанавалі тэорыю “раздзялення ўлады”. У падзеле ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую яны бачылі гарантыю ад злоўжывання ўладай, аховы грамадзян ад беззаконня. Ідэалогія Асветніцтва была блізкай філаматам і філарэтам.

Прыхілінікі новай ідэалогіі  змянялі старадаўнія жупаны і кунтушы на еўрапейскае адздзенне, перабудоўвалі на новы лад свае сядзібы, бо барока здавалася ім старамодным. Яны аддавалі перавагу мастацкаму стылю эпохі Асветніцтва – класіцызму, які імкнуўся ўсё падпарадкаваць законам розуму, прыгажосці і вялічнай прастаты.

На змену Асветніцтву у канцы ХVІІІ в. у  Заходняй Еўропе прыходзіць Рамантызм. Ён адлюстраваў расчараванне пэўнай часткі грамадства ў асветніцкай ідэалогіі і культуры. Для Рамантызму характэрны ўвага да свету чалавечых пачуццяў, да нацыянальнай мовы і культуры, а таксама да нацыянальнай гісторыі.

Распаўсюджанне ідэй Асветніцтва прывяло да ажыццяўлення некаторых рэформ у галіне адукацыі.

У 1802 г. у Расіі было створана Міністэрства народнай асветы. Школьная сістэма будавалася на прынцыпе адзінства і пераемнасці, навучанне аб’яўлялася бясплатным. Сістэма адукацыі ўключала ў сябе прыходскія вучылішчы з гадавым тэрмінам навучання (пачатковая школа), 2-х гадовыя павятовыя вучылішчы, 4-х гадовыя гімназіі і універсітэты.

Станоўчымі вынікамі рэформы на Беларусі з’явіўся рост свецкіх агульнаадукацыйных школ і колькасці навучэнцаў, увядзенне ў навучальныя планы прыродазнаўчых дысцыплін, развіццё жаночай адукацыі. Выкладанне вялося на польскай мове, а руская мова падавалася як адна з вучэбных дысцыплін.

Рэформа адукацыі не ўхіліла каталіцкага ўплыву. Значная частка навучальных устаноў Беларусі падпарадкоўвалася ордэну езуітаў. Гэта была ўступка ўрада спаланізаванаму дваранству. У  езуіцкіх вучылішчах налічвалася каля тысячы чалавек. Існавалі таксама гімназіі духоўных ордэнаў, ці “гімназіяльныя вучылішчы”. Па патрабаванні ордэна езуітаў у 1812 г. Аляксандр 1 даў згоду на заснаванне на базе езуіцкага  калегіума Полацкай езуіцкай акадэміі з правамі універсітэта. У 1820 г. яна была закрыта.

Станаўленне беларускай літаратурный мовы і беларускай літаратуры. У ХІV–ХVІІІ стст. мовай беларускага народа была старабеларуская мова. У выніку паланізацыі з другой паловы ХVІІІ ст. літаратурную старабеларускую мову перасталі ўжываць у справаводстве і інш. сферах  культуры. Беларускія магнаты і шляхта, інтэлігенцыя засвоілі польскую мову і культуру, а вуснай беларускай мовай у розных дыялектах карысталіся сялянства, збяднелая шляхта, ніжэйшыя пласты гарадскога насельніцтва. Пасля далучэння да Расіі афіцыйнае  становішча ў Беларусі заняла руская мова, аднак да падаўлення паўстання 1863–1864 гг. панавала польская мова.

Фарміраванне беларускай нацыі, сацыяльна-эканамічныя змены ў грамадстве, агульнаславянскае нац. адраджэнне ў пачатку ХІХ ст. садзейнічалі выпрацоўцы новай беларускай літаратурнай мовы  на базе шматлікіх беларускіх  гаворак (дыялектаў). Нанова складваліся графіка, правапіс, лексіка.

У першай палове ХІХ ст. адзінай сферай выкарыстання новай беларускай мовы была мастацкая літаратура (рукапісная і ананімная): паэмы “Энеіда навыварат”, “Тарас на Парнасе” і інш. Тут загучала жывая гутарковая беларуская мова.

У літаратуры першай паловы ХІХ ст. з’явіліся таленавітыя паэты і празаікі: Ян Чачот, Аляксандр Рыпінскі, Ян Баршчэўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (2-х томны твор “Ідылія”). Дунін-Марцінкевіч – аўтар славутых драматычных твораў: камедыі “Пінская шляхта” і “Залёты”. Вакол яго групаваліся мясцовыя інтэлігенты: мастак і пісьменнік А.Шэмеш, педагог і паэт І.Легатовіч, кампазітар К.Крыжаноўскі, У.Сыракомля, С.Манюшка, К.Тышкевіч і інш.

Мастацкі стыль эпохі Асветніцтва класіцызм знайшоў адлюстраванне ў архітэктуры. Ствараліся палацы і палацава-паркавыя комплексы ў Гомелі, Жылічах, Снове. Класіцызм пранік у культавае дойлідства (Іосіфаўскі набор у Магілёве, Петра-Паўлаўская царква ў Гомелі).

Для выяўленчага мастацтва было характэрна спалучэнне класічнага і рамантычнага накірункаў. Працавалі такія мастакі як І.Аляшкевіч, В.Ваньковіч, І.Хруцкі, В.Дмахоўскі, Н.Орда, М.Кулеша і інш.

 

17. Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі ў сувязі з паўстаннем 1863–1864 гг.

Прычыны адмены прыгоннага права:

1. Прыгонніцтва стрымлівала эканамічнае развіцё дзяржавы;

2. Антыпрыгонніцкі рух (асабліва сялянскі) пагражаў моцным сацыяльным выбухам.

Урад Расіі (Беларусь уваходзіла ў яе склад) вырашыў адмяніць прыгоннае права  “зверху”, пакуль яно само не пачало адмяняцца – “знізу”. Рэформа пачалася ў сакрэце ад народу. 1857 г. – створаны Сакрэтны камітэт. Спрэчкі ў ім на якіх умовах адмяняць прыгоннае права.  Вырашана – вызваляць сялян з сядзібай. Зямлю выкупаць на працягу 10–15 гадоў па цане, якая б кампенсіравала страты памешчыкам ўлады над асобай селяніна.

Рэформу было вырашана пачынаць з заходніх губерняў. Чаму?

1) Таму, што гэтыя памешчыкы значна больш, чым іншыя ў Расіі, былі уцягнуты ў таварна-грашовыя адносіны (блізкасць да заходнееўрапейскага рынку).

2) Польскае дваранства ўяўляла пагрозу палітычнай небяспекі, яно магло выкарыстаць сялянскія хваляванні ў сваіх нацыянальных інтарэсах.

Аляксандр ІІ хацеў, каб ініцыятыва адмены прыгоннага права заходзіла ад памешчыкаў (галоўная сацыяльнай апоры). Ён арганізаваў гэтую “ініцыятыву” цэраз генерал-губернатара Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай губерняў (сябра Аляксандра ІІ з дзяцінства). Пад націскам В.І.Назімава памешчыкі яго губерняў пагадзіліся бязвыплатна вызваліць сялян, пакінуўшы памешчыкам усю зямлю і сялянскую нерухомасць. 20 лістапада 1857 г. Аляксандр ІІ падписаў рэскрыпт (прадпісанне) на падрыхтоўку мясцовых праектаў (па Западным губерням) вызвалення сялян. Але аб адмене прыгоннага права не было сказана ў рэскрыпце. 21 лістапада 1857 г. (праз 1 дзень) Аляксандр ІІ  накіраваў “Дадатак” да рэскрыпта, дзе недвухсэнсоўна паяснялася, што галоўным ў “паляпшэнні быту памешчыцкіх сялян” з’яўляецца адмена прыгоннага права.

А тым часам у беларускіх губерніях пашыраўся пратэст супраць памешчыкаў, якія ужо з пачатку ХІХ ст. павялічвалі свае надзелы за кошт сялянскіх надзелаў. Гэты працэс асабліва паскорыўся пасля 1857 г. Пратэсты сялян мелі розныя формы: адмаўленне ад выканання феадальных павіннасцей, супраціўленне памяншэнню надзелаў, скаргі, напады на памешчыкаў і эканомаў. У 1858–1860 гг. сялянскія хваляванні адбыліся ва ўсіх беларускіх губерніях. Пратэстам сялян быў т.зв. “цвярозы рух” 1858–1859 гг. Гэта быў байкот пітных дамоў, стварэнне “брацтваў цвярозасці” (да 5 тыс. членаў у “брацтвах цвярозасці” Ваўкавыскага і Пружанскага паветаў Гродзенскай губ.).

19 лютага 1861 г. Аляксандр ІІ зацвердзіў 17 заканадаўчых актаў аб адмене прыгоннага права і звярнуўся да народа з маніфестам. Апублікаваны былі акты толькі 5 сакавіка 1861 г. (падрыхтоўка ішла на выпадак сялянскіх хваляванняў). Акты можна падзяліць на 3 групы: агульныя палажэнні, мясцовыя палажэнні, дадатковыя правілы. 3 мясцовых палажэнняў непасрэдна тэрыторыі Беларусі тычылася 2: Мясцовае палажэнне аб пазямельным уладкаванні сялян (Магілеўская, большая частка Віцебскай губ.) і Мясцовае палажэнне аб пазямельным уладкаванні сялян Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай і частцы Віцебскай (ахоплівала астатнюю тэрыторыю Беларусі).

У маніфесце і палажэннях заканадаўча замацаваны былі ўсе агульныя для сялян асабістыя і маёмасныя правы, правы грамадскага кіравання сялян, дзяржаўныя і земскія павіннасці. Галоўнае – асабістыя правы сялян, асабістая свабода. Былы прыгонны, у якога  раней памешчык мог забраць усю яго маёмасць, а самога прадаць, падараваць, закласці зараз атрымліваў вольна распараджацца сваёй асобай і таксама ад свайго імя заключаць розныя грамадзянскія і маёмасныя пагадненні, адкрываць гандлёвыя і прамысловыя прадпрыемствы, пераходзіць у іншыя саслоўі.

Аднак, па маніфесту сяляне 2 гады (да 19 лютага 1863 г.) абавязаны былі несці тыя ж павіннасці, што і у часы прыгоннага права. Адмяніліся толькі т.зв. дадатковыя зборы (яйкі, масла, лён, палатно і г.д.).

Пазямельнае ўладкаванне сялян Беларусі:

- у Магілёўскай і Віцебскай губернях (абшчыннае землекарыстанне) памеры сялянскіх надзелаў ад 1–2 дзес. да 4–5,5 дзес.;

- у Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губ. (падворнае землекарыстанне). Сялянам пакінулі іх дарэформенны надзел. Адрэзкі дазвалялася рабіць, калі ў памешчыка заставалася 1/3 зямлі, але сялянскі надзел нельга было скараціць больш чым на 1/6.

Да правядзення выкупа зямлі сяляне лічыліся часоваабавязаннымі. Яны былі павінны адбываць паншчыну або плаціць аброк. Правілы выкупной аперацыі былі аднолькавыя па ўсёй Расіі. На працягу 49 гадоў сяляне былі даўжнікамі дзяржавы, плацілі ей да 300% пазычанай сумы. Агульная сума за атрыманыя надзелы перавышала рыначны кошт зямлі у 3–4 разы (на Беларусі).

Умовы рэформы не маглі задаволіць сялян. Пачаліся выступленні сялян ва ўсёй Расіі. Яны жорстка падаўляліся. Аднак ва ўмовах паўстання 1863–1864 гг. царскі ўрад быў вымушаны ўнесці істотныя змены ў ажыццяўленне сялянскай рэформы (Указ 1863 г.). Скасавалася часоваабавязаннае становішча сялян, выкупныя плацяжы зніжаліся на 20%. Дзяржаўныя сяляне Беларусі (з 1867 г.) пераводзіліся з аброку на выкуп і станавіліся ўласнікамі сваіх надзелаў.

Зробленыя ўрадам уступкі палепшылі становішча сялян заходніх губерняў у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расіі і стварылі больш спрыяльныя ўмовы для развіцця капіталізму ў Літве і на Беларусі.

Увогуле, рэформа 1861 г. дала значны штуршок развіццю буржуазных адносін у Расіі. За некалькі дзесяцігоддзяў тут адбыліся такія пераўтварэнні, на якія ў некаторых краінах Захаду патрэбны былі цэлыя стагоддзі.

Разам з тым рэформа несла шмат супярэчнасцей. У Расіі захавалася мноства феадальных перажыткаў, што стала адметнай рысай і асноўнай асаблівасцю расійскага капіталізму.

 

18. Буржуазныя рэформы 60–70 гг. ХІХ ст.

Рэформа 1861 г.  адмяніла прыгоннае права і ліквідавала голоўную перашкоду, што стрымлівала развіццё капіталізму ў Расіі.

У 60–70-я гады ўрад Аляксандра ІІ ажыццявіў шэраг буржуазных рэформ: земскую, судовую, гарадскую, ваенную, у галіне народнай адукацыі і друку.

Самая радыкальная з іх – судовая (1864 г.). Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах. Абвяшчаліся нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адміністрацыі, вусны характар, спаборнасць і галоснасць судовага працэсу. Ствараўся інстытут прысяжных павераных (адвакатаў) прысяжных засядацеляў скарачалася сістэма судаводства. Першая інстанцыя – міравы суд (1 суддзя), другая  – з’езд міравых суддзяў, потым – акруговы суд (у губернях) і судовыя палаты (некалькі губерняў). Адзіная апеляцыйная інстанцыя – сенат. Выбарнасць міравых суддзяў. Члены судовых палат і акруговых судоў зацвярджаліся імператарам, міравыя суддзі – сенатам.

Рэформа пакінула валасны суд для сялян, духоўны суд (кансісторыю) для духавенства і ваенны суд для вайскоўцаў. Вышэйшыя дзяржаўныя асобы падлягалі Вышэйшаму крымінальнаму суду.

На Беларусі судовая рэформа пачалася толькі у 1872 г. з увядзення міравых судоў, якіх тут назначаў (не выбіралі як у Расіі) міністр юстыцыі. Акруговыя суды, прысяжныя засядацелі і прысяжныя павераныя з’явіліся тут толькі ў 1882 г. – вынік паўстання 1863–1864 гг. Улада Расіі не давярала мясцовым памешчыкам.

Земская рэформа (1864 г.) прадугледжвала стварэнне ў паветах і губерніях выбарных устаноў для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслугоўваннем (справамі непалітычнага характару). На Беларусі ў сувязі з паўстаннем 1863–1864 гг. рэформа праведзена ажно у 1911 г. спецыяльным выбарчым законам.

Гарадская рэформа ў Беларусі праведзена была са спазненнем на 5 гадоў, у 1875 г. (прынята у 1870 г.) Усесаслоўнасць пры выбарах гарадской думы, управы. Аднак права выбіраць і быць абраным мелі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі: буйныя плацельшчыкі, сярэднія і дробныя плацельшчыкі (3 курыі). Такім чынам, новая сістэма гарадскога самакіравання давала ўладу буйной буржуазіі – купцам, прадпрымальнікам, уладальнікам нерухомасці. Рабочыя служачыя, інтэлегенцыя (асноўная маса насельніцтва гарадоў) не мелі магчымасці ўдзельнічаць у гарадскім самакіраванні як непадатковае насельніцтва.

Информация о работе История Беларуси