Станаўленне і развіцце грамадзянскага права феадальнай Беларусі XV-XVI ст.

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Декабря 2012 в 22:09, курсовая работа

Краткое описание

Сучасная сацыяльна-эканамічная рэальнасць патрабавала істотных змен у заканадаўстве краіны. Важнае значэнне для яго распрацоўкі і развіцця мае вывучэнне вопыту краін з рыначнай эканомікай і высокім узроўнем палітычнай культуры. Неабходным бачыцца і ўлік уласнага гістарычнага вопыту ў праватворчасці. Галоўнымі крыніцамі вывучэння феадальнага права Беларусі з’яўляюцца Статуты 1529, 1566, 1588 гадоў.

Содержание

УВОДЗІНЫ………………………………………………………………………………...3
1 ФАРМІРАВАННЕ І РАЗВІЦЦЕ ЗАКАНАДАЎСТВА ВКЛ У ГАЛІНЕ ГРАМАДЗЯНСКАГА ПРАВА…………………………………………………………5
2 АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ ІНТЫТУТАЎ ГРАМАДЗЯНСКАГА ПРАВА ФЕАДАЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ……………………………………………… 10
2.1 Суб'екты і аб’екты грамадзянска-прававых адносін…………………...…10
2.2 Рэчавае права…………………………………………………………………...14
2.3 Сервітуты…………………………………………….………………………….21
2.4 Залогавае права……………………………………..…………………………..23
2.5 Абавязацельнае права………………………………….…………………...…27
2.6 Спадчыннае права………………………………………………………….…..34
ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………………………...…..38
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Прикрепленные файлы: 1 файл

Станавленне i развiцце грамадзянскага права феадальнай Беларусi XVXVI ст.doc

— 360.00 Кб (Скачать документ)

     Закон падрабязна гаварыў аб тых асобах, якія не мелі права завяшчаць маёмасць. Перш за ўсё гэта былі непаўналетнія, манахі, не выдзеленыя з сям'і сыны (акрамя ўласна нажытай імі маёмасці), псіхічна хворыя асобы, залежныя людзі, вываланцы і пазбаўленыя гонару. Закон устанаўліваў пэўныя межы завяшчання нерухомай маёмасці адносна яе папярэдняга статуса [9, р. VIII, арт. 1—2], [9, р. III, арт. 17].

Закон гаварыў, што ў  тым выпадку, калі некалькі жонак, «не записавши мужу внесенья своего, померлн», маёмасць падзялялася паміж усімі сынамі пароўну [9, р. V, арт. 15].

Наследаванне па закону наступала пры адсутнасці завяшчання і ў адпаведнасці з вызначанай чарговасцю пэўнага кола сваякоў. У  першую чаргу спадчыннікамі з'яўляліся дзеці, браты, сёстры, затым бацькі памерлай асобы, а потым ужо іншыя кроўныя сваякі. Аб спадчынніках іншай чаргі і ў бакавых лініях закон гаварыў даволі неакрэслена, называючы іх «потомства и щадки» [9, р. III, арт. 17].

Статут называў асоб, якія пазбаўляліся права на спадчыну. 1) асобы, якія здзейснілі злачынствы супраць спадчынадаўцы [9, р. VIII, арт. 7], [9. р. XI, арт. 7, 8], 2) дзяўчыны, якія выйшлі замуж без згоды бацькоў або апекуноў [9, р. V, арт. 8, 9], 3) удава-шляхцянка, якая выйшла замуж за простага чалавека [9, р. V, арт. 12], 4) незаконнанароджаныя дзеці [9, р. III, арт. 28], 5) дзеці дзяржаўных злачынцаў [9, р. I, арт. 3, 6, 9] і некаторыя іншыя асобы.

Статут замацоўваў і  некаторыя абмежаванні ў распараджэнні  нерухомай фа-мільнай маёмасцю, а  таксама сумесна набытай у шлюбе маёмасцю [9, р. V, арт. 2, 21].

Галоўнае, на што закон  звяртаў увагу, гэта сапраўднасць волі завяшчальніка і яго дзеяздольнасць у момант складвання завяшчання. У  сувязі з гэтым важнейшай умовай сапраўднасці завяшчальных запісаў  было патрабаванне прытрымлівацца ўстаноўленай законам формы і працэдуры складвання завяшчання. Сення таксама галоўная ўвага надаецца фармалiзацыi кладвання завящчання: Завещание должно  быть  составлено  в письменной  форме и удостоверено  нотариусом.  Несоблюдение  правил Кодекса о письменной форме завещания и его удостоверении влечет недействительность завещания. Завещание должно быть собственноручно подписано завещателем. Если   завещатель   в   силу  физических  недостатков,  болезни  или неграмотности  не  может собственноручно подписать завещание, оно по его  просьбе  может быть подписано в присутствии нотариуса или иного лица,  удостоверяющего  завещание  в  соответствии с законом, другим гражданином  с  указанием  причин,  в силу которых завещатель не мог подписать завещание собственноручно. В завещании должны быть указаны фамилия,   имя,   отчество   и  постоянное  место  жительства  этого гражданина.

      В случаях,  когда в соответствии с Кодексом при составлении,   подписании   или   удостоверении   завещания   должны присутствовать  свидетели, не могут быть такими свидетелями, а также не могут подписывать завещание вместо завещателя:

     1) нотариус  или иное лицо, удостоверяющее  завещание;

     2)  лицо,  в  пользу  которого  составлено  завещание или сделан завещательный отказ, супруг такого лица, его дети, родители, внуки иправнуки, а также иные наследники по завещанию и по закону;

     3) граждане, не обладающие полной дееспособностью;

     4) неграмотные;

     5) лица, имеющие  судимость за дачу ложных показаний;

     6)  граждане  с  такими  физическими  недостатками,  которые не позволяют им в полной мере осознавать существо происходящего;

     7)   лица,  не  владеющие  в  достаточной   степени  языком,  за исключением   случаев,   когда   нотариусом   принимается   закрытое завещание.

      В   завещании   должны  быть  указаны  место  и  дата  его удостоверения [19, ст. 1044].

     Прызнанне з боку суда за пэўнай асобай права на спадчыну называецца зацверджаннем у праве спадчыны. Тут феадальны закон не вызначаўся выразнасцю. У Статутах амаль нічога не гаварылася і аб выкананні завяшчанняў. Як адзначаюць даследчыкі, старажытнаму праву быў добра вядомы інстытут душапрыказчыка, які быў невядомы рымскаму праву, аднак назва гэта аб'ядноўвала часам самыя розныя паняцці.

 Такім чынам, спадчыннае права феадальнай Беларусі было дастаткова распрацаваным і накіраваным на забеспячэнне маёмасных правоў дзяцей, жонкі (або мужа), а таксама іншых асоб, звязаных роднасцю. Асаблівасцю маёмасна-спадчынных адносінаў на Беларусі было дакладнае вызначэнне часткі спадчыннай маёмасці, якая належала дочкам, а таксама рэгламентацыя інстытутаў пасагу і вена. Увогуле спадчынае права забяспечвала пануючаму класу “права пры дапамозе сваей уласнасці прысвойваць прадукт чужой працы “. Кожны наступны Статут паслядоўна ўносіў новы ўклад у працэс развіцця як гэтых інстытутаў, так і ўсяго спадчыннага права.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                                       ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

 

    Увогуле грамадзянскае права феадальнай Беларусі характаразуецца дастатковай рэгламентацыяй праваадносін, зладжаннасцю і распрацаваннасцю асноўных прававых інстытутаў,  зразумеласцю і дакладнасцю юрыдычных фармулевак. Прававыя дакументы ХVI ст. канкрэтна вызначалі прававы статус самастойных суб’ектаў права, да якіх адносілі: дзяржаву, царкву, манастары, свабодных сялян, сялянскую грамаду. Важнае значэнне мае размежаванне праваздольнасці і дзеяздольнасці суб’ектаў, хаця гэтыя катэгорыі ў той час у крыніцах не сустракаюцца. Пэўныя супярэчнасці ўзнікаюць пры вызначэнні аб’ектаў права: лясы, лугі, маенткі з залежнымі людзьмі, чэлядзь нявольную. Увогуле асновай ўсяго грамадзянскага права з’яўляецца права ўласнасці, права на сервітуты, залогавае права.  Статуты адлюстроўваюць працэс станаўлення і развіцця гэтых правоў у ВКЛ у ХVI ст. Асаблівая ўвага надавалась праву ўласнасці на землю, таму што яна была галоўным сродкам вытворчасці і крыніцай улады. Падрабязна Статуты вызначалі прававы статус вялікакняжацкіх уладанняў і прававы статус уладанняў шляхты.

Сервітуты ўяўляюць сабой  рэчавае права адносна карыстання чужой маемасцю ў інтарэсах пэўнай асобы і датычаць так званых угоддзяў. Сервітутнае права давала магчымасць сялянам і гараджанам забяспечваць свае гаспадарчыя інтарэсы. Пры гэтым Статуты кіраваліся ў першую чаргу неабходнасцю ўліку правоў як шляхты, так і прадстаўнікоў ніжэйшых саслоўяў грамадства.

Залогавае права - гэта права на чужую рэч, якое належыць асобе (крэдытору) для абеспячэння  абавязацельства і магчымасці задавальнення  з каштоўнасці гэтай рэчы. Статуты  ВКЛ рэгулявалі права залогу як рухомай (заклад), так і нерухомай маемасці. Гэтым правам карысталіся розныя катэгорыі насельніцтва. Феадальны характар гэтага права праяўляецца ў тым, што сяляне маглі быць аб’ектам залогу і нават самазалогу.  Увогуле ж, залогавае права к канцу XVI ст. увасабляла ў сабе асноўныя прававыя тэндэнцыі таго часу: пашырэнне індывідуальных правамоцтваў суб'ектаў уласнасці, уніфікацыю парадка распараджэння нерухомай маёмасцю, фармалізаванасць прававых дзеянняў адносна здзелак з маёмасцю і інш

 Цэнтральнае месца  ў цывільным праве займалі нормы абавязацельнага права, якія замацоўвалі за пануючым класам правы ўласнасці і іншыя маемасныя правы на прылады працы і сродкі вытворчасці, чым забяспечвалася прававая аснова эксплуатацыі працоўных.

Спадчыннае права феадальнай Беларусі было дастаткова распрацаваным і накіраваным на забеспячэнне маёмасных правоў дзяцей, жонкі (або мужа), а таксама іншых асоб, звязаных роднасцю. Асаблівасцю маёмасна-спадчынных адносінаў на Беларусі было дакладнае вызначэнне часткі спадчыннай маёмасці, якая належала дочкам, а таксама рэгламентацыя інстытутаў пасагу і вена. Спадчынае права забяспечвала пануючаму класу “права пры дапамозе сваей уласнасці прысвойваць прадукт чужой працы “. Кожны наступны Статут паслядоўна ўносіў новы ўклад у працэс развіцця як гэтых інстытутаў, так і ўсяго спадчыннага права. 

Кароткі агляд найбольш важных норм грамадзянскага права, дазваляе сцвярджаць, што к канцу ХVI ст. на Беларусі склаліся сацыяльна-эканамічныя і прававыя ўмовы ўсталявання парасткаў новага буржуазнага грамадзянскага права, якое аказала ўплыў на развіцце грамадзянска-прававых ідэй і прававой культуры.

 

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

 

1. Юхо, Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі [Тэкст]: вучэбны дапаможнік  / Я. А. Юхо. – Мінск: “Універсітэцкае”, 1992. – 270 с.

2. Шалькевіч,  В. Ф. Гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі / В. Ф. Шалькевіч. – Мінск: Грамадскае аб’яднанне “Маладзежнае навуковае супрацоўніцтва”, 2002. – 248 с.

3. Юхо, І. Крыніцы Беларуска-Літоўскага права [Тэкст]: вучэбны дапаможнік / І. Юхо. / - Мінск: “Беларусь”, 1991. – 238 с.

4. Франциск  Скорина и его время / энциклопедич. справочник / - Минск: “Белорусская Советская энциклопедия” имени Петруся Бровки, 1990. – 631 с.

5. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 6. Кн. 1 - Мінск: “Беларуская энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі, 2001. – 592 с.

6. Доўнар, T. I. Фарміраванне права Вялікага княства Літоўскага ХV-ХVI стст. // Беларускі гістарычны часопіс № 4, 1996.

7. Статут ВКЛ 1529 г. [Текст] / под ред. К. И. Яблонскиса. – Минск: “Академии наук БССР”, 1960.- 254 с.

8. Статут ВКЛ  1566 г. [Тэкст] / пад рэд. Я. А. Юхо, Т. І. Доўнар,  У. М. Сатолін. – Мінск:”Тэсей”, 2003.- 252 с.

9. Статут ВКЛ  1588 г. [Тэкст]: Тэксты, даведнік, каментарыі  – Мінск “Беларуская энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі, 1989.-573 с.

10. Пичета, В. И. Белоруссия и Литва XV-XVI вв. / В. И. Пичета. – Москва: “Академии наук СССР”, 1961. – 816 с.

11. Вішнеўскі, А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах [Тэкст]: вучэбны дапаможнік / Я. А. Юхо, А. Ф. Вішнеўскі. – Мінск, 1998. – 320 с.

12. Голубеў,  В. Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XVI-XVIII стст. / пад рэд. В. І. Мялешкі. – Мінск: “Навука і тэхніка”, 1992. – 176 с.

13. Шершеневич, Г. Ф. Учебник русского гражданского права [Текст]: учебник / Г. Ф. Шерешневич. – Москва: Фирма “Спарк”, 1995. – 556 с.

14. Доўнар, Т.  І. Развіцце асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стст. – Минск: “Пропилеи”, 2000. – 224 с.

15. Спірыдонаў, М. Ф. Аб сутнасці продажу-куплі зямлі сялянамі Беларусі ў першай палове ХVI ст. // Весці ААН БССР. Серыя грамадскіх навук. № 3 – Мінск, 1971. – 80 с. 

         16.  Вішнеўскі, А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі [Тэкст]: вучэбны дапаможнік / А. Ф. Вішнеўскі. /- Мінск: ВП “Экаперспектыва”, 2000. – 319 с

         17. Грамадзянскi кодэкс Рэспублiкi Беларусь [ Тэкст]: Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 28 кастрычнiка 1998 г.: адобраны Саветам Рэспублiкi 19 лiтапада 1998 г.- Мн.: Нацыянальны цэнтар прававой инфармацыi Рэспублiкi Беларусь, 2006 – 654 с.

 

 

 

 

 

 

 


Информация о работе Станаўленне і развіцце грамадзянскага права феадальнай Беларусі XV-XVI ст.